6116

Я-грамадзянін Беларусі. Выхаваўчае мерапрыемства

Конспект урока

Педагогика и дидактика

Выхаваўчае мерапрыемства Я-грамадзянін Беларусі Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня. Задачы: - садзейнічаць фарміраванню с...

Беларуский

2012-12-29

30.42 KB

167 чел.

Выхаваўчае мерапрыемства

Я-грамадзянін  Беларусі

Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.

Задачы:

- садзейнічаць фарміраванню сацыяльнага аптымізму, выхаванню патрыёта і грамадзяніна;

- на канкрэтных прыкладах дапамагчы вучням усвядоміць сувязь мінулага з сучасным;

- стварыць умовы для развіцця нацыянальнай культуры, станаўлення важнейшых якасцей асобы.

Тып: урок-падарожжа

Ход урока

Настаўнік: сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Але спачатку давайце высветлім, чаму наша краіна мае такую цудоўную назву – Беларусь?

  Вучні выказваюць свае меркаванні: сярод беларусаў многа людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу адзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала ў Беларусі, сталі яе сімвалам.

Вучні  класа расказваюць вершы:

  1.  Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

  1.  У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

  1.  Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою саёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой…

  1.  Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

Настаўнік: сядаем у цягнік і адпраўляемся ў падарожжа. Прыбываем на станцыю “Нашы сімвалы”

  Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг. У артыкуле 19 раздзела І Канстытуцыі РБ (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: “Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”.

  Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру  і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

  Чырвоны колер са старажытных часоў з'яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.

  Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.

  Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.

  Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы, абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”.

  Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь – адна з дзяржаў у свеце.

  Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

  Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.

  Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы. Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.

  Дзяржаўны гімн – гэта галоўная песня нашай краіны. Вы яе сёння слухалі на ўрачыстай лінейцы.

  Давайце цяпер паўторым:

- назавіце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

- Назавіце асноўныя прыкметы сцяга, герба.

Настаўнік: працягваем наша падарожжа, рухаемся далей. Цягнік прыбывае на станцыю “Наша краіна”.

Работа з падручнікам

                            О, край родны, край прыгожы!

                            Мілы кут маіх дзядоў!

                            Што мілей у свеце божым

                            Гэтых светлых берагоў,

                            Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

                            Дзе бары-лясы гудуць,

                            Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

                            Нівы гутаркі вядуць?..

Паглядзіце на малюнак. Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь. Назавіце Прэзідэнта краіны. Назавіце галоўныя гарады нашай краіны. Назавіце буйныя рэкі нашага краю.

  Мы жывём у Беларусі. У кожнага народа ёсць свая мова. У рускіх – руская, у немцаў – нямецкая, у палякаў – польская, а ў беларусаў - ? (беларуская).

   Наша мова прыгожая, мілагучная. Народ склаў шмат песень, казак, вершаў.

  Багатая наша мова на прыказкі і прымаўкі. Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць.

Вучні па чарзе чытаюць прыказкі:

  1.  Ад працы рукі не сохнуць.
  2.  Ад ляноты чакай бядоты.
  3.  Без навук, як без рук.
  4.  Бяда хоць мучыць, але жыць вучыць.
  5.  Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.
  6.  Дзе коратка, там і рвецца, дзе балюча, там б'ецца.
  7.  За дурной галавой нагам неспакой.
  8.  З вялікага грому малы дождж.
  9.  Каб конь добра вёз, давай яму авёс.
  10.  Мокры дажджу не баіцца.
  11.  Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.
  12.  Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
  13.  У сваім краі, як у раі.
  14.  У родным лесе і куст родны.

Малайцы!. Азараз заглянем у мінулае і сучаснае нашай краіны. На дошцы змешчаны выявы нашых славутых продкаў. (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына. Настаўнік расказвае пра кожнага з іх.)

  У Полацку жыла манахіня Ефрасіння – заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі.

                             Слава Францыска не ведае меж,

                             Птушкай яна абляцела краіны.

