71339

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Конспект

История и СИД

«Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

Беларуский

2015-01-16

1.83 MB

1 чел.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей


Лекцыя
1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Пытанні

1. Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння

2. Гістарычная перыядызацыя

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы

4. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

1. «Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі пер-шыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных на-вук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх суб’ектах жыццядзейнасці лю-дзей (ад асобных індывідаў да цывілізацыйных супольнасцей) у міну-лым. Яна можа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гуманітарных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з філасофій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх – з эканомікай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чынам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, зацікаўленым у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях грамадзянскасці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны мелі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аўтарскіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых супольнасцей.

У ХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, археалогіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка наперад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сістэмай метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вывучэння мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэн-ні мінулага належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вынікам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся храналагічнага прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту гледжання на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што першая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праўды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гісторыкі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вымушаны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.

У нашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў першую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб’ектыўнага раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з іншых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўляюцца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і аксіялагічны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праўдзівы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны по-гляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з іншымі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае магчымасць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Аксіялагічны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую значнасць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і беларускага этнасу, у прыватнасці.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цес-на звязаныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных падыходаў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзяляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, сярэдневяковую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прынцыпу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж сабой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асобных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле комплексных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вылучаюць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гісторыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, метралогію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Самастойнае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы на-вуковых калектываў кафедр і інстытутаў.

2. Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – перыядызацыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiста-рычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый развіцця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і сацыялістычную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цывілізацыйным падыходзе і мае наступны выгляд:

1. Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс. да н. э – V cт. н. э.).

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяр- жаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIIIV cт.)

3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.)

4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася своеасаблівая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая марксісцка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фармацый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў думку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў вытворчаці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эксплуататараў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала асноўнай рухаю-чай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выглядала аб’ек-тыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля саміх людзей ады-ходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне капіталістычнай фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад сацыялістычнай, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнутраныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў савецкія часы марк-сісцка-ленінская метадалогія гістарычных даследаванняў выявіла іс-тотную недасканаласць.

Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх навукоўцаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вывучэння гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя разыходжанні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэнсаванні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цывілізацыйнага, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-вытворчыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ведаў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.

Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала складвацца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з нацыянальнай культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэрытарыяльныя граніцы і характарызуецца асобым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш выразна сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і сацыёлага А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гістарычны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аграрна-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльную (капіталізм) і постіндустрыяльную.

Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не існуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па гарызанталі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цывілізацыяй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастай-ныя і самадастатковыя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапо-глядам, ментальнасцю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеаса-блівай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім раз-віцці яны праходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, за-няпаду і пагібелі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завярша-ецца эра лакальных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гіста-рычна абмежаваная з’ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага ста-годдзя – гэта фарміраванне адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асобнай краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агульнага ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як вызначальнай і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.

4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з’яўляецца зараджэнне, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э. – пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць разгляду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя фор-мы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца займаюць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці.

Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсходнеславянскай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае магчымасць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго развіцця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.

Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баб-роўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікі-фароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым беларускага народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяшчаліся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Ка-роткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў першую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кнорына «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў аснову канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова аргументаваныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку артыкулаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важнейшых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»

У часы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэспубліцы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з усталяваннем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці твораў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Беларусі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гістарычных падзей.

У пасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё беларускай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Камуністычнай партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі актыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Саладкоў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Петрыкаў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).

Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абецэдарскага, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Ігна-ценкі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лысенкі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трохтомная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа-шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».

З пачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у грамадстве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна пашырыла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень. У ліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях замоўчва-ліся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі нацыянальны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія іншыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я. Анішчанкі А. Вішнеўскага, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Кавалені, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Сарокіна, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зрабілася выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Адметнай з’явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Беларусі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).

Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц – тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мінулым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументаль-ныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу дакументальныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэкрэтаў, збор-нікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.

Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мінулых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Бы-хаўца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пісьмовыя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсебаковаму і аб’ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спрыяць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, тапаграфічных крыніц, кінафотадакументаў.

Лекцыя 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ

І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

(40 ТЫС. – 2 ТЫС. ГОД ДА Н. Э.)

Пытанні

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3. Усходнеславянская супольнасць

4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эканамічнае развіццё

беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне

і гаспадарка

5. Станаўленне ранне-феадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян

на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

6. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

1. Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яўляецца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (100-40 – ІІІ-ІІ тысяча-годдзе да н. э.), бронзавы (ІІІ-ІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII-VI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клі-мат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Ка-ля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скандынаўскага паўвост-рава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час па-азерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прад-стаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казу-лi). Характэрнымi прадстаўнікамі прыледавiковай фаўны былi маман-ты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага перыяду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюковіцкага і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ працягваўся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека па-пярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20-30 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання выкарыстоўваліся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзічыны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скрабкі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неан-дэрталец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац- ца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, буда-ваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чала-век прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзі-даў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя па-селiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Ка-лiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вёсак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя вос-траканечнікі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асоб-ныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яў-ляўся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, раз-мешчаных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму ро-ду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны светапогляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з’яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэмізм). Каб душы продкаў былі задаво-лены, а паляванне або лоўля рыбы ўдалымі, узнікла патрэба ў правя-дзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара зася-родзілася ў руках аднаго з суродзічаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адсту-паць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паў-сюдна тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’ек-ты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – загоннае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – паляванню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вынаходніцтва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапамагаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жытла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялі-чылася доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і кручкоў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зрабіліся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай пра-сторы адкідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер насельніцтва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будава-ла паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 зной-дзеных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантак-тавалі паміж сабою, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пражывалі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.

