52077

Дзеяслоў

Конспект урока

Педагогика и дидактика

Узор: Падарожнік ідзе крочыць. Падарожнік ідзе Шмат дарог ён прайшоў І машына ідзе З поўным кузавам дроў. А дарога ідзе То праз лес то праз поле. На дарогу ж ідзе І гадзіна і болей.

Беларуский

2014-02-12

71 KB

11 чел.

Абагульняючы урок па тэме “Дзеяслоў”
7 клас

Мэта:  абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, удасканальваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю, рабіць марфемны разбор; удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя уменні; развіваць лагічнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў, камунікацыйную культуру; стварыць умовы для выхавання працавітасці, калектывізму, грамадзянскасці і патрыятызму.

Абсталяванне:  табліца-“ключ” “Граматычныя катэгорыі дзеяслова”, магнітафон, касета з запісам песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі з заданнямі для работы ў групах, па варыянтах, фотавыстава “Спявае жыццё на маёй Беларусі”, руска-беларускія слоўнікі, фразеалагічныя слоўнікі.

Эпіграф:

Не той патрыёт, хто кулаком у грудзі сябе б’е,

а той, хто сваю працу і жыццё Радзіме аддае.

З народнага

Ход урока:

Заданне 1.

Работа з тэкстам (запісаны на дошцы).

- Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль, асноўную думку. Растлумачце лексічнае значэнне падкрэсленага слова.

Мы – людзі Беларусі, нас заўсёды лічылі людзьмі памяркоўнымі, абачлівымі.

У нас цудоўная зямля, за яе росквіт заплацілі крывёю і потам многія папярэднія пакаленні. Наш абавязак – упрыгожыць гэтую зямлю. Трэба быць чэснымі людзьмі і працалюбівымі патрыётамі. У гэтым нам дапаможа спакойная, дружная і стваральная праца.

(паводле матэрыялаў газеты “СБ”)

Настаўнік: Сапраўды, каб яшчэ больш упрыгожыць нашу зямлю, кожнаму з нас трэба шмат працаваць, бо нездарма ў народзе кажуць: “Не той патрёт, хто кулаком у грудзі сябе б’е, а той, хто сваю працу і жыццё Радзіме аддае”. Я спадзяюся, што сённяшні наш урок будзе прыкладам спакойнай, дружнай працы.

(Слова настаўніка пра тэму і задачы ўрока.)

Заданне 2

Запішыце граматычныя катэгорыі дзеяслова. Абмяняйцеся сшыткамі, праверце па “ключу”.

Дайце характарыстыку кожнай з катэгорый, прывядзіце прыклады, абапіраючыся на тэкст задання 1.

Заданне 3 (выконваецца па варыянтах).

Запішыце сказы, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары, зрабіце марфалагічны разбор дзеясловаў. Зрабіце марфемны разбор слоў, адзначаных зорачкай. Якой тэмай аб’яднаны даныя сказы.

І варыянт. Дурная птушка свайго гнязда (не)шану_. Чужая старонка пірагамі (не)накорміць.

ІІ варыянт. Аб тым зязюля куку_ , што свайго гнязда (не) ма_. Куды (ні)пайду я і дзе (ні)спынюся – спявае жыццё на маёй (Б,б)еларусі.

Заданне 4

1 група. Устаўце ў прыказкі дзеясловы, якія падыходзяць па сэнсе. Сказы запішыце. Графічна абгрунтуйце пастаноўку коскі ў трэцім сказе.

  1.  Паносіш мазалёў – _________ пірагоў.
  2.  Рана ўстанеш – многа _________.
  3.  Вочы страшацца, а рукі _________.
  4.  Чаго не можаш узяць рукамі, _________ галавой.

2 група. Падбярыце да фразеалагізмаў адпаведныя па сэнсе дзеясловы.

  1.  Задраць нос
  2.  Збіць з панталыку
  3.  Даць драла
  4.  Пакарміць бярозавай кашай
  5.  На розных мовах гаварыць

3 група. Прачытайце верш і вызначце значэнне дзеяслова ісці.

Узор: Падарожнік ідзе – крочыць.

Падарожнік ідзе

(Шмат дарог ён прайшоў),

І машына ідзе

З поўным кузавам дроў.

А дарога ідзе

То праз лес, то праз поле.

На дарогу ж ідзе

І гадзіна, і болей.

Турой Костусь ідзе

(Шахматыст ён заўзяты).

Жыта ў колас ідзе –

Будуць скора зярняты.

 А. Солахаў.

4 група. У прыведзеным ніжэй тэксце неапраўдана паўтараецца слова сказаць. Замяніце яго сінанімічнымі дзеясловамі, пазбягаючы паўтораў.

