63421

Беларусь у пачатку найноўшага часу. Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Культурнае жыццё беларускага народа у 20-30 гг. 20 стагоддзя

Лекция

История и СИД

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў міжваенны перыяд 1919-1939гг. Неузабаве звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі тут таксама пачалі стварацца саветы рабочых салдацкіх дэпутатаў а паралельна з імі дзейнічалі органы улады што падпарадкоўваліся Часоваму.

Беларуский

2014-06-20

103.5 KB

1 чел.

Тэма 10. Беларусь у пачатку найноўшага часу. Аднаўленне беларускай

дзяржаўнасці. Культурнае жыццё беларускага народа у 20-30 гг. 20 ст.

  1.  Прадумовы аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
  2.  Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі,  яе лёс і значэнне.
  3.  Утварэнне БССР –краіны з абмежаваным суверэнітэтам.
  4.  Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў міжваенны перыяд (1919-1939гг.).

1.

Двадцатыя гады ХХ ст. аказаліся вельмі цяжкімі для царскай Расіі. Першая сусветная вайна сталася крахам эканомікі, што выклікала незадаволенасць у грамадстве. У лютым 1917 г. яна вылілася ў агульнагарадскую Пеграградскую стачку, якая 27 лютага перарасла ва ўзброенае паўстанне. Цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах з дэпутатаў Дзяржаўнай думы быў створаны Часовы ўрад, а рабочыя і салдаты таксама утварылі свой орган улады — Петраградскі савет. Так узнікае двоеўладдзе.

Неузабаве звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, тут таксама пачалі стварацца саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў, а паралельна з імі дзейнічалі органы улады, што падпарадкоўваліся Часоваму. (Напрыклад 4 сакавіка у Мінску быў створаны Часовы грамадскі камітэт парадку, які складаўся з прадстаўнікоў земстваў, дэпутатаў гарадсмкой думы, прадстаўнікоў палітычных партый, духавенства і інш.)

Значны, нават вырашальны ўплыў сітуацыю ў Беларусі мела войска. (Тут знаходзіліся шматлікія часткі заходняга фронту). Салдаты сталі прымаць актыўны ўдзел у палітычным жыцці. У выніку чаго ў сакавіку-красавіку 1917 г. у вайсковых частках пачалі ўтварацца палітызаваныя салдацкія камітэтаў.

Змены ў палітычным жыцці краіны не пакінулі ў баку і беларускае сялянства. У гэты час актывізуецца сялянскі рух. У выніку чаго 20–23 красавіка ў Мінску праходзіць з'езд сялянскіх дэпутатаў, які выказаўся за хутчэйшае заключэнне міру і сацыялізацыю зямлі.

Буржуазная рэвалюцыя ў Расіі абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, беларускага ў тым ліку. Гэта сітуацыя была выкарыстана разнастайнымі партыямі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве. Найбольш моцныя пазіцыі на Беларусі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі, бальшавіцкія арганізацыі. Па пытаннях далейшага лёсу Беларусі адзінства сярод іх не назіралася. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз ксяндзоў-беларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця. Блізкая да іх Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС патрабавала захавання прыватнай уласнасці і аўтаноміі Беларусі. Самая моцная партыя нацыянальна-дэмакратычнага толку Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) (у лютым-верасні 1917 г.) налічвала каля 5 тыс. чалавек) таксама падтрымала палітыку Часовага ўрада, і разам з тым выказала ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі.

Увыніку паражэння Расіі на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах у краіне паглыбіўся палітычны крызіс. У ліпені 1917 г. у Петраградзе была расстраляна паўмільённая дэмансграцыя так скончылася двоеўладдзе, уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які стаў працягваць рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. Гэту палітыку звязваюць з прозвішчам  генерала Карнілаў, які патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру, а барацьбу супраць такіх ідэй узначалілі бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы, а ва ўмовях Беларусі асабліва.

У верасні бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны стварылі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б). У сваю чаргу лідэры беларускага нацыянальна-демакратычнага руху ў мэтах каардынацыі сваёй дзейнасці ў верасні 1917 г. склікалі ў Маскве I Беларускі з'езд, але яны не здолелі аб’яднаць ў адзін фронт нацыянальна арыентваныя беларускія сілы.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Пеграградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Бальшавікі аб'явілі аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Трэба адзначыць што зараз існуе шэраг поглядаў на тое, што адбылося у Петраградзе, адныя лічаць гэтыя падзеі міжфармацыйнай сацыялістычнай рэвалюцыяй, іншыя рабоча-саялянскай рэвалюцыяй, іншыя ваенным пераваротам і змовай бальшавікоў. 26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі рабочых і салдат. Імі быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К. Ландар, А. Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура і забаронена дзейнасць гарадской думы. Супраць улады Саветаў выступілі буржуазныя партыі: эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума. 27 кастрычніка яны стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі (КВР),на чале з Т.Калатухіным). Маючы перавагу сіл Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады, бальшавікі пагадзіліся, але пасля заключэння пагаднення павялі агітацыю сярод салдат. У выніку ў ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, КВР быў распушчаны, у горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка –пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі.

26 лістапада быў утвораны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) у яго склад ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў, прычым яны былі не беларусамі, прыезжымі. Таму пытанні нацыянальнага самавызначэння Беларусі Аблвыканкамзах нават не разглядаў.

