63561

Знешняя палiтыка Беларусi на сучасным этапе

Лекция

Международные отношения

Сёння ў свеце існуе больш 220 вялікіх і малых дзяржаў, 187 з якіх з’яўляюцца членамі ААН. Пачэснае месца сярод гэтых краін займае Рэспубліка Беларусь. Яе, як незалежную краіну прызналі і устанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны 153 краіны свету.

Беларуский

2014-06-21

83 KB

0 чел.

PAGE  2

Знешняя палiтыка Беларусi на сучасным этапе.

Сёння ў свеце існуе больш 220 вялікіх і малых дзяржаў, 187 з якіх з’яўляюцца членамі ААН. Пачэснае месца сярод гэтых краін займае Рэспубліка Беларусь. Яе, як незалежную краіну прызналі і устанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны 153 краіны свету. Беларусь мае свае пасольствы і консульствы ў 45 краінах міру, 18 пасольстваў існуе ў Мінску.

Беларусь з’яўляецца членам ААН і яе міжнародных арганізацый – ЮНЭСКА, МАП, УААЗ і іншых, удзейнічае больш чым у  150 міжнародных пагадненнях і актах. Рэспубліка – удзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця, наладжвае адносіны з Еўрасаюзам.

Беларусь падпісала пагадненне аб дзяржаўнай мяжы з суседнімі краінамі і абвясціла аб тым, што ў яе няма ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да іх. Далучыўшыся да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе яна выканала свае абавязацельствы аб ліквідацыі танкаў, баявых машын пяхоты і іншых агульнавайскавых ўзбраенняў.

У 1992 г. Рэспубліка Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю і ўпершыню ў свеце адмовілася ад прэстыжу ядзернай дзяржавы. У 1996г. ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы краіны.

У эканамічным супрацоўніцтве наша краіна развівае ў першую чаргу адносіны з краінамі СНД і перш-наперш з Расіяй.

29 сакавіка 1996г. падпісаны “саюз чатырох” – Дагавор аб паглыбленні эканамічнай  інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кіргістанам.

2 красавіка 1996г. быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гэты дагавор забяспечыў грамадзянам абедзвух краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і іншых галінах.

Важным крокам у паглыбленні інтэграцыі з Расіяй стала падпісанне 2 красавіка 1997г. у Маскве Дагавора: Статута аб Саюзе Беларусі і Расіі. 8 снежня 1999г. беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на новую ступень. У гэты дзень быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Развіваюцца адносіны  і з далёкім замежжам, асабліва з Германіяй, Польшай, арабскімі краінамі.

Сярод гэтых адносін пачэснае месца павінны займаць і адносіны з беларускім замежжам, нашымі суродзічамі за мяжой, якіх па розных падліках за мяжой пражывае 3-3,5 млн. чалавек.

Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.

Сярод адносін Беларусі з іншымі краінамі важнае месца займаюць адносіны з беларускай дыяспарай. Больш цесныя кантакты з беларускай дыяспарай за мяжой будуць спрыяць:

  •  нацыянальнаму адраджэнню, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці нашага народа, усведамленню ім адзінства беларусаў;
  •  распаўсюджванню ведаў аб Беларусі,як незалежнай дзяржаве, умацаванню яе міжнароднага атрыбуту;
  •  адраджэнню нацыянальнай гісторыі, культуры і свядомасці нашага народа. Гэта звязана з тым, што беларускае замежжа мае і захоўвае значныя матэрыялы і дакументы па гісторыі, культуры, традыцыях беларускага народа;
  •  наладжванню больш цесных эканамічных, культурных і палітычных зносін Беларусі з другімі краінамі;
  •  прыцягненню больш шырокіх сродкаў для ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, вырашэння іншых сацыяльных праблем.

Беларускае замежжа, нягледзячы на тое, што яно не вельмі ўплывовае і эканамічна небагатае, можа аказаць дзейную дапамогу ў эканамічнай, палітычнай і культурнай перабудове рэспублікі (вопытам, веданнем мовы), спрыяць запавольванню асіміляцыі беларускага этнасу з другімі народамі, захаванню яе як нацыі.

У савецкія часы адносіны да беларусаў заідэалагізаваліся. Намаганні адпаведных органаў былі скіраваны на пашырэнне камуністычных ідэй, лаяльнасці да сацыялістычнай сістэмы, падтрымку тых арганізацый, дзе гэтыя высілкі знаходзілі разуменне, і якія таму  лічыліся савецкім кіраўніцтвам “прагрэсіўнымі”. Дарэчы, ва ўмовах халоднай вайны і жорсткага процістаяння дзвюх сістэм такая палітыка ставіла пад пагрозу нацыянальныя эмігранцкія арганізацыі. Напрыклад, саюз беларускіх таварыстваў Аргенціны ўступіў у прасавецкі Славянскі саюз, які ў 1949 годзе быў ліквідаваны як “камуністычная агентура”. Падобны лёс беларускіх згуртаванняў амаль ва ўсіх краінах Паўднёвай Амерыкі. Адсюль многія беларусы баяцца назваць сябе беларусамі.

