1378

Дакументы i матрыялы па гiсторыi паустання 1863-1864 гг. у Беларусi

Курсовая

История и СИД

Ход паустання, яго асаблiвасцi i уплыу на палiтыку царызма на Беларусi. Значэнне дзейнасцi К. Калiноўскага. Рэвалюцыйныя дакументы i матэрыялы паустання 1863-1864. Задача курсавой работы заключаецца у аналiзе падзей, дакументау i матрыялау гiсторыi паустання 1863-1864 гг. у Беларусi. Задача даследвання дазваляе дасягнуць мэты курсавой работы.

Беларуский

2013-01-06

161 KB

60 чел.

ЗМЕСТ

Уводзiны………………………………………………….………………3

1. Прычыны паустання 1863 года………………………………..5

2. Ход паустання, яго асаблiвасцi i  уплыу на палiтыку царызма на Беларусi……………………………………………………...7

3. К. Калiноускага у паустаннi 1863-1864………………..……16

3.1. Значэнне дзейнасцi К. Калiноўскага……………………………….…16

3.2. Рэвалюцыйныя дакументы i матэрыялы паустання 1863-1864…..…18

Заключэнне………………………………………………………..…....21

Спiс выкарастанай лiтаратуры………………………………...23

Уводзiны

Тэма курсавой работы «Дакументы i матрыялы па гiсторыi паустання 1863-1864 гг. у Беларусi» з’яўляецца  актуальнай i цiкавай на сенняшнi дзень. Актуальнасць тэмы даследвання заключаецца у тым, што мы можам высвятлiць ход паустання, яго асаблiвасцi i уплыу на палiтыку царызма на тэрыторыi нашай дзяржавы. Таксама даведацца аб тым, якое месца займала дзейнасць К.Калiноускага у рэвалюцыйным руху.

Для дасканалага аналiзу пытанняў, якiя уключае курсавая работа, была выкарастана лiтаратура наступных аўтараў: Вiшнеўскi А.Ф., Саракавiк I.А., Смалянчук А.Ф., Брыгадзiн П.I., Ладысеу У.Ф., Зялiнскi П.I., Я.К. Новік Я.К., Каханоўскi А.Г., Гронскi А., I.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс, Касцюк М., Коукель И.И., Ярмусiк Э.С., Крэнь I.П., Ратч В., Сарокiн А.М., Сiльчанка М.У., Басюк I.А., Юхо Я.А.

У гэтых крынiцах тэма курсавой работы раскрываецца глыбока i дасканала. Але сустракаюцца аспекты якія выкладзены ў літаратурных крыніцах супярэчліва, альбо няпоўна.

Мэта курсавой работы вылучыць наступныя моманты:

- разгледзiць прычыны паустання 1863-1864гг.;

- выявiць асаблiвасцi паустання 1863-1864гг.;

- вылучыць значэнне дзейнасцi К. Калiноўскага;

- абазначыць рэвалюцыйныя дакументы i матэрыялы паустання.

Задача курсавой работы заключаецца у аналiзе падзей, дакументау i матрыялау гiсторыi паустання 1863-1864 гг. у Беларусi. Задача даследвання дазваляе дасягнуць мэты курсавой работы.

Такiм чынам, абъектам курсавой работы з’яўляецца паустанне 1863-1864 гг.

Структура курсавой работы дазваляе у поунай меры адказаць на усе пастаўленныя пытаннi. I выглядае яна наступным чынам:

1. Прычыны паустання 1863г.

2. Ход паустання, яго асаблiвасцI i  Уплыу на палiтыку царызма на Беларусi.

3. К. Калiноускага у паустаннi 1863-1864.

3.1. Значэнне дзейнасцi К. Калiноўскага.

3.2. Рэвалюцыйныя дакументы i матэрыялы паустання 1863-1864.

Курсавая работа можа быць выкарыстана ў якасці метадычнага і дапаможнага матэрыяла для студэнтаў пры вывучэнні імі тэмы «Гiсторыя паустання 1863-1864 гг. у Беларусi».

1. Прычыны паустання 1863 года

Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху на Беларусі, які быў вызначаны спадзяваннямі былых прыгонных сялян атрымаць "сапраўдную волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных.

Гэта супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ахапіла ў 1863 г. Польшчу. Там яшчэ напярэдадні паўстання аформіліся два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя" і "чырвоныя". "Белыя", партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі, жадалі дабіцца аднаўлення Рэчы Паспалітай, якую яны цяпер называлі не іначай, як Полынча ў межах 1772 г., спадзяваліся выкарыстаць дзеля гэтага націск заходнееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург.

"Чырвоныя" уяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзіла дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нІзы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрпага пытання [22,с.54].

Аднак па метаду іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на правых - памяркоўных і левых - прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. У рашэнні сваёй палітычнай праграмы правыя адводзілі рашаючую ролю шляхце. Яны баяліся сялянскага паўстання, але ў той самы час настойвалІ на надзяленні сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі з адпаведнай грашовай кампенсацыяй у памешчыкаў.

Левыя таксама жадалі аднаўлення Рэчы Паспалітай, але і прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламi Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем "чырвоныя" вясноЙ 1862 г. у Варшаве стварылі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільнi летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання быў створаны "Літоўскі правінцыяльны камітэт" (ЛПК), які фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я. Козел, Б. Длускi, 3. Чаховіч, Э. Вярыга і              К.Каліноўскі [22,с.55].