Шматлікія беларускія нацыянальныя партыі і групоўкі не прынялі ўладу Саветаў яны стварылі Вялікая беларуская раду (ВБР) і выступілі за нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. ВБР пачала падрыхтоўку Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. Паралельна ў гэтым кірунку працаваў і Беларускі абласны камітэт (БАК), што сфарміраваўся пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. БАК прапановаў прычягныць для удзелу ў з’ездзе і прадстаўнікоў Аблвыканкамзаха. 15 снежня ў Мінску сабралася 1872 прадстаўніка Саветаў салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў, земстваў, гарадскіх дум, вайсковых беларускіх рад, палітычных партый, прафсаюзаў, бежанскіх саюзаў. Асноўная барацьба на з’ездзе разгарнулася вакол форм самавызначэння Беларусі. ВБР выступала за аб'яўленне незалежнасці Беларусі, БАК патрабаваў абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Не гледзячы на гэта дэлегаты з'езда прынялі пастанову аб непрызннні бальшавіцкай улады і абвясцілі з’езд вышэйшым органам ўлады. Пазней была прынята кампрамісная рэзалюцыя аб усталяванні рэспубліканскага ладу жыцця і стварэнні краёвага часовага органа улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх рабочых дэпутатаў. Але з'езд не давёў работу да канца, СНК Заходняй вобласці ў ноч з 17 на 18 снежня правёў арышты шэрага дэлегатаў, а з'езд аб'явіў распушчаным. 18 снежня дэлегаты – лідэры беларускіх палітычных партый стварылі Выканаўчы камітэт савета з'езда (Т.Грыб)

Саветы узялі ўладу ў свае рукі, прыступілі да ліквідацыі апазіцыі, скасавалі земскія ўстановы, гарадскія думы, валасныя і павятовыя суды, закрылі апазіцыйныя выданні і паўсюдна пачалі ствараць новы апарат кіравання – мясцовыя Саветы.

2.

У снежні 1917 г. распачаўшыеся мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй былі сарваны (па віне савецкага боку). Германскае войскі пачалі наступленне, і неўзабаве наблізіліся да Гомеля і Мінска. Савецкае кіраўніцтва было  вымушана спешна эвакуіравацца. 19 лютага з Мінска у Смаленск выехалі штаб Заходняга фронту, партыйныя і савецкія ўстановы.

21 лютага 1918 г, пасля адыходу бальшавікоў выканкам Усебеларускага з'езда абвясціў сябе вышэйшай уладай і звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўнай граматай. У ёе прапаноўвалася скліканне устаноўчага сейма, а да яго адкрыцця функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі. Гэта быў першы беларускі ўрад, старшынёй і сакратаром міжнаррдных спраў быў прызначаны адзін з лідэраў БСГ Я.Варонка. Акрамя яго ў склад урада увайшлі П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэеў, Я.Бялевіч, І.Серада, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц (усяго 14 сакратароў), якія прадстаўлялі БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянерау і яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі.

З самага пачатку Народны Сакратарыят апынуся ў складаным становішчы. Нямецкія войскі што занялі Мінск не разлічвалі затаць тут нейкую палітычную, тым больш незалежную краёвую ўладу. Асновай палітыкі Германіі быў разгляд Беларусі як часткі акупіраванай РСФСР. 25 лютага 1918 г. немцы занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, зрабілі вобыск і захапілі касу. Неўзабаве беларускія прадстаўнікі наведалі нямецкага каменданта капітана фон Пільца і непаразуменне было часткова знята. Але ўлады Народны Сакратарыят не атрымаў і існаваў толькі фармальна.

9 сакавіка 1918 г. на пашыраным пасяджанні Выканкама Усебеларускага з'езда, была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У межах рассялення беларусаў (колькаснай перавагі яе насельніцтва) Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай – БНР. Выканкам стаў Радай БНР, прэзідыўм якой узначаліў І.Серада. Рада аб'яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаўся Радай, стаў выканаўчым органам. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень. Другая ўстўаўная грамата вызначыла асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, што прывяло да кансалідацыі беларускіх партый і выпрацоўкі імі агульнай тактыкі. Гэта дазволіла папоўніць склад Рды і давесці яе колькасць да 71 чалавека. У Прэзідыўм Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавітаў.

3 сакавіка 1918 г. паміж Германіяй і Савецкай Расіяй быў падпісаны мірны дагавор (прадстаўнікі Савецкай Беларусі на перамовы дапушчаны не былі), па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга–Дзвінск–Свянцяны–Ліда–Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, а іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцтва. Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі ў беларускім нацыянальным руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. Гэтыя абставіны прывялі да таго, што 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць БНР. У грамаце адзначалася, што БНР павінна ўключыць усе землі, дзе жыў і меў лічбавую перавагу беларускі народ! (згодна з этнаграфічнай картай Я.Карскага).

Кіраўнікі БНР спадзяваліся на прызнанне краінамі-суседзямі, аднак спачатку гэта не атрымалася бо Латвія і Украіна прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі. Расія лічыла Беларусь часткай сваёй тарыторыі, Германія таскама лічыла Беларусь часткай Савецкай Расіі і не мела права без згоды ленінскага ўрада прызнаць новаўтвораную дзяржаву. Нямецкія акупацыйныя ўлады разагналі Раду і Народны Сакратарыят і забаранілі іх дзейнасць. У такіх абставінах Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з Мінскім беларускім прадстаўніцтвам (Р.Скірмунт і П.Алексюк), што выступала за цеснае супрацоуніцгва з Германіяй. Іх уключылі ў склад Рады, а 25 красавіка 1918 г. Рада накіравала тэлеграму кайзеру Вільгельму II, дзе выказвала падзяку за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і заяўляла, што будучыню Беларусі бачаць пад апекай германскай дзяржавы. Гэты крок плёну не даў, наадварот ён выклікаў востры палітычны крызіс і прывёў да расколу Рады БНР.