Практычна амаль да канца 80-х гадоў праводзілася партыйна-дзяржаўная палітыка ізаляцыі суайчыннікаў ад бацькаўшчыны, раскола па ідэалагічных прыкметах розных пакаленняў, плыняў, прцістаўлення “прагрэсіўных” і “нацыяналістычных” арганізацый. Адзіны, прадугледжаны ўладамі канал сувязі грамадскасці з суродзічамі - Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (створана ў 1964 годзе, з 1976г. – таварыства “Радзіма”) – выкарыстоўваўся найперш для пашырэння савецкага ўплыву і падтрымліваў даволі абмежаваныя сувязі толькі з “прагрэсіўнымі” арганізацыямі, выдавалася газета “Голас Радзімы”.

Савецкая сістэма, якая прывяла да шырокіх памераў нацыянальнага нігілізму, крызісу беларускай культуры на бацькаўшчыне, ігнаравала нацыянальна-культурныя патрэбы беларукай дыяспары. Палітыка ізаляванасці не спрыяла повязі розных пакаленняў беларускага замежжа, а значыць, кансалідацыі нацыі.

Працэсы дэмакратызацыі, сацыяльна-культурнага адраджэння, палітычныя і эканамічныя рэформы, распачатыя пасля красавіка 1985 года, стварылі ўмовы для пераасэнсавання ролі дыяспары ў нацыянальным, духоўным і гаспадарчым жыцці народа, фармавання якасна новай дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да яе. У канцы 80-х гадоў новыя грамадскія рухі і фарміраванні рэспублікі, скіраваныя на нацынальнае адраджэнне, зрабілі крокі па ўсталяванню сталых стасункаў з нацыянальнымі арганізацыямі беларускай эміграцыі, а таксама заснаванымі таварыствамі, суполкамі суродзічаў на абшарах Саюза. У верасні 1990г. адбыліся першыя непасрэдныя кантакты замежных суродзічаў з кіраўнікамі рэспублікі, азнаямленне грамадскасці з культурнымі набыткамі эміграцыі, вызначэнне сфер супрацоўніцтва. Распачало працу створанае згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, устаноўчая канферэнцыя якога адбылася ў верасні 1990 года. Асноўнай мэтай дзейнасці гэтай арганізацыі з’яўляецца “...духоўнае і арганізацыйнае з’яднанне беларусаў, якія пакінулі бацькаўшчыну па розных прычынах і ў розныя гады; захаванне і паглыбленне іх беларускасці”.

Ажыццяўленню кантактаў беларусаў свету спрыяе таксама дзейнасць: таварыства “Радзіма”, Таварыства сувязі з замежнымі краінамі, Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай мовы, Фонда культуры. Важным этапам у кансалідацыі беларускай нацыі з’явіўся ўстаноўчы Міжнародны Кангрэс беларусістаў, які адбыўся ў Мінску 25-27 мая 1991 года, з’езд беларусаў былога Савецкага Саюза (1992г.). Збліжэнню спрыялі ў пэўнай ступені з’езды беларусаў свету, скліканыя ў чэрвені 1993г. і ліпені 1997года.

З улікам міжнароднага вопыту ў рэспубліцы ў першай палове 90-х гадоў пачаўся працэс заканадаўчага замацавання правоў замежных суродзічаў і тых беларускіх грамадзян, якія жывуць за яе тэрыторыяй. Прынцыпова новымі і важнымі для іх з’яўляюцца палажэнні Закона аб грамадзянстве, аб захаванні права на грамадзянства Беларусі, аб абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі не толькі на сваёй тэрыторыі, але і за яе межамі, аб немагчымасці страты грамадзянства толькі на падставе пражывання ў другой дзяржаве. Прыняты закон не закрывае магчымасці двайнога грамадзянства ў выпадках заключэння аб гэтым міжнародных дагавораў, прыярытэт якіх прадугледжаны гэтым дакументам.

Разам з тым практыка апошніх гадоў сведчыць аб пэўных негатыўных зрухах у адносінах Бацькаўшчыны і дыяспары. У параўнанні з другімі рэспублікамі былога Савецкага Саюза Беларусь запавольвае ў наладжванні больш цесных кантактаў з ёй. Толькі добры дзяржаўны ўзровень усёй працы з замежнымі беларусамі, спалучэнне ў ёй дзяржаўнага і грамадскага пачатку ўзаімадзеяння з дыяспарай будуць садзейнічаць павелічэнню яе ролі ў нацыянальна-культурным, эканамічным развіцці Бацькаўшчыны, усталяванні супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі, запавольванню працэсу асіміляцыі і павелічэнню культурнай і іншай прысутнасці ў свеце беларускай супольнасці.

Фарміраванне беларускай дыяспары і асноўныя этапы яе развіцця.

