10809

Лексічны састаў сучасных заалагічных найменняў

Дипломная

Иностранные языки, филология и лингвистика

РЭФЕРАТ Петраковіч Кацярына Іванаўна. Структурнасемантычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры. – У данай рабоце разглядаецца лексічны састаў сучасных заалагічных найменняў. Дыпломная праца складаецца з уводзін трох глаў заключэння спіс...

Русский

2013-04-02

114.78 KB

10 чел.

РЭФЕРАТ

Петраковіч Кацярына Іванаўна. “Структурна-семантычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры”. – 53 с.

У данай рабоце разглядаецца лексічны састаў сучасных заалагічных найменняў. 

Дыпломная праца складаецца з уводзін, трох глаў, заключэння, спісу выкарастаных крыніц,  дадатка. У рабоце 4 табліцы.

Ключавыя словы: заалагічная наменклатура, заонім, аманімія,  запазычванне, лексіка-семантычныя спосаб утварэння, марфалагічны спосаб утварэння номенаў, метанімія, метанімізацыя, метафарызацыя, номены-словы, номены-словазлучэнні, сінтаксічны спосаб ўтварэння.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца беларуская заалагічная намеклатура.

Мэта даследвання – раскрыць спецыфіку функцыянавання сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры як цэласнай сістэмы. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся i вырашаліся наступныя задачы:

  1.  правесці выбарку заалагічнай наменклатуры з энцыклапедычных слоўнікаў, спецыялізаваных даведнікаў;
  2.  акрэсліць месца i ролю даных адзінак у беларускім тэрміназнаўстве;
  3.   выявіць спосабы ўтварэння найменняў заалагічнай наменклатуры;
  4.  вызначыць структурную арганізацыю номенаў фаўны;
  5.  прапанаваць шляхі нармалізацыі і ўпарадкавання сучаснай беларускай фаўнанаменклатуры.

Метады даследавання

Для вырашэння пастаўленых у дыпломнай рабоце задач, у якасці асноўнага, выбраны метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў выяўленні, апісанні i сістэматызацыі вывучаемых номенаў.

Навуковая навізна даследавання

У рабоце класіфкаваны i сабраны ў сістэму аб'ёмны матэрыял, які раскрывае словаўтваральныя  і структурна-граматычныя асаблівасці сучасных заалагічных  найменняў.

Практычная значнасць даследавання

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы спецкурсаў і  спецсемінараў, звязаных з функцыянаваннем нацыянальных тэрмінасістэм; у рабоце спецыялістаў-тэрмінолагаў па ўпарадкаванні беларускай заалагічнай наменклатуры.

ЗМЕСТ

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ…………………………........3

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………….......4

ГЛАВА 1.  ПАХОДЖАННЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ……………………………………..9

ГЛАВА 2. СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ………………………………………………………....16 

2.1 Лексіка-семантычныя спосаб утварэння номенаў …………………….16

2.1.1 Метафарызацыя………………………………………………………...18

2.1.2 Метанімізацыя………………………………………………………….24

2.2 Марфалагічны спосаб утварэння номенаў. …………………………….32

ГЛАВА 3. СТРУКТУРНА-ГРАМАТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СУЧАСНАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ……….....................36

3.1 Номены-словы…………………………………………………………….37

3.2 Номены-словазлучэнні……………………………………………………39

3.2.1 Двухкампанентныя намінацыі…………………………………………39

3.2.2 Трох- і шматкампанентныя намінацыі………………………………...44

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………...............................46

CПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………...............................50

ДАДАТАК…………………………………………………………………….53

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ

ЧК - Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. – Мн.: БелСЭ, 2006.

ЭПБ - Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І.П. Шамякін. Т. 1-5. – Мінск: БелЭн  ім. П. Броўкі, 1986. – 583 С.

\

УВОДЗІНЫ

Актуальнасць даследавання

Актуальнай задачай сучаснага беларускага мовазнаўства з'яўляецца ўпарадкаванне тэрміналогіі i наменклатуры разнастайных галін навукі i тэхнікі, у тым ліку i ў складзе заалагічнай лексікі. Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца неабходнасцю вырашэння шэрагу праблем сучаснага беларускага тэрміназнаўства, у тым ліку неабходнасцю збору i ўсебаковага вывучэння тэрміналагічных і наменклатурных намінацый. Апісанне сучасных заалагічных найменняў дазволіць на навуковым узроўні выявіць спецыфіку данай наменклатуры на Беларусі, будзе садзейнічаць вырашэнню пытанняў фарміравання i ўпарадкавання ў прапанаванай сістэме. Каштоўнасць даследавання заключаецца ў тым, што яно грунтуецца на аналізе тэрміналагічных найменняў, выяўляе спецыфіку лексікі фаўны, асаблівасці яе структуры i фарміравання. Такім чынам, даследаванне ўносіць пэўны ўклад у вырашэнне адной з самых актуальных i складаных праблем сучаснай лінгвістычнай навукі – праблемы намінацыі ў беларускай мове. Зварот да вывучэння лексікі жывёльнага свету прадугледжвае лінгвістычны аналіз пэўнага моўнага матэрыялу заалагічнай тэрмінасістэмы i як вынік – далейшае развіццё гэтага накірунку i яго сістэматызацыю.

Мэта даследавання – раскрыць спецыфіку функцыянавання сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры як цэласнай сістэмы. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся i вырашаліся наступныя задачы:

  1.  правесці выбарку заалагічнай наменклатуры з энцыклапедычных слоўнікаў;
  2.  акрэсліць месца i ролю даных адзінак у беларускім тэрміназнаўстве;
  3.  выявіць спосабы ўтварэння найменняў заалагічнай наменклатуры;
  4.  вызначыць структурную арганізацыю номенаў фаўны;
  5.  прапанаваць шляхі нармалізацыі і ўпарадкавання сучаснай беларускай фаўнанаменклатуры.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца беларуская заалагічная намеклатура.

Прадметам даследавання з'яўляюцца заалагічныя номены.

Метады даследавання

Для вырашэння пастаўленых у дыпломнай рабоце задач, у якасці асноўнага, выбраны метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў выяўленні, апісанні i сістэматызацыі вывучаемых номенаў.

 Навуковая навізна даследавання

Шматлікія тэарэтычныя i практычныя праблемы тэрміназнаўства застаюцца нявырашанымі. Мовазнаўцы даследуюць семіятычную прыроду тэрміна, яго спецыфічныя асаблівасці, семантычныя працэсы ў тэрміналогіі, разрады спецыяльнай лексікі, гісторыю станаўлення i развіцця тэрміналогіі, пытанні ўпарадкавання i унармавання, структуры i словаўтварэння, тэрміналагізацыі i дэтэрміналагізацыі. Глыбокае вывучэнне праблем тэрміна i тэрміналогіі прадыктавана сучаснымі інфармацыйна-камунікатыўнымі працэсамі ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу.

У айчынным i замежным мовазнаўстве вядуцца спрэчкі вакол размежавання такіх лексічных пластоў, як тэрміны i номены ў складзе спецыяльнай лексікі. Аб супярэчнасці гэтай праблемы сведчаць працы А.А. Рэфармацкага, А.В. Суперанскай, В.П. Даніленкі, В.К. Шчэрбіна i iнш. [14, с.111].

Існуе мноства азначэнняў паняцця “тэрмін”. Паводле Б.Н. Галавіна “тэрмін – гэта слова ці падпарадкавальнае словазлучэнне, якое мае спецыяльнае значэнне, выражае і фарміруе прафесіянальнае паняцце і прымяняецца ў працэсе пазнання і асваення навуковых і прафесійна-тэхнічных аб’ектаў і адносін паміж імі” [11, с.5]. 

Цікавым з’яўляецца вызначэнне Б.І. Касоўскім тэрмінаў як тэрмінаў-азначэнняў, паколькі яны "імкнуцца раскрыць сутнасць абазначаемага паняцця", i наменклатуры як тэрмінаў-назваў, "якія ўяўляюць сабой толькi назвы пэўных з'яў" [22, с.423]. Такой жа думкі прытрымліваецца i А. Рэйцак, калі адзначае, што "сукупнасць тэрмінаў, узятых у дэнататыўнай функцыі, складае наменклатуру; сукупнасць тэрмінаў, узятых у дэнататыўнай i сігніфікатыўнай функцыях, складае тэрміналогію" [33, с.69]. У сувязі з гэтым услед за Т.Р. Кіяк мы лічым, што номены з'яўляюцца састаўной часткай сістэмы мовы навукі i тэхнікі, не з'яўляюцца ў строгім сэнсе ўласна тэрмінамі [19, с.12].

У дадзенай працы пад тэрмінам мы разумеем наймені спецыяльных паняццяў, якія патрабуюць дэфініцыі, а пад наменклатурай – сукупнасць назваў канкрэтных аб'ектаў пэўнай галіны ведаў.

Адпаведна “тэрміналогія – гэта суаднесеная з прафесійнай сферай дзейнасці (галіной ведаў, тэхнікі, кіравання, культуры) сукупнасць тэрмінаў, звязаных паміж сабой на паняційным, лексіка-семантычным, словаўтваральным і граматычным узроўнях” [11, с.5]. Тэрміналогіяй таксама называюць навуку аб тэрмінах (сінонім – тэрміназнаўства) і частку слоўнікавага складу мовы, якая ахоплівае спецыяльную лексіку (сінонім – спецыяльная лексіка).

Інакш кажучы, тэрмін з’яўляецца “элементам пэўнай тэрмінасістэмы і адлюстроўвае не толькі ўзаемасувязь матэрыяльных элементаў у сістэме мовы, але і сувязь адпаведных паняццяў паміж сабой”. Відавочна, што тэрміны існуюць у мове не ізалявана адзін ад аднаго. Яны ўтвараюць тэрмінасістэмы як складанае цэлае, якое ўключае абазначэнні  ўзаемазвязаных і суадносных навуковых і прафесійных паняццяў пэўнай галіны ведаў. Як і любая іншая сістэма, тэрміналагічная сістэма характарызуецца прыметамі цэласнасці, структурнасці (наяўнасць устойлівых сувязей паміж элементамі), іерархічнасці, залежнасці тэрмінасістэмы ад аб’ектаў навакольнага матэрыяльнага свету і г.д.

Важнай асаблівасцю сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі з’яўляецца наяўнасць у складзе спецыяльнай лексікі звязаных з тэрмінамі наменклатурных адзінак. Па словах А.А. Рэфармацкага, калі тэрміналогія найперш звязана з сістэмай паняццяў пэўнай навукі, то наменклатура толькі дае “этыкеткі”яе аб’ектам. Наменклатура не суадносіцца непасрэдна з паняццямі, яна называе аб’екты вывучэння навукі і з’яўляецца больш намінатыўнай, чым тэрміны. Згодна з семантычнай структурай слова, якая апісваецца семантычным трохвугольнікам, тэрмін прадстаўляе сігніфікатыўны кампанент (адносіны “слова – паняцце”), а наменклатурныя адзінкі – дэнататыўны кампанент (адносіны “слова– прадмет”). Суадноснасць і цесная сувязь тэрмінаў і наменклатуры робяць магчымым ужыванне тэрмінаў “тэрмін-паняцце”(уласна тэрмін) і “тэрмін-назва”. Адпаведна, словы “клас”, “атрад”, “сямейства”, “род” і г.д. – гэта тэрміны, а словы “птушкі” (клас Птушкі), “гагарападобныя” (атрад Гагарападобныя), “гагаравыя” (сямейства Гагаравыя), “гагара” (род Гагара) – наменклатурныя назвы [31, с.14].

Так, калі пры аналізе заалагічнай лексікі нас цікавяць найменні спецыяльных паняццяў, сутнасць якіх трэба дакладна вызначыць, ix дэнататыўная i сігніфікатыўная функцыі, то мы будзем мець справу з заалагічнымі тэрмінамі. Напрыклад: драпежнік, жабры, джала, апярэнне, дыфузнае дыханне, кровазварот i інш. [30, с.4].

Калі ж нас будзе цікавіць дэнататыўная функцыя як намінатыўнасць канкрэтных аб'ектаў фаўны, як сумеснае адлюстраванне заалагічнымі найменнямі пэўнага агульнага паняцця, то ў такім разе мы будзем разглядаць фаўністычную наменклатуру відаў i родаў. Напрыклад, наменклатура apнітафаўны: грак, кнігаўка, голуб, берасцянка, чапля, шпак, сініца; наменклатура іхтыяфаўны: карась, стронга, пячкур, вугор, жэрах, мянтуз, ёрш [40]; наменклатура тэрыяфаўны: зубр, мядзведзь, воўк, заяц, каза [40]; наменклатура герпетафаўны: жаба, рапуха, вуж [40];

Даследаванне пытанняў узаемаадносін паміж лексічнымі пластамі спецыяльнай лексікі з'яўляецца важным у вырашэнні праблем упарадкавання i нармалізацыі беларускай заалагічнай тэрмінасістэмы [14, с.110].

ГЛАВА 1. ПАХОДЖАННЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ

Тэрмін  "фаўна " выкарыстоўваецца ў вызначэнні жывёл розных сістэмных катэгорый (напрыклад, фаўна птушак — арнітафаўна, рыб — іхтыяфаўна, земнаводных i паўзуноў — герпетафаўна, млекакормячых — тэрыяфаўна, насякомых — энтамафаўна ).

Сучаная заалагічная наменклатура ўяўляе сабой сістэмную арганізацыю, асобую падсістэму ў лексіцы сучаснай беларускай мовы, якая ўключае некалькі нераўназначных у колькасным выражэнні прадметна - тэматычных груп.

Сярод заалагічных найменняў вялікая колькасць адзінак, якія называюць звяроў: авечкі свойскія, аўчаркі, бабер, байбак, барс, барсук, буразубюкі, бурундук, вавёркі, вожык, воўк, выдра, гарнастай, гіены , дзік, зайцы, казлы, кенгуру, кот свойскі, краты, леапард, малпы, мядзведзі, насарогі, расамаха, сайга, сабакі свойскія, свіння свойская, сланы, соні, тхары, шымпанзэ, шыншыла, ягуар, янот - паласкун, яхідна [7].  Гэтыя номены ў сваю чаргу падзяляюцца на атрады:

1. Зайцападобныя: зайцы, заяц - русак,  заяц-бяляк, сенастаўкі;

2. Грызуны: бабёр, байбак, бурундук, вавёркі, марская свінка, соні, шыншыла;

3. Парнакапытныя: авечка свойская, арлоўскі рысак, дзік, казлы, сайга;

4. Насякомаедныя: буразубкі, вожык,  краты;

5. Рукакрылыя: лятучая мыш, рыжая вячэрніца;

6. Ластаногія: марскія львы, морж;

7. Драпежныя: гіены, дынга, леапард, мядзведзі, расамаха, сабакі свойскія, тхары, ягуар, янот – паласкун [7].  