Негледзячы на гэта трэба адзначыць пэўныя поспехі Рады БНР на міжнароднай арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае камандаванне пачало летам 1918 г. перагаворы з Савецкай Расіяй аб аб'яднанні з БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. (не далі выніку з-за адмовы савецкага боку). Прадстаўніцтвы БНР з'явіліся у Літве, на Украіне, у Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Берлін, Варшаву, Берн, Капенгаген. Грамадзяне рэспублікі пачалі атрымліваць пашпарты БНР. У красавіку 1918 г. у якасці дзяржаўнага быў зацверджаны бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Найболыпых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці культуры і асветы. У красавіку 1918 г. беларуская мова была абвяшчана дзяржаўнай. За час існавання БНР было адкрыта да 300 беларускіх школ, 13 гімназій. У Мінску пачаў працаваць Беларускі педагагічны інстытут (працавалі прафесары Я.Карскі, Б.Тарашкевіч, В.Іваноўскі, У.Ігнатоўскі, і інш.). Была створана камісія па адкрыцці Беларускага універсітэта. У красавіку 1918 г. заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, затым перайменаваная ў Беларускую кансерваторыю. У Мінску працавалі Таварыства драмы і камедыі, Беларускі тэатр і іншыя культурныя ўстановы. У гэты час выходзіла 14 газет і часоіпісаў на беларускай мове.

Алеж поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваны (германскія ўлады не дазволілі стварыць свае ўзброеныя сілы, адсутнічалі фінансавая сістэма, мясцовыя органы ўлады). У кастрычніку 1918 г. Народны Сакратарыят быў пераўтвораны ў Раду народных міністраў, якую ўзначаліў А.Луцкевіч.

У лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася буржуазная рэвалюцыя, Савецкі ўрад дэнансаваў мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на захад, вызваляючы акупаваную тэрыторыю Беларусі. Урад БНР быў вымушаны пакінць Беларусь і працягваць працу па-за яе межамі.

Заўважым, што негледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады аказалі значны ўплыў на нацыянальную самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў дачынені да Беларусі і пайсці па шляху ўтварэння абмежаваыай у правах савецкай дзяржавы.

3.

Зыходзячы з палітыкі заходнерусізма ўсе намаганні па стварэнню незалежнай беларускай дзяржавы разглядаліся, як шкодныя і памылковыя. Афіцыйнай Масквой Рада БНР характэрызавалася як група самазванцаў, Аблвыканкамзах таксама з’яўляўся правадніком такой палітыкі. Не гледзячы на гэта, у студзені-лютым 1918 г. пры Наркамнаце ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам)(Старшыня - А.Чарвякоў, сакратар - З.Жылуновіч). Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш. Друкаваным органам Белнацкама з'яўлялася газета "Дзянніца" (рэдакгар - Жылуновіч) – першая савецкая газета на беларускай мове. Сярод супрацоўнікаў Белнацкама было многа вядомых дзеячаў навукі і культуры: З.Жылуновіч, Б.Тарашкевіч, Ф.Турук, Ф.Шантыр, Я.Канчар, І.Дварчанін, і інш. Разам з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія з восені 1918 г. існавалі ў Петраградзе (на базе РСДРП), Маскве, Саратаве, Тамбове, Казані і іншых гарадах. Яны складаліся з рабочых і бежанцаў беларусаў-членаў РКП(б).

У снежні 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), яна прыняла рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялісгычнай Рэспублікі і звярнулася да Леніна і ЦВК за дапамогай. Пры гэтым шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці актыўна выступалі супраць нацыянальнага самавызначэння Беларусі і лічылі, што Беларусь павінна існаваць у выглядзе Заходняя вобласці як  тэрытарыяльная адзінка РСФСР. Гэта пазіція супадала з пазіцыяй Леніна і ЦВК, якія лічылі непатрэбным самавызначэнне Беларусі, таму што разглядалі яе, як плацдарм для распаўсюджання сацыялістычнай рэвалюцыіі ў Польшчу і Заходнюю Еўропу. 24 снежня 1918 г. Ленін вырашыў што экспарт рэвалюцыіі ў Польшчу немагчымы і ЦК РКП(б) улічваючы прапановы беларускіх секцый і Белнацкама прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 25 снежня 1918 г. адбылася нарада супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычньк секцый на ёй было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур, на пасаду Старшыні Саўнаркама рэспублікі большасцю быў вылучаны З.Ф.Жылуновіч.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходкяя абласная канферэнцыя РКП(б), яна аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б) на ёй Мяснікоў прапанаваў рэзалюцыю аб абвяшчэнні ССРБ. 31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. на пасяджэнні ЦК КП(б)Б разгарнуліся вострыя спрэчкі ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі. Пасля асабістых перагавораў І.Сталіна з З.Жылуновічам па тэлефоне састаў быў зацьвержаны. Познім вечарам 1 студзеня 1919 г., Часовы рабоча-сялянскі ўрад па радыё абнародваў Маніфест, які абвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацьшлістычнай Рэспублікі. 7 сгудзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гатага часу стаў сталіцай рэспублікі.

