48272

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канкурэнцыі двух сацыяльна-палітычных сістэм (2-я палова 40-х – 80-я гг.)

Конспект

История и СИД

Грамадскапалітычнае жыццё БССР ва ўмовах 2хрушчоўскай адлігіâ€. Сацыяльнаэканамічнае развіццё БССР у 7080я гг. Пад час ваенных дзеянняў і акупацыі было разбурана і спалелна 209 гарадоў і раёцных цэнтраў рэспублікі нашчэнту была разбурана сталіца БССР – Мінск: Пасля вайны нават ставіліся пытанні аб пёраносе сталіцы рэспублікі ў г. у БССР было адноўлена 196 машынабудаўнічых прадпрыемства дзе быў арганізаваны рамонт і выпуск вайсковай тэхнікі і прадукцыі.

Беларуский

2013-12-08

97 KB

1 чел.

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канкурэнцыі двух сацыяльна-палітычных сістэм (2-я палова 40-х – 80-я гг.)

1. Беларусь у пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах 2хрушчоўскай адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-60-я гг.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 70-80-я гг. Асаблівасці духоўнага і грамадскага жыцця рэспублікі ў гады застоя.

4. Развіццё культуры Беларусі ў 2-й палове 40-х–80-я гг.

Вялікая Анчынная вайна, больш чым трохгадовая наямецкая адкупацыя тэрыторыі Беларусі нанеслі вялікія страты ў тым ліку і гаспадарцы краіны. Пад час ваенных дзеянняў і акупацыі было разбурана і спалелна 209 гарадоў і раёцных цэнтраў рэспублікі, нашчэнту была разбурана сталіца БССР – Мінск: (Пасля вайны нават ставіліся пытанні аб пёраносе сталіцы рэспублікі ў г. Магілёў ці будаўніцтве новага Мінска ў другім мёсцы). У краіне не хапала людскіх і матерыяльных рэсурсаў, гаспадарку прыходзілася аднаўляць з нуля.

Аднаўленне прамысловасці. За гады нямецка-фашысцкай акупацыі было разбурана 9200 вёсак, 10 338 прамысловых прадпрыёмстваў, усе беларускія электрастайцыі, знішчана граміадская жывёлагадоўля, разбурава, матэрыяльная база навукі, адукацыі, культуры. Па многім гаспадарчым паказчыкам эканоміка Беларусі была адкінута да ўзроўню 1913 г.

Гаспадарка Беларусі пачала аднаўляцца, з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямеца-фашысцкіх акупантаў ў 1943 г. Ужо ў жніўні 1943 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову «Аб неадкладных мерах па аднаўленю гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». Першапачаткова аднаўлясіся прадпрыемствы прадукцыя якіх насіла абарончы характар, таму, што вайна працягвалася і фронту былі неабходныя рэсурсы. Менавіта таму, і на Беларусі першапачатковая ўвага была нададзена аднаўленню прамысловасці металаапрацоўкі і машынабудавання. Вялікую дапамогу народу Беларусі ў гэтай справе аказалі іншыя рэспублікі СССР, якія адразу пачалі пастаўкі ў краіну харчавання, адзення, будаўйічых матэрыялаў, аўтамабіляў, трактароў і інш. Аднаўляць прамысловасць Беларусі дапамагалі кваліфікаваныя спецыялісты з усёй тэрыторыі СССР. Беларусы таксама прымалі удзел у аднаўленні гаспадарчых аб’ектаў СССР (Сталінград, Дняпроўская ГЭС і інш.)

Ужо ў 1944 г. у БССР было адноўлена 196 машынабудаўнічых прадпрыемства, дзе быў арганізаваны рамонт і выпуск вайсковай тэхнікі і прадукцыі. У іх ліку Мінскі станкабудаўнічы завод Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонарамонтны, авіяцыйны і інш. заводы. У выніку такой самаадданнай працы ў 1945 г. аб'ём валавой прадукцыі машынабудавання і металаапрацокі ў рэспубліцы склаў 45% даваеннага. Поўнасцццю ці часткова сталі дзейнічаць “Гомсельмаш” Мамагілёўскі металаапрацоўчы камбінат, Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», Віцебская швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і інш, Да канца 1944 г. было адноўлена 72 электрастанцыі, дзейнічалі 20 тарфазаводаў, была часткова адноўленна чыгунка, рачны транспарт, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

У 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946–1950 гг.». Характэрнай яго асаблівасцю з’явілася не толькі аднаўленне гаспадаркі, але і стварэнне новых галін вытворчасці, акрамя таго, аб’ём плануемых капіталаўкладанняў за пяцігодку перавышаў памер, усіх  трох даваенных; пяцігодак разам. Аснаўнымі напрамкамі, развіцця прамысловасці стаў, хуткі рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, прамысловасці будматэрыялаў.