Лексіку арнітафаўны складаюць намінацыі: альбатросы,  аляпкі, амялушка, арара, бакланы, беркут, вераценнікі, гагі, галубы, глушэц, джгір, дубанос, дупель, жаваранак, івалга, каралькі, качкі, конікі, ластаўкі, лебедзі, нанду, няясыці, пастушкі, перапёлка, плывунчыкі, пуначка, рабкі, ружовы шпак, рэмезы, салаўі, сарока, слонка, стракатыя дзятлы, страўсы, уліты, фазаны, эму. Усе пералічаныя номены размежоўваюць на атрады:

1. Вераб'іныя: альтанкавыя, аляпкі, амялушка, белая сітаўка, валавока, валасянка, гаічкі, гарыхвостка, грак, дубаносы, жаваранак, iвалгі, каралькі, конікі, ластаўкі, мухалоўкі, пуначка, ружовы шпак, рэмезы, салаўі, сарока;

2. Зязюлепадобныя: зязюля, зязюля сапраўдная;

3. Курыныя: белая курапатка, глушэц, перапёлка, фазаны;

4. Дзятлы: зялёны дзяцел, сівы дзяцел, стракаты дзяцел;

5. Гусепадобныя: гyci свойскія, качкі, лебедзь, лебедзь – шыпун;

6. Сеўцападобныя: вераценнік, дупель, перавозчык, плывунчыкі, слонка, уліт [7].

Наступная групы заалагічных номенаў — назвы рыб: акулы, амія, быстранка, бычкі, вугры, галавень, кефалі, лянок, марскі окунь, марскія конікі, марскія львы, сардзіны, жэрах, язь, плотка, судак, мянтуз, окунь, звычайны карась, звычайны уюн, белы амур, краснапёрка, звычайны шчупак, лешч, сцерлядзь, сом, звычайны джгір [7].

Лексічныя адзінкі паўзуноў i земнаводных прадстаўлены меншай  колькасцію номенаў. Усяго налічваецца 13 відаў земнаводных i 7 відаў паўзуноў. З іх найбольш пашыраны: вуж звычайны, гадзюка звычайная, грабеньчаты трытон, жаба зялёная, рапуха зялёная, рапуха серая, яшчарка жывародная,  яшчарка порсткая [7].

Заалагічная лексіка насякомых шматлікая i разнастайная паводле відавога складу: авадзень, адмірал,  агнёўкі,  аса, бронзаўка, ваўнянкі, вярцячкі, дзённыя матылькі, жужалі,  жужаль валасісты, жук-алень, жукі-дрывасекі,   камар, камары, караеды, клапы, ліставерткі, муха, мyxi, пільшчыкі, мошкі пчала, плывунцы, сляпні, стракозы, таракан, тлі, труцень, хрушч майскі заходні, хрушч палявы, чмялі [7]. 

Сярод ix насякомыя-паразіты: авадні, блохі, вошы, камары мyxi, сляпні, пухаеды i шкоднікі сельскагаспадарчых культур: вішнёвы пільшчык, ільняная пладажэрка, каларадскі жук, медзяніцы, паласаты шчаўкун, шведская мyxi, яблыневы кветкаед, яблыневая пладажэрка [7].

У працэсе фарміравання беларуская заалагічная наменклатура пашыралася, па-першае, за кошт утварэння новых слоў на падставе тых словаўтваральных  фармантаў, якія ўжо былі ў мове, i, па-другое, за кошт запазычванняў з іншых моў. 

Такім чынам, гэтая лексічная група па паходжанні можа быць класіфікавана наступным чынам:

  1.  Найменні дзікай жывёлы, якія ўзыходзяць да праславянскага лексічнага фонду, сярод якіх вылучаюцца падгрупы:  

а) праславянскія найменні індаеўрапейскага паходжання: алень,  бобр, бык, воўк, выдра, гусь, ёж, каза, камар, кот, лань, лось, мыш, тур;

б) праславянскія найменні балтаславянскага паходжання: крот, куна (куніца), ліса;

в) словы ўласна праславянскага паходжання: гарнастай, зубр, ласка, мядзведзь, рысь, слон, собаль, суслік, хамяк;

г) словы, запазычаныя ў праславянскі час: асёл, вярблюд, кіт, леапард,  леў, тыгр, яхідна.

Найменні праславянскага паходжання па часе свайго з'яўлення найбольш старажытныя ўтварэнні, таму што афармляліся ў эпоху найбольшай блізкасці індаеўрапейскіх i славянскіх народаў. Усе яны фіксуюцца ў розных славаформах помнікамі старажытнабеларускага пісьменства XIXIV стст. [34, с.34].

  1.  Агульнаславянская лексіка - гэта словы, якія ўзніклі ў перыяд моўнага адзінства славян (перыяд з IIIII стст. да н.э да VI ст. н. э.). Агульнаславянскія словы выяўляюць фанетычнае і сэнсавае падабенства ў мовах паўднёвых і заходніх славян.  

У параўнанні з індаеўрапейскай лексікай у сучаснай беларускай  мове больш агульнаславянскай лексікі, да таго ж больш разнастайнай па тэматыцы.

Найменні агульнаіндаеўрапейскага або агульнаславянскага паходжання: аса, авадзень, авечка, бусел, блыха, варона, вош, вуж, выдра, галка, дзяцел,  жук, кабан, кабыла, карова, конь, клоп, моль, пчала і інш. [36, с.22].

3. Усходнеславянская лексіка (агульныя словы для, беларусаў, рускіх, украінцаў) ўзнікла ў перыяд усходнеславянскага адзінства (прыблізна ад VI ст.  да XIVXV стст.). Словы гэтай групы адсутнічаюць у іншых славянскіх мовах. Найменні дзікіх жывёл ўсходнеславянскія назвы: бабачка, бабёр, варона, вуж, гадзюка, сава, сарока, сініца, крот, мошка, муха і інш. [36, с.23]. Гэта група тэрмінаў афармлялася ў эпоху існавання Кеўскай Pyci, таму яны пераважна з'яўляюцца прыналежнасцю слоўнікавага фонду рускіх, беларусаў i ўкраінцаў. Яны даволі поўна адлюстраваны ў старажытна-беларускix помніках пісьменства: алень,  бобр, бык, воўк, выдра, гусь, ёж, каза, камар, кот, лань, лось, мыш, і іншыя, але многія з ix выйшлі са слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы альбо захаваліся ў дыялектах: гіпапатам, тур і іншыя. Нешматлікасць  групы тлумачыцца тым, што жывёла, распаўсюджаная ў славян, ужо атрымала сваю намінацыю, а экзатычная: вярблюд, кіт, леапард, леў, кракадзіл, хамелеон, тыгр і іншыя, яшчэ не была вядома на тэрыторыі рассялення славян [34, с.35]. 

Нацыянальную спецыфіку, самабытную адметнасць нашай мове надаюць найперш уласнабеларускія словы, якія ўзніклі ў перыяд яе фарміравання і самастойнага жыцця. Найменні жывёл уласнабеларускага паходжання: бусел, брукун,  вярбец, драч, груган, валасяніца, крумкач, крыважадзюб, мянёк, пячур, хахоля, цецярук і іншыя [10, с.55].  

Гэтая група номенаў фарміравалася ўжо на аснове законаў беларускай празрыстай мовы, пераважна шляхам словаўтварэння. Этымалогія такіх назваў амаль заўсёды відавочная з самога слова [34, с.36].

4. Найменні жывёл, запазычаныя беларускай мовай з іншых моў.

У розныя гістарычныя перыяды ў беларускую мову пранікалі словы з іншых моў. Працэс запазычвання іншамоўных элементаў быў абумоўлены глыбокімі пераўтварэннямі ў грамадскім жыцці Беларусі, цеснымі кантактамі з іншымі краінамі. Па сваёй семантыцы гэтыя запазычванні ўяўляюць сабой давалі разнастайную катэгорыю номенаў, якія разам з рэаліямі прыйшлі ў беларускую мову. У гэтую групу уваходзяць словы, якія прыйшлі ў беларускую мову альбо ў XVXVII стст., альбо у XVIIIпач. XIX стст., прычым большасць з ix належыць да больш позняга перыяду [27, с.65].

Сярод запазычання заонімаў вылучаюць наступныя:

а) цюркскія запазычанні: балабан, барсук, бурундук, кабан, мерын, саранча, таракан;

б) паланізмы: качка, мянтуз, куры, платва, мядзведзь, жаўранак, шпак;

в) лацінізмы: гіена, дэльфіны, элефант, яхідна, індык, мул, пелікан, саламандра;

г) грэцызмы: гідра, гіпапатам, кракадзіл, леапард, тыгр, хамелеон [17, с.31].

Наступны перыяд развіцця беларускай зааалагічнай наменклатуры пачынаецца з 20-х гг. 20 стагоддзя. Гэты час лічыцца пачатковым этапам фарміравання беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

Сярод сучасных запазычанняў, якія трапілі і ў слоўнікі 20-х гг., можна вылучыць даўнія, напрыклад: шпак, качка, карп, сазан, мянтуз, стронга. Яны складаюць невялікую групу намінацый. Нязначную колькасць склалі і новыя для тагачаснай пары запазычванні, якія ўжываліся ў асноўным для абазначэння экзатычных жывёлаў, а таксама некаторых сістэматычных катэгорый фаўны: амфібіі, алігатар, шымпанзе, антылёпа  [15, с.108].

Калькаванне як номенаўтваральны сродак асабліва актыўна выкарыстоўвалася ў наменклатуры энтамафаўны, таму што ў народнай і літаратурнай мовах для абазначэння дзясяткаў тысяч насякомых існуе невялікая колькасць лексем: прадзільнік дубовы, лістакрут дубовы, караед- друкар, хваёвы лубаед, смярдзючы шашаль.

У сувязі з тым, што руская заалагічная тэрміналогія развівалася да канца XVIII ст., яе набыткі садзейнічалі пашырэнню калек і запазычванняў у беларускай зоанаменклатуры 20-х гг.: бесчерепные - бесчарапныя, колючепёрые - калючапёрыя, хрящепёрые -  храстапёрыя.

У асобных выпадках тэрмінолагі стваралі неалагізмы, часам не ўлічваючы сістэматычнай класіфікацыі  жывёлаў, напрыклад: совы белые - беласоўка, сабака паўночны - песец, обезьяны беспалые – бяспал, конябык гну - гну, кобры, змеі очковые -  акулярніца.

Паколькі стваральнікі першых беларускіх тэрміналагічных слоўнікаў арыентаваліся на нацыянальныя моўныя сродкі, то сёння гэтыя даведнікі з’яўляюцца найбагацейшай крыніцай вувучэння народнай беларускай мовы, яе рэгіянальных зааалагічных найменняў: куница - куна, дрозд чёрный - косік, куропатка белая – пардва, синица долгохвостая - сінюха даўгахвостая, дупель -  удубальт, горлица – турчык, куропатка серая - курапатва шэрая, перепелятники – карагольчык, жаворонок хохлатый - жаўранка-сьмяцей [15, с.109].

Лёс рэгіянальных зоадыялектызмаў, адлюстраваных у слоўніках 20-х гг., склаўся па-рознаму. Большасць з іх засталася набыткам народных гаворак. Некаторыя з гэтых найменняў аўтары “Спіса хрыбетных жывёл” лічаць дарэмна забытымі і вяртаюць у ранг номенаў: сьлівень звычайны, норка паўбярэжная, пчалаедка, сыч-сіпель, зязюля-кукуля, рыбачка, грыцук, батальён-ваяка, палянік-гарлахвасцік, дзяркач арабок звычайны, пардва [2].

“Назовы жывёл” – 12-ы выпуск “Беларускай навуковай тэрміналогіі”,  што выдавалася Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры. Гэты выпуск паклаў пачатак фарміравання беларускай заалагічнай наменклатуры. Асноўны прынцып заалагнай тэрмінатворчасці таго часу - выкарыстанне сродкаў беларускай мовы, яе дыялектных формаў [15, с.110].

Наступны этап стаўлення беларускай заалагічнай наменклатуры прыпадае на 30-я гг., калі з’явіліся артыкулы А. Фядзюшына, вядучага заолога таго часу па вывучэнні фаўны Беларусі, і “Праект слоўніка. Вып. 18. Батаніка. Біялогія. Заалогія”. Гэтыя матэрыялы паказалі беларускую зоанаменклатуру ў зусім іншым ракурсе. Калі ў 20-я пераважала імкненне выкарыстаць у якасці номенаў словы жывой народнай мовы ці ўтварыць неалагізмы ў адпаведнасці з граматычнымі, словаўтваральнымі нормамі беларускай мовы, то ў 30-я гг. праблемы ўпарадкавання і нармалізацыі былі вырашаны за кошт барацьбы з варыянтнасцю праз збліжэнне з рускімі адпаведнікамі. Пераважная большасць тагачасных запазычванняў з рускай мовы, а таксама калек і паўкалек, утвораных з улікам асаблівасцей беларускай мовы, функцыянуюць і ў сучаснай зоанаменклатуры, што пацвярджае і змест адзначанага намі Праекта слоўніка, толькі адзінкавыя назвы, пададзеныя ў ім, не выкарыстоўваюцца ў сучаснай зоанаменклатуры: бекас, краншнеп, лягушка, пяскар, пястушка, сысуны.

У цэлым жа слоўнікавы склад Праекта надзвычай набліжаны да рускіх адпаведнікаў, якія ляглі ў аснову сучаснай зоанаменклатуры: соні - сони, мядзяніца -  медяница, вераценіца - веретеница, міногі - міноги, корушка - корюшка, рапушка - ряпушка, сігі - сиги, сёмга - сёмга, судак - судак, голец - глоец, снегіры - снегири,  сойкі - сойки, стрыжы - стрижи, стрэпет - стрепет, шчыглы - щеглы, сцярвятнікі - стервятники, гарыхвостка - горихвостка, дубанос - дубонос, дупель - дупель, казадоі – козодои, рабчык - рябчік, канёк -  конёк, канюкі - канюки, касатка - касатка, белахвост - белохвост, клуша -  клуша, князёк - князёк, кобчык - кобчік, аўсянка - овсянка, лысуха - лысуха, малінаўка - малиновка, мухалоўка - мухаловка [15, с.111].

Выкарыстаны ў Праекце і калькі з рускай мовы: нырки - нырцы, краснопёрка – чырвонапёрка. Асабліва шмат намінацый для абазначэння насякомых i чарвей: картофельный жук - бульбяны жук, навозники - гнаевікі, зеленоглазка – зеленавочка, цветоеды – кветкаеды, крестовик – крыжавік, листовёртки – лістакруткі, ленточные черви - стужкавыя чэрві, проволочные черви - дротавыя чэрві, лжегусеницы - ілжэвусені.

Беларускія назвы для абазначэння відаў паўзуноў, земнаводных, рыб, птушак, звяроў у Праекце нешматлікія: берасцянік, бугай, буслы, галавань, глушэц, грак, грычун, зязюля, качка, крыжанка, качкі, ластаўка, лескі, мышаловы, мянтуз, перапёлка, пліска, плотка, сокал-каршачок, сяўцы, цвіркуны, цецярук, чапля, шпакі, шуляк, шчупакі. Нават з прыведзеных назваў не ўсе ўвайшлі ў сучасную зоанаменклатуру, праўда, некаторыя з ix былі заменены  беларускімі  адпаведнікамі: славка - валасянка, трясогузка – сітаўка.