                             Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

                             І адгукаецца рэхам – Скарына.

                             Сусветную славу яму здабылі

                             Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

                             Першадрукар беларускай зямлі

                             І слова народнага першапраходзец

                             Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

                             Каб мудрасці гэтай святло не згасала.

- Пра якога славутага дзеяча нашай краіны ішла гаворка ў вершы?

  Кірыла Тураўскі напісаў шмат пропаведзей, малітваў, павучанняў, канонаў, у якіх заклікаў людзей любіць адзін аднаго, адлюстроўваў хараство прыроды. Яго творы вызначаюцца вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі – сімвал таленту нашага народа.

  Мы, беларусы, ганарымся таксама нашымі выдатнымі пісьменнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам і інш. Свае творы яны прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.

Настаўнік: рухаемся далей. Прыбываем на станцыю “Наша сталіца”.

- Як называецца сталіца нашай краіны?

Вучням дэманструецца прэзентацыя “Мінск – сталіца Беларусі”

  Вось мы пабывалі і ў Мінску. Што вам найбольш спадабалася?

Настаўнік: сядаем у наш цягнік. Цягнік прыбывае на станцыю “Родная прырода”.

Вучні  класа расказваюць вершы.

                           Лес ідзе да небакраю,

                           Рэчка, горачка, раўніна.

                           Вечна сэрцу дарагая

                           Беларуская карціна.

                           Ля крыніцы – медуніцы,

                           Дзе даліна – канюшына,

                           Дзе лясочак – верасочак,

                           Ой ты, родная мясціна.

  

Праводзіцца віктарына.

  1.  Якія дрэвы растуць у хвойным лесе? (Сасна, елка)
  2.  Яіх жывёл называюць будаўнікамі? (Бабёр)
  3.  назавіце драпежных жывёл нашых лясоў. (Воўк, дзік, ліса)
  4.  якія жывёлы Беларусі на зіму змяняюць свой колер? (Заяц, ліса, вавёрка)
  5.  Назавіце ядавіты грыб, якім лечыцца лось. (Мухамор)
  6.  Якія птушкі астаюцца ў нас зімаваць? (Верабей, сарока, варона)
  7.  Хто ўдзень адпачывае, а ноччу лятае? (Сава)
  8.  якая птушка выводзіць птушанят зімой? (Крыжадзюб)
  9.  Якія звяры і птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (Зубр, мядзведзь, барсук, бусел, вялікая белая чапля)
  10.  Назавіце лекавыя расліны нашых лугоў. (Рамонак, зверабой, тысячаліснік)
  11.  Назавіце драпежную рачную рыбу. (Шчупак)
  12.  Назавіце самага злоснага шкодніка бульбы.

Гульня “Адгадай загадкі”.

Урадзіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён,

Здагадайцеся, хто ён?   (Лён)

Цвіту ўсё лета я.

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце?   (Васілёк)

Сядзіць бабуся, сядзіць хатуся,

А хто забачыць, дык заплпчыць.   (Цыбуля)

Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць?   (Вожык)


Настаўнік: сядаем у цягнік і едзем далей. Прыбываем на станцыю “Знаўцы”.

Падвядзём вынікі нашага падарожжа.

Разгадванне крыжаванкі “Мая Радзіма – Беларусь.”

1, 3, 4. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. (Гімн, сцяг, герб.)

2. асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. (Канстытуцыя.)

5. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. (Лукашэнка)

6, 8, 12, 14, 17, 18. Вобласці Рэспублікі Беларусь. (Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая, Гомельская.)

7. Хто за …гарой, той сапраўдны герой. (Радзіму.)

9. Сталіца Рэспублікі Беларусь. (Мінск.)

10. Беларусь – край блакітных … (Азёр.)

11. Беларусь дасталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму Беларусь называюць… (Бацькаўшчынай.)

13, 16. Вядомыя беларускія пісьменнікі. (Колас, Купала.)

