63382

Старажытныя цывілізацыі. Этнагенез беларускага народа

Лекция

Исторические личности и представители мировой культуры

Пры правядзенні археалагічных даследванняў легка заўважыць, як рэшткі жыццядзейнасці чалавека розняцца ў залежнасці ад тэрыторыі і часу. Больш таго, рэчавы матырыял, знойдзены археолагамі стварае на кожнай тэрыторыі свой аб’яднаны культурны комплекс з аднолькавымі і ўзаемасвязанымі...

Беларуский

2014-06-19

64 KB

2 чел.

Старажытныя цывілізацыі. Этнагенез беларускага народа.

  1.  Першабытнаабшчыны лад як пераход да цывілізацыі.
  2.  Камены век на тэрыторыі Беларусі. Першыя паселішчы чалавека.
  3.  Старажытныя індаеўрапейцы. Балцкае насельніцтва Беларусі.
  4.  Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі.
  5.  Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
  6.  Першабытнаабшчыны лад як пераход да цывілізацыі.

Першабытнаабшчыны лад – нязвыкла працяглая эпоха гістарычнага існавання Homo sapiens. Калі падзяліць тэрмін знаходжання сучаснага чалавека на Беларусі на 28 умоўных дзен, на яе прыпадуць мінімум 27 з іх.

Першабытнаабшчыны лад вызначае адсутнасць  дзяржавы, маемаснай няроўнасці ды пісьмовых помнікаў. З іх пачаткам  пачынаецца “цывілізацыя”, г.зн. гісторыя грамадстваў, што пакідаюць пасля сябе пісьмовую традыцыю. У супрацьвагу пісьмова фіксаванай гісторыі цывілізацый, першабытнаабшчыны лад дадаткова акрэсляюць тэрмінамі “дагісторыя” ці “дапісьмовая эпоха”.

Храналагічны рубеж, які на пэўнай тэрыторыі аддзяляе першабытнасць ад цывілізацыі, умоўна вызначаецца  часам вынаходніцтва тут пісьменасці. У Месапатаміі – гэта ІУ тыс. да н.э., Індыі – ІІІ тыс. да н.э., Блізкім Усходзе – ІІ тыс. да н.э., Антычнай Еўропе - І тыс. да н.э. Прынятыя на Беларусі першыя сістэмы пісьма – кірыліца і глаголіца – былі створаны ў 9 ст.н.э. Але і чалавек сучаснага тыпу прыйшоў на тэрыторыю нашай краіны  досыць позна – найбольш старажытная з зафіксаваных дат – 26 тыс. гадоў да н.э.  Для параўнання: у 1969 г. у Эфіопіі знайшлі чэрап Homo sapiens, які быў датаваны часам 130 тыс. гадоў да н.э.

Крыніцы па гісторыі першабытнага грамадства – пісьмовыя. Таму і асноўнай перыядызацыяй тут з’яўляецца археалагічная.

Археалогія –  частка гістарычнай навукі, пабудаваная на вывучэнні рэчавых крыніц. Гісторыю чалавецтва яна дзеліць на перыяды, зыходячы з матэрыялу, які ў кожным з іх выкарыстоўваўся для вырабу прыладаў працы і зброі. Такім чынам яна вылучае:

каменны век (100.000 – 3.000 гадоў да н.э.) – падзяляецца на:

палеаліт (старажытнакаменны век – 100 – 10 тыс. гадоў да н.э.)

мезаліт (сярэднекаменны век – 10 - 6 тыс. гадоў да н.э.)

неаліт (новакаменны век – 5 - 3 тыс. гадоў да н.э.);

бронзавы век (2 тыс. да н.э.– 8 ст. да н.э.);

жалезны век  (7 ст. да н.э. – 8 ст. н.э.).

Увесь сабраны матэрыял археолагі сістэматызуюць зыходзячы з паняцця “археалагічная культура”.