За пяцігодку былі адноўлены, пабудаваны і сталі дзейнічаць каля 6 000 буйных, сярэдніх і дробных прадпрыемстааў. Напрыклад, Мінскі, Віцебскі, Гомельскі, станкабудаўнічыя заводы, Мінскі мотавелазавод і інш. Буйнейшым будоўлямі рэспублікі таго часу сталі аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінку. Таму да 1950 г. машынабудаванне і металаапрацоўка ператварыліся ў вядучыя галіны эканомікі Беларусі, а іх прадукцыя перавысіла ўзровевь 1940 г. у 2,5 разы. Разам з развіццём прамысловасці аднаўлялася энергетычная баэа рэспублікі. У 1950 г. выпрацоўка электраэнергіі перавысіла даваенны ўзровень на 50%. Прычым у большасці электраэнергія выпрацоўвалася на мясцовым тарфяным паліве. Атрымалі развіццё і традыцыйныя галіны беларускай эканомікі: вытворчасць будматэрыялаў, лясная, дрэваапрацоўчая прамысловасць. Пэўных поспехаў дасягнула лёгкая прамысловасць, былі, пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя . камбінаты, рэканструяваны швейныя і абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы. Вынікам аднаўлечнай працы стала перавышэнне 1950 г. на 15% даваеннага ўзроўня прамысловасці. Прычым трэба адзначыць, што тэмпы індустрыяльнага развіцця БССС у пасляваенны перыяд перавышалі агульнасаюзныя пакажчыкі. А многія галіны прамысловасці развіваліся і рэкорднымі тэмпамі тэмпамі. Упершыню ў рэспубліцы быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, веласіпедаў. Аднак, сістэма кіравання эканомікай не змянілася і заставалася старой, грувасткай і празмерна цэнтралізаванай (ў 1936 г. у СССР бьшо 18 наркаматаў, ў 1946 г. іх стала ўжо 44). Менавіта гэта, а таксама натуральныя цяжкасці аднаўленчага перыяду не дазволітлі некаторым галінам прамысловасці (лёгкай, харчовай, вытворчаці будаматэрыяллў) выканаць пяцігадовы план і дасягнуць прагнозных пакажчыкаў.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Вайна не пакіна ў баку і сельскую гаспадарку Беларусі. У 1945 г. пасяўныя плошчы ў рэспубліцы складалі не больш чым 75%, ад даваенных. Збор збожжа быў на 30% ніжэй даваеннага ўзроўню. Цалкам былі знішчана статкі грамадскай жывёлы. Сельская гаспадарка Беларусі таксама пачала аднаўляцца разам з вызваленнем яе тэрыторыі.. Першачаргова былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню калгасаў і саўгасаў. Якое было наладжана згодна з пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па адааўленню МТС і калгасаў» (снежань 1943 г,). Згодна з ёй у Беларусь было завезена з усходніх раёнаў СССР 1542 трактары, 13 тыс. коней, 30 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 50 тыс. свіней. У 1945 г. у рэспубліку было пастаўлена каля 25 тыс. розных сельскагаспадарчых машын, больш чым 3 тыс. аўтамашын. У верасні 1946 г, калгасам і саўгасам была вернута зямля і жывёла, што часова знаходзіліся ў карыстанні прыватных асоб і ўстаноў.

Да канца чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча ў рэспубліцыі дасягнула 91,5% даваеннай. Але большасць калгасаў працягвалі заставацца нерэнтабельнымі і стратнымі. Такое становішча тлумачылася тым, вынікі вайны моцна адчуваліся ў селскай гаспадарцы таксама, а асноўныя сродкі краіны накіроўваліся на развіццё цяжкай прамысловасці, акрамя таго на сяле не хапала працоўнай сілы і ўся праца ў сельскай гаспадарцы выконвалася галоўным чынам жанчынамі, старымі і падлеткамі. Алеж, трэба адзначыць, што некаторыя зрухі ў сельскай гападарцы Беларусі да 50-х гадоў пачалі прасочвацца.

