47680

Беларуская мова: гістарычныя этапы фарміравання і развіцця. Лексікалогія. Лексікаграфія. Культура прафесійнага маўлення

Книга

Иностранные языки, филология и лингвистика

Асноўная мэта выдання – замацаваць і удасканаліць веды па беларускай літаратурнай мове ў яе вуснай і пісьмовай формах праз засваенне тэрміналагічнай лексікі па абранай спецыяльнасці праз узбагачэнне слоўнікавага запасу будучых спецыялістаў і павышэнне культуры іх прафесійнага маўлення. Акрамя названных значэнняў слова мова ўжываецца і для абазначэння індывідуальных асаблівасцей чалавака. Намінатыўная – знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека ствараюць свет яго вобразаў уяўленняў пачуццяў калі гэтыя...

Беларуский

2013-12-01

437.5 KB

42 чел.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларуская мова:

гістарычныя этапы фарміравання і развіцця.

Лексікалогія. Лексікаграфія.

Культура прафесійнага маўлення

тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні

для студэнтаў І курса тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцей

Брэст 2012

ББК

У выданне

Складальнікі: В.В. Рагаўцова, выкладчык

                       Л.У. Пікула, выкладчык

                       В.В. Курган, выкладчык

Рэцэнзент: М.М. Аляхновіч, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі.

                                                                Установа адукацыі

                                                                «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»

                                                        

                                                     

ПРАДМОВА

   Выданне «Беларуская мова: гістарычныя этапы  фарміравання і  развіцця. Лексікалогія. Лексікаграфія. Культура прафесійнага маўлення тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні» прызначаецца для практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Яно падрыхтавана ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі для студэнтаў тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцей. Прапанаваны ў выданні тэарэтычны і практычны матэрыял павінен дапамагчы не толькі паглыбіць веды студэнтаў. але і выпрацаваць адпаведныя ўменні і навыкі самастойнага аналізу разнастайных моўных з’яў.

      Асноўная мэта выдання – замацаваць і удасканаліць веды па беларускай літаратурнай мове ў яе вуснай і пісьмовай формах праз засваенне тэрміналагічнай лексікі па абранай спецыяльнасці, праз узбагачэнне слоўнікавага запасу будучых спецыялістаў і павышэнне культуры іх прафесійнага маўлення. Таму ў выданні змешчаны тэарэтычныя звесткі  

     Аўтары спадзяваюцца, што змешчаныя ў выданні матэрыялы і практыкаванні будуць садзейнічаць павышэнню культуры прафесійнага маўлення .

 

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

  1.  Мова ў жыцці грамадства.
  2.  Беларуская мова сярод іншых  моў свету.
  3.  Этапы і ўмовы фарміравання і развіцця беларусскай мовы.

Ля вытокаў беларускай  мовы.

Мова часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця беларускай мовы ў

                    ХІХ – ХХ стст.

1. Мова ў жыцці грамадства

Мова –  найважнейшы  сродак зносін паміж людзьмі, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – сваеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.  Дзеля таго, каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне  абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Ажыццяўленне падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы.

Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, матэрыяльна-этнічныя нормы. Яна ўнікае ў грамадстве і для патрэб грамадства. Уключэнне чалавека ў грамадства, грамадскія стасункі усё гэта становіцца магчымым праз мову.

Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў  зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў: мова родная і чужая, літаратураная і дыялектная, нацыянальная і міжнацыянальная, паэтычная і машынная, мова пісьменніка і мова вуліцы, музыкі і жывапісу, навукі і канцылярыі і г. д.

Патрэбныя чалавеку мовы не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў.

 Нацыянальная мова гэта сродак пісьмовых і вусных зносін  людзей пэўнай нацыі.

Яна складваецца ў адпаведны перыяд сацыяльнага і эканамічнага развіцця народа, у эпоху ўтварэння нацыі. Нацыянальная мова фарміруецца на аснове мовы народнасці – папярэдняй грамадскай супольнасці людзей. Станаўленне і функцыянаванне нацыянальнай мовы суправаджаецца ўмацаваннем моўнага адзінства народа. Авалоданне нацыянальнай мовай забяспечвае сацыялізацыю асобы, фарміруе нацыянальную самасвядомасць. Праз нацыянальную мову чалавек далучаецца да сацыяльных, маральных, інтэлектуальных каштоўнасцей свайго народа.

Акрамя стасункаў  унутры нацыі, чалавек мае патрэбу і неабходнасць у кантактаванні з  іншымі народамі. Такім чынам, існуе неабходнасць і патрэба ў мове міжнацыянальных зносін і замежных мовах. Веданне замежных моў пашырае кругагляд асобы, запяспечвае разнастайныя інтэрнацыяльныя зносіны, азнаямленне 

з вопытам іншых народаў і дасягненнямі іх культуры.

Патрэба ў сацыяльных дыялектах, што існуюць у межах нацыянальнай мовы праяўляецца  праз  прафесійныя мовы, мовы навукі, спецыфічныя «падмовы» культуры (фальклор, узроставыя і прафесійныя жаргоны і г. д.).

Акрамя названных значэнняў, слова «мова» ўжываецца і для абазначэння індывідуальных асаблівасцей чалавака. Нярэдка творчыя асобы адлюстроўваюць ў мове ўласны вопыт, манеру пісьма, характар і інш.

Сукупнасць дапаможных сродкаў зносін таксама называюць «мовай».  У паўсядзенным жыцці  мы карыстаемся  мовай жэстаў, мовай мімікі, рухаў.

Мовай можна лічыць і розныя сістэмы знакаў. Напрыклад: знакі дарожнага руху,  фізічныя і хімічныя элементы.

Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца праз яе функцыі.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую мова выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.

Камунікатыўная  галоўная функцыя мовы, ф-я стасункаў паміж людзьмі.

Намінатыўная знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.

Пазнавальная – дзякуючы ёй чалавек далучаецца да набыткаў сусветнай культуры, навукі праз веды, назапашанныя і абагульненыя з дапамогай мовы.

Экспрэсіўная  мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека, праз мову перадаюцца не толькі веды, пэўныя звесткі, але і выяўляюцца адносіны да таго, хто гаворыць.

Эстэтычныя  васабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Акумулятыўная – дапамагае захаваць і перадаць у спадчыну наступным пакаленням багатыя культурныя традыцыі.

Этнічная – уведамленне свайго этнічнага «я» ў сусветнай супольнасці людзей.

Функцыі мовы рэалізуюцца не паасобку, а ў адзінстве.

Як бачым, родная мова –  гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі.

Мова падкрэслівае як індывідуальнасць цэлага народа, так і індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы. Знішчэнне мовы практычна адразу прыводзіць да духоўнага знікнення нацыі. Таму да любой мовы свету трэба адносіцца беражліва як да сапраўднага цуду свету.

                                      

? Пытанні для самакантролю

Як вы разумееце паняцце «мова»?

Якую ролю адыгрывае мова ў выхаванні людзей?

Якая галоўная функцыя мовы? Чаму?

Якія існуюць віды моўных патрэб грамадства?

ЗАДАННІ:

1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, дайце значэнні наступным тэрміналагічным паняццям.

Соцыум, вялікая група, этнас, моўны калектыў, сферы камунікацыі, функцыянальная загружанасць мовы, мовы-макрапасрэднікі, моўная палітыка, стандартная мова, літаратурная мова,тытульная мова, двухмоўе.

2. Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў вядомай прытчы пра старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа

(VI ст. да н. э.)?

Однажды философ Ксанф, рабом которого был Эзоп, пригласил гостей и попросил Эзопа приготовить обед: в первый день – самый плохой, во второй день – самый лучший.

В первый день на первое, второе и третье Эзоп приготовил язык.

– Почему ты подаешь одни языки? – спросили Эзопа.

