48549

Старажытныя цывілізацыі

Конспект

История и СИД

Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Першымі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі фінаугорскія плямены якія раней жылі за Уралам. Больш глыбокія вынінікі для Беларусі і Еўропы мела перасяленне індаеўрапейцаў.

Беларуский

2013-12-11

650 KB

1 чел.

Уводзіны. Старажытныя цывілізацыі.

 

Лекцыя 1.

 

1. Прадмет,  задачы  і функцыі  гістарычнай  навукі.  Крыніцы  вывучэння  гісторыі  Беларусі.

Навуковае  паняцце  “гісторыя”  выкарыстоўваецца  у  некалькіх  выпадках:  па-першае,  калі  размова   ідзе  аб  мінулым  грамадства,  развіцці дзяржавы  і,  па-другое,  калі  маецца  на  ўвазе  навука,  якая  даследуе мінулае  чалавецтва.  Жыццё  чалавека  заусёды  было  звязана  з  грамадствам,   дзяржавай,  эканамічнай  сістэмай,  навукай  і  тэхнікай,  культурай  і  сям’ёй.  Усё  гэта  знаходзіла  адлюстраванне  ў  чалавечай дзейнасці. Жыццё  і  дзейнасць  чалавека  ў  мінулым  складаюць  змест  сусветна-гістарычнага  працэсу  і  з’яўляюцца  прадметам  гістарычнай  навукі.

Самаадданая  праца  беларускага  народа,  матэрыяльныя   і  духоўныя набыткі  бацькаўшчыны,  войны,    рэвалюцыі,  гісторыя  дзяржаўнасці,  развіццё  нацыі  - усё  гэта  таксама  з'яўляецца  прадметам  гісторыі  нашай Айчыны.  Адначасова  предметам  курсу  з'яуляецца  працэс  цывілізацыйнага  развіцця  народаў  іншых краін.  Бо  без  гэтага  немагчыма  навуковае  асэнсаванне  месца  і  ролi  беларусаў у  агульнай  гiсторыi  чалавецтва.

Гістарычная  навука адносіцца  да  сістемы  грамадазнаўства   і   выконвае важныя  сацыяльныя  функцыі.  Першай  функцыяй  гісторыі, як  навукі, з'яўляецца  пазнавальная,  альбо  інтэлектуальна-развіваючая  функцыя. Працэс  гістарычнага  пазнання  грунтуецца  на  тэорыі  гістарычнага  пазнання,  якой уласцівы  такія  якасці  як  сістэмнасць,  упарадкаванасць, доказнасць  і  заканамернасць.  Таму  вывучэнне  гісторыі  развівае  інтэлект  асобы,  яе  здольнасці  да  самаразвіцця  і  самарэалізацыі  ў творчай дзейнасці.  Другая  функцыя  гісторыі  -практычна-палітычная.

Сутнасць  гэтай  функцыі заключаецца  у  наступным:  гістарычная  навука дапамагае  палітыкам  і  дзяржаве  ў  выпрацоўцы  збалансаванай  палітыкі, накіраванай  на  далейшы  прагрэс  краіны.  Палітыкам  трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы  заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.

Да  ліку  важных можна  аднесці  і  светапоглядную  функцыю  гістарычнай навукі.  Светапогляд  асобы -  гэта  сістэма  навуковага  асэнсавання свету,  ролі   і  месца  чалавека  ў  гэтым  свеце.  Уплыў  на  светапогляд аказваюць  усе  навукі,  але  яны  заўседы  абапіраюцца  на  высновы  гістарычнай  навукі,  якая  з'яўляецца  фундаментам  усяго  грамадазнаўства.

Рэалізацыя  гісторыяй  сваіх функцый забяспечваецца  навуковай  метадалогіяй.  Метадалогія  гісторыі  -  гэта  навука  аб  спосабах  вывучэння  і  тлумачэння  мінулага.  Асноўнае  месца  ў  метадалогіі  належыць тэорыі  і  прынцыпам  гістарычнага  пазнання.  Тэорыя  гістарычнага  пазнання  вырашае  праблему  сутнасці  гістарычнага  працэсу,  абгрунтоўвае перыядызацыю  гісторыі,  вывучае  заканамернасці  грамадскага  развіцця.

Прынцыпы гістарычнага пазнання -  гэта  навуковыя  сродкі, з  дапамогай якіх  распрацоўваюцца  тэорыі  і  канцэпцыі  гістарычнай  навукі.  Асноўнымі  прынцыпамі  метадалогіі  гісторыі  з’яўляюцца  такія  прынцыпы  як аб'ектыўнасць,  гістарызм,  сістэмнасць  і  крытычнасць.

Гісторыя  Беларусі  вывучаецца  на  аснове  разнастайных  гістарычных крыніц.  Да  ліку  асноўных можна  аднесці  археалагічныя,  пісьмовыя  і этнаграфічныя  крыніцы.  Археалагічныя  крыніцы  даюць  уяўленне  аб  жыцці  чалавека  таго  часу,  калі  не  было  пісьменнасці.  Пісьмовыя  крыніцы -  летапісы  Старажытнай  Русі,  беларускія  летапісы  і  хронікі:  «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец»  «летапіс Аўраамкі»,  «Хроніка  вялікіх  князеў Літоўскіх»,  «Баркалабаўскі  летапіс»,  Літоўская  метрыка; статыстычныя  зборнікі,  матэрыялы  перапісаў і  г.д.  -  з'яуляюцца  асновай  беларускай  гістарычнай  навукі  і  складаюць яе  фундамент.

Да  дадатковых гістарычных  крыніц можна  аднесці  вусную  народную творчасць  -  быліны,  казкі,  песні,  прыказкі   і  прымаўкі,  дзе  змяшчаецца  багаты матэрыял  аб  жыцці  беларусаў; лінгвістычныя  крыніцы  - мову,  назвы  гарадоў  і  паселішч,  мясцовасцей  і  г.д.,  што  таксама  да дапамагае  высветліць многія  старонкі  нашай  гісторыі.

Гісторыя  XX  ст.  адлюстравана  ў  пісьмовых  крыніцах  і  дакументах органаў  улады,  у  перыядычным  друку,  мастацкай  літаратуры,  мемуарах, кінафотадакументалістыцы.

 
2. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага працэсу. Цывілізацыя і фармацыя.

 

Сучаснае  грамадазнаўства  выкарыстоўвае  дзве  метадалагічныя  канцэпцыі,  якія  тлумацаць  развіццё  сусветнай  гісторыі.  Першая  канцэпцыя была  распрацавана  К.Марксам,  Ф.Энгельсам  і У.Леніным.  Яна  атрымала  назву  тэорыі  фармацыйнага  развіцця  грамадства.  Сутнасць гэтай  тэорыі  заключаецца ў  наступным:  у  сусветнай  гісторыі  чалавецтва  прайшло  наступныя  фармацыі  -  першабытнаабшчынную,  рабаўладальніцкую,  феадальную,  капіталістычную  і  часткова  камуністычную  ў перыяд існавання  сістэмы  сацыялізму.  У  аснову  гэтай  перыядызацыі  К.Маркс паклаў  спосаб  вытворчасці  матэрыяльных  багаццяў,  які  выкарыстоўваўся  грамадствам  на  працягу  цэлай  гістарычнай  эпохі.

Другая  канцэпцыя  была  распрацавана  такімі  даследчыкамі  з  ліку гісторыкаў,  філосафаў   і  сацыёлагаў, як  М.Вебер,  О.Шпенглер,  К.Ясперс, А.Тойнбі,  М.Данілеўскі,  М.Кандрацьеў,  П.Сарокін  і  інш.  Гэтыя  даследчыкі  XІX-  XX стст. у  галіне  грамадазнаўства  даказвалі,  што  гісторыя  грамадства  звязана  найперш  з  развіццём  рэлігіі,  культуры,  духоўнасці;  з індывідуальнасцю і непаўторнасцю  чалавечай  асобы,  такімі нематэрыяльнымі  паняццямі  як  «дух  народа»  ў  той ці  іншы  гістарычны перыяд.  Такі  падыход  да  тлумачэння  гісторыі  атрымаў  назву  цывілізацыйнага.  Паняцце  «цывілізацыя»  звязана  з  паняццем  «грамадзянскі». У  эпоху  антычнасці  гэтае  паняцце  з’явілася  у  філасофіі  Арыстоцеля  і працах  філосафаў-стоікаў,  якія падзялілі  прыроду чалавека  на  два пачаткі:  натуральны  /naturalis/  і  грамадзянскі  /civilis/.

У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця.

У  XІX ст.  у  навуцы  склалася  наступнае  разуменне  паняцця  «цывілізацыя»:

1.Цывілізацыя   і  цывілізаванасць  -  гэта  такое  развіццё  грамадства, калі «ідэя  Бога»  і  «дух  народа»  складаюць  адзінае  цэлае.

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя.

3.Цывілізацыя  -  гэта  канкрэтна-гістарычнае,  этна-культурнае  ўтварэнне,  ўласцівае  гісторыі  амаль  кожнага  народа  і  кантынента,  напрыклад,  антычная,  егіпецкая,  усходнеславянская,  заходнееўрапейская, кітайская,   індыйская  і  г.д.  цывілізацыя.


Лекція 2. Старажытнаруская дзяржава ў IX - першая палова  XIII ст.ст.

 

1. «Вялікае  перасяленне  народаў»  і  Беларусь.

 

У канцы  неаліту  (III - II ст. да н.э.)  жыццё  першабытнага  чалавека рэзка  ўскладнілася.  Гэта  было  абумоўлена  тым,  што  пачалася  эпоха, якую  даследчыкі  вызначаюць  як  перасяленне  народаў.  На  вялізнай  прасторы  ад Урала  да  Рэйна  і  ад Чорнага  да  Балтыйскага мора пачалі  рассяляцца  плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў.  Першымі на  тэрыторыю  Беларусі  прыйшлі  фіна-угорскія  плямены,  якія  раней  жылі  за  Уралам. Фіна-угры  належылі  да  самастойнай  расы  мангалаіднага  тыпу,  яны мелі ўласную моўную  сямі’ю.  Гэтыя  плямены  засялілі  Фінляндыю,  Прыбалтыку  і часткова  Беларусь.  Прышэльцы  не  сустрэлі  супраціўлення  мясцовага насельніцтва эпохі  позняга  неаліту таму,  што  ўмовы  сацыяльнага і гаспадарчага  жыцця  гэтых  этнічных  груп  былі  блізкімі.

Больш  глыбокія  вынінікі  для  Беларусі  і  Еўропы мела  перасяленне індаеўрапейцаў.  Навукоўцы  мяркуюць,  што  гэтыя  плямёны  засялялі  тэрыторыю  Індыі   і  Малой  Азіі.  Мовазнаўцы  сцвярджаюць,  што  суседзямі індаеўрапейцаў  былі  плямены  старажытных  семітаў.  Па  узроўню  сацыяльнай  арганізацыі  і  вядзенню  гаспадаркі   індаеўрапейцы  пераўзыходзілі астатнія  народы.  Яны  жылі  патрыярхальным ладам, займаліся  жывёлагадоўляй  і  земляробствам,  умелі  араць  зямлю,  сеялі зерневыя культуры (пшаніцу, ячмень, жыта) разводзілі авечак, вынайшлі  кола,  будавалі  наземныя  жытлы.

Яны  шанавалі рэлігію. Лічылі, што  свет  складаецца  з  трох міроў. У  верхнім  міры  жывуць  багі  /вайны  і  грома/,  арлы  і  птушкі. У  ніжнім  міры жывуць  рыбы  і  змеі.  Сваімі  татемамі  яны  лічылі  быка,  мядзведзя, ваўка,  каня. Індаеўрапейцы  шанавалі  камяні.   Ідала  ўвасабляла  куча камянёў.

Плямёны  індаеўрапейцаў  былі  вельмі шматлікімі  і  разнастайнымі. Сярод  іх  вылучаліся  іранцы,  арыі, дарыйцы, хеты,  іншыя  плямены.  Некаторыя з  гэтых  народаў  былі  земляробамі,   іншыя  -  воінамі.  У  індаеўрапейцаў-арыяў  кожны  мужчына  быў  воінам,  а  народ -  войскам.  У  ІІІ  тыс. да н.э.   індаеурапейцы  рухаліся ў Еўропу  па  трох  напрамках.  Адна  іх частка  засяліла  Балканы  і Апеніны, другая  частка  засяліла  Центральную  Еўропу ад Карпат  да  Іспаніі,  Францыі  і  Англіі;  трэцяя  частка індаеўрапейцаў  дайшла  да  Прыбалтыкі,  Скандынавіі  і  Германіі.  Тэрыторыю  ад  Карпат  да  Балтыйскага  мора  занялі  плямены  паноў-шраваў,  альбо, як  іх  пачалі  называць  пазней,  славян.  Сюды  прыйшлі   і  балты.

Па знешняму выгляду індаеўрапейцы былі чорнавалосымі і цёмнавокімі, мелі невялікі рост. Яны знішчалі мясцовае дарослае мужчынскае насельніцтва, а жанчын і дзяцей бралі ў свае сем’і. На гэтай аснове адбывалася генітычнае і моўна-культурнае ўзаемадзеянне паміж народамі, акрэсліліся  моўныя  і  антрапалагічныя  асаблівасці.  Плямёны,  якія  пасяліліся на Поўначы Ёуропы, сталі продкамі германцаў; на тэрыторыі ад Балтыкі; да Волгі - прыбалтаў; на тэрыторыі ад Одры да Дняпра - славян.

У канцы IV ст. да  н.э. ў  Еўропе  пачалася  новая  эпоха,  якую  называюць «Вялікім перасяленнем  народаў». Вялікае  перасяленне завяршылася ў VI ст. н.э.  /працягвалася  каля  тысячы  гадоў/.  Пачатак перасяленню  паклалі  плямёны  азіяцкіх  гунаў.  Гэта  былі  плямены воінаў-качэўнікаў,  якія  ішлі  з  Цэнтральнай  Азіі.  На  тэрыторыі  Паўночнага  Прычарнамор’я  гуны  разграмілі  германскіх готаў  і  рушылі  ў Еўропу.  Пад  іх ударамі  зняліся  са  сваіх месц іншыя  народы  -  германцы, тюркі,  славяне.    Пад ударамі  варвараў  загінула  Заходняя Рымская  імперыя. Вялікае  перасяленне  знаменавала  закат  эпохі  старажытных  цывілізацый і паклала пачатак  перыяду  еўрапейскага  сярэднявечча.

Вялікае  перасяленне  захапіла  і  Беларусь.  Яно  паклала  пачатак  фарміраванню ўсходнеславянскай  цывілізацыі. У VI-VIII стст. славянскія плямены  засялілі  тэрыторыю  Беларусі,  на  якой да  гэтага  жылі  балты  і фіна-угры.  У VIII-IX  ст.  плямены  славян  ва  Усходняй  Еўропе  падзяляліся  на  13-15   «княжэнняў».  Тэрыторыю  Беларусі  засялілі  плямены крывічоў,  дрыгавічоў,  радзімічаў.  Буйнейшым  з  іх  было  племя  крывічоў. Можна  упэўнена  лічыць,  што  сваё  найменне  крывічы  атрымалі  ад  вярхоўнага  жраца-правадыра  племені  Крыва.  Крывічы  падзяляліся  на  полацкіх,  смаленскіх  і  пскоўскіх.  У  іх  былі  свае  княжэнні.

Племя  дрыгавічоў  пасялілася  паміж Прыпяццю  і  Дзвіной.  Дрыгавічы мелі  сваё  княжэнне, іх  назва  паходзщь  ад  імя-правадыра Драгавіта.

Гэтае  племя  мела  сваю  пароду  коней  і  было  ваяўнічым.  Дрыгавічы  заснавалі  такія  беларускія  гарады  як  Тураў,  Пінск,  Мазыр,  Клецк,  Капыль. Сталіцай  княства быў  горад  Тураў.

Радзімічы  засялілі  тэрыторыю  паўднева-усходняй  Беларусі  -  Гомельшчыну  і  Магілеўшчыну.  Яны  бяруць  свой  пачатак  ад  правадыра  Радзіма. Радзімічы  жылі  самастойна,  але  плацілі  даніну  хазарам.  Потым  яны былі  падпарадкаваны Кіеву.

 

2. Старажытнаруская дзяржава ў  ІХ-ХІІІ стст. Полацкае княства.

 

Палітычны лад славянскіх пляменаў,  якія  засялілі  тэрыторыю сучаснай Беларусі,  Расіі  і Украіны вызначаўся  адсутнасцю моцнага  дзяржаўнага  і  грамадскага  парадку.  Кіруючыя  эліты кожнага  княжэння  лічылі  свае  звычаі  і законы  больш дасканалымі  і  справядлівымі,  а  звычаі  і парадкі  суседзяў  няправільнымі  і  дрэннымі.  На  гэтай  глебе  ўсходнія славяне  вялі  неспынныя  войны ад якіх цярпелі  ўсе.  «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе,  што  ў славян  «паўстаў  род  на  род,  і  была  ў  іх усобіца  вялікая»,  і  пачалі  ваяваць  адно  з  адным».

У канчатковым  выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў  накіравала сваіх прадстаўнікоў да  суседзяў  з  ліку  варагаў.  Гэтая  славянская дэлегацыя  запрасіла  варажскіх князеў узначаліць  палітычную ўладу  ва усіх славян з  тым,  каб усталяваць  трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу,  даць мір  і  супакой  народу. «Прыходзьце  і  валодайце  намі»,- закончылі  сваю  прамову  паслы славян перад  варажскімі  князямі.

Варагі  не  заставілі  сябе доўга  чакаць.  Яны сабралі  свае дружыны і  накіраваліся да  славян. Варажскія  князі  занялі  сталічныя  славянскія  гарады  і пачалі  ўладарыць.  Яны пачалі  кіраваць у  Ноўгарадзе,  Полацку,  іншых славянскіх цэнтрах.  У 882  г.  варажскі  князь Алег,  які  кіраваў у  Ноўгарадзе,  захапіў Кіеў.  Алег аб'яднаў  большую частку  славянскіх княжэнняў у  межах адной дзяржавы са  сталіцай у Кіеве.  Гэтая дзяржава  атрымала  назву  Старажытнарускай.

Запрашэнне  варажскіх князеў,  у  якім удзельнічалі  і  прадстаўнікі крывоў,  мела  наступствы  і  для Беларусі.  3  гэтага  моманту  ўладу ў  Полацку  ўзначаліла  дынастыя  варажскіх  князеў Рагвалодавічаў. Полацкае  княства  было  тыповай  раннефеадальнай дзяржавай  еўрапейскага ладу  жыцця.  Полацкія  князі,  як  і  еўрапейскія  каралі,  насілі доўгія  валасы,  каб  падкрэсліць  ,  што  іх улада  мае  боскі  пачатак, у  той час,  як  астатнім  мужчынам  насіць доўгія  валасы забаранялася.

Рагвалод  кіраваў Полоцкам да 980  года.  У 980 г.  сын  Вялікага  князя Кіеўскага Уладзімір,  які  правіў у  Ноўгарадзе,  захапіў спачатку  Полацк,  а  затым  і  Кіеў.  Такім  чынам  адбылося  аб'яднанне ўсіх усходніх славян у  межах Старажытнарускай дзяржавы.

У  1001  г.  Уладзімір накіраваў  у Полацк свайго  сына  Ізяслава  і  яго маці,  князеўну  Рагнеду.  Пасля Ізяслава  ў  Полацку  ўладарыў яго  сын Брачыслаў  Ізяслававіч /1003-1044/.  Брачыслаў  праводзіў  незалежніцкую  палітыку, ён  пашырыў  тэрыторыю дзяржавы  за кошт  Віцебска  і Усвят.  Росквіт  Полацкага  княства  прыпадае  на  праўленне  князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/,  які  болыш  вядомы пад прозвішчам  Чарадзей.

Чарадзей паспяхова  бараніў суверэнітэт Полацка  ў  шматлікіх войнах з Кіеўскімі  і  Ноўгарадскімі  князямі.  Так, у  1067г.,  адбылася летапісная  бітва  на  Нямізе,  у  якой палачане  змагаліся  з  кіеўскімі князямі.

Пасля  смерці  Чарадзея  Полацкае  княства  было  падзелена  на  асобныя дробныя  княствы паміж яго  сынамі.  Усяго  было  створана    шэсць  княстваў,  але  найбольш  буйнымі і моцнымі  сярод  іх  былі  Полацкае  княства, якое  атрымаў  Барыс  і  Менскае  княства,  якое  атрымаў  Глеб.

Такім чынам, у  ІX ст.  адбылося  станаўленне  адзінай агульнаславянскай дзяржавы,  у  склад якой уваходзілі  землі  ўсіх усходніх славян. Разам  з  тым,  Полацкае княства  было  першай дзяржавай на  тэрыторыі Беларусі.

 

 3. Барацьба  ўсходніх славян  з  крыжакамі  і мангола-татарамі.

 

Станаўленне  і  развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася  ў  неспыннай  барацьбе  са  знешняй  агрэсіяй.  Геапалітычнае  становішча дзяржавы,  якая  межавала  з Заходняй Еўропай  і  краінамі  Азіі, абумовіла  шматлікія  войны супраць  крыжакоў і  мангола-татараў. У  ІХ-ХІ  стст.  пад уплывам  каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся  шматлікія  агрэсіўныя  воінскія  арганізацыі,  якія аб'ядноўвалі  службовае  рыцарства, прагнае да  зямлі і багацця.  Афіцыйна  гэтыя  рыцарскія ордэны  змагаліся  за «вызваленне  труны   божай», супраць мусульман і язычнікаў.  Але  іх сапраўднай мэтай  было  рабаванне іншых дзяржаў,  захоп чужых тэрыторый,  пашырэнне ўплыву  каталіцкай царквы ў  Еўропе  і свеце.  Каталіцкі  Рым  карыстаўся  рыцарскімі  ордэнамі як  сродкам  палітычнай барацьбы супраць  сваіх ворагаў.

У  1201г.  каталіцкія манахі  пабудавалі  ў  вусці  Дзвіны сваю  хрысціянскую місію  і гандлевую факторыю, на  што  атрымалі  дазвол ад полацкага  князя.  Гэтая  факторыя  атрымала  назву  Рыгі. Але ўжо  ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу  ў  вайсковую  крэпасць  і арганізавалі  тут орден мечаносцаў.

У 1203г.  палачане  зразумелі  сваю памылку і  паспрабавалі  ліквідаваць  іншыя  крыжацкія  крэпасці - Ікскюльм  і  Гольм.  Але  немцы дзейнічалі вельмі  хітра  і адкупіліся  ад палачан  золатам.  У  1205-1207г.  гераічную  барацьбу  з  крыжакамі  веў  кукенойскі  князь Вячка.  Але  ён  не  атрымаў  падтрымкі  ад палачан  і  пацярпеў  паражэнне,  яго  княства  крыжакі захапілі.

У  1216г.  плямёны  эстаў  прапанавалі  палачанам  аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў.  Полацкі  князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае  войска, але ў  той момант,  калі  ён  падняўся  на  карабель каб пачаць  паход, князя  напаткала  нечаканая  раптоўная  смерць.  Паход  не  адбыўся  і  агрэсія немцаў  працягвалася.

У 1240г. і 1242г.  шведы і  немцы паспрабавалі  захапіць  горад Ноўгарад.  Момант  быў  зручны,  таму  што  рускія  княствы цярпелі  паражэнне ў  барацьбе  з  мангола-татарамі  і  не маглі  нічым дапамагчы  Ноўгараду.  На дапамогу  суседзям прыйшлі  палачане,  якія ўмелі  змагацца  з немцамі.  Аб'яднаныя  сілы Ноўгарада і Полацка  разграмілі  шведаў у 1240г.  на  р.Няве.  У 1242г.  крыжакі  былі  разгромлены ў  знакамітай  бітве  на  Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба  ўсходніх славян сўпраць  крыжацкай  агрэсіі  ў  першай палове  XІІІ  ст.  была  паспяховай.

Аднак найбольшая пагроза  для  славян  сыходзіла  з Усхода,  ад мангола-татар.  У пачатку  XІІ  ст.  у  Манголіі  ўтварылася  моцная дзяжава,  палітычная  сістэма  якой  была  заснавана  на  войску.  У  гэтай сістэме  кожны мангол  быў  найперш  воінам.  Такая  сістэма  была  найлепш  прыстасавана да  вайны,  яна  мела  значныя  перавагі ў  арганізацыі  ўлады  і  войска  перад іншымі  дзяржавамі.  Гэта  забяспечыла  манголам  хуткую  перамогу  над дзяржавамі  Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.

У  1223г.  перадавыя  атрады манголаў  напалі  на  славянскія  княствы  на Поўдні.  У бітве  на  рацэ Калка  аб'яднанае  войска  рускіх князеў  было цалкам  знішчана  манголамі,  а  самі  князі  трагічна  загінулі.  Праз  некаторы час  манголы вырашылі  захапіць усе  рускія  княствы.  У 1237г. пачалося  мангольскае  нашэсце  на  Русь. 100 тысячная  армія  хана  Батыя па-асобку  разграміла  рускія  княствы,  якія  не  здолелі  аб'яднацца для  сумеснай барацьбы. У 1240г.  мангола-татары разграмілі  Кіеў. 3  гэтага  моманту  ўсе  землі  былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя  Полацка,  трапілі  над мангольскае  рабства.

Адзіным фарпостам  свободы  і  незалежнасці  ўсходніх славян  з'яўлялася  тэрыторыя  Беларусі.  Татара-манголы паспрабавалі  захапіць  і  гэтыя  землі,  яны спалілі  Гомель,  Мазыр  і  Тураў,  знішчылі  Брэст,  але, па  звестках беларускіх летапісаў,  былі  разгромлены ў  40-50-х гадах XІІІ  ст.  князем  Міндоўгам,  а  ў  60-8О-х гадах XІІІ  ст. іншымі  князямі Вялікага  княства  Літоўскага.

Перамога  беларусаў  над  татара-манголамі  была  абумоўлена  ваеннымі, палітычнымі,  кліматычнымі  і  геаграфічнымі  прычынамі  і фактарамі, якія  не  былі  ўлічаны манголамі.  Найпершымі  сярод  іх былі  мужнасць і  гераізм  беларусаў, іх адзінства  і самаадданасць  у  барацьбе  за  свабоду  і  незалежнасць сваей Радзімы.

 


Лекцыя 3. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая полова XIII - першая палова  XVI ст.ст.)

 

1.  Сацыяльна-эканамічныя  і палітычныя перадумовы утварэння  ВКЛ.