Такiм чынам, па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыi: гродзенская (кіраўнік К. Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), навагрудская (У. Борзабагаты) і іншыя.

2. Ход паустання, яго асаблiвасцI i  Уплыу на палiтыку царызма на Беларусi

У Маніфесце ад 10 (22) студзеня 1863 г. і двух аграрных дэкрэтах польскага Часовага нацыянальнага ўрада, якімі абвяшчаліся задачы і мэты паўстання, патрабаванні рэвалюцыйных дэмакратаў па аграрных і нацыянальных пытаннях не былі ўлічаны. Сялянам аддавалася толькі тая зямля, якую яны ўжо атрымалі ў выніку царскай рэформы 19 лютага 1861 г., але без часоваабавязаных адносін і без выкупу. Памешчыкі захоўвалі свае маёнткі і павінны былі атрымаць грашовую кампенсацыю ад дзяржавы за нерададзеную сялянам зямлю. Замест падушнага падатку ўводзіўся падымны. 25-гадовая рэкруцкая павіннасць замянялася ўсеагульнай трохгадовай вайсковай службай у сваім краі, адмянялася забарона уніяцкага веравызнання. Усе грамадзяне Польшчы «без адрознення веры, племені, паходжання і саслоўя» абвяшчаліся  раўнапраўнымі. Быў выдадзены таксама спецыяльны зварот да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Аднак аб праве «правінцый» былой Рэчы Паспалітай на самавызначэнне свайго лёсу не гаварылася нічога [1,с.124].

Літоўскі правінцыяльны камітэт у папярэдні перыяд нямала зрабіў для падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Пад кіраўніцтвам ЛПК была створана сетка падпольных рэвалюцыйных арганізацый, якія ў той ці іншай ступені ахапілі сваім уплывам усе губерні і многія паветы краю. Члены гэтых арганізацый збіралі грошы і каштоўнасці, на якія куплялі зброю і ваенны рыштунак, вялі прапаганду і агітацыю, рыхтавалі паўстанцкія кадры і ўсё неабходнае для ўзброенай барацьбы. Найбольш актыўна дзейнічалі ў падполлі дробныя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя, афіцэры і навучэнцы з ліку збяднелай шляхты. Аднак на момант нечаканага для ЛПК абвяшчэння паўстання ў Польшчы падрыхтоўка да яго на Беларусі і ў Літве была далёка не завершанай. Нягледзячы на гэта, ЛПК, ператварыўшыся ў Часовы ўрад Лiтвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскiм, 20 студзеня (1 лютага) 1863 г. выдаў маніфест з заклiкам да насельніцтва краю ўсімі сіламі падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, ЛПК вымушаны быў паўтарыць у сваім маніфесце праграму паўстання, аб'яўленую ў Варшаве. Тым не менш «белыя», захапіўшы кіраўніцтва ў польскім нацыянальным ўрадзе 27 лютага (11 сакавіка) 1863 г. адхілілi ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з Калiноўскім і перадалі яе віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначаліў яго ковенскi памешчык Якуб Гейштар. Ад імя гэтага аддзела быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якім аб'яўляліся несапраўднымі i адмяняліся «ўсе паўнамоцтвы і мандаты», выдадзеныя ЛПК.

К. Каліноўскі ад імя ЛПК напiсаў рэзкі пратэст супраць адзначанай акцыі Варшаўскага ўрада. У ім гаварылася, што члены камітэта лічаць «пагібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кiраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў» і «здымаюць з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты i няшчасце, якія прынясе процілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кiраўніцтва літоўскай справай». Разам з тым камітэт заявiў, што ён падпарадкоўваецца «галаве паўстання», бо, «па-першае, не жадае пачынаць згубных для рэвалюцыі разладаў і нязгод і, па-другое, з-за таго, што не адчувае сябе дастаткова моцным, каб вырваць кіраўніцтва справамі з рук сваіх праціўнiкау» [1,с.125].

Прыведзеная заява аб'ектыўна раскрывае трагічнае становішча К.Каліноўскага ва ўмовах, калі паўстанне хутка наспявала і неўзабаве спыхнула: часу для, належнай падрыхтоўкі і арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл у яго не было. 3 прычыны іх слабасці ён вымушаны быў супрацоўнічаць з шляхецкімi рэвалюцыянерамі, а значыць, падпарадкоўвацца іх цэнтрам, дзейнічаць (выдавацьзагады, інструкцыі і г. д.) ад імя польскага нацыянальнага ўрада, прытрымлівацца ў афіцыйных дакументах устаноўленай гэтым урадам праграмы. Магчымасці звярнуцца да беларускага і літоўскага народаў з праграмай барацьбы, якая iстотна адрознівалася б ад праграмы ЦНК, напрыклад уключала б лозунг знішчэння памешчыцкага землеўладання або ўстанаўлення дзяржаўнай самастойнасцi Літвы і Беларусі, у К. Каліноўскага не было. У выпадку непадпарадкавання яго маглі аб'явiць здраднікам і паступіць з ім па законах ваеннага часу. Адпаведная пагроза выказвалася ў момант роспуску Часовага ўрада Літвы і Беларусі.

