63371

Гiсторыя Беларусi. Уводзiны

Лекция

История и СИД

Гісторыя Беларусі як вучэбная дысцыпліна яе прадмет метады і задачы курса. Ластоўскі ў кнізе €œКароткая гісторыя Беларусі выдадзенай у 1910 годзе. Нельга не адзначыць што на працягу многіх стагоддзяў спачатку польскія а затым расейскія і савецкая гісторыкі...

Беларуский

2014-06-19

74 KB

1 чел.

Гiсторыя Беларусi. Уводзiны.

1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.

Кожны народ, і беларуcы тут не выключэнне, на пераломе эпох, вырашэнні складаных пытанняў свайго лёсу, нацыянальна-духоўнага адраджэння звычайна накіроўвае свой поізірк ў глыб даўняй гістроыі, бо нацыя не можа быць жыццястойкай без дасведчанага і глыбокага асэнсавання мінулага. historia est mahistra vita (гсіторыя ёсць настаўніца жыцця) – казалі дрэўнія філосафы. І сапраўды гісторыя многаму навучае, вучыць жыць і змагацца, будаваць новае жыццё. Яна настаўніца двойчы – першы раз як сапраўдная, другі – у выглядзе фарса, таму яе вывады, яе ўрокі нельга ігнараваць.

Гісторыя – гэта заўсёды ўваскрашэнне, абуджэнне ў сваёй памяці цікавых падзей, з’яў і здязяйсненняў мінулых часоў. Але гісторыя не толькі памяць народа, але і падмурак на якім ён будуе саё жыццё, вызначае свой лёс, шляхі свайго існавання і развіцця. “Гістрыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб будаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя наша багата...” – пісаў першы беларускі гісторык В. Ластоўскі ў кнізе “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзенай у 1910 годзе.

І сапраўды, гісторыя беларускага народа – даўняя і багатая, налічвае не адно стагоддзе, з’яуляецца важнай састаўной часткай агульнаславянскай, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. Складанай, гераічнай і трагічнай была гэтая гісторыя, яле тым яна і цікавая, не толькі для нас, але і для суседзяў, яна даказвае нацыянальную адметнасць і самастойнасць беларусаў. Сваёй непаўторнай гсіторыяй беларускі народ можа ганарыцца. Менавіта таму, вывучэнне гісторыі па праву займае адно з вядучых месц у сістэме гуманітарнай адукацыі студэнтаў.

Нельга не адзначыць, што на працягу многіх стагоддзяў спачатку польскія, а затым расейскія і савецкая гісторыкі, закранаючы гістрыю беларусі, асвятлялі яе больш суб’ектыўна, з улікам сваіх, а не нашых нацянальных інтарэсаў і казалі аб тым, што яна з’яўляецца часткай іх нацыянальнай гісторыіі, але гэта зусім не так.

Сёння вывучэнне гісторыі Беларусі павінна зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, служыць фарміраванню і развіццю яго нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных і грамадзянскіх пазіцый да нашай зямлі, якія будуюцца на гістарычных фактах і служаць аб’яднанню нацыі ў адно цэлае. Увогуле гісторыя – навука, для навукі характэрны факталачічны матэрыял і сістэма узаемасувязей і высноў якія пробяцца на аснове вывучэння гэтага матэрыялу.

За апошняе 10-ці годдзе у гістраычнай навуцы сувярэннай Беларусі адбыліся пэуныя набыткі. Перш за ўсё хваля нацыянальнага адраджэння, абвяшчэнне незалежнасці РБ разбурае старыя догмы аб адсталасці беларусаў, адкрывае таямніцы, якія стагоддзямі хавалі ад народа праўду аб пачатках нашай дзяржаўнасці, узаемаадносінах з суседзямі, выдатных гістарычных асобах, дзеячах навукі і культуры, правадырах нацыі, сцьвярджае веліч нашай спадчыны, уваскрашае нашу годнасць, дае веру і надзею ў будучыню, права “людзмі звацца” (Я.Купала) Але невырашаныя пытанні  ў нашай гісторыі яшчэ застаюцца.