Такім чынам, асноўны спосаб намінацыі на другім этапе фармавання беларускай зоанаменклатуры інтэрнацыяналізацыя тэрміналогіі,  словаўтваральнае калькаванне з рускай мовы. Безварыянтная падача номенаў, выцясненне штучных неалагізмаў i вузкадыялектных слоў, назваў садзейнічала ў некаторай ступені ўпарадкаванню заалагічнай лексікі.

Трэці этап фармавання сучаснай фаўнанаменклатуры мы звязваем з выхадам у свет грунтоўнага выдання “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” (1983 — 1986 гг.). Да гэтага часу фаўна Беларусі была шырока даследавана заолагамі, аднак яе сістэмнае апісанне знайшло ўвасабленне ў працах на рускай мове. “Энцыклапедыя прыроды Белаpyci” змясціла ў полным аб’ёме на беларускай мове артыкулы з апісаннем заалагічных тыпаў, класаў, атрадаў, сямействаў, родаў, відаў. Новая зоанаменклатура ўвабрала ў сябе напрацоўкі папярэдніх этапаў (так, артыкулы, прысвечаныя жывёлам у БелСЭ, знайшлі адлюстраванне i ў ЭПБ). З’яўленне “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” садзейнічала ўпарадкаванню i стандартызацыі беларускай заалагічнай наменклатуры,  а таксама даволі высокай ступені распрацаванасці на той час рускай зоанаменклатуры,  паколькі  прынцып арыентацыі на рускую тэрміналогію, як i на іншых этапах, заставаўся асноўным [15, с.113].

Такім чынам, заалагічная наменклатура стварае значны лексічны пласт у сучаснай беларускай мове, у складзе якога вялікую групу займаюць назвы звяроў, рыб, птушак, нязначная колькасць паўзуноў, земнаводных i насякомых. Таму, што заалагічная наменклатура — гэта той пласт лексікі сучаснай беларускай мовы, які патрабуе пастаяннага вывучэння і сістэматызацыі.  

Беларуская заалагічная наменклатура пачынаючы з  сярэдзны 80-х гг. была прадстаўлена ў значным колькасным аб’ёме i выйшла на больш высокі якасны ўзровень у параўнанні з папярэднімі этапам. У выніку, апошні этап адрозніваецца высокім якасным узроўнем сістэматызацыі відаў, актыўным супрацоўніцтвам мовазнаўцаў i заолагаў, што з’яўляецца галоўнай умовай стварэння і функцыянавання сучасных беларускіх заалагічных номенаў [15, с.113].

ГЛАВА 2. СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ

  1.  Лексіка-семантычныя спосаб утварэння номенаў

Сярод шматлікіх прыёмаў і спосабаў утварэння спецыяльных намінацый важнае месца займае лексіка-семантычнае тэрмінаўтварэнне, якое заключаецца ў тым, што новыя найменні ствараюцца на базе існуючых у літаратурнай мове слоў шляхам надання ім асобнага, тэрміналагічнага значэння.

У навуковай літаратуры  прынята лічыць (і гэта сапраўды так), што асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі відамі пераасэнсавання з’яўляюцца метафарызацыя і метанімізацыя.

Аналізуючы заалагічную наменклатуру, нельга не звярнуць увагу на тое, што значная частка номенаў узнікла на аснове канкрэтнай агльнаўжывальнай лексікі ў выніку метафарычных і метанімічных пераносаў [18, с.5].

Падчас узнікнення слова заўсёды мае адно значэнне. Але ў працэсе гістарычнага развіцця мовы словы набываюць па некалькі значэнняў як вынік пераносу назвы з аднаго прадмета на іншы.

Уласцівасць слова мець некалькі значэнняў называецца шматзначнасцю, або полісеміяй, а адно значэнне – монасеміяй, або адназначнасцю, а самі словы – адпаведна шматзначнымі (полісемічнымі) і адназначнымі (монасемічнымі).

“Полісемія з'яўляецца адным з важнейших праяўленняў сістэмнай арганізацыі лексічнага складу мовы, яе асноўным семасіялагічным законам, семантычнай універсаліяй. Абумоўленая прыродай і асаблівасцямі чалавечага мыслення, яго біялагічнымі перадумовамі, яна адлюстроўвае навакольны свет ва ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці ўсіх яго элементаў” [35, с.24].

Полісемію неабходна лічыць моўнай катэгорыяй, якая рэалізуе свае патэнцыяльныя і рэальныя магчымасці ў працэсе маўлення шляхам актуалізацыі аднаго з лексіка-семантычных варыянтаў. Цесна звязаная з дэрывацыяй і словаўтварэннем наогул, яна характарызуецца як агульнымі іх рысамі, так і спецыфічнасцю выяўлення ў розных тэматычных групах, кожнай канкрэтнай мове і дыялектным кантынууме, што абумоўлена культурна-гістарычнымі, нацыянальнымі, лінгвістычнымі, пазамоўнымі і іншымі прычынамі. Полісемічныя структуры з'яўляюцца складанымі адзінствамі ўзаемабумоўленых лексіка-семантычных варыянтаў, якія ў большасці выпадкаў звязаны апасродкаванымі адносінамі.

Даследаванні тэарэтычных і практычных пытанняў полісеміі даўно знаходзяцца ў цэнтры ўвагі айчыйных і замежных семасіёлагаў, якія не заўсёды аднолькава (а падчас і супярэчліва) інтэрпрэтуюць гэту складаную з'яву. Адзначым толькі, што да нядаўняга часу выдзяляліся два напрамкі ў вывучэнні гэтай з'явы.

Прадстаўнікі першага (а гэта большасць лінгвістаў) разглядаюць полісемію як найвялікшае дасягненне эвалюцыі чалавецтва, неабходную ўмову для выконвання мовай гнасеалагічнай (пазнавальнай, эўрыстычнай) функцыі. Другія даследчыкі па розных прычынах адмаўляюць існаванне полісеміі. Так, А. Патабня лічыць, што слова можа "мець не больш аднаго значэння" [30, с.79], ахапіўшы гэтай высновай як факты мовы, так і маўлення. Л. Шчэрба, не прызнаючы асімерычнасці знака (разыходжанняў паміж формай і зместам), адзначае, што ў мове “заўсёды столькі слоў, колькі дадзенае слова мае значэнняў” [38, с.67]. 

Варыянты ў шматзначным слове нераўназначныя: адны з іх сустракаюцца часцей і найперш узнаўляюцца ў памяці пры ізаляваным узгадванні слова, іншыя ж з’яўляюцца радзей, толькі ў пэўных сітуацыях ці ў адмысловых спалучэннях. Таму адрозніваюць свабодныя значэнні і значэнні звязаныя.

Пераноснае значэнне абазначае прадмет (якасць, дзеянне) не непасрэдна, а праз іншае, першаснае значэнне; яно – другаснае, вытворнае, абумоўленае кантэкстам, як у прыкладах залатая восень, залаты чалавек. Набываючы пераноснае значэнне, слова звычайна пераходзіць у іншае семантычнае поле, нярэдка таксама ў іншы сінанімічны шэраг і іншую антанімічную пару.

  1.  Метафарызацыя

Метафара – гэта перанос назвы з аднаго прадмета на іншыя на аснове падставе падабенства ў іх тых ці іншых адзнак – формы, колеру, якасці, функцыі, месца знаходжання,  прычым гэтае падабенства можа быць не толькі вонкавым, але і ўнутраным (адчуванне, уражанне, ацэнка) [24].

У складзе заалагічнай наменклатуры, можна вылучыць наступныя тэматычныя группы канкрэтнай агульнаўжывальнай лексікі, схільныя да метафарызацыі:

1) Назвы (у тым ліку і размоўнага характару) пэўных  асоб ці груп асоб: адмірал, багамол, барадач, бялянка, вусач, гаварушка, мечнік, наезнік, насач, павітуха, пільшчык, трубач;

2) Словы, якія абазначаюць прадметы побыту: апалонік, гарлачык;

3) назвы абутку, адзення, упрыгожвання, галаўных убораў: канаплянка, крылатка;

4) назвы прадуктаў харчавання: аўсянка.

Акрамя гэтага, у заалагічнай наменклатуры сустракаецца  такая з’ява, калі ў межах адной тэрмінасістэмы адбываецца перанос назвы адной жывёлы на другую жывёлу ці птушку: бугай - 1. самец буйной рагатай жывёлы. 2. начная балотная птушка сямейства чапляў. [23, с.68].

У заалагічнай тэрміналогіі сустракаецца значная колькасць мнагазначных тэрмінаў, якія ўзніклі ў выніку метафарычнага пераносу назвы на падставе пэўнай агульнай прыкметы (прымет): бугай, бычкі, галец, конік, насарог, пішчухі, соўка.

Сустракаюцца і адзінкавыя агульнаўжывальныя (іншы раз і простамоўныя) словы, якія цяжка аб’яднаць у пэўную тэматычную групу: балацянік, зарніца [23, с.70].

Разгледзім тыповыя мадэлі ўтварэння заалагічных тэрмінаў на аснове метафарызацыі:

слова

першае значэнне

другое значэнне

аснова мнагазначнасці

1

адмірал

воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце

вялікі дзённы матыль сямейства німфалід (на задніх крылах чырвоная палоска на вонкавым краі)

метафара

перанос паводле знешняга падабенства (колеру) і асацыяцыі

2

балацянік

пах, уласцівы балоту

прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах

метафара

перанос паводле месцазнаходжання

3

бамбардзір

салдацкі чын у артылерыйскіх часцях

жук сямейства жужаляў, які пры самаабароне мае здольнасць выкідваць з свайго цела едкую вадкасць

метафара

перанос паводле функцыі

4

бычок

памянш.-ласк. ад бык

род дробнай марской рыбы атрада акунепадобных

метафара

падабенства паводле знешняга выгляду

5

кардынал

вышэйшы пасля папы рэмскага духоўны сан у каталіцкай царкве, адзінкамі якога з’яўляюцца чырвоны капялюш, мантыя

пеўчая птушка з ярка-чырвоным колерам (колеру кардынальнай мантыі) пер’ем

метафара

перанос паводле знешняга падабенства (колеру)

6

конік

памян.-ласк. ад конь

(марскі) трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобна на конскую

метафара

падабенства паводле знешняга выгляду

7

лоцман

асоба, якая праводзіць судны па фарватары

марская рыба сямейства стаўрыдывах, суправаджае караблі, акул, дэльфінаў на далёкія адлегласці

метафара

перанос паводле функцыі

8

нырэц

той, хто добра нырае

вадаплаўная птушка сямейства канычных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду

метафара

перанос паводле функцыі

9

перавозчык

той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера

птушка сямейства сяўцовыў з шарывата-бурай спінкай і белым брушкам (пералятае са свістам з берага на бераг над самай вадой)

метафара

перанос паводле функцыі

Такім чынам, пры метафаразацыі асноўным тыпам пераносу назваў у вылучаных прыкладах з’яўляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: адмірал, бычок, кардынал, конік і перанос паводле функцый: бамбардзір, лоцман, нырэц, перавозчык. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: балацянік.

Сярод сучаснай заалагічнай наменклатуры, асобна вылучаюць такія намінацыі, дзе два заалагічныя паняцці:

слова

першае значэнне

другое значэнне

аснова мнагазначнасці

1

вадалюб

расліна, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах

вадзяны жук атрада цвёрдакрылых

метафара

перанос паводле месцазнаходжання

2

ваўнянак(і)

пласцінчаты грыб сямейства сыраежкавых з пушыстым падагнутым краем шапкі

сямейства начных матылёў (маюць густа апушчанае цела)

метафара

падабенства паводле знешняга выгляду

3

галец

невялічкая прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі

рыба сямейства ласасёвых

метафара

падабенства паводле знешняга выгляду

4

зелянушка

птушка сямейства ўюрковых атрада вераб’іных

рыба са стракатай афарбоўкай – ярка-зялёнага колеру з сінімі і чырвонымі плямамі

метафара

перанос паводле знешняга падабенства (колеру)

5

паручайнік

род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка

птушка роду ўлітаў сямейства сяўцоў атрада сеўцападобных (жыве каля азёр, вадаёмаў)

метафара

перанос паводле месцазнаходжання

6

смярдзючка

расліна, якая вызначаецца вострым непрыемным пахам

невялікі драпежны звярок з каштоўным футрам, які выдзяляе смярдзючы рэзкі пах

метафара

перанос паводле функцыі

7

соўка

птушка сямейства сапраўдных соў

матылёк цёмнай афарбоўкі, вусені якога з’яўляюцца шкоднікамі сельскагаспадарчых культур і інш.

метафара

перанос паводле функцыі

Такім чынам, асноўным тыпам пераносу, які складаецца з двух заалагічных паняццяў, найбольш прадуктыўнымі сярод  вылучаных прыкладаў, таксама выдзяляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: ваўнянак(і), галец, зелянушка і перанос паводле функцый: смярдзючка, соўка. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: паручайнік, вадалюб.

Таму, варта адзначыць, што часам і заалагічная наменклатура служыць асновай для метафарычнага пераносу.

  1.   Метанімізацыя

Другім па прадуктыўнасці відам лексіка-семантычнага ўтварэння новых заалагічных намінацый з’яўляецца метанімічны перанос.

Метанімія  – перанос назвы з аднаго прадмета на другі на падставе іх сумежнасці ў прасторы ці часе або на падставе прычынна-выніковых сувязяў [5]: зямля з рознымі значэннямі – ‘глеба’, ’суша’, ’краіна’, ‘планета’, пераносы назваў з памяшканняў на гурты людзей: клас слухае, аўдыторыя рэагуе, школа пайшла на спектакль, перанос назвы з матэрыялу на прадмет, зроблены з яго, або з назвы працэсу на яго вынік (прадукт): заваяваць золата і серабро на алімпіядзе; пераход абсталяваны, пад'езд упрыгожаны; перанос назвы посуду на яго змесціва: з'есці талеркі дзве, выпіць не адну шклянку [24].

Разгледзім тыповыя мадэлі ўтварэння заалагічных тэрмінаў на аснове  метаніміі:

слова

першае значэнне

другое значэнне

аснова мнагазначнасці

1

нутрэц

анамалія ў развіцці органаў у самцоў жывёлы, якая вядзе да бясплоднасці

самец жывёлы, які мае гэтую хваробу

метанімія

анамалія (хвароба)-носьбіт

2

бабёр

паўнаводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра

футра гэтага звера, а таксама адзенне з гэтага футра

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

3

віголь

паўднёва-амерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю

пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

4

губка

мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых, якая вядзе сядзячы спосаб жыцця

мяккі, порысты касцяк некаторых відаў гэтых жывёлін, які добра ўбірае вільгаць і выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы

метанімія

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

5

сепія

галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва

натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

6

собаль

невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі

футра гэтага звярка

назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу

Метанімізацыя, поруч з метафарызацыяй, з’яўляецца спосабам намінацыі. Аднак яе адрозненне ад метафарызацыі заключаецца ў тым, што ўтворанае шляхам метанімізацыі значэнне працягвае захоўваць сувязь са старымі прадметамі, паміж імі ўстанаўліваюцца адносіны прасторавай, часавай, практычна-выніковай і іншай сумежнасці.