  •  Добры дзень, Аня! – сказала цётка Ніна.
  •  Добры дзень! – сказала ёй Аня.
  •  Бацькі дома? – сказала цётка.
  •  Пайшлі на работу, - сказала дзяўчына. 
  •  А ты што робіш? - cказала жанчына.
  •  Яшчэ думаю, што мне рабіць, - з усмешкай сказала Аня.

Настаўнік: Народная прыказка гаворыць: “Бяздзельна жыць – толькі неба капціць”. Але ўжо час і адпачыць, а добрая песня хутка стому здымае. Паслухайце ўважліва гэты цудоўны твор і пастарайцеся ўспомніць, хто з’яўляецца аўтарам яго слоў і музыкі. Які музычны калектыў выконвае песню.

(Гучыць магнітафонны запіс песні “Жураўлі на Палессе ляцяць” (сл. А.Ставера, муз. І.Лучанка)).


Заданне 5. Развіццё мовы.

І варыянт. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Скажыце, што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку.

Родная земля

Любовь к родине у человека особенно ярко проявляется тогда, когда он разлучится с ней. Но человек способен прятать свои чувства. А вот у птиц всё на виду.

Возьмём всем нам знакомых журавлей. В дальних краях птиц ждёт богатый корм, залитые солнцем берега живописных рек и озёр. И всё же осенью журавли покидают родину очень неохотно.

Тяжело с родной землёй расставаться.

Слоўнік: на виду – навідавоку

живописные – маляўнічыя

ярко – яскрава

ІІ варыянт. Разгледзьце фотавыставу “Спявае жыццё на маёй Беларусі”. Напішыце аднайменнае сачыненне-мініяцюру.

(Выстаўленне і каменціраванне адзнак)

Рэфлексія.

  •  Як вы самі ацэньваеце сваю работу на ўроку?
  •  З якім настроем вы пакінеце клас?

Настаўнік: Я таксама завяршаю наш урок з добрым настроем, бо сёння наша праца была спакойнай, дружнай і стваральнай. Я ж разам з паэтам А.Грачанікавым жадаю:

Каб вы заўжды, з малых гадоў

Шчаслівымі былі.

Расцілі шчырую любоў

Да роднае зямлі.

Хай будзе светлы ваш узлёт

Да новых спраў, сябры!

Няхай прыносіць вам жыццё

Найлепшыя дары.

Дамашняе заданне: падрыхтавацца да дыктанта з граматычным заданнем.


PAGE  1


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

62770. Написание безударных суффиксов глаголов в прошедшем времени 22.35 KB
  Какую букву будем писать в суффиксе и почему Следующее слово нам объяснит выбираем ребенка. Медвежонок Какую букву вставляем Почему Следующее слово сонный. Какую букву пишем в окончании Почему Теплый.
62771. Развитие умения писать слова с разделительным твердым знаком 141.51 KB
  Цели: образовательные: сформировать навык написания разделительного твердого знака в словах; продолжить работу над формированием каллиграфического навыка; закрепить умения писать словарные слова; развивающие...
62772. Морфология. Местоимение. Относительные местоимения 22.5 KB
  Цель урока: сформировать понятие об относительных местоимениях знания об их основных морфологических и синтаксических особенностях. 2 Вступительная беседа Сегодня мы познакомимся с относительными местоимениями особенностями их склонения.
62773. МЯГКИЙ ЗНАК ПОКАЗАТЕЛЬ МЯГКОСТИ СОГЛАСНЫХ НА КОНЦЕ И В СЕРЕДИНЕ СЛОВА 14.84 KB
  Цели урока: наблюдение над мягким знаком-показателем мягкости согласных, его особенностями, развитие умения различать в речи и писать слова с мягким знаком для обозначения мягкости согласных на конце и в середине слова...
62774. Правописание проверяемых и непроверяемых непроизносимых согласных, безударных гласных и парных согласных в корне слова 31.08 KB
  Цели: обучающая: учащиеся должны уметь называть орфограмму Проверяемые и непроверяемые непроизносимые согласные Безударные гласные Парные согласные в корне слова и находить их; учащиеся должны уметь называть орфограммы; уметь самостоятельно подбирать проверочные слова.
62776. Причастный оборот 26.97 KB
  Цель урока: закрепление понятия о причастном обороте, его роли в предложении, знакомство с правилами выделения причастного оборота запятыми.
62777. Перенос слов 15.6 KB
  Совершенствование умения выполнять звуко-буквенный анализ слова 3. Развитие умения слышать и видеть в словах опасные места орфограмму. Назовите буквы алфавита с которых не начинаются слова Мягкий знак твердый знак ы.