Па другое, вывучэнне гісторыі дазволіла беларусам паглядзець на сябе як на самастойны, адметны ад іншых народаў этнас, спрадвеку пражываўшы на Беларусі, са саёй адметнай мовай і культурай, сваімі ттрадыцыямі і каштоўнасцямі, павагай і гонарам, талерантнасцю, якія дазваляюць добра развівацца самастойнасці асобы, кансалідаваць нацыю, усталёўваць дабрасусецкія адносіны з іншымі народнамі і этнасамі.

На гэтай аснове падрыхтаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі. Таму прадмет гісторыі Беларусі – гэта разнастайныя падзеі, з’явы, працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі, імёны гістарычных асоб, заканамернасці развіцця Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. Пры гэтым пытанні палітычнага, сацыяльна-эканамічнага характару, дзяржаўнасці, фарміравання беларускай нацыіі і культуры разглядаюцца як араганічная частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі, аналізуюцца іх асаблівасці і адзінства гістарычнага працэса на Беларусі с агульнасусветным.

У сваю чаргу, важнейшая задача курса – на аснове атрыманых гістарычных ведаў пазнаць непаўторнасць, арыгінальнасць пройдзенага беларусамі шляху, здабыкі матерыяльнай і духоўнай культуры, усвядоміць яе нацыянальную адметнасць і каштоўнасць у суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Мэта тут – абуджэнне гістрарычнай памяці і гонару за свой народ, ягог працавітасць і майстэрства, таленавітасць і сціпласць. Важнай задачай курса з’яуляецца вывучэнне гістарычнай спадчыны, перш за ўсё беларускай дзяржаўнасці, яе дэмакратычных традыцый, арганізацыі ўлады ў дзяржаве, таму што толькі сувярэнная ўляда можа абараніць свой народ, стварыць умовы для лепшага жыцця, кансалідацыі нацыі. Гэта вельмі актуальна сёння.

Таксама курс “гісторыя Беларусі” арыентуе студэнтаў на вывучэнне айчыннай гісторыі ў асобе: дзяржаўных мужоў, асветнікаў, вучоных і дзеячаў культуры, кіраўнікоў народных думаў і палкаводцаў, прадстаўнікоў духавенцтва, якімі заўсёды была багата беларуская зямля.

Нарэшцэ, утылітарная задача курса – дапамагчы студэнтам засвоіць гістарычны вопыт продкаў, навучыць іх крытычна мысліць, аналізваць мінулае і рабіць правільныя вывады з яго ў сёнешнім жыцці. Карыстаючыся рознымі падручнікамі, умець арыентавацца ў альтэрнатыўных канцэпцыях і поглядах, зыходзячы толькі з рэальных фактаў.

Пры вывучэнні курса “гістрыя Беларусі” Вы пазнаёміціся з тым хто такія беларусы, з гісторыяй і лёсам нашай бацькаўшчыны, паходжаннем і рассяленнем беларусаў, іх энагенезам, станаўлннем іх дзяржаўнасці і мовы, развіццём нацыянальнай асветы, культуры і мастацтва, прыроднымі ўмовамі і багаццямі нашай краіны. Адначасова пры вывучэнні гэтага курса вы вывучыце сувязі Беларусі з іншымі краінамі, пазнаёміцеся з жыццём шматлікай беларускай дыяспары, сучаснай гісторыяй беларускага народа.

Усё гэта складае аб’ект і прадмет гісторыіі Беларусі.

Такім чынам, курс “гісторыя Беларусі” дапаможа Вам глыбей прааналізаваць гістарычныя факты, адкрыць для сябе цікавыя забытыя старонкі нашай мінуўшчыны, усвядоміць веліч духоўна-маральных і культурных каштоўнасцяў, адметнасці менталітэта, абрадаў і звычаяў нашага народа, яго традыцый і вераванняў, сетапаогляду, задумацца пра сёнешні і будучы яго лёс і стаць самасвядомым грамадзянінам Республікі Беларусь.