На V-ІІ тысячагоддзе да н. э. прыпадае час найвышэйшага развіц-ця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і споса-бы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і нават свідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу шахтавым метадам.

Прыблізна паміж ІУ і ІІІ тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым за-хадзе Беларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіраль-ніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (ма-тычнага або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паля-ванні прычыніўся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу атрымання харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя заняткі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гас-падаркі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынята называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспа-дарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што ства-рыла магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычыні-лася да вырабу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпаль-ваннем у агні. Такім чынам, вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штучнага матэрыялу – значна палепшыла дабрабыт чалавека. Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла выраб-ляць адзенне на цёплы час года.

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая арганізацыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязяў паміж ро-давымі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да энда-гаміі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свайго племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзінай мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўча адбіваўся на дэмаграфічнай сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш 600 знойдзеных археолагамі неалітычных паселі-шчаў, дзе маглі пражываць каля 5-6 тыс. чал.

У ІІІ тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаграфічнага выбу-ху» з Індыі ў Заходнюю Еўропу рушылі плямёны жывёлаводаў і зем-ляробаў. На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаўнікамі зрабілася племя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе апрацоўкі. З узнікнен-нем абменнага гандлю з Каўказа і Прыкарпацця бронза трапляла на тэрыторыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вяр-хушкі. У той самы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вырабу прылад працы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэ-су. Так, археолагамі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прызначаныя для розных заняткаў.

Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселі-шчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло мела напалову зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ачагом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяла да яе індывідуаліза-цыі. Пры захаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення пры-лад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтра-вання ў распараджэнне асобных сем’яў на чале з мужчынам, сацыяльная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пераходзіць у чужы род. Імкненне мужчыны як главы сям’і абмежаваць колькасць карыстальнікаў і спажыўцоў сямейнай маёмасцю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Вядома ж, у но-вых умовах роднасць стала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая па-трыярхальная сям’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жанатых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых абшчын на вялікія патрыя-рхальныя сем’і паслужыў першам этапам яе разлажэння.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пражывання родаў. Для кіравання новай, тэрытарыяльнай абшчынай спатрэбілася вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай знаці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж рода-мі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпавед-на ўзрасла роля мужчын-воінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаван-не родавых спраў, абранне старэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі абшчынамі. Такі грамадскі лад мае назву ваеннай дэмакратыі. Павелі-чэнне ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселі-шчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.

Да сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вынайдзена металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жалезняку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і ка-валямі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў з’яўляліся сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палешыліся зброя для па-лявання і ваеннай справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцесніла ранейшыя каменныя вырабы.

Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць апрацоўкі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам, палявання і г.д. Патрыярхальная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вы-творчую адзінку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і рода-вую. У працэсе вытворчых і сацыяльных перамен паміж сем’ямі ўз-мацнялася няроўнасць, што спрыяла разлажэнню першабытнага ладу. Замест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Апавед-на і родавая абшчына канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.

Прагрэс у гаспадарцы суправаджаўся істотнымі зменамі ў светапоглядзе і духоўнай культуры людзей. З пераходам да жалезных прылад працы каменным сякерам надаваўся сакральны сэнс. Вялікія валуны зрабіліся аб’ектамі пакланення. Па-ранейшаму заставаліся вера ў душу, духаў, абаронцаў або ворагаў роду. Узрастанне ролі земляроб-ства і жывёлагадоўлі прывялі да ўзнікнення антрапаморфных і заа морфных культаў (язычніцтва), адмысловых месцаў – (капішчаў), дзе адбываліся рытуалы з прынясеннем ахвяр.

2. Першыя звесткі пра славян адносяць да III ст. Пытанне ра-дзімы славян застаецца нявырашаным. Мяркуюць, што ёй магло быць міжрэчча Віслы і Одэра. У ІІ-ІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага перасялення народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паўднёвай Еўропе. Аб іх з’яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ –VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Развіццё земляробства і адсутнасць міжплемянных сутыкненняў змян-шала патрэбу ва ўмацаваных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прыйшлі селішчы. Славянскія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паў-зямлянкі, дзе размяшчалася печ, зробленая з каменю або гліны. Да ін-шых характэрных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, неар-наментаваную кераміку карычневага колеру, выкарыстанне каменных жорнаў, абрад трупаспалення і пахаванне гліняных урн з попелам, як правіла, у курганных насыпах.

У VІІІ–ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання балтаў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфарміраваліся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучас-най Беларусі – ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна славян-ская культура была аздоблена элементамі культуры балцкай (спіраль-ныя пярсцёнкі, бранзалеты з выявамі змяіных галоў), а таксама запа-зычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» заха-валіся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (па-літоўску «drёg-nas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пра-жывалі паміж Дняпром і Дзясной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны запазычылі значна больш элементаў балцкай культуры (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіралевідныя кольцы, касцяныя прывескі ў выглядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захава-ліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкая аснова (па-літоўску «radimas» – месцазнахо-джанне) і славянскі канчатак («ічы»).

Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раё-ны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крыві-чоў з’яўляліся славянскімі. Сляды балцкага субстрату захаваліся ва ўпрыгожаннях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пяр-сцёнкі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы гэтай новай этнічнай супольнасці звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад літоўскага «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).