Такім чынам, калі ўтварэнне номенаў у выніку метафарызацыі заснавана перш за ўсё на падабенстве матэрыяльнай характарыстыкі прадметаў (знешні выгляд, колер і г.д.), то ў аснове номенаў, што ўзніклі ў выніку метанімізацыі, ляжаць рэальныя сувязі і адносіны прадметаў і з’яў аб’ектыўнай  рэальнасці: прасторавыя, часавыя, прычынна-выніковыя, атрыбутыўныя і іншыя.

Аманімія – гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаныя адно з адным” [5]. 

У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы – словы з аднолькавым гучаннем, якія не маюць супольнай семантыкі (агульных семаў). “Гэта зусім розныя словы, якія выпадкова супалі сваім гучаннем.

Паводле паходжання амонімы падзяляюць на 2 групы:

1) амонімы – розныя словы;

2) амонімы – былыя семантычныя варыянты шматзначнага слова.

Амонімы першай групы ўзніклі ў выніку выпадковага супадзення былых розных і ў напісанні слоў: руск. лук (цыбуля) і лук (зброя).

Узнікаюць амонімы і як вынік слова- і формаўтварэння: дажджавік (плашч) і дажджавік (грыб порхаўка), тры (лічэбнік) і тры (дзеяслоў).

Амонімы – былыя варыянты шматзначнага слова (каса ‘прылада' і каса ‘прычоска') утварыліся паступова, калі былыя асобныя значэнні шматзначнага слова далёка разышліся ў сваёй семантыцы. Але не ўсе даследчыкі лічаць такія словы амонімамі. Выклікае спрэчкі і залічэнне да амонімаў слоў розных часцінаў мовы, якія маюць сэнсавыя сувязі: днём (назоўнік) і днём (прыслоўе), бег (назоўнік) і бег (дзеяслоў).

Што датычыцца суадносін паміж літаратурнай мовай і дыялектнай, то “аманімія можа быць вынікам як выпадковага супадзення знешніх паказчыкаў літаратурных і дыялектных лексем, так і дзеяння ўнутраных семантычных заканамернасцей, пераўтварэнняў у моўнай сістэме. Апошнія прыводзяць да семантычнай дывергенцыі і ўзнікнення амонімаў адзінага паходжання – гамагенных” [20, с.16].

Большая частка пераносаў найменняў жывёл на іншыя з'явы рэчаіснасці – адносіцца да аднакампанентных, для іх характэрна аднаэтапнае пераасэнсаванне метафарычнага тыпу. Вельмі цяжка знайсці дамінуючую прымету, паводле якой асобныя прыстасаванні атрымалі заанімічныя назвы: баран -1.вялікая рыбацкая лодка; 2.- баба, якой забіваюць сваі ў зямлю; 3.- юшка над комінкам.

“Часам немагчыма знайсці матывацыю заоніма ў адносінах да наймення жывёлы, але пры супастаўленні вынікаў заанімічных пераносаў можна выявіць некаторыя заканамернасці. Напрыклад, лексема лісіца часта вьткарыстоўваецца пры найменні прыстасаванняў для сціскання, прыціскання, змацавання чаго-небудзь: лісіца – 1. заціскачка, ціскі;2.- клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак; 3.- скручаная вітка або планка, якая змацоўвае палазы саней – літар; 5.-прыстасаванне для сціскання дошак [16, с.19].

“Новае асэнсаванне слова часам не суправаджаецца зменамі яго гукавога складу, а звязана толькі з перарастаноўкай сэнсавых акцэнтаў (семантызацыяй)”  [21, с.11], калі невытворная з пункту гледжання сінхраніі адзінка ў выніку пэўных гукавых аналогій усведамляецца як вытворная і набывае, адпаведна, новае значэнне: выдра - 1. жанчына (непрыгожая, неахайная, нахабная); 2. - чалавек, які глядзіць, выпучыўшы вочы, нахабны (магчыма, ад выдраць) – літар; 3. - жывёла.

“Дыялектна-літаратурная аманімія ў беларускай мове звычайна з'яўляецца вынікам семантычнай дывергенцыі, міжслоўнай дэрывацыі, запазычанняў і фанетычных працэсаў” [23, с.237].

Семантычная дывергенцыя ў беларускай мове можа быць абумоўлена аднакампанентным або многакампанентным пераасэнсаваннем пры распадзе значэнняў былога мнагазначнага слова. “Пры аднакампанентных пераасэнсаваннях, да якіх далучаецца большасць заанімічных і антрапамарфічных прыкладаў, распад полісеміі выкліканы неістотнасцю, нерэлевантнасцю інварыянтнай прыметы. Дывергенцыя семантычных радоў пры многакампанентным пераасэнсаванні, якое з'яўляецца адзнакай «ланцужковай» полісеміі, назіраецца ў выніку страты «прамежкавага» звяна” [20, с. 21].

Вялікую цяжкасць адчуваюць складальнікі слоўнікаў пры размежаванні амонімаў і семантычных варыянтаў полісемічнага слова.

Разгледзім заалагічныя намінацыі, што ўступаюць у аманімічныя адносіны:

слова

першае значэнне

другое значэнне

тып амонімаў

1

лайка

парода ездавых, паляўнічых ці вартавых сабак

гатунак мяккай авечай і казінай скуры

лексічныя амонімы

2

аўсянка

аўсяныя крупы ці каша з такіх круп

пеўчая птушка з атрада вераб’іных

лексічныя амонімы

3

клешчы

металічныя шчыпцы

невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных

граматычныя амонімы

4

баксёр

спартсмен, які займаецца боксам

парода тупамордых сабак, нямецкі бульдог

лексічныя амонімы

5

бык

самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай

прамежкавая апора маста

лексічныя амонімы

6

берасцянка

каробка, сплеценая з каросты

лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных

лексічныя амонімы

7

рабак

спадніца

чарвяк, гліст (дыял.)

лексічныя амонімы

8

касач

травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі

цецярук-самец

лексічныя амонімы

9

касач

травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі

заяц (дыял.)

лексічныя амонімы

10

малінаўка

гатунак летняй яблыні

невялікая птушка (дыял.)

лексічныя амонімы

11

норка

драпежны пушны звярок сямейства куніцавых

тое, што і нара

лексічныя амонімы

12

воўк

драпежная жывёліна сямейства сабачых

калючы наморднік для цяляці, каб не ссала каровы (дыял.)

лексічныя амонімы

13

сабака

свойская млекакормячая жывёліна сямейства ваўчыных

вілы з загнутымі ўніз зубамі для скідвання навозу (дыял.)

лексічныя амонімы

14

баран

жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай

вялікая рыбацкая лодка (дыял.)

лексічныя амонімы

15

баран

жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай

баба, якой забіваюць сваі ў зямлю (дыял.)

лексічныя амонімы

16

каза

свойская жывёліна

веласіпед (дыял.)

лексічныя амонімы

17

качка

вадаплаўная птушка сямейства качыных

знаходжанне ў нестабільным стане

лексічныя амонімы

18

ласка

пяшчота, цёплыя адносіны да каго-небудзь

невялікая драпежная жывёла сямейства куніцавых

лексічныя амонімы

19

бусел

вялікая пералётная птушка

высокая бутэлька гарэлкі

лексічныя амонімы

Такім чынам, аналіз заалагічных намінацый паказаў, што ўступаючы ў аманімічныя адносіны, пераважаюць лексічныя амонімы, быў вылучаны толькі адзін выпадак граматычных амонімаў (супадаюць у множным ліку).

Сітуацыя білінгвізму (двухмоўя) у Беларусі спрыяе ўзнікненню і распаўсюджванню шэрагу памылак, выкліканых з’явай міжмоўнай аманіміі. Міжмоўная аманімія — гэта гукавое супадзенне слоў розных моў, якія па свайму значэнню не супадаюць. Своечасовае азнаямленне вучняў з асобнымі выпадкамі знешняга падабенства некаторых слоў у рускай і беларускай мовах дапаможа пазбегнуць недакладнасцей пры ўжыванні і перакладзе такіх лексічных адзінак.

“Пры блізкім кантакце дзвюх моў адзначаецца ўзаемадзеянне ва ўсіх галінах іх структуры: у лексіцы, фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, словаўтварэнні, марфалогіі і сінтаксісе” [12, с.132]. Усе гэтыя раздзелы рускай і беларускай моў вельмі блізкія паміж сабой і, між тым, кожная з іх мае свае асаблівасці, адрозніваецца сваёй нацыянальнай спецыфікай.

“У працэсе ўзаемадзеяння рускай і беларускай мове выпадкі такога супадзення сустракаюцца даволі часта. Такім чынам, вызначаюцца наступныя групы міжмоўнага ўзаемадзеяння паміж рускай і беларускай мовай:

1) Словы, якія поўнасцю супадаюць па гучанні. Сюды адносяцца, як правіла, міжмоўныя амонімы.

2) Словы, блізкія, але не тоесныя па гучанні. Часцей за ўсё гэта паранімічныя пары.

3) Словы, якія супадаюць толькі ў асобных граматычных формах. Гэта міжмоўныя амаформы.

4) Словы, якія поўнасцю супадаюць па напісанні. Гэта міжмоўныя амографы.

5) Словы, якія супадаюць у напісанні толькі часткова. Большая іх частка, як і словы першай групы, адрозніваюцца пераважна месцам націска” [16, с.5].

Знешняе супадзенне такіх слоў нярэдка бывае прычынай іх неадрознення, змяшэння ў моўнай практыцы, у выніку чаго з’яўляюцца выпадкі няправільнага выкарыстання як ў вуснай, так і ў пісьмовай мове.

Разгледзім некаторыя прыклады міжмоўных (беларуска-рускіх і руска-беларускіх) амонімаў сярод заалагічнай лексікі:

слова

першае значэнне

другое значэнне

тып амоніма

1

скакун

конь с высокими способностями в беге

конік (дыял.)

лексічныя амонімы

2

коцік

суквецце з дробных кветак

морское ластоногое млекопитающее

лексічныя амонімы

3

трус

невялікі хатні грызун

баязлівец (руская)

лексічныя амонімы

4

матыль

насякомае з дзвюма парамі пакрытых пылком крылляў

личинка комара, служащая наживкой при ловле рыбы удочкой (мотыль)

фанетычныя амонімы

5

кіт

крупное морское млекопитающее

аконная замазка

лексічныя амонімы

6

гусь

гусак

гусыня

частковыя амонімы

7

гусеніца

шырокае палатно з асобных звенняў

вусень

лексічныя амонімы

Такім чынам, міжмоўныя беларуска-рускія амонімы, якія належаць да заалагічнай лексікі, у асноўным з’яўляюцца поўнымі лексічнымі амонімамі. На наш погляд, гэта выклікана блізкасцю дзвюх моў. Прыклады ж частковай аманіміі таксама сведчаць пра міжмоўнае ўзаемадзеянне, бо раскрываюць блізасць фанетычнай і граматычных структур моў.

  1.  Марфалагічны спосаб утварэння заалагічных номенаў.

У тэрміналагічным словаўтварэнні актыўна выкарыстоўваюцца ўсе спосабы славаўтваральнай сістэмы беларускай мовы: семантычны, сінтаксічны, марфалагічны.

Важнае  месца ва ўтварэнні номенаў займае марфалагічны спосаб. Хоць асноўныя заканамернасці марфалагічнага словаўтварэння ў тэрміналогіі супадаюць з агульналітаратурнымі, аднак у гэтым спосабе тэрмінаўтварэння ёсць шэраг адметных рыс.

У беларускім тэрмінаўтварэнні наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агульналітаратурнай мове афіксальных мадэлей, але прадуктыўнасць іх у агульналітаратурным і тэрміналагічным словаўтварэнні мае даволі істотныя адрозненні.

Марфалагічны спосаб з’яўляецца асноўным у беларускім словаўтварэнні. Вытворыя словы складаюць асноўную частку слоўніка, існуюць шматлікія словы, на базе якіх утвораны дзесяткі вытворных номенаў.

Словаўтварэнне з’яўляецца найважнейшым спосабам папаўнення і ўзбагачэння слоўніка мовы, што ў сваю чаргу пашырае яе камунікацыйныя магчымасці. Адрозніваюць сінхранічнае словаўтварэнне, якое разглядае слоўнікавую структуру слова  на пэўным этапе развіцця мовы, часцей за ўсё на сучасным, і дыяхранічнае словаўтваренне, якое вывучае першапачаткавую словаўтваральную структуру слова ў працэссе развіцця мовы.

У сінхранічным словаўтварэнні дзейнічаюць афіксальныя спосабы: прэфіксальны, суфіксальны, канфіксальны, складанне, субстантывацыя, нульсуфіксальны.

Прааналізуем выкарыстанне ў беларускай мове марфалагічнага спосабу пры ўтварэнні новых намінацый [28, c.398].

Суфіксальны спосаб утварэння з’яўляецца найбольш прадуктыўным  для заалагічнай наменклатуры. Прычым, значна пашыраны ўтварэнні ад дзеяслоўных асноў. Словаўтваральнай асновай, да якой далучаецца фармант, звычайна з’яўляецца аснова інфінітыва [25, c.127].