– Мне приказали приготовить самый худший обед, а что может быть хуже языка? Только потому, что есть язык, мы огорчаем друг друга, бранимся, лжем, обманываем, хитрим, ссоримся. Язык делает людей врагами, разрушает города, даже целые государства. Он вносит в нашу жизнь горе и зло. Может ли быть что-нибудь хуже языка?

Во второй день Эзоп снова подал языки. Хозяин и гости изумились.

– Мне велели приготовить самый лучший обед, – пояснил Эзоп, – а что для философа может быть лучше языка! При помощи языка изучаются науки и получаются знания, посредством него мы объясняемся друг с другом, решаем различные вопросы, просим, приветствуем, миримся, даем, получаем, выполняем просьбы, вдохновляем друг друга. При помощи языка строятся города, развивается культура. Думаю, что нет ничего лучше языка.

2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ

Мова як і любая іншая грамадская з’ява ў адпаведнасці з развіццём грамадства і чалавечага мыслення паступова змяняецца, што знаходзіць адллюстраванне ў гуках, граматычных формах і слоўнікавым складзе.

Беларуская мова, каб заняць сваё месца, прайшла дастаткова складаны і працяглы шлях развіцця.

На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца ад 3000 да 6000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’i, групы i падгрупы.

Навука пра мовы, якая называецца мовазнаўствам, або лінгвістыкай (ад лац. Lingua –  мова), выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-ўгорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, дравідыйскую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя сем’і моў.

Найбольшую цікавасць для нас мае індаеўрапейская сям’я моў.

Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя).

Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую.

Iндаеўрапейскiя мовы – самая вялiкая ў свеце моўная сям’я.  У наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў.

Існуе 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям’i:

- германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы);

- раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская);

- кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя);

- балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская);

- iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская);

- iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’і. Разам з рускай і ўкраінскай мовамі  яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы (гл. мал. 1).

Мал. 1. Славянская група моў

Славянская група моў

Усходнеславянская              Заходнеславянская            Паўднёваславянская

беларуская

польская

балгарская

руская

чэшская

македонская

украінская

славацкая

сербскахарвацкая

сербалужыцкая

(існуе ў 2 варыянтах: верхне- і ніжнелужыцкая) палабская (мёртвая)

славенская

стараславянская

(мёртвая)

 

Усе славяне  карыстаюцца двума тыпамі пісьма: кірылічным і лацінскім. Найбольш распаўсюджанны кірылічны алфавіт (Беларусь, Україна, Расія, Сербія, Чарнагорыя, Македонія, Балгарыя і часткова Боснія і Герцагавіна). У іншых краінах – Польшчы, Чэхіі, Харватыі, Славеніі – выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.

 

? Пытанні для самакантролю

Колькі існуе ў свеце моўных груп?

У якую сям’ю, групу і падгрупу ўваходзіць беларуская мова?

Якія моўныя групы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў?

Чым тлумачыцца блізкасць паміж славянскімі мовамі?

Як растлумачыць падабенства ўсходнеславянскіх моў? Чаму паміж імі існуе адрозненне?

3. ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 3.1. Ля вытокаў беларускай  мовы.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Найбольш цесную роднасць беларуская мова мае з суседнімі ўсходнеславянскімі мовамі рускай і ўкраінскай. Тры роднасныя мовы развіваліся з агульнай усходнеславянскай мовы, якой карысталіся нашы далёкія продкі ў адзінай дзяржаве ўсходніх славян Кіеўскай Русі. Беларуская мова, як і руская, і ўкраінская, пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці  Кіеўскай Русі ХІ ХІІ стст. на аснове тых дыялектных асаблівасцей, якімі адрозніваліся гаворкі былых усходнеславянскіх плямёнаў дрыгавічоў, радзімічаў, заходніх крывічоў.

У Х ст. (988) усходнія славяне прынялі хрысціянства, з якім прыйшло пісьменства на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, што iснавалi ва ўсiх славян.

Са стараславянскай кніжнай мовай сутыкаюцца традыцыі вуснай мовы народа. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моў выпрацоўваецца варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі дыялектамі ўсходніх славян. Яе называюць старажытнай усходнеславянскай або старажытнарускай мовай. Гэта мова становіцца дзяржаўнай мовай  Кіеўскай Русі.

На ёй былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі, як «Слова аб палку Ігаравым», творы Уладзіміра Манамаха, летапіс «Аповесць мінулых гадоў» і інш.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi і пiсьменства былi XI-XII стст. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай (стараславянскай) мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў «Жыцii», складзеным пасля смерцi адным з вучняў.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII ст. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

3.2. Мова часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца. Узнікае Вялікае княства Літоўскае як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навагрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iншыя), у якім знаходзіліся землі сучаснай Беларусі.

У складзе Вялікага княства Літоўскага склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. 

У той час яе называлi «просто мова», яна  мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы і ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На ёй упершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку  XVI стагоддзя  з’явіліся друкаваныя кнігі («Псалтыр» Ф.Скарыны – 1517г., «Катэхізіс» С.Буднага – 1562г., «Евангелле» В.Цяпінскага – 1580г.), пісаліся мастацкія творы («Александрыя», «Аповесць аб Троі»), летапісы і хронікі (Беларуска-Літоўскі летапіс 1446г., «Хроніка Быхаўца» і інш.), вучэбныя кнігі («Граматыка» Л.Зізанія).

Выдатным  культурным помнікам таго часу з’яўляецца выдадзены ў 1588 годзе «Статут Вялікага княства Літоўскага», які доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у  Еўропе.

Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi.

Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была «нацыянальнай» лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.

Пасля аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнская унiя 1569г.) сферы ўжывання беларускай мовы пачалі паступова звужацца.

У 1696 годзе польскі сейм выдаў закон, паводле якога дзяржаўнай мовай на беларускіх землях стала польская. 

Мова беларускай народнасці засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме. На ёй размаўляў просты народ, ствараўся фальклор, духоўнае багацце народа захоўвалася і памнажалася. Жывая мова не бяднела, а ўмацоўвалася і ўзбагачалася.

Народная мова ўвабрала ў сябе асобныя польскія словы: еднасць, скарга, ліст, друкар. Праз роднасную і даступную польскую мову, а таксама з першакрыніц да нас трапілі адзінкі з чэшскай (брама, гарцаваць), нямецкай (варта, штурм, фурман), французскай (пашпарт, сяржант), італьянскай (пошта, палац, кампанія), лацінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія), літоўскай (дойлід, клуня, свіран) моў.  

Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай.

У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца.

Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць, працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.

У канцы ХVІІІ ст. беларускія землі ў выніку  трох паздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе Расійскай імперыі.

  3.3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця беларускай мовы ў ХІХ – ХХ стст.

Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Царскi ўрад iгнараваў не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа.

Загадам Мiкалая I у 1840 годзе забаранялася само слова «Беларусь», на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. 

У гэты час  у асяроддзi навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай  культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi «быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?» вырашаюцца праз лёс роднай мовы.

Такім чынам, у ХІХ ст. пачынаецца фарміраванне новай мовы на аснове жывой народнай мовы беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак праящляюцца ў ананімных творах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», а таксама ў  працах па беларускай мове і літаратуры, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф.Багушэвічам і інш. Значны ўклад у развіццё беларускай мовы ўнёс Я. Чачот. Ён стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, які быў надрукаваны ў Вільні (1846г.) у зборніку народных песень.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года з’явілася не толькі легальная літаратура, але і перыядычныя выданні: «Наша ніва», «Наша доля», «Гоман», «Лучынка», «Раніца» і інш. Вакол выданняў і выдавецтваў групаваліся творчыя сілы Беларусі, загучала беларускае слова ў творах  Я. Купалы,   Я. Коласа,

М. Багдановіча, Цёткі, З. Бядулі, Ядвігіна Ш. і інш.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф. Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі «Беларусы».

З выхадам «Беларускай граматыкі для школ» Б.Тарашкевіча  заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу.