Абмежаваная праграма паўстання выключала магчымасць шырокага ўдзелу ў ім сялянства, асаблiва на Беларусі і ў Літве, для якога быў зусім чужы лозунг польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Сярод расійскай грамадскасці, нават лiберальна-дэмакратычнай, гэты лозунг выклiкаў небывалы ўздым шавінізму. Яму супрацьстаяў фактычна толькі герцэнаўскі «Колокол». Аднак прыхільнікаў у яго было мала. Праз дзяржаўныя ўстановы, царкву, школу, друк шавінiстычная хваля шырока распаўсюджвалася ў Расіі і фактычна паралізавала намаганні рэвалюцыйных дэмакратаў, перакрэсліла іх надзеі на Ўсерасійскае сялянскае  паўстанне. Гэтым, па сутнасці, прадрашаўся i лёс паўстання ў Польшчы, Лiтве і на Беларусі. Спадзяванні «белых» і памяркоўных «чырвоных» на дапамогу заходніх дзяржаў таксама не спраўдзІліся. У адзінаборстве з магутнай царскай арміяй паўстанцы былі асуджаны на паражэнне [1,с.126].

Першыя паўстанцкія атрады на Беларусі з'явіліся з Польшчы ў студзені — лютым 1863 г. Самым буйным з іх быў атрад пад камандаваннем Р.Рагінскага. Праз Пружанскі павет, пры няспынным праследаванні царскіх войскаў, ён дайшоў да Слуцкага павета, дзе быў разбіты. Фарміраванне мясцовых атрадаў, месцы i час іх збору вызначаліся па загадах з Вiльні. Апошнія перадаваліся па лініях падпольных сувязей рэвалюцыйных арганізацый, звязаных з ЛПК. Адпаведная дзейнасць вялася ў сакавіку - красавіку 1863 г. Па губернях (ваяводствах) назначаліся цывільныя ваяводскія, павятовыя і акруговыя начальнікі, важнейшай задачай якiх з'яўлялася матэрыяльнае забеспячэнне паўстанцкіх атрадаў. Арганізацыя і кіраўнiцтва баявымі дзеяннямі ў ваяводствах ускладваліся на ваенных начальнiкаў. Як правіла, яны былі і камандзірамі найбольш буйных атрадаў і злучэнняў. 3 мэтай нагляду і каардынацыі дзеянняў усіх цывiльных і ваенных паўстанцкіх улад у ваяводствы прысылаліся камісары.

На пасады цывільных начальнікаў Віленскім камітэтам «белых» ставіліся звычайна мясцовыя памешчыкі. Многія з іх з самага пачатку не верылі ў поспех паўстання, баяліся царскіх улад i ўсяляк ухіляліся ад выканання сваіх абавязкаў. Галоўнай мэтай «белых», якія далучыліся да паўстання i захапілі кіраўніцтва ім, найперш з'яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў сялянскую рэвалюцыю. Віленскі «белы» камітэт трымаў пад кантролем і ваенныя назначэнні. Так, В. Урублеўскі быў перамешчаны з пасады ваеннага начальніка Гародзенскага ваяводства на пасаду начальніка  ваяводскага штаба паўстанцаў [1,с.127].

3 вядомых матэрыялаў аб паўстаннi і даследаванняў вынікае, што адзінага плана баявых дзеянняў не было. Назіралiся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях (ваяводствах), ды i яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. Многія атрады былі разбіты царскімі карнікамі на самым пачатку фарміравання. Адносны поспех спадарожнiчаў першаму выступленню атрада Людвік Звяждоўскага, прызначанага кіраўніком паўстанцкіх сіл у Магілёўскай губерні. 3 дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута яму ў ноч з 23 на 24 красавіка 1863 г. удалося захапіць павятовы горад Горкi. Аднак мясцовыя сяляне не падтрымалі паўстанцаў, і атрад Звяждоўскага неўзабаве быў разбіты. У многіх месцах Магілёўскай і Віцебскай губерняў сяляне, прасякнутыя царысцкімі ілюзіямі, падманутыя дэмагагічнай агітацыяй улад і праваслаўнага духавенства, дапамагалi карнікам лавіць паўстанцаў, грамілі маёнткі польскіх памешчыкаў. Слабаарганізаванымі і беспаспяховымі былi дзеянні паўстанцаў і ў Менскай губернii.

Больш-менш значную падтрымку сярод сялян, найперш казённых, паўстанцы знайшлі на Гародзеншчыне і Віленшчыне. Так, з усіх сялян, што падтрымалі паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі асабістым удзелам у атрадах, больш за 33 працэнты складалі сяляне Гародзенскай губ., 27 працэнтаў — беларускіх паветаў Віленскай губ., да 20 працэнтаў — Менскай, каля 13 працэнтаў — Магілёўскай     і толькi 7 працэнтаў — Віцебскай губ.

У Гародзенскай губернii вясною 1863 г. дзейнічалі 5 паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася амаль 1700 чалавек. У маі яны правялі больш за 20 баёў з царскімі войскамі. Найбуйнейшая бітва — не толькі на Гародзеншчыне, але і на Беларусi ў  цэлым — адбылася 21 мая каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета. 3 аднаго боку ў ёй удзельнічала каля 800 паўстанцаў (некалькі атрадаў), а з другога — 5 рот салдат, якія мелі 4 гарматы. Бой працягваўся некалькi гадзін. Карнікі не змаглі ўзяць лагер паўстанцаў і з вялікімі стратамІ адышлi. Не чакаючы прыбыцця новых сiл ворага, паўстанцы ноччу непрыкмента пакінулі лагер. Недахоп сіл і зброі вымушаў іх ужываць тактыку партызанскай барацьбы. Поспехі паўстанцкага руху на Гародзеншчыне ў значнай меры былі абумоўлены самаахвярнай рэвалюцыйнай дзейнасцю К. Каліноўскага ў якасці ваяводскага камісара.