Пры правядзенні археалагічных даследванняў легка заўважыць, як рэшткі жыццядзейнасці чалавека розняцца ў залежнасці ад тэрыторыі і часу. Больш таго, рэчавы матырыял, знойдзены археолагамі стварае на кожнай тэрыторыі свой аб’яднаны культурны комплекс з аднолькавымі і ўзаемасвязанымі:

а) тыпам і размяшчэннем жытла;

б) формамі вытворчасці (пераважаць, нр., можа збіральніцтва, ці паляванне, існаваць ці не існаваць жывелагадоўля ці земляробства);

в) прыладамі працы, зброяй, упрыгожваннямі;

г) формай і арнаментацыяй посуду (вельмі паказальны момант);

д) асаблівасцямі  пахавальнага рытуалу (нр., крэмацыя, трупапалажэнне, курганыя могілкі).

Падобны комплекс археалагічнага матэрыялу аднаго часу, які існуе на пэўнай тэрыторыі, адметнай ад суседніх тэрыторый паводле аналагічных рэчавых крыніцаў,  акрэсляецца тэрмінам “археалагічная культура”.

Параўнальна аналіз археалагічных культур дае магчымасць выяўлення этнічных супольнасцей  у першыбытную эпоху. Лічыцца, што кожная  археалагічная культура аб’ядноўвала этнічна роднасная насельніцтва, якое карысталася агульнай мовай ці групай блізкіх дыялектаў.

  1.  Камены век на тэрыторыі Беларусі. Першыя паселішчы чалавека.

Старажытнакамены век на Беларусі быў адкрыты ў 1926 г. К.Палікарповічам. На рацэ Сож каля вескі Юравічы (паўдневы ўсход Беларусі) ён знайшоў першае паселішча чалавека на Беларусі, датаванае часам 22 тыс. гадоў  да н.э. У 1928 г. каля в.Юравічы (рака Прыпяць) была знойдзена другая – на гэты час самая старажытная стаянка Homo sapiens на Беларусі. Час яе узнікнення –  24 тыс. гадоў  да н.э.

Людзі таго часу жылі ва ўмовах прыледавіковай пустэльні з беднай раслінасцю. Асноўным заняткам стала паляванне на мамантаў (досыць даверлівай жывёлы),  па рэштках касцей якога  і былі адкрыты бердыжская ды юравіцкая стаянкі.

14 тыс. гадоў да н.э. адбываецца апошняе ў Еўропе ледавіковае пахаладанне, у выніку якога Беларусь зноў абезлюдзіла.

Каля 13 тыс. гадоў да н.э. ледавік пачаў адступаць. У наступным тысячагоддзі ён растаяў нават у Скандынавіі. Канцом ледавіковай эпохі датуецца пачатак  сярэднекаменага веку - мезаліта (на Беларусі – 10 - 6 тыс. гадоў да н.э.). Пасля пацяплення клімат Беларусі набыў прыкладна цяперашні выгляд. Людзі займаліся актыўным збіральніцтвам. Вынайшлі лук і рыбалоўства.

На  прыканцы палеаліту і ў мезаліце вылучаюцца наступныя шляхі засялення Беларусі: 1) з боку Рускай раўніны; 2) па Дняпру з боку Украіны; 3) з паўдневай Польшчы  ў паўднева-заходнюю Беларусь; 4) з цэнтральнай Германіі. Гэта было рознаснае насельніцтва, этнічная прыналежнасць якога не выяўлена.

Агульны склад насельніцтва ў мезаліце – прыкладна каля 6 тыс. чалавек, колькасць выяўленых стаянак – 120.

У неаліце (5 - 3 тыс. гадоў да н.э.) колькасць выяуленых стаянак рэзка узрастае, перавышаючы лічбу 600.

У сваей большасці неалітычнае насельніцтва – прамые нашчадкі носьбітаў археалагічных культур эпохі мезаліту. Тым ня менш, неаліт – бадай што самы адметны перыяд першыбытнай гісторыі.

Па-першае, у гэты час адбываецца т.зв. тэхналагічная рэвалюцыя, якая падрыхтоўвае глебу для перахода чалавека ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне)  да вытвараючай гаспадаркі (земляробства, жывелагадоўля).   У межах тэхналагічнай рэвалюцыі распачынаецца шліфоўка каменых прыладаў працы, узнікаюць адзіныя ва ўсходняй Еўропе шахты па здабычы крэменю (п. Краснасельскі, каля Ваўкавыска). Нарэшце, вынайдзены керамічны посуд, факт з’яўлення якога і лічыцца ўмоўным пачаткам неаліту.