Паскоранае аднаўленне прамысловасці, пэўныя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі дазволілі вырашыць некаторыя сацьцяльныя праблемы. У 1944 г. рэспубліка атрымала ад СССР харчовых і прамысловых тавараў на 485 млн. руб. У выніку гэтага ў 1945 – 1946 гг. былі скасаваны абавязковыя звышурочыя работы, дазволены чарговыя і нечарговыя водпускі рабочым і служачым. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма. Аднаўдялася сістэма адукацыі, культуры, аховы здароўя. Гэта былі першыя крокі ў паляпшэнні матэрыяльнага становішча працоўных, але яно яшчэ працягвала заставацца вельмі цяжкім.

II.

У пасляванныя гады ў БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 2030-я гг. Кіруючая роля ў грамадстве належыла Камуністычнай партыі Усе пытанні палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця знаходзіліся пад кантролем партыйных камітэтаў, якія падмянялі дзейнасць савецкіх і іншых дзяржаўных устаноў, абмяжоўвалі іх паўнамоцтвы. Строга рэгламентацыі падвяргалася таксама і дзейнасць прафсаюзаў. Жыццё краіны працягвалі азмрочваць, пасляваенныя рэпрэсіі, што закранулі ўсе слаі насельніцтва Беларусі. (Палітыка пасляваенных рэпрэсій на Беларусі звязваееца з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цандвы 1938–1951 гг.). Аднак, дягдедэячы на рэпрэсіі, народ аддана верыў савецкай уладзе і яе правадыру I. Сталіну, а пасяля вайны яго аўтарытэт нават узмацніўся.

Першыя спробы дэмакратызацыі. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953).

Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першйм сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. У першай палове 50-х гг, было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшада колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш  значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся  пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прьняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.

У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў.

У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў. Такія прагнозы грунтавалісь на падставе поспехаў ў эканоміцы пачатка 60-х гг. і спрыяльнага міжнароднага становішча. Аднак і першае і другое неузабаве пагоршылася, а стары палітычны і эканамічны механізм не мог ажыццявіць намечанае будаўніцтва, тым больш, што дэмакратычныя працэсы; якія назіраліся ў эканамічным і грамадскім жыцці краіны ў другой палове 50-х гг., неўзабаве былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. Э прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся.

Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР.

50–60 гг. характэрызуюцца бурным развіццём ў Беларусі радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці. 1950 г. у Мінску пачалося будаўніцтва новага радыёзавода (зараз аб'яднанне «Гарызонт»), У 1957 г. уступіў у строй прыборабудаўнічы завод імя У. I. Леніна (зараз БелВАР), першынцам аптычнага прыборабудавання ў Беларусі стаў Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава, што пачаў будавацца ў 1957 г. (зараз аб'яднанне БелОМА). Буйнейшым прадпрыемствам па вытворчасці інтэгральных схем, паўправадніковых прыбораў стала аб'яднанне «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя. 

Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай.

Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэфррма прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы.

Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.

ІІІ.

У 70-я – пачатку 80-х гг. працягвалася развіццё базы прамысловасці, што было магчыма ў выніку павелічэння фінансавання. За 1971–1985 гг. у БССР на рдзвіццё прамысловасці было накіравана каля 23 мдрд. руб., што ў 3 разы больш у параўнанні з папярэднімі 15 гадаміі развіцця прамысловасці. На працягу 70-х – першай паловы 80-х гг. Былі ўведзены ў строй 186 новых буйных фабрык і заводаў. Сярод іх – завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны заврд, Бабруйскі шынны камбінат, Беларускі металургічны завод у Жлобіне (дзякуючы гэтаму ўзнікла новая галіна прамысловасці –чорная металургія), завод па вытворчасці вырабаў з металічных парашкоў ў Маладзечне (узнікла парашковая металургія) і інш. У 1984 г. увайшла ў строй першая чарга Мінскага метрапалітэна. У гэты час у рэспубліцы працягвала развівацца канцэнтрацыя і спецыялізацыя вытворчасці. У 1980 у БССР дзейнічала 200 навукова-вытворчых аб'яднанняў, прычым многія з іх ўваходзілі ў склад ваенна-прамысловагаі комплекса СССР. Сярод іх – вытворчыя аб'яднанні «Інтэграл», «БелОМА», «Вылічальнай тэхнікі», «Планар», «Агат» і інш. У межах усяго СССР была вядома прадукцыя аб'яднання «Гарызонт», Мінскага завода халадзільнікаў, Віцебскага тэлевізійнага завода і інш.