Падаўленне паўстання. Курс на ўзмацненне русіфікацыі. Падаўленнем паўстання на тэрыторыi Беларусі i Літвы з сярэдзіны мая 1863 г. кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтры. Жорсткімі рэпрэсіямі ён прымусіў «белых» памешчыкаў і вышэйшае каталіцкае духавенства адмовiцца ад падтрымкі паўстання. Гэта замацоўвалася падпiсаннем вернападданніцкіх адрасоў на iмя цара. Многія актыўныя дзеячы былі арыштаваны, расстраляны або павешаны. Замены ім не знаходзілася [3,с.96].

У такіх умовах Я. Гейштар і Н. Дзюлёран у пачатку чэрвеня былі вымушаны ўвесці ў склад Віленскага аддзела К. Каліноўскага, які і тут праявіў незвычайную энергію. Бліжэйшым памочнікам яго стаў У.Малахоўскі, назначаны начальнікам горада Вільні. 11 чэрвеня 1863 г. К.Каліноўскі апублікаваў на беларускай мове «Прыказ ад урада Польскага над цэлым краем Літоўскім і Беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай». Галоўная ідэя фармулявалася так: «Дзела наша — не дзела панскае, а справядлівай вольнасцi, якой вашы дзяды і бацькі здаўна жадалі». Аб напрамку дзейнасці К. Каліноўскага сведчыць i падрыхтоўка новай лячаткі для віленскага цэнтра з адпісам: «Літоўскі камiтэт. Свабода. Роўнасць. Незалежнасць».

31 ліпеня К. Каліноўскі стаў  старшынёю Віленскага аддзела, у пачатку жніўня яму былі перададзены і паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, да канца лета 1863 г. у яго руках сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. На важнейшыя пасады ён назначаў сваіх аднадумцаў: В. Урублеўскага зноў прызначыў ваенным начальнікам Гародзенскага ваяводства, I. Яманта паслаў камісарам у Менск, А. Мацкевічу даручыў арганізацыю ўзброеных сiл Ковенскага ваяводства.

Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання рэвалюцыйныя дэмакраты не    змаглі: ужо на пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскіх  губернях яно было практычна задушана [3,с.97].

Менавіта так ацэньваў сiтуацыю начальнік краю М. Мураўёў. Сотні паўстанцаў былi забіты ў баях, расстраляны або публічна павешаны. Усе вёскі знаходзіліся пад наглядам арганізаванай i ўзброенай уладамі сельскай стражы. За выдачу паўстанцаў назначаліся ўзнагароды. Тыя вёскі, якія аказвалі падтрымку паўстанцам, цалкам спальваліся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёнаў, а самі яны высылаліся ва ўнутраныя губерні Расіі або ў Сібiр. Адначасна шырылася дэмагагічная агітацыя, быццам паўстанне — гэта бунт польскіх памешчыкаў супраць рускага цара-вызваліцеля з мэтай аднаўлення прыгону. Не маглі не падзейнічаць на сялянскія масы i сацыяльна-эканамiчныя  мерапрыемствы царскага ўрада - адмена ў беларуска-літоўскіх губернях часоваабавязаных адносiн, устаноўленых рэформай 19 лютага 1861 г., паніжэнне выкупных плацяжоў на 20 працэнтаў і інш. У выніку паўстанне затухала.

Ва ўмовах мураўёўскага тэрору, здрадніцтва і шпіёнства К. Каліноўскі ўсё ж, дзякуючы незвычайным здольнасцям канспіратара, пратрымаўся на волі да канца студзеня 1864 г. Ён не раз мог перабрацца за мяжу, як раiлі яму сябры, але не пайшоў на гэта, бо імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб захаваць падпольную паўстанцкую арганізацыю на Беларусі і ў Літве, рэшткі ўзброеных сіл з мэтай падрыхтаваць новае паўстанне. Выдадзены зраднікам, Каліноўскі ў ноч на 29 студзеня 1864 г. трапіў у рукі М. Мураўёва. На следстве, якое працягвалася да канца лютага, трымаў сябе мужна, з высокай годнасцю, нікога не выдаў [3,с.98].

Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. Пакаранне адбылося 10 (22) сакавiка 1864 г. у 10 гадзін 30 мінут ранiцы на Лукішскай плошчы ў Вільні ў прысутнасці велізарнай колькасці людзей. Стоячы перад шыбеніцай, за момант да смерці К. Каліноўскі ўнёс «папраўку» ў судовы прыгавор. Калі яго назвалi «дваранінам», ён крыкнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя».