 

У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі  Еўропы адбыліся значныя  змены.  Гэтыя  змены былі  абумоўлены ўтварэннем  новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было  Вялікае  княства  Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя,  палітычныя  і  іншыя  перадумовы аб'ектыўна  спрыялі  ўтварэнню ВКЛ.  Галоўнымі  сярод  іх  былі  наступныя  эканамічныя  прычыны.  Мангола-татарскае нашэсце  і  агрэсія  крыжакоў прывялі  да  таго,  што  княствы Старажытнарускай дзяржавы былі  эканамічна  і  палітычна  разбураны, страцілі  незалежнасць  і  бяспеку.  Знакаміты гандлевы шлях  «з  вараг у  грэкі»,  які  праходзіў праз  Полацкае княства,  перастаў  існаваць. Эканамічныя  стасункі  Полацка,  арыентаваныя  на  Усход,  таксама  былі  разбураны. Па  гэтых прычынах Полацк  страціў  сваю  эканамічную магутнасць, палітычны уплыў,  дзяржава  ўжо  не магла  бараніць свае  інтарэсы, развівацца  і  абараняць  грамадзян.

У такіх умовах гандлевыя  шляхі  краін  Паўночна-Заходняй  і  Цэнтральнай Еўропы былі  пракладзены праз  тэрыторыю Заходняй Беларусі,  праз Гародню,  Наваградак,  Ваўкавыск.  У  гэты  рэгіён пачалася  масавая  міграцыя  насельніцтва,  што  ратавалася  ад мангольскай навалы  і  шукала  бяспечнае жыццё  на  Захадзе.  У выніку  ўсе  насельніцтва  рэгіёна  -  гараджане,  феадальная  эліта,  купецтва,  сялянства  -  было  зацікаўлена  ва  ўтварэнні  моцнай палітычнай улады,  якая  змагла  б  забяспечыць  сацыяльную стабільнасць,  стварыць добрыя  ўмовы для  эканамічнага  развіцця  і змагацца  са  знешнімі  ворагамі.  Насельніцтва  рэгіёна  падтрымлівала палітычную  ўладу  фінансамі,  зброяй,  войскам.  Дзякуючы гэтай  падтрымцы працэс утварэння  ВКЛ набыў  магутнасць і  завяршыўся  ў даволі  сціслыя  гістарычныя  тэрміны.

Працэс утварэння  ВКЛ узначалілі  палітычныя колы Наваградка.  Узвышэнне  Наваградка  было  заканамернай  з'явай.  Гэты горад  з  X ст.  быў сталіцай  невялікага  княства,  якім  валадарыў Кіеў.  Потым  горад трапіў у  залежнасць  ад  галіцка-валынскіх князеў,  якія мелі  моцную  ваенную сілу.  У  40-х гадах XІІІ  ст.  наваградцы пачалі  змагацца  за  самастойнасць,  таму  што валынскія  князі  ужо  не мелі  такой сілы.

Наваградцы  запрасілі  ўзначаліць уладу  ў  горадзе  князя  Міндоўга. Сярод даследчыкаў  няма  адзінай думкі  наконт  паходжання  гэтай  гістарычнай  асобы.  Большасць даследчыкаў  лічыць,  што Міндоўг быў  варажскім князем,  які  жыў у  Прыбалтыцы.  У 1246г.  Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў  княжыць у  Наваградку.

Зразумела, княжэнне Міндоўга  не  адпавядала  інтарэсам  галіцка-валынскага  княства  і крыжакоў, бо  гэтыя  суседзі  самі  імкнуліся  завалодаць Наваградкам.  Таму  Міндоўгу  трэба  было  весці  цяжкую  барацьбу  з  гэтымі дзяржавамі.  У  гэтай  барацьбе Міндоўг  выкарыстоўваў усе  магчымыя  палітычныя  сродкі:  вайну,  дыпламатыю,  рэлігію,  хітрасць і жорсткасць. Напрыклад,  каб  спыніць  крыжакоў  і атрымаць  падтрымку  на  Захадзе, Міндоўг у  1252г. прыняў  каталіцтва  і каралеўскую  карону   ад папы Рымскага.    Але  праз  некаторы час  Міндоўг  вярнуўся  ў  язычніцтва. Каб  прымірыцца  з  галіцка-валынскімі  князямі  Міндоўг  аддаў валы-нянам  свойго  сына  Войшалка,  які  быў  адзіным  нашчадкам  Міндоўга. Праз  некаторы час  Войшалк  прыняў  манаства.

Усе  гэта і шмат  што  іншае  дазволіла захаваць  новую дзяржаву  ў  барацьбе  з  ворагамі.  У 1263г.  Міндоўг быў  забіты  змоўшчыкамі,  якіх узначальваў  жрэц Транята. Транята  толькі  адзін  год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г.  дзяржаву  узначаліў  сын  Міндоўга Войшалк,  які  вярнуўся да  грамадскага  жыцця.  Войшалк  здолеў узмацніць дзяржаву.  У перыяд яго  княжэння  /1264-1267 гг./ дзяржава  атрымала  афіцыйную  назву  - Вялікае  княства  Літоўскае.

Узрастанне палітычнага  ўплыву  ВКЛ адбылося  пад час  праўлення  князя Тройдзеня  /1270-1280 гг./.  У  гэты перыяд  пачалося  фарміраванне  беларускага  рыцарства.  Тройдзень  разграміў  крыжакоў і мангола-татараў, яго армія  не  ведала  паражэння. У перыяд  княжэння  Віценя  /1295-1316гг./ адбылося  пашырэнне тэрыторыі  ВКЛ.  У  1307г.  было  падпісана  пагадненне паміж Наваградкам  і  Полацкам.  Згодна  з гэтым дагаворам Полацкае княства  ўвайшло  ў склад ВКЛ,  захаваўшы некаторую аўтаномію  ў  галіне кіравання.  3  гэтага часу  княства  пачало  называцца  Літоўскім і Рускім.  У перыяд княжэння  Гедыміна  /1316-1344 гг./ у  склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе  беларускія  землі,  у  тым  ліку  Берасцейшчына,  Міншчына,  Турава-Пінскае княства.


2. Дынастычная  барацьба ў 70-90-х гадах ХIVст. Крэўская ўнія і яе вынікі. Грунвальдская  бітва  і  яе  значэнне.

 

Пасля  Гедыміна  палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго  сын Альгерд. У перыяд праўлення  Альгерда  /1345-1377гг./  ВКЛ пачало  ператварацца  ў магутную дзяржаву, якая  стала  центрам  палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе.  Альгерд абвясціў  сваю дзяржаву  спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы.  На  гэтай аснове  ён  пачаў  аб'ядноўваць усе  землі,  якія  ў ІХ-ХІІІ ст.  належылі  Кіеўскай Русі.  У 60-70  гадах  ХIV ст.  Альгерд захапіў  Валынь,  Смаленск,  Чарнігаў.  Каб  замацаваць  гэтыя  тэрыторыі трэба  было  перамагчы мангола-тарар. У  1362 г.  Альгерд разграміў  100 тысячнае войска  мангола-татар у  бітве  на  рацэ Сінія  Воды.  Пасля  гэтага  ён далучыў Кіеўшчыну.  Затым  у 1368,  1370 і 1372  гадах Альгерд ваяваў  з  маскоўскім  княствам.  У  выніку  перамог тэрыторыя  княства значна  пашырылася  за  кошт  новых зямель,  якія  раней  належылі  мангола-татарам. Пасля  смерці  Альгерда  у  Вільні  пачалася  барацьба  за  ўладу  паміж яго  сынамі.  Спачатку  за  ўладу  змагаліся Кейстут  і  Ягайла.  У  1382 г.  Ягайла  з дапамогай  крыжакоў  перамог Кейстута.  Потым Ягайла  забіў Кейстута.  Але  барацьба  на  гэтым  не  спынілася.  За  ўладу  пачаў  змагацца сын Кейстута  Вітаўт. Вітаўт  атрымаў  падтрымку  крыжакоў,  Жмудзі, Полацка і  Віцебска.  Ягайла  запрасіў дапамогі  ў маскоўскага  князя Дзмітрыя.  Але Дзмітрый  запатрабаваў  за  дапамогу  тэрыторыю  Полацка  і Віцебска.  Ягайла  адмовіўся  ад такой дапамогі  і звярнуўся  за  падтрымкай да  Польшчы.    У перыяд  з 1383  па 1385гг. ішлі  сакрэтныя  перагаворы  аб умовах уніі  паміж Польшчай і ВКЛ.  У 1385 г.  унія  была  падпісана  ў Крэўскім  замку,  рэзідэнцыі  Вялікіх князеў ВКЛ.  Умовы гэтай уніі  былі  наступнымі:

1.      Польшча  і ВКЛ  атрымліваюць  адну  агульную  палітычную  ўладу  ў  асобе Вялікага  князя  і  караля  Польшчы.  Пры  гэтым  Вялікі  князь  абіраецца ў  ВКЛ,  а  затым  ён  займае  пасаду  польскага  караля.

2.     ВКЛ  і Польшча  захоўваюць дзяржаўную  незалежнасць  і самастойнасць.

3.     Ягайла  жэніцца  на  польскай  каралеве Ядвізе,  прымае  каталіцтва і  ўводзіць  каталіцтва  ў Жамойці.

У  1386г.  Ягайла  пачаў  выконваць умовы Крэускай уніі.  Ён  ажаніўся на Ядвізе,  прыняў  каталіцтва і  стаў  польскім  каралем.  3 дапамогай Рыма  30  тысяч  жмудзінаў  сталі  католікамі.  У  1387г.  Ягайла  выдаў шэраг прывілеяў,  згодна  з  якімі  каталіцкія  феадалы атрымалі  выключныя правы  на  валоданне  зямлей,  яны  вызваляліся  ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей.  На  праваслаўных феадалаў  гэты прывілей  не  распаўсюджваўся.

У  выніку ў  ВКЛ утварылася  моцная  апазіцыя,  якая  не  прымала  Крэўскую унію.  Узначаліў  апазіцыю  Вітаўт.  У пошуках саюзнікаў  Вітаўт заключыў  пагадненне  з  ханам  Залатой Арды Тахтамышам.  Па  ўмовах пагаднення  Вітаўт  абяцаў  дапамагчы Тахтамышу  ў вайне супраць  заваёўніка Азіі  Цімура  Тамерлана.  Тахтамыш  абавязаўся ў  выпадку  перамогі  аддаць Вітаўту  ўсе  рускія  княствы,  якімі  валодала  Залатая  Арда.  Аднак у 1399г.  войска  Вітаўта  было  разбіта  арміяй   Тамерлана.  Бітва  адбылася  на  рацэ Ворскле.

Пасля  паражэння  на  Ворскле ў  1401г.  Вітаўт  быў  вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі.  У гэты момант узмацнілася  крыжацкая  агрэсія супраць Польшчы.  Крыжакі  собралі  вельмі  моцную  і  добра  узброенную 30  тысячную  армію.  Над Польшчай  навісла  смяротная  пагроза.  Рашаючая бітва  паміж крыжакамі і  аб'яднаным  войскам  Польшчы і ВКЛ адбылася ў  1410г.  пад Грунвальдам.  Войскам  саюзнікаў  кіравалі  Ягайла і Вітаўт.  У  гэтай бітве беларуска-літоўскія  харугвы змагаліся  з  вялікім  гераізмам.  У  выніку  крыжакі  былі  разгромлены.  Нямецкі  націск на  Усход  быў  спынены на  500  гадоў.  У гэтым  была  вялікая  гістарычная  роля  перемогі  пад Грунвальдам.

Перамога  пад  Грунвальдам  яшчэ  больш узмацніла  ўплыў Польшчы на ВКЛ.  У  1413 г.  гэта  было  замацавана  прыняццем Гарадзельскай пастановы.  Гарадзельская  пастанова  замацавала і  пашырыла  прывілеі  каталіцкага насельніцтва  на  тэрыторыі  ВКЛ.  Феадальная  эліта  каталіцкага  веравызнання  атрымала  выключныя  правы на дзяржаўнае,  палітычнае  і ваеннае  кіраванне  ў  ВКЛ,  на  зямельную і іншую маёмасць.  У той жа  час праваслаўныя  феадалы  не атрымалі  нічога.  Больш  таго,  праваслаўнае  насельніцтва  трапіла  ў  стан  сацыяльна-палітычнага  нераўнапраўя  і  дыскрымі -нацыі.  Праваслаўныя  князі  не  ўдзельнічалі  ў  выбарах Вялікага  князя, не мелі  права  на  вышэйшыя  дзяржаўныя  пасады міністэрскага  тыпу. У 1430 г.  Вітаўт  памер,  не дачакаўшыся  каралеўскай  кароны,  якую яму  накіраваў  папа  Рымскі  і якую  захапілі  палякі.  Пасля  гэтага Вялікім  князем  ВКЛ быў  абраны брат Ягайлы Свідрыгайла.  Гэты палітык таксама  не пагаджаўся  з  Крэўскай ўніяй і  Гарадзельскай пастановай.  У  выніку  каталіцкае  насельніцтва  ВКЛ абрала  сабе  новага караля- Жыгімонта   Кейстутавіча.  Пачалася  грамадзянская  вайна     /1432-1436 гг./. Свідрыгайла  пацярпеў  паражэнне,  а Жыгімонт  пасля  перамогі выдаў  шэраг прывілеяў на  карысць праваслаўных феадалаў.  Праваслаўныя  паны атрымалі  спадчыннае  права  на валоданне  зямлей, права  на  гербы  і знакі  шляхецтва,  на  вызваленне  ад дзяржаўных падаткаў  і  павіннасцей.    Але  галоўнага  права  -  на  выбары Вялікага князя,  яны не  атрымалі.  Канчаткова  Гарадзельская  пастанова  была  ліквідавана  толькі ў  1563 г.

Такім чынам,  Крэўская унія  і  грамадзянская  вайна  ХV ст.  у  ВКЛ былі  выкліканы палітычным, эканамічным і сацыяльным  саперніцтвам паміж кіруючай феадальнай  групоўкай.  Гэтае  саперніцтва  завяршылася поўнай  кансалідацыяй феадальнай  эліты ў  ХVI ст.,  пасля чаго  гэты клас уяўляў  адну  сацыяльную  групу  з  агульнымі  інтарэсамі  і  агульнай Айчынай.  Гэта  паклала  пачатак  развіццю палітычнай  згоды  і  талерантнасці ў асяроддзі  беларусаў.

 

3.  Знешняя  палітыка  ВКЛ у  ХIV -  ХVIст.  Лівонская вайна.  Утварэнне  Рэчы Паспалітай.

 

Знешняя палітка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная  палітычная  эліта  ВКЛ была  падзелена  на  дзве часткі, якія  вялі  жорсткую барацьбу  за ўладу  і ўласнасць  на  зямлю і прыгонных сялян.  Другім  фактарам  была  грамадзянская  вайна,  якая  працягвалася фактычна  да  канца  ХV ст.  У гэтых умовах дзяржаўная  ўлада  была слабой,  грамадства  вызначалася  нестабільнасцю,  дзяржава  не магла бараніць  свае  інтарэсы  ва  ўзаемаадносінах з  сузедзямі,  ды і  суседзі імкнуліся  выкарыстаць унутраныя  цяжкасці  ВКЛ на  сваю  карысць.

Заходні  напрамак  знешняй  палітыкі  ВКЛ быў  звязаны  з  Крэўскай ўніяй і   паспяховай  барацьбой  з  крыжакамі.  Перамога  ў бітве  над Грунвальдам заставіла  Захад  лічыцца  з  геапалітычнымі  інтарэсамі  ВКЛ.  Да  ВКЛ паважліва  ставіліся  і  імператары Свяшчэннай Рымскай  імперыі,  і  папы Рымскія.

Усходні  напрамак  палітыкі  ВКЛ быў  абумоўлены узаемаадносінамі  з Вялікім  княствам  Маскоўскім.  Праваслаўныя  феадалы ВКЛ з  ліку  буйных удзельных князеў  і  магнатаў у  перыяд  грамадзянскай  вайны  знаходзілі падтрымку  на Усходзе.  Каб  захаваць  сваю  маёмасць і ўладу  яны пераходзілі  пад пратэктарат  Масквы.

Вялікае  княства  Маскоўскае,  карыстаючыся  падтрымкай Залатой Арды,  у  XIV ст.  абвясціла  сябе  правапераемнікам  Старажатнай Русі.  Пасля гэтага  маскоўскія  князі  пачалі  «збіраць» тыя  землі,  якія  некалі  ўваходізілі ў  склад Кіеўскай Русі.  «Збіранне»,  як  правіла,  праходзіла  шляхам вайны  і  далучэння  новых тэрыторый да  Масквы.  У сярэдзіне  ХV ст. Іван  ІІІ  ажаніўся  на  апошняй  візантыйскай принцессе Сафіі,  узяў  сабе візантыйскі  дзяржаўны герб-двухгаловага  арла,  а  затым  абвясціў  Маскву абаронцай   усяго праваслаўнага  свету.  Тым  больш,  што  ў  1453  г.  Візантыйская  імперыя  перастала  існаваць.

Такім чынам,  знешнепалітычная  напружанасць  паміж ВКЛ  і  ВКМ  была абумоўлена  тэрытарыяльнымі  і  рэлігійнымі  супярэчнасцямі,  барацьбой за  лідэрства  у  рэгіёне.  Гэтыя  супярэчнасці  вырашаліся  на  шляху  вайны. Спачатку  знешне ўсе  ішло добра.  У  1449г.  Казімір  I  і  Іван  ІІ  заключылі  дагавор  аб дружбе і  мяжы.   Іван  ІІ  абяцаў  не  ваяваць  за  Смаленск і  Украіну,  а  Казімір  1  -  не  змагацца  за  Ноўгарад і Пскоў.    Але ў 1500  годзе  Іван  ІІІ  пачаў  вайну  з  ВКЛ.  14 ліпеня  1500г.  у  бітве на  рацэ  Вёдрыш  войска  ВКЛ пацярпела  паражэнне.  У  выніку  ВКЛ страціла 9  гарадоў 700  вёсак.

Сын  Івана  ІІІ,  Васіль  ІІІ,  вырашыў  канчаткова  перамагчы Вільню.   У 1514  г.  ён  пачаў  новую  вайну.  Але  8  верасня  1514 г.  у  бітве  каля Оршы  войска  ВКЛ атрымала  перамогу.  Пасля гэтага ў       1522  г.  быў падпісаны мір,  які  цягнуўся  25  гадоў.  За  гэты час  Маскоўскае  княства стварыла  моцную  армію,  захапіла  Казанскае  і  Астраханскае  ханствы, пачало  каланізаваць Сібір.

У  1558 г.   Іван  IV,  які  стаў  першым  маскоўскім  царом,  распачаў так  званую  Лівонскую  вайну.  Урад  Івана  IV  разглядаў  гэтую  вайну  як важны крок  на  шляху  да  пераўтварэння  Маскоўскага  царства  ў  новы ІІІ  Рым - новую магутную  імперыю,  якая  зможа  паспяхова  змагацца  з Захадам.

У  гэты час  Лівонскі  ордэн  быў  слабы і цярпеў  паражэнне.  У  1559  г. кіраўніцтва  ордэна  звярнулася  па  дапамогу  да  ВКЛ.  Затым  быў падпісаны дагавор,  згодна  з  якім  тэрыторыя  Лівоніі  пераходзіла  пад  пратэктарат ВКЛ.  Расія доўга  разважала,  а  затым  Іван  IV пачаў  вайну  з  ВКЛ. Вялікае  княства  Літоўскае да  вайны было  не  падрыхтавана, і  ў  кароткі тэрмін  армія  Маскоўскага  царства  захапіла  значную тэрыторыю ВКЛ. Сродкаў  на  вайну ў ВКЛ не  хапала.  У  гэты час падаткі  ў  гарадах узраслі на  1000%.  Агульнадзяржаўны падатак  серабшчызны ўзрос у  5  разоў.  Вялікі князь  заклаў  большасць  сваіх маёнткаў,  але  сродкаў  і  часу  ўсе  роўна не  хапала.

У такіх умовах ВКЛ звярнулася  па  дапамогу  да  Польшчы.  Перагаворы пачаліся  ў  1566  годзе і  завяршыліся  ў  1569г.  падпісаннем  Люблінскай уніі.  Умовы і сутнасць уніі  былі  наступнымі:

1.                 Абедзве дзяржавы  зліваліся  ў  адзінае  і  непадзельнае  цэлае  і  новая дзяржава  атрымала  назву  Рэчы Паспалітай.

2.        Кіраўнік дзяржавы -  кароль,  выбіраўся  толькі  ў  Польшчы.  Сталіцай дзяржавы  быў  толькі  Кракаў.

3.     Адзіным  заканадаўчым  органам  дзяржавы  станавіўся  агульны Сойм, паседжанне  якога  праходзілі  па  чарзе  і  ў Польшчы,  і  ў  ВКЛ.

4.        ВКЛ захавала  некаторыя  аўтаномныя  правы у межах Рэчы Паспалітай.

Княства  мела  права  на  свой  асобны бюджэт,  сваё  войска  і  сваё  заканадаўства,  якое  не  павінна  было  супярэчыць  інтарэсам  агульнай дзяржавы.

Умовы ўніі  былі  несправядлівымі  ў  адносінах да  ВКЛ.  Княства  страціла тэрыторыю Украіны,  якую  кароль  перадаў  Польшчы.  Палітычныя  супярэчнасці  закладзенныя  Люблінскай уніяй,  нераўнапраўе  народаў,  страта  ВКЛ свайго  суверэнітэта  не ўмацоўвалі  агульную дзяржаву,  наадварот,  гэта спрыяла  нараджэнню  агульнага  крызісу  Рэчы Паспалітай.

Такім чынам,  знешняя  палітыка  ВКЛ у  ХУІ  ст.  прывяла  да ўтварэння Рэчы Паспалітай.

 

Лекцыя 4-5. Рэнесанс  і Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі: фарміраванне беларускай народнасці.      

 

1. Каталіцкая царква і яе роля ў сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці традыцыйнай цывілізацыі.

 

       Распаўсюджванне хрысціянства ў Еўропе праходзіла ў складаных умовах і ахапіла некалькі стагоддзяў. Напрыканцы VI ст. хрысціянамі сталі іспанцы, у VIII ст. да хрысціянства далучыліся германцы, а ў XI ст. хрысціянізацыя ахапіла Скандынавію. У IX ст. да хрысціянства далучыліся і славяне. У 966 г. польскі кароль Мешка /Мечыслаў/ разам са сваёй дружынай прыняў хрысціянства па рымскаму ўзору, а праз некаторы час хрысціянамі сталі і ўсходнія славяне.

      У Еўропе хрысціянства звычайна распаўсюджвалася гвалтоўным чынам, калі абрад хрышчэння праводзіўся з дапамогай “агня і мяча”. Менавіта такім шляхам воіны Карла Вялікага хрысцілі саксаў, а воіны князя Уладзіміра – Кіеў і Ноўгарад.

      Пакуты мясцовага насельніцтва, звязанныя з гвалтоўнай хрысціянізацыяй, царквой увогуле не ўспрыймаліся, таму што царкоўныя іерархі заўсёды памяталі гісторыю першых хрысціянскіх абшчын, якія існавалі ва ўмовах панавання язычнікаў у перыяд антычнай цывілізацыі. Характэрна, што метады барацьбы антычнага Рыма з хрысціянамі былі ўзяты на ўзбраенне царквой тады, калі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй у Еўропе. Аднак калі ў антычнасці хрысціянства распаўсюджвалася “ад сэрца да сэрца” праз народныя нізы, праз дзейнасць першых апосталаў і іх паслядоўнікаў, то ў сярэднявеччы яго носьбітамі былі спачатку правячыя сацыяльныя эліты, алігархічныя группы дзяржавы і ваенная арыстакратыя. Па гэтай прычыне хрысціянізацыя не закранала глыбінь народнай свядомасці і на працягу доўгага часу сярод сялян захоўвалася язычніцтва. Напрыклад, у Ірландыі язычніцкія абшчыны захаваліся да сёнешняга дня, а ў ВКЛ апошні язычніцкі жрэц памёр у 1414 годзе.

      Для барацьбы з язычнікамі і ерэтыкамі /г.з. ідэалагічнай апазіцыяй і яе арганізатарамі/, царква, якая кіравалася Рымам, пачала выкарыстоўваць інквізіцыю і іншыя маштабныя палітычная акцыі. Тэрыторыя Заходняй Еўропы была падзелена на 400 рэгіянальных дыяцэзій, якімі правілі папскія епіскапы. Жыццё простага чалавека і ўсяго грамадства знаходзілася пад магутным уплывам царквы. Папа Рымскі фактычна кіраваў свецкай і духоўнай уладай. Ён прызначаў каралёў, зацвярджаў іх на пасадах, арганізоўваў крыжовыя паходы як супраць язычнікаў, ісламскага свету, так і супраць сваіх палітычных праціўнікаў у Еўропе.

     Светапогляд чалавека сярэднявечча таксама рэгламентаваўся царквой і Бібліяй. Існаванне чалавека ў межах зямного быцця разглядалася   толькі як адлюстраванне быцця вышэйшага, нябеснага свету, якому належыла прыгажосць і дасканаласць. Зямное быццё лічылыся “недасканалым “,”грэшным” і “пакутлівым”. Пераадолець гэтую недасканаласць чалавек мог толькі набліжаючыся да Бога, праз малітву, аскетызм, сацыяльную апатыю і служэнне царкве.

        Сацаяльны свет чалавек сярэднявечча падзяляў на “свой” і “чужы”. Свой быў блізкім і родным, а чужы – далёкім і варожым. Усё чужое і варожае належыла бязлітаснаму знішчэнню. Шматлікія і цяжкія войны, якія панавалі ў Еўропе з часоў “Вялікага перасялення народаў”, праходзілі пад знакам барацьбы “свайго свету” са “светам чужынцаў”. Таму ў некаторых выпадках вайны ў Еўропе працягваліся па 15-20 і нават 100 гадоў.

        У перыяд войнаў Еўропу ахоплівалі эпідэміі і голад. Так у 1348-1349 гг. Еўропу ахапіла эпідэмія бубоннай чумы, пад час якой загінула каля 50% насельніцтва краін Заходняй Еўропы. У X-XI стст. у Еўропе кожны трэці год у дзесяцігоддзі быў галодным. Жыццё чалавека было кароткім (35 – 40) гадоў.

        Такім чынам, сацыяльнае жыццё чалавека традыцыйнай цывілізацыі было вельмі цяжкім, духоўнае жыццё грамадства знаходзілася пад уплывам каталіцкай царквы.

 

 

3. Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць.

 

       Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны с такімі з’явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя.