Урад БССР з самага пачатку дзейнічаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. Самымі складанымі для Беларусі аказалісь пытанні знешнепалітычныя. У пачатку 1919 г. Польшча пачала рвхтавацца да вайны з Савецкай Расіяй, каб аднавіць свае межы 1772 г. і выставіла прэтэнзіі на заходнюю частку Беларусі і Літву, 16 сгудзеня 1919 г.ЦК РКП(б) (па ініцыятыве Леніна) прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб'яднацца з Літоўскай ССР. Галоўнай мэтай (аб ёй адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, што стала бы буферам паміж Расіяй і Польшчай. 27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і БССР, якое прыняло рашэнне абстварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР). Аб'яднаны ЦВК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цызсоўскі, а СНК – В.С.Міцкявічуо-Капсукас. У склад ЛітБелССР увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай гуіберняў з больш як шасцімільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні I Усебеларускага з'езда адыйшілі да РСФСР.

У пачатку 1919 г., атрымаўшы вялікую дапамогу ад ЗША, Францыі і Англіі, Польшча пачала наступ на тэрытоыю Беларусі. Усакавіку 1919 г. палякі занялі Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск. Разам з гэтым войскі Савецкай Расіі прасоўваліся на Захад за адступаючымі германскімі. У снежні 1918 і ў пачатку 1919 г. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Быцень, Сялец і сутыкнуліся з польскімі атрадамі.

Трэба сказаць, што палітыка Саветаў (прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную Армію, палітыка "ваеняага камунізму") выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць Савецкай улады ва ўсходняй частцы краіны. Аднымі з іх былі паўстанне ў Гомелі і Слуцку. Але усе гэтыя паўстанні былі задушаны Савецкай уладай.

Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільна, савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Палітыка гвалту і тэрору супраць беларусаў паставіла многіх палітыкаў у апазіцыю да польскага рэжыму, і выклікала рашучае супраціўленне беларускага насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. Пад іх кіраўніцтвам стварыўся масавы партызанскі рух, ядром якога былі беларускія сяляне.

У сярэдзіне чэрвеня 1920 пачалося наступленне Заходняга фронту (камандуючы М.Тухачэўскі). Да жніўня 1920 г. была вызвалена ўся Беларусь. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1З – 17 снежня на II Усебеларускім з'езде Саветаў, які адбыўся 1920 г. у Мінску, былі прыняты дапаўненні да канстытуцыі БССР: вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з'езд Саветаў, а паміж імі – ЦВК ССРБ, выканаўчым органам – СНК ССРБ. Старшьшёй ЦВК і СНК ССРБ быў абраны А.Р.Чарвякоў.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор між Польшчай і РСФСР (на перамовы ў Рызе прадстаўнікі Беларусі таксама запрошаны не былі!). Заходняя граніца БССР з Польшчай праходзіла з поўначы на поўдзень: праз Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава. У выніку чаго тэрыторыя, што адышла да Польшчы, складала < 106 тыс. км2 з насельніцтвам звыш 4 млн. На тэрыторыі застаўшыхся 6 паветаў ССРБ (Мінскі, Барысаўскі, Ігуменскі і Слуцкі) пражывалі 1 634 223 чалавекі. Такім чынам, у час вайны тэрыторыя Беларусі аказалася разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго краіну падзялілі на дзве часткі, што потым вельмі затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі.

У 1921–1922 Ленін прапанаваў аб'яднаць незалежныя савецкія рэспублікі, у тым ліку і РСФСР, у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік на аснове іх добраахвотнасці, раўнапраўя і суверэннасці. 30 снежня 1922 у Маскве прайшоў I з'езд Саветаў СССР які пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з'ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р.Чарвякоў стаў адным са старшынь Прэзідыўма ЦВК СССР.

Развіццё БССР, як гаспадарчае, так і дзяржаўнае стрымлівалася вельмі малой тэрыторыяй. У складзе БССР засталося шэсць паветаў Мінскай губерні, іх плошча складала ўсяго 52,3 тыс. км2, а насельніцтва – 1 544 тыс., чалавек. Таму першыя крокі мірнага будаўніцтва ў БССР паказалі, што многія задачьі немагчыма вырашаць без узгаднення з Віцебскам і Гомелем, акрамя таго гаспадарчая мэтазгоднасць зліцця Віцебскай і Гомельскай губерняў з БССР асабліва выкрэслілася з пераходам да НЭПа. Таму VII з'езд Кампартыі Беларусі ў сакавіку 1923 г., звярнуліся ў ЦК РКП(б) з просьбай далучыць да БССР раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе жыло ў большасці беларускае насельніцтва. Аднак асобныя кіруючыя партыйныя і савецкія работнікі гэтых губерняў выступілі супраць аб'яднання з БССР. 3 мэтай вызначэння памераў далучаемых тэрыторый была ўтворана спецыяльная камісія, якая прыйшла да высновы аб неабходнасці ўзбуйнення БССР за кошт поўнага ўключэння ў яе склад Віцебскай, а таксама Гомельскай губерняў за выключэннем пяці паветаў – Клінцоўскага, Гомельскага, Суражскага, Пачэпскага і Старадубскага.