Фарміраванне беларускага замежжа мае багатую гісторыю. Беларусы пападалі за мяжу ўжо ў далёкім мінулым. Напрыклад, вядома, што дачка Рагнеды Прадслава выйшла замуж за чэшскага князя Балеслава, а дачка Прадстава – за венгерскага прынца Ласла Сара. Унучкі Рагнеды таксама сталі жонкамі еўрапейскіх манархаў: Анастасія – венгерскага караля Андрыя І, Лізавета – караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля яго гібелі – караля дацкага Свена ІІ. Найменьшая, Ганна стала каралевай Францыі, выйшла замуж за Генрыха І Капета. Дарэчы, да сённяшніх дзён у Францыі захавалася і ўшаноўваецца яе магіла. Пэўна, былі і іншыя выпадкі.

З утварэннем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага паездкі беларусаў за мяжу былі шматлікімі, аднак яны не былі звязаны з эміграцыяй. Эміграцыя была рэдкая, выязджалі адзінкі. Тлумачыцца гэта тым, што ВКЛ належыла да ліку прававых дзяржаў і яе грамадзянам была адкрыта дарога за мяжу і назад. Права на свабодны выезд было зафіксавана прывілеем Вялікага князя Казіміра ў 1457 годзе і запісана ў Статуце 1529 года. Гэта была не проста дэкларацыя. Сотні беларусаў, асабліва студэнцкай моладзі, хадзілі і ездзілі ў Нямеччыну, Італію, Швейцарыю, Францыю, Галандыю, Чэхію і іншыя землі і свабодна вярталіся дамоў. Праўда, былі і такія, якія засталіся за мяжой, або ехалі туды працаваць. Сярод такіх мы можам назваць: Івана Літвіна, які заснаваў кнігадрукарства ў Лондане ў 1489 годзе; Францыска Скарыну, пераехаўшага па невядомых прычынах у 1534 годзе з сям’ёй у Чэхію, дзе і памёр у 1540 годзе; Івана Фёдараўца(Фёдарава) і Пятра Мсціслаўца, якія ў 1564 годзе надрукавалі ў Маскве “Апостал”; Андрэя Чэхава(Чохава), адліўшага ў 1586 годзе ў Маскве добра вядомую “Цар-гармату”; Казіміра Семяновіча з Віцебшчыны, які ў 1650г. выдаў у Амстэрдаме першую ў свеце кнігу па артылерыі “Вялікае майсітэрства артылерыі”. У гэтай кнізе на 250 гадоў раней за К.Цыялкоўскага распрацавана і апісана шматступенчатая ракета; Іллю Капіевіча – вучонага, пісьменніка і друкара, тварыўшага і выдаваўшага кнігі ў Галандыі і Пецярбургу. У апошнім ён рэфармаваў кірыліцу і распрацаваў такі правапіс літараў, якім мы карыстаемся і зараз; філосафа Сцяпана Аскерку, стаўшага юрыдычным дарадцай прускага караля Фрыдрыха ІІ. За службу каралю яму даравалі замак Ліхтэнбург у прадмесці Берліна. У Германіі Аскерка выдаў сваю добра вядомую ў Еўропе філасофска-эканамічную працу “Незвычайны план”. У кнізе ён выказаў ідэі, якія пазней развіваліся Анры Сен-Сімонам, Шарлем Фур’е і Робертам Оўэнам. Былі і другія нешматлікія эмігранты.

Масавыя палітычныя і эканамічныя эміграцыі беларусаў пачаліся з часоў заваявання і далучэння Беларусі да Расіі, а таксама ўзмацнення паланізацыі і акаталічвання праваслаўных. Адны беглі ад каланізацыі і акаталічвання ў Запарожскую Сеч, у Масковію; другія пападалі за мяжу як палонныя (напрыклад, расійскімі войскамі пасля спусташальнай вайны 1654-1667 гадоў было ўзята 300 тысяч палонных “мужескага полу” з сем’ямі. Гэта ў цэлым больш чым мільён жыхароў. Яшчэ 208,5 тысяч беларусаў “мужескага полу” Кацярынай ІІ і Паўлам І раздадзена расейскім памешчыкам пасля падзелу Рэчы Паспалітай (гл. “Спадчына”, 1991, №2, с.19). У Расію беларусы пападалі і ў выніку рэкруцкіх набораў. У ВКЛ існавала невялікае прафесійнае войска, а ў Расіі былі пагалоўныя рэкруцкія наборы. Да 1799 года там служылі ўсё жыццё, а з 1793 – 25 гадоў, з 1834 – 20 гадоў. Палонных выкарыстоўвалі ў якасці майстроў, прыгонных, прадавалі на няволніцкім рынку ў Астрахані па 3 рублі. У выніку гэтага ўжо ў 1685 годзе толькі ў Маскве ў мяшчанскай слабадзе жыло 612 беларускіх сем’яў. Наогул, паводле падлікаў вучоных, у другой палове ХУІІ стагоддзя беларускія эмігранты складалі каля 20% насельніцтва Масквы.

Беларусы не беглі ў Расію, а наадварот, беглі рускія з яе. Напрыклад, як піша расейскі гісторык С.Салаўёў, у 1754 годзе ўрад імператрыцы Елізаветы Пятроўны патрабаваў ад Сойму Рэчы Паспалітай выдаць мільён уцекачоў з Расіі.