Па-другое, у час неаліту на Беларусі з’яўляецца першае насельніцтва з выяўленай этнічнай прыналежнасцю. У ІІІ тыс. да н.э. на поўнач Беларусі прасочваецца фіна-угорскае насельніцтва, якое лічаць далекімі продкамі сучасных эстонцаў. Прышэльцы найперш вылучаліся сваім посудам, сценкі якога яны ўпрыгожвалі характэрным узорам з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў грэбня. Адсюль і назва гэтай археалагічнай культуры –  культура грабеньчата-ямкавай керамікі. З  існаваннем гэтай культуры звязана эстонскамоўнае паходжанне шэрагу беларускіх рэк і характэрныя фіна-угорскія антрапалагічныя рысы, захаваныя  да сеняшняга часу сярод насельніцтва Віцебскай вобласці.

  1.  Старажытныя індаеўрапейцы. Балцкае населініцтва Беларусі.

Фіна-угры (сенняшнія фіны, эстонцы, венгры) – адзінае ў Еўропе насельніцтва, продкамі якога не былі індаеўрапейцы (продкі сучасных індыйскіх, іранскіх, балцкіх, славянскіх, германскіх, кельцкіх, раманскіх народаў).

Старажытныя індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малай Азіі, дзе карысталіся агульнай мовай. Іх ускалыхнуў дэмаграфічны ўзрыў, напрамую звязаны з вынаходніцтвам земляробства і жывелагадоўлі. Людзі сталі лепш і больш харчавацца, што адразу сказалася на працэсах дэмаграфіі, адначасова патрабуючы масавай міграцыі з сваей прадзімы (адбылася ў 3000 – 1500 гг. да н.э.).

Адна група індаеўрапейцаў накіроўваецца ў Індыю, дзе пад назвай арыяў заснавала ўласную цывілізацыю,  другая праз украінскія стэпы і Балканы – у Еуропу (з гэтай прычыны стараіндыйскі санскрыт мае шэрэг агульных рысаў з сеняшнімі еўрапейскімі мовамі, укл. беларускую).

Узровень  развіцця індаеўрапейцаў быў прыкметна вышэйшым за мясцовае насельніцтва, якое паступова асімілявалася імі на розных тэрыторыях. З гэтай прычыны ў кожным рэгіене прыход індаеўрапейцаў суправаджалі звышхарактэрнымі змены ў матэрыяльнай культуры.

Такімі зменамі былі:

1) з’яўленне металу. Першым металам, які вынайшлі індаеўрапейцы, была медзь. Потым да яе пачалі дадаваць олава (прыкладна 10 %).У выніку атрымалася бронза.

На Беларусі бронзавы век наступае з пачаткам 2 тыс.да н.э;

2) з’яўленне каляса, вынаходніцтва якога дазволіла індаеўрапейцам упершыню ў гісторыі ажыццявіць унікальнае па працягласці масавае перасяленне;

3) прыкметнае распаўсюджванне земляробства і жывелагадоўлі;

4) з’яўлення баявых сверленых сякераў;

5) першыя курганыя пахаванні (нябожчыкаў ці хавалі на баку з сагнутымі нагамі, пасыпаючы охрай, ці крэміравалі, што  ў дадатак было яшчэ адной новай з’явай для Беларусі);

6) нарэшце, посудавы шнуравы арнамент (на палычцы намотваўся шнурок і ўпрыгожваўся посуд).

Разрыў сувязей і змешванне з мясцовым насельніцтвам прыводзіла да распаду пачатковага  адзінства індаеўрапейцаў. Распаўсюджаная ў Цэнтральнай і Усходней Еўропе індаеўрапейская культура шнуравой керамікі да сярэдзіны ІІ тыс. да н.э. канчаткова злілася з мясцовым насельніцтвам. У выніку на вялізных абшарах ад Рэйна на захадзе да Волгі на Усходзе, ад Скандынавіі на поўначы і да цэнтральняй Украіны на поўдні з агульнага масіва індаеўрапейцаў вылучаецца асобная протабалта-германа-славянская супольнасць, якая у сваю чаргу таксама падзеліцца –  на германцаў, славян ды балтаў.