Метады даследванняў гісторыі Беларусі шматлікія. Як і любая навука яна карыстаецца агульнанавуковымі метадамі даследвання, такімі, як індукцыя, дэдукцыя, аналіз сінтэз. Спецыфічнанавуковыя для гісторыі – гэта дыялектычны метад, пры якм ўсе працэсы і з’явы, падзеі, здзяйсненні ў гістрыі разглядаюцца ў развіцці. Ён ляжыць ў аснове марксістцкай перыядызацыі гісторыі. Важны метад гістарычны. Справа ў тым, што чалавек, народ, нацыя так ці інакш здзяйсняюцца “гістраычна” і гісторыя заўсёды з імі. Таму аналіз гістрыі беларусаў, яе вывучэнне, супастаўлене шмат чаго дае; важнымі метадамі з’яўляюцца параўнанне, апісанне, сацыялагічны метад, звязаны з аналізам гістарычных дакументаў, статыстыкі, а таксама метад сісэмнага аналізу.

2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі, яе гістрыяграфія.

Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі шматлікія, разнастайныя і значныя. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц па відах таксама разнастайная. Найбольш распўсюжаны варыянт гэта падзел крыніц па спосабу фіксавання інфармацыіі на : рэчавыя, пісьмовыя, вусныя, этнаграфічныя і лінгвістычныя. Пісьмовыя крыніцы, якія захаваліся, дайшлі да нас і характэрызуюць беларусаў, іх звычаі, абрады, рамёслы, культуру, гістрарычныя і грамадска-палітычныя падзеі, лёс народа, яны падзяляюцца на Апавядальныя і дакументальныя. Апавядальныя крыніцы – гэта летапісы і хронікі, мемуарная літаратура, літартурныя і публіцыстычныя творы. Найбольш вядомыя і значныя з летапісных і хранікальных крыніц гэта – Літоўскія летапісы (Літоўская метрыка), – (усяго ў Маскве ў ЦБ захоўваецца 500 тамоў гэтай метрыкі); “Хроніка Літоўская і Жамойцская”, “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс” Разнастайныя гарадскія летапісы і хронікі. З мемуарнай спадчыны можна выдзеліць “дзеннікі” Я. Забароўскаа, Ф. Еўлашэускага, мемуары сучаснасці. Літаратурныя творы – “слова аб паходзе Ігаравым” “Павучэнне Манамаха” і др. Да гэтага разделу можна аднесці і разнастайныя перакладныя і арыгінальныя кнігі – (“Біблія” Ф. Скарыны, “Катэхізіс” С. Буднага); Цікавымі крыніцамі гісторыі з’яляецца спецыяльная літаратура, напрыклад, сучасныя навуковыя часопісы якія аналізуюць і падымаюць складаныя пытанні гісторыі Беларусі. Цікавы таксама і перыядычны друк. Асабліва трэба выдзяліць часопісы: “Беларускі гістарычны часопіс”, “Беларуская мінуўшчына”, “Весці акадэміі навук” (серыя сацыяльна-гуманітарных навук) “Веснік БДУ”(серыя 4), “Спадчына” і інш. Дакументальныя крыніцы гэта – заканадаўчыя дакументы, актавыя матэрыялы, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя апісанні. Заканадаўчыя дакументы (Статуты ВКЛ, граматы Вялікіх князёў літоўскіх, канстытуцыя 1791 г. і інш.), матэрыялы справаводства – Дакументы судовых і адміністратыўных устаноў, партый і г.д. святыя духоўныя кнігі; газеты (“Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага, “Наша ніва”, Наша доля”, “Мінскі лісток”), мастацкая і навуковая літаратура, выдадзеная як на Беларусі, так і ў эміграцыі. Статыснычныя матэрыялы – Разнастайныя перапісы, матэрыялы рэвізій, статыстычныя выбаркі і даследванні.

