19399

Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Лекция

Иностранные языки, филология и лингвистика

Лекцыя №6. Сістэма жанраў навуковай літаратуры Для студэнта любой ВНУ навуковая мова з’яўляецца не толькі сродкам авалодання пэўнай інфармацыяй але і сродкам яе рэалізацыі ў канкрэтных відах вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ у дакладах і

Беларуский

2013-07-12

71 KB

15 чел.

Лекцыя №6. Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Для студэнта любой ВНУ навуковая мова з’яўляецца не толькі сродкам авалодання пэўнай інфармацыяй, але і сродкам яе рэалізацыі ў канкрэтных відах вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ, у дакладах і выступленнях на семінарах, канферэнцыях, дыскусіях і г.д. Для таго, каб кваліфікавана падрыхтаваць і аформіць навуковую працу, неабходна ведаць не толькі асаблівасці пісьмовай навуковай мовы, асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навукі, але і шэраг патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да афармлення вынікаў навукова-даследчых прац разнастайных паводле жанраў. 

РАЗГОРТВАННЕ І СЦІСКАННЕ ІНФАРМАЦЫІ Ў НАВУКОВЫМ ТЭКСЦЕ

У кожнай натуральнай мове назіраюцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: 1) да павышэння інфармацыйнага лішку (падаўжэння тэксту) і 2) да эканоміі моўных сродкаў (скарачэння, сціскання тэксту).

Разгортванне элементаў тэксту дыктуеца рознымі прычынамі. Напрыклад, жаданнем забяспечыць строгасць і пераканаўчасць меркавання праз павелічэнне частак тэксту, дзе змяшчаюцца аргументы, ілюстрацыі, імкненнем стварыць той ці іншы стылістычны эфект (праз выкарыстанне рознага кшталту паўтораў, сінанімічных дублетаў, нарастанняў, перыфразаў і пад.).

Аднак, пры дасягненні любой мэты мы імкнемся абысціся мінімумам сродкаў. Таму і ў мове пераважнай тэндэнцыяй застаецца сцісканне тэксту ў кожным выпадку, калі для гэтага маюцца спрыяльныя ўмовы. Гэта тэндэнцыя адлюстроўваецца на сістэме і структуры мовы, на яе развіцці і функцыянаванні.

Прынцып эканоміі дзейнічае не толькі ў навуковай, але і ў мастацкай літаратуры, дзе таксама праяўляецца імкненне да абмежавання дубліравання сэнсу.

Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі

У розных мовах, з прычыны іх структурных асаблівасцей, ліквідацыя непатрэбнай залішняй інфармацыі адбываецца па-рознаму. Аднак асноўныя спосабы сціскання тэксту ва ўсіх мовах адны і тыя ж. Розніца назіраецца толькі ў дэталях рэалізацыі гэтых спосабаў.

Сцісканне (кампрэсія1) тэксту можа здзяйсняцца двума шляхамі: 1) змяншэннем змешчанай у тэксце інфармацыі і 2) захаваннем інфармацыі ў адносна поўным аб'ёме.

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры рэфераванні, анатаванні навуковых публікацый, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, главах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац.

Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.

Прыклад выкарыстання шляху змяншэння інфармацыі: Анатаванне і рэфераванне.

Сутнасць анатавання і рэферавання заключаецца ў максімальным змяншэнні, скарачэнні аб'ёму крыніцы інфармацыі пры захаванні яго асноўнага зместу. Здзяйсняючы кампрэсію першакрыніц, анатацыя і рэферат робяць гэта прынцыпова рознымі спосабамі.

Анатацыя толькі пералічвае пытанні, якія асветлены ў першакрыніцы, не раскрываючы самога зместу гэтых пытанняў. Яна адказвае на пытанне: "Пра што гаворыцца ў першасным тэксце?"

Рэферат жа не толькі пералічвае ўсе гэтыя пытанні, але і паведамляе істотны змест кожнага з іх.

Такім чынам, асноўнае адрозненне анатацыі ад рэферата заключаецца ў тым, што анатацыя дае ўяўленне толькі аб галоўнай тэме і пераліку пытанняў, закранутых у тэксце першакрыніцы, а паводле рэферата можна скласці думку наконт зместу, самой сутнасці, выкладаемага ў арыгінале.