Павялічыліся асігнаванні і на патрэбы сельскай гаспадаркі, што дазволіла калгасам і саўгасам ажыццявіць праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў, малочна-таварных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў. У 70–80-я гг. Такія буйыныя комплексы па вытворчасці мяса і малака створаны ў калгасах імя С.М. Кірава і імя Чырвонай Арміі Віцебскага, «Рассвет» Кіраўскага раёнаў, ў саўгасах «Днепр» Аршанскага раёна і інш З пачатку 60-х гг. у рэспубліцы праводзіліся шырокія меліярацыйныя работы. У 1985 г. плошча меліяраваных зямель была даведзена да 2,8 млн га., і яны сталі даваць 1/3 усёй прадукцыі раслінаводства і 40 % кармоў. Аднак меліярацыя стварыла і вялікія праблемы, праведзеная без навуковай распрацоўкі, яна прывяла да таго, што на Палессі амаль не засталося рэк і вадаёмаў у натуральным стане, з'явілася праблема забрўджання вадаёмаў нітратамі і ядахімікатамі.

Трэба адзначыць, што эканоміка Беларусі да распаду СССР развівалася як састаўная частка адзінага гаспадарчага комплекса ўсёй краіны. Гэта дазваляла, аб'ядноўваць матэрыяльныя рэсурсы і магчымасці Беларусі і іншых саюзных рэспублік, забяспечваць рашэнне буйнамаштабных задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. БССР атрымлівала з іншых раёнаў СССР розныя віды машын, дэталей і вузлдў, сталь, чыгун, каляровыя металы, нафту, газ, а ў сваю чаргу пастаўляла ў рэспублікі Саюза грузавыя аўтамабілі, трактары; тэлевізары, металарэзныя станкі, маторы, падшыпкікі, мінеральныя ўгнаенні і інш. Беларусы унеслі важкі ўклад у асваенне прыродных багаццяў Сібіры і Далёкага Усходу, будаўніцтва БАМа, распрацоўку радовішчаў нафты і газу, у многія новабудоўлі СССР. Такая кааперацыя і напружаная праца далі станоўчыя вынікі. У 1985 г. агульны аб'ём прамысловай прадукцыі ў параўнанні з 1960 г. павялічыўся ў 8,9 раза і перавысіў даваенны ўзровень у 38 разоў. У рэспубліцы быў створаны магутны прамысловы патэнцыял, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прдпрыемстваў. Індустрыю БССР пачалі вызначаць энергетыка, машынабудаванне і прыборабудаванйе, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў, сінтэтычнілх валокнаў і інш. БССР, гаймаючы меней за 1% ад тэрыторыі СССР, маючы каля 4% ад наёёльніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22% хімічных.валокнаў, 15% металарэзных станкоў, 16% трактароў.

У канцы 70-х – першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі і негатыўныя з'явы ў эканоміцы. Тэмпы прыросту прамысловай прадукцыі ў 1981–1985 гг. супраць 1961–1965 гг. панізіліся ўдвая, За кошт навукова-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі 50% прыросту прадукцыйнасці працы. У навукова-тэхнічны прагрэс закрануў толькі асобныя галілы вытворчасці, перш наперш тыя, што былі звязаны з патрэбамі абароны. Павялічывалася спажыванне энергарэсурсаў, зніжаўся рост прадукцыйцасці, захоўвалася высокая доля ручной працы, узмацнялася незбалансаванасць у планаванні. Марудна паляпшалася якасць прадукцыі. Вельмі нізкая стала аддача ад капіталаўкладанняў у эканоміку. Пагоршыласія становішча і ў сельскай гаспадарцы. Нягледзячы на пэўйыя станоўчыя зрухі, забяспечыць устойлівае развіццё сельскай гасладаркі не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965–1985 гг.) аб'ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 раза. Усё гэта выклікала неабходнасць карэнных перамен і рэфармавання народнай гаспадаркі.