Знаходзячыся ў турме і не цешачы сябе ніякімі ілюзіямi адносна свайго далейшага лёсу, К. Каліноўскі напісаў i перадаў на волю пісьмо ў трох частках. У 1867 г. яно было надрукавана былым членам Варшаўскага паўстанцкага ўрада Агатонам Гілерам у дадатку да кнігі «Гісторыя паўстання народа польскага ў 1861—1864 гг.» пад назвай «Да беларускага  народа.  Пiсьмо з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага». У «Пісьме» рэзка крытыкавалася палітыка царызму на Беларусі як да адмены прыгоннага права, так і пасля яе, выкрывалася антысялянская сутнасць рэформы. Асноўнымі ідэямі «Пісьмо» пераклікалася з «Мужыцкай праўдай». Да таго ж у iм узнімалася тэма гвалтоўнай русіфікацыі палякаў, лiтоўцаў i беларусаў, з гневам гаварылася аб забароне вучыцца ў школах па-польску, па-літоўску і па-беларуску. Паказваліся адрозненні паміж царскім манiфестам і маніфестам Польскага паўстанцкага ўрада, адзначалася, што апошні «ўсім братнім народам дае самакіраванне». На гэтай аснове К.Каліноўскі рабіў вывады: «Польскае дзела — гэта наша дзела, гэта вольнасці дзела». У «Пiсьме» выразна адлюстраваліся расчараванне і крыўда, выкліканыя тым, што рускі і іншыя народы не падтрымалі паўстанне.

Царызм рукамі Мураўёва-вешальнiка жорстка расправіўся з удзельнiкамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю, 12 483 высланы за межы радзімы — на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты і г. д.

Маёнткі памешчыкаў, якія мелі дачыненне да паўстання, канфіскоўвалiся ў казну і на вельмі льготных умовах прадавалiся царскім генералам і чыноўнікам, выхадцам з цэнтральных губерняў. Усе астатнія мясцовыя памешчыкi, на першым часе нават рускія, былі абкладзены кантрыбуцыяй.

Закрываліся або ператвараліся ў праваслаўныя цэрквы многія касцёлы. За ўдзел студэнтаў у паўстанні ўлады закрылі адзіную на Беларусi вышэйшую навучальную ўстанову — Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў [3,с.99].

Кадры мясцовых настаўнiкаў, медыцынскіх работнікаў, землямераў i інш. былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губерні, а на iх месца прысланы новыя, якім царызм давяраў рэалізацыю сваёй палітыкі ў краі.

Яны прыцягваліся сюды павышанымі акладамі і перспектывай хуткага росту кар'еры. Памешчыкам «польскага паходжання» забаранялася купляць зямлю на Беларусі, а сялянам-католікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. Нiхто ў краі не мог купiць зямлю без дазволу губернскіх улад. Усяляк заахвочвалася распаўсюджанне рускага землеўладання, найперш памешчыцкага. Да канца 60-ых гадоў у краi захоўвалася ваенная дыктатура, у судах доўгі час разглядаліся справы людзей, якія мелі дачыненне да паўстання.

Можна зрабiць вынiк, што рэжым выключных законаў на Беларусі і ў Літве не быў ліквідаваны і ў пазнейшыя дзесяцігоддзі. Палiтыка царызму на Беларусі мела тьшова каланіяльны характар. Мэтай яе была татальная русіфікацыя краю.

3. К. Калiноускi у паустаннi 1863-1864

3.1. Значэнне дзейнасцi К. Калiноўскага

К. Калiноўскі нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838г, у Мастаўлянах Гародзенскага павета. Бацька на той час быў беззямельным шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. 3 1849 г. сям'я жыла ў набытым фальварку Якушоўка паблізу мястэчка Свiслач Ваўкавыскага павета. У 1852г. Кастусь скончыў прагімназію ў Свіслачы, а ў 1860-ым—юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Менавіта там сфарміраваўся яго рэвалюцыйны светапогляд.

У сакавіку 1861 г. К. Каліноўскі вярнуўся на радзiму. Той жа вясной ён пачаў ствараць на Гародзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі В. Урублеўскі, Ф. Ражанскi, I. МІлевіч, С. Сангін, Э. Заблоцкі і iнш. Летам 1862 г. Каліноўскі стаў членам, а ў кастрычніку — старшынёй    Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Беларусі, які ўзяў на сябе падрыхтоўку да ўзброенага паўстання. Яно рых- тавалася ва ўзаемадзеянні з Варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК), з кіруючымі цэнтрамІ «Зямлі і Волi» ў Пецярбургу і Лондане [10,с.82].

Адзінства поглядаў на задачы паўстання не было. Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты на першае, месца ў сваёй праграме ставілi аграрнае пытанне. Сярод i польскіх «чырвоных» пераважала памяркоўная плынь. Галоўную задачу яны бачылі ў аднаўленні незалежнай Польшчы ў межах 1772 г., гэта значыць, з далучэннем да яе былых «правінцый» — Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Аграрнае пытанне было другарадным. Вырашыць яго збіраліся так, каб прымірыць iнтарэсы памешчыкаў i сялян з мэтай прыцягнення да паўстання і тых, і другіх. Пры гэтым першым абяцалі захаваць маёнткі, аплаціць за кошт дзяржавы сялянскія надзелы, а другім неадкладна аддаць ва ўласнасць іх надзелы без выкупу, адбывання паншчыны i выплаты чыншаў. Беззямельным удзельнікам паўстання праектавалася даць мiзэрныя ўчасткі зямлі.

Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты крытыкавалі нацыяналістычна-захопніцкія  тэндэнцыі польскіх «чырвоных», абмежаванасць іх аграрнай праграмы, Яны папярэджвалі, што такая праграма паўстання не атрымае падтрымкі ў Расіі і, значыць, не гарантуе яго носпех. У пісьме выдаўцоў «Колокола» «Русскiм офiцерам в Польше» (кастрычнiк 1862 г.) гаварылася: «Зямля сялянам, самастойнасць абласцям — на гэтай падставе, і толькi на ёй можа ўстанавіцца дзейсны саюз ваш з польскімі братамі... Скажам разам з палякамі, быць Літве, Беларусі i Украіне з кім яны быць хочуць ці ні з кім, толькІ б волю іх уведаць — не падробленую, а сапраўдную» [10,с.83].

К. Каліноўскі і па аграрным і нацыянальным пытаннях падзяляў погляды рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў і прапагандаваў іх у Літоўскім правінцыяльным камітэце, у Гародзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, сярод сялян. Афіцыйны гістарыёграф паўстання 1863 г. у беларуска-літоўскіх губернях генерал В. Ратч пiсаў: «Каліноўскі, захапіўшы поўную перавагу ў Літоўскім чырвоным   камітэце, настойваў на ўвядзенні арганізацыі з сялян, знаходзіў, што адзін толькі сродак прыцягнуць народ, іменна раздаць усю пазямельную ўласнасць сялянам».

Разам з тым В. Ратч сцвярджаў, што К. Каліноўскі падзяляў федэрацынныя тэорыі «Колокола» і «настойлiва праводзіў ідэю аб самастойнасці Літвы», імкнуўся «канчаткова пазбавіцца ад варшаўскай апекi» [4,с.48].

Па звестках В. Ратча, варшаўскі ўрад павінен быў атрымаць ад Каліноўскага «паведамленне, што Літва і Беларусь - самастойная дзяржава».

Паказальна, што аналагічныя ацэнкі пазiцый К. Каліноўскага па аграрнаму і нацыянальнаму пытаннях выказаны і некаторымі дзеячамi паўстання (Ю. Яноўскі, Я. Гейштар і Інш.).

3.2. Рэвалюцыйныя дакументы i матэрыялы паустання 1863-1864

Да лета 1862г. Калiноўскi разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім наладзілі на Гародзеншчыне падпольнуго друкарню і выданне першай у краіне рэвалюцыйнадэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда», адрасаванай сялянству. Выходзіла яна на беларускай мове ў форме адозваў, прысвечаных набалелым для сялян пытанням. Адозвы гэтыя падаваліся ад імя «Яськi-гаспадара з-пад Вільні». Першы нумар з'явіўся ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1862 г. Гэта была вялікая падзея ў гісторыі не толькі беларускага вызваленчага руху, але і нацыянальнай культуры, мовы. Калiноўскi выдатна валодаў народнай, гутарковай мовай (з гародзенскімі дыялектнымі асаблiвасцямі) і па-майстэрску карыстаўся ёю ў мэтах рэвалюцыйнай асветы сялян: вельмі, складаныя грамадска-палітычныя пытанні газета асвятляла гранічна сцісла, лагічна, паслядоўна, іншы раз наўмысна па-сялянску грубавата, выкарыстоўваючы адпаведныя прыёмы і метады агітацыі, разлічанай на асяроддзе сялян. Да канца 1862 г. убачылі свет і былі шырока распаўсюджаны (пераважна ў Гародзенскай, а таксама ў Віленскай, Віцебскай і Менскай губернях) б нумароў «Мужыцкай праўды». Сёмы, апошні, нумар выйшаў у пачатку лета 1863 г. ужо ў час паўстання [14,с.72].

«Мужыцкая праўда» заняла досыць выразную сялянскую пазіцыю. Ілюзій адносна пана сяляне і ў той час не мелі. А вось класавута сувязь, адзiнства інтарэсаў пана І цара яны практычна не ўсведамлялі. Вера ў тое, што цар лепшы за паноў, што ён можа палепшыць становішча сялян, скоўвала iх рэвалюцыйныя памкненні, перашкаджала ўсвядоміць рэальныя прычыны свайго   нясцерпнацяжкага становішча. Раскрыць сялянам вочы на тое, што цар і праведзеная ім рэформа, як і ўся яго палітыка, абараняе інтарэсы памешчыкаў,— такую задачу паставіў перад «Мужыцкай праўдай» К. Каліноўскi.

«Мужыцкая праўда» прапагандавала ідэю, што нiхто не дасць вольнасці мужыкам, што мужыкі самі павінны заваяваць яе і пабудаваць новы грамадскі парадак — такі, які яны захочуць самі. Пра гэта недвухсэнсоўна гаварылася ў трэцім нумары «Мужыцкай    праўды»: «...нам не маніхвестаў, а вольнасці патрэбна — і то вольнасці не такой, якую нам цар захоча даці, но якую мы самі, мужыкі,  памеж сабою зробімо. А для таго, дзецюкi, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужэ талкуйце, памеж сабою, якой вам вольнасці патрэбна i якім адно спосабам мужык яе дастаць можа».