Сярод словаўтваральных фармантаў пераважаюць наступныя:

-к-: азіацкія шчупачкі (ЭПБ), аўдотка (ЭПБ),  ваўнянкі (ЭПБ), вяснянкі (ЭПБ), дзедка рагаты (ЧК), залатая рыбка (ЭПБ), земляная блошка (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ),   калошка (ЭПБ), качка (ЭПБ),  корушка (ЧК), корушка азёрная (ЭПБ), корушка еўрапейская (ЭПБ),  краснапёрка (ЭПБ), крачка малая (ЭПБ),  крачка рачная (ЭПБ), крачка чорная (ЭПБ),  крычка (ЧК), курапатка барадатая (ЭПБ), курапатка белая (ЭПБ), курапатка шэрая (ЭПБ),  ласка (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), мошкі (ЭПБ), мядзведкі (ЭПБ), одэнская стужка малінавая (ЧК), одэнская стужка малая дубовая (ЧК), рапушка еўрапейская (ЭПБ), рыжая лясная мурашка (ЭПБ), соўка залацістая (ЧК), стрэлка зеленаватая (ЧК), чаротка горная (ЭПБ), чаротка звычайная (ЭПБ), шчурка залацістая (ЭПБ),  шылахвостка (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

-нек-, -нік-, -ніц-, -нык-, -няк-: аўсянік шчытападобны (ЧК), бакасніцы (ЭПБ), баярышніца (ЭПБ), бражнік (ЭПБ), вераценнік (ЭПБ), глейнік невядомы (ЧК), мечнік звычайны (ЧК), мечнік кароткакрылы (ЧК), пустельнік (ЧК) [25, c.129], [39], [40].                                                                                                                                                                                

-ак-, -ек-, -ік-, -ок-, -ук, -ык-, -як-: белабровік (ЭПБ), бычок-пясочнік (ЭПБ), гарчак (ЭПБ),   гнаявік веснавы (ЧК),гразевік (ЭПБ), грыцук вялікі (ЧК), даўганосік (ЭПБ),  зелянчук няпарны (ЧК), зімародак звычайны (ЧК), зялёны конік (ЭПБ),   кажанок паўночны (ЧК), каралёк жоўтагаловы (ЭПБ), конік лугавы (ЭПБ), конік лясны (ЭПБ), конік палявы (ЭПБ), крывок (ЧК), лугавы матылёк (ЭПБ), пядзенік прыгожы (ЧК), пядзенік стрэлкавы (ЧК), савук даўганосы (ЧК), савук-луток (ЧК), сомік амерыканскі (ЭПБ), стручок (ЧК), соўкі (ЭПБ), сычык вераб’іны (ЧК), таўсталобік звычайны (ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ) цецярук (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

-ац-, -ец-, -ець-, -іц-, -ыц-, -эц-, -эць-, -эть-: арлец-малы (ЧК), арлец вялікі, , браняносец звычайны (ЧК), блакітніца алькон (ЧК), блакітніца аркас (ЧК), блакітніца белая (ЭПБ), блакітніца блакітная (ЭПБ),  валасяніца –белашыйка (ЧК),вячэрніца малая (ЧК), мечаносец (ЭПБ), мядзведзіца геба (ЧК), мядзведзіца-гаспадыня (ЧК), начніца Брандта (ЧК), начніца Натэрэра (ЧК), начніца сажалкавая (ЧК), плывунец шырачэнны(ЧК), сінец (ЭПБ), сініца вусатая (ЭПБ), сініца вялікая (ЭПБ), сініца даўгахвостая (ЭПБ), сініца чорная (ЭПБ), сініца чубатая (ЭПБ), шашашніца вялікая (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                                

-ан-, -ен-, -ін-, -ун, -ух-, -эн-, -ын-, -ян-: арлан-белахвост(ЧК), жулан (ЭПБ), кулён вялікі (ЧК), кулён сярэдні (ЧК), грычун-чарналобы(ЧК), падвадзень двухпалосы (ЧК), палятуха звычайная (ЧК), сіпуха (ЭПБ), скакун пясчаны (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                                   

-ач-, -іч-: вусач (ЭПБ), пагоніч малы (ЧК) , рагач (ЭПБ); [39], [40].                                                                                                                                                                                

-ушк-: амялушка звычайная (ЭПБ), жаўтушка тарфянікавая (ЧК), зелянушка (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

-анк(а), -янк(а), -аўк(а), -оўк(а), -ніц(а)-: балацянка (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бронзаўка (ЭПБ),быстранка (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ),валасянка чорнагаловая (ЭПБ), валасянка шэрая (ЭПБ),  валасянка ястрабіная (ЭПБ), валасянка-завірушка (ЭПБ),    ваўнянкі (ЭПБ), вечарніца малая (ЭПБ), вечарніца рыжая (ЭПБ), канаплянка  (ЭПБ), круцігалоўка (ЭПБ),  крыжанка (ЭПБ),   кугакаўка барадатая (ЧК), кугакаўка даўгахвостая (ЧК), лімонніца (ЭПБ), малінніца (ЭПБ), перламутраўка фрыга (ЧК), перламутраўка альпійская (ЧК), перламутраўка тоўстая (авальная) (ЧК), сітаўка белая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), сітаўка жоўтая(ЭПБ), туркаўка звычайная (ЭПБ), туркаўка кольчатая (ЭПБ), чарцянка балотная (ЭПБ), чарцянка вяртлявая (ЭПБ), чарцянка дродздападобная (ЭПБ), чарцянка садовая (ЭПБ), чарцянка трысняговая (ЭПБ), чарцянка-барсучак (ЭПБ), чаротніца (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                                     

-чык-:  магільшчык (ЭПБ),  рабчык (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                     

Менш прадуктыўнымі для ўтварэння заалагічных найменняў з’яўляюцца прэфіксальна-суфіксальны спосаб: бяззубка вузкая (< зуб) (ЧК), безволоскі (< волосок )  (ЭПБ), пагоніч малы (ЧК) (< гон), падворлік (ЭПБ) (< двор),  падлешчык (ЭПБ) (< лезь),  падводзень двухпалосы (ЭПБ) (< вода), палятуха звычайная (ЭПБ) (< лятаць), перавозчык (ЧК) (< вазіць) [39], [40].                                                                                                                                                                                

Для прэфіксальна-нульсуфіксальны спосабу характэрны адзінкавыя найменні: няясць (ЭПБ), падуст (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

Бязафікснае ўтварэнне таксама з’яўляецца малапрадуктыўным. Адзначаны  наступныя аддзеяслоўныя ўтварэнні: жужаль (< жужэць), стрыкун (< стракатаць), круха(< крышыцца), храбуст (< храбусцець) [25, c.130], [40].                                                                                                                                                                                

Назвы, утвораныя ў выніку асноваскладання, таксама прадуктыўныя пры ўтварэнні заалагічных номенаў. У якасці апорнага кампанента выступае дзеяслоўная аснова тыпу:  

-ед: арол-вужаед (ЧК), змеяед (ЭПБ), мухаед (ЭПБ), караед (ЭПБ), рыбаед (ЧК), семяед (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

-мер: вадамер сфагнавы [39].

-еж: пладаежка [40].                                                                                                                                                                                

-жэр: пладажэрка [39]. 

Такім чынам, суфіксацыя валодае безумоўным прыярытэтам у моўнай рэалізацыі заалагічных номенаў. Сярод суфіксальных элементаў пераважае фармант -к-: земляная блошка (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ),   калошка (ЭПБ), качка (ЭПБ),  корушка (ЧК) [40].                                                                                                                                                                                 Наступнымі па прадуктыўнасці з’яўляюцца   суфіксы: -ак-, -ек-, -ік-, -ок-, -ук, -ык-, -як-, -нек-, -нік-, -ніц-, -нык-, -няк: арлец-малы (ЧК), арлец вялікі,  браняносец звычайны (ЧК) [39].

 Суфіксы -анк(а), -янк(а), -аўк(а), -оўк(а), -ніц(а)-, характарызуюцца значэнне “носьбіт прыметы”. Таксама пашыраны у беларускай мове: балацянка (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бронзаўка (ЭПБ), быстранка (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ), лімонніца (ЭПБ), малінніца (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

Раней адзначаныя словаўтваральныя спосабы (прэфіксальна-суфіксальны і прэфіксальна-нульсуфіксальны спосабы словаўтварэнне, асноваскладанне), а таксама бязафікснае ўтварэнне не  маюць значнай ролі  ва ўтварэнні заонімаў, але яны тым не менш дапаўняюць і ўдакладняюць  сучасныя заалагічныя найменні.

ГЛАВА 3. СТРУКТУРНА-ГРАМАТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СУЧАСНАЙ ЗААЛАГІЧНАЙ НАМЕНКЛАТУРЫ

Сінтаксічны спосаб утварэння заалагічных номенаў характарызуецца значна большай прадуктыўнасцю ў параўнанні з марфалагічным і лексіка-семантычнымі способамі.

Ніякая лінгвістычная тэорыя, асабліва калі яна імкнецца адлюстраваць сучасны стан лексіка-семантычнай сістэмы, не можа не разглядаць кола праблем i пытанняў, звязаных з вывучэннем тэрміналогіі. Многія моваведы i даследчыкі сучаснай тэрміналагічнай сістэмы (Т.В. Капейко, Т.М.  Казачэнка, Т.А.  Грачыха) разглядаюць пытанні структуралізацыі заалагічных номенаў, робяць асноўны акцэнт на структурныя асаблівасці родаў, сямействаў фауністычных прадстаўнікоў. Але з улікам   таго, што даныя распрацоўкі не да канца  ўпарадкаваны i сістэматызаваны, мы вырашылі падрабязней спыніцца i разгледзець заалагічныя адзінкі з боку структуры. Відавочна, што значэнні адных слоў, што абазначаюць назвы жывёл, птушак, рыб звязваюцца са значэннем іншых назваў i ўтвараюць  адзіную  лексіка-семантычную  заалагічную сістэму. Так, відавыя значэнні семантычна падпарадкоўваюцца родавым, якія ўяўляюць сабой шырэйшае паняцце. У сваю чаргу відавыя адзінкі  складаюць   двухкампанентавасць   i   ствараюць   сітуацыю   для раздзялення кожнай такой лексемы ў паслядоўную i сістэмазаваную групу. Вельмі    слушна   адзначыла    ТА. Грачыха: "Навуковая    заалагічная наменклатура ўяўляе сабой сістэмную арганізацыю, асобую падсістэму ў лексіцы сучаснай беларускай мове, у якой номены, як адзінкі гэтай сістэмы, лагічна ўзаемазвязаны i узаемазалежны." [13, с.32].

Па словах Л. А. Антанюк, у агульналітаратурнай мове “разгорнутыя намінацыі болш частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняцця, выражэння катагарыяльных прыкмет галоўнага і залежнага кампанентаў словазлучэнняў, падкрэслівання тыхці іншых элементаў намінацыі” [4, с.69]. Па гэтай прычыне аднаслоўныя номены замяняюцца словазлучэннямі “часцей у навукова-папулярным і  іншых стылях мовы з мэтай большай зразумеласці для неспецыялістаў, а часамі ў навуковым стылі з мэтай большай дакладнасці” [4, с.70]. Колькасць номенаў-славазлучэнняў узрастае і ў галіновых тэрміналагічных сістэмах. Заалагічная сфера на з’яўляецца выключэннем.

Найбольшая колькасць заалагічных найменняў утворана шляхам словазлучэнне – зліцця некалькіх лексем. Номены-словазлучэнні – “гэта полікампанентныя номены, узнікненне якіх абумоўлена неабходнасцю абазначаць новыя паняцці на аснове ўжо існуючых”[3, с.99].

У структурным плане заалагічныя найменні можна падзяліць на номены-словы: бабёр (ЭПБ), барсук (ЭПБ), вусач (ЧК), драч (ЧК), галка (ЭПБ),  гупі (ЭПБ), жукі (ЭПБ) і номены-словазлучэнні: белая курапатка (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ),  рамез звычайны (ЭПБ), хамяк звычайны (ЧК), чмель мохавы (ЧК), шашашніца вялікая (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                                

3.1 Номены-словы

Выдзяляюцца наступныя структурныя мадэлі ўтварэння аднаслоўных заалагічных найменняў:

1. "Назоўнік адзіночнага ліку": адмірал (ЭПБ), аўдотка (ЭПБ),  бабёр (ЭПБ), бакас (ЭПБ),  барсук (ЭПБ), баярышніца (ЭПБ), белавочка (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бражнік (ЭПБ), быстранка (ЭПБ),  воўк (ЭПБ), вуж (ЭПБ), вусач  (ЭПБ), выдра (ЭПБ), галец (ЭПБ), галка (ЭПБ), гарнастай (ЭПБ),  гарчак (ЭПБ), гразевік (ЭПБ), грак (ЭПБ), дзік (ЭПБ), драч (ЧК), дубанос (ЭПБ), дульбас (ЧК), дупель (ЭПБ), жулан (ЭПБ), кардынал (ЭПБ), карп (ЭПБ), качка (ЭПБ), корушка (ЧК), крывок (ЧК),  лань (ЭПБ), ласка (ЭПБ), ласось (ЧК),       лешч (ЭПБ), лінь (ЭПБ), лось (ЭПБ), мамант (ЭПБ), мядзянка (ЭПБ), падуст (ЧК), пардва (ЧК), пугач (ЧК),  пустэльнік (ЧК), рабчык (ЭПБ), расамаха (ЭПБ),  рысь (ЭПБ), салавей (ЭПБ), сарока (ЭПБ), семяед (ЭПБ), сінец (ЭПБ), сіпуха (ЭПБ), собаль (ЭПБ), сом (ЭПБ), стучок (ЧК),  судак (ЭПБ), сцерлядзь(ЭПБ), сялява (ЧК), трубач (ЭПБ), тулес (ЭПБ), удод (ЭПБ), фазан (ЭПБ), хахуля (ЭПБ), хрустан (ЭПБ), цецярук (ЭПБ), чаротніца (ЭПБ), чмель (ЭПБ), чыж (ЭПБ), шчогаль (ЭПБ), шчупак (ЭПБ), шчур (ЭПБ), шчыгол (ЭПБ), ялец (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                2. "Назоўнік множнага ліку": амёбы (ЭПБ),  амфібіі (ЭПБ), аскарыды (ЭПБ),  бакасніцы (ЭПБ),  бакаходы (ЭПБ), блохі (ЭПБ), бронзаўкі (ЭПБ), булаўнікі(ЭПБ), ваўнянкі (ЭПБ), вошы (ЭПБ), гравёры (ЭПБ), гупі (ЭПБ), гурамі (ЭПБ), даўганосікі (ЭПБ),  дафніі (ЭПБ), жужалі (ЭПБ), жукі (ЭПБ), індыкі (ЭПБ), інфузорыі (ЭПБ), камары (ЭПБ), караеды (ЭПБ), куры (ЭПБ), малюскі (ЭПБ), матылі (ЭПБ),  мошкі( ЭПБ), мядзведкі (ЭПБ), рагасхосты (ЭПБ), рагачы (ЭПБ), сабачкі (ЭПБ), соўкі (ЭПБ), стракозы (ЭПБ), хрушчы (ЭПБ), шашалі (ЭПБ), шчытнікі (ЭПБ), шэршні (ЭПБ)  [39].                 