Аднак ў 30-ыя гады працэс беларусiзацыi спыняецца. У вынiку «выкрыцця» i барацьбы з «нацыянал-дэмакратамi» гiнуць грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы. Беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах.

У 1938 годзе выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей» і паступова наша мова выцясняецца і з іншых сфер грамадскага жыцця.

У 1930 – 1980 гг. на Беларусі ролю дзяржаўнай фактычна выконвала руская мова, якая дамінавала ў адукацыі, публіцыстыцы, справаводстве, адміністрацыйным і вытворчым жыцці краіны.

Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука.

Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверэнiтэту абвастрылi моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы.

У 1990 годзе быў прыняты Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, паводле якога мова карэннай нацыі станавілася дзяржаўнай, а пасля правядзення першага агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года  на Беларусі дзейнічае двухмоўе або  білінгвізм.

 ? Пытанні для самакантролю 

1. Што азначае паняцце «дзяржаўная мова»?

2. Якія помнікі старажытнай пісьменнасці дайшлі да нас?

3. Якія гістарычныя перыяды характарызуюцца значным развіццём беларускай мовы?

4. Калі адбылося зараджэнне новай беларускай літаратурнай мовы? Хто лічыцца пачынальнікам гэтай справы?

5. Чым вызначыўся ў гісторыі Беларусі Браніслаў Тарашкевіч?

6. Якія асаблівасці развіцця нацыянальнай мовы ў пачатку ХХ ст.?

7. Што характэрна для мовы 30 – 80-х гадоў ХХ ст.?

8. Як вы ацэньваеце сучасны стан нацыянальнай мовы на Беларусі?

ЗАДАННІ:

1. Прачытайце тэкст. Якая мэта газеты К. Каліноўскага? Растлумачце моўныя асаблівасці тэксту ХІХ ст.

Мужыцкая праўда, №4

(урывак)

… У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе саўсім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія –  гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць. Бяспечнасці пад маскалём ніякай няма, хто дужэйшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагці кожнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народу і застагнаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзяруць з яго над сілы. Ронд маскоўскі, як той ліхі пан, што, пачаўшы ад камісара аж да цівуна, пазваляе кажнаму народу глуміці, каб як найбольш грошай у кішэнь яго досталося. Ронд, маскоўскі, дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палепшыць народу, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і саўсім людзей зглуміці…

2. Прачытайце тэкст. Якія лексічныя адзінкі з тэксту выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове? Што выклікае складанасць пры ўспрыняцці тэксту?

Статут Вялікага княства Літоўскага

(урывак)

Тежъ уставуемъ, если бы князские панские або и земянские были гоны бобровые давные звечные у иншого суседа дедизне, ино оный панъ в чыей дедизне будутъ гоны, не маеть самъ ани людемъ своимъ допустить старого поля доорати, зеремена подъорал, або сеножати подъкосилъ або лозу подрубалъ a тым бобры выгонилъ, таковый маеть платити дванадцать рублей грошей, a тому зеремени пред се маеть упокой дать такъ далеко яко бы могъ киемъ докинути, пакли бы хто кгвалтомъ бобры побилъ, або злодейскимъ обычаемъ выкралъ, таковый маеть кгвалтъ платити a колко бы бобровъ убилъ тогды маеть платити за чорного бобра чотыри копы грошей a за карого две копе грошей. Пакли бы бобръ с того старого зеремени вышолъ, a пришолъ ново вынъшое зеремя на кгрунтъ и берегъ инъшого пана, тогды в чыем кгрунъте зеремя будеть, тому тежъ и ловенье бобровъ належати маеть.

 

ЛЕКСІКАЛОГІЯ

      1. ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ

     2. ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ

     3 АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА

 

СЛОВА І ЯГО ЗНАЧЭННЕ

        У шырокім значэнні слова  лексіка (грэч.  lexikos які адносіцца да слова) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад; у вузкім значэнні – гэта асобныя пласты слоўнікавага складу мовы, вылучаныя на падставе нейкай прыкметы.

       Лексікалогія (грэч.  lexikos – які адносіцца да слова і logos – вучэнне) – навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Прадмет вывучэння лексікалогіі – слова як шматгранная і складаная структурна-семантычная адзінка мовы. Адной з асноўных задач лексікалогіі з’яўляецца разгляд і тэарэтычнае асэнсаванне слоўнікавага складу мовы.

      Слова гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексічнае і граматычнае значэнне.

Лексічнае значэнне слова  гэта яго суаднесенасць з тымі ці іншымі з'явамі або прадметамі, рэчаіснасцю (тое, што слова абазначае: дом будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў).

Граматычнае значэнне слова  тыя агульныя значэнні, якія ўласцівы розным разрадам слова ў мове і на аснове якіх гэтыя разрады вылучаюцца (дом назоўнік, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).

Адрозніваюць прамое і пераноснае лексічнае значэнне слова. Існуюць тры спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў:

  •  метафара – перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на аснове падабенства знешніх адзінак (корань слова, галава калоны);
  •  метанімія – перанос назвы па сумежнасці зяў (горад будуецца – горад спіць );
  •  сінекдаха – замена назвы  цэлага назвай яго часткі (адкрыць рот – лішні рот).

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.).

Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.

З'ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй.

У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні.

У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.

      Амонімы  словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы: 

Лексічныя амонімы

Поўныя лексічныя амонімы  словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах (ключ – прылада для адмыкання замка і чарада птушак).

Марфалагічная амонімы

Амаформы  словы, у  якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме):

ляцець  я лячу; поле  калгасныя палі;

лячыць  я лячу; палоць  палі агарод.

Амаформы  гэта, як правіла, словы розных часцін мовы.

Фанетычныя амонімы

Амафоны  гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман.

Графічныя амонімы

Амографы  гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: мука  мука, падаць  падаць.

Сінонімы  – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму. Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):

Крэпасць – цвярдыня, бастыён, цытадэль;

Ісці – крочыць, маршыраваць, цягнуцца, плесціся.

У некаторых сінанімічных радах могуць аб'ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).

Калі слова з'яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады:

Прыняць – залічыць на першы курс.

Прыняць  – сустрэць гасцей.

Ціхі чалавек  – спакойны, смірны.

Ціхі чалавек  – слабы, нячутны.

Сінонімы бываюць:

а) семантычныя  – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем: вялікі  – агромісты  – гіганцкі;

б) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стылістычнай афарбоўкай (выкарыстоўваюцца ў розных стылях): маланка  – бліскаўка.

Кантэкстуальныя  – словы, якія з'яўляюцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце:

  1.  Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.
  2.  Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка.
  3.  І зноў адтуль, у адказ, меч святла.

Антонімы  словы з супрацьлеглым значэннем:

рознакарэнныя (добры  – дрэнны, халодны  – гарачы);

аднакарэнныя (закрыць  – адкрыць, прывязаць  – адвязаць).Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне: добры  – нядобры.  

Паронімы словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы).

Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты – сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент, эфектны  – эфектыўны).

Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць,  надзвычайна – незвычайны ), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы).

1. ЛЕКСІКА ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ

        Паводле крыніц і характару паходжання ўся беларуская лексіка падзяляецца на дзве групы: I  – спрадвечна беларуская (агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская); II – запазычаная.

Спрадвечна беларуская лексіка – гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спакон вякоў (яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласна беларускім лексічным матэрыяле). Яе падгрупы і называюцца адпаведна: агульнаславянская, усходнеславянская і ўласнабеларуская.

Агульнаславянская лексіка бытуе ў беларускай і іншых славянскіх мовах:

хлеб (у беларускай і рускай);

хліб (ва ўкраінскай);

chlеb (у польскай і чэшскай);

хляб (у балгарскай).