Вельмі важнымі і цікавымі зборамі крыніц з’яўляюцца музейныя калекцыі, бібліятэкі, а такма дзяржаўныя архівы, дзе захоўваюцца шматлікія дакументы гісторыі і культуры нашага народа. Сярод іх – музей і архіў графа Мураўёва–Вешальніка, былога генерал-губернатара Паўночна-Заходняга краю Расіі ў 1863-1865гг., дзе было сабрана 45 тысяч дакументаў і матэрыялаў аб паўстанні на Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага – нацыянальнага героя беларускага народа. У Гістарычным архіве РБ захоўваюцца дакументы што датычацца дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі, у Нацыянальным архіве РБ і абласных дзяржаўных архівах сканцэнтраваны дакументы савецкага перыяду аб жыцці і дзейнасці нашых людзей, дакументы акупацыйнага часу (1941-1945гг), пасляваеннага будаўніцтва ў БССР і сучаснага развіцця незалежнай РБ. У Беларускім дзяржаўным архіве кіна –фотадакументаў знаходзяцца багацейшыя калекцыі кіна – і фотадакументаў, сведчанні аб гераічнай барацьбе і ратным будаўніцтве беларускага народа. Цікавыя ў гэтым плане Музей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., Нацыянальны музей гісторыі Беларусі, Мастацкі музей і Нацыянальная мастацкая галерэя РБ. Бясцэнныя калекцыі сабраны і захоўваюцца ў краязнаўчых музеях па ўсёй РБ (іх 500).

Асаблівай ўвагі заслугоўвае нацыянальная дзяржаўная бібліятэка РБ, бібліятэка імя Я.Купалы, Рэспубліканская медыцынская бібліятэка, абласныя і раённыя бібліятэкі, прафсаюзныя і школьныя, вузаўскія бібліятэкі, дзе сабрана шматлікая літаратура па гісторыі Беларусі.

Важнымі крыніцамі гісторыі Беларусі выступаюць рэчавыя, этнаграфічныя і лінгвістычныя крыніцы, а гэта матэрыялы даследвання этнаграфіі, археалогіі, лінгвістыкі, фалькларыстыкі, нумізматыкі і інш. навук. У прыатнасці, археолагі і этнографы ў выніку праведзеных у пасляваенныя гады экспедыцый і раскопак сурьёзна удакладнілі пытанні этнагенезу беларусаў, іх паходжанне і рассяленне на нашых землях.

Усё гэта сведчыць аб важкім і сурьёзным фундаменце, на якім будуецца уся гісторыя Беларусі. Дэталёвае вывучэнне гэтых крыніц, іх практычнае выкарыстанне рознымі аўтарамі і даследчыкамі прывяло да стварэння цікавых манаграфічных работ, падручнікаў і дапаможнікаў па гісторыі беларусі, якія надрукаваны і складаюць яе гістарыяграфію.

Спынімся і засяродзім увагу на найбольш значных з іх.

Першым па праву трэба назваць выдатнага беларускага гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867-1934). Нарадзіўся ён у г. Рэчыца Мінскай губерніі, скончыў Кіеўскі універсітэт, у 1925-26 гг. Працаваў прафесарам БДУ, стаў старшынёй гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта. Прафесар пакінў багатую навуковую спадчыну – больш 200 прац па этнаграфіі, сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Ён быў адным з першых, хто вызначыў Беларусь у якасці аб’екта гістарычнага даследвання, заклаўшы тым самым падмурак беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.

М.В. Доўнар-Запольскі з’яўляецца аўтарам першых спецыяльных прац прысвечаных беларускай дзяржаўнасці, у якіх даказваў, што Беларусь мае права на незалежнасць і самавызначэжнне. Сярод гэтых прац – брашура “Асновы дзяржаўнасці Беларусі” (Гаодня, 1918), перакладзеная на розныя мовы, яна стала істотным абгрунтаваннеем беларускага суверэнітэту.

Сурьёзны ўклад у вывучэнне беларускай мовы, яе карэнных рыс і асаблітвасцей, зоны распаўсюджання ўнёс акадэмік Расійскай АН прафесар Яўхім Карскі (1860-1931) – філолаг-славіст. У 1904 г. Ён выдаў у Вільні трохтомную кнігу “Беларусы” (введеніе к ізученію языка і народнай славеснасці). Да кнігі прыкладзена “Этнаграфічная карта рассялення беларускага племені”, складзеная ў 1903 г., дзе даны граніцы “беларускіх говараў”. Нядаўна кніга перавыдадзена ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” (2001).

Першы рэктар Бедзяржуніверсітэта, акадэмік АН СССР Уладзімір Пічэта (1878-1947) актыўны і зацікаўлены займаўся не толькі выкладаннем гісторыі студэнтам, але і пакінуў важныя працы па гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі, у прыватнасці, ён вывучаў сацыяльна-эканамічныя пытанні, пытанніі класавай барацьбы, гістарыяграфіі. В.І. Пічэта шмат зрабіў для станаўлення і развіцця беларускай навукі і культуры.