       Ідэалы пакутніцтва, чаканне Страшнага Суда, пакаянне і аскетызм, якія панавалі ў грамадстве, усе больш і больш супярэчылі новай жыццёвай рэчаіснасці. У светапоглядзе і маралі “новых нобіляў” усе больш і больш пачалі пераважаць рацыяналізм і прагматызм. Гэтыя філасофскія катэгорыі выкарыстоўваліся для апраўдання “сумленнага багацця”, “салодкага жыцця”, “роўных магчымасцяў”, якімі карысталася новая палітычная эліта грамадства. Рацыяналізм і прагматызм, як спосабы чалавечага мыслення былі пакладзены ў аснову сістэмы новага светапогляду грамадства. Ідэалам гэтай сістэмы, яе жыццёвым увасабленнем быў заклік – “Чалавек і справа!”. Гэты заклік быў успрыняты грамадствам, стаў сваеасаблівай грамадскай ідэяй, на аснове якой фарміравался палітыка, філасофія і культура Рэнесансу. У сацыяльна-палітычным плане Адраджэнне было інструментам, сродкам, з дапамогай якога новая палітычная эліта імкнулася захапіць уладу і перамагчы царкву.

       Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі.

       Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”.

        Багаты, квітнеючы італьянскі горад стаў галоўнай сацыяльна-палітычнай базай Рэнесансу. Новая палітычная эліта з ліку купцоў, фінансавай алігархіі, уладальнікаў мануфактур трымала ў сваіх руках вялізныя багацці. Чатка сродкаў накіроўвалася на адукацыю, будаўніцтва бібліятэк, палацаў, развіццё мастацтва. “Новыя нобілі” імкнуліся да ўлады. Але для гэтага трэба было ведаць лацінскую мову, якая была афіцыйнай мовай навукі, мовай унутранага і знешняга гандлю, афіцыйнай дзяржаўнай мовай амаль усёй Еўропы. Таму гарадскія магістраты і камуны на свае сродкі будавалі школы, падтрымлівалі развіццё універсітэтаў. Гэта спрыяла хуткім зменам грамадскай свядомасці на карысць гуманізму.

        Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні:

1/ мастацкую;

2/ агульна-культурную;

3/ сацыяльную.

        Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці.

        Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека.

        Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу.

       Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі.

 

4. Еўрапейская Рэфармацыя.

 

       Вялікія геаграфічныя адкрыцці працягваліся значны перыяд часу. Яны пачаліся ў канцы XV ст., а завяршыліся толькі ў пачатку XVII ст., калі была адкрыта Аўстралія. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў аказала значны ўплыў на развіццё свету. Яна прывяла да такой  з’явы як “рэвалюцыя цэн”, што дало магутны штуршок развіццю грамадскай вытворчасці. Сутнасць “рэвалюцыі цэн” была ў тым, што вялізны наплыў золата ў Еўропу зрабіў грошы больш таннымі, а тавары, наадварот, больш дарагімі. Цэны на тавары выраслі ў 4-5 разоў. Гэта выклікала сапраўдны мануфактурны бум, хуткае разбурэнне рамеснай вытворчасці, рэзкае ўздаражэнне харчавання. У канчатковым выніку “рэвалюцыя цэн” прывяла да пераразмеркавання прыватнай уласнасці на карысць буржуазіі.

      Другой сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і культурнай з’явай, якая змяніла жыццё традыцыйнага грамадства была Рэфармацыя. Калі цэнтрамі Рэнесансу былі гарады Італіі, то цэнтрамі Рэфармацыі сталі гарады Германіі. Перадумовы рэфармацыйнага руху былі створаны гуманістамі. Гэта адносіцца ў першую чаргу да духоўных перадумаў. У сваіх творах нямецкія гуманісты закраналі не толькі пытанні філасофіі і рэлігіі, яны найперш крытыкавалі каталіцкую царкву і ўслаўлялі свабоду чалавечага духу. Выдатным творам нямецкага гуманізму быў сатырычны твор С.Бранта пад назвай “Карабель дурняў”, у якім аўтар высмейваў традыцыйныя каштоўнасці, жыццё і мараль правячай феадальнай алігархіі.

      Вялікім поспехам у асяроддзі гуманістаў карысталіся творы Эразма Ратэрдамскага. У сваіх творах – “Пахвальба глубству”, “Дамашнія гутаркі” гэты чалавек называў сябе грамадзянінам Сусвету, крытыкаваў норавы і мараль царкоўных дзеячоў, тэранію феадалаў.

      Слова і ідэі гуманістаў, іх зварот да грамадства былі пачуты новай палітычнай элітай з ліку буржуазіі. У Германіі ўжо сфарміравалася сацыяльнае асяроддзе, якое марыла аб палітычнай рэфармацыі грамадства. У гэтым кантэксце грамадству быў патрэбен магутны штуршок, які б паклаў пачатак новаму сацыяльнаму руху. Гэты штуршок быў зададзены дзейнасцю Марціна Лютэра, яго выступленнямі супраць дагматаў каталіцкай царквы.

       Ідэалогія гуманізма набыла ў вучэнні Лютэра рысы дзейнаснага рацыяналізма. Рэлігія, па Лютэру, гэта адносіны асобнага індывіда да Бога. Гэтым адносінам не трэба пасрэднікі з боку афіцыйнай царквы. Атрымлівалася, што рэлігія – гэта дзейнасць чалавека, якому непатрэбна царкоўная арганізацыя старога тыну. Лютэр вынес прысуд каталіцкай царкве, калі заявіў, што інстытут папства – гэта “антыхрыстава установа”. Лютэр адхіліў большасць каталіцкіх культаў і абрадаў: святых і анёлаў, культ Багародзіцы, пакланенне іконам і г.д.

       Лютэр узначаліў умеранны напрамак Рэфармацыі. Гэты напрамак атрымаў вызначэнне бюргерска-княжацкага. Гэтая частка грамадства не думала аб якіх небудзь сацыяльных рэформах. Яна жадала правесці змену палітычнай улады “мірна” і “легальна”. Другі напрамак Рэфармацыі быў рэакцыйным, феадальна-каталіцкім. Яго ўзначальвалі папа рымскі і германскі імператар. Яны змагаліся з Рэфармацыяй. Трэці напрамак атрымаў вызначэнне плебейска-сялянскага. Яго ўзначальваў Томас Мюнцэр.

       Найбольш радыкальным  паслядаўнікам Лютэра быў Жан Кальвін. Іудзей па паходжанню, юрыст па адукацыі гэты рэфарматар абараняў інтарэсы найбольш радыкальнай часткі новай палітычнай эліты. Ідэалогія кальвінізма была заснавана на адмове ад штодзённых задавальненняў. Кальвін заклікаў да беражлівасці і накаплення багацця шляхам цяжкай штодзённай працы. Дзеля гэтага кальвінізм змагаўся не толькі з раскошай, але і з мастацтвам, народнымі традыцыямі і святамі, свабодай думкі. На глебе кальвінізма аформіліся такія пратэстанцкія секты са складу іудзеяў як баптысты, пурытане, адвентысты і інш.

       Такім чынам, Рэфармацыя была накіравана супраць старай грамадска-палітычнай сістэмы, яна садзейнічала ўсталяванню ідэалогіі індустрыяльнага грамадства, з’яўленню чалавека, які адпавядаў патрабаванням Новага часу.

       Трыўмфальнае шэсце Рэфармацыі прыпала на першую палову XVI ст., ужо у другой палове XVI ст. пачалася Контрэфармацыя. Значная роля ў барацьбе з рэфармацыйным рухам адводзілася папай рымскім Ордэну іезуітаў, які быў заснаваны ў 1540 г. З дапамогай іезуітаў частка насельніцтва, якая трапіла пад уплыў пратэстантаў, вярнулася ў лона касцёлу.

 


5. Рэнесанс у Беларусі і яго асаблівасці.

 

     Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі:

1/ гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час;

2/ яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў;

3/ беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце;

4/ у Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы.

     Сацыяльна эканамічнае развіццё Беларусі ў XV-XVI стст. таксама не спрыяла стварэнню сацыяльнай базы Рэнесансу і Рэфармацыі. У аграрным сектары эканомікі ішоў працэс запрыгоньвання сялянства. Першым актам на гэтым шляху быў Прывілей 1447 г. Заканадаўчыя нормы, што ўтрымліваліся ў Судзебніку 1466 г., Статутах 1529, 1566, 1588 гг. прадугледжвалі пошук і вяртанне сялян-уцекачоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў дзяржаве дзейнічалі інстытуты традыцыйнага грамадства, накіраваныя супраць асноўнай часткі насельніцтва. Таму сяляне не былі носьбітамі ідэй, якія абумоўлівалі фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.

      Працэс урбанізацыі ў Беларусі таксама быў абмежаваны некалькімі фактарамі. Асноўная частка беларускіх гарадоў была невялікай па памерах. Гарады налічвалі ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Яны належылі князю, альбо былі прыватнай уласнасцю магнатаў. Сярод “лепшых” гарадоў, адзначаных Вялікім князем Казімірам у 1444 г. былі  Брэст, Віцебск, Мінск, Гродна, Полацк, Слуцк. Гэтыя гарады налічвалі ад 5 да 10 тысяч чалавек. Праз 100 гадоў колькасць “лепшых” гарадоў узрасла, але вельмі нязначна. Магдэбургскае права да канца XV ст. у Беларусі мелі толькі Брэст, Слуцк, Гродна, Полацк і Мінск.

      Па нацыянальнаму складу ў гарадах жыло каля 50% беларусаў, каля 40% гараджан былі яўрэямі і 10% складала шляхта, вайскоўцы, іерархі царквы. Беларускі горад у гэты час належыў традыцыйнаму грамадству. Фактаў узнікнення мануфактурнай вытворчасці ў гэты перыяд не адзначана. Суадносна ў Беларусі не сфарміравалася саслоўе бюргерства, якое было звязана з мануфактурай і таварнай вытворчасцю.

      Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Палецкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі.

      Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню і літаратурнай дзейнасці такіх асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”.

        Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”.

        У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”.

        Айчынныя асветнікі выказалі думку пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы,”дзе пануюць законы, а не асобы”. Законы павінны рэгламентаваць дзейнасць людзей, гарантаваць іхнія правы і свабоды, стрымліваць злачынства. “И вчинены суть права или закон для людей злых, …абы добрии межи злыми в покои житии могли”,-пісаў Скарына.

        Вялікую трывогу ў гуманістаў выклікала становішча прыгонных сялян. Да ліквідацыі ў ВКЛ жудасных формаў рабства заклікаў Міхалон Літвін.

        Такім чынам карані беларускай нацыянальнай ідэі, звязаныя з барацьбой за свабоду і сацыяльную справядлівасць, фарміраваліся на глебе рэнесансна-гуманістычнай традыцыі. Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай духоўнасці, яна спрыяла фарміраванню беларускай народнасці.

 

6. Рэфармацыя ў Беларусі.

 

       Рэфармацыя ў Беларусі была звязана з гуманістычнай ідэалогіяй і дзеячамі эпохі Адраджэння. Ідэі і этыка Ф.Скараны, С.Буднага, В.Цяпянскага, М.Літвіна нічым не адрозніваліся ад ідэй і этыкі Ф.Петраркі. Яны былі блізкімі па зместу да ідэй нямецкіх гуманістаў. Заклік Лютэра: “Праведнік вераю жыць будзе!” нічым не адрозніваўся ад вучэння С.Буднага аб адпаведнасці права і законаў жыцця вучэнню Хрыста. Гэтая ідэя Буднага была ўспрынята Л.Сапегам, які ў “Прадмове” да Статута 1588 г. пісаў: “Права з’яўляецца сапраўдным разважаннем і мудрым зрокам чалавечага разуму”.

       Айчынныя мысляры - рэфарматары асуджалі тыранію і арыстакратыю. У сваім творы М.Літвін крытыкаваў магнатаў. Стан дзяржаўнай улады, “калі адзін урадавец займае 10 пасад, а іншыя аддалёныя ад дзяржаўных спраў”, ён назваў абсурдным і непатрэбным. На думку А.Воляна адносіны паміж людзьмі павінны будавацца на прынцыпах павагі і грамадскай аказнасці. Як узор ён назваў Венецыянскую рэспубліку, ”дзе ніколі не дазвалялася крыўдзіць простага чалавека”. А.Валян быў прыхільнікам тэорыі грамадскага пагаднення. “Сыны і ўнукі заслужаных продкаў нярэдка бываюць гнюсныя і лянівыя, не здатныя ні да якой рыцарскай справы”,- сцвярджаў А.Валян. Ён вітаў заканадаўства, якое дазваляе простаму чалавеку за свае рыцарскія ўчынкі здабыць шляхецтва, таму , што рыцарамі не нараджаюцца, імі становяцца, лічыў Валян. Гэтым самым закладваўся паджмурак пераходу нашай краіны да індустрыяльнага грамадства.

       Аднак некаторыя погляды А.Валяна былі кансерватыўнымі. Шляхцічу, лічыў Валян, нельга займацца земляробствам, рамяством, бо гэта “навука нявольнікаў”. Таму беларускія сяляне, якія складалі да 70% дробнай шляхты, не мелі магчымасці стаць “новымі нобелямі”, засноўваць мануфактуры, гандляваць, багацець за кошт сваёй працы і ўласнай справы. Таму грамадства ВКЛ увогулле лічыла працу не пачэсным заняткам, які вядзе да працвітання асобы і грамадства, а “навукай нявольнікаў”. У выніку светапогляд палітычнай эліты Беларусі і яе дзейнасць не адпавядалі прынцыпам індустрыяльнага грамадства.

        Гэтая акалічнасць накладала істотны адбітак на беларускі рэфармацыйны рух. У ім была зацікаўлена шляхецкая магнатэрыя, якая бачыла ў Рэфармацыі палітычны сродак, які дапамагаў змагацца за ўладу і багацце. Гэтым мэтам магнатаў найбольш адпавядаў кальвінізм, які радыкальна мяняў усю хрысціянскую абраднасць, рабіў царкву таннай, але пры гэтым узмацняў эксплуатацыю насельніцтва на карысць пратэстанцкіх абшчын і іх мясцовых “пратэктараў”.Адным з такіх пратэктараў быў Мікалай Радзівіл Чорны, які пабудаваў першую пратэстанцкую абшчыну ў Брэсце. У хуткім часе князі Радзівілы заснавалі такія ж абшчыны ў Нясвіжы. З іх дапамогай пратэстанты пачалі дзейнічаць у Клецку, Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах. Асаблівых праблем са стварэннем кальвіністскіх абшчын не было, таму што калі шляхціч пераходзіў у другую веру, ён звычайна змяняў і святароў у тых вёсках, мястэчках і гарадах, якія яму належылі. Беларускія сяляне, навучаныя жыццём, не бунтавалі, таму што ведалі, “моднае захапленне пана доўга не працягнецца”. Усяго ў Беларусі і Літве было створана каля 200 кальвіністскіх і некалькі дзесяткаў лютэранскіх абшчын/”збораў”/, а таксама адна лютэранская парафія. Пратэстанты будавалі ў Беларусі друкарні, выдавалі шматлікую літаратуру, асноўвалі адукацыйныя ўстановы. Пачатковыя школы былі адкрыты ў Клецку, Слуцку, Іўі, іншых гарадах. У Вільні пратэстанты спрабавалі адкрыць сваю акадэмію, але там акадэмію адкрылі іезуіты. Пратэстанты з ліку магнатаў абіраліся ў склад кіруючых органаў ВКЛ, пад іх уплывам прымаліся законы, у тым ліку і Статут 1588 г. У 60-х гг. XVI ст. у Беларусі пачалася Контррэфармацыя і ў выніку ўсе пратэстанцкія арганізацыі зноў былі перададзены касцёлу. Кальвінісцкія зборы захаваліся ў Бабруйску і Слуцку, а абшчыны лютэран у Слоніме і Мінску. Аднак членамі пратэстанцкіх абшчын у гэтых гарадах былі толькі іншаземцы: швейцарцы і немцы, якія тут жылі.

       Такім чынам, Рэфармацыя ў цэлым адыграла станоўчую ролю ў развіцці беларускага грамадства.

 

 

           7. Фарміраванне беларускай народнасці ў другой палове XIII- першай палове XVII стст.

 

     Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі:

а/ наяўнасць адзінай мовы;

б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту;

в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі;

г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

     Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

     Асноўная частка беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

     Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў  развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

        Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан.

       Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада.

        Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае целае, як адзін народ.

 


8. Этнічная свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVII ст. Этымалогія “Белай Русі”.

 

        Навуковае вызначэнне этнічнай самасвядомасці насельніцтва Беларусі ў XIII – першай палове XVII ст. з’яўляецца адной з самых складаных праблем беларускай гістарычнай навукі. Гэта тлумачыцца тым, што назвы “Беларусь”, “беларусы” хоць і даўнія, але яны не мясцова паходжання. Яны спачатку не мелі выразнага этнічнага характару, таму не адлюстроўваліся і не замацоўваліся ў свядомасці мясцовага насельніцтва. Назва “Белая Русь” не згадваецца ў крыніцах  XII-XV стст. пачынаючы з “Аповесці мінулых гадоў”, Радзівілаўскага, Лаўрэнцьеўскага, Іпацьеўскага і іншых аўтэнтычных дакументах таго часу. Гэтай назвай няма ў беларускіх летапісах і хроніках XV-XVI стст. Назвы “Белая Русь” няма нават у Баркалабайскім летапісе, які складзены ва Ўсходняй Беларусі ў першай палове XVII ст.

         Большасць назваў “Белая Русь” у другой палове XIII-XVI стст. змяшчаюцца ў замежных – нямецкіх, італьянскіх, англійскіх хроніках, геаграфічных картах, дыпламатычных дакументах, запісках розных чужаземцыў. Гэтыя крыніцы толькі вызначаюць тэрыторыю Белай Русі. Да гэтай тэрыторыі яны адносяць уласнабеларускія землі, тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад Пскоўшчыны, Украіны, Уладзіміра-Суздальскага княства і Маскоўскай Русі. Упершыню назва “Белая Русь” сустракаецца ў Дублінскім рукапісе, дзе змяшчаецца невялікі геаграфічны трактат пад назвай “Апісанне земляў”. Хрысціянскі месіянер, сярод іншых, згадвае і Белую Русь, разумеючы пад гэтай назвай тэрыторыю ад Турава да Пскова. Дублінскі рукапіс адносіцца да другой паловы XIII ст.

         У літаратурных крыніцах сярэдзіны XVI ст. ўжо сустракаюцца ўяўленні аб Белай Русі як уласнабеларускай тэрыторыі. Падрабязна апісана Белая Русь у “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага, які жыў у Беларусі. У гэтым творы сустракаецца і першае ўпамінанне беларусаў як этнасу. Этнонім беларусы, беларусцы, які з’явіўся на мяжы XVI-XVII стст., ужываўся найперш у адносінах да “негенетычных” беларусаў, г.з. ён адносіўся да той часткі русінаў, якія перасяліліся ў ВКЛ у XVI ст. з тэрыторый памежных зямель Масковіі, што адышлі да ВКЛ пры Вітаўце Вялікім. У другой палове XVII ст. этнонімам “беларусцы” сталі пазначаць мясцовых жыхароў Полаччыны і Магілёўшчыны, Гомельшчыны, якія пасля Брэсцкай уніі 1696 г. захавалі праваслаўе. У гэтым кантэксце тэрмін “беларус” з’яўляўся сінонімам тэрміна “сапраўдны рускі”/г.з. ён быў канфесіёнімам/. У гэтым кантэксце тэрмін “Біблія руская” выкарстоўваў і Ф.Скарына. Такое вызначэнне жыхароў Палаччыны было невыпадковым. У XIV-XVI стст. улады ВКЛ таксама вызначалі жыхароў Палаччыны ў якасці “русінаў”.

          Аднак дакументы XVI ст. ўтрымліваюць звесткі аб тым, што грамадзяне ВКЛ пазначалі тэрмінам “беларус” і сваю нацыянальнасць. Адным з першых, хто называў сябе беларусам быў Саламон Рысінскі, вядомы беларускі выдавец і пісьменнік. У дакументах Альтдорскага ўніверсітэта за 2 снежня 1586 г. С.Рысінскі запісаны Саламон Патэрус беларус. Беларуссю С.Рысінскі называў сваю радзіму і ў лістах да навукоўцаў.

         Значна пазней, ужо ў другой палове XVIII ст., імператрыца Кацярына II пачала афіцыйна называць беларусамі жыхароў Палаччыны і Магілёўшчыны. У 1796 г. Кацярына II аб’яднала гэтыя дзве губерніі ў адну са сталіцай у Віцебску. Агульная губерня атрымала афіцыйную палітычную назву “Беларускай”. Гэта была адна на ўсю Расію губерня, якая мела нацыянальную назву. Адразу пасля гэтага з’явіліся назвы беларускі край, Беларусь.

         Паколькі тэрмін “беларусы” стаў эндаэтнонімам мясцовага насельніцтва толькі ў канцы XVIII ст., усе спробы вызначыць яго змест і этымалогію з’яўляюцца не столькі навуковымі, сколькі літаратурнымі. Першым гэтую спробу зрабіў расійскі гісторык В.Тацішчаў, а за ім пайшлі і астатнія. Этымалогію эпітэта “Белая” тлумачылі і  тлумачаць па-рознаму: і ад Белага мора, і ад белага снегу, і як сінонім слова “вольная”,”вялікая” і г.д.

          На наш погляд, эпітэт “Белая” у дачыненні да Русі замацаваўся за Беларуссю найперш па прычыне таго, што на яе тэрыторыі ажно да XV ст. захоўвалася язычніцтва. Белы колер у індаеўрапейцаў азначаў святасць. У сімволіцы старажытных арыяў белы колер належыў вышэйшаму  святарству – брахманам. Азначаў белы колер і духоўную чысціню, пакорлівасць, імкненне да ўнутранага ўдасканалення чалавека. Язычніцкія жрецы захоўвалі арыйскую сімволіку ў тым ліку і ў адносінах  да адзення, і ў адносінах да сэнсавага зместу белага колеру. З цягам часу гэты сэнс часткова быў замацаваны і ў беларускага бел-чырвона-белага сцягу. 


Лекцыя 6-7. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (другой паловы XVI-XVII стст.).

 

1.. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе XVI-XVII стст. “Новы час”, станаўленне капіталізму.

 

       У другой палове XVI ст. у эканоміцы Заходняй Еўропы панавала мануфактурная вытворчасць. Падзел працы ў мануфактуры садзейнічаў росту прадукцыйнасці працы, аднак тэхналагічны працэс быў прымітыўны. Машыны ў мануфактурах не выкарыстоўваліся, таму галоўнай вытворчай сілы з’яўляўся чалавек. Тэхнічных і тэхналагічных адкрыццяў у гэты час было мала. Тэхналагічныя змены ў вытворчасці адбыліся ў XVII ст. У гэты час у Заходняй Еўропе пачалі выкарыстоўваць сілу вады з дапамогай млына. Вадзяны млын меў усе элементы машыны: механічную рухальную сілу, першасны рухавік, крывашыпную перадачу і рабочую машыну. У другой палове XVII ст. у Францыі былі вынайдзены паравыя насосы, у якіх выкарыстоўвалася энергія пара. Была ўдасканалена тэхналогія вытворчасці металу, здабы жалезнай руды і каменнага вугалю. Вадзяныя рухавікі і паветраныя насосы прымяняліся пры апрацоўцы шкла, у здабычы солі, у піваварных і суконных мануфактурах.

       Дзякуючы новым тэхналогіям, здабы каменнага вугалю ў XVII ст. у Англіі ўзрасла ў 14 разоў, здабыча волава, свінца, солі – у 6-8 разоў, здабыча жалезнай руды ўзрасла ў 3 разы. На англійскіх мануфактурах працавала па 200-400 чалавек. Тэхналагічныя перамены адбываліся і ў мануфактурнай вытворчасці іншых краін Заходняй Еўропы: Францыі, Швецыі, дзяржавах, размешчаных на тэрыторыі Апенінскага паўвострава.

        Павелічэнне вытворчасці тавараў садзейнічала развіццю гандлю. Амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, якія мелі калоніі, склаліся гандлёвыя кампаніі. Накапленне капіталу ў гандлі ішло вельмі хутка. Таму сярод купцоў пачала фарміравацца фінансавая алігархія, якая стварала банкі, фінансавыя кампаніі, манапалізіравала фінансавы рынак і гандаль.

        Развіццё рынкавых адносін закранула і еўрапейскую вёску. У XVII ст. 80% насельніцтва краін Заходняй Еўропы ўсё яшчэ займалася сельскай гаспадаркай. Генезіс капіталізму ствараў умовы і для аграрнага перавароту, які атрымаў назву “аграрнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай рэвалюцыі заключаецца ў тым, што зямля стала таварам, а вядзенне сельскай гаспадаркі стала справай прыбытковай. Таму землеўладальнікі здавалі вялікія ўчасткі зямлі ў арэнду. У выніку сяляне страчвалі зямлю, ішлі ў горад шукаць працу і стваралі рынак таннай рабочай сілы. Адначасова ў вёсцы адбыўся падзел сялянства на беднату, сераднякоў і фермераў. Напрыклад, у Англіі ў XVII ст. 5% насельніцтва вёскі валодала капіталам ад 300 да 500 ф. ст. і мела ўласную фермерскую гаспадарку/йомены/, 20% сялян мелі ў сваёй гаспадарцы фермы, якія налічвалі па 5-8 кароў і па 5-6 коней /фрыгольдзьеры/, а астатнія 75% сялян былі беднякамі/коттэры/ і наймаліся на працу.

       Развіццё рынкавых адносін знішчала сацыяльныя абмежаванні і стварала спрыяльныя ўмовы для аб’яднання грамадства. Таму на базе існаваўшых этнасаў/народаў/, якія мелі ўласныя дзяржавы, уласную мову і ўласную культуру адбылося станаўленне еўрапейскіх нацый. Прадстаўнікі трэцяга саслоўя, якія складалі каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва, абвясцілі сябе абаронцамі “нацыянальных інтарэсаў”. Гэтае насельніцтва склала новую палітычную эліту, якая імкнулася атрымаць дзяржаўную ўладу.

      Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі надало магутны штуршок развіццю навукі. У XVII ст. адбылася навуковая рэвалюцыя. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што ў аснову навуковых даследаванняў была пакладзена новая метадалогія. Гэтая метадалогія была заснавана на прынцыпах рацыяналізму і прагматызму, на эксперыментальных методыках і назапашванні практычнага вопыту. Асновы новай метадалогіі былі замацаваны ў працах такіх філосаваў, як Ф.Бэкан, Р.Дэкарт, Б.Спіноза. У XVII ст. чалавек навукі быў не антычным мудрацом, не “ чорнакняжным “ магам сярэднявечча, а менавіта эксперыментатарам, які паспяхова спасцігаў раней невядомае. Навуковыя веды ўзнялі свядомасць грамадства на новую ступень. Светаадчуванне Бэкана, Дэкарта, Лейбніца было ўвогуле аптымістычным. Яно было прасякнута верай у магчымасць перабудовы грамадскага жыцця на аснове розума і рацыяналізма. Ідэалам новага светаадчування была постаць Санчо Пансы – героя М.Сервантэса, чалавека-рэаліста, які не меў выхавання і мовы арыстакрата. Тоўсты, просты і прагматычны ў жыцці, ён стаў сімвалам новага часу – эпохі трыумфальнага шэсця індустрыяльнай цывілізацыі.

     “Новы час” – гэта перыяд сусветнай гісторыі, які ахоплівае другую палову XVI-XIX стст. – час станаўлення і развіцця індустрыяльнага грамадства. У гэты гістарычны перыяд адбыліся істотныя змены і ў палітычным жыцці грамадства. Палітычнымі сімваламі новага часу сталі англійская буржуазная рэвалюцыя 1640-1649 гг. і Вялікая французская рэвалюцыя канца XVIII ст. Перамога гэтых рэвалюцый адкрыла дарогу да палітычнай перамогі індустрыяльнай цывілізацыі і ў іншых краінах. Важнай палітычнай падзеяй новага часу была вайна за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якая закончылася ўтварэннем ЗША. У 1776 г. была прынята “Дэкларацыя незалежнасці” гэтай дзяржавы. З гэтага моманту індустрыяльная цывілізацыя выйшла за межы Еўропы і набыла сусветны характар.

       Сусветнасць індустрыяльнай цывілізацыі была звязана і з такой палітычнай з’явай як утварэнне каланіяльных імперый. Філасофія XVII ст. стварыла знакамітую тэорыю “натуральнага права”. Сутнасць гэтай тэорыі была вельмі простая: “толькі той мае права на месца пад сонцам, хто валодае сілай”. Пры гэтым у разлік не браліся ні мараль, ні Бог, ні справядлівасць. На гэтым падмурку будаваліся ідэалогія рабаўніцтва іншых народаў. Вялікія геаграфічныя адкрыцці прывялі да таго, што такія краіны Заходняй Еўропы як Англія, Францыя, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Данія захапілі і падзялілі Афрыку, Лацінскую Амерыку, Аўстралію, усталявалі сваё панаванне ў Індыі і Кітаі. У каланіяльных імперыях падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі і знішчэнню каля 1,5 млрд. чалавек. Толькі англійскія кампаніі вывезлі ў XVII ст. з Афрыкі ў якасці рабоў каля 2 мільёнаў афрыканцаў. Рабаванне і эксплутацыя калоній былі адной з асноўных крыніц накаплення капіталу і індустрыялізацыі краін Заходняй Еўропы ў XVIII-XIX стст.

 

      

   2. Статут 1588 г. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

        Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны Сойм.

         Таму вельмі хутка дэпутаты сойма ад ВКЛ дамагліся выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй. Цалкам верагодна, што гэтыя законы прымаліся на асобных паседжаннях дэпутатаў Сойма ад ВКЛ. Выданне Статута 1588 г. адбылося такім жа шляхам. Улічваючы дыскрымінацыю з боку Польшчы, Статут ВКЛ 1588 г. у многіх выпадках адыходзіў ад умоў Люблінскай уніі. Так, артыкул 12 Статута забараняў палякам набываць зямельную ўласнасць у межах ВКЛ. Статут захоўваў права ВКЛ на асобнае заканадаўства, уласны дзяржаўны апарат і войска. Польскія паны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ. Адметным было і тое, што статут 1588 г. замацаваў у якасці дзяржаўнай старабеларускую мову.

          Аднак у целым гэтыя прававыя нормы не маглі спыніць галоўнага- заняпаду дзяржаўнасці, страту беларусамі нацыянальнай Айчыны, наступу паланізацыі. Справа ў тым, што ў Рэчы Паспалітай з цягам часу ўсе галіны ўлады – заканадаўчую, выканаўчую, судовую – прыбрала ў свае рукі шляхта. Гэты працэс ішоў пад дэвізам: “ не рушыць старыны, не ўвадзіць навіны”.

         Кароль Рэчы Паспалітай выбіраўся на сойме і поўнасцю залежыў ад яго рашэнняў. У 1573 г. была прынята пастанова згода з якой 16 сенатараў заўсёды знаходзіліся пры каралі і з’яўляліся яго дарадцамі ў любой справе. Гэта азначала, што палітычная ўлада набыла выразны алігархічны характар. Толькі шляхта мела права распараджацца дзяржаўнымі падаткамі, яна склікала паспалітае рушэнне, з 1632 г. шляхта пачала кантраляваць чаканку манеты, з 1775 г. -  раздачу каралём дзяржаўных зямель. Палітычная абмежаванасць каралеўскай улады прывяла да таго, што рэальных фінансаў, маёмасці і ўлады кароль не меў.

         Акрамя таго, у пачатку XVII ст. шляхта атрымала права на канфедырацыю і рокаш. Канфедырацыя – гэта саюз шляхты, выкліканы якой-небудзь прычынай. Як правіла, тая ці іншая частка шляхты ставіла сабе на мэце абарону сваіх правоў альбо барацьбу за палітычную ідэю, напрыклад, абарону каталіцтва. Рокаш – гэта выключнае права шляхты на барацьбу супраць караля, калі апошні парушаў якое-небудзь яе права замацаванае Соймам.

        Такім чынам, агульная палітычная сістэма Рэчы Паспалітай была па форме рэспубліканскай, а па зместу і сутнасці – алігархічнай. Гэта садзейнічала развіццю ўсеагульнага крызісу Рэчы Паспалітай.

        Выключныя правы, якімі валодала польская шляхта, вабілі палітычную эліту ВКЛ. Таму на працягу XVII ст. амаль уся беларуска-літоўская шляхта прыняла каталіцтва і была асімілявана палякамі. Гэты працэс ахапіў і дзяржаўную ідэалогію, якой з’яўлялася хрысціянства. У Рэчы Паспалітай галоўная роля належыла каталіцкаму касцёлу, а ў ВКЛ – праваслаўнай царкве.

        Палітычныя супярэчнасці, войны паміж Вільняй і Масквой, а потым паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам спрыялі таму, што ў ВКЛ узмацніўся ўніяцкі рух, які ставіў на мэце аб’яднанне праваслаўнай царквы, але не з касцёлам увогуле, а толькі з Ватыканам. Пасля таго, як у Маскве ў 1589 г. быў створаны патырярхат, які атрымаў права на кіраванне праваслаўнай царквой і ў ВКЛ, уніяцкі рух у ВКЛ рэзка ўзмацніўся.

         У 1595 г. папа Рымскі падпісаў акт уніі для праваслаўнай царквы ў межах ВКЛ, а ў 1596 г. праваслаўныя епіскапы ВКЛ са свайго боку падпісалі царкоўную унію з Рымам у Брэсце. Згодна з умовамі ўніі праваслаўная царква трапіла ў палітычныю і кананічную залежнасць ад Рыма, але кампрамісам было тое, што яна захавала традыцыйную праваслаўную абраднасць.

         Такім чынам, палітычнае, прававое і ідэалагічнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай вызначалася стратай асноў дзяржаўнасці і нацыянальнай самабытнасці ва ўсіх сферах жыцця народа.

 

3. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у пачатку XVII ст. Узаемаадносіны з Расіяй.

 

Пасля Люблінскай ўніі каралем Рэчы Паспалітай быў абраны Стэфан Баторый. С.Баторый быў здольным палітыкам і ваеннаначальнікам. Негледзячы на адсутнасць сродкаў у дзяржавы, ён здолеў стварыць моцную армію, у кароткі тэрмін разграміў войскі Івана ІV і вызваліў тэрыторыю ВКЛ. У 1583 г. Рэч Паспалітая і Маскоўскае царства падпісалі мірную дамову, згодна з якой урад Івана IV страціў тэрыторыю Прыбалтыкі.

У 1584 г. маскоўскі цар Іван IV памер і ў Расіі пачаўся перыяд барацьбы за ўладу, перыяд сялянскіх і казацкіх хваляванняў, якія ахапілі цэлыя рэгіёны. Пашырэнню народнага руху ў Расіі спрыяла і тое, што ў 1597 г. Барыс Гадуноў забараніў сялянам пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога і вызначыў тэрмін пошуку тых сялян, якія кінуліся ва ўцекі. Узмацненне прыгоннага права падштурхнула сялян Расіі да пошуку “справядлівага цара”.

У 1604 г. такі цар з’явіўся. Гэты быў былы манах Грыгорый Атрэп’еў, родам з ВКЛ. Гэты малады манах, які займаў пасаду памочніка маскоўскага патрыярха, абвясціў сябе сынам цара Івана IV – царэвічам Дзмітрыем. Сапраўдны царэвіч Дзмітрый трагічна загінуў, калі яму было чатыры гады. Таямнічая смерць царэвіча і народныя чуткі, а таксама незадавол расіян уладай былі спрытна выкарастаны Атрэп’евым, які сцвярджаў, што ён і ёсць сапраўдны “царэвіч Дзмітрый”. Ілжэдзмітрый І збег ў Рэч Паспалітую, дзе яго прыняў кароль Жыгімонт Ваза. Яны заключылі дамову, згодна з якой Ілжэдзмітрый І атрымаў войска, ажаніўся на палячцы і абяцаў пасля маскоўскай каранацыі прыняць каталіцтва. Пасля гэтага Ілжэдзмітрый І абяцаў заключыць з Рэччу Паспалітай ўнію па ўзору Люблінскай.

Да распрацоўкі гэтага палітычнага плана мелі адносіны і магнаты ВКЛ, войскі якіх склалі аснову арміі самазванца. У 1605 г. Ілжэдзмітрый І заняў Маскву, але маскоўскае баярства незадаволенае пачаткам польскага панавання, склала змову і забіла самазванца. Пасля гэтага пачалася інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Расію. У 1609 г. войска Рэчы Паспалітай падышло да Масквы. Урад Масквы быў адхілены ад улады і маскоўскім царом быў абвешчаны сын польскага караля Уладзіслаў. Аднак Жыгімонт Ваза не пускаў свайго сына ў Маскву. Ён патрабаваў спачатку падпісаць унію аб аб’яднанні дзяржаў.

Пачатак іншаземнага панавання выклікаў нацыянальна-патрыятычны ўздым сярод простага народа. У 1612 г. грамадзяне Расіі стварылі народную армію і захапілі Маскву. Пасля гэтага ў 1613 г. Земскі сабор Расіі выбраў новым царом Міхаіла Раманава.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

 

 


4. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.

 

Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская ўнія адыграла ўкраінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам.

Казацкай вольнасці на Ўкраіне прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны, бо народ Украіны быў праваслаўным.

Усе цэрквы Ўкраіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і граць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана ўкраінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі.

Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ.

Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Перамогі пастаўшых, атрыманыя ў 1648-1651 гг., спрыялі пашырэнню паўстання. У гэты перыяд паўстанне ахапіла і тэрыторыю Беларусі. Асноўныя падзеі разгортваліся на поўдні Беларусі, у раёнах, што межавалі з Украінай. Казацка-сялянскі рух ахапіў Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыцу, Тураў, Пінск. Казакі авалодалі Брагіным, Бабруйскам, Чэчэрскам і іншымі гарадамі. Яны нават спрабавалі захапіць Слуцк, але безпаспяхова.

У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла.

У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.

Такім чынам, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў  на сацыяльнае жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню беларускага казацтва.

 

 5. Трынаццацігадовая вайна і яе вынікі (1654-1667 гг).

 

Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў Рэчы Паспалітай ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з Рэччу Паспалітай, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа Рэч Паспалітая атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзяржаўную ўладу. 

У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам Рэчы Паспалітай. Расія пераканалася, што Рэч Паспалітая страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Ўкраіны аб далучэнні Ўкраіны да Расіі. Анэксія Ўкраіны зрабіла вайну паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй непазбежнай.

У 1654 г. 100 тыс.войска рускага цара ўвайшло на тэрыторыю Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе беларускія гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена.

Новая расійская адміністрацыя праводзіла ў Беларусі недальнабачную палітыку. Мясцовае насельніцтва моцна цярпела ад новай улады. Таму на занятай тэрыторыі пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. У лясы пайшла шляхта, сяляне і гараджане. Ідэя вызвалення Радзімы ахапіла ўсе насельніцтва, якое ахвяравала грошы, харчаванне і жывёлу. У выніку партызанскія злучэнні вызвалілі цэлыя ваяводствы і паветы. Напрыклад, у 1661 г. гараджане Магілёва знішчылі рускі гарнізон, які складаўся з 2 тысяч чалавек. Царская улада была ліквідавана ў Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, Глыбокім, Бешанковічах. У гэты перыяд былі вызвалены Менскі, Барысаўскі, Навагрудскі паветы.

Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзяенні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Ўкраіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на заступніцтва за праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай.

У 1686 г. кароль Рэчы Паспалітай Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных Рэчы Паспалітай. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы.

Такім чынам, трынаццацігадовая вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны Рэч Паспалітая трапіла ў частковую палітычную залежнасць ад Расіі, таму што дзяржава страціла суверэнітэт над часткай свайго насельніцтва. У эканамічных адносінах вынікі 13-ці гадовай вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Беларусі страціла 1,5 млн. чалавек, 70% хат у вёсках стаялі пустымі, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.

 

 6. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яго наступствы.

  

Улада палітычнай алігархіі садзейнічала таму, што краіна трапіла ў паласу ўсеагульнага крызiсу. Палiтычны крызiс вызначаўся тым, што работа Сойма была паралiзавана знакамiтым шляхецкiм «лiберум вета». У 1652 годзе быў створаны працэдэнт, калi работа была сарвана дэпутатам ад ВКЛ. Сойм прызнаў «вета» дэпутата правамоцным і спыніў працу. З гэтага моманту  і да 1764 г. было сарвана прыкладна 80% усіх Соймаў.

Акрамя таго, палітычная анархія і безладдзе ў сталіце дапаўнялася безладдзем на месцах. Павятовыя соймікі пачалі прымаць пастановы, якія давалі права шляхце не выконваць дзяржаўныя законы. Мясцовыя суды і Літоўскі трыбунал не маглі нічога зрабіць з самавольствам шляхты. На практыцы судовыя пастановы толькі тады выконваліся, калі той, хто выйграваў справу меў войска, каб выконваць рашэнне суда. А калі суд і ісцец бачалі, што з вінаватым нічога зрабіць нельга, суд аб’яўляў вінаватага выгнаннікам з Айчыны і пазбаўляў яго грамадзянства. Такую пастанову выдаваў кароль, сыходзячы з рашэнняў Трыбунала. Але гэтых рашэнняў ніхто не выконваў. Так, каронны стражнік Самуіл Лашч атрымаў 236 пастановы аб выгнанні з краіны. Але ён не толькі не пакінуў Радзіму, а працягваў займаць сваю пасаду і па-ранейшаму ваяваў са сваімі суседзямі. Такіх выпадкаў было вельмі шмат.

Крызіс праявіўся ў тым, што шляхта увесь час стварала канфедэрацыі, асабліва ў перыяд выбараў караля. На выбары караля магнаты ехалі з 20 тысячным войскам і артыллерыяй. Самі выбары рэдка праходзілі без крывавых сутычак. Як правіла, канфедэраты пісалі каралю скрагі і калі кароль іх не задавальняў, тады пачыналася грамадзянская вайна супраць улады.

Ад палітычнага крызісу асабліва цярпелі тыя сацыяльныя колы грамадства, якія не належылі ні да шляхты, ні да католікаў. У іх увогуле не было ніякіх правоў. Таму гэтая частка грамадства шукала абароны за мяжой. Пасля 13-ці гадовай вайны Расія мела права бараніць інтарэсы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, а ў гады Паўночнай вайны Расія атрымала магчымасць аказваць уплыў і на выбары караля.

Аднак негледзячы на знешнія пагрозы, шляхта яшчэ больш абвастрала становішча ў дзяржаве. У 1733 г. Сойм прыняў пастанову, якая пазбаўляла некатолікаў быць пасламі ў Сойме, прымаць удзел у рабоце Трыбунала і займаць грамадскія пасады.

Такім чынам, палітычны крызіс Рэчы Паспалітай садзейнічаў сацыяльнаму расколу ў грамадстве, разбураў асновы дзяржаўнасці і правапарадку, ствараў перадумову, якія прывялі да ліквідацыі гэтай дзяржавы.  

 

 

 

7. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне зямель ў склад Расіі.

 

У 1763 г. памёр Аўгуст ІІІ і магнацкія групоўкі пачалі барацьбу за ўладу. У гэты час дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай фактычна не было і яе суседзі: Расія, Аўстрыя і Прусія вырашылі выкарастаць зручны момант. Расія вырашала правесці на каралеўскі трон свайго прыхільніка, які б дапамог вырашыць пытанне аб далучэнне да Расіі тых тэрыторый, дзе жыло праваслаўнае насельніцтва. Такім прэтэндэнтам стаў Станіслаў Панятоўскі, які быў блізкім сябрам Кацярыны ІІ. Вясной 1764 г., калі чакалася скліканне выбарчага Сойму, прыхільнікі Панятоўскага стварылі канфедэрацыю ВКЛ і звярнуліся з дапамогай да Расіі. Кацярына ІІ накіравала ў ВКЛ войска. Аднак супраць расіян выступілі Радзівілы. У рашаючай бітве Радзівілы былі разбіты і пасля гэтага Панятоўскі быў абраны каралем Рэчы Паспалітай.

Але замест таго, каб дагадзіць Кацярыне ІІ, Панятоўскі пачаў праводзіць некаторыя рэформы. Гэтыя рэформы былі накіраваны на ўмацаванне ўлады і дзяржавы. Кацярына ІІ была абурана каварствам Панятоўскага. Яна вырашала дзейнічаць больш рашуча, не маскіруючы свае сапраўдныя намеры. Тым больш, што Панятоўскі запатрабаваў, каб Расія вывела свае войскі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У адказ Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі ў Сойм патрабаванне адмяніць пастанову 1733 г. і ўраўнаваць правы католікаў і некатолікаў г.з. дысідэнтаў. У 1766 г. Сойм адмовіўся гэта зрабіць. Тады пры дапамозе Расіі і Прусіі былі створаны дзве канфедэрацыі – у Слуцку і Торуні. Пад уздзеяннем расійскай арміі, размешчанай пад Варшавай, Сойм у 1767 г. прыняў пастанову аб ураўнаванні правоў католікаў і дысідэнтаў. У адказ каталіцкя шляхта ў 1768 г. стварыла сваю канфедэрацыю ў Бары. Але ў 1771 г. барскія канфедэраты былі разбіты арміяй маладога Суворава ў мястэчку непадалеку ад Кобрына. Пасля гэтага Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі дагавор аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з дагаворам да Расіі адыходзіла Полаччына, Віцебшчына, Магілёўшчына і частка Паўднёвай Беларусі. Дзяржаўная мяжа прайшла па Заходняй Дзвіне і Дняпру.

Пасля першага падзелу Кацярына ІІ абяцала, што ў Расіі больш няма тэрытарыяльных і палітычных прэтэнзій да Рэчы Паспалітай. Але на самой справе саюзнікі пачалі весці тайныя перагаворы аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Аднак вайна Расіі з Турцыяй і паўстанне Пугачова перашкодзілі Расіі на некаторы час.

Пасля перамогі Расіі над Турцыяй сітуацыя змянілася і для Расіі і для Рэчы Паспалітай. У Рэчы Паспалітай былі створаны перадумовы для пераадолення палітычнага крызіса і ператварэння краіны ў моцную дзяржаву. Гэтаму спрыялі рашучыя рэформы і работа Чатырохгадовага Сойма.

Сойм працаваў з 1788 г. па 1791 г. 3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэта быў крок рэвалюцыйнага тыпу. Канстытуцыйны лад жыцця стварыў рэальныя ўмовы для хуткага развіцця дзяржавы, умацавання ўлады на сапраўды дэмакратычных пачатках.

Расія і яе саюзнікі ўбачылі ў гэтай канстытуцыі палітычную пагрозы для сябе. Яны пачалі падштурховаваць шляхту да рокаша. З гэтай мэтай у 1792 г. у Санкт-Пецярбургу была створана канфэдэрацыя шляхты, якая выступіла супраць Канстытуцыі 1791 г. Конфедэраты-здраднікі звярнуліся па дапамогу да Расіі.

У ліпені 1792 г. да гэтых канфедэратаў, якія дзейнічалі ў мястэчку Тарговіца, далучыўся кароль. Па загаду караля Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У гэты момант Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі Сойму новы ультыматум. Яны запатрабавалі зацвердзіць другі падзел дзяржавы. Ультыматум саюзнікі падмацавалі дагаворам, які быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу.

У чэрвені 1793 г. на Сойме, скліканым ў Гродне, было зачытана патрабаванне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Дэпутаты моўчкі заслухалі яго. Тады пасол Расіі сказаў, што маўчанне – знак згоды і дагавор быў зацверджаны, а тарговіцкая канфэдэрацыя распушчана.

Па ўмовах дагавору да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь і Правабярэжная Украіна.

Другі падзел РП, здрада значнай часткі шляхты выклікалі пратэст у патрыётаў Айчыны. Патрыятычнай шляхта пачала рыхтавацца да паўстання. Цэнтр падрыхтоўкі знаходзіўся ў Варшаве. Паўстанне пачалося ў 1794 г., яго ўзначаліў Т.Касцюшка. Ён разлічваў на дапамогу Францыі, падтрымку Аўстрыі і Прусіі. Сацыяльная база паўстання была вельмі вузкай. Т.Касцюшка разлічваў у асноўным на шляхту. Сярод паўстаўшых не было адзінства. Т.Касцюшка не змог стварыць моцнай і баяздольнай арміі. Надзеі паўстаўшых на дапамогу Францыі не спраўдзіліся, а Аўстрыя і Прусія выступілі супраць паўстаўшых. У выніку паўстанцы былі разгромлены арміяй фельдмаршала Суворава. Рашаючыя бітвы адбыліся ў кастрычніку – лістападзе 1794 г. 6 лістапада Варшава здалася, а Касцюшка трапіў у палон.

Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 г. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь.

Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай землі Беларусі былі далучаны да Расіі.

 

 8. Пачатак прамысловага перавароту ў Заходняй Еўропе.

Прамысловая рэвалюцыя, яе змест і сутнасць.

 

У апошнія трэці ХVIII ст. магчымасці мануфактуры былі вычарпаны. Каб забяспечыць далейшае развіццё эканомікі патрэбны былі новыя тэхналогіі. Развіццё тэхналагічнага працэсу было звязана з вынаходніцтвам і ўкаранэннем у вытворчасць новага абсталявання. Творцамі новай тэхнікі сталі звычайныя прадпрымальныя майстры з ліку ткачоў, механікаў і металургаў.

Удасканаленне тэхналагічнага працэсу пачалося ў лёгкай прамысловсці. Лідэрам гэтай прамысловай галіны была Англія, якая паклала пачатак прамысловаму перавароту. У 1733 г. англійскі майстар Джон Кей, які  працаваў ткачом і механікам, вынайшоў імклівы лятучы бегунок. Дзякуючы вынаходніцтву, прадукцыйнасць працы і вытворчасць тканіны выраслі ў два разы. У выніку прамысловасць пачала адчуваць недахоп пражы. У 1765 г. англійскі ткач і плотнік Джэймс Харгрывс вынайшоў механічную пралку, якую ён назваў «Джэнні». Гэтая пралка забяспечыла рост прадукцыйнасці працы ў 18-20 разоў. Затым у 1784 г. англійскія майстры стварылі механічны ткацкі станок, які забяспечыў рост прадукцыйнасці працы і вытворчасць тканіны ў 40 разоў. У гэтым жа годзе механік і вынаходнік Джэймс Уатт вынайшоў паравую машыну. Гэтае вынаходніцтва дазволіла стварыць прынцыповы новы рухавік не толькі для фабрык і заводаў, але і для транспарту.

Вельмі хутка ў Англіі, Францыі, іншых краінах пачалася вытворчасць паравых рухавікоў, якія стваралі аснову новага тэхналагічнага працэсу. У 1800 г. у краінах Заходняй Еўропы працавала 1000 паравых машын, на базе якіх ствараліся фабрыкі і заводы.

Тэхналагічны пераварот ахапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Генры Корт стварыў пудынгавую печ, якая ўдасканаліла вытворчасць сталі. Доменныя печы, якія працавалі на коксе, паклалі пачатак рэвалюцыі ў металургіі.

Для мадэрнізацыі эканомікі быў неабходны сучасны транспарт. Рэвалюцыйныя перамены адбыліся і ў гэтай галіне. У 1807 г. Роберт Фултан пабудаваў у ЗША першы параход, а ў 1814 г. Д.Стэфенсон пабудаваў першы паравоз. У 1825 г. англічане пабудавалі першую чыгунку, у Германіі чыгункі пачалі будавацца ў 1835 г., а ў Расіі – у 1837 г.

Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове XIX стст. у краінах Заходняй Еўропы адбылася прамысловая рэвалюцыя. Сутнасць гэтай рэвалюцыі была ў наступным:

1.У тэхналагічных адносінах адбыўся пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, заснаванай на машынах і механізмах новага тыпу;

2.Калі ва ўмовах мануфактуры галоўную ролю адыгрываў чалавек, то ва ўмовах фабрыкі чалавек стаў прыдаткам рабочай машыны;

3.Прадукцыйнасць працы цяпер залежыла ад ступені эксплуатацыі рабочай сілы;

4.У грамадстве сфарміраваліся асноўныя сацыяльныя групы насельніцтва індустрыяльнай цывілізацыі: вышэйшы, сярэдні і рабочы клас.

 

9. Еўрапейская Асвета і яе ідэі.

 

Прамысловая рэвалюцыя змяніла сацыяльнае жыццё грамадства. Будаўніцтва фабрык і заводаў (індустрыялізацыя) стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця гарадоў. У першай палове XIX ст. у Заходняй Еўропе хуткімі тэмпамі будаваліся гарады. Напрыклад, у Англіі ў 1811 г. у гарадах пражывала 65% усяго насельніцтва краіны, а ў 1841 г. у гарадах гэтай краіны пражывала ўжо каля 80% насельніцтва. Цэнтрамі індустрыяльнай цывілізацыі сталі прамысловыя гарады такіх краін, як Францыя, Германія, ЗША, Бельгія, Галандыя, Швейцарыя.