У славян навакольныя землі, лясы, паша, водныя і іншыя ўгоддзі належалі суседскай абшчыне. Тут захоўваліся традыцыйныя спосабы здабычы ежы і сыравіны праз паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, але вырошчванне пшаніцы, жыта, проса, пшаніцы, грэчкі, лёну, ка-ноплі і іншых культур давалі магчымасць стабільнага існавання ўсім суродзічам, таму земляробства ператварылася ў іх асноўны занятак. Пераход ад падсечна-агнявога да ворнага метаду апрацоўкі глебы, выкарыстанне сахі і конскай цяглавай сілы, жалезных сярпоў, кос, іншых прылад значна павысілі прадукцыйнасць працы, што абумовіла падзел і замацаванне пэўных участкаў абшчыннай ворнай зямлі за асобнымі вялікімі (патрыярхальнымі) і малымі сем’ямі.

Развядзенне свойскай жывёлы – коней, кароў, коз, свіней, якое адыгрывала важную ролю ў гаспадарчай дзейнасці славян, таксама стала адбывацца сіламі асобных гаспадарак. Натуральна, што не ўсе яны былі аднолькава заможнымі або беднымі. У лепшым стане апынуліся тыя, каму даставаліся лепшыя ўчасткі, а таксама тыя, дзе было больш рабочых рук, дасканалых прылад працы, цяглавай сілы і г. д. У выніку адзіная абшчынная гаспадарка губляе прыкметы агульнасці і распадаецца на некалькі індывідуальных, сямейных. Адбываецца пераход ад родавай абшчыны да сямейнай (суседскай), заснаванай, галоўным чынам, на эканамічных сувязях і інтарэсах.

Эканамічныя пераўтварэнні ў славян абумовілі ўсталяванне і за-мацаванне ў іх адпаведнай сацыяльнай арганізацыі. Вылучаліся вяр-хоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Апошні складаўся з усіх мужчын, здольных насіць зброю. Менавіта сход, а не абіраемы правадыр вырашаў усе асноўныя пытанні, таму час, калі існаваў такі лад, мае назву перыяду ваеннай дэмакратыі, які заставаўся апошняй прыступкай на шляху да ўзнікнення дзяржавы.

Такім чынам, на апошнім этапе першабытнаабшчыннага ладу на-сельніцтва Беларусі перайшло да вытворчай гаспадаркі і адпаведнай сацыяльнай арганізацыі, стварыўшы перадумовы для ўзнікнення дзяр-жавы і фарміравання адзінай усходнеславянскай супольнасці.

3. Агульнаўсходнеславянскі народ і яго этнічная тэрыторыя па-чалі фарміравацца па-за межамі нашай Бацькаўшчыны – у Сярэднім Падняпроўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа ў гэтых дзвюх ад-даленых адна ад адной мясцовасцях адбывалася адначасова – у ІХ-Х стст. Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў па-скораны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю абароны ад ваяўнічых качэўнікаў. Вядома, што славяне, у тым ліку радзімічы, плацілі даніну хазарам. Невыпадкова ў гэтым рэгіёне ўзнік новыя паселішчы – гарады, якія ўвасаблялі сабой не толькі месца жы-харства рамеснікаў і гандляроў, а палітычныя і ваенныя цэнтры з ад-паведнымі кіруючым органам і ўзброенымі сіламі. Буйнейшым цэнт-рам такога кшталту стаў Кіеў.

Другім цэнтрам фарміравання агульнаўсходнеславянскага этнасу і яго тэрыторыі з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі да Фінскага заліву і Ладагі. Развітое земляробства і рамесная вытворчасць паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім – гарадоў. Так, у VІІІ-Х стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ладага і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Гэтыя рэ-гіёны паводле этнічнага складу былі прадстаўлены славенамі і крыві-чамі. Фіна- і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі знач-ную меншасць і паступова аславяньваліся. Прадстаўнікі варажскага племені «русь» на чале з конунгам Рурыкам, якія рассяліліся ў азна- чаных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсімі паўночна-заходнімі земля-мі, спрыялі палітычнай і культурнай кансалідацыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. Яшчэ ў другой палове Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля» або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русі-наў, рускіх, а іх мова – рускай. Да канца стагоддзя важнейшыя яе гара-ды і іх князі сталі звацца рускімі. Ранейшыя племянныя назвы «паля-не» і інш. сталі губляцца. Назва «русь» стала не толькі найменнем тэ-рыторыі дзяржавы, але і этнонімам.

Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фарміраванне новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крывічах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца адной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзельнікаў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігаравым» (каля 1187 г.) на-зывае «рускімі сынамі».

4. У V-VІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўла-дальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаў-ныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сель-ская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе манарха) і мясцовай знаці. За карыстанне сваімі надзеламі сяляне-абшчыннікі былі вымушаны плаціць аброк і апрацоўваць палеткі гаспадара. Манарх дараваў сваім прыбліжаным або дружыннікам зямельныя надзелы, як на час службы, так і з правам перадачы ў спадчыну. Менавіта апошняя форма ўладання (feodum) стала пануючай у ІХ-ХІ стст. і ад яе атрымаў назву так званы феа-дальны лад, эканамічную сутнасць якога складала прысваенне феада-ламі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялянства на аснове манапольнай уласнасці на зямлю і частковай уласнасці на непа-срэднях вытворцаў. Такія эканамічныя адносіны абумовілі ўзнікненне асноўных класаў – феадалаў (свецкіх і духоўных) і залежных сялян. Феадалізм характарызуецца панаваннем натуральнай гаспадаркі, на-дзяленнем зямлёй і прымацаваннем да яе непасрэднага вытворцы, асабістай залежнасцю селяніна ад феадала (пазаэканамічны прымус), нізкім узроўнем тэхнікі і апрацоўкі зямлі.

Перыяд IX - першай паловы XIII стст. на беларускіх землях ха-рактарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх уз-нікнення захоўваўся абшчынны лад. Ёсць звесткі пра існаванне ў сла-вян патрыярхальнага рабства. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам палюддзя.