Гэта словы, атрыманыя з праславянскай мовы. Яны ўзніклі ад пачатку ІІІ-га тысячагоддзя да н. э. да cярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э.  Агульнаславянская лексіка вельмі шырокая – ахоплівае ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця. Да прыкладу:

-назва людзей і частак цела чалавек: сват, ганчар, воін, вока, галава, рот;

-назвы адрэзкаў часу: месяц, восень, лета, раніца;

-назвы геаграфічных абектаў і зяў прыроды: зямля, лес, вада, раса, снег, агонь;

-назвы расліннага свету: бяроза, дуб, жыта, авёс, ліпа;

-назвы прылад працы: барана, каса, піла, іголка;

-назвы прадуктаў харчавання: блін, хлеб, каша, мёд, сала, квас;

-назвы пабудоў і іх частак: харомы, двор, акно;

-назвы прадметаў побыту: стол, бочка, вядро; 

-назвы абстрактных паняццяў: вера, воля, праўда, навука, радасць, розум;

-назвы дзеянняў: везці, несці, класці, ткаць, жаць;

-назвы колераў, якасцей: белы, жоўты, горкі, добры, малы, цёплы;

-назвы лікавых велічынь: адзін, тры, дзесяць;

явы грамадска-палітычнага жыцця: дзяржава, войска, вёска;

-займеннікі: я, ты, мы, яны, хто, сам, мой; 

- прыназоўнікі і злучнікі: ад, пад, перад, у, і, а, за і інш.

Гэтая лексіка складае прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся.

Усходнeславянская лексіка бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах і актыўна стваралася з VІ ст. да ХІІІ- ХІV ст.: дзед, сястра, маці,  сям 'я, бяроза, воўк.

Словы ўсходнеславянскай лексікі знаходзім ва ўсіх сферах гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця:

-назвы птушак, звяроў, жывёл: кошка, галка, гадзюка, жук, парася;

-назвы бытавых прадметаў і гаспадарчых прылад: вяроўка, карзіна, воз, сані, мёд;

-назвы расліннага свету: асака, куст, лён, хмель, корань;

-назвы прадуктаў харчавання, страў: корж, пірог, цеста;

-назвы грамадска-палітычнага характару: пасол, дань, вотчына;

-назвы людзей паводле заняткаў, роднасці: пісар, пастух, дзядзька, пляменнік;

-назвы з часавымі значэннямі: сёння, пасля, цяпер; 

- назвы колераў, якасцей:  буры, бойкі, каравы;

-лічэбнікі: сорак, дзевяноста і інш. 

Уласнабеларуская лексіка бытуе толькі ў беларускай мове: берасцянка, лявоніха, сківіца, араты, ухапіць.

Гэтыя словы складаюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з лексічным складам рускай і ўкраінскай моў. Узнікненне ўласнабеларускай лексікі звязана з фарміраваннем беларускай народнасці і нацыі. Гэта перыяд з ХІІІ- ХІV  ст. да нашых дзён. Крыніцай папаўнення лексічнага складу беларускай мовы застаецца нородная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі. Прыклады:

-назвы атмасферных з’яў і паняццяў: заранка, спёка, цемра;

-назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, летась, прастора;

- назвы абстрактных паняццяў: асяроддзе, звычай,  пакута, поспех;

-назваы тэрміналагічнага характару: асяродак, байка, выказнік, прымаўка, рух, суквецце;

-назвы дзеянняў, працэсаў: адказаць, адлюстраваць, бачыць, крануць, сачыць, спачувачь;

-гэта словы абапал, бусел, сейбіт, гаворка, гушчар, абрус, волат, клопат, хвароба і інш.

       3апазычаная лексіка –  словы іншамоўнага паходжання: з рускай (бальшавік, ваенрук, ураўненне); з польскай (цуд, тлусты, пакунак); з грэчаскай (гіпотэза, камедыя, філасофія); з лацінскай (глобус, акварыум, натарыус) і г. д.

Гэтая лексіка пранікала ў беларускую мову на працягу ўсяго яе развіцця па розных прычынах, асноўныя з якіх – сацыяльна-эканамічныя і дзяржаўна-палітычныя кантакты між народамі. Працэс запазычання можа ісці непасрэдна з моў-крыніц або праз пасрэдніцтва іншых моў (словы з неславянскіх моў часцей за ўсё пранікаюць праз рускую і польскую, радзей – праз чэшскую мову). Шляхоў запазычання два: 1) вусны – пры непасрэдных моўных зносінах носьбітаў розных моў; 2) пісьмовы (праз пераклады і кнігі, праз сродкі масавай інфармацыі і афіцыйныя дакументы, праз прыватнае ліставанне).

Самыя даўнія запазычанні з неславянскіх моў у беларускую мову праніклі з грэчаскай, лацінскай, татарскай, італьянскай, французскай, нямецкай. У наш час слоўнік значна папоўніўся англійскімі словамі, што з'яўляецца вынікам развіцця гандлю, бізнесу, маркетынгу, актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі.

Запазычаная лексіка мае свае асаблівасці вымаўлення і правапісу, але амаль усе словы нясуць прыметы моў-крыніц, таму мы можам пазнаць, з якой мовы запазычана тое ці іншае слова.

Асноўныя прыметы запазычанняў з неславянскіх моў:

а) грэцызмаў

- пачатковыя гукі [а], [э] (акіян, энергія, эпоха);

- гук [ф] у пачатку слова (філалогія, фантазія, фаза);

- спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова (дыск, сімптом, сімвал, лампада);

- прыстаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў- (анемія, анархія, антыпод);

- суфіксы -ад-, -ід-, -ік- (-ык-), -іск-, -ос- (-ас-) ( графіка, піраміда, рыторыка, абеліск, тэрмас, хаос);

- пачатковыя часткі складаных слоў бія- (біё-), геа- (гео-), філа- (філо-) (біяграфія, геаграфія, філантроп);

б) лацінізмаў

- суфіксы   -ум,   -ус,  -тар,   -ент  (-энт),  -ур-, -цы(я), -ат (кансіліум, конус, аратар, агент, дыктатура, інструкцыя, агітацыя, аратар, трыумвірат);

в) германізмаў

- спалучэнні [шт], [шп] у пачатку ці ў сярэдзіне слова (штанга, шпроты, шпілька);

-  спалучэнне   [хт]   у   сярэдзіне   слова   (бухта, вахта);

- частка -майстар у канцы слова (гросмайстар, балетмайстар);

г) запазычанняў з французскай мовы

- канцавыя спалучэнні анс, ёр, аж, яж (сеанс, баланс, суфлёр, багаж, камуфляж);

- спалучэнні бю, вю, пю, фю (бюро, гравюра, пюрэ, фюзеляж);

- спалучэнні уа, уэ (тратуар, вуаль, дуэль);

-  спалучэнні лье, нье, цье, сье (барэльеф, ранцье, дасье);

-  канцавыя націскныя галосныя (кашнэ, пано, філе);

д) запазычанняў з англійскай мовы

- пачатковае спалучэнне дж (джып,  джэм, джынсы);

- канцавыя   спалучэнні  ер, ёр, эр, ар   (буфер, баксёр, дыспетчар);

- канцавыя спалучэнні інг/ынг, -ман (брыфінг, маркетынг, смокінг мічман);

- канцавая   частка   складанага   слова   -мен (спартсмен, джэнтльмен).

Запазычваюцца словы найчасцей з самых блізкіх моў (для беларускай мовы гэта руская і ўкраінская, а таксама польская). I ўсё ж іх можна пазнаць (праўда, не ўсе).

Паланізмы маюць наступныя элементы польскай мовы:

— спалучэнні ен (эн), ён (он), енк: енчыць маёнтак, паляндвіца;

— спалучэнне дл: рыдлёўка, кавадла;

— спалучэнне лу: тлусты, слуп, тлумачыць;

— гук [ц] на месцы ўсходнеславянскага [ч]: цуд, цурацца, моц;

—  суфікс -унак: кірунак, клунак, рахунак.