3. "Назоўнік адзіночнага ліку мужчынскага роду": адмірал (ЭПБ), бабёр (ЭПБ), бакас (ЭПБ),  барсук (ЭПБ), бражнік (ЭПБ), воўк (ЭПБ), вуж (ЭПБ), вусач  (ЭПБ), галец (ЭПБ), гарнастай (ЭПБ),  гарчак (ЭПБ), гразевік (ЭПБ), грак (ЭПБ), дзік (ЭПБ), драч (ЧК), дубанос (ЭПБ), дульбас (ЧК), дупель (ЭПБ), жулан (ЭПБ), кардынал (ЭПБ), карп (ЭПБ), крывок (ЧК),  лось (ЭПБ), мамант (ЭПБ), падуст (ЧК), пугач (ЧК),  пустэльнік (ЧК), рабчык (ЭПБ), салавей (ЭПБ), семяед (ЭПБ), сінец (ЭПБ), собаль (ЭПБ), сом (ЭПБ), стучок (ЧК),  судак (ЭПБ), трубач (ЭПБ), тулес (ЭПБ), удод (ЭПБ), фазан (ЭПБ), хрустан (ЭПБ), цецярук (ЭПБ), чмель (ЭПБ), чыж (ЭПБ), шчогаль (ЭПБ), шчупак (ЭПБ), шчур (ЭПБ), шчыгол (ЭПБ), ялец (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

4. "Назоўнік адзіночнага ліку жаночага роду": аўдотка (ЭПБ), балацянка (ЭПБ),  баярышніца (ЭПБ), берасцянка (ЭПБ), бронзаўка (ЭПБ), быстранка (ЭПБ),  выдра (ЭПБ), галка (ЭПБ), канаплянка  (ЭПБ),  качка (ЭПБ), корушка (ЧК), крыжанка (ЭПБ),    лань (ЭПБ), ласка (ЭПБ), лімонніца (ЭПБ), малінніца (ЭПБ), мядзянка (ЭПБ), пардва (ЧК), (расамаха (ЭПБ),  сарока (ЭПБ), сіпуха (ЭПБ), сялява (ЧК), хахуля (ЭПБ), чаротніца (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

Мэтазгодна адзначыць тое, што аднаслоўныя найменні, ужытая ў форме "назоўнік множнага ліку", яны служаць для намінацыі паняцця сямействаў ("авадні"сямейства насякомых атрада двухкрылых)., так і для называння паняцця атрада ("акулы" - марскія рыбы атрада акулападобных). На аснове вышэй сказанага, мэтазгодна прывесці наступныя прыклады: вавёркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых; вярблюды (Camelus) — род млекаспажыўцоў сямейства вярблюдовых;  гіены (Hyaenidae) — прадстаўнікі сямейства гіенавых; насарогі (Rhinocerotidae) — сямейства непарнакапытных, якое ўтрымоўвае пяць відаў, распаўсюджаных у Афрыцы і Азіі; сардзіны (Sardina) — рыбы сямейства селядцовых; жукі (Coleoptera) — атрад насякомых, прадстаўнікі якога характарызуюцца выглядазменай пярэдніх крылаў ў цвёрдыя, моцна склератызаваныя, альбо скурыстыя надкрыллі, пазбаўленыя жылкавання, з захаваннем перепончатых задніх (ніжніх) крылаў, якія служаць для палёту і ў спакойным стане складзеныя пад надкрыллямі (вельмі рэдка крылы і надкрыллі рэдукаваныя) [40].                                                                                                                                                                                

Такім чынам,  можна адзначыць, што аднаслоўныя найменні прадстаўлены даволі шырока ў складзе заалагічнай наменклатуры як адзінкамі адзіночнага ліку, так i адзінкамі множнага ліку.

3.2  Номены-словазлучэнні

3.2.1 Двухкампанентныя намінацыі

Па структуры номены-словазлучэнні падзяляюцца на двух-, трох- і шматкампанентныя намінацыі [8, с. 10].

Сярод номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лескічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца двухкампанентныя намінацыі, што найчасцей абазначаюць віды жывёл.

З двухкампанентных намінацый найбольшай прадуктыўнасцю вызначаюцца наступныя структурныя мадэлі:

1. Назоўнік адзіночнага ліку + прыметнік адзіночнага ліку. Прыкладам тут можа служыць наступныя номіны: алерыя крылатая (ЭПБ), амур белы (ЭПБ), амур чорны (ЭПБ) амялушка звычайная (ЭПБ), баклан вялікі (ЭПБ),  белазубка белабрухая (ЭПБ), белазубка малая (ЭПБ), белакрылка цяплічная (ЭПБ), блакітніца белая (ЭПБ), блакітніца блакітная (ЭПБ), бугай вялікі (ЭПБ), бугай малы (ЭПБ), буразубка звычайная (ЭПБ), буразубка малая (ЭПБ), буразубка сярэдняя (ЭПБ), бусел белы (ЭПБ), бусел чорны (ЭПБ), вавёрка звычайная (ЭПБ), валасянка садовая (ЭПБ), валасянка чорнагаловая (ЭПБ), валасянка шэрая (ЭПБ), валасянка ястрабіная (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ),  варона шэрая (ЭПБ), верабей дамавы (ЭПБ), верабей палявы (ЭПБ), вераценнік вялікі (ЭПБ), вераценніца ломкая (ЭПБ), вожык звычайны (ЭПБ), вугор еўрапейскі (ЭПБ), вячэрніца малая (ЭПБ), вячэрніца рыжая (ЭПБ), , гагара палярная (ЭПБ), гагара чорнаваллёвая (ЭПБ), гагара чырвонаваллёвая (ЭПБ), гадзюка звычайная (ЭПБ), гаічка бурагаловая (ЭПБ), гаічка чорнагаловая (ЭПБ), гарыхвостка звычайная (ЭПБ), голуб шызы (ЭПБ), грыф чорны (ЭПБ), гусь белалобая (ЭПБ), гусь шэрая (ЭПБ), джггр звычайпы (ЭПБ), дзяцел беласпінны (ЭПБ), дзяцел зялёны (ЭПБ), дзяцел сівы (ЭПБ), дзяцел сірыйскі (ЭПБ), дзяцел трохпальцы (ЭПБ), дрозд пеўчы (ЭПБ), дрозд чорны (ЭПБ), жаба азёрная (ЭПБ), жаба вастрамордая (ЭПБ), жаба сажалкавая (ЭПБ), жаба травяная (ЭПБ), жаваранак лясны (ЭПБ), жаваранак палявы (ЭПБ), жаваранак рагаты (ЭПБ), жаваранак чубаты (ЭПБ), жаўтушка тарфяннікавая (ЭПБ), журавель шэры (ЭПБ), зімародак звычайны (ЭПБ), зубр еўрапейскі (ЭПБ), зязюля звычайная (ЭПБ), івалга звычайная (ЭПБ), кажан двухкаляровы (ЭПБ), кажан позні (ЭПБ), кажанок паўночны (ЭПБ), казарка чорная (ЭПБ), казарка чырвонаваллёвая (ЭПБ), каралёк жоўтагаловы (ЭПБ), карась залаты (ЭПБ), карась сярэбраны (ЭПБ), каршун чорны (ЭПБ), каршун чырвоны (ЭПБ), качка шэрая (ЭПБ), квакша звычайная(ЭПБ), клоп грушавы (ЭПБ), клоп падкорны (ЭПБ), клоп ягадны (ЭПБ), колюшка дзевяцііголкавая (ЭПБ), колюшка трохіголкавая (ЭПБ), конік лугавы(ЭПБ), конік лясны (ЭПБ), конік палявы (ЭПБ), конь хазарскі (ЭПБ), корушка азёрная (ЭПБ), корушка еўрапейская (ЭПБ), крачка малая (ЭПБ), крачка рачная (ЭПБ), крачка чорная (ЭПБ), крот еўрапейскі (ЭПБ), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ), курапатка барадатая (ЭПБ), курапатка белая (ЭПБ), курапатка шэрая (ЭПБ), ласось высакародны (ЭПБ),ластаўка берагавая (ЭПБ), ластаўка вясковая (ЭПБ), ластаўка гарадская (ЭПБ), лебедзь тундравы (ЭПБ), мамант хазарскі (ЭПБ), мінога рачная (ЭПБ), мінога ўкраінская (ЭПБ), мышалоў балотны (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ), мышалоў палявы (ЭПБ), мышалоў стэпавы (ЭПБ), мядзведзь буры (ЭПБ), мядзведзь пячорны (ЭПБ), пацук чорны (ЭПБ),пацук шэры(ЭПБ), рапуха зялёная (ЭПБ), рапуха чаротпая (ЭПБ), рапуха шэрая (ЭПБ), рапушка еўрапейская (ЭПБ), рэмез звычайны (ЭПБ), сава балотная (ЭПБ), сава белая (ЭПБ), сава вушастая (ЭПБ), сава ястрабіная (ЭПБ), сазан амурскі (ЭПБ), сініца вусатая (ЭПБ), сініца вялікая (ЭПБ), сініца даўгахвостая (ЭПБ), сініца чорная (ЭПБ), сініца чубатая (ЭПБ), сітаўка белая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), сітаўка жоўтая (ЭПБ), сомік амерыканекі (ЭПБ), соня арэшнікавая (ЭПБ), соня вялікая (ЭПБ), соня лясная (ЭПБ), соня садовая (ЭПБ), сыч дамавы (ЭПБ), сыч касманогі (ЭПБ), сычык вераб'іны (ЭПБ), сявец залацісты (ЭПБ), тарпан лясны (ЭПБ), таўсталобік звычайны ( ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ), ткачы хваёвыя (ЭПБ), туркаўка звычайная (ЭПБ), туркаўка кольчатая (ЭПБ), тхор чорны (ЭПБ),  уліт вялікі (ЭПБ), хамяк звычайны (ЭПБ), цвыркун звычайны (ЭПБ), цвыркун рачны (ЭПБ), цвыркун салаўіны (ЭПБ), чайка звычайная (ЭПБ), чайка малая (ЭПБ), чайка серабрыстая (ЭПБ), чайка танкадзюбая (ЭПБ), чайка трохпальцая (ЭПБ), чайка шызая (ЭПБ), чапля рыжая (ЭПБ), чапля шэрая (ЭПБ), чарапаха балотная (ЭПБ), чарацянка балотная (ЭПБ), чарацянка вяртлявая (ЭПБ), чарацянка дроздападобная (ЭПБ), чарацянка садовая (ЭПБ), чарацянка трысняговая (ЭПБ), чачотка горная  (ЭПБ), чачотка звычайная (ЭПБ), шпак звычайны (ЭПБ), шпак ружовы (ЭПБ), шчурка залацістая (ЭПБ), яшчарка жывародная (ЭПБ), яшчарка порсткая (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

Выдзяляюць  і іншыя структурныя мадэлі заалагічных  двухслоўных найменняў:

2. Прыметнік адзіночнага ліку + назоўнік адзіночнага ліку. Прыкладам гэтай групы можуць служыць номены: божая кароўка (ЭПБ), брыльянтавы акунь (ЭПБ), вадзяны пацук (ЭПБ), вузкапальцы рак (ЭПБ), вялікая соня (ЭПБ), дызентэрыйная амёба (ЭПБ), дыскападобны акунь (ЭПБ), залатая рыбка (ЭПБ), зялёпы конік (ЭПБ), кніжная вош (ЭПБ), лугавы матылёк (ЭПБ), люцэрнавая блыха (ЭПБ), майскі хрушч (ЭПБ), малярыйны комар (ЭПБ), марская свінка (ЭПБ), сабачы цэпень (ЭПБ), свіны цэпень (ЭПБ), хмызняковы смоўж (ЭПБ), чорны апалон (ЭПБ), чорны арнатус (ЭПБ), шкляны акунь (ЭПБ), яблыневая моль (ЭПБ), яблыневая пладажэрка (ЭПБ), японскі хін (ЭПБ), янотападобны сабака (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

3. Назоўнік адзіночнага ліку + складаны прыметнік.

Сюды адносіцца: альбатрос беласінны (ЧК), белазубка белабрухая (ЭПБ), валасянка чорнагаловая (ЭПБ),  гагара чорнаваллёвая (ЭПБ), гагара чырвонаваллёвая (ЭПБ), гаічка бурагаловая (ЭПБ), гаічка чорнагаловая (ЭПБ), гусь белалобая (ЭПБ), дзяцел беласпінны (ЭПБ),    дзяцел трохпальцы (ЭПБ), жаба вастрамордая (ЭПБ), кажан двухкаляровы (ЭПБ), казарка чырвонаваллёвая (ЭПБ), казёл вінтарогі (ЧК), каралёк жоўтагаловы(ЭПБ), колюшка дзевяцііголкавая (ЭПБ), колюшка трохіголкавая (ЭПБ), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ), курапатка барадатая (ЭПБ), ласось высакародны (ЭПБ), няясыць даўгахвостая. (ЧК),  сініца даўгахвостая (ЭПБ), сітаўка жоўтагаловая (ЭПБ), чайка танкадзюбая (ЭПБ), чайка трохпальцая(ЭПБ), чарацянка дроздападобная (ЭПБ), чарацянка трысняговая (ЭПБ), яшчарка жывародная (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                 

4. Назоўнік множнага ліку + прыметнік множнага ліку: азіяцкія шчупачкі (ЭПБ), белыя курапаткі (ЭПБ), белыя совы (ЭПБ), бруханогія малюскі(ЭПБ), брухараснічныя інфузорыі (ЭПБ), брухараснічныя чэрві (ЭПБ), булававусыя пільшчыкі (ЭПБ), вадзяныя кляшчы (ЭПБ), вадзяныя скарпіёны (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ), вугры марскія (ЧК), гусі свойскія (ЭПБ), клапы вадзяныя (ЭПБ), клапы крыжакветныя (ЭПБ), сабакі свойскія (ЧК), ворлікі звычайныя (ЧК), стужачныя чэрві (ЭПБ), рагулькі палявыя (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                                

5. Назоўнік множнага ліку + складаны прыметнік: агаткі двухдомныя (ЭПБ), гаічкі бурагаловыя (ЭПБ), гаічкі чорнагаловыя (ЭПБ),  каралькі жоўтагаловыя (ЭПБ), каралькі чырвонагаловыя (ЭПБ), клапы дрэвава-кустовыя (ЭПБ), клапы крыжакветныя (ЭПБ), мінушкі чаргаваналістыя (ЭПБ), плывунчыкі кругланосыя (ЭПБ), сабакі пакаёва-дэкаратыўныя (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

6. Складаны назоўнік + прыметнік: белазубка белабрухая (ЭПБ), белазубка малая (ЭПБ), белакрылка цяплічная (ЭПБ), браняносец звычайны (ЧК), булавабрух кольчаты (ЧК), буразубка звычайная (ЭПБ), буразубка малая (ЭПБ), буразубка сярэдняя (ЭПБ),  гарыхвостка звычайная (ЭПБ), зімародак звычайны (ЧК), красацел бронзавы (ЧК), красацел пахучы (ЧК), крыжадзюб белакрылы (ЭПБ),  мухалоўка шэрая (ЧК), мухалоўка белая (ЧК), мышалоў палявы (ЭПБ), мышалоў стэпавы (ЭПБ), таўсталобік звычайны( ЭПБ), таўсталобік стракаты (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

7. Прыметнік множнага ліку + назоўнік множнага ліку: азіацкія шчупачкі (ЭПБ), белыя курапаткі (ЭПБ), белыя совы (ЭПБ), бруханогія малюскі (ЭПБ), бруснітчатыя інфузорыі (ЭПБ), бруснітчатыя чэрві (ЭПБ), булававусыя пільшчыкі (ЭПБвадзяныя кляшчы (ЭПБ), валасяныя кляшчы (ЭПБ), гамазавыя кляшчы (ЭПБ), гарнастаевыя молі (ЭПБ), гончыя сабакі (ЭПБ), грыбныя камарыкі (ЭПБ), дамавыя мышы (ЭПБ), дамавыя сычы (ЭПБ), дарожныя восы (ЭПБ), даўгахвостыя сініцы (ЭПБ), дрэвавыя шчытнікі (ЭПБ), дэкаратыўныя галубы (ЭПБ), дэкаратыўныя птушкі (ЭПБ), земляныя блошкі (ЭПБ), земляныя чэрві (ЭПБ), земляныя шчытнікі (ЭПБ), злакавыя мушкі (ЭПБ), злакавыя пільшчыкі (ЭПБ), зялёпы конік (ЭПБ), каралавыя паліпы (ЭПБ), лятучыя мышы (ЭПБ), марскія вожыкі (ЭПБ), раснічныя чэрві (ЭПБ), стужачныыя чэрві (ЭПБ), сядзячавокія  малюкі (ЭПБ), трубкавыя павукі (ЭПБ), тэтрапіхавыя кляшчы (ЭПБ), хвойныя пілішчыкі (ЭПБ), хобатныя п'яўкі (ЭПБ), храстковыя рыбы (ЭПБ), цёмныя молі (ЭПБ), чырванацельцавыя кляшчы (ЭПБ),  чыстыя галубы (ЭПБ) [40].                                                                                                                                                                                