Змены ў сацыяльным жыцці былі звязаны і з такой з’явай, як эпоха Асветы. Асвета - гэта ідэйны і грамадскі рух новага часу, які ахапіў Еўропу і Амерыку. Яго гістарычныя рамкі ахопліваюць 1689 – 1789 гг. Першая дата звязана з пачаткам «славутай рэвалюцыі» у Англіі, а другая – з пачаткам Вялікай французкай рэвалюцыі. Дзеячы эпохі Асветы змагаліся за ўсталяванне «царства розуму», у аснове якога яны бачылі «натуральную роўнасць» грамадзян. З гэтай роўнасці вынікала патрабаванне палітычных правоў і свабод. Грамадская думка Асветы была ўпэўнена ў магутнасці чалавечага розуму, у прагрэсе навукі, што стварала ўмовы для ўсебаковага росквіту грамадства. Аднак у кожнай дзяржаве былі свае асаблівасці і свае асветнікі. У Англіі – гэта Д.Локк, які напісаў сачыненне «Вопыт чалавечага розуму». У гэтым творы Локк сцвярджаў, што неад’ёмным правам чалавека з’яўляецца права на жыццё, свабоду і ўласнасць. Французкая Асвета – гэта Вальтэр, Ж.Ж.Руссо, Д.Дзідро, Ш.Монтэск’е. Гэтыя асобы спачатку былі дысідэнтамі і радыкаламі, яны ўзначалілі грамадска-палітычны рух Францыі, які завяршыўся перамогай Вялікай французкай рэвалюцыі. Разам з тым гэтыя дзеячы паклалі пачатак новай філасофска-палітычнай плыні, якая атрымала назву «навуковай утопіі».

На пытанне – за што трэба змагацца чалавеку?, Вальтэр і Руссо адказалі – за роўнасць, братэрства і свабоду. Але ці ж можна зрабіць такім усё грамадства? Асветнікі адказалі – безумоўна, можна. Утапізм іх вучэння заключаецца ў тым, што яны жадалі стварыць шчаслівае «царства свабоды» для ўсіх і кожнага грамадзяніна. Утапічныя ідэі асветнікаў аказвалі ўплыў на філасофска-палітычную думку і культурнае жыццё індустрыяльнай цывілізацыі ў XVIII – XIX стст.

Прадстаўніком нямецкай асветы быў філосаф Э.Кант. Асабліваю ўвагу дзеячы Асветы надавалі барацьбе з рэлігіяй і царквой. На іх думку, рэлігія была перашкодай на шляху да царства свабоды і роўнасці. Э.Кант у рабоце «Крытыка чыстага розуму» абверг усе магчымыя доказы быцця Бога. Пасля гэтага філосафы абвясцілі свету, што новы чалавек «штурмам» узяў неба, не пакінуўшы там месца Богу. Праз некаторы час другі нямецкі філосаф Ф.Ніцшэ канстатаваў, што ў сацыяльным і духоўным жыцці чалавека індустрыяльнага грамадства «Бог памер». Яму на змену прыйшоў звышчалавек, які сам устанавліваў мараль, правілы і нормы чалавечага жыцця.

Каб хоць неяк наблізіць шчаслівае будучае, у XVIII ст. пачалі будаваць сады і паркі, якія павінны былі злучыць чалавека з прыродай і «новым раем». Гэта былі месцы філасофскіх і палітычных гутарак, месцы прыгажосці і адпачынку. У кампазіцыі паркаў уключаліся галерэі, музеі, тэатры, храмы. Усе гэта павінна было ўвасобіць рэалізацыю мары аб «жыцці ў райскім садзе», аб хуткім наступе шчаслівай будучыні. Ідэі еўрапейскай Асветы аказвалі вялікі ўплыў і на Беларусь. Будаўніцтва ў Беларусі палацава-паркавых ансамбляў у другой палове XVIII ст. сведчыць аб тым, што рэалізацыя асветніцкіх ідэй была сацыяльнай рэчаіснасцю нашай Бацькаўшчыны.

 

 


Лекцыя 5 . Беларусь у складзе Расійскй імперыі

(другая палова XVIII – першая палова XIX ст.)

 

1. Эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (асаблівасці цывілізацыйнага развіцця).

 

Тэхналагічная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы, што адбылася ў канцы XVIII ст., аказала вялікі ўплыў і на цывілізацыйны лад жыцця Расіі. У Расіі гэты перыяд супаў з цараваннем Кацярыны ІІ.

Усталяванне элементаў рынку пачалося ў Расіі яшчэ ў эпоху Пятра І. Пятроўскія рэформы садзейнічалі развіццю мануфактурнай вытворчасці. У XVIII ст. у Расіі з’явіліся горныя прадпрыемствы, плавільні, буйныя ваенныя арсеналы, шаўковыя і аксамітныя мануфактуры. Адначасова ў эканоміцы захоўвалася саматужна-хатняя рамесніцкая вытворчасць.

У эканамічным развіцці Расіі назіралася барацьба дзвух тэндэнцый- з аднаго боку развіваўся гандаль, фарміраваўся пачатковы рынак, ішло станаўленне капіталістычнага ўкладу; напрыклад, у канцы XVIII ст. у Расіі працавала каля 200 горнадабываючых прадпрыемстваў, налічвалася больш за 2 тысячы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, каля 1700 кірмашоў. На гэтых прадпрыемствах налічвалася каля 80 тыс. работнікаў, з якіх 33,5 тыс. былі наемнымі.

Але з другога боку, у Расіі ішоў працэс узмацнення феадальнага ўціску на сялянства, узмацненне абсалютызму. Гэта праяўлялася ў тым, што сялянства ператваралася ў рабоў, якія не мелі абсалютна ніякіх правоў і павінны былі  працаваць на памешчыка да 5 дзен на тыдзень. Узмацненне абсалютызму праяўлялася ў тым, што ў галіне палітыкі царызм абапіраўся толькі на памешчыкаў (да 2% насельніцтва), армію і паліцыю. Улады рашуча змагаліся з любымі элементамі лібералізму і рэфармізму, што былі накіраваны на развіццё палітычнага працэсу ў грамадстве.

Царызм праводзіў рэакцыйную ўнутраную і знешнюю палітыку, быў «жандармам Еўропы», улады Расіі змагаліся з рывалюцыйным рухам у сваёй краіне і за яе мяжамі.

Такім чынам, эканамічная і палітычная супярэчлівасць ў жыцці Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. садзейнічалі імкліваму развіццю сацыяльнага крызісу, узмацненню нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў Расіі, фарміраванню тайных арганізацый і рухаў.

 

2. Сацыяльна-эканамічная палітыка самадзяржаўя ў Беларусі ў  канцы XVIII – першай палове XIX ст.

 

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. У Беларусі жыло каля 3 млн. чалавек са складу беларусаў, палякаў, яўрэяў, татар, украінцаў, народаў прыбалтыкі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках – адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.

Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах. У складзе Расіі шляхта не бачыла свайго месца, таму што абсалютызм быў не сумяшчальны з тымі правамі і свабодамі, якімі валодала шляхта. Самадзяржаўе гэта добра разумела, але спачатку заахвочвала шляхту да лаяльнасці і пакорлівасці ўладам. Той шляхце, якая вяла сябе пакорліва, улады Расіі захавалі маёмасць, давалі магчымасць працаваць у дваранскіх сходах на месцах.

З той часткай шляхты, якая ўдзельнічала ў тайных таварыствах, рыхтавала і праводзіла паўстанні 1794г., 1830-1831 гг., 1863-64 гг. самадзяржаўе рашуча змагалася шляхам рэпрэсій і так званых «разбораў шляхты». Пад час «разбораў» у шляхты забіралі шляхецтва, зямельную ўласнасць і пераводзілі ў склад мяшчанства, частку шляхты высялялі ў Сібір, частку – за мяжу. У выніку ўжо ў другой палове XIX ст. шляхецкае саслоўе ў Беларусі знікла. Адначасова ўлады Расіі накіроўвалі ў Беларусь расійскіх памешчыкаў з ліку ваенных, былых палітыкаў, яны былі мясцовамі адміністратармі, кіраўнікамі ўрадавых устаноў, мясцовых судоў. Гэта былі элементы каланізацыі і русіфікацыі Беларусі.

У адносінах да сялянства Беларусі ўрад Расіі праводзіў тую ж прыгонніцкую палітыку, што і ў дачыненні да сялянства Расіі. Але ў сацыяльных адносінах прыгоніцтва дапаўнялася русіфікацыяй у галіне мовы і культуры, барацьбой з нацыянальным самавызначэннем мясцовых сялян. Гэта праявілася ў тым, што 1839 г. была ліквідавана ўніяцкая царква, а ў 1840 годзе ліквідавана дзеянне Статута 1588 г. у Беларусі. Дзеянне Статута фармальна сведчыла аб павазе царызма да мясцовых традыцый і законаў, гэта была спроба прыцягнуць шляхту на бок супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі, захаваць у сялян веру ў «добрага цара» і кепскага мясцовага пана. Ліквідацыя прававога дзеяння Статута 1588 г. была пераходам да адкрытай палітыкі русіфікацыі.

Новым элементам палітыкі Расіі былі адносіны да яўрэйскага насельніцтва Беларусі. У самой Расіі яўрэяў, як сацыяльнай групы насельніцтва, не было. Каб стрымаць міграцыю яўрэяў у Расію, улады вызначылі «мяжу яўрэйскай аселасці». У 20-е гадах XIX ст. яўрэі былі пераселены з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі. Яны жылі культурна-нацыянальнай аўтаноміяй і кіраваліся кагаламі.

У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэій. У 30-х гадах XIX ст. было спынена выкарыстанне польскай мовы ў судовым справаводстве, адукацыі, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у гарадах і мястэчках пад час рэлігійных свят. З гэтай жа мэтай у Беларусі было зачынена каля паловы ўсіх каталіцкіх кляштароў і касцёлаў, а мясцовае насельніцтва пераводзілася ў праваслаўе. У выніку каля 2,5 млн. беларусаў з ліку ўніятаў і католікаў сталі праваслаўнымі.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў  першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі.

 

 

3. Вайна 1812 г. і Беларусь.

 

         У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся  супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

         24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон  ніяк не разлічваў.

         Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тысяч чалавек, змагаліся на баку Расіі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

         Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

         Палітыку Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

         Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што  адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

         Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з  агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.

 

4. Грамадска–палітычнае жыццё  ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

 

         Пасля пазделу Рэчы Паспалітай, паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т.Кацюшкі значная колькасць беларускай шляхты, што не прынесла прысягі вернасці Расіі, апынулася ў Францыі. Характэрнай з’явай палітычнага жыцця Францыі канца ХVIII – пачатку ХІХ ст. была рэвалюцыйнасть грамадства. Гэтая рэвалюцыйнасць падтрымлівалася вялікай колькасцю палітычных арганізацый: розных клубаў, таварыств і аб’яднанняў. Гэтыя палітычныя суполкі ў Францыі, як правіла, былі масонскага тыпу. Яны дзейнічалі легальна, але сапраўдныя свае палітычныя мэты хавалі за іншай, напрыклад, дабрачыннай, асветніцкай дзейнасцю. Такія арганізацыі адрозніваліся дысцыплінай, імкненнем да барацьбы, самаахвярнасцю сваіх прыхільнікаў, моцнай цэнтралізаванай падпарадкаванасцю. Менавіта гэтым арганізацыям належылі ідэі барацьбы за свабоду, роўнасць і братэрства. Кіраўнікамі такіх суполак ў розны час былі Вальтэр, Дзідро, Гюго, Гётэ, і шмат хто з іншых палітычных і грамадскіх дзеячоў.

         Вельмі шмат суполак такога тыпу дзейнічала ў ЗША. Напрыклад, усе тагачасныя амерыканскія прэзідэнты належылі да іх.

         Пасля вайны 1812 года беларуская шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. У 1818-1821 гг. у Беларусі афіцыйна дзейнічалі пяць масонскіх ложаў: дзве ў Нясвіжы, дзве ў Слуцку і адна ў Мінску. У гэты ж час былі створаны і такія арганізацыі як таварыства “філаматаў” і таварыства “філарэтаў”, якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэте. Асветніцкія таварыствы распачалі сваю працу ў Полацку і Віцебску, Свіслачы – там дзе былі навучальныя ўстановы. Афіцыйна студэнты вывучалі родную мову, гісторыю і культуру Беларусі, але ў сапраўднасці яны рыхтаваліся да палітычнай барацьбы за адраджэнне Айчыны.

         Таварыствы такого тыпу былі створаны і ў Расіі, але палітычны накірунак у іх быў больш выразны, яны дзейнічалі больш рашуча. Гэта прывяло да знакамітага паўстання дзекабрыстаў, што адбылося 14 снежня 1825 г. Але ліквідаваць самадзяржаўе дзекабрыстам не ўдалося.

         Паспрабавалі падтрымаць сваіх расійскіх сяброў і іх беларускія аднадумцы. У 1823 г. быў распрацаваны план бабруйскага паўстання, з арыштам цара ў час агляду бабруйскай крэпасці. Але план не быў выкананы. 24 снежня 1825 г. была сарвана прысяга Мікалаю І. У лютым дзекабрысты Палтаўскага палка паспрабавалі авалодаць бабруйскай крэпасцю. Усе гэтыя выступленні дзекабрыстаў ў Беларусі скончыліся паражэннем. У 1826 г. урад Расіі афіцыйна забараніў дзейнасць любых таварыств і ў любой форме, для барацьбы з імі была створана тайная паліцыя – жандармерыя.

         Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францыі, яны не бачылі у беларусах змагароў і ставілі на мэце адрадзіць Рэч Паспалітая ў межах 1772 г.

         Узначальвалі паўстанне ў Беларусі такія асобы як Ян Ходзька – удзельнік пахода на Маскву, магістр масонаў, Канстанцін і Дамінік Радзівілы – кіраўнікі нясвіжскіх тайных таварыств, Міхаіл Ромер, Вінцэнт Валадковіч і іншыя сябры тайных таварыств. Паўстанне ахапіла Поўнач Беларусі, Гродзенскую губерню, Рэчыцу, Мазыр і Пінск. У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян.

         З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1830 г.

         Такім чынам, грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася адкрытай барацьбой палітычных арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.

 

 


 

Лекцыя 8-9. Беларусь у другой палове ХІХ (1861 - 1900 гг.)

 

1 Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест.

 

         Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.

         Галоўнай рухальнай сілай палітычнай мадэрнізацыі былі палітычныя эліты з ліку фінансавай, гандлева–прамысловай алігархіі і “новага дваранства”. У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла ад караля да парламента. У выніку ў Англіі ўсталявалася парламентская манархія. Аднак выбарчае права было абмежавана маёмастным цэнзам і прывілегіямі старой арыстакратыі. У 20-х г.г. ХІХ ст. у Англіі былі створаны палітычныя арганізацыі, у склад якіх уваходзілі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі, рабочая арыстакратыя, фермеры. Гэта былі такія арганізацыі як «Нацыянальная палітычная асацыяцыя» і «Палітычны саюз». Яны ўзначальваліся бізнесам і патрабавалі рэформы выбарчага права. Парламентская рэформа была праведзена ў 1832г. Выбарчае права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у 10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя акругі. У выніку гэтай рэформы палітычная ўлада ў Англіі перайшла да новай палітычнай эліты.

         Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі, Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы праходзіла шляхам рэвалюцый, якімі кіравалі новыя палітычныя эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы атрымалі перамогу ў вызваленчай вайне, якая была формай дэмакратычнай рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль аб правах». Гэты закон замацаваў за грамадзянамі права на свабоду сходаў, друку, слова, недатыкальнасць асобы, права на валоданне зброяй і г.д.

         Рэвалюцыі, якія адбыліся ў 1848 – 1849гг. у Францыі, Аўстра– Венгрыі, Германіі і Італіі садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі гэтых краін. У 1848 г. у Францыі была прынята канстытуцыя Другой рэспублікі. Яна абвяшчала краіну дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай. Выбарчае права атрымала мужчынскае насельніцтва старэй за 21 год. Выканаўчую ўладу краіны ўзначаліў прэзідэнт, а заканадаўчую – парламент. У сакавіку 1849 г. была прынята імператарская канстытуцыя ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г. прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю гэтай краіны. Грамадзяне Германіі атрымалі выбарчае права, іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.

         Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Езропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.

         Аднак лібералізм адлюстроўваў інтарэсы толькі 20% насельніцтва індустрыяльнага грамадства. У першай палове ХІХ ст. гэтае грамадства ў большасці зразумела, што ўсталявання «царства свабоды» ў жыццевай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя з панаваннем фабрычнай вытворчасці і эксплуатацыі рабочых, рэзка абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню грамадскіх арганізацый і рухаў, у склад якіх уваходзілі рабочыя. Пралетарскі рух набыў масавасць і магутнасць. Але выступленні рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім Ліоне, чартысцкі рух 1836 – 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў ў 1844 г. у германскай Сілезіі былі неарганізаванымі. Палітычнае жыццё паказала, што рабочаму руху не хапае ідэалагічнага падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне рабочага руху было звязана з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. у 1847 г. яны стварылі першую камуністычную арганізацыю – «Саюз камуністаў», а ў 1848г. выдалі «Маніфест Камуністычнай партыі». У «Маніфесце» камуністы адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей і паставілі сваёй мэтай захоп палітычнай улады праз арганізацыю камуністычных рэвалюцый.

         Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна – палітычныя плыні: ліберальна – дэмакратычную і радыкальна – камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.

 

 

2. Аграрная рэформа 1861 г. у Беларусі.

 

         У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г.

         19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна  ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.

         Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей.

         У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.

         Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.

         Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.

         У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні – адно для Ўсходняй Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі.

         Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.

 

 

3. Земская, гарадская,  судовая і іншыя рэформы 60-70 г.г. ХІХ ст.

 

         У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання – земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў – “галосных”. Сход дэпутатаў земства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган - земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., але іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.

        Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і налогаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадского самакіравання – гарадскія думы і ўправы.

         У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруговыя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных заседацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

         Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры тыпа школ – пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.

           У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягнулася 6-7 гадоў, але яе тэрмін залежыў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацыяй служылі 6 месяцаў, з сярэдняй – 1 год, з пачатковай – 4 гады.

           Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю сродкаў масавай інфармацыі. Аднак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г.

           Рэформы 60-70 гг. садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.

 

               4. Сельская гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

 

               Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў – каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў – да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.

               Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.

               Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.

              У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.

               Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

 

5. Прамысловасць Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).

 

          Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі.

           Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці.

           Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання і металаапрацоўкі. У канцы XIX ст. у Беларусі было створана каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належылі буйныя заводы.

           Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Беларусі было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай будаваліся беларускія гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з 330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь рэзка актывізавала  гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай.

            Развіццё рынкавых адносін немагчыма без стварэння фінансава-крэдытных устаноў. У Беларусі былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску – Мінскі камерцыйны банк, Вільні і Беластоку. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.

              У парэформенны перыяд ішло фарміраванне двух асноўных груп насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага грамадства: пралетарыяту і буржуазіі. У 1900 г. у Беларусі налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі – 47 тысяч чал., да буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары – 1993 тыс. чал., пралетарыят – 3674 тыс.чал.

           Такім чынам, пасля 1861 г. у Беларусі паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.

 

6. Паўстанне 1863-64 гг. у Беларусі.

 

            Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

              Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, укарінцаў на самавызначэнне.

             Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.

            Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.

            Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.

                   Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.

               Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную»,  - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.

               Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.

 

 


 
Лекция 10. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ ХХст. (1900-1913гг.)

 

1. Прычыны і вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

1905-1907гг.

 

На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны ХІХст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы щырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнгага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўлялася знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначенне.

На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Буржуазна-ліберальны лагер фарміраваўся на аснове “Саюза земцаў-канстытуцыяналістаў” і “Саюза вызвалення”, на базе якіх у 1905г. былі створаны партыя кадэтаў і акцябрыстаў. Палітычная сутнасць буржуазна-ліберальнай плыні зводзілася да ўсталявання ў краіне канстытуцыйнай манархіі з парламентам.

Правы, адкрыта рэакцыйны лагер, які прадстаўлялі памешчыкі-паўпрыгоннікі, бюракратыя на чале з царом, вярхі праваслаўнай царквы імкнуліся любымі сродкамі захаваць ў краіне абсалютнае самадзяржаўе цара, саслоўныя прывілеі дваранства і іншыя феадальна-прыгонніцкія перажыткі, “адзіную і недзялімую” імперыю. Важнейшымі яго апорамі з’яўляліся армія і паліцыя.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, узнікнення палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі на мяжы  ХІХ-ХХстст. былі: Літоўская сацаял-дэмакратычная партыя (1896г.), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшы і Расіі (Бунд, 1897г.), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП, 1898г.), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900г.), Партыя сацыял-рэвалюцыянераў (1902г.), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1901г.). Як бачым, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі.

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай свядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902г. на  базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільне, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903-1904гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП (Гродна).

Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек і было паранена каля 5 тыс.чалавек. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара была развеяна.

Магутная, нябачная раней хваля выступленяў пратэсту – стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых пракацілася па ўсёй Расійскай імперыі. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня 1905г. прайшлі ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Гродне, Смаргоні – усяго прыкладна ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. Так, у студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні, многія з якіх мелі палітычны напрамак. Ініцыятарамі выступленняў былі партыі дэмакратычнага напрамку – РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ.

Улетку і ўвосень 1905г. рэвалюцыйны рух набывае новы размах, вызначаецца ўзмацненнем наступальных форм барацьбы. У адказ на паўстанне на броненосцы “Пацёмкін”, пачаліся хваляванні ў арміі: выступалі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

      Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на плітычныя уступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.

Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасійскага чыгуначнага саюза.

9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно мела некаторы водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падэеі не перараслі. Паўстанне ў Маскве, іншых гарадах і раёнах Расійскай імперіі былі падаўлены ўзброенымі сіламі. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. У гэтых умовах "левы блок" пачаў распадацца.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. II снежня 1905г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступеннымі. Многія катэгорыі наёмных работнікаў увогуле  былі пазбаўлены права голасу.

Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у  І Дзяржауную думу вясной 1906г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсеры, БСГ, а таксама Бунд і інш. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі, з рознымі падыходамі да ацэнкі палітычнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. 3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам. Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкау, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7-мі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін – да сацыял-дэмакратаў і адзін – да правых.

Зазначым, што станаўленне расійскага парламентарызму ішло вельмі цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала ўсяго 72 дні (1906г.), другая – 102 дні (1907г.).

3 чэрвеня 1907г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Новы выбарчы закон у поўнай меры быў арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Новая антыдэмакратычная выбарчая сістема садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (I907-I9I2гг.) і IV (I9I2-I9I7гг.) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. аказала глыбокае ўздзеянне на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Расійскай імперыі. Па сутнасці, з абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г.д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.

 


2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913гг.

 

Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XXстст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтым тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае – пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.

Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за I900-I9I3 гг. павялічалася на 61,2%, то дробных – усяго на 17%. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229, 6%, а дробнай – на 110%. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5%, а буйной - 46,5% усёй валавай прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы.

У 1913г. вядучымі эаставаліся харчовая прамысловаць, удзельная вага якой складала 26% ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанаыхтоўкі і сплаў – 16,8, дрэваапрацоўчая – 16,1, папяровая – 7, чыгуначная і рамонтныя майстэрні – 5,8, шкляная – 5,7, тэкстыльная – 4,8, гарбарна-абутковая – 4,1,  металаапрацоўчая – 3,8, запалкавая – 2,9 і г. д.

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі узнікаць манапа-лістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – півавараных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края і г. д. Нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася ўжо 34 акцыянерныя прадпрыемствы. З 1900г. па 1913г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся у 5,2 paзa, a ўдзельная вага - з 0,6% у 1900г. да 14,8% у 1913г.

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма "Фрыц Шульц" (Лейпцыг) вяла лесараспрацоўку  ў Бабруйскім павеце. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку "Арол". Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна" у Віцебску, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых і г.д. Аб'ём вытворчасці на прадпрыемствах, якія належылі замежным уласнікам і замежным акцыянерным таварыствам за I900 – 1913гг. павялічыўся ў 11,6 раза.

Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог. Па-ранейшаму важную ролю адыгрываў водны транспарт.

Развіццё прамысловасці і транспарту садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбуйнейшымі фабрычна-завадскімі цэнтрамі да 1913г. сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Орша. Аднак у цэлым па Беларусі і ў гэты час было характэрна пераважнае размяшчэнне прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Удзельная вага такіх прадпрыемстваў у 1900 - 1913гг. павялічылася з 65,7 да 68%, а рабочых на іх – з 45,4 да 51,4%. Агульная колькасць асоб наёмнай працы ў Беларусі да 1914г. дасягнула 514тыс.чалавек.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак  рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.

 


Лекцыя 11. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ   ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ (1914-1917 гг.)

 

1. Першая сусветная вайна і Беларусь.

 

Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Рассіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны правыя партыі, акцябрысты і кадэты заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі царскага ўрада. Большасць эсэраў і меншавікоў таксама прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варварау''.

Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую.

3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

         На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту.

        Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці . Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі  ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.

 

 2.    Прычыны Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.   Асаблівасці рэвалюцыі на Беларусі.

 

Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочіх 23 лютага 1917г. у Петраградзе. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перестала існаваць.

У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідерам акцябрыстау М.Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета, утварыў Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Так у Расіі ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. Па прынцыпе петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. На працягу сакавіка-чэрвеня 1917г. Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секціі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў – у 59.

Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў на Беларусі ўзначальвалі эсеры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы.

Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Патраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў. 

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені эахоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандаваня. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі вайскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тарыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе – улада органаў Часовага урада, Саветаў і ваеннага камандавання. Усе гэтыя ўлады негатыўна адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларусаў.

 

3.      Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да   кастрычніка 1917 г.

 

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна склаліся два лагеры – буржуазна-памешчыцкі, які быў супраць радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняу, і рэвалюцыйна-дэмакратычны, які адстойваў інтарэсы незаможных і маламаёмасных слаёў насельніцтва. Гэта акалічнасць у значнай меры вызначыла характар далейшых падзей у Расіі і тактыку палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Своеасабліва развіваўся палітычны працэс на Беларусі. Пачынаючы з сакавіка 1917г. тут утвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. З мэтай аб’яднання гэтых сіл 25 – 27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся першы э'езд беларускіх нацыянальных арганіэацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускамў нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадстаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

У красавіку 1917г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сяляскі э'езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.