Рэферат будуецца ў асноўным на мове арыгінала, паколькі ў яго ўключаюцца фрагменты з першакрыніцы. Гэта абагульненні і фармулёўкі, якія мы знаходзім у першасным дакуменце і ў гатовым выглядзе пераносім у рэферат (цытаванне).

Анатацыя з прычыны сваёй гранічнай сцісласці не дапускае цытавання, у ёй не выкарыстоўваюцца сэнсавыя кавалкі арыгінала, асноўны змест першакрыніцы перадаецца тут "сваімі словамі". Асаблівасцю анатацыі з'яўляецца выкарыстанне ў ёй моўных ацэначных клішэ (Клішэ (фр.) - моўны стэрэатып, гатовы зварот, стандарт, які лёгка выкарыстоўваецца ў пэўных умовах.), якіх няма ў рэфераце. Анатацыя, як правіла, складаецца з простых сказаў.

Такім чынам, калі рэферат – гэта сціслы выклад асноўнай інфармацыі першакрыніцы на аснове яе сэнсавай перапрацоўкі, то анатацыя – гэта найбольш кароткі выклад зместу першаснага дакумента, які дае агульнае ўяўленне пра тэму.

Паспрабуем паказаць адрозненне анатацыі ад рэферата на наступным прыкладзе. Прачытайце тэкст:

Маракам добра вядома месца, якое знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды. Сюды заходзяць караблі, каб папоўніць запасы прэснай вады, якія спустошыліся за час доўгага плавання. Бяруць ваду з чашы дыяметрам у 30 метраў, якая ляжыць у моры сярод салёных вод. Гэтую вобласць прэснай вады ўтварае крыніца, што размешчана на дне мора на глыбіні 40 метраў.

Анатацыю да гэтага тэксту можна напісаць так:

У дадзеным тэксце апавядаецца пра тое, як маракі папаўняюць запасы прэснай вады ў салёным моры.

Рэферат можа быць такім:

У тэксце апавядаецца пра тое, што маракі запасаюць прэсную ваду са дна мора з крыніцы дыяметрам 30 метраў, якая знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды на глыбіні 40 метраў.

Шлях захавання адносна поўнага аб'ёму інфармацыі – другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту –– адбываецца трыма спосабамі: апушчэннем, сумяшчэннем і замяшчэннем.

Апушчэнне – гэта выключэнне з тэксту ці пропуск элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на малюнкі, графікі; выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце). Напрыклад: Няроўнасць - гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: (больш), (менш), (больш ці роўна), (менш ці роўна) гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 211). – Няроўнасць – гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: , , , ;

Сумяшчэнне – заключаецца ў тым, што два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, у выніку чаго ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікам. Параўн.: Статыстычная фізіка падзяляецца на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўнаважных працэсаў. Існуе і другі падзел статыстычнай фізікі – на класічную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва. // Існуюць наступныя падзелы статыстычнай фізікі: на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўважных працэсаў, а таксама на класіную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва (гл.: Квасов, 2004, 47).

Замяшчэнне – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў. 

Бесперапыннае павелічэнне аб'ёму навуковай і навукова-тэхнічнай інфармацыі не дазваляе чытачу знаходзіць патрэбныя матэрыялы метадам пошуку ў масівах першасных дакументаў, паколькі такі пошук

- патрабуе вельмі шмат часу і працы;

- не забяспечвае патрэбнай паўнаты.

Менавіта таму пошук вядзецца па масівах другасных дакументаў, да ліку якіх традыцыйна адносяць

- бібліяграфічнае апісанне, - анатацыю, - рэферат.

Другасны дакумент з'яўляецца вынікам сціскання (кампрэсіі) інфармацыі першаснага дакумента. Гэтае сцісканне максімальнае ў бібліяграфічным апісанні.

Бібліяграфічны апарат у працы – гэта ключ да крыніц, якімі карыстаўся аўтар пры яе напісанні.

Бібліяграфічны апарат працы прадстаўлены бібліяграфічным спісам і бібліяграфічнымі спасылкамі, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТам.

Бібліяграфічны спіс звычайна будуецца ў алфавітным парадку (замежныя крыніцы размяшчаюцца па алфавіце пасля крыніц на мове навуковай працы).