У заходнія краіны беларускія эмігранты пападалі галоўным чынам у выніку іх бегства ад пераследавання ўладамі царскай Расіі, пазней – Савецкага Саюза, а таксама пошукаў лепшага жыцця.

Анэксія царскай Расіяй беларускіх зямель у выніку шматлікіх войнаў (напрыклад, па Андрусаўскаму міру 1667 года Расія адарвала ад Беларусі Смаленшчыну(, а таксама трох падзелаў Рэчы Паспалітай – вызвала цэлы шэраг нацыянальна-вызваленчых паўстанняў – у 1794, 1831 і 1863-64 гадах. Пацярпеўшы паражэнне, многія паўстанцы ратаваліся бегствам на Захад. Эміграцыі садзейнічалі войны 1812, 1941-45 гадоў, рэвалюцыя 1917 года, сталінскія рэпрэсіі, жорсткая эксплуатацыя Беларусі як калоніі  Польшчай і Расіяй.

Даследчык беларускай эміграцыі Аўген Калубовіч з перыяду падзелу Рэчы Паспалітай да 90-х гадоў ХХ стагоддзя налічвае восем хваляў беларускай палітычнай эміграцыі (гл. “Нёман”, 1992, №2, с. 136-150).

Першая хваля так званай сталай эміграцыі з Беларусі, Літвы і Польшчы ў Францыю, Саксонію, Венецыю, Гановер, а адтуль у ЗША выклікана паражэннем паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 12 тысяч паўстанцаў было ўгнана ў Расію, 20 тысяч інтэрніравана ў Аўстрыю, 3 – у Прусію. Гэта былі галоўным чынам прадстаўнікі інтэлегенцыі. Сярод эмігрантаў – М.Агінскі, Т.Касцюшка, пасля вызвалення Паўлам І з Петрапаўлаўскай крэпасці. (у Амерыцы, у штаце Місісіпі ў яго гонар названы горад, і павет – у штаце Індыяна).

Другая хваля эміграцыі звязана з нашэсцем Напальёна на Расію. Справа ў тым, што Напальён узрадзіў Вялікае княства Літоўскае. Быў складзены ўрад не чале з графам С.Солтанам, арганізавана армія.

Пасля паражэння Напальёна ўдзельнікі баёў на яго баку вымушаны былі эміграваць за мяжу. Эмігравалі члены ўрада, ваенныя фарміраванні.

Трэцяя хваля эміграцыі звязана з паўстаннем 1831 года, у якім прыняло ўдзел каля 40 тысяч паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання 14 чэрвеня 1831 года больш дзесяці тысяч паўстанцаў дабралася да Францыі. У Францыі ў іх абарону пазней актыўна выступаў Віктор Гюго.

Французскі ўрад для апекі эмігрантаў арганізаваў спецыяльны камітэт на чале з генералам Лафайетам і асігнаваў на іх пенсіі 3 млн. франкаў у год. Беларускія эмігранты сяліліся ў Парыжы і ў другіх 24 эмігранцкіх цэнтрах Францыі. Многія пераехалі ў іншыя краіны. У прыватнасці, сярод эмігрантаў быў і магістр права, скульптар Генрых Дмахоўскі (з Дзісненскага павета). У Амерыцы ён у 1851 годзе зрабіў бюсты Т.Касцюшкі і Т. Джэферсана, якія ўстаноўлены ў будынку кангрэса ЗША.

Чацвёртая хваля эміграцыі звязана з паўстаннем за незалежнасць у 1863-1864 гадах пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. На падаўленне паўстання царская Расія накіравала армію ў колькасці 144786 салдат, 146 гармат і 60 казацкіх сотняў.

З паўстаўшымі жорстка расправіліся. Многа забіта, 128 расстраляна і павешана, 853 адпраўлены на катаргу, 11502 – у ссылку ў Сібір. Больш як сем тысяч актыўных удзельнікаў паўстання перабраліся на Захад.

З 1870 па 1914 гады працягвалася пятая хваля беларускай эміграцыі. Яна была значнай і выклікана рэвалюцыяй 1905-1907 гадоў і тымі зменамі, якія прайшлі ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным жыцці, звязаных са сталыпінскім рэформамі, укараненнем больш інтэнсіўных форм гаспадарання.

Паскарэнне развіцця капіталістычных адносін, абеззямельванне сялянства і з’яўленне лішку рабочых рук, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян у іншыя рэгіёны Расіі ў пошуках вольнай ці больш таннай зямлі, а таксама за мяжу, дзе быў попыт на танную рабочую сілу  і магчымасць лепшага заробку. За 1896-1912 гады з Беларусі толькі ў Сібір перасялілася больш за 700 тысяч чалавек, пераважна з вёскі, а значыць, карэннага насельніцтва. Выхадцы з Беларусі асядалі ў Кіргізскім і Ўсурыйскім краях, на Далёкім Усходзе, у меньшай колькасці – цэнтральных раёнах Расіі. Па падліках беларускіх і замежных даследчыкаў прыкладна 500-600 тысяч чалавек эмігравалі да першай сусветнай вайны пераважна на амерыканскі кантынент – ЗША, Канаду, Бразілію, Аргенціну, Чылі, а таксама ў еўрапейскія краіны (гл. “Советская Белоруссия», 1990, 25 сакавіка). Гэтыя далёка няпоўныя даныя сведчаць, што беларуская дыяспара ахоплівала ўжо значную частку нацыі, бо па перапісу 1897 года на тэрыторыі Расійскай імперыі пражывала каля 6 млн. беларусаў.