Прынцыпова важная канкрэтызацыя грамадскага   ідэалу К. Каліноўскага выкладзена ў, чацвёртым нумары газеты. Тлумачачы сялянам, навошта i які патрэбны ўрад, ён пісаў: «...і як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскан і слухае свайго гаспадара, так добры ўрад глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народові лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народу». Так сфармуляваў КалІноўскі адзін з важнейціых прынцыпаў рэвалюцыйнай дэмакратыі адносна дзяржаўнага будаўніцтва. Супрацьпастаўдяючы  сялянскае разуменне «вольнасці» i царска-памешчыцкай «волі», якую дала рэформа 1861 г., Каліноўскі падкрэсліваў, што «мужык хоча, каб ніхто не смеў драцi ні з кога», што «мужыцкая   вольнасць — гэта ўсё роўна што шыбеніца для ўсiх здзерцаў і глуміцеляў» [14,с.73].

Аналіз «Мужыцкай праўдьм» паказвае, што ў цэлым яна займала рэвалюцыйна-дэмакратычныя пазіцыі. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкiІх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Беларусі і Літвы няма ні ў адным нумары «Мужыцкай праўды» ды і ў іншых друкаваных адозвах і загадах К. Каліноўскага падчас паўстання. Гэта тлумачыцца слабасцю пазіцый рэвалюцыйных дэмакратаў, асабліва ў варшаўскім ЦНК, у якім напачатку кіравалі памяркоўныя «чырвоныя», а з канца лютага 1863 г. верх узялі «белыя» — прадстаўнікi буйных землеўласнікаў і буржуазіі. Яны ігнаравалі сацыяльна-эканамічныя   задачы паўстання, катэгарычна адмаўлялi права беларусаў, украінцаў і літоўцаў на нацыянальнапалітычнае самавызначэнне і дамагалiся толькі аднаўлення Рэчы  Паспалітай у межах 1772 г., арыентуючыся пры гэтым не на падтрымку сялянскіх мас, а на дыпламатычна-ваенную дапамогу Францыi і Ангіі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з царскай Расіяй [13,с.185].

Вядомы прынцыпова вострыя канфлікты К. Каліноўскага i яго аднадумцаў у ЛПК з камісарам варшаўскага ЦНК у Вільні Н. Дзюлёранам, а таксама на перагаворах у Варшаве ў канцы 1862 г. аб устанаўленні раўнапраўных адносін паміж ЛПК і ЦНК. Па віне апошняга яны былі сарваны. ЦНК, як адзначаў К. Каліноўскі, прыняў рашэнне аб пачатку паўстання, не ўважыўшы “інтарэсаў Літвы”.

Заключэнне

Такiм чынам, агляд падзей, дакументау i матрыялау па гiсторыi паустання 1863-1864 гг. у Беларусi дазваляе зрабiць наступныя вынiкi:

Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху на Беларусі, які быў вызначаны спадзяваннямі былых прыгонных сялян атрымаць "сапраўдную волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных.

Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху на Беларусі, які быў вызначаны спадзяваннямі былых прыгонных сялян атрымаць "сапраўдную волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных.

Найбольш актыўна дзейнічалі ў падполлі дробныя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя, афіцэры і навучэнцы з ліку збяднелай шляхты.

Першыя паўстанцкія атрады на Беларусі з'явіліся з Польшчы ў студзені — лютым 1863 г. Самым буйным з іх быў атрад пад камандаваннем Р.Рагінскага.

Больш-менш значную падтрымку сярод сялян, найперш казённых, паўстанцы знайшлі на Гародзеншчыне і Віленшчыне. У Гародзенскай губернii вясною 1863 г. дзейнічалі 5 паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася амаль 1700 чалавек.

Да лета 1862г. Калiноўскi разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім наладзілі на Гародзеншчыне падпольнуго друкарню і выданне першай у краіне рэвалюцыйнадэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда», адрасаванай сялянству. Выходзіла яна на беларускай мове ў форме адозваў, прысвечаных набалелым для сялян пытанням. Адозвы гэтыя падаваліся ад імя «Яськi-гаспадара з-пад Вільні». Першы нумар з'явіўся ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1862 г. Гэта была вялікая падзея ў гісторыі не толькі беларускага вызваленчага руху, але і нацыянальнай культуры, мовы.

Падаўленнем паўстання на тэрыторыi Беларусі i Літвы з сярэдзіны мая 1863 г. кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтры.

31 ліпеня К. Каліноўскі стаў  старшынёю Віленскага аддзела, у пачатку жніўня яму былі перададзены і паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, да канца лета 1863 г. у яго руках сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання рэвалюцыйныя дэмакраты не    змаглі: ужо на пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскіх  губернях яно было практычна задушана.

Выдадзены зраднікам, Каліноўскі ў ноч на 29 студзеня 1864 г. трапіў у рукі М. Мураўёва. На следстве, якое працягвалася да канца лютага. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. Пакаранне адбылося 10 (22) сакавiка 1864 г. у 10 гадзін 30 мінут ранiцы на Лукішскай плошчы ў Вільні ў прысутнасці велізарнай колькасці людзей.

Знаходзячыся ў турме, К. Каліноўскі напісаў i перадаў на волю пісьмо ў трох частках пад назвай «Да беларускага  народа.  Пiсьмо з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага».

Царызм рукамі Мураўёва-вешальнiка жорстка расправіўся з удзельнiкамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю, 12 483 высланы за межы радзімы — на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты і г. д.