        Генетычная і гістарычная сувязь беларускага і ўкраінскага народаў спрыяла пранікненню ў беларускую мову ўкраінізмаў: бадзёры, бублік, боршч, гапак, касавіца, хлебароб, чубаты і інш.

        Запазычанні з рускай мовы складаюць самую вялікую групу: подзвіг, дваранін, рашэнне,  адсутнасць, прадпрыемства, плошча, мовазнаўца, раўнавага і інш.

Вялікі пласт сучаснай беларускай лексікі складаюць інтэрнацыяналізмы. Да іх адносяцца словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, пашыраныя, не менш чым у трох няроднасных мовах (тэатр, прэса, тэлефон, спорт, космас, энергія).

       Варта адзначыць, што часцей за ўсе інтэрнацыянальная лексіка сустракаецца ў навукова-тэхнічнай літаратуры.

Многія запазычанні даўно ўвайшлі ў шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку. Яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях беларускай мовы, напрыклад: тэатр, стадыён, паліто, пінжак, цуд.

Часта мова (асабліва праз сродкі масавай інфармацыі) вельмі насычана запазычаннямі і набывае залішнюю «навуковасць». Не кожны зразумее сэнс слоў эскапацыя, дэрывацыя, цэлюліт, блюмінг, маркетынг. Таму трэба вельмі асцярожна ўжываць запазычаныя словы.

У мастацкай літаратуры запазычаная лексіка выконвае стылістычную функцыю.

Існуюць так званыя экзатызмы (грэч. eksotikos – незвычайны) – словы для абазначэння назваў нацыянальных прадметаў і з'яў, якія характарызуюць побыт розных народаў: гарэм, чалма, лаваш, шурпа, шах.

       Другую групу складаюць  варварызмы  (грэч. barbarismos – той, што ўрываецца)    – словы і выразы, якія не да канца асвоены беларускай мовай, знаходзяцца па-за літаратурнай нормай і не прадстаўлены ў слоўніках. Яны выкарыстоўваюцца ў вусным маўленні ў мастацкай літаратуры служаць сродкам сатыры і гумару, моўнай характарыстыкі дзеючых асоб: о 'кей, банжур, пардон, салям, гуд бай.


Тэрміны –

афіцыйна

ўзаконеныя

назвы

спецыяльных

паняццяў

розных

галін навукі,

тэхнікі,

вытворчасці:

квадрат,

малекула,

інфінітыў,

фотасфера,

кома,

прэфікс

Прафесіяналізмы –

словы, якія выка-

рыстоўваюць

людзі пэўных

прафесій:

фуган «від рубанка»,

шапка «загаловак,

агульны для

некалькіх

артыкулаў»,

дворнік «шклоачышчальнік». 

Ужываюцца пераважна ў вусным маўленні

Дыялектныя

 словы       

словы народных

гаворак, якія не

ўваходзяць

у склад літара-

турнай мовы:

гостры «востры»,

кажаць «кажа»,

Жаргон –

разнавіднасць маўлення, якая абслугоўвае групы людзей,

аб'яднаных

агульнымі

інтарэсамі,

прафесійнымі

навыкамі.

сацыяльным

становішчам, прывычкамі:

сціпуха

«стыпендыя»,

дзед

«салдат

апошняга

года

службы»


Архаізмы –

даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены сучаснымі словамі - сінонімамі (чало – лоб, перст – палец, раць –  войска вакацыі – канікулы)

Гістарызмы –

устарэлыя словы, якія выйшлі з ужытку па прычыне знікнення тых прадметаў і паняццяў, што яны абазначалі (цар, войт, кальчуга, рэкрут, вярста)


ЗАДАННІ:

1. Вызначце, у якім значэнні (прамым ці пераносным) ужытыя выдзеленыя словы ў наступных прыкладах.

       Хірургічная аперацыя – валютная аперацыя; прамая дарога – прамы чалавек; паштовая марка – вытворчая марка; сцюдзёная крыніца – крыніца прыбытку; лёгкая сукенка – лёгкая прамысловасць; чорная хмара – чорная металургія; біржавая яма –глыбокая яма; трапічны клімат – дзелавы клімат.

2. Ужыўшы словы ў патрэбнай форме, складзіце сказы.

      1. Зяляецца, спажыванне, сувязны, вытворчасць, гандаль, паміж, і, звяно.

      2. Фабрычная, гарады, рост, развіццё, зявілася, аснова, прамысловасць.

      3. Грузаабарот, вядучы, чыгунка, належаць, месца, у.

      4. Забруджальнік, у, моцны, буйны, аўтамабільны, зяўляецца, паветра, горад, транспарт. 

      5. Доўг, абясцэненне, папяровы, рост, дзяржаўны, грошы, садзейнічаць.

3. Райскрыйце значэнне запазычаных слоў шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў.

      Актуальны, антракт, бра. баланс, вакантны, глабальны, грунтоўны,  гурман,  дэкада, дэфіцыт, інцыдэнт, камфорт, карэктны, катэдж, крэкер, ланч, мабільны, мацыён, нон-стоп, пазітыўны, рэестр, рэклама, рэпетыцыя, рэсурсы, рэформа, сінхронны, сурагат, сэрвіс, фантом, функцыя, шакіраваць, шоу.

4. Выпішіце з «Дадатка»   10 запазычаных слоў па сваёй спецыяльнасці. З дапамогай «Слоўніка іншамоўных слоў»  вызначце, з якой мовы прыйшлі да нас словы.

5. Перакладзіце словы на рускую мову.

      Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, прынамсі, крупнік, краты, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, замчышча, камяніца, цяпельца, пярун .

 

6.  Прачытайце тэкст. Знайдзіце і выпішыце тэрміны.

      У звычайны школьны курс матэматыкі ўваходзяць наступныя матэматычныя прадметы: арыфметыка, элементарная алгебра, элементарная геаметрыя і трыганаметрыя. Змест гэтых чатырох прадметаў у асноўным адпавядае таму ўзроўню матэматычных пазнанняў,  які быў дасягнуты чалавецтвам да пачатку XVII стагоддзя. Матэматычныя ж пазнанні, дасягнутыя ў наступны час, вывучаюцца ў адпаведных вышэйшых навучальных установах і навуковых інстытутах.

Арыфметыка, элементарная алгебра, элементарная геаметрыя і трыганаметрыя адносяцца да так званай элементарнай матэматыкі. Матэматычныя ж дысцыпліны. якія вывучаюцца ў навучальных установах, адносяцца да вышэйшай матэматыкі.

Аднак сучасны школьны курс матэматыкі не ізаляваны ад ідэй вышэйшай матэматыкі. Напрыклад, у ім ёсць звесткі пра функцыі, граніцы, каардынаты, графічныя метады і нават вытворную, г. зн. звесткі, якія адносяцца да пачаткаў вышэйшай матэматыкі.

7. Знайдзіце ў наступных сказах дыялектызмы, замяніце іх літаратурнымі адпаведнікамі і запішыце.

      1. Ці бачылі, як маці ранняй часінай, узяўшы смалісты агарак лучыны, схіліўшыся, дзьме на вуголле ў пяколку, пакуль яно не разгарыцца вясёлкай. (М. Танк)

      2. Каб здаецца пячонікаў яшчэ ў прыску напёк, ды сала падсмажыў — зусім адчуў бы сябе дома. (Б. Сачанка)

       3. 3 ветрам узняўшыся, кружыцца кагарак шэраг. (М. Танк)  

       4. Бульбу выбіраць будзем. Ваш конь, ваш дагаво, гарую я. За два тыдні трыста злотых вернем, падлічыў. Рабіць е каму... (Г. Марчук)

       5. Рыгорка, не пужай мяне. 3 табой нічога не зробіцца. Я чакацьму цябе!

       6. Зося скінула з сябе старую світку, зблеклую шаліноўку.

       7. Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні.

8. Запішыце 10 слоў са студэнцкага жаргону, растлумачце іх значэнні.