3 8 па 10 ліпеня ў Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Центральная рада беларускіх арганізацый. Яна паставіла перад Часовым урадам пытанне аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

У кастрычніку 1917г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой ВБР, заключалася у скліканні Ўсебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Зазначым, што на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы час актыўна дзейнічалі губернскія арганізацыі агульнарасійскіх партый: кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, народных сацыялістаў, анархістаў і інш. Адзіныя кіруючыя і каардынуючыя цэнтры з гэтых партый мелі толькі бальшавікі, бундаўцы і эсэры.

Палітыку Часовага урада на Беларусі актыўна праводзілі арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна стала кіруючай. 3 мая па восень 1917г. колькасць арганізацый кадэтаў на Беларусі павялічылася з 7 да 30. Яны дзейнічалі у Мінску, Віцебску, Магілёве, а таксама ў 18 павятовых гарадах і 10 населеных пунктах. У жніўні 1917г. на Беларусі і Заходнім фронце кадэты былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю, якой кіраваў краявы цэнтр.

Састаўнымі часткамі праграмы кадэтаў былі ліквідацыя двоеўладдзя, скліканне пасля вайны Ўстаноўчага сходу, які павінен прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя реформы. Кадэты лічылі беларусаў адгалінаваннем рускага народа, выступалі за культурна-нацыянальнае самавызначэнне ўсіх народаў Расіі, за адмену абмежаванняў у правах палякаў, яўрэяў і іншых нацыянальнасцяў, за поўную свабоду ўжывання нацыянальных моў і развіццё нацыянальных культур.

Палітычная эвалюцыя партыі кадетаў прывяла яе да прыняцця ідэі моцнай улады, ваеннай дыктатуры, што негатыўна адаб’ецца на яе далейшым лёсе.

Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі, якія складалі левы спектр палітычных сіл Беларусі. Уплыў бальшавікоў у параўнанні з іншымі партыямі першапачаткова на Беларусі быў нязначным. У практычнай дзейнасці бальшавікі Беларусі зыходзілі з ленінскай стратэгіі перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную, з апорай на пралетарыят і незаможных сялян. У нацыянальным пытанні бальшавікі зыходзілі з лозунга права нацый на самавызначэнне, аўтаноміі нацыянальных абласцей, якія захочуць застацца ў складзе агульнай дэмакратычнай дзяржавы.

Бальшавікі Беларусі, як і цалкам у краіне, знаходзіліся на крайнім левым флангу рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Яны эаставаліся адзінай партыяй, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам. Па меры пралікаў у дзенасці Часовага ўрада ўзрастаў аўтарытэт бальшавіцкай партыі, якая выступала з вельмі даступнымі да рабочых, сялян і салдат лозунгамі: "Фабрыкі і заводы - рабочым!", "Зямля - сялянам!", "Мір - народам!" і г.д.

4 ліпеня 1917г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. На гэтым двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, які адкрыта зрабіў стаўку на ўсталяванне ў краіне ваеннай дыктатуры. У гэтых умовах РСДРП на VI з’ездзе (26 ліпеня-3 жніуня 1917г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага урада.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што значна ўмацавала іх уплыў на народныя масы і салдат. У другой палове верасня 1917г. у ходзе выбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на каферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП/б/. Бальшавікі Беларусі ў практычнай рабоце падтрымлівалі левых эсэраў і левыя плыні ў беларускім нацыянальным руху.

Такім чынам, Часовы ўрад, які працягваў вайну, не жадаў ахвяраваць памешчыцкім землеўладаннем, не праводзіў карэнных змен у грамадска-палітычным жыцці, канчаткова пазбавіўся падтрымкі сялянства, рабочых і салдат, значнай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі. Рэфармісцкі шлях развіцця Расіі стаў праблематычны.


Лекцыя  12. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ. НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА (1917-1920гг.)

 

1. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады.

 

3 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), створаны пры Петраградскім Савеце. Кіравала паўстаннем партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка Часовы ўрад быў скінуты. 28 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антываенныя выступленіі і з іх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Неўзабаве у Мінску і на Заходнім фронце ўладу  у свае рукі  ўзяў ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

На працягу кастрычніка-лістапада 1917г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на усёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі. З’езды саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.

          27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады.

30 лістапада 1917г. прадстаунікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай "Да ўсяго беларускага народа", у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. Для арганізацыі законнай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Дазвол на правядзенне з'езда даў урад УЛ.Леніна, а нарком па нацыянальных справах I.В.Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс.рублёў і паабяцаў, што рашэнні форума будуць прызнаны савецкай уладай.     

I Усебеларускі з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 - дарадчага.  Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай рады.

Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты з'езда падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т.зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло уключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

У ноч з 17 на 18 снежня з’езд аб'явіў праект рэзалюцыі "Аб сама-вызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, і рабочых дэпутатаў.

Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які стаў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. Гэты пункт рэзалюцыі (прыняты аднагалосна) азначаў, што ў межах Беларусі абвяшчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Абылвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркомам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці назваў яе "роспуск", Савет Усебеларуекага з'езда Саветаў - "разгон", прэса - "закрыццё".

         18 снежня 1917 г. члены прэзідыўма Ўсебеларускага з'езда правялі падпольнае паседжанне, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф.Грыбам.

21 лютага 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам - Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я.Я.Варонка. У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію".

9 сакавіка 1918г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь “у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. Выканкам быў пераіменаваны ў Раду БНР, прэзідыўм якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны  перад ёй.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у дакументах якога Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расіі і не мела свайго наймення (у той час, як з Украінскай Народнай Рэспублікай мірныя умовы былі заключаны асобна).

Але Германія не прызнавала БНР. Не дапамог нават зроблены Радай БНР адчайны крок, які не прынёс ніякіх дывідэнтаў, але пакінуў цяжкі след у яе гісторыі: 25 сакавіка 1918г. на закрытым паседжанні быў прыняты тэкст тэлеграмы германскаму імператару Вільгельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Ініцыятыва пасылкі тэлеграмы зыходзіла ад Р.Скірмунта. На гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы. Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту ў палітычных партыях і ў розных слаях насельніцтва.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918г. Чырвоная Армія увайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і урада БНР пакінулі сталіцу.

Якія высновы трэба зрабіць па факту абвяшчэння БНР і дзейнасці яе кіруючых органаў? У сучаснай літаратуры існуе некалькі поглядаў па гэтым пытанні.

1. У юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэалізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне канкрэтных функцый, гарантыю забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. Урэшце, у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністраціі і рашэннем шэрага задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.

2. Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай раэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці усіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здейсніць жаданую ідэю.

3. Абвяшчэнне БНР трэба разглядаць і як акт самаабароны, як зварот да сусветнай грамадскасці з заявай аб імкненні беларускага народа да самавызначэння, бо пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ішла з боку не толькі Германіі, але і Польшчы, якая імкнулася да адраджэння польскай дзяржавы у межах 1772г., гэта значыць да поўнай інкапарацыі Беларусі. У пашырэнні сваіх межаў былі зацікаўлены і літоўскія палітыкі. Паўднёвыя паветы (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі) былі ўключаны ў склад Украінскай Народнай Республікі. Усходнія землі, не акупіраваныя Геpмaніяй, зacтaліcя пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі. Абвяшчэнне БНР змяніла адносіны да беларускіх тэрыторый як да земляў “нічыйных”.

Прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І.Леніна перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай дзяржаўнасці.

 

2. Утварэнне БССР

 

Актыўнымі выразнікамі ідэі бедарускай дзяржаўнасці сталі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі 3.Жылуновіч, А.Чарвякоў, І.Лагун, Я.Дыла, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і іншыя. У пачатку 1918г. яны склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам У.Леніна ад 31 студзеня 1918г. Ён функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў PCФCP.

Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі беларускія секцыі РКП/б/, якія існавалі ў I9I8-I9I9гг. у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані, Саратаве, Тамбове і інш. гарадах. Праз газету "Дзянніца" настойліва прапагандавалася ідэя права на самавызначэнне беларускага народа на аснове савецкага ладу і ў саюзе з РСФСР.

           Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцій РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП/б/ з 5 чалавек на чале з З.Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП/б/ склікацть Усебеларускі з'езд камуністў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр. Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праблему беларускай дзяржаўнасці.

30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б.

I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так сама нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі".

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад.

3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўласных органаў на аснове рашэнняў парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Але РКП/б/ праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функціі. Гэта ўжо стала нормай. Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю республікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоукі з’езда, 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў.

2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918г.

27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (100 чалавек) і яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.

У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г. 31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі".

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай дзяржаунасці ў I9I7-I920гг. быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумовілі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных труп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм. Аднак, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады вайны, была ўтворана і прызнана "дэ-юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць.

 

3. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні.

 

Важнейшым з першачарговых мерапрыемстваў Савецкай улады было ўстанаўленне кантролю за фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя усіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк, з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі.

Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноунікаў, шэрага прадпрымальнікаў і банкіраў. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне дзейнасці многіх заводаў і фабрік, прыватных чыгунак, банкаў.

Важнейшай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі гэты працэс праводзіўся па меры вызвалення ад нямецкіх, а затым ад польскіх акупантау. З сярэдзіны лютага 1918г. пачалася нацыяналізацыя кніжных і газетных кіёскаў, рэстаранаў, кафэ, аптэк і г.д.

2 лютага 1918 г.УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі /ВСНГ/, на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, а таксама фабрычна-завадскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галіне эканомікі.

У снежні 1917 – студзені 1918г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919г. БССР быў створаны Савет народнай гаспадаркі республікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ.

Вясной 1918г. Савецкая Расія аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі надзвычайных мер у галіне эканомікі, у далейшым названых "ваенным камунізмам". Галоўнымі задачамі гэтай палітыкі былі правядзенне харчовай раскладкі і ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на хлебны гандаль, нацыяналізацыя ўсей прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамыеловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізаціі эканамічных  сувязяў.

Такім чынам, "ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізма. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі – вынік не толькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы.

У першыя гады Савецкай улады былі эроблены пэўныя захады па вырашэню сацыяльных пытанняў. Так, на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8-гадэінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, падлеткі працавалі па 4 - 6 гадзін. Уводзіўся штотыднёвы адпачынак. Значная ўвага надавалася вырашэнню жыллёва-бытавых умоў і медыцынскага абслугоўвання працоўных. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у кватэры буржуазіі згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствамі. Дарэчы, з гэтага моманту людзі сутыкнуліся з праблемамі жыцця ў так званых кватэрах-камуналках.

Праблема ліквідацыі беспрацоўя вырашалася праз біржы працы. Ужо ў лютым-сакавіку 1918г. яны дзейнічалі у Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дэяржавы на выпадак беспрацоўя. Першапачаткова Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на базе былых артылерыйскіх майстэрань у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных.

Для забяспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганіэаваны спецыяльныя харчовыя органы. На прадпрыемствах для рабочых адкрываліся сталовыя.

Для Беларусі, як аграрнага краю, адным з важнейшых пытанняў было зямельнае пытанне, арганізацыя жыцця сялянства. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры важнейшыя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ураўняльнае землекарыстанне. У студзені 1918г. III Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў “Асноўны закон аб сацыялізацыі”, на падставе якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Пры размеркаванні зямлі ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель у канкрэтнай мясцовасці, іх якасць. Пры гэтым у першую чаргу ўлічваліся інтарэсы бяднейшых сялян.

У Беларусі, як і па усей РСФСР, арганізоўваліся калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі, ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абугульнення сродкаў вытворчасці. Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918г. камітэтаў беднаты.

          Пэўная ўвага удзялялася развіццю культуры. Найважнейшай праблемай з’яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых даводзілася толькі 17 пісьменных.

Такім чынам, 1917-1920гг. сталі гадамі няпростага выбару беларускім народам шляхоў да незалежнасці і грамадскага прагрэсу.

Першыя крокі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі былі адзначаны памылкамі і пралікамі. Гэта ў значнай меры было абумоўлена тым, што кіруючая бальшавіцкая партыя разглядала нацыянальнае пытанне як падпарадкаванне пытанню аб уладзе: бальшавікі лёгка ішлі на прыняцце рашэнняў адносна беларусаў і Беларусі, што не заўсёды ўкладваліся ў рамкі права нацыі на самавызначэнне, дэклараванае ў праграмных дакументах РСДРП/б/.


Лекцыя 13-14.
БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

/ 1921 – 1939 гг./

  

1.            Узбуйненне тэрыторыі БССР. Утварэнне СССР.

 

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР.Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага /з 1923г. Чэрвеньскага/, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3тыс.км.кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн.500 тысяч чалавек.

Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў.

Пасля ўтварэння СССР /30.12.1922г./ VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР, за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькі паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км.кв., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс.км.кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў.

Саветызацыя нацыянальных раёнаў былой Расійскай імперыі, падпарадкаванне іх партыйнаму кантролю цэнтра спрыялі працэсу аб’яднання савецкіх рэспублік.

30 снежня 1922 г. адбыўся І з’езд Саветаў СССР, які зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чэрвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, узброеныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж рэспублікамі і інш.

Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на ІІ з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а  ў РСФСР пражывала ў той час 75% усяго насельніцтва Саюза, і ён быў больш шматлікім, чым Савет нацыянальнасцяў.

Стварэнне СССР выклікала ў многіх народаў краіны надзею на больш справядлівае і дэмакратычнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Але, як паказала жыццё, ён не змог вырашыць гэта пытанне ў поўным аб’ёме. Жорсткая цэнтралізацыя ўлады фактычна прывяла да сталінскай “аўтанамізацыі” Савецкіх рэспублік, што не ўмацоўвала, а, наадварот, аслабляла Савецкі Саюз і ў рэшце рэшт прывяла да яго распаду.

Асаблівасцю палітычнага жыцця Беларусі ў 1920-я гг. з’яўлялася тое, што ў рэспубліцы, як і ва ўсім СССР, замацавалася аднапартыйная сістэма – адзін з важнейшых фактараў усталявання дыктатарскага рэжыму. Тэндэнцыя падпарадкавання лініі партыі ўсіх думак і поглядаў прывяла ў 30-я гг. да ўзмацнення партыйнага ўціску ў розных сферах жыцця, да масавых рэпрэсій.

 

 2.            Гаспадарчае развіццё Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі / 1921 – 1928 гг./.

 

На пачатку 1920 –х гг. Савецкая дзяржава апынулася ў крызісным стане. У знешнепалітычным плане ён праявіўся ў палітычнай ізаляцыі. Урады большасці краін адносіліся да Савецкай Расіі варожа. Перспектывы сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі аказаліся маларэальнымі. Ва ўнутрыпалітычным становішчы Савецкай дзяржавы крызіс праявіўся ў страце правячай партыяй даверу ў масах і ўзнікненні супярэчнасцяў паміж радавымі членамі і кіруючымі вярхамі, у сістэме кіравання, бюракратызацыі, адсутнасці дэмакратыі. Кульмінацыяй незадаволенасці палітыкай “ваеннага камунізму”, якая праводзілася Савецкай уладаў у часы грамадзянскай вайны, стала паўстанне кранштадскіх маракоў у лютым – сакавіку 1921г.

Вельмі цяжкім было сацыяльна – эканамічнае становішча ў Беларусі. Яно было выклікана сямігадовымі вынікамі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, германскай і польскай акупацыяй. У 1920 г. агульны аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў усяго 15 – 20% даваеннага ўзроўню. У крызісным стане знаходзіўся чыгуначны і водны транспарт. Вялікая шкода была нанесена сельскай гаспадарцы: яе валавая прадукцыя ў 1921 г. складала меньш за палавіну даваеннай. Цяжкія ўмовы жыцця ў гарадах выклікалі забастоўкі рабочых, прымусовыя канфіскацыі збожжа вялі да супраціўлення сялян уладам. Пашыраўся бандытызм, нелегальныя гандлёвыя зносіны з замежжам.

Галоўнай прычынай і асаблівасцю сацыяльна – эканамічнага крызісу ў краіне з’яўлялася тое, што вытворца – селянін не мог больш мірыцца з харчраскладкай і палітыкай “ваеннага камунізму” – гвалтоўнымі метадамі кіравання эканомікай. Тэрміновы перагляд метадаў кіравання грамадствам і гаспадаркай больш чым наспеў..

Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка – НЭП. Пачатак ёй быў пакладзены на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. НЭП – гэта сістэма эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных мер, накіраваных на ўкараненне рыначных адносін ў народнай гаспадарцы.

У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1.            Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

2.            Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

3.            Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1.            Замест харчраскладкі быў уведзены харчпарадак, які быў у два разы меньш.

2.            Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі.

3.            Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі.

4.            Замена натуральнага падатка грашовым / з 1.1.1924 г./.

5.            Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны /знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй/.

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа, што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне.

НЭП дазволіў спалучаць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы. Дзякуючы гэтай палітыцы была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, панізіўся ўзровень беспрацоўя.Безумоўна, НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым кіраўніцтва бальшавіцкай партыі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. У канцы 1920-х гг. НЭП згортваецца.

 

 3.            Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак.

 

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана на 1928 – 1932 гг., зацвердзіў ІХ Усебеларускі з’езд Саветаў у маі 1929 г. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцясненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.

          Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн.руб. і перавысіў укладанні папярэдніх 10 гадоў больш чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага ўдзелялася развіццю такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная. Адначасова выдзяляліся значныя сродкі на машынабудаванне для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Гэтыя напрамкі ў індустрыялізацыі Беларусі будуць вызначальнымі і ў гады другой пяцігодкі (1933 – 1937 гг.).

Ужо ў першай пяцігодцы былі пабудаваны швейная фабрыка “Стяг індустрыялізацы” і панчошна – трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, першая чарга фабрыкі штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, Бабруйскі, Барысаўскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і г.д. Толькі за першую пяцігодку аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 3,8 раза. Калі ў 1928 г. удзельная вага прамысловай прадукцыі ў валавай прадукцыі народнай гаспадаркі складала 41,3%, дык у 1932 г. яна дасцягнула 67%.

У гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны     завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтарамонтны завод, ацэтонны завод у Быхаве, шэраг электрастанцый. Усяго за другую пяцігодку было пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструяваны.

Інтэнсіўна развіваўся транспарт рэспублікі. Асноўную нагрузку нёс чыгуначны транспарт. Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных дарог агульнага карыстання ў 1940 г. склала 5,74 тыс.км. і павялічылася  ў параўненні з 1913 г. на 1,93 тыс.км. У гады першай пяцігодкі на Беларусі зарадзіўся аўтамабільны транспарт. Развіваўся і рачны транспарт, а таксама сувязь. З 1935 г. стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск – Масква.

Для паспяховага правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы важнае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублікамі СССР. Так, метал ў Беларусь паступаў з Украіны і Урала, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты – з цэнтральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты – з Азербайджана і г.д. Амаль 900 рабочых і спецыялістаў з РСФСР і Украіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС. Праектаваннем “Гомсельмаша” займаліся ленінградскае і маскоўскае аддзяленні “Гіпраммаша” і г.д.

Напярэдні Вялікай Айчыннай вайны 80% усей прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на долю прамысловасці. На долю БССР прыходзілася 33,8% усей вырабляемай у СССР фанеры, 27% - запалак, 30% - штучнай аліфы, 25% - драджэй, 11% - маргарына, звыш 10% - металарэзных станкоў і г.д.

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі ў 20 – 30 – я гг. СССР, у тым ліку і БССР, ператварыліся з аграрнай дзяржавы ў індустрыяльна – аграрную.

Дзякуючы індустрыялізацыі было ліквідавана беспрацоўе, выраслі новыя гарады, была створана база для падрыхтоўкі тэхнічных кадраў.

Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога на мяжы 20-30гг. складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Перанасельнасць беларускай вёскі, хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угодзяў. У гады НЭПа былі апрабаваны розны формы калектыўных гаспадарак, значная работа была праведзена і па стварэнню фермерскіх гаспадарак (хутарызацыя). ХV з’езд ВКП(б) (снежань 1927г.) вызначыў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка бальшавіцкай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднаее сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выкарыстанне на вёсцы дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі, забяспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці – сельскагаспадарчай сыравінай.

З пачатку 1930 г. пачынаецца найбольш гвалтоўнае стварэнне калектыўных гаспадарак. Так, толькі за студзень – сакавік у Беларусі ў калгасы пазаганялі больш як 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, і працэнт калектывізацыі падскочыў амаль у 10 разоў. Тых, хто сумняваўся ў мэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі (нават беднякоў і сярэднякоў), абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі: іх арыштоўвалі, пазбаўлялі права голасу і нават высылалі. Акты тэрору супраць партыйных і савецкіх работнікаў набылі масавы характар. Многія вяскоўцы, перад тым як уступіць у калгас, забівалі сваю жывёлу, знішчалі насенне, кармы і г.д.

Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна – трактарных станцый (МТС). Першая ў Беларусі МТС была створана ў канцы 1929 г. у Койданаве (цяпер г. Дзяржынск). У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася 57 МТС, якія мелі 1469 трактароў. Яны абслугоўвалі 33,1% усіх калгасных гаспадарак. МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы. З пачатку 1933 г. улада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў – палітаддзелаў МТС.

У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі фактычна завяршылася. У калгасы было аб’яднана 87,5% сялянскіх двароў і абагулена 96% пасяўных плошчаў. На калгасных палях працавала больш за 8 тыс. трактароў, 600 зернеўборачных камбайнаў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Але вытворчыя паказчыкі пад канец 30-х гг. заставаліся на ўзроўні дакалгаснай вёскі. Ураджайнасць збожжавых культур у 1940 г. склала 7 ц.з 1 га., а надой на адну карову – 834 л. малака. Калгаснікі заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва. З калгаснай вёскі ішла пастаянная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў на розныя дзяржаўныя патрэты, асабліва на патрэбы індустрыялізацыі краіны.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў стратэгічным плане адпавядала ў асноўным патрабаванням тэхнічнай рэвалюцыі і адлюстроўвала тэндэнцыі сусветнага развіцця. Аднак метады ажыццяўлення калектывізацыі не адпавядалі ні прынцыпам новага ладу жыцця, ні мэтам рэвалюцыі, якая абвяшчала сябе народнай. Яны парадзілі складаныя праблемы і хваробы, ад якіх пакутавала калектывізаваная сельская гаспадарка рэспублікі на працягу ўсіх 1930-х гг. і ў пасляваенныя гады. Многія цяперашнія праблемы беларускай вёскі нясуць адбітак палітыкі і практыкі тых часоў.

  

 4.     Нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Палітычныя рэпрэсіі     1930-х гг.

 

Нацыянальная палітыка ва ўмовах Савецкай улады распрацоўвалася ў вышэйшых органах РКП/б/ і праводзілася з улікам асаблівасцей таго ці іншага рэгіёна. На месцах яна атрымала назвы – беларусізацыя, украінізацыя, татарызацыя і г. д. Яна фармулявалася пад уздзеяннем ідэй і практыкі нацыянальнага руху.

Палітыка нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі мела вытокі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху, у ідэях беларускага нацыянальнага адраджэння. У час рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў КП(б)Б улілося шмат дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху. Многія з іх увайшлі ў склад вышейшых партыйных і савецкіх органаў. Сярод іх А.Чарвякоў – старшыня ЦВК і СНК БССР, З.Х.Жылуновіч – рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”, У.М.Ігнатоўскі – нарком асветы, А.Л.Бурбіс – намеснік наркома замежных спраў, А.В.Баліцкі – намеснік наркома асветы, а з 1926г. – нарком асветы БССР і г. д.

Афіцыйна аб пераходзе да беларусізацыі аб’явіла другая сесія ЦВК БССР (ліпень 1924г.), прыняўшы пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”.

У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелася развіццё беларускай культуры, вылученне беларусаў на партыйую, савецкую, прафсаюзную і грамадскую працу, перавод справаводства дзяржаўнага, партыйнага,прафесійнага і каператыўнага апаратаў на беларускую мову.

Центральнае месца ў мерапрыемствах у беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. І гэта была правільная пазіцыя  ЦВК БССР, бо ў рэспубліцы, дзе карэннае насельніцтва складала 80%, яго мова выконвала вельмі мізерны аб’ем сацыяльных функцый. Пераважала, як і ў дарэвалюцыйны час, руская мова. Пры гэтым афіцыйна было заяўлена, што на тэрыторыі БССР прызнаюцца раўнапраўнымі мовы беларуская, руская, яўрэйская і польская. Але “з прычыны значнай перавагі у БССР насельніцтва беларускай нацыянальнасці, - гаварылася ў вышэй прыгаданай пастанове, - беларуская мова выбіраецца як мова пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі”. Мовай зносін органаў БССР з органамі СССР і саюзных рэспублік прызнавалася руская мова.

Найбольш паспяхова прыходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Хутка павялічыўся лік асоб, якія былі ў стане весці сваю работу на беларускай мове. Так, калі ў 1925г. у рэспубліканскіх установах толькі 22% агульнай колькасці супрацоўнікаў валодала беларускай мовай, а ў акруговых і раённых – 36%, дык у 1927г. – адпаведна 80% і 70%. У адміністрацыйных органах на пачатак 1929г. доля беларусаў дасягнула 51,3%, гаспадарчых – 30,8%, судовых – 26,3%, зямельных – 59,5%. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб’яднаная беларуская вайсковая школа. У іншых вайсковых часцях беларускай Ваеннай Акругі вывучаліся беларуская мова, гісторыя і эканоміка рэспублікі, асаблівасці быту яе насельніцтва.У 1926-1927 навучальным годзе з 14 педагагічных тэхнікумаў на беларускай мове працавалі 10. Цалкам вялося выкладанне прадметаў на беларускай мове ў Магілёўскай саўпартшколе першай ступені і такой жа школе другой ступені ў Віцебску.

У 1927г. 11 рэспубліканскіх газет 3 выходзілі на беларускай мове, 4 – на рускай, па адной на яўрэйскай і па адной на польскай мовах; з 11 часопісаў на беларускай мове выдаваліся 4, беларускай і рускай – 2, рускай – 3, яўрэйскай – 2.

Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, стварэнні мастацкіх твораў на беларускай і іншых мовах, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, праяўлялі члены літаратурна – вытворчых аб’яднанняў (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”). Маладые пісьменнікі У.Дубоўка, М.Чарот, П.Галавач, К.Чорны, М.Лынькоў і іншыя разам з народнымі пісьменнікамі Я.Купалам і Я.Коласам уносілі вялікі ўклад у рэалізацыю праграмы беларусізацыі, у развіццё беларускай літаратурнай мовы.