Асобнае месца ў беларускай гісторыіі належыць Вацлаву Ластоўскаму, які ў 1910 г. Напісаў і выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі” – першае папулярнае выданне кнігі па гісторыі нашай краіны, напісанай беларусам і для беларусаў. “Працу гэту, – пісаў В. Ластоўскі, – ахвярую сынам маладой Беларусі, каб хоць з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю Бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове”. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку ХХ ст. Лёс В. Ластоўскага трагічны, яго кнігі былі забаронены ў савецкія часы, а сам ён загінуў, рэабілітаваны ў 1988 г.

Буўны ўклад унёс у станаўленне гістарычнай навукі ў БССР Уладзімір Ігнатоўскі – прешы прэзідэнт Беларускай АН. Ім напісана больш за 30 прац па гісторыі Беларусі, сярод іх – “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919), “Гісторыя Беларусі ў ХІХ і ў пачатку ХХ стагоддзя” (1926), “1863 год на Беларусі” (1930) і інш. Варта сказаць, што гэтыя кнігі не страцілі сваёй навуковай каштоўнасці да сёнешнега дня.

Лёс Ігнатоўскага трагічна абарваўся ў 1931 годзе, а яго кнігі пайшлі ў спецхран. Зараз ён рэабілітаваны.

Сярод буйных абагульнючых работ па гісторыі Беларусі савецкага перыяду трэба назваць “Гісторыю Беларускай ССР”, 5 тамоў 1972-1975 (на рускай мове), падрыхтаваную Інстытутам гісторыі АН, а таксама падрыхтаваную ў БССР кнігу “Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (на рускай мове), выдадзеную ў 1978 годзе.

Ва ўмовах існавання суверэннай Рэспублікі Беларусь, калі гісторыя Беларусі зноў стала выкладацца ў школе, вызвала цікавасць да яе ў грамадстве, гістарыяграфія яе значна пашырылася. Выйшла з друку нямала цікавых кніг, манаграфій, навуковых нарысаў, брашур у якіх па новаму ставяцца пытанні гісторыі Беларусі, яе перыядызацыіі. Гэта перш за ўсё кнігі Міколы Ермаловіча : “Старажытная Беларусь” (1994), другое выданне – 2001 г., “Беларуская дзяржава ВКЛ “(2000), “Па слядах аднаго міфа”; Леаніда Лыча “Беларуская нацыя і мова” (1994), “Беларуская ідэя ў постацях і здзяйсненнях” (2001); а таксама выдадзеныя Інстытутам гісторыі АН РБ “Нарысы гісторыі Беларусі” у двух частках (1994 і 1995); калектыўная манаграфія “Канфесіі на Беларусі” (1998), дзе асвятляюцца ўпершыню пытанні гісторыі царквы і рэлігіі. Нарэшце, буйной падзеяй трэба лічыць падрыхтоўку і выданне :-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” – кароткага і цікавага справачніка па гісторыі.

Важнай састаўной часткай гістарыяграфічнай літаратуры з’яўляюцца падрыхтаваныя за апошняе 10-годдзе падручнікі і метадычныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для студэнтаў ВНУ і СШ. Сярод іх назавем “Гісторыя Беларусі” частка І. Са старажытных часлў да канца ХVІІІ ст. Курс лекцый. Мн., РІВШ БДУ, 2000 г.; “Гісторыя Беларусі” у 2-х частках (пад рэд. Праф.Новіка Е.К.) Мн.,2001; Матэрыялы па гісторыі Беларусі. (выданне другое стэрэатыпнае, Мн., 2001 г. і інш.

3. Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.

Вывучэнне гісторыі кожнага народа, кожнай краіны немагчыма без яе перыядызацыі. Перыядызацыя – гэта падзел гісторыі на пэўныя перыяды – храналагічныя адрэзкі часу, якія адлюстроўваюць спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху таго ці іншага народа. Данныя перыяды з’яўляюцца як бы фундаментам, на якім будуецца і стаіць увесь гістарычны будынак – пэўнае грамадства людзей. Калі падзел на перыяды зроблены неправільна, тады увесь будынак гісторыі народа – рэальна існуючае грамадства, будзе трымацца на кволым, альбо фальшывым фкундаменце, а вывыды пры вывучэнні такой гісторыі будуць памылковымі.