8. Назоўнік + назоўнік роднага склону: бакаплаў Паласа (ЭПБ), дрозд Наўмана (ЭПБ), конь Стэнана (ЭПБ), лютка Браўэра (ЧК), мурашка Форшлюнда (ЧК), начніца Брандта (ЧК), начніца Натэрэра (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                                

Сярод двусастаўных номенаў выдзяляецца дастаткова прадуктыўны тып, утвораны па мадэлі складаны назоўнік + назоўнік адзіночнага ліку, гэта так званыя номены-кампазіты: арлан-белахвост (ЧК), арол-вужаед (ЧК), арол-карлік (ЧК), арол-маркут (ЧК), валасяніца-белашыйка (ЧК),джггр-насар (ЭПБ), жаўрук-смяцюх (ЧК), жук-алень (ЭПБ),  жук-насарог (ЭПБ),  заяц-бяляк (ЭПБ), заяц-русак (ЭПБ), качка-свіцязь (ЭПБ), качка-шылахвостка (ЧК),   кляшчы-тарсанеміды (ЭПБ), кляшчы-ўраподы (ЭПБ),  красацел-даследчык (ЧК), крыжадзюб-яловік (ЭПБ),  крыжадзюб-сасповік (ЭПБ), ласось-таймань (ЭПБ),  лебедзь-клікун (ЭПБ),  лебедзь-шыпун (ЭПБ), молі-блішчанкі (ЭПБ), молі-малюткі (ЭПБ),  молі-мінёры (ЭПБ), молі-мяшочніцы (ЭПБ), молі-стракаткі (ЭПБ), мурашка-амазонка (ЧК), мядзведзіца-гаспадыня (ЧК), рыба-абрубак (ЭПБ), рыба-нож (ЭПБ), рыба-хамелеон(ЭПБ),  савук-луток (ЧК), сокал-каршачок (ЭПБ), сокал-дрымлюк (ЧК), сокал-кабец (ЧК), сокал-падарожнік (ЧК),сокал-шулёнак (ЧК), соўка-сплюшка (ЧК),чапля-кваква (ЧК), шчурка-пчалаедка(ЧК),  шчытнікі-чарапашкі (ЭПБ), янот-паласкун (ЭПБ), ястраб-перапёлачнік (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

Выдзеленыя номены-кампазіты складаюцца па мадэлі назоўнік + дапасаваны назоўнік, якія абазначаюць спецыфічную рысу пэўнага жывога аб’екта. Напр.: птушка “чарацянка-барсучок” атрымала назву за падабенства афарбоўкі спінкі з  барсуком.

Такім чынам, пры выкарыстанні двухкампанентных номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лескічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца назвы, утвораныя  па мадэлі назоўнік + прыметнік. Такі парадак слоў у аналізуемых найменнях з’яўляецца нарматыўным для сучаснай заалагічнай наменклатуры, дзе для абазначэння відаў прыняты бінамінальныя найменні, першае слова ў якіх называе род, да якога адносіцца дадзены від (выражаецца назоўнікам), другое – відавы эпітэт (часцей гэта прыметнік, рэдка – назоўнік-прыдатак). Параўн.: ластаўка вясковая (ЭПБ), ластаўка гарадская (ЭПБ), лебедзь тундравы (ЭПБ), мамант хазарскі (ЭПБ), мінога рачная (ЭПБ), мінога ўкраінская (ЭПБ), мышалоў балотны (ЭПБ), мышалоў лугавы (ЭПБ), мядзведзь буры (ЧК)  [39], [40].                                                                                                                                                                                

Невялікая колькасць састаўных номенаў утвараецца па сінтаксічнай мадэлі назоўнік + назоўнік роднага склону, яны паказваюць на таго навукоўца, які адкрыў даны заалагічны номен, або мае да яго непасрэднае дачыненне.

Значную ролю сярод номенаў-словазлучэнняў атрымліваюць номены-кампазіты, якія тлумачаць асацыятыўную сувязь заалагічных номенаў з пэўным прадстаўніком фаўны.

3.2.2 Трох – і шматкампанентныя намінацыі

Акрамя двухслоўных номенаў, у складзе заалагічнай наменклатуры вылучаюць трох – і шматслоўныя адзінкі, якія па сваей структуры звужаюць, канкрэтызуюць назву двухслоўнага  наймення.

Сярод трохкампанентных словазлучэнняў пераважаюць номены, у склад якіх уваходзяць простае словазлучэнне і залежнае ад яго асобнае слова (азначэнне) у прэпазіцыі. У якасці азначэння ў трохкампанентных намінацыях выступае прыметнік: багчовая божая кароўка, сямікрапінкавая божая кароўка, хрушч майскі заходні, вялікі стракаты дзяцел, беласпінны стракаты дзяцел, дзяцел малы стракаты, дзяцел сярэдні стракаты, чапля белая вялікая, чапля белая малая [8, с.12], [40].                                                                                                                                                                                

Дарэчы, прыведзеныя найменні Т. А. Грачыха называе ў cваix працах "трохслоўнымі падвідамі" [13, с.34], з чым нельга не згадзіцца, паколькі гэтыя номены сапраўды абазначаюць падвіды відаў: "хрушч майскі" — від, а яго падвідам будзе "хрушч майскі заходні" [40].                                                                                                                                                                                

Выдзяляюць наступныя структурныя мадэлі трохкампанентных намінацый складаных састаўных заалагічных номенаў:

  1.  Назоўнік + прыметнік  + прыметнік: вусач вялікі дубовы (ЧК), дзяцел вялікі стракаты (ЭПБ),  дзяцел малы стракаты (ЭПБ), дзяцел сярэдні стракаты (ЭПБ), мінога ручаёвая еўрапейская (ЭПБ), кот лясны сярэднееўрапейскі (ЭПБ), павук вялікі сплаўны (ЧК),чапля белая вялікая (ЭПБ), чапля белая малая (ЭПБ) [39], [40].                                                                                                                                                                                

2. Прыметнік + прыметнікам + назоўнік: вялікая лжэконская піяўка (ЭПБ), вялікі мучны хрушч (ЭПБ), каларадскі бульбяны жук (ЭПБ),  малыя лжэконскія п'яўкі (ЭПБ), рыжая лясная мурашка (ЭПБ) [39], [40].

3. Прыметнік + назоўнік + прыметніка:   ордэнская стужка малінавая (ЧК),  паўлінава вока начное (ЧК) [39].                                                                                                                                                                          

У асобную групу можна выдзеліць словазлучэнні, якія складаюцца з чатырох лексем ці шматкампанентныя намінацый, якія прадстаўлены адзінкавымі найменнямі, але яны таксама дапаўняюць лесксічны фонд беларускй мовы: ордэнская стужка малая дубовая (ЧК), паўлінава вока малое начное (ЧК) і інш. [39]. 

Такім чынам, сярод номенаў-словазлучэнняў у заалагічнай наменклатуры больш пашыраны двухслоўныя адзінкі, якія хоць і  прадстаўлены не вялікай колькасцю падгруп, але  іх значна больш у параўнанні з шматслоўнымі намінацыямі. Найбольш пашыранымі ва ўжыванні трох – і шматкампанентныя намінацыі можна лічыць назвы звязаныя з прыметнікамі вялікі, малы. Кампанент вялікі часцей выступае ў складзе сінтаксічных найменняў і паказвае на значна большы памер адзначаных номенаў, у параўнанні з іншымі намінацыямі: вялікі дубовы (ЧК), дзяцел вялікі стракаты (ЭПБ), павук вялікі сплаўны (ЧК) [39],[40].                                                                                                                                                                                  

Кампанент малы часцей выступае ў складзе сінтаксічных найменняў, які паказвае на меншы памер адзначаных номенаў, у параўнанні з іншымі намінацыямі: дзяцел малы стракаты (ЭПБ), чапля белая малая (ЭПБ), малыя лжэконскія п'яўкі (ЭПБ), ордэнская стужка малая дубовая (ЧК) [39], [40].                                                                                                                                                                              

Такім чынам,  у выніку даследавання ўстаноўлена, што номены заалагічнай сферы, утвораныя сінтаксічным спосабам, у асноўным з’яўляюцца двухкампанентнымі словазлучэннямі.                                                                                                                         

Акрамя двухкампанентных намінацый, вылучаюцца номены-словы, а таксама номены-словазлучэнні трох- і шматкампанентныя, але яны значна меншыя у колькасных адносінах.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Праведзенае даследаванне сучасных беларускіх заалагічных найменняў дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Заалагічная наменклатура – састаўная частка слоўнікавага скаладу беларускай мовы, разнастайная ў семантычных, структурна-тыпалагічных і генетычных адносінах. Яна ўяўляе сабой разгалінаваную сістэму, якая мае свае ўстойлівыя правілы арганізацыі, строгую і канкрэтную структуру. Сістэмнае вывучэнне заалагічнай наменклатуры можа спрыяць узбагачэнню слоўніка сучаснай беларускай літаратурнай мовы і нармалізацыі навуковай заалагічнай наменклатуры.

  1.  Заалагічная наменклатура з пункту гледжання яе паходжання даволі неаднародная. Значную групу ўтвараюць словы праславянскага паходжання: зубр, ласка, мядзведь, рысь, слон, хамяк. Фіксуюцца і найменні з індаеўрапейскай мовы: бобр, воўк, выдра, ёж, камар, лань, лось, мыш, алень; агульнаславянскія назвы: аса, авадзень, авечка, бусел, блыха, бык, варона, воўк, вош, вуж, а таксама ўсходнеславянскія ўтварэнні: бабёр, сава, сарока, сініца, крот.

Іншамоўныя намінацыі, што дастаткова пашыраны ў складзе сучаснай заалагічнай наменклатуры, запазычаны як са славянскіх, так і з іншых еўрапейскіх моў. Значную частку тут складаюць словы з лацінскай: гіена, дэльфіны, элефант, яхідна, індык, мул, пелікан і грэчаскай моў: гідра, гіпапатам, кракадзіл, леапард, тыгр, хамелеон. З польскай мовы прыйшлі такія назвы, як: качка, мянтуз, куры, платва, мядзведзь, жаўранак, шпак.

Заалагічная наменклатурная лексіка дзеліцца на некалькі  разнастайных паводле семантыкі прадметна-тэматычных груп: назвы звяроў, рыб, птушак, нязначная колькасць паўзуноў, земнаводных i насякомых.

Самай шматлікай выступаюцьт групы заалагічных найменняў, якія называюць звяроў, птушак, насякомых: авечкі свойскія, аўчаркі, бабер, байбак, барс, барсук, буразубюкі, бурундук, вавёркі, вожык, альбатросы,  аляпкі, амялушка, арара, бакланы, беркут, вераценнікі, авадзень, адмірал,  агнёўкі,  аса, бронзаўка, ваўнянкі, вярцячкі, дзённыя матылькі, жужалі,

Менш прадуктыўная група заалагічных номенаў — назвы рыб: акулы, амія, быстранка, бычкі, вугры, галавень, кефалі, лянок, марскі окунь.

Нязначную колькасць номенаў аб’ядноўваюць групы земнаводных i паўзуноў: вуж звычайны, гадзюка звычайная, грабеньчаты трытон, жаба зялёная, рапуха зялёная, рапуха серая, яшчарка жывародная.

3. Сярод шматлікіх прыёмаў і спосабаў утварэння спецыяльных намінацый важнае месца займае лексіка-семантычнае номенаўтварэнне. Асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі відамі пераасэнсавання з’яўляюцца метафарызацыя і метанімізацыя.

З’ява полісеміі звычайна грунтуецца на метафары. Так, сярод заалагічнай наменклатуры выдзяляюць большую частку пераносаў паводле падабенства знешняга выгляду: адмірал, бычок, кардынал, конік і перанос паводле функцый: бамбардзір, лоцман, нырэц, перавозчык. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: балацянік.

Сярод сучаснай заалагічнай наменклатуры, асобна вылучаюць такія намінацыі, дзе два заалагічныя паняцці. Такім чынам, асноўным тыпам пераносу, які складаецца з двух заалагічных паняццяў, найбольш прадуктыўнымі сярод  вылучаных прыкладаў, таксама выдзяляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: ваўнянак(і), галец, зелянушка і перанос паводле функцый: смярдзючка, соўка. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: паручайнік, вадалюб.

Пры ўтварэнне номенаў, што ўзніклі ў выніку метанімізацыі выдзяляюць частку пераносаў утвораных па мадэлі “назва матэрыялу-назва вырабу з гэтага матэрыялу”: губка, сепія, собаль.  Аднак, з’явы метанімізацыі менш распаўсюджаны ў сучаснай заалагічнай наменклатуры ў параўнанні з метафарызацыяй. Таму, варта адзначыць, што часам і заалагічная наменклатура служыць асновай для метафарычнага пераносу.

Аналіз заалагічных слоў-амонімаў паказаў, што пераважаюць лексічныя амонімы: аўсянка, лайка, ласка, бусел. Быў вылучаны толькі адзін выпадак граматычных амонімаў: клешчы (супадаюць у множным ліку).

Такім чынам, міжмоўныя беларуска-рускія амонімы, якія належаць да заалагічнай лексікі, у асноўным з’яўляюцца поўнымі лексічнымі амонімамі: скакун, коцік, трус. На наш погляд, гэта выклікана блізкасцю дзвюх моў. Прыклады ж частковай аманіміі: гусь, таксама сведчаць пра міжмоўнае ўзаемадзеянне, бо раскрываюць блізасць фанетычнай і граматычных структур моў.

4. Марфалагічны спосаб на сучасным этапе з’яўляецца асноўным пры ўтварэнні заалагічных номенаў. Найбольш прадуктыўным з афіксальных спосабаў з’яўляецца суфіксальны. Сярод словаўтваральных фармантаў пераважаюць суфіксы:

-к: краснапёрка, пералкёлка, палёўка, бронзаўка, перламутраўка  і г. д.;

-іц: блакітніца вячэрніца, капусніца, начніца, сініца, і г. д;

-анк-(-янк-): берасцянка, чарацянка і г.д.

Назвы, утвораныя ў выніку асноваскладання: у якасці апорнага кампанента выступае дзеяслоўная аснова тыпу –ед, -еж, -жор(-жэр), -мер: вадамер сфагнавы, змеяед, мухаед, караед, рыбаед,  пладаежка, пладажэрка.

Бязафікснае ўтварэнне таксама з’яўляецца малапрадуктыўным. Адзначаны  наступныя аддзеяслоўныя ўтварэнні: жужаль (< жужаць), стрыкун (< стракатаць), круха (< крышыцца), храбуст (< храбусцець). 

Такім чынам, суфіксацыя валодае безумоўным прыярытэтам у моўнай рэалізацыі заалагічных номенаў.