Напрыканцы бронзавага і ў ранім жалезным веку (да 4 ст. да н.э.) Беларусь трапляе ў зону сталага рассялення балцкіх археалагічных культур.  Іх этнамоўная супольнасць  вылучыцца  з агульнага протабалта-германа-славянскага масіву на пачатку І тыс. да н.э.

На мяжы ІІ і І тыс. да н.э. у Еўропе ўзнікае вытворчасць жалеза. На Беларусі жалезны век пачаўся на поўдні краіны, у 8 ст. да н.э. – амаль адначасова з многімі іншымі рэгіенамі Еўропы. Тлумачэнне гэтаму – наяўнасць, асабліва на Палессі, шматлікай сыравіны ў выглядзе балотных ды азерных рудаў. Жалезную руду пераплаўлялі пры тэмпературы 1100 – 1350◦С у спецыяльных печах-домніцах, пасля чаго атрыманы цестападобны кавалак – крыца – пасля пракоўкі ў кузне ператвараўся ў жалеза.

Вынаходніцтва жалеза справакавала імглівыя змены ў матэрыяльнай культуры. Жалезная сякера дазволіла значна павялічыць пасяўныя плошчы. Пасечнае земляробства (лес высякалі і спальвалі) у гаспадарцы балцкіх культур поўдня Беларусі заняло дамінуючае становішча, ствараючы на новых землях лішкі прадукцыі. З ростам прадуктовых лішкаў у асобных родаў назапашвалася маемасць. Звыклай з’явай сталі войны з мэтай грабежніцтва і заняволення. Насельніцтва пачынае хаваць вескі ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, ці размяшчаць іх на  ўзгорках, скрыжаваннях рэк, з адкрытага боку абносячы драўлянымі сценамі, валам ды рвом. Так узнікаюць гарадзішчы – асноўны тып паселішчаў  у ранім жалезным веку.

На Беларусі першымі распачалі выраб жалеза плямены мілаградскай культуры (назва – ад гарадзішча Мілаград побач з Рэчыцай). Гэта было балцкае насельніцтва, якое займала тэрыторыю на паўдневым усходзе Беларусі з 7 па 3 ст. да н.э. Мілаградцы жылі ў спецыфічных слупавых пабудовах конусавіднай формы (у іх цэнтры ставіўся вертыкальны слуп, для дадатковай падтрымкі даху). Займаліся ў асноўным земляробствам і буйной жывелагадоўлей. Яшчэ адна сваеасаблівая рыса мілаградскай культуры – гліняныя фігуркі каней і каровы, якія мелі рэлігійны характар.

Металічныя вырабы мілаградцаў нясуць у сабе яскравы адбітак узаемадзеяння са скіфамі – вандроўнымі пляменымі вялізных абшараў Украіны. Паўночных суседзяў скіфаў пад назвай “неўры” апісаў грэцкі гісторык 5 ст. Герадот. На поўдні Беларусі да гэтага часу існуюць назвы паселішчаў тыпу “Неўры”, “Наўране”, “Наўрышкі і г.д. Герадот апавядае, што неўры апранаюцца па-скіфску, але маюць уласныя звычаі і мову. Ен жа прыводзіць лягенду, як кожны неўр раз на год ператвараецца на некалькі дзен у ваўкалака. Сувязь гэтае лягенды з пазнейшым фальклерам беларусаў дае даследчыкам дадатковую падставу атаясамляць “неўраў” з насельніцтвам часткі мілаградскай культуры.

У ІІІ ст. да н.э. на месца мілаградскай культуры прыўшло новае насельніцтва, якое частка гісторыкаў адносіць ужо да славян.