Схема бібліяграфічнага апісання:

1) загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў; звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне…);

2) звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і пад.);

3) звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.);

4) месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання);

5) аб'ём (звесткі аб колькасці старонак).

Складаючы бібліяграфічнае апісанне, неабходна ведаць наступныя патрабаванні:

Лепешаў І.А. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешаў.– Гродна: ГрДУ, 2002. - 207 с.

Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов / Н.Н. Костюкович, В.В. Люштик, В.К. Щербин; Под ред. Н.Н. Кос-тюковича. - Мн.: "Беларуская энцыклапедыя" имени Петруся Бровки, 1995. - 512 с.

Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І.; Навук. рэд. А.І. Падлужны. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 175 с.

Па змесце і мэтавым прызначэнні анатацыі падзяляюцца на даведачныя і рэкамендацыйныя.

1) Даведачныя - яшчэ называюць апісальнымі ці інфармацыйнымі - характарызуюць тэматыку дакумента, паведамляюць якія-небудзь звесткі аб ім, але не даюць яго крытычнай характарыстыкі.

2) Рэкамендацыйныя характарызуюць дакумент і даюць ацэнку яго прыдатнасці для пэўнай катэгорыі спажыўцоў, з улікам узроўню падрыхтоўкі, узросту і іншых асаблівасцей спажыўцоў.

Па паўнаце ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні анатацыі падзяляюца на агульныя і спецыялізаваныя

1) Агульныя характарызуюць дакумент у агульным аспекце і разлічаны на шырокае кола спажыўцоў.

2) Спецыялізаваныя характарызуюць дакумент толькі ў пэўных аспектах і разлічаны на вузкае кола спецыялістаў.

Разнавіднасцю спецыялізаванай анатацыі з'яўляецца аналітычная анатацыя, якая характарызуе вызначаную частку ці аспект зместу дакумента. Такая анатацыя дае кароткую характарыстыку толькі тых раздзелаў, параграфаў і старонак дакумента, якія прысвечаны пэўнай тэме. Спецыялізаваныя анатацыі часцей за ўсё носяць даведачны характар.

Анатацыі могуць быць і агляднымі (ці групавымі). Аглядная анатацыя - гэта анатацыя, што змяшчае абагульненую характарыстыку двух і больш дакументаў, блізкіх па тэматыцы.

Для даведачнай агляднай анатацыі характэрна аб'яднанне звестак пра тое, што з'яўляецца агульным для некалькіх кніг (артыкулаў) на адну тэму, з удакладненнем асаблівасцей трактоўкі тэмы ў кожным з анатуемых твораў.

У рэкамендацыйных аглядных анатацыях прыводзяцца адрозненні ў трактоўцы тэмы, у ступені даступнасці, падрабязнасці выкладу і іншыя звесткі рэкамендацыйнага характару.

Патрабаванні да састаўлення анатацый:

1) характар арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга і пад.);

2) яго будова (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар);

3) прызначэнне арыгінала (на каго разлічаны, які аб'ём, якасць выканання, актуальнасць і г.д.).

Характэрнай асаблівасцю анатацыі з'яўляецца тое, што яна павінна быць цесна звязаная са звесткамі, уключанымі ў бібліяграфічнае апісанне, і пры гэтым не паўтараць іх. Пры складанні анатацыі звычайна выкарыстоўваюць наступныя стандартныя звароты мовы (моўныя клішэ).

Моўныя стандарты (клішэ) для складання анатацыі:

Артыкул апублікаваны (змешчаны, надрукаваны…) у часопісе (газеце…)

Манаграфія выйшла ў свет у выдавецтве …

Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …)

Артыкул уяўляе сабой

Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы …

закранае наступныя пытанні …

засяроджвае ўвагу на праблемах…

Рэферат

Усе рэфераты па мэце (прызначэнні) можна падзяліць на

- бібліяграфічныя - рэфераты для навукова-папулярных часопісаў - вучэбныя.