Іншыя словаўтваральныя спосабы (нульсуфіксальны, прэфіксальны, канфіксальны), не  маюць значнай ролі  ва ўтварэнні заонімаў, але яны не менш дапаўняюць і ўдакладняюць назвы. 

5. Сінтаксічны спосаб утварэння самы прадуктыўны ў заалагічнай наменклатуры, паколькі большасць сабраных намі моўных адзінак – гэта віды аб’ектаў дадзенай навукі. У структурным плане заалагічныя найменні можна падзяліць на номены-словы: бабёр, барсук, вусач, драч і номены- словазлучэнні: белая курапатка, марская свінка, мышалоў лугавы,  рамез звычайны. Па структуры номены-словазлучэнні падзяляюцца на двух-, трох- і шматкампанентныя намінацыі. Пры выкарыстанні двухкампанентных номенаў-словазлучэнняў самымі пашырынымі ў лексічнай сістэме заалагічнай сферы з’яўляюцца назвы, утвораныя  па мадэлі назоўнік + прыметнік. Такі парадак слоў у аналізуемых найменнях з’яўляецца нарматыўным для сучаснай заалагічнай наменклатуры, дзе для абазначэння відаў прыняты бінамінальныя найменні, першае слова ў якіх называе род, да якога адносіцца дадзены від (выражаецца назоўнікам), другое – відавы эпітэт, гэта прыметнік: ластаўка вясковая, ластаўка гарадская, лебедзь тундравы, мамант хазарскі.

Акрамя двухслоўных номенаў, у складзе заалагічнай наменклатуры вылучаюць трохслоўныя адзінкі, якія па сваёй структуры звужаюць, канкрэтызуюць назву наймення: бахчовая божая кароўка, сямікрапінкавая божая кароўка, хрушч майскі заходні.

У асобную групу можна выдзеліць словазлучэнні, якія складаюцца з чатырох лексем ці шматкампанентныя намінацыі складаных састаўных заалагічных номенаў, якія прадстаўлены адзінкавымі найменнямі, але яны таксама дапаўняюць лесксічны фон беларускй мовы: ордэнская стужка малая дубовая , паўлінава вока малое начное. 

Такім чынам,  у выніку даследавання ўстаноўлена, што номены заалагічнай сферы, утвораныя сінтаксічным спосабам, у асноўным з’яўляюцца номенамі-словазлучэннямі, большая частка якіх – двухкампанентныя намінацыі. 

СПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ

  1.  Анаціраваны спіс хрыбетных жывёл Беларусі: метадычныя рэкамендацыі / Мінскі дзяржаўны пед. і-т імя М. Горкага.  –  Мінск, 1993.  –  42 С.
  2.  Аніськова, С.М. Утварэнне тэрмінаў воднага  транспарту / С.М. Аніськова // Гомель: ГДУ імя Ф. Скарына, 1997. –  вып. 23:  Беларуская мова.  –  С. 99 – 104.
  3.  Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне  / Л.А. Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 С.
  4.   Ахманова,  О.С. Словарь лингвистических терминов / О. С. Ахманова. – Минск:  Советская энциклопедия, 1968 .
  5.  Беларуская мова: Энцыклапедыя  /   Пад. рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн, 1994. – 655 С.
  6.  Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. /  Рэдкал.:   Г.П. Пашкоў і інш.  –  Мінск:  БелЭн, 1996.
  7.  Бунько,  Н.М. Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў сферы справаводства / Н. М. Бунько //  Весці Гомельскага дзярж. ун-та імя Ф. Скарыны.  –  2011.  вып.58.  –  С. 11 – 16.
  8.  Белка,  Л.Р. Даследванне беларускай народнай фауністычнай лексікі: анамасіялагічны аспект / Л. Р. Белка //  Беларуская лінгвістыка.  –  2007.  вып.60.  –  С. 84 – 91.
  9.  Белка,  Л.Р. Лінгвістычнае даследванне беларускай народнай фаунанамнклатуры  / Л. Р. Белка //  Беларуская лінгвістыка.  –  2006.  вып.58.  –  С. 55  –  63.
  10.  Головин,  Б.Н. Лингвистичнекие основы ученич о термина: Учебное пособие для филол. спец. вузов  /  Б.Н.  Головин . –  Минск:  Высшая школа, 1987.  –  288 С.
  11.  Гольцкер, Ю. П. Межъязыковая омонимия и полисемия как специфическая проблема в переводах с родственных языков  / Ю. П.  Гольцкер. –  Самарканд, 1971.  –  С. 129  –  136.
  12.  Грачыха, Т.А. Сучасная беларуская фауністычная наменклатура як сістэма / Т.А. Грачыха // Весці Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – 1997.  –  № 1. –  С. 32 – 35.
  13.  Грачыха, Т.А. Тэрміны і номены  ў складзе заалагічнай лексікі / Т.А. Грачыха // Кулешоўскія чытанні: матэрыялы міжнароднай нав.-практ. канф., Магілёў, 24 крас. / УА “МДУ імя А.А. Кулешова”.  –  2009.  –  С. 111 – 113.
  14.  Грачыха, Т.А.  Фарміраванне беларускай фауністычнай  наменклатуры  /  Т.А. Грачыха //  Роднае слова.  – 1998.  –  № 2. –  С. 108 – 113.
  15.  Грабчиков, С.М. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря  /  С.М. Грабчиков.  –  Минск: БГУ имени В.И. Ленина, 1980.  –  204 С.  
  16.  Казачэнка, Т.М. Назвы жывёл у беларускай літаратурна-пісьмовай мове 16 – пач.18 ст.  / Т. М. Казачэнка  // Веснік МДУ імя А.А.Кулешова.т і – 1999.  –  № 1(2).  –  С. 28 – 32.
  17.  Калечыц,  А.І. Лексіка-семантычны спосаб утварэння ў беларускай мове: Аўтарэферат доктарскай дысертацыі  / А.І. Калечыц.  – Мінск: Весці БДУ. – 2001.  –  № 2(28). –  С. 1 – 13.
  18.  Кияк, Р.Т. Лингвистические аспекты терминоведения  / Т.Р. Кияк.  –  Киев: УМКВО. – 1989. – 103 С.
  19.  Кліменка, В.У. Дыялектна-літаратурная полісемія і аманімія субстантаў у беларускай мове: Аўтарэферат доктарскай дысертацыі  / В.У. Кліменка.  –  Гомель. – 2002.  –  С. 41.
  20.  Коротинская, Д.Н. Лексическая омонимия имён существительных в современном белорусском языке: Автореферат докторской диссертации  / Д.Н. Коротинская – Минск: БДПУ. – 1981. –  41 С.
  21.  Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы  / Пад. рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. –  463 С.
  22.  Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння ў беларускай мове: (на матэрыяле  прыродазнаўчай і прамыслова-тэхнічнай тэрміналогіі)  / Т.М. Капейко . – Мінск. – 1998.  –  С. 41.
  23.  Лингвистический энциклопедический словарь. – Мінск. – 1990.  –  С. 403.
  24.  Лукашанец, А.А. Граматыка-словаўтваральная сістэма суфіксальных назваў жывых істот у беларускай мове/ А.А. Лукашанец // Весці НАН Беларусі. Сер. гуман. навук. – Мінск. –  1999.  –  № 4. –  С. 127 – 134.
  25.  Ляшчынская, В.А. студэнту аб мове прафесійнай лексікі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ / В.А. Ляшчынская. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003.  – 243 С.
  26.  Мінакова, Л.М.  Структурна-генетычная характэрыстыка навукова-тэхнічных тэрмінаў / Л.М.  Мінакова // Весці Бел. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – 1997.  –  № 3. –  С. 30 – 39.
  27.  Панючыц, К.М. Мнагазначныя словыў народных гаворках / К.М. Панючыц. –  Мінск: Выш. школа. – 1992. – 241С.
  28.  Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. Беларуская мова: лінгвістычны кампедыум . –  Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, кніжны дом, 2003. – 627 С.
  29.   Потебня,  А.А. Теоретическая поэтика  /  А.А.  Потебня . –  Мінск: Выш. школа. – 1990. – 79 С.
  30.  Пракопчык, К.А. Сістэмная арганізацыя фауністычнай тэрміналогіі і наменклатуры / К.А. Пракопчык // Беларуская лінгвістыка. – 2007.  вып. 60. –  С. 87 – 114.
  31.  Радкевіч, В.А. Биологическая терминология и номенклатура: Словарь руско-белоруско-латинский / В.А.  Радкевич, Л.М.  вардомацкий, А.А. Лешко;  ред. Н.В.  Бирило. – Минск: Выш. школа. – 1993. –  479 С.
  32.  Рецаг, А.А. Терминология и номенклатура / А.А.  Рейцаг. – Рига: Зинатне. – 1973. –  91 С.  
  33.  Скікевіч, Т.І. Да гісторыі фарміравання заалагічнай тэрміналогіі ў рускай мове / Т.І Скікевіч  // Веснік БДУ. Сер. 4. –  1996.  –  №3. –  С. 34 – 37.
  34.  Старычонак, В.Дз. Полісемія ў беларускай мове  / В.Дз. Старычонак. –  Мінск: Выш. школа. – 1997.  –  248 С.
  35.  Сцепанчук,  Ю.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вуч. дапам. / Ю.А. Сцепанчук. –  Мінск: БДУІР.  –  2006. – 288 С.
  36.  Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства  /  П.У. Стцяцко. –  Гродна. – 2001. –  319 С.
  37.  Щерба, Л.В. Опыт общей теории лексикографии. Избранные работы по лексикографии и фонетике / Л.В. Щерба. –  М.: Просвещение. – 1958. –223 С.
  38.  Чырвоная кніга рэспублікі Беларусь: Жывёлы.   –  Мінск:  БелЭн,  2006.   –   320 С.
  39.  Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І.П. Шамякін. Т. 1-5. – Мінск: БелЭн  ім. П. Броўкі, 1986. – 583 С.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

45299. Классификация радиорелейных линий связи. РРЛ прямой видимости: принципы построения, методы разделения каналов 75.5 KB
  РРЛ прямой видимости: принципы построения методы разделения каналов. Тропосферные РРЛ. Радиорелейные линии РРЛ представляют собой цепочку приемопередающих радиостанций оконечных промежуточных узловых которые осуществляют последовательную многократную ретрансляцию прием преобразование усиление и пе редачу передаваемых сигналов. Классификация радиорелейных линий В зависимости от используемого вида распространения радиоволн РРЛ можно разделить на две группы: прямой видимости и тропосферные.
45300. Спутниковые системы связи. Принцип действия, классификация. Примеры спутниковых систем связи 47.5 KB
  Спутниковые системы связи. Примеры спутниковых систем связи. СС отличаются орбитами спутников: формой круговая эллиптическая высота над Землёй наклон к экватору экваториальные полярные наклонные. На ней несколько сотен спутников что потребовало международного регулирования.
45301. Классификация и особенности транкинговых систем связи. Системы подвижной радиосвязи: принципы построения и функционирования, диапазоны частот, методы аналоговой и цифровой модуляции, методы кодирования, управление в СПС 104.5 KB
  Используемый частотный диапазон 400 450 800 900 1800 1900 МГц 2. Возможность роуминга Эстафетная передача Принцип выбора базовой станции с наибольшим уровнем сигнала MPS800 усовершенствованная мобильная телефонная служба диапазон частот 800МГц. Система работает в диапазоне 824894 МГц и имеет 666 дуплексных каналов при ширине полосы каждого канала 30КГц. Диапазон частот 825890 МГц.
45302. Характеристики систем подвижной связи. Стандарт сотовых систем связи (ССС). Пути усовершенствования ССС 45 KB
  Характеристики систем подвижной связи. Стандарт сотовых систем связи ССС. Системы подвижной радиосвязи предназначены для связи между движущимся абонентом и абонентом ТФОП или между двумя движущимися абонентами. Виды систем связи подвижной службы К основным видам ССПС относятся: региональные мобильные системы наземной связи; глобальные мобильные системы спутниковой связи; системы персонального радиовызова СПРВ.
45303. Стандарт GSM: услуги, архитектура, назначение узлов MSC, кодирование и модуляция, интерфейсы, каналы сигнализации и трафика, хэндовер, протоколы, частотный план структура кадров трафика и управления, речевое кодирование 1.08 MB
  Стандарт GSM: услуги архитектура назначение узлов MSC кодирование и модуляция интерфейсы каналы сигнализации и трафика хэндовер протоколы частотный план структура кадров трафика и управления речевое кодирование. Система сотовой связи стандарта GSM. Разработка GSM началась в 1982 году группой из 26 Европейских национальных телефонных компаний. В 1989 году Европейский Телекоммуникационный Институт Стандартов ETSI взял ответственность за дальнейшее развитие GSM.
45304. Стандарт CDMA: услуги, архитектура, кодирование и модуляция, прямые и обратные каналы трафика и управления, хэндовер и управление мощностью, борьба с многолучевостью. Кодирование в прямом и обратном каналах. Достоинства и недостатки CDMA 4.39 MB
  Стандарт CDM: услуги архитектура кодирование и модуляция прямые и обратные каналы трафика и управления хэндовер и управление мощностью борьба с многолучевостью. Достоинства и недостатки CDM. CDM англ. 1995 год – коммерческая эксплуатация первой СПС с CDM.
45305. Перспективный план нумерации для ЕСЭ РФ. Отличия нумерации в СПС, нумерация в GSM. Перспективы развития плана нумерации 342.1 KB
  Перспективный план нумерации для ЕСЭ РФ. Отличия нумерации в СПС нумерация в GSM. Перспективы развития плана нумерации. Под системой нумерации понимается совокупность правил позволяющих идентифицировать сети их фрагменты а также вызывающих и вызываемых пользователей.
45306. Сотовые сеты связи третьего поколения. Концепция, отличительные черты, услуги. Основные стандарты, их характеристика, пути развития. Цели проекта IMT-2000 92.86 KB
  Радиоинтерфейсы: IMTDS – использует DSCDM и FDD IMTMC – использует MCCDM и FDD IMTTC – использует TDM CDM и TDD IMTSС – использует TDM и FDD IMTFT – MCTDM и FDD TDD IMT dvnced – для систем связи с одновременной передачей нескольких ортогональных несущих OFDM и FDD. Характеристика систем 3 поколения Системы основанные на CDM WCDM: Разработана японской фирмой REB. Сети GSM не могут быть модернизированы для работы с WCDM хотя например GPRS может многократно транслироваться через сеть CDM. Отличия от CDM One – отсутствие...
45307. Система UMTS: архитектура, состав и назначение узлов UTRAN и CN. Контроллер радиосети RNC. Центр коммутации, типы каналов: логические, транспортные, физические. Частотный план, кодирование речи, управление мощностью 164.12 KB
  Центр коммутации типы каналов: логические транспортные физические. UE должно обеспечивать: передачу речи с принятым для системы набором скоростей услуги служб видеоконференции и приложений видеотелефонии использующие как коммутацию каналов так и пакетов; услуги Internet со скоростями 4736 кбит с в обычном режиме и с mx возможной скоростью в режиме best effort негарантированное обслуживание с наилучшими из возможных в данный момент характеристиками; удаленный доступ к локальным сетям; приложения электронной почты. Контроллер...