У выніку ўзбуйнення да БССР адышло 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерніяў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52,3 да 110,5 тыс. км2, а колькасць насельніцгва – з 554 670 да 4 171 886 чалавек. Узбуйненне Беларускай ССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культурнаму развіццю.

У лістападзе 1926 г. Палітбюро ЦК УКП(б) на падставе даных камісіі, якая вывучала пытанне аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, прыняло пастанову аб аб'яднанйі іх з БССР. У снежні 1926 г. гэтыя паветы былі ўключаны ў склад рэспублікі. У выніку другога ўзбуйнення тэрыторыя БССР павялічьшася на 15 270 км2, а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек.

Пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала 125 950 км2 з насёльніцтвам каля 5 млн чалавек. У межах рэспублікі нарэшце пачаў складвацца адзіны ў эканамічных, культурных і нацыянальных адносінах рэгіён.

4. 1.

Да пачатку 20-х гг. тэрыторыя Беларусі сталася зруйнаванай шматлікімі войнамі. Гаспадарка краіны была разбурана, насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Першым крокам Савецкай улады была нацыяналізацыя фактычна ўсіх прамысловых прадпрыемстваў (дзейнічала з іх 45%). Рабочыя не маюцы працы ў горадзе і імкнуліся на вёку, але і там былі лішнія рабочыя рукі. Сяляне пакутвалі ад пабораў і рэквізіцый – вайскоўцаў, харчовых атрадаў і проста бандытаў. Пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся на 30 %, а пагалоўе жывёлы – на 50 %. (суадносна з 1913). Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася палітычнай сітуацыяй. Беларусь згодна з Рыжскім мірным дагаворам была падзеленай паміж Расіяй і Польшчай у выніку чаго былі парушаны наладжаныя гаспадарчыя сувязі. Насельніцтва, асабліва сяляне браліся за зброю; іх збіралі пад свае сцягі беларускія эсэры, выкарыстоўвала Польшча і бандыцкія атрады таму да 1922 г. уключна у БССР захоўвалася надзвычайнаё становішча.

Становішча, што складвалася ў эканоміцы, крах ідэй сусветнай рэвалюцыі вымусілі савецкае кіраўніцтва пачаць перагляд палітыкі "ваеннага камунізму". У сакавіку 1921 г. харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені быў прапагандысцкім і вынікаў амаль не даў. К канцу 1921 г. стала зразумела, што тавараабмен горада і вёскі ў такіх умовах наладзіць немагчыма. Таму Ленін вымушаны быў, заявіць аб чарговым "адступленні" ад былой палітыкі і вызначыць сутнасць новай эканамічнай палітыкі: свабода выбару фррмаў гаспадарання, кааперацыя, рыначныя адносіны паміж горадам і вёскай. Такім чынам, можна заўважыць што НЭП - гэта не дакладна распрацаваная праграма, а шэраг "адступленняў" у мэтах прыстасавання бальшавіцкоў да рэальных абставін у краіне з пераважна вясковым насельніцтвам. Таму ў выніку мерапрыемстваў савецкага кіраўніцтва ў сярэдзіне 20-х гг. склалася гаспадарчая сістэма, якая ўздзейнічала і на культуру, і на грамадска-палітычнае жыццё рэспублікі.

НЭП на Беларусі, пачаўшыся з сельскагаспадарчай палітыкі, развіўся і ўрэшце вызначыўся і як палітыка прамысловая. Паколькі прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачалі стымуліраваць спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці, а на Беларусі яна пераважала. У прамысловасці НЭП выявілася ў:

1. скасаванні празмернай цэнтралізацыі прамысловаці (пачалі актыўна выкарыстоўвацца мясцовыя рэсурсы).

2. прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на групы. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы працавалі на аснове гаспадарчага разліку. Выкарыстанне якіх было не мэтазгодна – кансерваваліся, ці закрываліся. Прадпрыемствы, што не мелі дзяржаўнага значэння аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам.

3. ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, зараз улічвалася кваліфікацыя і прадукцыйнасць працы.

Адбываліся змены і ў эканамічных адносінах на вёсцы. З 1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася колькасць калектыўных гаспадарак, павялічыўся рост хутароў, сялянства атрымала магчымасць свабодна прадаваць лішкі сваёй прадукцыі. Адбываўся пераход ад сістэмы натуральнага падаткаабкладання да грашовага. Зараз сяляне маглі лепш прыстасоўвацца да рынку, займацца промыслам, сеяць больш выгадныя культуры. Вынікам такой палітыкі стаў раст дыферэнцыяцыя на вёсцы. У 1925 г. было пацверджана права сялян на свабодны выбар формы землекарыстання,  заканадаўча замацавана арэнда зямлі, інвентару і наём рабочай сілы, што дазваляла эканамічнымі метадамі зменшыць сутыкненні паміж рознымі па ўзроўні развіцця гаспадаркамі. Штуршок развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці дала кааперацыя з дапамогай якой набывалі сродках вытворчасці набыць якія самастойна было вельмі складана. Працэнт ахопу рознымі формамі кааперацыі сялянскіх гаспадарак павялічыўся з 7,4 У 1924 г. да 27 у 1926 г. Аднак.пазней дзяржава выпрацавала розныя формы кантролю над кааперацыяй, якія падарвалі яе сутнасць.