3 прыходам да ўлады Л.І. Брэжнева дэмакратызацыя грамадскага жыцця краіны спынілася, бюракратычны, партыйны стыль кіравання рознымі галінамі жыцця краіны стаў пануючым. У партыйных камітэтах былі створаны структуры, якія дубліравалі, а затым і цалкам падмянялі гаспадарчыя органы. Пазней кіруюяая роля партыі ў жыцці грамадства была замацавана ў Канстытуцыіях СССР 1977 і БССР 1978 гг. У такіх умовах скоўвалася ініцыятыва Саветаў, прафсаюзы станавіліся дзяржаўнай структурай. Разам яны рабіліся часткай партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады, такіяж працэсы назіраліся ў Камсамольскай арганізацыі. Маецца наўвазе тое, што разам з работай па ідэйна-палітычнаму і патрыятычнаму выхаванню, у працы гэтых арганізацый было шмат фармалізму і паказухі. Негатыўныя з'явы нарасталі і ў Беларусі тут таксама ўзмацняўся партыйна-бюракратьічны, стыль кіраўшцтва, фарсіраваўря колькасны рост ПКБ, якая на 1 студзеня 1986 г. склала 667 980 камуністаў супраць 319 196 у студзені 1965 г. З 1965 па 1980 г. кампартыю Беларўсі ўзначальваў П.М. Машэраў. 3 імем гэтага чалавека звязаны значныя дасягненні ў развіцці эканомікі, навукі і культуры рэспублікі. Пэўную вагу і вядомасць у республіцы меў і Ц.Я. Кісялёў, які з 1961 па 1980 г. узначальваў Савет Міністраў БССР, а пасля смерці Машэрава быў першым сакратаром ЦК КПБ ( 1980–1983). Безумоўна гэта былі адораныя кіраўнікі, але яны жылі ў тых абставінах і працавалі ў тагачаснай партыйна-бюракратычнай сістэме, а іх самастойнасці і ініцыятыва абмяжовывалася саюзным кіраўніцтвам з цэнтра.

Папыткі пошукў выйсця з “застойнага” становішча ў краіне, былі зроблены пасля лістападаўскага (1982 г.) пленума ЦК КДСС, які абраў генеральным сакратаром ЦК КПСС Ю.У. Андропава. Ён пачаў барацьбу за правапарадак, дысцыпліну чыноўнікаў, правёў мерапрыемствы супраць карупцыі, аднак тут таксама былі перагібы, а распачатые дзеяннні спыніліся з смерццю Андропава (люты 1984). Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў, абраны паплечнік Л. Брэжнева К.У. Чарненка, у краіне пачалося вяртанне да ранейшых форм і метадаў кіраўніцтва. Такім чынам, вы бачыце, што грамадска-палітычнае жыццё краіны і Беларусі тым ліку, у 70-я – першай палове 80-х гг. было супярэчлівым і ўсё больш патрабавала неабходнасці пераадоленнй застоных, негатыўных з'яў, мадэрнізацыі і абнаўлення грамадства.

IV

Адукацыя. матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі БССР за гады вайны была амаль знішчана. Агульнаадукацыйная школа за выключэннем пачатковых класаў не працавала. Будынкі школ ў большасці былі знішчаны. Таму задача адраджэння адукацыі ў рэспубліцы пасля вайны была надзвычай цяжкай. Трэба было рамантаваць і будаваць новыя будынкі школ, наладзіць выпуск вучэбнай літаратуры, рашаць праблему настаўніцкіх кадраў. За 1946–1950 гг. толькі на патрэбы агульнаадукацыйнай школы было выдаткавана 3598,7 млн руб., што дазволіла пабудаваць 205 школ на 62,4 тыс. вучнёўскіх месцаў. У выніку гэтага да 1950 г. у БССР у асноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. Палепшыўся склад настаўніцкіх кадраў. У 1950/51 годзе вышэйшую адукацыю мелі 30,2% настаўнікаў, а ў 1955/56 навучальным годзе – 50%. Аднак у развіцці школьнай заставалася і шмат недахопаў. Немалая колькасць школ размяшчалася непрыстасаваных будынках, не хапала падручнікаў, знагчным быў адсеў вучняў, на нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў. У снежні 1958 г. была распачата рэформа сістэмы народнай адукацыі. Яна прадугледжвала політэхнічнае навучанне і працоўнае выхавэнне. 7-гадовыя школы пераўтвараліся ў 8-гадрвыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя 11-гадовыя з вытворчым навучаннем, ствараліся школы-інтарнаты. У жніўні 1959 г. Міністэрства асветы БССР зацвердзіла новыя вучэбныя планы для ўсіх тыпаў школ, у якія грунтаваліся на новых дасягненнях навукі. Ва ўсіх сярэдніх і большасці 8-гадовых школ рэспублікі былі створаны майстэрні і вучэбныя кабінеты. Але не ўсе апраўдалі сябе, таму 1964 г. 11-гадовыя школы пачалі пераводзіцца на 10-гадовыя, а прафесіянальная падрыхтоўка школьнікаў стала неабавязковай. У 1966 г. была праведзена чарговая мадэрнізацыя сісіэмы адукацыі. Новыя праграмы павінны былі падняць ўзровень адукацыі і наблізіць яе да запатрабаванняў жыцця. У 1971–1975 гг. у БССР атрымалі сярэднюю адукацыю 658 тыс. моладзі. У 1977 г. 98% вучняў, што закончылі 8-класаў, працягвалі вучобу, такім чынам, у рэспубліцы быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Аднак у развіцці агульнаадукацыйнай школы заставалася шмат праблем, а галоўнай з іх было недастатковае фінансаванне, якое паступова скарачалася. Калі ў сярэдзіне 60-х гг. затратыі на агульную адукацыю складалі –7% ад ВВП, то ў 80-х гг.– 4;2%. Звужалася сфера выкарыстання беларускай мовы. У сярэдзіне 80-х толькі 23,1% школ працавалі на беларускай мове. Перавага за рускай мовай аказалася па той прычьшё, што ў СССР яна лічылася сродкам міжнацыянальных зносін. Звўжэнню выкарыстання беларускай мовы. садзейнічала і тое, што ў канцы 50-х гг. права вырашаць пытанне аб мове навучання сваіх дзяцей было аддадзена на волю бацькоў.