Вось чаму перыядызацыі гісторыі ўдзяляюць такую увагу. Праблема тут у тым, каб выбраць найбольш істотны крытэрый перыядызацыі, іншымі словамі ў аснову падзела гісторыі народа на перыяды пакласці такія факты і падзеі, якія выклікаюць найбольш глыбокія перамены ў лёсе народа, важнейшых сферах яго жыцця, усебакова ўлічваюць змены ў грамадстве. Зрабіць гэта складана. Над гэтым працуюць лепшыя умы чалавецтва. Пошукі такога ўніверсальнага крытэрыя перыядызацыі гісторыі вядуцца не адно стагоддзе. Палажыўшы ў аснову перыядызацыі грамадскі лад Фрыдрых Энгельс выдзеліў у сусветнай гісторыі 3 перыяда: дзікасць, варварства і цывілізацыі. Гэта найбольш вядомая агульная перыядызацыя гісторыі.

Шырока распаўсюджана археалагічная перыядызацыя гісторыі (у яе аснову пакладзены матэрыял, які адлюстраваў перыяд узнікненняі вырабу прылад працы – камень, бронза, жалеза).

Беларусь мае тысячагадовую гісторыю, наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад глыбокай старажытнасці да сучаснасці. Свой адлік яна вядзе з часу з’яўлення на нашай зямлі першых людзей. Гэта адбылося па сучасных навуковых данных прыкладна 100–40 тыс. гадоў да нашай эры ў палеаліце – старажытным каменным веку. Затым наступіў мезаліт – сярэдні каменны век (ХV тыс.г.да н.э.), а потым неаліт – новы каменны век (канец V–ІІІ тысячагоддзе да н.э.). у гэтыя часы былі заложаны асновы першабытнага грамадства, людзі пачалі пераходзіць ад палявання, рыбадоўства і збіральніцтва да вытворчых форм гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі.

У век бронзы (канец ІІІ тысячагоддзя – VIIIVII ст. да н.э.) чалавечае грамадства на Беларусі ўзнялася яшчэ на адну ступень цывілізацыі – перайшло да патрыярхату (бацькоўскай сям’і). У жалезным веку (VII–VI ст.да н.э.– VIII ст.н.э.) людзі навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожванні. Грамадства зрабіла новы крок наперад, узнікла ваенная дэмакратыя.

Пэўную цікавасць прадстаўляе этнаграфічная перыядызацыя гістарычнага працэсу. Зыходзячы з крытэрыя – накіраванасці працэсаў фарміравання беларускага народа, яго антрапалагічных, моўных і культурна-бытавых асаблівасцей у гісторыі Беларусі вылучаюць 4 вялікія этнічныя эпохі. Першая эпоха – час засялення Беларусі і існавання тут старажытнейшага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Яна занімае ўвесь камены век (палеаліт, мезаліт, неаліт). Другая эпоха пачынаецца са з’ўленнем індаеўрапейцаў на мяжы ІІІ–ІІ тысячагоддзя да н.э. і характэрызуецца як балтская. Яна адпавядае веку бронзы і веку жалеза і вызначаецца пеавагай балтаў сярод насельнікаў нашай зямлі. Трэцяя эпохаславянскае засяленне Беларусі (ІІІ ст.да н.э.– VIII ст.н.э), час існавання усходнеславянскіх племянных саюзаў палачан, крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў (3-я чвэрць І тысячагоддзя н.э.) Старажытнарускай дзяржавы (Кіеўская Русь) (ІХ-ХІІ ст.), а таксамя ВКЛ (ХІІ–XIV ст.) – рэальнай беларускай дзяржавы. Чацьвёртая эпоха этничнай гісторыі Беларусі пачынаецца з канца XIV ст. да нашага часу. Гэта час фарміравання беларускай народнасці, яе уздым і перарастанне ў нацыю.