Сярод гэтай хвалі эміграцыі трэба адзначыць Адама Кіркора, выдаўшага за мяжой першую кнігу па гісторыі беларускай літатратуры з ХІІ стагоддзя; Міколу Судзілоўскага, які выбіраўся старшынёй сената на Гавайскіх астравах; Ігнація Дамейку (з-пад Міра), стаўшага нацыянальным героем Чылі. Там ён арганізаваў і 16 гадоў быў рэктарам першага чылійскага ўніверсітэта у Сант’яга. Дамейка склаў першую карту Чылі, кіраваў геалагічнымі экспедыцыямі, яго імем у Чылі названы горад, порт; у Сант’яга ўзведзены помнік. У сям’і гэтай хвалі беларускай эміграцыі нарадзіўся і вядомы французскі паэт Апалінэр Гійом.

Шостая хваля беларускай эміграцыі звязана з першай сусветнай вайной і рэвалюцыямі 1917 года. Па падліках Аўгена Калубовіча гэтая хваля склала больш 122 тысяч жыхароў Беларусі, якія выехалі на Захад. Больш 1 млн. 300 тысяч эвакуіравалася на Ўсход.

Сёмая хваля эміграцыі з Беларусі прайшла ў 1924-1939 гг., калі ў пошуках лепшага жыцця жыхары Заходняй Беларусі выязджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Заходняй Еўропы, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Інда-кітайскага паўвострава; а жыхары Савецкай Беларусі (рэпрэсіраваныя, раскулачаныя нацдэмы і г.д.) размяшчаліся па тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Па падліках даследчыкаў, за гэты перыяд толькі ў заходнія краіны эмігравала ад 180 да 250 тысяч чалавек (гл. “Народная газета”, 1992, 4 студзеня). Рэпрэсіравана, планава набрана на работу па падліках каля 617 тысяч чалавек.

У гады другой сусветнай вайны і асабліва пры яе канцы прайшла восьмая хваля беларускай эміграцыі. Яна склалася, па-першае, з эміграцыі розных нацыянальных беларускіх арганізацый і ваенных фарміраванняў, узнікшых у гады вайны. Гэта эміграцыя Беларускай Рады на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім, Сабора епіскапаў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцяляймонам, членаў Саюза беларускай моладзі на чале са сваім галоўным штабам, Слонімскага батальёна “Беларускай службы бацькаўшчыне”, Мінскай беларускай афіцэрскай школы, некаторых атрадаў беларускай краёвай абароны, Беларускага чыгуначнага батальёна, шэрагу святароў усіх хрысціянскіх веравучэнняў, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Па-другое, эмігрантамі сталі многія з чатырохсот тысяч беларусаў, вывезеных на працу ў Нямеччыну. Па-трэцяе, гэта вязні і палонныя немцаў. Па-чацвёртае, сюды можна аднесці і шматлікіх паліцаяў, іншых пасобнікаў немцаў і іх сем’і, вывезеныя ў другія раёны былога СССР. Па-пятае, эмігрантамі сталі многія з 1,5млн. беларусаў, якія былі эвакуіраваны на ўсход.

Трэба адзначыць, што па патрабаванню савецкага ўрада з заходніх краін у канцы вайны да І сакавіка 1946 года ў СССР рэпатрыявана 520 тысяч беларусаў (385 тысяч грамадзянскіх асоб і амаль 135 тысяч ваеннапалонных). Асаблівасцю рэпатрыяцыі быў яе абавязковы характар, у тым ліку і прымусовы, на што савецкая ўлада дабілася згоды саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Яна абумоўлівалася патрэбамі ў рабочай сіле для аднаўлення разбурнай вайной гаспадаркі, і не ў апошнюю чаргу – спробай прадухіліць масавую эміграцыю, стварэнне яе асяродкаў і цэнтраў, скарыстанне яе ў антысавецкіх захадах (гл.”Історія СССР”, 1990, № 4, с.35).

Аднак, нягледзечы на рэпатрыяцыю, па звестках замежных даследчыкаў, на Захадзе пасля другой сусветнай вайны толькі ў ЗША і Канадзе засталося па 50 тысяч эмігрантаў беларускага паходжання.

З пачаткам перабудовы, дэмакратызацыі пачалася дзевятая хваля беларускай эміграцыі. Яе складаюць пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, высокакваліфікаваных рабочых, спартсменаў. Толькі за 1990 год на сталае жыццё за мяжу выехала 34 тысячы чалавек.