9. Выпішыце са сказаў устарэлыя словы, вызначце іх тып. Пісьмова растлумачце зпачэнні гэтых слоў.

      1. У прадзеда пані Яноўскай дзесяць тысяч дзесяцін добрай ворнай зямлі, не лічачы лесу.

      2. Новую лазню Даніла Кагут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату.  

      3. Вочы нібыта самі заўважылі нажную дзіду побач з трупам паўстанца.

      4. Не часта бывае ў такім закутку паўналецце адзінай наследніцы маярату.

      5. Гэтыя ўмяцінкі я прыкмеціў на першай балонцы «Апакаліпсіса».

      6. Беднага Піліпа пасадзілі ў халодную.

      7. Шырокія рамёны, як і раней, дыхалі мужнасцю.

      8. У шклянцы, на стале засталася недапітая гарбата.

      9. Еўка і Баркулабіха вучыліся іграць у варцобы.

      10. Кандрацію і Алесю трэба было прайсці вярсты тры, а потым заглыбіцца ў лес.

10. Пісьмова растлумачце значэнні новых слоў. Складзіце 6 сказаў з любымі з гэтых слоў.

      Бумбокс, бэстсэлер, геймер, дайджэст, дэфолт, імпрэза, кавер-версія, лайф-відэа, легінсы, мультыплекс, паста, перфоменс, роўмінг, спам, сэнсар, флаер, хэтчбэк.

ЛЕКСІКАГРАФІЯ

(грэч. lexikos які адносіцца да слова i grapho  пішу) вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў

Тыпы і віды слоўнікаў

Паводле адбору слоў, мэт і спосабаў іх апісання ўсе слоўнікі падзяляюцца на два тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

У э н ц ы к л а п е д ы ч н ы х (грэч. еnкукlораіdеіа – кола ведаў) слоўніках (энцыклапедыях) даюцца навуковыя звесткі пра гісторыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзеячаў, эканоміку, навуку, асвету, культуру, мастацтва, літаратуру, змяшчаюцца каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. У энцыклапедыях апісваюцца прадметы, з'явы, якія абазначаюцца словамі; гэта звычайна назоўнікі (агульныя і ўласныя, часткова тэрміны). Энцыклапедыі як слоўнікі даведачнага характару бываюць аднатомныя і шматтомныя, усеагульныя і галіновыя; словы ў іх размяшчаюцца ў алфавітным ці тэматычным парадку.

У с е а г у л ь н ы я энцыклапедыі даюць абагуленыя звесткі на ўсіх галінах ведаў і дзейнасці чалавецтва: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12-ці тамах (скарочана БелСЭ, 1969 – 1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (1978 – 1981) у 5-ці тамах, «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18-ці тамах (скарочана БелЭн, 1996 – 1997.., т. 1  5...). Г а л і н о в ы я энцыклапедыі – гэта адмысловыя даведнікі па асобных галінах навукі, тэхнікі, літаратуры, мовы, мастацтва і інш.: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983 – 1986) у 5-ці тамах, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984 – 1987) у 5-ці тамах, «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Архітэктура Беларусі» (1993), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Беларуская мова» (І994), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (скарочана ЭГБ, 1993 – 1997..., т. 1 – 4...); выдадзены энцыклапедычныя даведнікі «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік» (1992 – 1995) у 6-ці тамах, «Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х-ХІХ ст.» (1995).

Л і н г в і с т ы ч н ы я (лац. lingua – мова) слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Тут усе словы падаюцца ў алфавітным парадку, пры іх ёсць граматычныя і стылістычныя паметы.  Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

Двухмоўныя і шматмоўныя лічацца п е р а к л а д н ы м і слоўнікамі, бо ў іх словы адной мовы тлумачацца, перакладаюцца словамі іншай ці іншых моў. Цяпер для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя «Руска-беларускі слоўнік» у 3-х тамах, скарочана РБС (6-е выд., 1995), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах, скарочана БРС (2-е выд., 1988 – 1989),  «Падручны польска-беларускі слоўнік» (1962, скарочана ППБС),  «Яўрэйска-беларускі слоўнік» (1932), «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980, скарочана УБС), «Класічны грэцка-беларускі слоўнік» у 2-х ч. (1983, 1985), «Ангельска-беларускі слоўнік. Беларуска-ангельскі слоўнік» (1993) Яна Пятроўскага, «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989, скарочана АБРС), «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік» (1995), «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1988, скарочана НБРС), «Французска-беларуска-рускі слоўнік» (1992), а таксама школьныя «Белорусско-русский словарь» для сярэдняй школы (4-е выд., 1993) і «Русско-белорусский словарь» для сярэдняй школы (1990) С. М. Грабчыкава, «Беларуска-рускі слоўнік» для пачатковых класаў (3-е выд., 1994), «Современный русско-белорусский политехническій словарь» А. Н. Булыко (2007).

У а д н а м о ў н ы х слоўніках падаюцца або растлумачваюцца словы адной мовы словамі той самай мовы. Сярод аднамоўных слоўнікаў вылучаюцца тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, арфаграфічныя, марфемныя, анамастычныя,  слоўнікі сінонімаў і інш.

1) У т л у м а ч а л ь н ы х слоўніках раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (словазлучэнні або сказы на адпаведнае значэнне слова) у кантэксце. Акрамя гэтага, у тлумачальных слоўніках адначасова ўказваюцца месца націску ў слове, яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, а часам і паходжанне запазычанага слова, як, напрыклад, у акадэмічным пяцітомным «Тлумачалыным слоўніку беларускай мовы» пад рэдакцыяй  К. Крапівы (1977 – 1983), «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» для сярэдняй школы А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (5-е выд., 1996), «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1996).

2) Як разнавіднасць тлумачальных слоўнікаў д ы я л е к т н ы я (абласныя) слоўнікі змяшчаюць і растлумачваюць дыялектную лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе паграніччы. Ужо надрукавана каля дваццаці беларускіх дыялектных слоўнікаў.(«Дыялектны слоўнік Брэстчыны» (1988)).

3) Г і с т а р ы ч н ы я слоўнікі тлумачаць лексіку мінулых эпох, напрыклад «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1 – 18, А – Л, 1982 – 1999...).

4) Э т ы м а л а г і ч н ы я слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх начатковае значэнне і наступныя змены. Напрыклад, «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (т. 1 – 8..., А – П, 1978 – 1993...).

5) У слоўніках і н ш а м о ў н ы х слоў адзначаюцца запазычаныя словы з чужых моў, падаецца напісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы ці мове-перадатчыцы, так і ў сучаснай беларускай мове («Слоўнік іншамоўных слоў» А. М. Булыкі (1993)).

6) У т э р м і н а л а г і ч н ы х слоўніках тлумачацца тэрміны з пэўных галін навукі і тэхнікі («Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў»  П. Сцяцко, М. Гуліцкага і Л. Анганюк (1990), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд., 1996), «Слоўнік музычных тэрмінаў» В. Антаневіч (1994), «Слоўнік педагагічных тэрмінаў» С. Кацэвіч (1993); «Руска-беларускі тэрміналагічны слоўнік для студэнтаў спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў спажывецкай кааперацыі» (1995), «Англо-русско-белорусский словарь менеджера» А. Е. Дубовик (1996), «Слоўнік катэгорый эканамічнай тэорыі» (1999)).

7) У ф р а з е а л а г і ч н ы х слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (цытаты), часам даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне («Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» у 2-х ч. (1981, 1993), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах (1993) I. Я. Лепешава, «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»  3. Санько (1991), «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Лепешава і М. Якалцэвіч (1996), «Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў» пад рэд. Н. А. Ганчаровай (1993) і інш.

8) У а р ф а г р а ф і ч н ы х  і  9)  а р ф а э п і ч н ы х  слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў («Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987), «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы” (6-е выд., 1990) М. П. Лобана і М. Р. Судніка, «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне»  Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай (1994), «Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення» Ламека Л. А. (2000), «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» В. І. Уласевіч (2009), «Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы» Т. М. Маракулінай (2011).