Вядомы беларускі гісторык У. М. Ігнатоўскі ў 20–я гады ХХ ст. прапанаваў перыядызацыю па крытэрыю – асаблівасці палітыка-сауыяльнага і культурнага развіцця беларусскага народа – такім чынам, ён дзеліць гісторыю Беларусі на 4 перыяды: полацкі (ІХ–ХІІІ стст.), Літоўска Беларускі (ХІІІ– першая палова XVI ст), Польскі (1569 – канец XVIII ст.), Расійскі (канец XVIII–пачатак ХХ ст.), адначасова ён указаў і на 5 перыяд – найноўшы, яго –“Беларусь пасля звяржэння царызму”.

Такой заснаванай на прынцыпе дзяржаўнасці перыядызацыі гісторыі Беларусі прытрымліваюцца многія нашы сучасныя гісторыкі. Так напрыклад у сваёй рабоце “крыжовы шлях”, Мн., 1993 г. Леанід і Тамара Лойкі па крытэрыю – рысы грамадскага ладу і дзяржаўнасці нашых зямель – выдзелілі ў гісторыі Беларусі 7 перыядаў.

У асвятленні гісторыі БССР савецкія гісторыкі шырока выкарыстоўвалі фармацыйны падыход, аснованы на марксісцім вучэнні аб сацыяльна-эканамічных фармацыях, іх змене ў гістарычным працэсе. Гісторыя чалавецтва, паводле К. Маркса, ведае 5 спосабаў вытворчасці, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, і камуністычны, кожны з із больш прагрэсіўны за папярэдні.

У адпаведнасці з фармацыйным крытэрыям у гісторыі Беларусі выдзялдялісь – першабытны лад (100-40тыс. год да н.э. – VIII ст. да н.э), феадалізм (ІХ – 1861г.), капіталізм (1861–1917 г.), эпоха сацыялізма (з 1917г.). Панавала памылковае ўяўленне, што сапраўдная гісторыя Беларусі пачынаецца толькі з 1917 г., а папярэдняя была толькі перадгісторыяй.

Сёння ўжо відавочна, што гэта 5-ці ступенчатая схема не універсальна, хаця іншыя гісторыкі ад яе не адмаўляюцца. Па-першае, не ўсе народы паслядоўна яе праходзілі. Усходнія славяне, напрыклад, мінулі рабаўладанне. Па-другое, выглядае блефам аб’яўленне сацыялізма, насуперак фактам, найбольш прагрэсіўным спосабам вытворчасці, свабоды чалавека.

Ужо М.Ярмаловіч, праігнараваўшы фармацыйны падыход, выдзеліў у гісторыі старажытнай Беларусі ІХ–XIV стст. 3 перыяды: полацкі (ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.), Навагародскі (сярэдзіна ХІІІ ст – пачатак XIV ст.), Віленскі (1316-1385 гг.). У якасці крытэрыя ўзыты горад, які з’яўляўся цэнтрам жыцця краіны, дзе рабілася ўся палітыка і вызначаўся лёс народа.

У апошняае дзесяцігоддзе ва ўмовах сувярэнняй Беларусі ў гістарычную навуку ўсё болей пранікае, размываючы фармацыйную канцэпцыю, цывілізацыйны падыход, у аснове якога ляжаць сістэмныя сацыяльна-культурныя фактары. Ён больш гібкі, мабільны і забяспечвае лепшае разумене, разгляд нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі, якая становіцца ўсё больш глабальнай. У адпаведнасці з цывілізацыйным прынцыпам ў гісторыі Беларусі выдзеляюцца такія перыяды: старажытнасць (100-40тыс. год да н.э. – V ст. н.э), сярэднія вякі (VIXV ст.), новы час (XVI ст– 1918 г.), найноўшы час (з 1918 г.).

У заключэнне адзначым, што ў сёняшнім глабальным сусвеце для глыбокай ацэнкі і разумення нацыянальнай гісторыі важна спалучаць цывілізацыйны і фармацыйны падыходы, улічваць гуманістычныя, агульна-чалавечыя і нацыянальна-дзяржаўныя каштоўнасці як прыарытэтныя, каб вывесці на належнае месца ў гісторыі праблемы беларускай дзяржаўнасці, культуры, мовы, эканомікі, палітыкі, вызначыць і заняць сваю нішу, свой пачэсны пасад паміж народамі (Я.Купала).

PAGE  1