Па паўнаце выкладу зместу бібліяграфічныя рэфераты падзяляюцца на інфарматыўныя і індыкатыўныя. Інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) змяшчаюць  у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, аргументацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб методыцы даследавання, выкарыстаным абсталяванні, сферы прымянення і інш. Індыкатыўныя (указальныя, рэфераты-рэзюмэ) змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні, што цесна звязаны з тэмай рэферуемага дакумента. У такім рэфераце няма падрабязнага выкладу вынікаў і вывадаў даследавання. Тэкст рэферата складаецца, па сутнасці, з набору ключавых слоў і словазлучэнняў і таму можа быць выкарыстаны чытачом адно для высвятлення, ці патрэбна яму звяртацца да таго ці іншага першаснага дакумента.

Па колькасці рэферуемых першасных дакументаў рэфераты падзяляюцца на манаграфічныя (складзеныя па адным дакуменце) і аглядныя (па некалькіх крыніцах на адну тэму).

Па чытацкім прызначэнні рэфераты падзяляюцца на агульныя (выкладаюць змест дакумента агульна, разлічаны на шырокае кола чытачоў) і спецыялізаваныя (выклад зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў).

Рэферат павінен быць аб'ектыўным, лагічным, безасабовым па манеры апавядання, абагульнена-адцягнутым па характары, павінен адпавядаць стылістычным нормам.

Схема інфарматыўнага рэферата:

1. Уступ або загалоўкавая частка (бібліяграфічнае апісанне крыніцы; вызначэнне характару, раскрыццё сэнсу артыкула);

2. Апісанне або ўласна-рэфератыўная частка (змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у крыніцы, вынікі даследаванняў, указваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш.). Выклад пазіцыі аўтара крыніцы ідзе аб'ектыўна, без суб'ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага.

3. Заключная частка (вывады аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні, своечасовасці артыкула і інш.).

Пры складанні тэксту рэферата часта ўжываюцца наступныя стандартныя выразы (моўныя клішэ):

Кніга (манаграфія, зборнік …) складаецца з уводзінаў … (двух, …) главаў (раздзелаў …)

Артыкул называецца (носіць назву, мае назву)

У першым (другім …, дадзеным) раздзеле (кнігі, дакумента …)

Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што ?), праблема (якая?), даецца аналіз (чаму?)

У даследаванні (навуковай працы, урыўку …) аўтар ставіць (асвятляе, падымае, закранае) пытанні (праблемы) …

Гаворка ідзе (пра што ?) пра тое, што …

У артыкуле (…) пададзены пункт гледжання на …

Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?)

Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?)

Далей адзначаецца (што?)

У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?)

У выніку робяцца высновы: "…"

Акрамя бібліяграфічных ёсць яшчэ рэфераты, што пішуцца па навуковых артыкулах для навукова-папулярных часопісаў. Мэта іх – пазнаёміць усіх жадаючых з навуковымі адкрыццямі. Сур'ёзны, складаны матэрыял падаецца ў папулярнай, даступнай форме.

Яшчэ адзін від рэфератаў – вучэбны. Студэнты ВНУ вельмі часта пішуць рэфераты, якія потым прэзентуюць на семінарах, канферэнцыях ці проста на занятках. Таму такую пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя.

Этапы работы над вучэбным рэфератам:

1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам);

2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме;

3. Складанне бібліяграфіі крыніц;

4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне, канспектаванне матэрыялу);

5. Распрацоўка плана рэферата;

6. Напісанне рэферата.

Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту.

Прыкладная структура рэферата-даклада:

Тытульны ліст

Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт)

Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры)

Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў)

Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата)

Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам).

6.3. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ

Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ – вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін.

Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў – максімум інфармацыі.

Гэта звычайна адзін-тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. Напрыклад:

На аснове вылічэння тыпізаваных адносінаў будуецца вылічэнне функцыянальных структур, прызначаных для апісання гэтых структур і працэсаў, што ў іх адбываюцца. Разглядаюцца магчымасці яго выкарыстання.

Празмернае выкарыстанне цукрозы з'яўляецца важным фактарам з'яўлення інфаркту міякарда і перыферыйнай артэрыяльнай недастатковасці.

Указальнікі індэксаў поўных загалоўкаў серый больш танныя і карысныя за іншыя ўказальнікі, але часам яны ўпускаюць каштоўныя звесткі.

Вырашаецца задача сінтэзу мульціМП сістэм з нарастальнай структурай матрычнага камутатара. Прапануемы падыход дазваляе павысіць прапускную здольнасць камутацыйных структур і надзейнасць сістэмы ўвогуле.