У параўнанні з поўднем Беларусі балцкае насельніцтва сярэдняй і паўночнай Беларусі адставала ў развіцці.  Працэс авалодання жалезам  тут затрымаўся. Большае месца займалі каменныя вырабы і прысвойваючая гаспадарка. Назіралася і адставанне ў сацыяльным развіцці. Доўгія вялізныя дамы сведчаць пра захаванне на большасці тэрыторыі Беларусі вялікай патрыярхальнай сям’і, тады як на Палессі актыўна ідзе працэс  падзелу вялікіх сем’яў на маемасна няроўныя малыя сем’і.

Вялікая патрыярхальная сям’я аб’ядноўвала 4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў колькасцю 50-70 чалавек, якія месціліся ў асобным гарадзішчы ці неўмацаваным селішчы.

Две-тры патрыархальныя сям’і аб’ядноўваліся ў кроўны род, некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямен – племяны саюз.

Перамножым лічбу паселішчаў (1000), якія існавалі напачатку жалезнага веку, з прыкладнай колькасцю насельніцтва ў кожным з іх – і атрымаем, што на Беларусі ў гэты час жыве 50-70 тыс.чалавек.

4. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі.

Укараненне жалеза садзейнічала выроўніванню культур ва ўзроўні развіцця. Тэхналогія жалеза масава навадніла Свет як прыладамі працы, так і зброяй – якаснай і прыкметна больш даступнай  за бронзавую з п.гл. распаўсюджвання сыравіны ў кожным рэгіене. Перыфірыйныя “варварскія”культуры па-ранейшаму адставалі паводле большасці характарыстык ад цывілізацыйнай часткі Свету, але зраўняліся з ёй па магчымасцям узбраення.  Дамінуючы пры готым колькасна, першабытныя плямены хлынулі ў межы Рымскай імперыі ў пошуках лепшых земляў і ваенай здабычы. У 476 г н.э. быў звергнуты апошні рымскі імператар. На землях Заходней Рымскай імперыі усталяваліся “варварскія” каралеўствы. Масавае перасяленне на тэрыторыю Рымскай імперыі германскіх, славянскіх, сармацкіх, кельцкіх, цюрскіх пляменаў у перыяд з 4 па 7 ст. н.э. атрымала назву “Вялікага перасялення народаў”.

Пік міграцый прыйшоўся менавіта на гэты час і быў дадаткова выкліканы ледавіковым пахаладаннем у Еўропе.

Першай хваляй пераразмеркавання матэрыковых тэрыторый стала міграцыя готаў.  У пачатку нашай эры гэты германскі саюз пляменаў перасяліўся са скандынавіі на польскае узбярэжжа Балтыйскага мора. У 2 ст. готы пачынаюць рух ва украінскае Прычарнамор’е, які закрануў захад беларускіх земляў. На Берасцейшыне частка готаў асела і змяшалася з мясцовым балцкім насельніцтвам (вырыятыўнае найменне готаў – гуты, а шырока распаўсюджанае дасюль сярод літоўцаў найменне беларусаў – гуды). У 4 ст. готы рушылі ў Еўропу, бо з Украіны іх выгналі новыя вандроўнікі –гуны. У Італіі і Іспаніі ў 5 ст. готы заснавалі Остоготскае ды Вестготскае каралеўствы.

Адзначаны рух  готаў парушыў цэласнасць яшчэ адной групы індаеўрапейцаў – славян, вылучаючычы іх  заходнюю ды усходнюю галіны (магчымая прарадзіма славян месцілася паміж рэкамі Одэр ды Вісла  на усходзе Нямеччыны і захадзе Польшчы ці яшчэ далей на усход).

У канцы 5 ст. пасля падзення дзяржавы гунаў пачалося прасоўванне славян на поўдзень, у паўночнае Прычарнамор’е ды на Балканы. Тут вылучаецца паўдневая галіна славян. У 7 ст. на тэрыторыі правінцый Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі) узнікае І Балгарскае Царства.