Асобнай рысай НЭПа стала развіццё свабоднага прыватнага гандлю. У гэты час існавалі тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Усе яны адкрыта канкурыравалі паміж сабой на роўных умовах. Прыватны гандляр быў найбольш актыўны ў рознічным гандлі, дзяржаўныя органы – у аптовым, кааператывы спалучалі функцыі аптовых і рознічных гандляроў. Для замацавання новых эканамічных адносін вялікае значэнне мела праведзеная ў 20-я г. грашовая рэформа.

Палітыка НЭПа дала эканоміцы рэспублікі істотныя вынікі. Аб'ём ВВП індустрыі ў 1927 г. перавысіў ўзровень 1913 г. У 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе "Энергія". У 1927 г. пачалося будаўніцтва Асінаўскай раёйнай электрастанцыі (БелДРЭС) – буйнейшай у 20 – 30-я гг. на Беларусі. Пасяўныя плошчы ў параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15%; колькасць жывёлы ў пераводзе на буйную рагатую – на 27,3%. Вынікам НЭПа стала паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі ў кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі, бульба- і льнаводства.

Аднак правядзенне новай эканамічнай палітыкі выявіла і шэраг супярэчнасцяў. Напрыклад, партыя бальшавікоў з эканамічнага погляду павінна была б падтрымліваць найбольш актыўны, заможны склад насельніцтва, а як пралетарская – яго бяднейшую частку. Такое становішча мела вынікам узмацненне падаткавага прэсу на сярэднія і заможныя слаі сялянства, што прыввяло да драблення гаспадарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Імкненне савецкага ўрада ў 1927 – пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова (“хлебанарыхтоўкі") выклікала натуральны рост цэн на збожжа і рыначны крызіс. Неўзабаве ён быў выкарыстаны для злому гаспадарчай сістэмы НЭПа. У прамысловасці таксама вызначалася імкненне забяспечыць ўздым дабрабыту рабочага за кошт росту заработнай платы, не звязанай з павелічэннем вытворчасці працы. У вынікум цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі, што сялянам станавілася нявыгадна прадаваць сваю і купляць прамысловую прадукцыю.

Такім чынам, можна адзначыць, што пашырэнне эканамічнай свабоды стала прыводзіць да развіцця і дэмакратызацыі палітычнага жыцця, і стала супярэчыць бальшавіцкай палітыцы цэнтралізацыі. А залежнасць эканомікі ад аднаго сыравіннага рынку, адсутнасць незалежнай знешнеэканамічнай палітыкі з'яўляюцца такімі ўмовамі, пры якіх паспяховае развіццё эканомікі становіцца немагчымым.

4.2.

У другой палове 20-х гг. Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. У краіне практычна адсутнічала цяжкая прамысловасці, (прадпрыемствы былі дробнымі, з нізкім тэхнічнм ўзроўнем). Індустрыяльны рост быў неабходны, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянту індустрыялізацыі і стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму адбыўся ў складаных формах такое рашэнне было прынята лідарамі  Камуністычная партыя якія валодалі неабмежаванай палітычнай уладай. Зараз існуе меркаванне, што краіна с пераважным сельскім насельніцтвам выкарыстоўваючы кааперацыю мела шанс дабіцца значнага прагрэсу.

У зацверджаным ў маі 1929 пяцігадовым плане развіцця БССР вялікая ўвага ўдзялялася металаапрацоўчай, хімічнай, дрэваапрацоучаў, гарбарнай, швейнай, харчовай, мясной галінам прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў рэспублікі. Важнай умовай развіцця народнай гаспадаркі, павінна было стаць стварэнне энергетычнай і паліўнай базы. Для гэтага намячалася павялічыць здабычу торфу, закончыць будаўніцтва БелДРЭС, пабудаваць новыя электрастанцыі. У выніку вытворчыя даходы БССР за пяцігодку павялічыліся ў 3,7 раза (у цэлым па СССР – у 2,2 раза), пры гэтым каля 80 % прыпадала на новыя і цалкам рэканструктаваныя прадпрыемствы. Так Беларусь з аграрнай ператварылася ў рэспубліку індустрыяльна-аграрную. Было пабудавана 78 буйных і каля 460 дробных прадпрыемстваў. Былі уведзены ў строй Гомельскі завод сельскагаспадарчага нашынабудавання, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" і "КіМ" у Віцебску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, цэментавы завод у Крычаве. Удзельная вага буйной прамысловасці ўзрасла з 41,3 да 67%. 3 прамысловасці былі вьпціснуты капіталістычныя элементы, дзяржава зрабілася манапольным уласнікам. Аднак беларуская эканоміка была часткай агульнага механізма, які кіраваўся дэрэктывамі з цэнтра таму ў 1932 замест ВСНГ Беларусі, былі створаны галіновыя наркаматы якіх было тры: цяжкай, лёгкай і лясной прамысловасці. Разам з тым, эканоміка Беларусі сутыкнулася цяжкасцямі, што перажывала савецкая эканоміка ў цэлым. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад плануемых тэмпаў, сабекошт прадукцыі заставаўся высокім, многія галіны не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічная, паліўная, энергетычная), агульнай праблемай стаў выпуск бракаванай, недабраякаснай прадукцыі.