У пасляваенныя гады у Беларусі паспяхова развівалася і сярэдняя спецыяльная адукацыя. У 1960 г. у сярэдніх спецыяльных навучальных установах налічвалася 62,6 тыс. чалавек, а ў 1985 г.– 160,4 тыс. Колькасць сдецыялістаў з сярэдняй слецьяльндй адукацыяй у БССР вырасла з 166 тыс. у 1960 г. да 714 тыс. у 1985 г. Не адставала ад яе і адукацыя вышэйшая. У 1944/45 навучальным годзе аднавілі працу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25. Адкрыліся новыя ВНУ: у 1945 г.–Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г.– тэатральна-мастацкі :інстытут), у 1948 г.– Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г.– Брэсцкі педагагічны інстытут. У выніку хуткага эканамічнага развіцця рэспублікі расла патрэба ў кадрах з вышэйшай адукацыяй, таму адкрыццё новых ВНУ працягвалася. Былі адчынены: ў 1951 г.– Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1952 г.–Мазырскі педагагічны інстытут, у 1953 т. – Полацкі педагагічны інстытут, у 1958 г,– Гродзенскі медыцынскі інстытут, у 1961 г. – Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1964г. – Мінскі радыётэіхнічны інстытут, у 1975 г. – Мінскі інстытут культуры, адчыняліся іншыя ВНУ. Колькасдь ВНУ у Беларусі ў 1985г. павялічылася да ЗЗ, а студэнтаў да 182 тыс. Аднак гэты рост не заўсёды суправаджаўся неабходніым павышэннем якасці падрыхтоўкі, ВНУ фінансаваліся недастаткова, іх матэрыяльная база ўдасканальвалася марудна.

Навука. Значных поспехаў дасягнула навука. Ужо ў 1944 г аднавілі сваю, дзейнасць Акадэмія навук БССР. Сусветнавядомымі сталі працы акадэмікаў АН БССР К.В. Горава, А.Р. Жэбрака, В.Ф. Купрэвіча, М.М. Нікольскага, У.М Перцава, і інш. Аднак пасляваенныя гады вельмі слдбай заставалася матэрыяльная база беларускай навукі, не развіва'ліся і нават лічіыліся шкоднымі генетыка, кібернетыка іншыя навукі. Негледзячы на гэта, вучоныя беларусі вялі даследванні па такіх галінах як электроніка, аўтаматызацыя прамысловых працэсаў, тэхналогія хімічнай прамысловасці, праблемы удасканаляння сельскай гаспадаркі. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў  НІІ цепла- і масаабмену АН БССР узнікла беларуская ядзерная фізіка. Сталі развівацца новыя навуковыя напрамкі – спектраскапія, вылічальная матэматыка, квантавая фізіка. Беларусы П. Клімук і У. Кавалёнак сталі вядомымі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, і ўнеслі непасрэдны ўклад у даследванне космасу.