Важна адзначыць, што многія беларусы апынуліся за мяжой сваёй рэспублікі ў выніку няправільнага ўсталявання межаў Беларусі, а таксама масавых дэпартацый беларусаў у 1940 – 1941 гадах і пасляваенны перыяд. Было вывезена на Ўсход каля 2 млн.чалавек (гл. “Народная газета”, 1992, 4 студзеня). Міграцыі беларусаў за межы рэспублікі садзейнічала і асобая дзяржаўная палітыка  КПСС. Яна рознымі сродкамі стымулявалася, заахвочвалася праз арганізаваную вярбоўку працоўных, грамадскія заклікі на новабудоўлі, засваенне цаліны, БАМ, планавае размеркаванне спецыялістаў, служба ў Савецкай Арміі. У выніку ўсяго гэтага толькі ў перыяд з 1959 па 1989 гады колькасць беларусаў усходняй дыяспары ( на абшарах былога СССР) павялічылася і склала больш 2 млн.чалавек. Гэта значыць, што кожны пяты беларус пражываў па-за межамі Бацькаўшчыны. Следствам міграцыі з’яўляецца тое, што колькасць карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў Беларусі за апошнія 30 гадоў скарацілася на 3,2%. Наадварот, у складзе насельніцтва рэспублікі расла колькасць небеларусаў. Прыязджалі ў асноўным рускія, пасланыя сюды на кіручыя пасады ў партыйныя і савецкія органы, у армію, КДБ, МУС, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Асяродкі беларускай эміграцыі за мяжой.

У выніку розных шляхоў эміграцыі і міграцыі, зараз за межамі Беларусі пражывае каля 3-3,5 млн. беларусаў. Больш 1,25 мільёнаў жыве ў Расіі, каля 400 тысяч – на Украіне, 180 тысяч – у Казахстане. Беларусы пражываюць ва ўсіх былых саюзных рэспубліках.

У так званым далёкім замежжы, па розных ацэнках, жыве больш 1,5 млн. беларусаў (называюць большыя і меньшыя лічбы). У друку адзначаецца, што больш за 350 тысяч беларусаў жыве ў Польшчы, у Аргенціне – 350-500 тысяч, Бразіліі – 120-300 тыс., Уругваі, Парагваі – па 60 тыс., ЗША – 300-500 тысяч чалавек. Дзесяткі тысяч жывуць у Канадзе, Францыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і многіх іншых краінах. Жывуць беларускія эмігранты ў заходніх краінах, як правіла, абасоблена, сваімі калоніямі. У многіх краінах яны маюць свае цэрквы, касцёлы, магазіны, касы ўзаемадапамогі, культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі, школы, мастацкую самадзейнасць, перыёдыку, згуртаванні. У беларускім замежжы чыстай беларускай мовы няма, хто як гаворыць, так і піша. Гаворка мае дыялект былых  месцаў пражывання на радзіме. Беларуская прысутнасць у ЗША склалася ў выніку масавай эміграцыі ў канцы ХІХ-ХХ ст.ст. Як піша Вітаўт Кіпель (гл. В.Кіпель. Беларусы ў ЗША. МН., 1994), беларусы ў Амерыцы ўладкоўваліся ў розныя галіны вытворчасці. Больш меньш кампактна яны жывуць у Нью-Ёрку, Чыкага, Дэтройце, Кліўлендзе, у шматлікіх пасяленнях, якія маюць назвы беларускіх гарадоў – Мінск, Полацк, Навагрудак.

Першыя беларускія масавыя арганізацыі ў ЗША заснаваны ў 20–х гадах ХХ стагоддзя, а ў пасляваенны час іх дзейнасць аднавілася і з’явіліся новыя. Найбольш вядомымі цяпер з’яўляюцца: Беларуска-амерыканскае аб’яднанне, Беларускі кангрэсавы камітэт, Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі. Самай масавай і ўплывовай з’яўляецца арганізаванае ў 1949 годзе Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Яно мае філіі па ўсёй Амерыцы. Амерыканскія беларусы маюць навукова-даследчы Беларускі інстытут у Нью-Ёрку, які выдае свае “Запісы”. Выдаюцца газеты: “Беларус” у Нью-Ёрку (рэдактар Я.Запруднік); “Беларуская думка” у Нью-Джэрсі ( рэд. Міхась Кавін); “Беларусиан Ривъев” у Каліфорніі (рэд.Джоў Прайс);”Беларускі свет” у Мічыгане (рэд. Мікола Прускі); “Беларускі дзелавы веснік” ва Фларыдзе. У Агайя выходзіць часопіс “Полацак” (рэд. Святлана Белая), у Нью-Джэрсі – рэлігійны “Царкоўны свет”. У Белер-Менску (штат Нью-Ёрк) і Кліўлендзе заснаваны культурныя цэнтры, дзе сабраны вялікія бібліятэкі з літаратурай аб Беларусі, праводзяцца шматлікія мерапрыемства. Вывешваюцца нацыянальныя сцягі.

Беларускія цэрквы ёсць ў Нью-Ёрку, Чыкага, Кліўлендзе, Саўт-Рыверы, Ютына і іншых гарадах.