Таму адназначна можна сказаць, што прычыны правалаў у эканоміцы перш за ўсё заключаліся адміністрацыйным яе кіраванні. Да канца 1933 г. камандная эканоміка стала дамінуючай ва ўсіх сферах гаспадаркі. Зараз рэсурсы і прадукцыя размяркоўваліся зверху, самімі чыноўнікамі, а рыначныя адносіны былі заменяены сістэмай прадпісанняў і лімітаў. Такая эканамічная сістэма працягвала дзейнічаць пад час другой (1933–1937) і трэцяй (1938–1941) пяцігодак. Прамысловасць расла, але нераўнамерна і непрапарцыянальна , з вялікай цяжкасццю. Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі прапаноўвалася жорсткая эканомія сродкаў, "таварны голад" (гэта значыць недахоп спажывецкіх тавараў),, інфляцыя. Крыніцы фінансавыя першага пяцігадовага плана, спатрэбілася дапаўняць новымі, што да павялічэнняя падаткаў, "замарожвання" заработнай платы. Адначасова спатрэбілася валюта для закупкі за мяжой сучаснага абсталявання. У тым стане савецкай эканомікі яе мог хлеб, які быў адзіным экспартным таварам для СССР. Адмовіўшыся ад метадаў НЭПа, дзяржава пачала прымусоваю канфіскоўваць збожжа ў сялян.

У двадцатыя гады аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі, якія былі аб'яднаны спажывецкай і вытворчай кааперацыяй. Такім чынам, грамадскі сектар быў вельмі невялікі – 213 саўгасаў і каля 400 калектыўных гаспадарак. Тады адносіны вёскі і горада будаваліся на эканамічных прынцыпах. Але "Крызіс хлебанарыхтовак" 1927/28 гаспадарчага года, і шляхі выхаду з яго, якія абрала дзяржава, стварылі прынцьтова новае становішча. Пачынаючы з восені 1928 г. пачалі набываць моц надзвычайныя метады – за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіскоўвалі. Нарыхтоўкі, што ажжыццяўляла дзяржава ператварыліся ў канфіскацыю. У 1929 г. быў абвяшчаны лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, а найбольш зручнай формай канфіскацыі збожжа ў вёсцьі сталі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран. Пад націскам зверху ўзровень калектывізацыі павышаўся. Да студзеня 1930 г. у калгасах было каля 21% сялянскіх гаспадарак, к пачатку сакавіка – 58%. Мясцовыя партыйныя і савецкія пайшлі далей і прынялі рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі за паўгода. Палітычная сітуацыя ў краіне абвастрылася, бо вынікам стала масавае незадавальненне сялян, адкрытыя пратэсты, аж да ўзброеных выступленняў. Баючыся масавай узброенай барацьбы, Сталін вырашыў адмежавацца ад так званых "перагібаў" і ўскласці адказнасць за іх на мясцовыя органы. Створаныя сілай калгасы за вельмі кароткі тэрмін распаліся, да ліпеня 1930 г. іх засталося толькі 11 % ад былой колькасці. 

Але зробленае дступленне было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі.

Треба адзначыць, што важным кірункам калектывізацыі стала стварэнне ў сельскай мясцовасці машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Кайданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. Усяго ж у гады першай пяцігодкі было створана 57 МТС, якія ў 1932 г. ужо абслугоўвалі 33,1% усіх калектыўных гаспадарак БССР. Манапольна валодаючы тэхнікай, МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы.

Да канца 1934 г. колькасць калгасаў у БССР працягвала павялічвацца, зараз налічвалася 10 923 калгасы, якія аб'ядналі 72,6% сялянскіх двароў. Але сельская гаспадарка рэспублікі ўвесь час знаходзілася ў крызісным стане, была нерэнтабельная. Адак насілле над вёскай працягвалася. У 1939–1940 гг. калектывізацыя была праведзена ў заходніх далучаных у верасні 1939 г. раёнах рэспублікі. Да 1941 г. быў арганізаваны 10 261 калгас, у якіх было аб'яднана 93,4% сялянскіх гаспадарак, 99,3% пасяўной плошчы. Становішча ў сельскай гаспадарцы рэспублікі заставалася цяжкім, а калектыўная праца не паказала сваёй перавагі над індывідуальнай.

Зразумела, што без пераўтварэння сельскай гаспадаркі і ўздыму агульнай культуры вёскі абысціся было нельга,  але цяжка казаць што суцэльная калекгывізацыя была неабходнай. Зразумела, што з цягам часу дробнатаварная сялянская гаспадарка прыйшла б да буйных формаў гаспадарчай вытворчасці, хоць і не ўсюды. Але гэта павінна было адбыцца натуральным шляхам, а насільная калектывізацыя, праведзеная ў нашай краіне, азначала спробу праігнараваць эканамічныя законы грамадскага, інтарэсы вытворцаў. Прымусовая калектывізацыя, жорсткае, бесчалавечнае раскулачванне было злачынствам не толькі супраць сялян, але і супраць усяго народа.

Адміністрацыйна-камандная сістэма не толькі не змагла поўнасцю падрыхтаваць абарону краіны, але і не вырашыла і галоўную для сацыялізму задачу – забеспячэнне вышэйшай у параўнанні з капіталізнам прадукцыйнасці працы, гэта значыць эканамічнай перавагі новага ладу над старым. Сістэма кіравання, якая склалася пры Сталіне і была захавана яго пераемнікамі, асудзіла савецкую народную гаспадарку на адставанне ў навукова-тэхнічным прагрэсе, на хранічны дэфіцыт усяго, што патрэбна чалавеку – жылля, прадуктау харчавання, тавараў і паслуг, што забяспечваюць нармальны быт.