Літаратура і мастацтва. Пасляваенныя гады адзначаны вялікім укладам у беларускую літаратуру Я. Коласа, які ў 1946 г. завяршыў шматгадовую работу над паэмай «Рыбакова хата». П. Броўка выдаў у тым жа 1946 г. паэму «Хлеб», а А: Куляшоў – паэму «Новае рэчышча». Гэтыя творы ў 1949 г. былі адзначаны Сталінскан прэміяй. У росквіце творчых сіл уступілі ў мірнае жыццё К. Крапіва, М. Танк, П. Глебка, П. ІІанчанка, В. Вітка, А. Бялевіч. Галоўнай тэмай беларускай літаратуры і мастацтва ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў вайне. Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны 4-томны раман-эпапея М. Лынькова «Векапомныя дні» (1951–1958 гг.), раманы I. Шамякіна «Глыбокая плынь» (1950 г.), I. Мележа «Мінскі напрамак» (1952 г.) і інш. Тэме вайны былі прысвечаны п'есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» (1949 г.), К .Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» (1952 г.) і інш. Ўсяго за 1946–1952 гг. у рэспубліцы было выдадзена 180 назваў твораў беларускіх літаратараў. У 50–70-я гг беларуская літаратура працягвала ўзбагачацца новымі творамі. Нанбольш значнымі з іх былі «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» I. Мележа, «Сэрца на далоні», «Атланты і карыдтыды», «Вазьму твой боль» Г. Шамякіна, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Каласы пад сярпом тваім», «Нельга заібыць», «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча і інш. У 70-я гг лаўрэагамі Лёнінскай прэміі сталі I. Мележ і М. Танк. Званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымалі І. Шамякін, К. Крапіва, П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Актыўна працавалі ў гэты час празаікі і паэты I. Чыгрынаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, Ю. Свірка, драматургі А. Макаёнак, М. Матукоўскі і інш. У 70-я пачатку 80-х гг. у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў і інш. 

Хутка аднавілі сваю дзейнасць тэатры рэспублікі. У Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Купалы працавалі акцёры Б. Платонаў, Г. Глебаў, Д. Ждановіч, У. Дзядзюшка, У. Уладамірскі, Л. Ржэцкая, С. Станготаі інш. К 1955 г. склаўся творчы калектыў і ў Дзяржаўным тэатры ім. Я. Коласа ў Віцебску. Тут працавалі народныя артыст СССР А. Ільінскі, народныя артысты БССР М. Звездачотаў, 3. Канапелька, Ф. Шмакаў і інш. У 1947 г. пераёхаў з Гродна ў Мінск і пачаў сваю дзейнасць Рускі драматычны тэатр БССР. У 1971 г. пачаў працу Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР, а ў 1982 г.– Тэатр-студыя кінаакцёра. У 1985 г. у Беларусі працавала 17 тэатраў (9 драматычных, 6 лялечных, 2 му-зычныя). Вялікую ролю ў культурным жыцці рэспублікі адыгррываў Тэатр оперы і балета. Тупярацавалі таленавітыя артысты Л. Александроўская, 3. Бабій, I. Сарокін, Т. Шымко, Н. Давідзенка, Ю. Траян, В, Саркісьян інш.

Паспяхова развівалася музычнае мастацтва. Першымі значнымі пасляіваенным творамі былі оперы «Надзея Дурава» А. Багатырова і «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса. У 60–80-я гг. з'явілася шмат новых таленавітых твораў: оперы Ю. Семянякі “Каліочая ружа” (1960 г.), “Зорка Венера” (1970 г.), «Новая згямля» (1982 г.), Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця» (1980 г.), Дз. Смольскага «Сівая легенда» (1978 г.), «Францыск Окарына» (1980 г.) і інш. Быў пастаўлены шэраг балетаў і аперэт. У песнным жанры працавалі У. Алоўнійаў, Ю; Семяняка, Я. Глёбаў, Л. Захлеўны, І.Лўчанок, Э.;Ханок і інш.-Раслі рады мастакоў Беларусі. Асноўнай тэмай іх творчасці ў пасляваенны час таксама з'яулілася ўвасабленне подзвігу народа ў барацьбе супраць захопйікаў. Гэтай тэме былі прысвечаны палотны “Абаірона Брэсцкай крэпасці” I. Ахрэмчыка, «Мінск 3 ліпеня 1944 г.» В. Волкава, «За роднўю Беларусь» У. Сухаверхава. Яго серыя кацін «Лічбы на сэрцы», “Агрэсія” і іншыя 'з'явіліся вялікім укладам у. Развіццё беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва.

Значнымі дасягненнямі беларускіх архітэктараў і скульптараў у пасляваенны перыяд сталі ансамбль плошчы Перамогі у Мінску з абеліскам-помнікам воінам.Савецкай Арміі і партызанам (скульптары З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі), мемарыяльныя комплексы «Хатынь» (скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін), «Брэсцкая крэпасць-герой», (скульптары А. Кібаліьнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казадеў, А. Стаховіч, Г. Сысоеў). Ваенна-патрыятычная . тэма ў пасляваенны перыяд была галоўнай і для беларускай кінематаграфіі. Увогуле студыя «Беларусьфільм» кожны год выпускала на экрайы да 70-ці дакументальных і навукова-папулярныхі фільмаў.

