19398

НАВУКОВЫ ТЭКСТ: СТРУКТУРА І МОЎНАЕ АФАРМЛЕННЕ

Лекция

Иностранные языки, филология и лингвистика

ЛЕКЦЫЯ №5. НАВУКОВЫ ТЭКСТ: СТРУКТУРА І МОЎНАЕ АФАРМЛЕННЕ С.2. Моўны стыль грэч. ŝtylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў – разнавіднасць літаратурнай мовы сукупнасць моўных сродкаў ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. С.3 У беларускай мове вылучаю...

Беларуский

2013-07-12

69 KB

66 чел.

ЛЕКЦЫЯ №5. НАВУКОВЫ ТЭКСТ: СТРУКТУРА І МОЎНАЕ АФАРМЛЕННЕ

С.2. Моўны стыль (грэч. ŝtylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання.

С.3 У беларускай мове вылучаюць пяць стыляў: кніжныя – мастацкі, афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны – і гутарковы. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў, граматычнымі формамі слоў.

С.4 Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў.

С.5 Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна, паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны.

С.6 Традыцыйна ў навуковым стылі выдзяляюць чатыры падстылі:

уласна навуковы (артыкулы ў часопісах ці навуковых працах, дысертацыі, манаграфіі, даклады),

навукова-папулярны (нарысы, кнігі, лекцыі, артыкулы),

вучэбна-навуковы (падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі, праграмы, лекцыі, канспекты, зборнікі задач і практыкаванняў, вучэбна-метадычныя матэрыялы)

навукова-справавы (тэхнічная дакументацыя (кантракты і інструкцыі для прадпрыемстваў, звесткі пра іспыты і аналізы, формулы вынаходстваў і рэфераты і г.д.);.

С.7 Некаторыя вучоныя дадаюць да гэтага спіса навукова-публіцыстычны і навукова-фантастычны. У апошнія гады далучыліся яшчэ два падстылі: навукова-інфарматыўны (рэфераты, анатацыі, патэнтныя апісанні) і навукова-даведачны (слоўнікі, даведнікі, каталогі).

Кожны з жанраў навуковай прозы мае як агульныя стылёвыя рысы, так і індывідуальныя асаблівасці.

С.8 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў

С.9. Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з’яўляецца навуковы тэкст.

 Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю.

С. 10. Як вы думаеце… Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

С. 11. Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

С. 12. Падтэма звычайна аб’ядноўвае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў.

С.13. Абзац таксама можа ўключаць некалькі мікратэм – інтанацыйна і структурна аб’яднаныя сказы, якія выражаюць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

С. 14. Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

С. 15. У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

С.16 Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

С. 17. Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб’ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб’ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).

С. 18.  У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне  (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з’яўляюцца тэксты тыпу “апісанне-разважанне”.

С. 19. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

С. 20. Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і  шырокаўжывальныя).

С. 21. Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.  

С. 22. Марфалагічныя асаблівасці

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.

С. 23. Назоўнікі:

  •  аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к:         адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;
  •  назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;
  •  рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.
  •  назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў   і інш.;

С. 24 Так пісаць нельга!!!

Рашэнне аптымізацыі рэгламента дазіравання нагрузак

С. 25. Прыметнікі:

  •  прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;
  •  якасныя прыметнікі: вялікая калорыя, найпрасцейшы закон,;
  •  прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;
  •  складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;
  •  субстантываваныя прыметнікі: прамая, крывая, аднаклетачныя.

С. 26. Дзеепрыметнікі:

  •  дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-,   -ан-: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;
  •  дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.
  •  субстантываваныя дзеепрыметнікі: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

С. 27. УВАГА! Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:                                                                                                                      

- даданым сказам:    делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

-  прыметнікам:  предшествующий – папярэдні .

С. 28. Дзеясловы:

  •  дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;
  •  дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу: выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;
  •  дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі: трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;
  •   зваротныя дзеясловы:

запісваецца

інфармацыя    счытваецца

перадаецца

                                                                                                                                                                                                                      С. 29.УВАГА!!! Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы             

-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

С. 30. Займеннікі:

  •  замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп    матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

С. 31. Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:

С. 32

  •  пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі);
  •  абмежаванае ўжыванне пытальных і клічных сказаў: Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не.
  •  шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.

   С. 33. па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі, складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю (дзеепрыметнікавымі, дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі, акалічнасцямі, далучальнымі, пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi параўнальна-роўназалежнымi зваротамi):

С. 34. Пабочныя словы:

 На думку экспертаў, сёння лiк камп’ютэрных вiрусаў дасягнуў ужо 20 тысяч, але рэальна цыркулююць толькi 260.

Такiм чынам, iнфармацыя, запiсаная на дыску, размяшчаецца канцэнтрычнымi кругамi на яго паверхнi.

Такім чынам, навуковы тэкст падпарадкоўваецца вызначаным кампазіцыйна-структурным правілам, патрабуе лагічнасці і паслядоўнасці выкладу, пэўнага набору лексем. Найбольш складаны для стварэння і засваення….


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

64503. Эссе по роману П.Коэльо «Алхимик» о секрете счастья 10.13 KB
  Что ведет к подлинному счастью Беглый взгляд на нашу собственность и приоритеты на наше общество и средства массовой информации со всей очевидностью показывает что именно большинство людей искренне считают приносящим подлинное счастье: вещи причем самые разные.
64504. Творческий вклад Л.Н.Гумилёва в историческую науку. Фазы этногенеза и их характеристика. Примерная периодизация 21.55 KB
  Открытие формирование нового этноса связано с наличием у некоторых индивидов внутреннего стремления к целенаправленной деятельности всегда связанной с изменением окружающего общества или природы причём достижение цели часто губительно...
64505. Понятие права, его сущность и социальное назначение 29 KB
  Профессиональное понимание права практикующими юристами обыкновенно базируется на определении права как совокупности правовых норм право в объективном смысле исходящих от государства или поддерживаемых им в качестве масштаба средства решения юридических дел.
64506. Основные свойства формы костюма 32.5 KB
  Создание художественно-выразительной формы основная задача художника-модельера так как именно изменение формы одежды и является модой. Рассмотрим важнейшие из них помогающие созданию художественной выразительности предмета: величина это соотношение размеров формы с размерами других форм при их сопоставлении...
64507. «РУССКИЙ ЯЗЫК И КУЛЬУТРА РЕЧИ» КАК ЯЗЫКОВЕДЧЕСКАЯ ДИСЦИПЛИНА 15.65 KB
  Это определенный уровень владения нормами литературного языка степень умения использовать различные средства языка в соответствии с целями и задачами речи. Коммуникативный аспект КР: Высокая культура речи заключается в умении найти...
64509. Бытие науки. Характеристика основных аспектов бытия науки 29 KB
  Наука как познавательная деятельность. Как и другие способы познания наука возникает из практической деятельности людей. В отличие от этого наука однажды возникнув из практики по мере дальнейшего развития начинает...
64510. Принцип недискриминации в соглашениях ВТО 15.92 KB
  Основной принцип развития современной мжд. торговой системы – недискриминация. Он реализуется через РНБ – означает, что преимущества предоставленные товару из одной из договаривающихся сторон, должны распространяться на все аналогичные товары всех договаривающихся сторон.
64511. Структура и закономерности развития экономических отношений. Производительные силы структура, закономерности и формы развития 60 KB
  Экономические отношения объективно складывающиеся отношения между людьми по поводу производства присвоения обмена и потребления благ в особенности продуктов труда. Экономика наука о рациональном поведении людей в процессе производства распределения потребления благ в мире...