СПIС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

  1.  Біч М. Паўстанне 1863—1864 гг. Кастусь Каліноўскі. // Гістарычны Альманах том 6 / 2002.-264с.
  2.  Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi/ А.Ф. Вiшнеўскi.- Мiнск: Акад. МУС Рэспублiкi Беларусь, 2003.-319с.
  3.  Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі у дакументах i матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзен) / А.Ф. Вiшнеўскi.- Мiнск: Акадэмiя МУС Рэспублiкi Беларусь, 2003.-320с.
  4.  Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапам./ А.Ф. Вiшнеўскi.- Мiнск: Тетрасістемс, 2005.-192с.
  5.  Вiшнеўскi А.Ф., Саракавiк I.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi/ А.Ф. Вiшнеўскi.- Мiнск: Ведыа, 1997.-105с.
  6.  Гісторыя Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / уклад., навуковы рэдактар А. Ф. Смалянчук. — Вільня: ЕГУ, 2007.-157с.
  7.  Гiсторыя Беларусi. У 2ч. Ч2. XIX-XX стагоддзi: Курс лекцый/ П.I. Брыгадзiн, У.Ф. Ладысеу, П.I. Зялiнскi i iнш.- МН.: РIВШ БДУ,2002.-656с.
  8.  Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. / Пад рэд. Г.С. Марцуля, Я.К. Новіка. – Мн.,1998.-325с.
  9.  Гісторя Беларусі / Пад рэд. А.Г. Каханоўскага і інш. – Мн., 1998.-262с.
  10.  Гронский А. Кастусь Калиновский: конструирование героя //Беларуская думка. — № 2. — 2008. — С. 82-87.
  11.  История государства и права Беларуси: Пособие для студентов вузов/ И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс.- Мн.: Тесей, 2004.- 320с.
  12.  История государства и права славянских народов: Учеб. пособие/ Авт.-сост. И.Н. Кузнецов.- М.: Новое знание, 2004.- 587с.
  13.  История Беларуси в документах и материалах/ Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец- Мн.: Амалфея, 2000.- 672с.
  14.  Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл., і камент. Г. Кісялёва. — Мн., 1999. С. 242
  15.  Касцюк М. Гiсторыя Беларусi/ М. Касцюк.- У 6т. Т.1 Старажытная Беларусь.- Мiнск: “Экаперспектыва”, 2000.-351с.
  16.  Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени.- Мн.: ”Аверсэв”,1998.-592с.
  17.  Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI- первой половине XVIIвв. Мн.,”Наука и техника”,1975.189с.
  18.  Крэнь I.П., Коўкель I.I. Гiсторыя Беларусi/ I.П. Крэнь, I.I.Коўкель.- У 2ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIIIст.: Курс лекцый.- Мiнск: РIВШ БДУ, 2000.-656с.
  19.  Кузнецов И.Н. История государства и права Беларуси/ И.Н.Кузнецов.- Минск: Тесей, 2004.-320с.
  20.  Малиновский В.И. История белорусской государственности/ В.И.Малиновский.- Минск: Беларусь, 2003.-199с.
  21.  Нарысы гiсторыi Беларусi Касцюк М.П., Iсаенка У.Ф.-Мн.:”Беларусь”,1994.-527с.
  22.  Ратч В. Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России. Вильна, 1867. // Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл., і камент. Г. Кісялёва. — Мн., 1999, с.151.
  23.  Сарокiн А.М. Старонкi з гiсторыi дзяржаўнасцi i права Беларусi/ А.М.Сарокiн.- Мiнск: НА ТАА “БIП-С”, 2004.-93с.
  24.  Сiльчанка М.У., Басюк I.А. Асноўныя этапы беларускай дзяржаунасцi/ М.У. Сiльчанка, I.А. Басюк.- Гродна, 1996.-148с.
  25.  Толкачев В.И. Эволюция белорусской государственности и национальная идея // Труд и социальные отношения, 2005, № 2.-С.12-16.
  26.  Энцыкланедыя гiсторыi Беларусi Т.6.- Мiнск: “Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броукi”, 2001.-591с.
  27.  Юхо Я.А. «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі.- Мн.: БДУ.,2000.-349с.
  28.  Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi джяржавы i права Беларусi: Вучэб. Дапам.- Мн: Унiверсiтэцкае, 1992.- 270с.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

66602. Создание модуля для управления поведением компьютерного персонажа 569.79 KB
  Цель работы: создание программного модуля, реализующего алгоритм нечёткого логического вывода, применение модуля для определения поведения компьютерного персонажа, клиент-серверное разделение функциональности. Создан модуль нечёткого логического вывода LogicalOutput...
66603. Исследование помехоустойчивости информационной системы при простом кодировании 144 KB
  Построение простого табличного кода и экспериментальное определение достоверности передачи закодированного этим кодом сообщения по каналу связи с шумами. Определение зависимости энтропии сообщения от уровня шумов в канале связи.
66605. Системы управления ИТ-инфраструктурой 51.54 KB
  Существует несколько методов оценки глубины полупространственная глубина симплексная глубина и глубина зоноида. Определение глубины Глубина является мерой близости к центру с помощью которой многомерная информация может быть упорядочена.
66606. Создания информационной системы компании «ИП Шедиков Е.Г.» 330.5 KB
  Качество обслуживания клиентов. Ассортимент продукции изменяется каждый день и даже самый опытный продавец не в состоянии полностью отследить все эти изменения. На торговых точках продавцу просто необходимо знать информацию о реализуемой продукции и быстро предоставлять ее клиенту.