1 Кампрэсія (лац.) - сцісканне, скарачэнне.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

54670. Опис власної системи роботи вчителя початкових класів 1.09 MB
  Проводити урокителепередачі вже стало традицією. Крім уроків –телепередач практикую уроки-подорожі уроки-ігри уроки-змагання інтегровані уроки.
54671. АКТУАЛЬНІСТЬ ДОСВІДУ 394.5 KB
  Глибінні засади освітніх реформ в Україні пов’язані із зміною освітньої парадигми з принципово новим цілепокладанням у педагогічному процесі із визнанням результатом навчання не ЗУНів а компетентності учнів і це суттєво впливає на цілі та зміст навчання організаційні форми методи та засоби. Зміст та методика викладання будьякого навчального предмету мають певні специфічні риси стосовно формування компетентностей учнів. додаток 4 Основні ідеї педагогічного досвіду полягають в наступному: підготувати учнів з...
54672. КАК ПОМОЧЬ СЛАБОУСПЕВАЮЩЕМУ УЧЕНИКУ 173 KB
  Задание 1. Посмотри вокруг операция абстрагирования Ученику предлагается посмотреть вокруг себя и увидеть как можно больше предметов одной и той же формы одного цвета из одного материала; предметов названия которых начинаются из одной и той же буквы Задание 2. Задание 1. Задание 1.
54673. Как помочь учиться учащимся 107.5 KB
  Для сильных учащихся подбираю задания требующие самостоятельности творческого поиска высокого уровня обобщения и систематизации изучаемого. Для слабых – задания повышающие активность в процессе восприятия осмысления нового материала задания оказывающие школьникам оперативную помощь в процессе первичного закрепления материала обучающие приемам рациональной умственной деятельности. Я объясняю новый материал второй раз и самостоятельные задания получают учащиеся средней группы. В конце урока я проверяю задания которые выполняли учащиеся...
54674. Опора і рух 149 KB
  Тіло згниває а кістки не стлівають. Під час розкопок при добуванні будівельних матеріалів піску вапняку мармуру люди знаходили кістки за ними визначали геологічний вік людини і починали їх вивчати. Історія вивчення скелета Повідомлення учня Давньогрецький вчений – філософ Демокріт сам збирав кістки на цвинтарі щоб вивчати скелет. А відомий римський лікар Клавдій Гален примушував своїх учнів приносити кістки мерців.
54675. Порушення функцій скелета та їхня профілактика 48.5 KB
  Мета уроку: розглянути вікові особливості опорнорухової системи показати причини що негативно й позитивно впливають на опорнорухову систему ознайомити учнів з наслідками порушень гігієни опорнорухової системи навчити дотримуватись правильної постави як запоруки здоров’я та довголіття закріпити знання про опорнорухову систему виховувати естетичну насолоду від споглядання правильної постави як складової зовнішньої краси Обладнання та...
54676. Година спілкування 42 KB
  Виховувати почуття патріотизму поваги до ветеранів;поважне ставлення до історичної пам’яті свого народу своїх рідних;моральну культуру учнів розвивати здатність відчувати співпереживати вміння слухати оточуючих. Обладнання: фотографії дідусів учасників Великої Вітчизняної війнифотографії пам’ятників нашого міста малюнки дітей. Не щезне в пам’ятілюдській як в ті страшні 19411945 роки воїни захищали рідну землю. Це свято не затьмариться в віках В цей день нестимуть люди квіти Ну обміліє пам’ятіріка В серцях нащадків буде жити.
54677. Органи чуття людини. Узагальнення 13.22 MB
  Мета: Узагальнити знання учнів про будову та функції сенсорних систем. Встановити особливості будови та функцій органів чуття людини, та їх пристосовування для дії в певних умовах. Сформувати усвідомлення цілісності організму людини. Навчити дітей самостійно обирати інформацію, коментувати її, створюючи презентації у програмі M.P.P.
54678. Предмет органической химии. Особенности органических соединений. Источники органических веществ. Значение органических веществ 309.5 KB
  Именно этому акту органическая химия обязана своим названием Органические соединения органические вещества класс химических соединений в состав которых входит углерод за исключением карбидов угольной кислоты карбонатов оксидов углерода и цианидов Соединения углерода выделенные из живых организмов назвали органическими веществами....