10) М а р ф е м н ы я слоўнікі дапамагаюць правільна дзяліць словы на часткі (марфемы) («Марфемны слоўнік беларускай мовы» Л. Бардовіча і Л. Шакуна (2-е выд., 1989).

11) У слоўніках с і н о н і м а ў сабраны сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічныя рады, якія рачмяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў. У 1993г. выйшла з друку 2-е выд. «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі. Некаторыя сінонімы маюць стылістычныя паметы. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрнцыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае індэкс (алфавітны пералік) усіх слоў сінанімічных радоў, які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

12) Слоўнікі п а р о н і м а ў  і 13) а м о н і м а ў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і рускай мовах («Цяжкія  выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977) і «Межъязыковые омонимы и паронимы» С. М. Грабчыкава (1980), «Слоўнік  цяжкасцей беларускай мовы» Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай (1987), «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В. Д. Старычонак (1991)).

14) Слоўнікі а н т о н і м а ў тлумачаць антонімы («Слоўнік антонімаў беларускай мовы. Канкрэтныя выпадкі ўжывання»  У. М. Лазоўскі (1994)).

15) У слоўніках э п і т э т а ў   сістэматызуюцца і апісваюцца эпітэты («Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы»   Н. В. Гаўрош (1998)).

16) У слоўніках п р ы к а з а к   і   п р ы м а в а к падаецца семантычная і стылістычная характарыстыка прыказак і прымавак («Слоўнік беларускіх прыказак»   І. Я. Лепешаў і М. Я. Якалцэвіч (1996)).

17) У а н а м а с т ы ч н ы х слоўніках фіксуюцца імёны і геагрaфічныя назвы («Слоўнік асабовых уласных імён»   М. Р. Суднік (1965), «Беларуская антрапанімія»   

М. В. Бірыла (1982)).

18) У а д в а р о т н ы х слоўніках словы размяшчаюцца ў алфавітным парадку іх апошніх літар («Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л. М. Вардамацкі (1994)).

19) У ч а с т о т н ы х слоўніках пададзена характарыстыка слоў з пункту гледжання частаты іх ужывання («Частотны слоўнік беларускай мовы» Н.С. Мажэйка,  

А. Я. Супрун (вып. 1 – 5,  1976 – 1992)).

 

*Падрыхтуйце даклад на тэму: «З гісторыі развіцця беларускай лексікаграфіі (тры этапы)».

? Пытанні для самакантролю

1.Чаму слова – цэнтральная адзінка мовы?

2. Як вы разумееце паняцці, абазначаныя тэрмінамі «сінонім», «амонім», «антонім»?

3. Што абазначаюць паняцці «лексіка», «лексікалогія», «лексікаграфія»?

4. На якія групы слоў падзяляецца лексіка поводле паходжання?

5. Назавіце асноўныя прыметы запазычаных слоў. Прывядзіце прыклады.

6. Ахарактарызуйце лексіку беларускай мовы паводле: 

   a) сферы выкарыстання;

7. б) актыўнасці выкарыстання.

8. Якія словы называюцца ўстарэлымі?

9. Што такое неалагізмы?

10. Чым адрозніваюцца гістарызмы ад архаізмаў?

11. Што такое прафесіяналізмы? Дайце азначэнне тэрміна. 

12. Якія словы называюцца дыялектнымі?

13. Што такое жаргонныя словы?

14. У якіх слоўніках фіксуюцца словы і іх значэнні? Якія спецыялізаваныя слоўнікі вы ведаеце?

                                                                                                                                                  