Сярод знакамітых беларусаў у Амерыцы можна назваць: вучонага ў вобласці касманаўтыкі Барыса Кіта (ад амерыканскай дэлегацыі на дзяржаўным узроўні ўдзельнічаў у перагаворах з СССР па скарачэнню ядзернай зброі і каардынацыі даследванняў у галіне космасу); пісьменнікаў – Наталлю Арсенневу, Яўгена Калубовіча, Міхася Каваля, Уладзіміра Глыбіннага, Аляксандру Саковіч.

У Вялікабрытаніі па розных звестках жыве 20-50 тысяч беларусаў. Суполкі: Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі ( заснавана ў 1946 годзе) і Англійска-беларускае таварыства (заснавана ў 1954 годзе). Выдаюцца газета “Голас” і часопіс “Беларускія даследванні” у Лондане (на англійскай мове). У 1971 г. заснавана беларуская бібліятэка і музей Ф.Скарыны. Яны з’яўляюцца навуковым, выдавецкім і культурным цэнтрам беларускага замежжа. У Лондане, Братсзардзе, Манчэстары і Нотынгеме ёсць праваслаўныя цэрквы. Найбольш вядомым з брытанскіх беларусаў з’яўляцца мастак Валеры Мартынчык.

Канадскіх беларусаў шмат. Толькі ў міжваенны перыяд тут асела больш 10 тысяч, пасля – столькі ж. У Канадзе беларусы жывуць пераважна ў Манрэалі, Таронта, Калгары, Вініпэгу, Гамільтоне, Атаве, Саўбергу. Беларускія фермеры ёсць у правінцыях Альберта, Саскасаван, Антарыя. Асноўнымі згуртаваннямі беларусаў у Канадзе можна назваць: “Беларускае нацыянальнае аб’яднанне”, “Згуртаванне беларусаў у Канадзе”, “Беларускі саюз моладзі”. Выдаюцца імі: газета “Беларускі голас” у Таронта (рэд. Сяржук Сіняк), часопіс “Зважай” – таксама ў Таронта (рэд. Кастусь Акула). Царкоўныя прыходы існуюць – два ў Таронта, Вініпэгу і іншых адзначаных гарадах. З канадскіх беларусаў паходзіць знакаміты хакеіст Уэйн Грэцкі (Іван Грэцкі).

У Аргенціне беларусаў найбольш. Па падліках, у гэтай краіне жыве больш 500 тысяч выхадцаў з Беларусі. Аднак, гэта ў асноўным дарэвалюцыйная эміграцыя. Мала прадваеннай і пасляваеннай, таму яна слаба арганізаваная, моцна асімілявалася. Пэўна, па-гэтамуў 1987 годзе беларусамі назвалі сябе толькі пяць тысяч чалавек. Слабай арганізацыі і захаванню свайго этнасу садзейнічала і палітыка ваенных рэжымаў, якія доўгі час панавалі там. Ваенныя забаранілі беларускія згуртаванні, абвінавачвалі эмігрантаў у сувязях з Масквой. Зараз цікавасць да сваёй бацькаўшчыны ўзмацнілася.

Такое становішча з беларусамі і ў іншых лацінаамерыканскіх краінах. (гл. “Наша слова”, 1992, З студзеня).

Аўстралійскія беларусы з’явіліся перважна пасля другой сусветнай вайны. Імі ў 1951 годзе ў Мельбурне заснавана “Беларускае аб’яднанне ў Вікторыі”. Жывуць пераважна ў Мельбурне, Сіднэі, Перце, Адэлайдзе. У Мельбурне і  Адэлайдзе ёсць беларускія прыходы.

Беларуская эміграцыя ў Германіі і Францыі арганізавана слаба і нешматлікая. У другой ёсць звесткі аб існаванні адзінай калоніі беларусаў у Мюнхене, дзе дзейнічае Беларускі (мюнхенскі) цэнтр па вывучэнню беларускага пытання і выдаецца часопіс “Факел”. Працуе таксама Беларускі інстытут культуры і навукі на Захадзе (у Рыме) і створана беларуская спецыялізацыя на факультэце славістыкі ва ўніверсітэце ў Капенгагене.

Свае згуртаванні і выданні беларусы зараз маюць у Польшчы (газета “Ніва” і “Часопіс” у Беластоку, часопіс “Сустрэча” выходзіць у Варшаве);у Маскве – газета “Шляхам Скарыны”; у Рызе – газета “Голас Беларусі”; у Эстоніі – газета “Грунвальд”; у Санкт-Пецярбургу – газета “Родзічы”; у горадзе Прыазёрс Казахстана – газета “Рокат”.

Трэба адзначыць, беларусы за мяжой у большасці расколаты па палітычных, рэлігійных прыкметах, па ацэнцы многіх гістарычных падзей.