Адначасова славянская экспансія назіраецца на поўначы Еўропы – Усходзе Германіі, Чэхіі, Польшчы, Украіне. На гэтых тэрыторыях знойдзены першыя бяспрэчна славянскія помнікі, аб’яднаныя археолагамі ў пражскую археалагічную культуру (назва – па магільніку каля Прагі).Арэал гэтай славянскай культуры захопліваў паўдневы захад беларускага Палесся. У пачатку 9 ст. на цэнтральных землях пражскай культуры чэхі створаць Вялікамараўскае княства (Чэхія, Славакія, Усход Германіі, паўдневы захад Польшчы). Тут у 863 г. пачнуць сваю дзейнасць Кірыл і Мефодзій.

Да пачатку 7 ст. славяне жылі толькі ў самых паўдневых раенах Беларусі, пераважна на поўдзень ад р.Прыпяць. Масавае пранікненне славян на поўнач, у арэал сталых балцкіх культур, адбываецца у 8-10 стст. н.э. У 8-9 стст. славяне пасяляюцца на Пасожжы. У 9 ст. – у Падзвінні. І толькі у 10 ст. полацкія крывічы пачынаюць каланізаваць паўночны захад Беларусі, Панямонне.

Пранікнавенне ўсходніх славян у глыб Беларусі археолагі прасочваюць  па з’яўленню тыповых для іх элементаў матэрыяльнай культуры. Гэта :

  1.   акруглыя ці прынятыя сярод крывічоў – доўгія, да 100 м., курганы з пахаваннямі паводле абраду крэмацыі. З прыняццем хрысціянства з канца 10 ст. замест крэмацыі распаўсюджваецца абрад трупапалажэння, аднак, з характэрнай для усходніх славян традыцыяй хаваць нябожчыка галавой на захад;
  2.  адносна невялікія па памерах паўземлянкі, у сярэдзіне якіх знаходзіліся печы-каменкі авальнай ці акруглай формы;
  3.  не тыповыя для балцкага  насельніцтва  прылады працы, нр., жорны (у балтаў былі толькі зерняцеркі),  вялікі  сучаснай формы згібу серп, косы,  і асабліва,  жалезныя нарогі  ралля - сведчанне існавання заснаванага на двухполлі ворнага земляробства, невядомага балтам);
  4.  спецыфічныя тыпы упрыгожванняў. Так, паводле 5 розных тыпаў скроневых кольцаў фіксуецца ўнутраны падзел усходніх славян на розныя этнічныя групы. У крывічоў яны мелі выгляд проўлачнага  браслету з скручанымі канцамі. У радзімічаў – 7-праменневых кольцаў.
  5.  паступовы павелячэнне адноснай колькасці селішчаў, як сведчанне распаду патрыархальнай сям’і.  

Ворнае земляробства і  жалезныя   вырабы дазвалялі невялікай сям’і пракарміць сябе.  Такія сем’і пакідаюць гарадзішчы і перасяляюцца на асобныя ад іх селішчы. Звыкла 3-4 селішча групаваліся недалека адзін ад аднаго. Але ў новыя групы селішча аб’ядноўвала ўжо не кроўнае радство, а тэрытарыальна-эканамічныя сувязі.   Так узнікала “вервь” ці “мір” – захаваная на Беларусі да 16 ст. сельская абшчына, у якой абшчынае земляўладанне спалучаецца  з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

Неабходнасць умацаваных паселішчаў знікала з аб’яднаннем славянскіх пляменаў у вялікія племяныя саюзы.

Старажытнарускі летапісец Нестар, распавядаючы у “Аповесці мінулых гадоў” пра засяленне усходнімі славянамі земляў Беларусі, Украіны ды захаду сучаснай Расіі вылучае 13 такіх племяных саюзаў (з іх непасрэдна звязаны з тэрыторыяй Беларусі тры – крывічы, радзімічы, дрыгавічы).  Кожны з іх знаходзіўся на пераддзяржаўнай стадыі “ваенай дэмакратыі”.