                                                                                                                                                    ДАДАТАК

КАРОТКІ  РУСКА-БЕЛАРУСКІ  СЛОЎНІК

ЭКАНАМІЧНЫХ  ТЭРМІНАЎ

1. Аванс – аванс

2. Авизо – авіза

3. Агент – агент

4. Акциз – акцыз

5. Акция – акцыя   

6. Арбитраж – арбітраж

7. Аудит – аўдыт

8. Баланс – баланс

9. Банкир – банкір   

10. Банкрот – банкрут

11. Безработица – беспрацоўе

12. Бизнес – бізнес

13. Биржа – біржа

14. Благосостояние – дабрабыт  

15. Брокер – брокер

16. Бухгалтер – бухгалтар   

17. Бюджет – бюджэт

18. Валюта – валюта    

19. Ваучер – ваўчар

20. Вексель – вэксаль  

21. Взнос – узнос

22. Вкладчик – укладчык

23. Внедрение – укараненне

24. Возросший – узрослы

25. Высокооплачиваемый – высокааплатны

26. Гарантирование – гарантаванне     

27. Глобальный – глабальны

28. Годичный – гадавы

29.  Движимость – рухомасць

30. Деньги – грошы  

31. Дефицит – дэфіцыт

32. Дешевизна – таннасць

33. Дисконт – дысконт

34. Документ – дакумент

35. Долгосрочный – доўгатэрміновы

36. Заказ – заказ

37. Затраты – выдаткі

38. Изделие – выраб

39. Издержки – выдаткі    

40. Импорт – імпарт

41. Инновация – інавацыя

42. Индекс – індэкс

43. Инфляция – інфляцыя   

44. Ипотека – іпатэка

45. Иск – іск

46. Кадастр – кадастр

47. Кампания – кампанія      

48. Капитал – капітал

49. Качество – якасць   

50. Клиент – кліент

51. Коммерция – камерцыя

52. Конкуренция – канкурэнцыя

53. Контроль – кантроль

54. Кредит – крэдыт

55. Кризис – крызіс

56. Курс – курс    

57. Легитимация – легітымацыя

58. Лидер – лідар  

59. Маркетинг – маркетынг

60. Менеджер – менеджар

61. Мораторий – мараторый

62. Налог – падатак  

63. Норматив – нарматыў  

64. Платёж – плацёж

65. Положение – становішча   

66. Прибыль – прыбытак

67. Продажа – продаж

68. Расчёт – разлік   

69. Реестр – рэестр

70. Реквизит – рэквізіт

71. Реклама – рэклама  

72. Ресурсы – рэсурсы   

73. Реформа – рэформа

74. Реэкспорт – рээкспарт

75. Риск – рызыка   

76. Рынок – рынак

77. Санация – санацыя

78. Сбыт – збыт   

79. Сервис – сэрвіс

80. Смета – каштарыс  

81. Собственность – уласнасць   

82. Спонсор – фундатар

83. Спрос – попыт  

84. Сумма – сума   

85. Счёт – рахунак

86. Такса – такса

87. Тариф – тарыф    

88. Товар – тавар

89. Услуги – паслугі   

90. Участник – удзельнік

91. Учёт – улік

92. Функция – функцыя

93. Хранитель – захавальнік

94. Целевой – мэтавы   

95. Цена – цана

96. Ценообразование – цэнаўтварэнне  

97. Чек – чэк   

98. Экономика – эканоміка

99. Эмбарго – эмбарга

100. Эмиссия – эмісія

КАРОТКІ  РУСКА-БЕЛАРУСКІ  СЛОЎНІК

БУДАЎНІЧЫХ  ТЭРМІНАЎ

1. Арка – арка

2. Арматура – арматура  

3. Балка – бэлька  

4. Балюстрада – балюстрада

5. Барельеф барэльеф    

6. Бетон – бетон    

7. Блок – блок

8  Бювет – бювет

9. Вентиляция – вентыляцыя    

10. Веранда – веранда  

11. Витраж – вітраж  

12. Высота – вышыня  

13. Галерея – галерэя

14. Гипс – гіпс   

15. Гравий – жвір

16. Грунт – грунт

17  Железобетон – жалезабетон    

18. Здание – будынак      

19. Известь – вапна

20. Инвентарь – інвентар  

21. Инженер – інжынер  

22. Инструкция – інструкцыя

23. Искусственный – штучны

24. Капитель – капітэль

25. Каменщик – муляр

26. Карниз – карніз      

27. Кирпич – цэгла

28. Колебания – ваганні  

29. Колонна – калона   

30. Коммуникации – камунікацыі   

31. Компонент – кампанент

32. Консоль – кансоль  

33. Конструкция – канструкцыя    

34. Коррозия – карозія

35. Кровельщик – страхар

36. Лестница – лесвіца

37. Мансарда – мансарда  

38. Мастер – майстар

39. Металл – метал  

40. Механик – механік     

41. Монтаж – мантаж

42. Мостильщик – брукоўшчык  

43. Наладчик – наладчык    

44. Наличник – ліштва

45. Нитролак – нітралак

46. Обои – шпалеры

47. Объект – аб’ект         

48. Опалубка – апалубка

49. Отверстие – адтуліна

50. Отделочник – апрацоўшчык          

51. Песок – пясок

52. Пилон – пілон

53. Пласт – пласт  

54. Плинтус – плінтус  

55. Плотник – цясляр

56. Покрытие – пакрыццё    

57. Проект – праект

58. Процесс – працэс  

59. Прочность – трываласць  

60. Распределитель – размеркавальнік

61. Раствор – раствор

62. Реконструкция – рэканструкцыя    

63. Сваи – палі   

64. Слесарь – слесар

65. Слой – слой   

66. Смеситель – змешвальнік

67. Смесь – сумесь

68. Состояние – стан   

69. Срок – тэрмін

70. Стеллаж – стэлаж

71. Строитель – будаўнік  

72. Строительство – будаўніцтва   

73. Теплоизоляционный – цеплаізаляцыйны  

74. Теплообмен – цеплаабмен

75. Технология – тэхналогія

76. Транспорт – транспарт

77. Трест – трэст   

78. Токарь – токар

79. Уровень – узровень

80. Устройство – устройства

81. Участок – участак

82. Фасад – фасад      

83. Фильтр – фільтр

84. Фреска – фрэска  

85. Фронтон – франтон    

86. Фундамент – фундамент, падмурак  

87. Хранилище – сховішча    

88. Хрупки – ломкі

89. Цементцэмент   

90. Церезит – цэрэзіт  

91. Цоколь – цокаль

92. Черепица – чарапіца

93. Штукатурка – тынк  

94. Щебень – друз, шчэбень   

95. Эксплуатация – эксплуатацыя

96. Энергообеспечение – энергазабеспячэнне  

97. Эркер – эркер   

98. Этаж – паверх

99. Этернит – этэрніт 

100. Ярус – ярус  

ЛІТАРАТУРА

Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

Красней В.П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В.П. Красней // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16-19.

Куліковіч У.І. Беларуская мова. Вуч. дапаможнік. – Мн., 2003. – 55 с.

Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка /

В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.

Мінакова Л.М. Беларуская навукова-тэхнічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіццё / Л.М. Мінакова, С.М. Аніськова, А.А. Станкевіч. – Госмель, 2004.

Плотнікаў Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск, 2003.

Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. Мн.: УніверсалПрэс, 2005. – 304 с.

Старавойтава Н.П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н.П. Старавойтава. – Мінск, 2006.

Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Сучаснае слова, 1999. – 224 с.

   10. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

ЗМЕСТ

 

Прадмова…………………………………………………………………………………3 Гістарычныя этапы  фарміравання і развіцця беларускай мовы                               

Мова ў жыцці грамадства……………………………………………………………….4

Заданні……………………………………………………………………………………6

Беларуская мова сярод іншых моў свету……………………………………………….6

Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

Ля вытокаў беларускай мовы …………………………………………………………...8

Мова часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай……………………………………………………..9

Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця беларускай мовы ў ХIХ- ХХ стст..……….10

Заданні……………………………………………………………………………………12

Лексікалогія

Слова і яго значэнне…………………………………………………………………….12

Лексіка паводле паходжання…………………………………………………………...15

Лексіка паводле сферы ўжывання…...…………………………………………………19

Актыўная і пасіўная лексіка…………………………………………………………….20

Заданні……………………………………………………………………………………21

Лексікаграфія. Тыпы і віды слоўнікаў...……………………………………………….23

Дадатак…………………………………………………………………………………...26                                

Літаратура ……………………………………………………………………………….31

                                               Учебное издание

                                               Составители:

                               Роговцова Вероника Валерьевна

                               Пикула Людмила Владимировна

                               Курган Ольга Викторовна

Беларуская мова:

гістарычныя этапы фарміравання і развіцця.

Лексікалогія. Лексікаграфія.

Культура прафесійнага маўлення

тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні

для студэнтаў І курса тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцей

                                      Ответственный за выпуск:

                                                         Редактор: Строкач Т.В.

                                      Компьютерная верстка: Боровикова Е.А.

                                                         Корректор: Никитчик Е.В.

________________________________________________________________________   

Подписано к печати  00. 00. 2012г. Формат 60×84  1/16.    Бумага писчая.  Гарнитура Arial Narrow. Усл. п. л. 3,0. Уч.-изд.  3,0.  Тираж  50 экз.  Заказ № _____ .  Отпечатано на ризографе  Учреждения образования «Брестский государственный технический университет». 224017,  г. Брест, ул. Московская, 267.

- 32 -


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

9721. Природные риски 26.5 KB
  Рассмотрим теперь способы измерения риска для ситуации не стохастической и не поведенческой неопределенности. Методов здесь несколько. Наиболее распространенный - это так называемый метод рандомизации. Суть его в искусственном привнесении случайност...
9722. Рациональный риск в комплексе мер эффективного использования ресурсов и совокупного капитала 26 KB
  Ограниченность наличных ресурсов и неограниченность потребностей общественных отношений вынуждают хозяйствующих субъектов удерживать сегмент рынка или рыночную нишу зачастую при неопределенности как предпринимательской среды, так и возможности успеш...
9723. Статистический метод идентификации вероятностных рисков 48 KB
  Статистический метод идентификации вероятностных рисков: Рассмотрим теперь статистический подход. Его основу составляют принципы и конкретные методы определения вероятностных характеристик случайных явлений на основе информации, полученной из фактич...
9724. Статистический метод оценки риска 32 KB
  Поскольку на формирование ожидаемого результата (например величины прибыли) воздействует множество случайных факторов, то он, естественно, является случайной величиной. Одной из характеристик случайной величины X является закон распределения ее веро...
9725. Теоретический коэффициент риска 32.5 KB
  Пусть, например, исследуемой величиной является производительность труда, а отдачей - чистая прибыль. Одной и той же величине производительности труда могут соответствовать различные величины чистой прибыли. Предположим, что нам удалось установить...
9726. Технический анализ рынка ценных бумаг (фондового рынка) 26.5 KB
  Сначала отметим, что слово технический означает изучение самого фондового рынка, а не внешних по отношению к нему факторов. Взгляд технических аналитиков обращен в прошлое, и поэтому они редко задумываются над вопросами о величинах будущих доходов и...
9727. Технический анализ рынка ценных бумаг. 26.5 KB
  Несмотря на то, что технический анализ используют многие инвесторы, более распространенным является фундаментальный анализ. Фундаментальные аналитики исследуют закономерности, которые будут действовать в будущем. При этом они концентрируют свое вним...
9728. Шкалы риска и характеристика их градации 26.5 KB
  При выработке стратегии поведения и в процессе принятия конкретного решения предпринимателю целесообразно различать и выделять определенные области (зоны риска) в зависимости от уровня возможных (ожидаемых) потерь. Как и к большинству других вопросо...
9729. 3аключение договора 55 KB
  Заключение договора. Заключение договора, кроме мелких бытовых сделок, проходит обычно несколько стадий, каждая из которых влечет для будущих контрагентов определенные правовые последствия. Различен и порядок заключения договоров: наряду с общими пр...