Безумоўна эканоміка Беларусі ў 1928–1941 гг. развівалася. За перадваенныя гады выраслі ў буйныя прамысловыя цзнтры Бабруйск, Барысаў, Орша, Рэчыца. Палепшылася тэхнічнае аснашчэнне сельскай гаспадаркі. Беларусь ператварылася ў індустрыяльна развітую рэспубліку. К 1940 г. 80% усёй прадукцыі народнай гаспадаркі прыходзілася на долю прамысловасці. Поспехам з'явілася асваенне выпуску розных відаў складанай сельскагаспадарчай тэхнікі, станкоў, радыёапаратуры, штучнага валакна і іншых відаў прадукцыі. Аднак зараз мы ведаем, што маглі быць дасягнуты і больш значныя вынікі, прычым без тых вялікіх ахвяр, якімі краіна аплаціла сталінскі валюнтарызм.

10


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

80243. Методи обґрунтування управлінських рішень 5.47 MB
  Методи обґрунтування управлінських рішень. Відповідно до цього способу всі методи обґрунтування управлінських рішень поділяються на кількісні та якісні. Кількісні методи або методи дослідження операцій застосовують коли фактори що впливають на вибір рішення можна кількісно визначити та оцінити. Якісні методи використовують тоді коли фактори що визначають прийняття рішення не можна кількісно охарактеризувати або вони взагалі не піддаються кількісному вимірюванню.
80244. Рынок и его инфраструктура 94.5 KB
  Рынок и его инфраструктура План 1. Сущность функции и структура рынка Объединенное понятие рынок как место массовой куплипродажи товаров лишь частичного отражает содержание которое вкладывается в понятие рынок экономической науки и хозяйственной практикой. Рынок в широком смысле объединяет в себе несколько понятий. Вовторых рынок есть вся совокупность процессов торговли актов куплипродажи который характеризуется такими признаками как вид продаваемых товаров объем продаж способ торговли уровень цен.
80245. Основы саморегулирования рыночной экономики 134 KB
  Объективные факторы: экономические: базовый уровень развития производства; объём реальных потребностей и уровень их удовлетворения; средний уровень денежных доходов населения; рыночные цены; уровень цен товаровзаменителейи взаимодополняемых товаров; принципы распределения доходов; условия предоставления кредитов качество товара. Он отражает причинноследственную связь между изменением цены и изменением величины спроса. Рост цены при прочих неизменных условиях вызывает снижение спроса что способствует разрешению противоречия...
80246. Экономическая роль государства в рыночной экономике 74.5 KB
  Необходимость и сущность государственного регулирования рыночной экономики. Формы государственного регулирования рыночной экономики. Необходимость и сущность государственного регулирования рыночной экономики. Государственное регулирование экономики сложилось не сразу.
80247. Доходы и их распределение. Заработная плата 81.5 KB
  Марксистская теория исходит из того что новая стоимость товара созданная трудом наемных работников проходя через сферу обращения в ходе конкурентной борьбы распределяется и перераспределяется принимая различные формы: заработной платы наемных работников; прибыль капиталистов; процентов ссудных капиталистов банкиров; ренты владельцев земли и других природных факторов объектов добывающей промышленности и строительства. Объективное распределение доходов зависит от того что вновь созданная стоимость слагается из необходимого продукта...
80248. ОСОБЕННОСТИ ФОРМИРОВАНИЯ ЦЕН В ЗАВИСИМОСТИ ОТ МОДЕЛИ РЫНКА 55.5 KB
  Рынок совершенной конкуренции: характерные черты и механизм ценообразования. Особенности рынка несовершенной конкуренции. Механизм рыночных цен позволяет стимулировать рациональное использование ограниченных и редких ресурсов добиваться эффективного хозяйствования решать триаду экономических проблем: что как и для кого производить На решение этих проблем направлен и механизм конкуренции. Монополия вырастая из конкуренции на определенном этапе своего развития уничтожает конкуренцию но рыночная конкуренция как известно неотъемлемый...
80249. Особенности предпринимательства в агропромышленном комплексе 65.5 KB
  Аграрные отношения это составная часть экономических отношений которые складываются в сельском хозяйстве в связи с владением и использованием земли как главного средства производства в сельскохозяйственной отросли. Это обусловлено использованием в производстве земли как специфического искусственно невоспроизводимого средства производства различающегося по плодородию места расположению. Эти свойства наоборот даже могут улучшаться что приведет к росту ценности земли. Тесная зависимость земли от природноклиматических условий сезонный...
80250. ДЕНЕЖНОЕ ОБРАЩЕНИЕ. ФИНАНСОВАЯ СИСТЕМА И ФИСКАЛЬНАЯ ПОЛИТИКА 78 KB
  Особенности рынка денег. Особенности рынка денег. Сущность денег состоит в том что они: обладают всеобщей обмениваемостью; представляют собой кристаллизацию меновой стоимости; являются воплощением всеобщего рабочего времени. С развитием общества изменялись функции и виды денег.
80251. МИРОВОЕ ХОЗЯЙСТВО И ЕГО ЭВОЛЮЦИЯ 73.5 KB
  Постсоциалистические страны переходят от плановораспределительной к рыночной экономике. В соответствии с этими критериями в мировой системе хозяйства выделяется промышленноразвитые и новые индустриальные страны; высокодоходные государства экспортирующие сырье и энергоносители; наименее развитые и бедные страны мира. Кроме того различают страны с развитой развивающейся рыночной экономикой и страны с нерыночной экономикой. Используя абсолютные преимущества в специализации производства страны обмениваются избыточной продукцией и...