PAGE  1


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

21139. АВТОМАТИЗАЦИЯ ТЕХНОЛОГИЧЕСКИХ ПРОЦЕССОВ 58.5 KB
  Как правило в результате автоматизации технологического процесса создаётся АСУ ТП. Основа автоматизации технологических процессов это перераспределение потоков вещества и энергии в соответствии с принятым критерием управления оптимальности. Цели автоматизации Основными целями автоматизации технологического процесса являются: Повышение эффективности производственного процесса. Задачи автоматизации и их решение Цели достигаются посредством решения следующих задач автоматизации технологического процесса: Улучшение качества регулирования...
21140. Временная нестабильность ЭВМ 29 KB
  С течением времени в деталях сборочных единицах и отдельных элементах происходят необратимые процессы что приводит к изменению их механических физикохимических и электрических характеристик. Чтобы уменьшить зависимость характеристик ЭВМ от времени необходимо выполнить мероприятия по стабилизации параметров отдельных его элементов. Наиболее сильное влияние оказывает на погрешность ЭВМ изменение свойств во времени таких элементов как моментные пружины постоянные магниты и резисторы.
21141. Всё о производстве транзисторов, микросхем и миниатюризации 175 KB
  Для этого используются специальные тщательно согласованные с реальными приборами физические модели транзисторов и других функциональных элементов. Сюда входят научная разработка и воплощение в кремний все более быстрых и маленьких транзисторов см. следующую страницу про закон Мура цепей связи между ними и прочим обрамлением микроструктур на кристалле создание технологий изготовления рисунка линий и транзисторов на поверхности кремния новых материалов и оборудования для этого а также manufacturability область знаний о том как...
21142. Защита герметизацией 27 KB
  Это также приводит к увеличению внутренних механических напряжений возникающих за счет различных температурных коэффициентов линейного расширения ТКЛР компаунда и заливаемых деталей. На ТКЛР компаунда можно влиять введением наполнителя. Так ТКЛР полимеризованной эпоксидной смолы без наполнителя составляет примерно 70106 град1 а с наполнителем в виде пылевидного кварца в два раза меньше. ТКЛР материалов деталей входящих в состав сборочных единиц лежат в пределах от 4106 град1 керамика до 16106 град1 медь.
21143. Защита конструкций от внешних воздействий 52.5 KB
  Для защиты от вибрации и ударов применяют амортизаторы или демпферы. Амортизаторы от линейных перегрузок не защищают. Амортизаторы резинометаллические просты в изготовления защищают от вибрации в любом направлении. Амортизаторы пружинные защищают от вибрации только в основном направлении.
21144. Защита покрытиями 31.5 KB
  Негальванические покрытия. К металлическим покрытиям относятся: вакуумное испарение практически любым металлом и почти на любые подложки толщина слоя зависит от скорости и времени испарения вещества; катодное распыление перенос металла с катода на анод при тлеющем разряде в газах; горячее распыление расплавленный металл распыляется сжатым газом толщина пленки от 30 мкм до нескольких миллиметров которым можно нанести любое металлическое покрытие на поверхность любого материала. К неметаллическим покрытиям относятся лакокрасочные...
21145. Звуки BIOS 141 KB
  ru Дата: 20:13:17 14 11 01 BIOS Beep Sound core list AWARD BIOS Beep Sound Massage 1 short System booting is normally. 2 short CMOS setting error 1 long1 short DRAM ERROR 1 long2 short Display card or monitor connected error 1 long3 short Keyboard Error 1 long9 short ROM Error Long continuous DRAM hasn't inset correctly. Short continuous POWER supply has problem. AMI BIOS 1 short DRAM Flash Error 2 short DRAM ECC Check Error 3 short DRAM Detect Fail 5 short CPU Error 6 short Keyboard...
21146. Виды политических систем в современном мире 49 KB
  Для демократических политических систем характерно наличие государственных органов в центре и на местах, легальное существование на ряду с правящими партиями и оппозиционных...
21147. Методы обеспечения и повышения надежности 26.5 KB
  Общие методы реализуются на стадиях проектирования и производства и осуществляются следующими путями: максимальным упрощением принципиальной схемы с одновременным уменьшением числа элементов с невысокой надежностью; ослаблением влияния внешних воздействий герметизацией амортизацией охлаждением и т. Специальные методы реализуются путем облегчения режима работы элементов схем и конструкции предварительной тренировкой элементов резервированием и др. Облегчение режима работы схемных элементов снижает интенсивность отказов. Для учета нагрузки...