8

PAGE  8


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

41671. Снятие ВАХ полупроводникового диода 100.29 KB
  Обратный ток диода значительно меньше прямого тока обратите внимание на различный масштаб измерения для прямого и обратного тока. Снимите последовательно зависимость Inp=fUnp а затем Iобр=fUo6p для диода. Полученные данные округлённые до сотых значений ампера при прямом включении и до десятых мкА при обратном включении диода занесите в таблицу 1.
41672. Определение электротехнических характеристик автомобильных кислотных аккумуляторных батарей 94.94 KB
  Характеристики АБ: 1 Марка АБ 2 Год выпуска 3 Материал моноблока 4 Материал сепараторов 5 Объем электролита л 6 Количество положительных пластин шт 7 Количество отрицательных пластин шт 8 Масса кг 9 Устанавливается на автомобиле 10 Емкость АБ Ач 11 Номинальное напряжение В 12 Максимальный разрядный ток А 13 Фирма изготовитель Характеристики АБ дать по справочной литературе для АБ. Комплект приборов и инструмента Э401 для ТО АБ обеспечивает проведение следующих операций: измерение уровня электролита в аккумуляторах ...
41673. Ознакомление со средой Autocad 2010 3.14 MB
  Интерфейс начальной настройки utoCD 2010 Ранние версии начиная с utoCD 2002 по utoCD 2008 включительно представляло интерфейс рабочего пространства в классическом виде которое представлено на рис. Рисунок 2 – Классический вид рабочего окна utoCD 2010 Предлагается рассмотреть вид классического интерфейса окна программы. 3 приведена верхняя часть окна Рисунок 3 – Строка заголовка строка меню панель быстрого вызова Рисунок 4 – Окно работы с файлом Данное окно вызывается нажатием на после чего выпадает окно представленное на...
41674. Исследование типовых звеньев 193.53 KB
  3 Контрольные вопросы: Что такое передаточная функция Что такое переходная характеристика Что такое импульсная разгонная характеристика Как параметры каждого типового звена влияют на переходные характеристики системы Назовите основные типовые динамические звенья их передаточные и переходные функции. Что такое характеристическое уравнение Что такое нули и полюса передаточной функции Как их найти Какие показатели качества САР можно определить по переходной характеристике Таблица 1.3 Контрольные вопросы: Что такое передаточная...
41675. ФАКТОРНОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ПРОИЗВОДИТЕЛЬНОСТИ ГРУЗОВОГО АВТОМОБИЛЬНОГО ТРАНСПОРТНОГО СРЕДСТВА 60.28 KB
  Исходные данные: Грузоподъемность автомобиля q т Время в наряде Т ч Коэффициент использования грузоподъемсти γ Коэффициент использования пробега β Время постоя под загрузкойразгрузкой t зрч Техническая скорость Vт км ч 10 8 08 09 02 45 Расчетные формулы: Расчет суточной производительности автомобиля Q в тоннах и P в тоннокилометрах производится по следующим формулам: где: Tн– время работы автомобиля в наряде; vт – средняя техническая cкорость движения автомобиля км ч; qн номинальная...
41676. Исследование однофазного трансформатора 228.47 KB
  Методическое указание Самара Самарский государственный технический университет 2008 Печатается по решению Редакционноиздательского совета СамГТУ УДК621 313 Исследование однофазного трансформатора: метод. Содержат практические рекомендации по экспериментальным методам определения основных характеристик однофазного трансформатора по обработке опытных данных и оформлению отчетов а также контрольные вопросы. Такое изменение или трансформация переменного тока...
41677. Основы работы в MS Excel 192.46 KB
  Знакомство с приложением MS Excel. Приобретение элементарных навыков работы в среде пакета. Ввод и редактирования данных. Основные принципы ввода и редактирования данных изложены во многих книгах по основам работы в MS Excel [3]. Рассмотрим работу в среде пакета на конкретном примере.
41678. Исследование источника дискретной информации 165.5 KB
  А при изпользлвании кода Хаффмена избыточность уменьшилась до 0,51%, из этого следует что избыточность при кодировании этим методом уменьшилась в 16 раз. А при использовании кода Шеннона – Фано избыточность уменьшилась всего в 5,5 раз. Исходя из полученных значений, в нашем случае эффективнее использовать методику кодирования Хаффмена.