Аднак у канцы 20-х гг. у нацыянальнай палітыцы вызначаліся тэтдэнцыі да згортавання беларусізацыі. Аб гэтым сведчыла распачатая кампанія па разгрому так званага “нацыянал – дэмакратызму”. Пад ім разумелася так званая правая небяспека ў культурным будаўніцтве, тэндэнцыя ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй класавых. Нацыянал – дэмакратызм пачалі параўноўваць з нацыянал – фашызмам. Сацыяльнай асновай “нацдэмаўшчыны” было аб’яўлена кулацтва. Такі круты паварот у беларусізацыі ў 1930-я гг. фактычна прывёў яе амаль да поўнага згортвання.

Галоўны водападзел у кіруючых эшалонах партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі 1920-1930-я гг. праходзіў паміж нацыяльна – арыетаваным крылом і дэнацыяналізаванай часткай, якая складала асабліва ў партыйным кіраўніцтве, пераважную большасць. Апошняя з наступальных звышінтэрнацыяналісцкіх пазіцый, абвінавачвала меньшасць спачатку ў нацыянальных захапленнях, потым у нацыянал – ухілізме і наогул, што яны з’яўляюцца “ворагамі народа”. Нацыянальна арыентаваныя беларусы – камуністы, кіруючыся Дэкларацыяй і Дагаворам аб утварэнні СССР, пад якім стаіць і подпіс А.Р.Чарвякова, былі прыхільнікамі дабраахвотнага аб’яднання нацыянальных суверэнных рэспублік у СССР, метадаў будаўніцтва сацыялізму, якія б адпавядалі прынцыпам гуманнсці і чалавечай годнасці. Дэнацыяналізаваная ж частка арыентавалася на унітарны падыход да будаўніцтва СССР, дзяржаўную форму сацыялізму, камандна – сілавыя метады кіравання грамадствам. Яна імгненна вітала “крутыя павароты ва ўсёй палітыцы і практыцы”, якія прапаноўваліся правадыром І.В.Сталіным, усяляк імкнулася дэманстраваць адданасць яму, услаўляючы яго "мудрасць і прадбачлівасць" перспектыў у перабудове грамадства на сацыялістычных асновах.

Палітычныя рэпрэсіі па абвінавачванню у т.зв. нацыянал – дэмакратызме, якія пачаліся з канца 1920-х гг., выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэспублікі. Больш паловы свайго складу у 30-я гг. пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. Практычна поўнасцю ў 30-я гг. была разгромлена Акадэмія навук БССР: рэпрэсавана 26 акадэмікаў і 6 членаў – карэспандэнтаў Акадэміі.

Усяго ахвярамі палітычных рэпрэсій з 1917 да пачатку 1950-х гг. сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі. Толькі у 1935-1940гг. былі растрэляны больш за 28 тыс. нашых суайчыннікаў. На пачатак 2001г. у Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. неабгрунтавана рэпрэсіраваных грамадзян. Сярод іх А.А.Галадзед, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), У.М.Ігнатоўскі, А.Р.Чарвякоў і іншыя сапраўдныя патрыёты сваёй Айчыны.

 

5. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939гг.)

  

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 112 955 км.кв., а насельніцтва ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек. Пры гэтым 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. Беларусы складалі 74% насельніцтва краю.

Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка тут амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў меньш прадукцыі чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Толькі за 1929-1939 гг. у трох ваяводствах – Палескім, Навагрудскім і Віленскім – было закрыта больш за 200 фабрык і заводаў.

На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах – да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. Улады правялі т.зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі)  абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася т.зв. камасацыя (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Цяжкі вынік для сялян мела скасаванне сервітутаў.

Ва ўмовах буйнага землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сяляне – беднякі ў пачатку 1930-х гадоў складалі каля 7-%, сераднякі – 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай – больш 6%. У пошуках лепшай долі збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не меньш цяжкім нацыянальным прыгнётам беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У ходзе гэтай барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна – палітычныя лагеры: першы – буржуазна – памешчыцкі; другі – дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці – пралетарскі і рэвалюцыйна – дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна – асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.


Лекцыя 15. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939 -1945гг.)

 

1.Перадваенны сусветны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны.

 

          1 верасня 1939г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася другая сусветная вайна, ў якую было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара; вайна пазбавіла жыцця каля 55 млн. чалавек, з іх 3 млн. – жыхары Беларусі.

        Вайна ўзнікла невыпадкова, не ў сілу нейкіх непрадбачных абставін ці памылак нейкіх джяржаўных дзеячоў. Яе вытокі – у тых глыбокіх супярэчнасцях, якія існавалі між тагачаснымі вядучымі дзяржавамі.Складанае перапляценне многіх фактараў – палітычных, эканамічных, ідэалагічных – вызначыла прычыны і характар гэтай вайны, якая прадаўжалася 6 год і 1 дзень.

        Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкая Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст. Больш чым над 4 млн. жыхароў Заходняй Беларусі навісла рэальная небяспека фашысцкага зняволення.

        17 верасня 1939 г. па распараджэнню савецкага ўрада войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і ўзялі пад абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Да 25 верасня Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. Нямецкія войскі адыйшлі на ўзгодненую паміж урадамі Германіі і СССР мяжу.

        28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В.Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторіі Заходняй Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторія БССР павялічылася са 125,6 тыс.кв. км да 225,6 тыс., а насельніцтва рэспублікі – з 5млн.562 тыс. чалавек да 10млн. 239тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

         Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях дзейнічала 392 прадпраемствы. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспсдарка. Рачны флот папоўніўся новымі самаходнымі судамі і буксірамі. У вёсцы беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзяна звыш 1 млн. га зямлі,  якая належыла польскім памешчыкам, асаднікам і членам вартаўнічай аховы. Пачалася работа па калектывізацыі. Да сярэдзіны 1940 г. тут было створана 430 калгасаў, якія аб'ядноўвалі звыш 23 тыс. сялянскіх гаспадарак.

Значныя змены адбываліся ў духоўна – культурнай сферы. Так, у 1940/41 навучальным годзе тут дзейнічала  5958 агульнаадукацыйных школ, 12 тэхнікумаў, 5 інстытутаў. Да пачатку 1941 г. было адкрыта 100 кінотэатраў, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк. У  1940 г. пачалі працаваць беларускія драматычныя тэатры ў Баранавічах і Пінску, рускі абласны тэатр у Брэсце, Беластоцкі яўрэйскі драматычны тэатр і тэатр мініяцюр, аддзяленне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Беластоку. Развівалася мастацкая самадзейнасць і г.д.

У той жа час у грамадска – палітычным жыцці края адкрыта праявіла сябе камандна – рэпрэсіўная сістэма. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР быў  перададзены Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшченне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы. Яшчэ раней, 30 верасня 1939г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна – вызваленьчага руху. Адпаведна прынятай ў снежні 1939 г. сакрэтнай пастанове СНК СССР аб высяленні асаднікаў і работнікау лясной аховы з Заходней Беларусі было дэпартавана ва ўсходнія  раёны  СССР 120тыс. чалавек. Гэта вельмі адмоўна адбілася на маральна – псіхалагічнай атмасферы ў краі.

Аднак нягледзячы на гэтыя і іншыя моманты, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела, безумоўна, станоўчае значэнне. А галоўнае заключалася ў тым, што ўпершыню ў сваёй шматвякавой гісторыі, практычна ўсё насельніцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць жыць разам, працаваць і сумесна адстойваць свае інтарэсы. Акрамя гэтага, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, як і Заходняй Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

 

2.Напад Германіі на СССР. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі.

 

На досвітку 22 чэрвіня 1941г. германскія войскі вераломна ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку і на Беларусь. Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброенных сіл №32 ад 11 чэрвіня 1941г. сведчыць аб намеры Гітлера правядзення шырокай каланіяльнай экспансіі ў Еўропе, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых раёнах свету. Неабходнай прадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром Савецкага Саюза.

Другая прычына пачатку гітлераўскай агресіі – ідэалагічная. Распачынаючы савецка – германскую вайну, германскі фашызм спадзяваўся знішчыць савецкі дзяржаўны лад, камуністычную ідэалогію, як найбольш варожую і небяспечную для яго палітычную плынь сусветнага маштабу.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка – германскай вайны, з'яўляецца так сама знешняя палітыка Англіі, Франціі і ЗША. Яны імкнуліся ўцагнуць Германію і СССР у вайну паміж сабой.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва  Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць «дзяржаву рабочых і сялян», г.зн. Савецкі Саюз. Гэта палітыка вельмі насцярожвала лідэраў ўсіх заходніх дзяржаў, а не толькі Гітлера.

У адпаведнасці з планам «Ост» фашысты меркавалі знішчыць 80 % насельніцтва Беларусі ці выселіць за Урал, 20% анямечыць і заставіць працавць на немцаў- каланістаў. Гітлер і яго кліка паабяцалі немцам «райскае жыццё» пасля перамогі над СССР: кожнаму- аўтамабіль(«фольксваген»), вызваленне ад падаткаў, магчымасць атрымаць на Усходзе зямлю, маёмасць і рабоў – славян.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны  склалася для савецкіх войск на Беларусі, дзе германскае камандаванне выкрыстала самую магутную групоўку войск – групу арміі «Центр» (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф.Бок). Савецкія  пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае сапраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Узначальвалі яго маёр П.М.Гаўрылаў і палкавы камісарЯ.М.Фамін. Цяжкія баі вялі часці Чырвонай Арміі ў раёне Беластока, Гродна, Маларыты, а затым Мінска, Барысава. Асабліва ўпартыя баі вяліся на подступах да Магілёва. Але нягледзячы на гераічнае сапраціўленне часцей Чырвонай Арміі, да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка – фашысцкімі захопнікамі. Часці Чырвонай Арміі цярпелі адно паражэнне за другім у Прыбалтыцы і на Украіне.

У чым жа асноўныя прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку і ў межах Беларусі ?

Па - першае,  ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі, якая да гэтага часу ўжо захапіла амаль усю Заходнюю Еўропу, у 2-3 разы пераўзыходзіў СССР.

Па – другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мелітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброеннасці войскаў.

Па – трэцяе, ў гады сталінскіх рэпрэсій было арыштавана і пакарана больш чым за 42 тыс. камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі. Сярод іх амаль палова персаналу Генштаба, ўсе камандуючыя ваенных акругоў, 80% кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91% камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Аб гэтым добра ведала гітлераўскае камандаванне, калі прымала рашэнне аб паскарэнні пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. «Без трыдцать сёмага года, - сцвярджаў маршал  А.М.Васілеўскі, - магчыма, і не было б увогуле вайны».

Па – чацвертае, негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэння магчымага тэрміну нападзення Германіі на СССР.

Але нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, фашысцкі стратэгічны план «маланкавай вайны» быў сарваны. Цяжкія баі на тэрытроыі Беларусі далі магчымасць арганізаваць абарону Масквы. У канцы 1941 – пачатку 1942 гг. немцам тут было нанесена першае з пачатку другой сусветнай вайны сур'езнае  паражэнне.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя группы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Ужо ў першыя месяцы акупацыі агульная колькасць ваенна – паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі перавышала 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.

Захопнікі стварылі структуры «новай» ўлады, сталі займацца і гаспадарчымі пытаннямі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты на ўлік; ужо на працягу ліпеня 1941г. праведзіна рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Вясной 1942 г. была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых «кааператываў». На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, з'яўляліся даволі зручным і надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана «Ост» з'яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых групп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260  лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх  - Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданака. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і яўрэяў з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся  ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380тыс.

 

 3. Антіфашысцкая барацьба на тэрыторіі Беларусі.

 

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах – ад невыканання  мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.

Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.

У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам  Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).

Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.

Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б   П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.

З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. – 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. – 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена  18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка – збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.

За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

4.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

     Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які  да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага ( камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн  як  адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французкімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі  гітлераўскім  войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі  капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх  былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Заключнай аперацыяй Узброенных  Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г.  2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў  падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася  другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і дабраахвотна         ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў : начальнік Генеральнага штаба Ўзброенных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і  І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С.А.Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы  В.Е. Ананіч і А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў

Звыш 300 тыс. воінаў – беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы : А.В. Глебаў, М.А. Макараў,  І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі  ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.

 

 


Лекцыя 16-17. САЦЫЯЛЬНА–ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР.БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ.

/1945 -1985 гг./

 

1.     Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

 

          У пасляваенныя гады ў СССР  і  БССР захоўвалася палітычная сітэма, якая склалася ў 20-30 гг. і была замацавна ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

           У пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей на спецпасяленне і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т.зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. Былі ашэльмаваны многія знакамітыя вучоныя, ў тым ліку А.Р. Жэбрак – прэзідент АН БССР. Асабліва цяжка прыходзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму: большасць з іх падверглася рэпрэсіям. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх  абласцях Беларусі.

Смерць І. В. Сталіна  (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана  29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./ .  Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. За 1956-1957 гг. у распараджэнне БССР было перададзенна 856 такіх прадпраемстваў. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, ў справе рэгулявання бюджэтных сродкаў і некаторых іншых напрамках дзейнасці.

У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове.

У межах рэспублікі быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў  як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. Ў Беларусі яна прайшла ў снежні 1962 – студзені 1963 гг. у выніку была скарочана колькасть сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні. Сельскія райкомы партыі ператварыліся ў парыйныя камітэты вытворчых калгасна – саўгасных упраўленняў. Для кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі прадпрыемстваў і будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасці, былі створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камітэты. Ў выніку раён як адміністратыўна – гаспадарчая адзінка разрываўся на дзве часткі. Стварыліся адпаведныя абласныя камітэты партыі па кіраўніцтву прамысловасцю, будаўніцтвам, а так сама сельскай гаспадаркай. Гэтыя новаўвядзенні  М.С. Хрушчова былі скасаваны пасля яго адстаўкі з пасады першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у кастычніку 1964 г. З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.

У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.

Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў   6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат  ЦК КПБ рыхтаваў пректы важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць важнэйшіх дзяржаўных органаў, падбіраў і празначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара  ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і  ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.

 

2.Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі

                                                                                                   

 СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне  чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.

        З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення  народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.

За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

 Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля  491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У  1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

 У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці,якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.

Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д.  К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых  умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.

У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя  ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 50-х – першай паловы 80-х характэрны дзве асаблівасці: спосабы рэфарміравання эканамічнай сістэмы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сацыяльна – эканамічнага развіцця ў 70-80-я гг.

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці.  У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у  4,2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Пастаўкі мінеральных угнаенняў узраслі больш чым у два разы. Узрасла механізацыя ўсіх сельскагаспадарчых работ.

Даныя меры значна ажывілі гаспадарчую дзейнасць і сацыяльнае развіццё вёскі. Так, за пяцігоддзе ўраджайнасць збожжавых у рэспубліце ўзрасла з 11,5 ц  да 17 ц з гектара, а валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза. Прадукцыя жывёлагадоўлі  ўзрасла за гэты ж час на 34%.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і г.д. У цэлым валавая прадукцыя прамысловасці за пяцігодку павялічалася на 79% пры плане 70%. Пры гэтым аб'ем прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966-1970 гг. узрос у 2,3 раза, а паліўнай 1,8 раза.

Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы 1965 г. быў не працяглым. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. Не было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносінах, таварна-грашовых адносінах, законе вартасці і г.д. У грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і ідэалогіяй, ніякія карэнныя перабудовы ў эканоміцы без змен у палітыцы і ідэалогіі былі проста немагчымы.

У 1970-я – першай палове 80-х гг. выконваліся планы дзевятай (1971-      1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак.

За гэты перыяд ў рэспубліцы на развіццё прамысловасці было выкарастана ў тры разы больш капіталаўкладанняў у параўнанні з папярэднімі пятнадццацю гадамі. За гэтыя гады ўвайшлі ў дзеянне завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны завод, завод ліцейнага абсталявання ў Пінску, камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Бабруйску і Лідзе, Бабруйскі шынны камбінат і інш. Далей развіваліся МТЗ і МАЗ. Хутка нарошчвалі вытворчасць паліўна-энергетычны комплекс, асобныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. У цэлым аб'ем прадукцыі машынабудаўнічага  комплексу за 1970-1985 гг. павялічыўся амаль у 5,4 раза.

Прыкметнай з'явай гэтага часу былі высокія тэмпы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Сюды ўваходзілі вытворчыя аб'яднанні «Беларуськалій», «Бабруйскшына», «Палімір», «Азот», «Хімвалакно», Светлагорскі завод штучнага валакна і інш.

Пэўныя зрухі назіраліся ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці рэспублікі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала 9880 механічных паточных і аўтаматычных ліній. Іх колькасць у параўнанні з 1971 г. павялічалася амаль у 2,4 раза, у тым ліку аўтаматычных – амаль у 5 разоў.

Аднак пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці рэспублікі вырашаліся марудна і непаслядоўна. На шэрагу прадпраемстваў ручная праца складала ад 43 да 50%. Гаспадарчы механізм мала спрыяў стварэнню ўмоў для зацікаўленасці людзей у сапраўды высокоэфектыўнай працы, развіцці іх творчай ініцыятывы і творчасці. Ўсё гэта прывяло да таго, што сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловай прадукціі ў 1981-1985 гг. супраць 1961-1965 гг. панізіліся амаль удвая.

1970-1985 гг. сталі перыядам дальнейшага развіцця чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, рачнога і паветранага транспара. Большая частка перавозак была ажыццяўлена чыгуначным транспартам, на долю якога прыходзілася 52% грузаабароту і 40% перавозак пасажыраў. Сетка чыгункі склала больш за 5,5 тыс. км, у тым ліку 830 км электрафікаваных.

Удасканальваўся гарадскі транспарт, былі здадзены ў эксплуатацыю першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. пачала працаваць першая чарга Мінскага метрапалітэна. За 1970-1985 гг. грузаабарот аўтамабільнага транспарту павялічыўся больш чым у 2 разы. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі за 1970-1985 гг. узраслі адпаведна ў 2,5 і 3 разы.

Пэўныя дасягненні былі і ў сельскай гаспадарцы рэспублікі. Так, парк трактароў з 81,6 тыс. у 1971 г. узрос да 131,2 тыс. у 1985 г.. а колькасць грузавых аўтамабіляў адпаведна з 51,4 тыс. да 87, 8 тыс. Павысілася энергаўзброеннасць сельскай гаспадаркі. У пачатку 1980-х гг. не вёсцы выкарыстоўваўся амаль 1 млн. электрарухавікоў, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі, што ў 36 разоў перавысіла паказчыкі 1960г. У структуры энергетычных магутнасцяў 99% прыходзілася на машыны і толькі 1% - на коней.

Значна ўзраслі пастаўкі мінеральных угнаенняў. Калі ў 1970г. сельскай гаспадарцы было пастаўлена 3,6 млн. т. мінеральных угнаенняў то ў 1985 г. – 7,3 млн. т.

У 1970-1985  гг. у выніку спецыялізацыі і канцэнтрацыі на аснове міжгаспадарчай кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі адбыўся пэўны рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, ураджайнасць зернавых культур у сярэднім складала 21,5 ц з га. Ў 1985 г. прадукцыя жывёлагадоўлі ў супараўнальных цэнах склала 4422 тыс. руб. супраць 3017 тыс. руб. у 1970 г. У 1978 і 1981 гг. быў прыняты шэраг мер у падтрымку асабістай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых саўгасаў, якая працягвала адыграваць значную ролю ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай вытворчасці – да 30% мяса, малака, яек і воўны.

Аднак, нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай  прадукцыі  ўзрос толькі ў 1,6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых  у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2,5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.

Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах  Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі  крызіс.

 

4.Развіццё адукацыі, навукі, культуры

 

За гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, навукі і культуры. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена. Ў 1951-1955 гг. адбылося дальнейшае пашырэнне сярэдней адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР». Адпаведны закон быў прыняты ў 1959 г. у БССР. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага  8-гадовага навучання. У 70-я гг. у БССР была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Ўжо ў 1977 годзе 98 % закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі.

Новай спробай рэформы школы было прыняцце ў 1984 г. дакумента «Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прфісійнай школы». У сярэдзіне 80-х гг. сістэма адукацыі ў БССР налічвала 6223 агульнаадукацыйных школ з 1468 тыс. вучняў; 139 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у якіх налічвалася звыш 160 тыс. навучэнцаў.

Пашыралася падрыхтоўка рабочых кадраў праз прафісійна – тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гг. прафтэхвучылішчы перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая школа. Так, у 1945 г. быў адкрыты Беларускі тэатральны інстытут, у 1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1953 г. – Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1954 г. – Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі, а таксама Інстытут замежных моў. За 1960-1985 гг. былі адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Мінскі інстытут культуры, Магілёўскі тэхналагічны, Наваполацкі і Гомельскі палітыхнычныя  інстытуты. Ў 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт. У 1977 г. Гродзенскі педагагічы інстытут быў пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт. У 1985 г. у ЗЗ ВНУ Беларусі навучалася 182 тыс. студэнтаў, а агульны лік выпускнікоў ВНУ вырас з 10 тыс. у 1960 г. да 31,9 тыс. у 1985г.

Трэба зазначыць, што народная адукацыя на працягу ўсяго перыяду адчувала на сябе ўздзеянне бюракратычнай сістэмы кіравання. Яна паступова губляла нацыянальныя рысы. У выніку ў сярэдзіне 80-х гг. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых устаноў працавлі на беларускай мове. Тым не меньш вынікі развіцця народнай адукацыі ў разглядаемы перыяд былі станоўчымі.

Значныя дасягненні былі зроблены ў развіцці навукі. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. Да канца 1950 г. у рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958г - 83.  Акадэмічныя ўстановы пачалі дзейнічаць у Гомелі, Магілёве, Гродне,   Віцебску. Быў адкрыты шэраг новых інстытутаў ў галіне фізіка-тэхнычных, хімічных, біялагічных і іншых навук. У 1985 г. навуковыя даследванні і распрацоўкі праводзілі каля 200 акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый. Беларускія вучоныя ўнеслі значны ўклад у распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць і сёння школы акадэмікаў М.А.Барысевіча, Ф.І.Фёдарава, В.І.Крылова, В.А.Белага, М.С.Казлова,А.С.Махнача, М.А.Дарожкіна.

Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Гуманітарныя навукі ў большай ступені залежылі ад грамадска-палітычнага жыцця. Яны былі вельмі палітызаваны і ідэалагазаваны, г. зн. пастаўлены ў абмежаваныя рамкі.

       Далейшае развіццё ў пасляваенны час атрымала літаратура. Ва ўвесь голас заявілі аб сабе маладыя пісьменнікі І.Шамякін, Я.Брыль, І.Мележ, А.Кулакоўскі, А.Васілевіч; паэты К.Кірэенка, А.Вялюін, У.Корбан; драматургі А.Макаёнак, К.Губарэвіч і інш.  Большасць празаічных твораў прысвячалася падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ў раманах «Глыбокая плынь» І.Шамякіна, «Мінскі напрамак» І.Меліжа, «Векапомныя дні» М.Лынькова адлюстраваны старонкі гераічнай барацьбы беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Палітычная «адліга» спрыяла актывізвцыі літаратурнай творчасці вярнуўшыхся са сталінскіх засценкаў А.Александровіча, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, А.Звонака, С.Шушкевіча і інш.

На мяжы 50-60 гг. шырокую вядомасць атрымалі творы В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі», «Каласы пад сярпом тваім» і інш.

Значным укладам у скарбонку драматургіі з'явіліся п'есы К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Петрашкевіча і інш. У пачатку 80-х гг. п'есамі «Выбар», «Вечар», «Радавыя» заявіў аб сабе А.Дудараў.

       Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы стварылі беларускія акцёры С.Станюта, Г.Глебаў, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка,З.Браварская, У.Уладімірскі, Л.Ржэцкая і інш.

           У 60-80 гг. павялічалася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Напрыклад, у 1971 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі, а ў 1982 г. – тэатр студыі кінаакцёра. Ў гэтыя ж гады пачалі творчую дзейнасць Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамбалі «Песняры», «Верасы», «Сябры», фальклорна-хараэграфічны ансамбль «Харошкі» і  інш.

          У пасляваенныя гады плённа працавлі кампазітары рэспублікі. Былі напісаны опера «Алеся» Я.Цікоцкага, «Надзея Дурава» А.Багатырова, «Машэка» Р.Пукста і інш. Актыўна ствараліся масавыя песні кампазітарамі У.Алоўнікавым, Н.Сакалоўскім. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: І.Кузняцоў, С.Картэс, Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз. Смольскі і інш.

        Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася выяўленчае мастацтва. Плённа працавлі Ф.Дарашэвіч, В.Волкаў, Р.Кудрэвіч і інш. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага мастацтва з'явіліся работы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», цыкл «Лічбы на сэрцы», у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагяроў, асбіста перажытых мастаком.

        Далейшае развіццё атрымала скульптурнае мастацтва. Ў партрэтным жанры найбольш выдзяляюцца творы З.Азгура, А.Бембеля, А.Глебава. Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску (архітэктары ансамбля У.Кароль і Г.Заборскі). З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і С.Селіханаў выканалі барэльефы для гэтага абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам         Адметнай тэндэнцыяй ў мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначала з'яўленне мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў, архітэктары В.Занковіч, Л.Левін, Ю.Градаў), «Брэсцкая крэпасць – герой» ( кіраўнік творчага калектыву А.Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптар А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктар А.Стаховіч) і г.д.

        Такім чынам, у 1950-я – першай палове 80-х гг. у развіцці адукацыі, навукі і культуры Беларусі былі зроблены значныя поспехі.

5. АБВАСТРЭННЕ ЭКАНАМІЧНАГА І ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ Ў СССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80-х гг. І АСАБЛІВАСЦІ ЯГО ПРАЯЎЛЕННЯ Ў БЕАРУСІ                       

 

У сярэдзіне 80-х гг. СССР, як і іншія савецкія рэспублікі, апынуўся перад шэрагам праблем саціяльна–эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У.Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. На красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС ён выступіў з ідэяй паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэты курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох фактараў:

1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;

2) структурнай перабудовы эканомікі;

3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.

Але вынікі 1985 г. зноў паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. У сувязі з гэтым XXVII з’езд КПСС (1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы і абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Гэтая палітыка атрымала развіццё і канкрэтызацыю ў платформе XXVIII з’езда КПСС “Да гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму”, у матэрыялах і дакументах з’ездаў народных дыпутатаў СССР, сесій Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР, у адпаведных законах СССР і БССР.

Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

У 1987–1991 гг. былі прыняты законы СССР і БССР аб кааперацыі, індывідуальнай працоўнай дзейнасці, арэндзе і арэндных адносінах, прадпрыемствах, зямлі і іншае. Новае законадаўства з’явілася прававой асновай радыкальнай перабудовы эканамічных і сацыяльных адносін у краіне,паклала пачатак фарміраванню і развіццю разнастайных форм уласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя значнай часткі ўласнасці, дэманапалізація вытворчасці, падтрымка свабоднага прадпрымальніцтва, развіццё канкурэнцыі – усе гэта з’яўлялася важнейшымі ўмовамі для ўсталявання рыначных адносін. У пачатку 1990-х гг. 46% апытаных жыхароў Беларусі выказаліся за пераход да рыначнай эканомікі, а праз год такую пазіцыю займала ўжо больш за 62%.

Важнае значэнне ў абнаўленні грамадства належыла палітычнай рэформе, паглыбленню дэмакратыі і галоснасці. У выніку праведзеных у 1989 г. дэмакратычных выбараў былі створаны новыя інстытуты ўлады зверху і да нізу, кардынальна змянілася становішча і роля ў жыцці грамадства Саветаў, правы якіх былі значна пашыраны.

У 1987-1990 гг. у Беларусі пачаўся працэс фарміравання палітычнай апазіцыі ў выглядзе аматарскіх нефармальных аб’яднанняў. Актыўна заявілі аб сябе такія аб’яднанні і клубы, як “Талака”, “Тутэйшыя”, “Альтэрнатыва”, “Світанак” у Мінску, “Паходня” ў Гродне, “Узгор’е” ў Віцебску і інш. У чэрвені 1989 г. у Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту “Адраджэнне за перабудову”.  У 1989-1990 гг. былі створаны Дэмакратычная партыя Беларусі, Сялянскі саюз Беларусі, Рэспубліканская партыя Беларусі і інш. КПСС паступова сходзіла з палітычнай арэны. У жніўні 1991 г. Вырхоўны Савет БССР часова прыпыніў дзейнасць КПСС-КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Крыху пазней яе маёмасць была перададзіна ва ўласнасць дзяржавы. У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дазволіў існаванне ўсіх структур і органаў КПБ на тэрыторыі Беларусі.

На палітыку перабудовы адмоўны уплыў аказалі міжнацыянальныя канфлікты, што разгарэліся ў СССР. Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні СССР. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападе 1988г. Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце. Вясной 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце прынялі Вярхоўныя саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. 12 чэрвіня 1990г.  адпаведны дакумент з’явіўся у Расіі.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе савецкай федэраціі. Правал жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізаціі дзяржаўнага сувернітэту. 25 жніўня 1991 г.  быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным сувернітэце БССР” і пастанова “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Гэтымі актамі аб’яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. 19 верасеня 1991 г. была зменена назва рэспублікі: БССР было вырашана далей называць “Рэспубліка Беларусь”, а ў скарочаных назвах “Беларусь”.

Станаўленне сувярэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР” саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутранных спраў, Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі. Ён перапарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаунай бяспекі. У мэтах забяспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб мытнай службе  Рэспублікі Беларусь”. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Палітычны крызыс савецкага грамадства цесна пераплятаўся з эканамічным. Не спраўдзіліся разлікі на хуткае і безбалючае ўваходжанне ў рынак. Ўсе больш адкрытай станавілася канфрантацыя центра і рэспублік

У гэтых умовах 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі савецкага урада Віскулі (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л.Краўчук) падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідаціі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб тварэнні СНД. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня 1991 г., да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў – былых рэспублік СССР, за выключэннем Рэспублік Прыбалтыкі і Грузіі. У дэкларацыі ўдзельнікаў сустрэчы было абвешчна, што з утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне. 25 снежня 1991 г. пайшоў у адстаўку першы і апошні прэзідэнт СССР М.С.Гарбачоў. Далейшы ход падзей паказаў, што аптымістычныя спадзяванні заснавальнікаў СНД на хуткае ўмацаванне новай супольнасці аказаліся далёімі ад рэчаіснасці.


       
5.Беларусь на міжнароднай арэне.

 

Удзел у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый паклаў пачатак новаму этапу знешпалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасі з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, ўдзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжнародных арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях незалежнасці і развіцця. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН спрыяла і спрыяе больш эфектыўнай абароне знешпалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ААН.

На працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў рабоце больш за сто міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі  (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль.

У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт  ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Такім чынам, праз міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі і іх органы Беларусь далучалася да сусветнага вопыту ў палітычнай сферы жыцця, ўмацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Маштабы знешнеэканамічных сувязей БССР вызначаліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транспартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Калі ў 1956 г. рэспубліка пастаўляла сваю прадукцыю ў 47 кран свету, то ў 1985 г. – больш чым у 100.

Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў накіроўвалася краінам – членам СЭУ. Каля 10%  экспартных паставак у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны прыходзілася каля  20% экспартных паставак рэспублікі. Вядучае месца ў экспарце краіны займалі трактары, грузавыя аўтамабілі, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.

У 1960-я – 70 гг. на міжнародных выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу, Канадзе, Польшчы і іншых гарадах і краінах многія вырабы беларускіх прадпрыемстваў заваявалі залатыя медалі. Гэта трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і інш. За гэты ж час 30 вырабаў з 18 прадпраемстваў атрымалі 37 ганаровых дыплопаў.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі аснашчэнню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку.Імпартным абсталяваннем былі аснашчаны , напрыклад, Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Светлагорскі завод штучнага валакна, Слуцкі і Жабінкаўскі  цукровыя заводы, Мінскі завод халадзільнікаў і інш.

Аднак маштабы знешэканамічнай дзейнасці рэспублікі абмяжоўваліся жорсткай рэгламентацыяй з цэнтра, адсутнасцю самастойнага выхаду прадпрыемстваў на сусветны рынак, нявырашанасцю ў краіне валютных праблем (неканверсуемасць рубля, складанась разліку за пастаўкі прадукцыі і інш).

Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася  праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, працоўныя, навуковыя, маладзёжныя калектывы, бібліятэкі і г.д.

З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Галоўнай мэтай яго з'яўлялася пашырэнне міжнародных сувязей, распаўсюджаванне за мяжой інформацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У пачатку 1980-х гг. у Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны прыкладна з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету.

Важную ролю ў развіцці адносін Беларусі з замежнымі краінамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзежных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі равеснікамі за мяжой. Так, у 1979 г. у Беларусі прайшлі сустэчы з прадстаўнікамі 110 студэнцкіх арганізацый з 80 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Беларускія прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел у працы Сусветнай федерацыі прафсаюзаў, Міжнароднай арганізацыі працы і іншых аб'яднанняў. Галоўнае месца ў навуковых сувязях рэспублікі з замежнымі краінамі займала Акадэмія навук БССР.

Важнай формай развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы беларускіх пісменнікаў Я.Коласа, Я.Купалы, В.Быкава, Н.Гілевіча, А.Макаёнка і іншых перакладаліся на польскую, чэшскую, венгерскую, румынскую і іншыя мовы народаў свету. Творы беларускіх пісменнікаў на замежнай мове выходзілі ў Англіі, Аўстрыі, Індыі, Канадзе, Францыі і іншых краінах.

За 1946-1985 гг.за межамі СССР была надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. У сваю чаргу ўзбагачэнню культурных сувязей садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і русскую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзенных кніг склаў 10 млн. экземпляраў.

У адпаведнасці са Статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 60-я першай палове 80-х гг. вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля  10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку кала 4 тыс. атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю. Беларускія вучоныя і выкладчыкі працавалі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Афганістана, Індыі, Кубы і іншых краін. З дапамогай беларускіх спецыялістаў на пачатак 1980-х гг. у развіваючыхся краінах  было створана больш 100 вучэбных центраў і прафісійна-тэхнічных вучылішч.

У сістэме міжнародных культурных сувязей рэспублікі значнае месца займала правядзенне рэспубліканскіх і замежных выставак прыкладнога і выяўленчага мастацтва, графікі, фатаграфіі, прац народных умельцаў і г.д. Пашыраўся абмен выступленнямі калектываў тэатраў, філармоній, мастацкай самадзейнасці, канцэртных брыгад, асобных выканаўцаў. Усе больш папулярнай станавілася такая форма культурнага супрацоўніцтва, як правядзенне дзён нацыянальнай культуры. У 1970-80 гг. Дні культуры БССР адбыліся ў Індыі, Калумбіі, Мексіцы, Сірыі і іншых краінах. У сваю чаргу у Беларусі праходзілі Дні культуры Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Фінляндыі, Чэхаславакіі і іншых краін.

Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм, спорт. Так, з 1952 па 1980 гг. на ХV – ХХІІ Алімпйскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спарцменаў. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медлёў, у тым ліку 50 залатых. ЮНЕСКА прысвоіла алімпійскай  чэмпіёнцы па спартыўнай гімнастыцы Вользе Корбут ганаровае званне «Пасол міру».

Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету. Але больш шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і  адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.

 


Лекцыя 18. Грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту (1991-2003 гг.)

 

1.   Фарміраванне новай палітычнай сістэмы ў Беларусі.

 

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамацкіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.

        Карэнная ломка аднапартыйнай савецкай сістэмы і пераход да новых форм палітычнага ўпарадкавання былі прадыктованы як фундаментальнымі зрухамі, што адбыліся ў глыбінных асновах грамадства і масавай свядомасці людзей, так і пэўнымі міжнароднымі ўмовамі (развал сусветнай сістэмы сацыялізму і г.д.).

        На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па праблемах вызначэння палітычнага статуса дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага жыцця, будучага дагавора з Расіей і г.д. Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і  ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвіні-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.

        У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

        На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., які праводзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта А.Г.Лукашэнкі, у Канстытуцыю РБ былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусі замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і  Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада.

        У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.

        У 1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў,  а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 18 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

        На пярэдаднні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Наяўнасць апазіцыі – сведчанне таго, што дэмакратыя ў Беларусі ўсталёўваецца. Гэта пацвярджае і той факт, што ў выбарах ў парламент рэспублікі восенню 2000 г. удзельнічала большасць апазіцыйных партый.

        Важнае значэнне надавалася перебудове дзяржаўна-царкоўных адносін. Створаны ўмовы для забеспячэння прававых гарантый у выражэнні веруючымі сваіх перакананняў. Новая палітыка знайшла прававое адлюстраванне ў Законе “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”. Гэта адбілася на росце рэлігійных абшчын, а 1990 гг. сталі перыядам своеасаблівага рэлігійнага рэнесансу. Доля вернікаў у краіне вырасла  з 10-15% у 1988 г. да 50% на  пачатак 2000 г. На 1 жніўня  1999 г. у Беларусі было зарэгістравана 2570 рэлігійных арганізацый. З праваслаўем атаясамліваюць сябе каля 80% вернікаў, з каталіцтвам – 10-12%, пратэстанствам – 1%, іудаізмам і ісламам – 0,3-0,4% і г.д.

        Стракатая канфесіяльная структура беларускага грамадства з’яўляецца працягам гістарычнай традыцыі, талерантнасці – мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Гэта мае вельмі важнае значэнне для захавання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, для паспяховага вырашэння сацыяльна-эканамічных задач і праблем.

 

2.   Сацыяльна-эканамічнае развіццё.

 

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі.  У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу.

Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за  ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Тым не меньш,  у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў,  нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі.

У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства.

У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. У 1994 г. за  рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.

29 верасня 1994 г. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанаваў Вярхоўнаму Савету праграму неадкладных мер па вываду эканомікі краіны з крызісу, якая была распрацавана па заданню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі. У выніку прынятых мер былі дасягнуты пэўныя пазітыўныя вынікі. Так, у 1996 г. у параўнанні з 1995 г. павялічыўся валавы ўнутраны прадукт, аб’ём прамысловай вытворчасці, рознічны тавараабарот. Упершыню ўдалося ўтрымаць у вызначаных межах інфляцыю. Пачалося зніжэнне ўзроўню беспрацоўя: з 182,5 тыс. у 1996 г. да 151,1 тыс. у 1997 г.

Для пераадолення крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны Першым Усебеларускім народным сходам. Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу.

У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў -  на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д.

У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара.

Развіццё рэальнага сектара эканомікі вызначана наступнымі лічбамі. Так, сярэднягадавы прырост УВП за 2001-2005 гг. павінен скласці 6-7%. Пры гэтым увесь прырост УВП павінен быць забяспечан за лік роста прадукцыйнасці працы. У сувязі з гэтым доля ручной працы павінна скараціцца амаль у 2 разы. Энергаёмкасць УВП за пяць год будзе зніжана на 20-25%. У прамысловасці ў якасці прыарытэтаў вызначаны інфармацыйныя тэхналогіі, мікраэлектроніка і абсталяванне для яе вытворчасці, прыборабудаванне, машынабудаванне, новыя матэрыялы рознага назначэння, тэхніка для быта і аховы здароўя, біялагічныя і тонкія хімічныя тэхналогіі, машыны, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, высокадакладная тэхніка і тэхналогіі для абароны. Значна ўзрасце роля сферы паслуг: яе удзельная вага ва УВП з 40,5% у 2000 г. да 42% у 2005 г.

Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Галоўная задача АПК – забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а перапрацоўчай прамысловасці – сыравінай. Аб’ём вытворчасці асноўных відаў сельскгаспадарчай прадукціі ў 2005 г. вызначаны ў наступных лічбах: зерна – 7,3-7,5 млн.т.; бульбы – 9-10 млн.т.; цукравых буракоў 1,7-2,0 млн.т.; агародніны – 1,4-1,5 млн.т.; садавіна – 500-600 тыс.т.; малако – 6, млн.т.; мяса (у жывой вазе) – 1,1-1,2 тыс.т. і г.д.

Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д.

Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.

 3.   Стан  асветы, навукі і культуры.

 На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адукаціі.

Адным з асноўных фактараў нацыянальнага развіцця з’яўляецца школа. З абвяшчэннем сувернітэту РБ паўстала пытанне аб прыняцці закона аб адукаціі. Такі закон быў прыняты 29 кастрычніка 1991 г. Ён стаў юрыдычнай асновай для ажыццяўлення нацыянальнай праграмы адукаціі. У канцэпцыі адукаціі была закладзена пераемнасць усіх навучальных устаноў, прадугледжаны свабодны доступ да любой ступені адукаціі, шматварыянтнасць зместу і форм навучання.

У сістэме дзяржаўнай адукаціі былі вызначаны наступныя ступені: дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйная школа (пачатковая – 4гады, асноўная школа – 5 гадоў, старэйшая школа – 2 гады), прафісійна –тэхнічныя вучылішчы, сярэднія спеціяльныя установы (тэхнікумы, вучылішчы, і г.д.), вышейшыя навучальныя ўстанова.

У 90-я гг. у рэспубліцы былі закладзены асновы стварэння недзяржаўных навучальных устаноў.

Нягледзячы на тое, што ў апошняе дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь апынулася у “дэмаграфічнай яме”, абумоўленнай даволі працяглым перавышеннем смяротнасці над нараджальнасцю, колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах павялічалася з 1507,7 тыс. чалавек у 1990-1991 навучальным годзе да 1594,8 тыс. чалавек у 1999-2000 н.г. Адначасова вырасла і колькасць настаўнікаў з 123,2 да 152,6 тыс. чалавек. Значныя зрухі адбыліся і ў вышэйшай школе рэспублікі. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў на 10000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.

У 2002-2003 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала 43 дзяржаўныя ВНУ супраць 33 у 1990-1991 н.г. Акрамя таго зараз у краіне працуе 12 камерцыйных ВНУ.

 

НАВУКА

 

У 1990-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася з 102,6 тыс. чалавек у 1990 г. да 43,7 тыс. у 1999 г., а фінансаванне з дзяржбюджэту зменшалася  ў 4 разы. Тым не меньш і ў гэтых умовах навука развівалася. У 1993 г. быў прыняты Закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыцы”, які усклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковах даследаванняў. Былі пашыраны функціі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, удасканалена нарматыўна-прававая база развіцця навукі і тэхнікі, зацверджаны пералік і паслядоўнасць фарміравання і выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя звароту даследчыкаў да навукова-інавацыйных праектаў. Першынство ў гэтым напрамку належыць БДУ, які па-ранейшаму з’яўляецца буйнейшым навуковым і навукова-вытворчым цэнтрам рэспублікі.

У апошняе дзясяцігоддзе адбывалася далейшая інтэграцыя беларускай навукі ў міжнародную навуковую супольнасць. Так, у 1993 г. НАРБ была прянята ў якасці нацыянальнага члена ў міжнародную раду навуковых саюзаў – няўрадавую арганізацыю для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб’ядноўвае акадэміі навук 95 краін. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАН Беларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка, матэматыка, інфарматыка, камунікацыя, інжэнерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны.

Аднак, распад СССР і выкліканы ім разрыў гаспадарчых  і навуковых сувязяў, адмоўна адбіўся і на стане беларускай навукі. Аслабленне дзяржаўнай падтрымкі выклікала рэзкае зніжэнне колькасці занятых у сферы навукі і навуковага абслугоўвання. Многія маладыя  і сярэдняга росту вучоныя перайшлі ў арганізацыі, звязанныя з рыначнымі адносінамі. З 1991 г. по 1998 г. з рэспублік-эмігріраваў 451 навуковец, у іх складзе 41 доктар, 187 кандытатаў навук, 223 без навуковай ступені. Напрыклад, у Францыю выехалі 52 челавекі, у Германію – 26, у Велікабрытанію – 17, ЗША  - 10, Ізраіль – 9 і г.д. Найбольш выязджалі фізікі, матыматыкі, прагармісты, радыетэхнікі і іншыя спецыялісты прыродазнаўча-тэхнічнага профілю.

 

КУЛЬТУРА.

 

Вяртанне беларускага народа да сваіх гістарычных каранёў, духоўнай спадчыны – адзін з асноўных напрамкаў радыкальных пераўтварэнняў у 90-я гг. У центры увагі грамадскасці аказалася барацьба за адраджэнне ва ўсіх сферах жыцця беларускай мовы. Гэтаму спрыялі Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (20 студзеня 1990 г.) і Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (20 верасня 1990 г.). У рэалізацыі асноўных палажэнняў гэтых дакументаў вялікую ролю адыграла таварыства беларускай мовы (ТБМ),  якое ўзначальваў паэт Н.Гілевіч. Пытанням беларусізацыі значную ўвагу ўдзялялі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі і г.д.. Але ў другой палове 90-х гг. гэты працэс пайшоў на спад.

Першым, хто ўзняў пытанні аб выхаванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Прыклад асэнсавання дня не толькі недаўняга, але  і сённяшняга,  у якім мы жывем побач з чарнобыльскай бядой,  даюць раман         І. Шамякіна “Злая зорка” і аповесці “Ахвяры”, і “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве плённа працуюць паэты Н.Гілевіч, Р.Барадулін, Г. Бураўкін. З поспехамі ідуць у тэатрах пьесы вядомых драматургаў А. Дударава, У.Бутрамаева, М.Арахоўскага і інш.

Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім.Я.Купалы  “Князь Вітаўт”, “Звон  - не малітва”, “Страсці па Аўдзею”, “Саламея” і інш. Добра заявілі аб сябе акцерскія трупы маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі “Вольная сцэна”, Мінскага  абласнога драматычнага тэатра ў г.Маладзечна і інш. На пачатку XXI ст. у Беларусі было 24 тэатры.

У сучасным выяўленчым мастацтве значна пашыраліся нефармальныя тэндэнцыі, адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Верхні горад”, “Жыльбел” і інш.

Асаблівы змест набыло мастацтва М.Савіцкага. Ім створаны цыкл карцін “Чорная быль”. Асноўная тэма творчасці мастака А.Кузьміча стварэнне галерэі мадоннаў.

У мае 1993 г. быў прыняты  закон Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 130 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-архіялагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Прадоўжыліся рэстаўрацыі Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка,  які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны.  Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Адраджаецца і актыўна развіваецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зараз ў рэспубліцы дзейнічае больш 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў, народных майстроў.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэння да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У былых саюзных рэспубліках узніклі і дзейнічаюць розныя нацыянальна-культурныя таварыства, суполкі, зямляцтвы. Яны вядуць вялікую прапагандысцкую  і культурна-асветную дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацавання сувязей з Бацькаўшчынай.

 

4.   РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ У МІЖНАРОДНЫМ СУПОЛЬНІЦТВЕ. БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА.

 

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі паклала пачатак новаму этапу ў развіцці знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці рэспублікі. Зыходзячы з актаў аб яе дзяржаўным суверэнітэце Вярхоўны Савет Беларусі прыняў 2 кастрычніка 1991 г. Заяву “Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці РБ”.  Краіна падцвердзіла сваю прыхільнасчь прынцыпам статута ААН, усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, невакарыстання і адмовы ад пагрозы  сілы, непарушнасці існуючых межаў, мірнага рэгулявання спрэчных пытанняў. 26 лютага Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт. Беларусь адкрыта заявіла пра безядзерны статус рэспублікі і без усялякіх папярэдніх умоў вывела са сваёй тэрыторыі ўсю тактычную і стратэгічную ядзерную зброю. У поўным аб’ёме былі выкананы абавязацельствы па знішчэнні звычайных узбраенняў. Усе гэта практычнае пацвярджэнне міралюбівай палітыкі нашай краіны, канкрэтны яе ўклад ва ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце.

        Знешняя плітыка РБ заснавана на прынцыпах шматвектарнасці і прагматызму. Разам з тым аб’ектыўна вылучаецца галоўны кірунак знешнепалітычных і знешнеэканамічных сувязей Беларусі – гэта Расія і краіны СНД. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997 г. Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, 8 снежня 1999 г.  – Дагавор аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы і Праграмы дзеянняў РБ і РФ па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.

        Суверэнная Беларусь надае вялікае значэнне наладжванню ўзаемавыгадных адносін і з краінамі далекага замежжа. На пачатак 2003 г. наша рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя і гандлевыя сувязі амаль з 150 краінамі свету. Асноўнымі гандлевымі партерамі рэспублікі з’яўляюцца Расія, Германія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. Краіны Заходняй Еўропы – асноўныя замежныя інвестары, галоўныя пастаўшчыкі ў рэспубліку сучаснага абсталявання і тэхналогій. У рэспубліцы дзейнічаюць многія сумесныя прадпрыемствы. Практычна ва ўсіх абласных цэнтрах створаны свабодныя эканамічныя зоны.

        Беларусь займае пазіцыю канструктыўнага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі: ААН, МВФ, Сусветным банкам, Сусветнай гандлевай арганізацыей, ЮНЕСКА і інш. Наша рэспубліка скіравана на шірокае супрацоўніцтва па пошуках цывілізаваных вырашэнняў праблем, што стаяць як перад Беларуссю, так і перад усей сусветнай супольнасцю.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

26501. Оценка полезности результатов принятия решений 23.21 KB
  Основные положения аксиоматической теории полезности.1 Постановка задачи оценки полезности результата. Одно из основных допущений при оценке полезности результатов – расчет на то что человек делает рациональный выбор.
26502. Теория принятия решений 26.03 KB
  Эти правила отражают смысл принимаемого рационального решения и их содержание приведено в аксиомах теории полезности. Правило последовательности утверждает что для принятия решения необходимо упорядочить альтернативные варианты по степени их прежпочтительности для человека. Окончательным условием рационального решения является выбор такого действия которое максимизирует минимизирует целевую функцию.
26503. Задача ПР(принятие решений) в условиях взаимодействия нескольких целеустремленных систем 16.18 KB
  Основные особенности: 1 носителем информации о системевозможностях системы целевых функциях условиях функционирования является человекоператор разработчик или пользователь. 2 вычислительная система является средством для решения расчетных задач и для проверки простейших логических условий на базе заданных численных параметров. Применение информационного метода оправдано в системах предназначенных для работы в стандартных условиях.
26504. Неолиберализм в политике правящих кругов стран Европы и Америки в 1960-2000 гг. (на примере США и Великобритании) 52 KB
  Понятия социальный либерализм и неолиберализм Основу идеологии соц либерализма составило признание социальной природы личности и взаимной ответственности личности и общества. происходило возвращение к идее соц справедливости. Это вело к осознанию права государства как представителя общественных интересов на необходимые полномочия в сфере регулирования собственнических отношений обеспечения консенсуса между отдельными социальными группами в том числе между работодателями и наемным работниками производителями и потребителями....
26505. Неоконсерватизм в политике правящих кругов Европы и Америки в 1980-2000 гг. (на примере США и Великобритании) 46 KB
  устоев капиталистической экономики ч с свободы личности рыночного механизма как наиболее эффективного инструмента регулиря произва максимальное ограничение вмешатва госва в его функце. Существ изменения в хозяйственном механизме капитализма в его соц структуре и общественном сознании этого периода = вопрос о целесообразности и масштабах государственного вмешательства в эк о харре макроэкономической пки ее целях и методах. Следствием стал кризис реформизма и приход к власти в нач1980х почти во всех развитых странах...
26506. Образование и развитие Пятой республики во Франции. Принципы голлизма и их эволюция 52.5 KB
  Основные принципы голлизма: голлизм – это своеобразная идеология национального величия; вариант гос. Экономические: жесткое регулирование планирование; налоговая политика; расширение сфер экономики; рост гос. Проект разработан рабочим комитетом из чиновников членов Гос совета во главе с Мишелем Дебре. право назначать премьерминистра и отдельных министров возвращать законопроекты передавать на референдум любой законопроект касающийся организации гос власти или одобрения международных соглашений способных затронуть деятельность...
26507. Основные этапы социально-экономического и политического развития ФРГ 99.5 KB
  Основные этапы социальноэкономического и политического развития ФРГ. Конституционное устройство ФРГ: ФРГ объединила 9 земель каждый из субъектов федерации получил право на свою конституцию представительные и административные органы свое законодательство. Осн этапы соц экон и пол разв ФРГ.23 мая1949г Основ ФРГ.
26508. Интеграционные процессы в западной Европе 1950-2000гг 48 KB
  –подписан договор о создании Европейского объединения угля и стали ЕОУС Франция ФРГ Италия Бельгия Нидерланды Люксембург. – в Риме подписаны договоры о создании Европейского сообщества по атомной энергии Евратом и Европейского экономического сообщества. политические цели объединение сил западноевропейского капитализма против мирового коммунистического движения соц государств национальноосвободит борьбы колониальных и зависимых стран. Правящие круги США поддерживали создание ЕЭС рассчитывая усилить экономическую базу НАТО и...
26509. Проблемы ограничения вооружения и разоружения в П. стран Европы и Америки 1970 -2000 гг 47 KB
  смягчению 2полюсности мира можно назвать взаимное истощение СССР и США. называемое окно уязвимости которое образовалось якобы в резте ракетноядерного отставания США от СССР. Рейган провозгласил своей целью измотать СССР и ослабить его эк. Бытует мнение что это был глобальный исторический блеф администрации Рейгана – попытка спровоцировать СССР на разработку подобной программы.