На заканчэнне адзначце, што беларусаў у свеце шмат, і яны  ўсе – людзі адной Бацькаўшчыны. Сумеснае адраджэнне яе – гэта тое, што дае і дасць сілу жыць і адчуваць сябе чалавекам. Эканоміка, культура, якую мы адраджаем і ствараем – гэта часцінка агульначалавечага тварэння духа. Знікне яна – знікне і наша Беларусь 1

1 1. Кіпель В. Беларусы ў ЗША. – Мн., 1994.


2. Найдзюк Я., Касяк І. Беларусы ўчора і сёння: папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. – Мн., 1993.


3. Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. – Мн., 1991.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

27904. Организация заправки а/м сжиженным газом (стационарные, полустационарные, передвижные АГНС) 70.5 KB
  Оборудование для восстановления протектора Для горячей накатки протектора Для холодной накатки протектора 4 Характеристика основных разделов текущего плана АТП План перевозок грузов пассажиров Разработка плана – установление объемов и структуры транспортных услуг которые намечается предоставить потребителю. Основой составления плана является анализ показателей использования подвижного состава за предшествующий период. Разработка плана ведется по двум направлениям: Расчет показателей на основе известных объемов и структуры перевозок...
27905. Особенности пуска двигателя на газе и переключения с одного топлива на другое 59.5 KB
  Уровень механизации. Одним из основных показателей использования средств механизации является уровень механизации. Уровень механизации определяется долей трудовых затрат на ТО и Р а м выполняемых с использованием средств механизации в общих трудозатрат выраженных в . При определении уровня механизации все работы делятся на: механизированные; механизировано–ручные; работы выполняемые в ручную.
27906. Особенности хранения газобаллонных а/м на стоянках закрытого типа 40.5 KB
  В места хранения автомобилей в помещении и на посты линии ТО и ТР автомобили должны поступать после проверки герметичности газовой системы питания с выработанным газом при закрытых расходных вентилях. Допускается проектировать помещения для хранения газобаллонных автомобилей без естественного освещения. В одноэтажном здании помещения для газобаллонных автомобилей должны быть отделены от помещений для карбюраторных и дизельных автомобилей несгораемыми стенками и перекрытиями с пределом огнестойкости не менее 15 ч. В помещениях для...
27907. Диагностирование рулевого управления. Параметры. Оборудование 38.5 KB
  При диагностике РУ определяют люфт рул колеса и усилие необходимое для его поворота при вывешенных колёсах потерь на трение проверяют также крепления и состояние шарнирных сочленений тяг рулевого привода. На а м с гидравлическим усилителем рулевого управления люфт измеряют при работающем двигателе. Кроме люфта рулевого колеса необходимо проверить зазоры в шарнирных соединениях рулевых тяг по относительному перемещению шаровых пальцев и наконечников или головок тяг при резком повёртывании рулевого колеса в обе стороны зазор в...
27908. Причины, затрудняющие пуск холодных двигателей. Средства, облегчающие пуск холодных двигателей (без подогрева, разогрева) 188.5 KB
  Припуском на обработку называется слой металла подлежащий удалению с поверхности заготовки в процессе обработки для получения готовой детали. Размер припуска определяют разностью между размером заготовки и размером детали по рабочему чертежу; припуск задается на сторону. Обозначая общий припуск на обработку z0 размер заготовки аз и размер готовой детали ад получаем: для наружных поверхностей z0 = аз ад; для внутренних поверхностей z0 = ад аз. Тогда общий припуск на обработку равен сумме межоперационных припусков по всем...
27909. Процессы, происходящие в природе и технике 102.5 KB
  Процессы, происходящие в природе и технике, могут быть подразделены на две большие группы: процессы, описываемые функциональными зависимостями, и случайные или вероятностные (стохастические) процессы
27910. Исследование работы неуправляемых однофазных выпрямителей с помощью по «Electronics Workbench» 311.5 KB
  Выпрямители служат для преобразования переменного напряжения питающей сети в постоянное. Основными компонентами выпрямителей служат вентили – элементы с явно выраженной нелинейной вольт-амперной характеристикой. В качестве таких элементов используют кремниевые диоды.
27911. Ремонт подшипников кол вала. Обоснование необходимости ремонта 48 KB
  3 Системы сертификации действующие в сфере автомобильного транспорта. Правовые основы сертификации в РФ. Началом для введения сертификации послужило принятие двух законов: О защите прав потребителя О сертификации товаров и услуг В 1998 году были приняты кардинальные изменения к закону О сертификации товаров и услуг которые в качестве формы подтверждения соответствия определили: Обязательную сертификацию. С этого момента 1998 начали развиваться системы добровольной сертификации.
27912. Оценка технического состояния а/м. Нормативные значения параметров тех состояния. Начальное, предельно-допустимое и предельное значение параметров тех сост 90 KB
  2 Способы мойки и очистки деталей. Очистка деталей от нагара накипи и продуктов коррозии производится механическим термохимическим и комбинированным методами. Механическая очистка твердых отложений на а м дет осуществляется при помощи металлических щеток косточковой крошкой металлическим песком гидропескоструйной обработкой. Косточковая крошка изготавливается из скорлупы зёрен плодов является мягким материалом и не разрушает повти дет включая алюминиевые.