15. Беларускі першадрукар. (Скарына.)

Малайцы! Вы добра выканалі ўсе заданні. Вось і падышоў да завяршэння наш урок. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Ваш абавязак цяпер – добра вучыцца, каб вы змаглі ў будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай. І памятайце, вам тут жыць. Беларусь – гэта краіна вашай будучыні.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

67799. КОДИРОВАНИЕ ОТКРЫТОГО ТЕКСТА И ДВОИЧНЫХ ДАННЫХ 203 KB
  Информация подлежащая зашифрованию и расшифрованию представляется различными способами чаще всего в виде текстов записанных в некотором алфавите. Под кодированием обычно понимают представление информации в виде знаков букв алфавита. Алфавит конечное множество знаков используемых для кодирования информации.
67800. КОДУВАННЯ ВІДКРИТОГО ТЕКСТУ І ДВІЙКОВИХ ДАНИХ 190.5 KB
  Інформація, що підлягає зашифруванню і розшифруванню, представляється різними способами, найчастіше у вигляді текстів, записаних в деякому алфавіті. Під кодуванням звичайно розуміють представлення інформації у вигляді знаків (букв алфавіту). Знак – подія або матеріальний об'єкт, виникнення...
67801. Основи роботи в середовищі MatCAD 1.27 MB
  Запис змінних виконується з клавіатури, знаки операцій брати з плітри операцій або з клавіатури. Наприклад (див. приклад далі) При записі виразів зявляється курсор в вигляді кута (голубого кольору), горизонтальна та вертикальна частини якого показують до якої частини виразу буде записана наступна операція.
67802. МЕТОД ПОРОШКОВ 1.27 MB
  При исследовании образцов со сложной структурой и с большими периодами решетки для уменьшения возможности наложения дифракционных линий которых в этом случае получается очень много целесообразно применять длинноволновое излучение например хрома или железа. Промер линий должен проходить строго по середине рентгенограммы.
67803. ПІДСТАНОВКИ І ЛІНІЙНІ ПЕРЕТВОРЕННЯ 554 KB
  Мета роботи – вивчити основні властивості лінійних перетворень і підстановочних матриць, необхідні для математичного опису регістрів зсуву з лінійним зворотним зв’язком. Короткі теоретичні відомості. Векторні простори. Нехай – непорожня множина елементів будь-якої природи, які позначатимемо і нехай – деяке поле...
67804. ПОДСТАНОВКИ И ЛИНЕЙНЫЕ ПРЕОБРАЗОВАНИЯ 578.5 KB
  Цель работы – изучить основные свойства линейных преобразований и подстановочных матриц, необходимые для математического описания регистров сдвига с линейной обратной связью. Краткие теоретические сведения. Векторные пространства. Пусть – непустое множество элементов любой природы, которые будем обозначать...
67805. Основи роботи в середовищі MatCAD. Ознайомлення з методами рішення рівнянь 359.5 KB
  Рішнння систем нелінійних рівнянь або нерівностей Знайти рішення системи (таблиця №4 додаток). Виконати перевірку рішення. Знайти рішення при різних значення початкових даних. Визначити - система має один чи декілька розв’язків.
67806. ПРЕЦИЗИОННОЕ ОПРЕДЕЛЕНИЕ ПЕРИОДОВ РЕШЕТКИ 612 KB
  Одной из важнейших характеристик вещества является его период кристаллической решетки. По периодам решетки вещества можно судить об образовании, концентрации и типе твердого раствора, о наличии остаточных напряжений, определять коэффициенты термического расширения и решать многие другие металловедческие задачи.
67807. АРИФМЕТИКА ЦЕЛЫХ ЧИСЕЛ 399.5 KB
  Определение. Если для целых чисел и в кольце целых чисел существует такое число, что , то говорят, что целое число делится на целое число, и пишут. При этом число называется делимым или кратным числа, число – делителем числа, число – частным. Любое целое число всегда можно разделить с остатком на произвольное целое число.