У выніку перадачы князем абшчынных зямель знаці, дружынні- кам і царкве назіраўся паступовы рост феадальнага землеўладання. Аформленае ў выглядзе «вотчыны», яно ўключала гаспадарскую зям-лю, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар і магло перадавацца ў спадчыну разам з сялянамі, якія выконвалі абумоўленыя павіннасці. Тэндэнцыя пераходу ад даніны да іншых форм феадальнай рэнты асабліва ўзмацнілася ў канцы Х– пачатку ХІ стст, калі павялічылася колькасць дзяржаўных падараванняў служылым людзям і царкве, а таксама ў выніку захопаў зямель. Так, сярод абшчыннікаў вылучылася катэгорыя «радовічаў», якія трапілі ў залежнасць да феадала і мусілі заключыць з ім адпаведную дамову («рад»). Тыя абшчыннікі, якія пазычалі ў гаспадара «купу» – пэўную колькасць прадуктаў, зваліся «закупамі» і мусілі працаваць на яго зямлі да поўнай выплаты пазыкі. Халопамі называлі былых абшчыннікаў, якія гублялі асабістую свабоду і пера-твараліся ў поўную ўласнасць феадала. Асноўнай формай эксплуатацыі залежнага сялянства з’яўлялася адпрацовачная рэнта (паншчына).

Пашырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на па-вышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу абу-мовіла аддзяленне ад яе рамяства і ператварэнне ў самастойную сферу гаспадарчай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага на-сельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражы-вання стаў новы тып населеных пунктаў – горад. У ліку першых уз-ніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гародня (1127) і іншыя, усяго ў ХІІ ст. – 33. Тут апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі 16 спецыяльнасцей. У ХІ-ХІІ стст. яны выпускалі больш за 100 відаў жалезных вырабаў, у тым ліку прылады працы, зброю, упрыгожанні. Частка майстроў авалодала рознымі ме-тадамі апрацоўкі каляровых металаў і займалася ювелірнай справай. З вынаходніцтвам у ІХ-Х стст. ганчарнага кола выпуск глінянага посуду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, выраб скур і футра, апрацоў-ка каменю, дрэва і косці.

З вылучэннем рамяства ў самастойную сферу дзейнасці людзей з’явіліся купцы – пасрэднікі паміж вытворцамі і спажыўцамі рамеснай прадукцыі. Разам з рамеснікамі яны засялялі пасад. З ператварэннем гарадоў у ваенна-адміністрацыйныя цэнтры, другую іх частку склада-лі ўмацаваныя дзяцінцы.

У IX-XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, араб-скім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важ-нае значэнне для развіцця гандлю ў гэта час меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. У раз-глядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўс-таляванне раннефеадальных адносін, узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў, фарміраванне асноўных класаў феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм феадаль-най эксплуатацыі, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

5. Грамадскі лад славян у VIІ-VIII стст. уяўляў сабой пераход ад ваеннай дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітыч-най улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета старэйшын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаў-дружыннікаў.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адно-сінамі, колькі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувя-зямі. Гэтыя племянныя супольнасці і іх землі ўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяржавы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». Паводле «Аповесці мінулых гадоў" у сярэдзіне ІХ ст. іх мелі паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане з цэнтрамі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Смаленску, Тураве і інш.

Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з ва-ражскім племенем «русь», якое, было запрошана славенамі, крывіча-мі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведамляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з конунгам Рурыкам і яго братамі. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднанне Падняпроўя і Паволхаўя. Гэта адбы-лося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кіеў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Такім чынам Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, затым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, далейшая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей. Таму ж спрыялі рэформы кіравання аб’яднанымі землямі. З канца Х ст. па волі Ўладзіміра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.

6. На мяжы VIII-IX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. З летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Сма-ленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. Вядомы факт, калі ў 980 г. зняважаны адмовай кня-зёўны Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, гвалтам узяў Рагнеду ў жонкі, даўшы ёй новае імя Гарыслава. За спробу забой-ства мужа яна разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча, пазней названае Ізяслаўлем.

Ёсць меркаванне, што князь саслаў яе, каб ажанiцца з Ганнай, сяс-трой вiзантыйскага iмператара. Да гэтага ж часу наспела яшчэ адна важная падзея ў жыццi зямель, падпарадкаваных Кiеву. Маецца на ўвазе рашэнне Уладзiмiра, у недалёкiм мiнулым шчырага прыхiльнiка язычнiцтва, звярнуць сваiх падданых у хрысцiянскую веру, што i пача-лося ў 988 г. У Заслаўi таксама хрысцiлi жыхароў і Гарыслава пасля хрышчэння набыла iмя Анастасiя, была пастрыжана ў манахiнi i да канца сваiх дзён (1000) заставалася ў манастыры.

З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізя-слава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Пер-шы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалеж-ную ад Кiева палiтыку. У 1021 г. ён здзейснiў паход на Ноўгарад, дзе княжыў яго дзядзька Яраслаў. Апошнi не iмкнуўся да абвастрэння ад-носiн з пляменнiкам. Мала таго, з яго рук Полацкае княства атрымала гарады Вiцебск i Усвят, дзе быў усталяваны кантроль над заходне-дзвінскім участкам шляху «з варагаў у грэкі». У далейшым памiж кня-ствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і сла-вянскай супольнасці быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полацкага князя. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу су-праць лiтвы Брачыслаў памёр.

Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (1044-1101) або Ўсяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў са-мастойную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгара-дам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. Свае мэты падмацоўваў ваеннай справай: у 1065 г. спрабаваў захапiць Пскоў, а ў 1066 г. здзейснiў пераможны паход на Ноўгарад, захапiўшы багатыя трафеi, у тым лiку званы i храмавыя каштоўнасцi. Захоп яго войскамi Навагародка ў 1067 г. выклiкаў аб’яднаны паход трох cыноў Яраслава Мудрага на Полацкае княства. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў раз-бураны Менск. Генеральная бітва паміж войскамі Яраславічаў і Уся-слава адбылася 10 cакавiка на рацэ Нямізе.

Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпе-ня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Уся-слава разам з сынамi і пасадзiлi у кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеў-скi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г. супраць яго вы-бухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем кiеўскiм быў абраны вызвалены з астрога Ўсяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая ім барацьба за вяртанне ўлас-нага трону паспяхова скончылася толькi у 1071 г. У далейшым Усяславу тройчы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Ў. Манамаха. У далейшым полацкi князь не выяўляў варожасцi Кiеву.

Варта адзначыць, што i Кiеў ужо не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 князёў Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiў права кожнага на самастойнае кiра-ванне, што фактычна прывяло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi удзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драбнення: у 1101 г. пас-ля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi.

Сам стольны трон некаторы час узначальваў Барыс. У 1102 г. вая-ваў з яцвягамi. Iмкнуўся паслабiць моц свайго брата Глеба, таму ў 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў ча-совыя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вост-рых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Ула-дзіміра Манамаха, але парушыў клятву і напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і па-садзiў у той самы поруб, у якiм той калicцi сядзеў з бацькам – Усясла-вам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў.

У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўраднікаў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча знаходзілася запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Усту-паючы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавяз-кі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння дагавора веча запрашала новага князя.

Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалеж-ную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, то кiеўляне накiра- валi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёў-Усяславiчаў полацкай дынастыi разам з блiз-кiмi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнулася толькi 2, з якiх Ва-сiль-Рагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз веча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя мiн-скага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавi-ча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i iзноў запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла пера-могi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося.

Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полацкай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнгарэсаў. У 1180 г. у па-ходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады Полацкая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкска-га i Кукенойскага княстваў.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраў-нік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля зна-ходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яў-ляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці бе-ларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнік-нення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў заха-вала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.

Лекцыя 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ

ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Пытанні

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ

2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

5. Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя

да саслоўна-прадстаўнічай манархіі

6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва

з Маскоўскай дзяржавай

1. З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча По-лацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў па-шырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яў-лялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае раз-віццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

2. Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аўкштайты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю адметнасць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэрыторыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Слонімам.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культу-ры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзна-чаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Станаўлен-ню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Валынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зя-мель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за заха-ванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытары-яльныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага кня-ства Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измы-сли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з ме-чем, еже ныне наричут погоня».

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца далейшым па-велічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiль-ню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Лю-барта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучас-най Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Русі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377). Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана беларускае Падня-проўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi-гава-Северская, Падольская i Валынская землi.

Палітычная экспансія Альгерда выклікала процідзеянне Вялікага княства Маскоўскага, якое таксама выступіла ў ролі «збіральніка Ру-сі». Каб устараніць суперніка, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе штурмам так і не здолела. Праўда, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.

Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх заходнепаўднё-ва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўмацавалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, састу-піўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

3. Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ – гэта час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і развіцця феадальных адносін. Зямля па-ранейшаму з’яўлялася асноў-ным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з’яўляўся вялікі князь – «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «во-ласці» і «гаспадарскія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а даходы ад іх ішлі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму кня-зю і забяспечвалі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вялікакняскія падараванні служыламу баярству зямель з працаваўшы-мі на іх сялянамі, якія ўласнай зямлі не мелі. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяр-жаўны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50 %, 45 % – належала свецкім, 5 % – царкоўным феадалам.

Асноўная маса насельніцтва (каля 95 %) пражывала ў вёсках і сё-лах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жы-вёлагадоўля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстан-ні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, выкарыстанні трохполля давала ўстойлівыя ўраджаі жыта, ячменю, проса, пшаніцы, аўсу і іншых збожжавых культур. Для вырабу ткані-ны і іншай прадукцыі шырокае распаўсюджанне мелі пасевы ільну, пянькі, каноплі. Пэўную долю харчовых прадуктаў давала агародніц-тва і садаводства.

У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб разводзіліся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хатняя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сыравіне для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гаспадарцы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, борт-ніцтва, а таксама хатнія прамыслы – ткацтва, рамёствы.

Сяляне ў ХІV – першай палове ХVІ стст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вялікакняжацкія (гаспадарскія), шля-хецкія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з’яўлялася даніна, называліся даннікамі. Асноўная маса насель-ніцтва складалася з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам ад-працовачную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялян-ства, якое выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падат-ку, звалася чыншавым.

Сялянства выконвала і дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і службовых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай падатковага абкладання вясковага насельніцтва з’яўлялася сялянская сям’я – «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зямлі. Усе астатнія ўгоддзі – паша, сенажаць, вадаёмы і інш., а таксама (на пэў-ных умовах з феадалам) лес, знаходзіліся ў карыстанні ўсёй сялянскай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзінку, адказную за выкананне павіннасцей. Менавата на яе ўскладаліся такія павіннасці, як талака – сяўба, збор ураджаю, нарыхтоўка сена і інш., а таксама гвалты (згоны) – работы, выкліканыя тэрміновасцю іх выка-нання – тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мастоў і інш. аб’ектаў.

З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста сва-боднай. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з’яўлялася поўнай уласнасцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, ад-рознівалі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія абслугоўвалі маёнтак, а таксама прыслуга (кухары, півавары і інш.), прамыславікі (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вяско-выя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калёснікі, кушняры).

Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі магчымасць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХV ст. яны сталі падзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «лю-дзей непахожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага князя Казіміра (1440-1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае ма-ёнткі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без яго дазволу. Тым самым прывілей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага права. У ХV–ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» сялян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі аднаго ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызна-валіся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш 10 гадоў.

Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феа-дальных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі ад-моўна адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запа-трабавала правядзення аграрнай рэформы. Яе неабходнасць падма-цоўвалася недасканаласцю сістэмы падаткаў і павіннасцей, патрэбай у павышэнні даходнасці дзяржаўных зямель, а таксама ростам попыту на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках.

З гэтай нагоды ў 1557 г., пачалася аграрная рэформа, названая ў адпаведнасці з «Уставай на валокі», «валочнай памерай». Так, адзін-кай падаткаабкладання ўсталёўвалася 1 валока – зямля плошчай 20 дзесяцін або 21, 36 га. Кожная сялянская сям’я надзялялася 1 валокай, а разам з ёй усталёўваўся аб’ём павіннасцей. Сяляне па-ранейшаму выконвалі гвалты і талокі.

У ліку важнейшых мэтаў рэформы з’яўлялася заснаванне «фаль-варкаў» – феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць тавар-нага збожжа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспа-даркі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак ап-рацоўваць 1 валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэ-горыі залежнага сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе іс-навалі фальваркі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні пан-шчыны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншавікі) плацілі 30 грошаў, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошаў. Асадныя сяляне пераважалі ва Ўсходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атрымоўвала невялікія на-дзелы зямлі і займалася агародніцтвам.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяржавы і класа феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сель-скай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам магчымасць павысіць прадукцыйнасць сваёй працы. Нягледзячы на захаванне сельскай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастойнай і індывідуалізаванай, з’арыентаванай на сувязь з рынкам.

Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забараня-ліся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збегшых сялян, а таксама санкцыі супраць тых, хто іх прымаў да сябе.

Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трохполля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садова-агародных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыў магчымасць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяст-ва і гандлю, у тым ліку замежнага, абумовіла з’яўленне ў ВКЛ у ХІVV стст. новага тыпу паселішчаў – так званых мястэчак, жыхары якіх займаліся абслугоўваннем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам рамесных тавараў. Частка насельніцтва, свабоднага ад прыгону, зай-малася будаўніцтвам, промысламі, земляробствам.

Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўля-ныя сцены былі заменены каменнымі, замест адных варот – будава-лася некалькі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандля-роў. У буйнейшых з іх – Вільні, Гародні, Лідзе, Крэве, Міры былі па-будаваны замкі. Але калі знешне грозны выгляд гарадоў быў абумоў-лены частымі войнамі, то ўнутраная іх структура выяўляла чыста мір-ныя, жыццёва патрэбныя аб’екты і пабудовы: вялікакняскі (калі гэта сталіца) ці магнацкі (калі гэта ўласніцкі горад) палац; ратуша (калі го-рад меў Магдэбургскае права), рынкавая плошча; гандлёвыя рады; царква, касцёл ці сінагога; дамы майстроў, купцоў ці шляхты; вуліцы, дзе размяшчаліся майстэрні і хаты рамеснікаў.

Шырокім асартыментам вызначаліся вырабы кавалёў, кушняроў, краўцоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агульная колькасць гарад-скіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзін-кай рамеснай вытворчасці з’яўлялася майстэрня ў складзе майстра, ча-лядніка (падмайстры) і 2-4 вучняў. Майстар, ён жа ўладальнік май-стэрні, асабіста ажыццяўляў увесь вытворчы працэс – ад нарыхтоўкі сыравіны да прыдання вырабу таварнага выгляду. Яго памочнік – ча-ляднік або падмайстар выконваў усе даручэнні гаспадара і за сваю працу атрымоўваў пэўнае жалаванне. Вучні пачыналі з абавязкаў слуг і выканання простых аперацый, толькі за сціплае харчаванне і пражы-ванне ў доме майстра.

З мэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўрэгулявання вытворчасці і збыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафесій сталі аб’ядноўвацца ў адмысловыя арганізацыі – цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш 9 цэхаў, Берасці – 14, Слуцку – 17, Магілёве – 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся групай старэй-шых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю.

Кожны цэх валодаў уласным статутам, грашовымі сродкамі, гербам, памяшканнем для пасяджэнняў і інш. Вакол яго гуртаваліся ўсе работнікі адной прафесіі. Цэх выконваў не толькі прафесійныя, але і ваенныя функцыі. Пад час нападу ворага на горад рамеснікі аднаго цэ-ха мусілі абараняць даручаную ім частку крэпасной сцяны.

Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла ў гарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяў- ляў рознічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейніка-мі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вышэйшых асоб дзяржавы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Герма-нію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пяньку, дзё-гаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся ў Круляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёжным сродкам быў літоўскі паўгрош, затым срэбны пражскі грош.

Аб’яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манапо-ліі ў межах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыно-сілі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўзаемадапамогі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў.

Рэкі з’яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З раз-віццём рамяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі пераду- мовы для будаўніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк і Смаленск; Оршу, Мінск і Берасце. Калі ў ХІV ст. колькасць гарадоў дасягала 40, то да сярэдзіны ХVІІ ст. разам з мястэчкамі іх налічвалася 467 (з 757 па ўсім ВКЛ), дзе пражывала ад 16 да 20 % усяго насельніц-тва. У ліку буйнейшых гарадоў былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Берасце, Гародня, Навагародак.

Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а так-сама абапіраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане – майст-ры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў – здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіраванне. Першымі так званае «Магдэбургскае права» атрымалі жыхары Вільні (1387), Берас-ця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады.

Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (рай-цаў) і членаў гарадскога суда – лаўнікаў. Усе яе рашэнні зацвярджаліся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і падпарадкоўваўся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэтэндавалі 2-4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, бед-някі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы.

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэ-сіўная з’ява эпохі позняга сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыха-роў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шля-хецкага стану адносiлася прыкладна 9 % насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прыкладна 40 % гарадоў (Быхаў, Ду-броўна, Капыль і інш.) належалi магнатам.

4. Пераважна дабрахвотны характар уступлення славянскіх зя-мель у ВКЛ абумовіў адносную іх аўтаномію ў агульнай дзяржаве. Да-лейшае развіццё грамадскіх і эканамічных адносін у краіне патрабава-ла ўдасканалення дзяржаўнага кіравання і пераадолення сепаратызму ўдзельных князёў. У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтраліза-цыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вялікім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.

У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кракава ў Крэва пасламі з аднаго боку, а так-сама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вы-зваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».

Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пасля каталіцкага хры-шчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i урачыстай каранацыi у Кракаве. Ён набываў імя Ўладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуў-шыся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне літоўскай знаці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні, надзялаляся багатымі ўладаннямі.

З юрыдычнага боку ўнія азначала iнкарпарацыю Вялікага княства Лiтоўскага і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княстве Ягайла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт, скарыстаў-шы незадавальненне баяр, распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што непадалёк ад Лiды, паміж ва-рагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392-1430) як «вялiка-му князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядвiзе ён i заставаўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. надавала дзяржаве пэўную самастойнасць і спрыяла аднаўленню яе суверэнiтэту.

У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай, Віленска-Радамскай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асобнасць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смерці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяз-дзетным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру новага караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пытання статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэўтонскім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г.

Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з'ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоўскія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без уз-гаднення з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе сталі – набыццё лі-тоўскай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асобныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх ро-даў атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі.

Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў па-слядоўным. З аднаго боку, у барацьбе супраць сепаратызму ўдзель-ных князёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, ад-даючы перавагу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кіраванні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравы-знанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430-1440 гг.

Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Яге-лончыка (1440-1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паво-дле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы. 

Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх значнае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання.

5. У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадаль-ная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён назы-ваўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоў-валася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, пад-чашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана най-вышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi удзельнай сiстэмы цэнтраль-ную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старас-ты. У iх кампетэнцыi знаходзілася вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм падпа-радкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акруг – дзяржаў i паветаў. На ўсе больш ці менш важныя і даходныя дзяржаўныя паса-ды маглі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскае веры і ўраджэнцы ВКЛ. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрыман-ня даходаў, таму буйныя феадалы займалі адразу некалькі пасад. Напрыклад, Ян Радзівіл у 1535 г. адначасова быў каштэлянам вілен-скім, гетманам найвышэйшым, старастам гарадзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім.

Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедымiн абмяркоўвалi важнейшыя пы-таннi у коле асоб вышэйшай знаці. Вiтаўт жа, які імкнуўся падавіць мясцовы сепаратызм, акружыў сябе cлужылымi людзьмi баярамi, і толькі тымі ўдзельнымі князямі, якія прызнавалі яго вяршэнства. 

Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. У адпаведнасці з прывiлеям Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смерці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў скла-дзены «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра, рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяр-жаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. кан-чаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi мар-шалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, пад-скарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 біскупы.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэд-няя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i аб-мяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ве-дала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Дзяржаўныя па-сады займаліся толькi з ведама паноў-радных. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канц-лера, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1596), Жыгiмонт I Cта-ры (1506-1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кож-най зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяр-жавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкац-ца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-1544 гг.). З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i удзелам прадстаўнiкоў розных тэры-тарыяльных частак у цэнтральным органе ўла-ды. З 1512 г. была ўве-дзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запра-шалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пера-ўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую

6. З моманту з’яўлення ва Ўсходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ордэнаў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і іншых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу заваявання зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смерці Гедыміна. Барацьба з крыжакамі ад-бывалася з пераменным поспехам. Так, у 1363 г. крыжакі разграмілі вялікакняскае войска і захапілі Горадню. Са свайго боку Кейстут з 1345 па 1382 г. здзейсніў каля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская ўнія, акрамя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з немцамі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грун-вальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ўльрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з бела-рускіх гарадоў, а таксама татарскую конніцу. Ягайла выставіў 51 ха-ругву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поўным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўла-дальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта.

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з мангольскіх стэпаў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі волжскіх балгар, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241-пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княствы. Некаторыя з іх дабрахвотна пераходзiлi у яго склад, каб пазбегнуць мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават пры-пынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У да-лейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. У 1392 г. Вітаўт вы-даў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяржавы. Плённыя адно-сiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i у час Грунвальдскай бiтвы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн па-мiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Са-юзнiк Масквы хан Менглiiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднё-выя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 гг. беларускiя землi падвер-глiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Навагародак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi у баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палон-ных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» рускіх зя-мель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай залатаардынскіх ха-наў, князь І. Каліта (1325-1340) далучыў некалькі суседніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмацніцца, ВКЛ аказвала дапамогу яе праціўні-кам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючыся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шу-калі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Альгерд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абарону ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з поля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Ма-маю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай бітвы ў верасні 1380 г. Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквою, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўзабаве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 года ён нават усталяваў пра-тэктарат над Вялікім княствам Маскоўскім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Вітаўтаўны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаво-леная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюджаннем каталіцыз-му і нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці. З другога боку, узрастанне магутнасці Масквы, якой у 1480 г. удалося канчаткова вы-зваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi у Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзейснага ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дач-кой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксандра Казіміравіча (1506) спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць усю дзяржаву Маскве. Абранне паны-радаю но-вага князя – брата Аляксандра, Жыгiмонта Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных паходаў супраць ВКЛ. Нягледзячы на зда-бытую гетманам К. Астрожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава страціла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, за-ключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 год. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэры-торыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмац-нялася рэлігійным.

Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ

І ЯГО КУЛЬТУРЫ Ў ПЕРЫД СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Пытанні

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян

і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

1. З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў

2. У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIVVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным. Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

3. Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спа-радзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой на-прамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпа-стаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не вы-ключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе адвольна тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італья-нец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Ма-зыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толь-кі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

4. На аснове сінтэзу першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней, пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вятроў, дзядуля вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька ўсяго існага – і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бога нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе ў славянскім язычніцтве ўзмацняецца і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам – творцам Сусвету і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мноства агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй размяшчаліся багі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Дажбогам. Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог – бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс – боства сонечнага дыска (але не света) быў неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-чаліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай га-лавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані. Каб улагодзіць бога грому і маланкі, абараніць жытло ад пажару, людзі усталёўвалі на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-нямі. Каб забяспечыць сухое надвор’е падчас жніва, 20 ліпеня земля-робы – балты і славяне – святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчодрыя ахвяраванні. У яго гонар гонар заўсёды гарэў Зніч – свя-шчэнны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун стаў лічыцца га-лоўным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.

Сымаргл – бог насення, парасткаў і каранёў раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго знешні выгляд нагадвае «са-баку-птушку», грыфона.

Крыху ніжэй у славянскім пантэоне багоў змяшчаўся Вялес (у балтаў Вяльняс) – бог хатняй жывёлы, апякун статкаў. Яго ж лічылі апекуном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым раннім ува-сабленні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і чалавека-падобнай істоты.

Мокаш – старажытная багіня зямлі, маці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага лёсу. Мокаш – жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі – ахоўвае хатнюю гаспадарку і дабрабыт.

Вызначальная залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх багоў і духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічылася багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і дабрабыту. Жыцень – боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя – стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.

Вытворчая праца славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не толькі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку – лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяўляўся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і прымушаў іх блукаць па лесе. Вадзянік – дух з рагамі і лапамі, які жыве ў чорнай вадзе. Русалкі – ва ўяўленнях усходніх славян з’яўляюцца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі культу ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур – дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і нячыстай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара дома або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыдні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з’яўляліся бесы, прывіды – душы памерлых ад ліхой смерці, упыры – самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі памерлых – наўі – мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і нясуць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнаславянскае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з верай у неба як мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з дымам ад пахаваль-нага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прыкмета не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага метада пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі славян, удасканаленне грамадскіх адносін, прагрэс у духоўнай сферы абумовілі з’яўленне развітых форм языч-ніцкай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай сістэмы магічных дзеянняў. У іх ліку Радуніца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны, Да-жынкі. Асаблівую значнасць у славянскай абраднасці меў культ прод-каў, увасоблены ў свяце «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць святаў звязана з культам Сонца – у тым ліку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снежня па 6 студзеня.

Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.

5. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-горку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-янства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігаравы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла-вянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-кацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-цавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-малася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоўнасцей над матэрыяльнымі.

У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства славян, любові да Радзімы.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-валодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-стасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.

6. Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай на-роднасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-білася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-хавай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэнні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбі-лася ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Купалле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы нацыянальны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоў-скіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных творах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, разнастайныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры. 

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай веры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Святцамі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-друкаваная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соўскага (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яўляўся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаўскага ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-ветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветнікаў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабі-лася перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб’яднанняў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой існа-ваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

Выяўленчае мастацтва ВКЛ ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прадстаўлена іканапісам, у якім візантыйская і ўсходнеславянская тра-дыцыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і барока. Ста-наўленне ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XVXVI стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бразам прыходзіць выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання з’яўляюцца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты (XIV ст.), «Маці Боская Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы ўласцівы іконам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.), «Нара-джэнне Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца» са Случчыны і інш.

Свецкі жывапіс ХV ст. прадстаўлены партрэтамі арыстакратаў – віцебскай княжны Пракседы, вялікага князя Альгерда, магната Хадке-віча, слуцкага князя Алелькавіча, княгіні Ганны Радзівіл. У канцы XVI ст. узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Жывапіснае мастацтва знайшло адбітак у рукапісным Лаўрышаў-скім евангеллі (пачатак ХІV ст.), аздобленым мініяцюрамі з выявамі святых. Друкаваныя кнігі Ф. Скарыны ўтрымліваюць шматлікія ілю-страцыі біблейскіх сюжэтаў, выкананыя аўтарам у рэнесансным сты-лі. Асаблівую мастацкую і гістарычную і каштоўнасць уяўляе аўта-партрэт вялікага гуманіста.

З’яўленне скульптуры была выклікана культавымі патрэбамі най-перш каталіцкай царквы. Так, у касцёлах XVXVI стст. пачалі ўзво-дзіцца алтары са скульптурнымі выявамі святых. Асноўным матэры-ялам, які выкарыстоўваўся для іх вырабу, з’яўлялася дрэва

Архітэктура беларускіх гарадоў мела больш выразныя, у параў-нанні з жывапісам і скульптурай, заходнееўрапейскія традыцыі і сты-лі. У сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў ХІV-ХV стст. тут па-чалося будаўніцтва касцёлаў, у большасці, у стылі готыкі з уласцівымі ёй высокімі дахамі, стрэльчатымі аркамі і вокнамі-вітражамі. У іх ліку – касцёлы ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), в. Уселюб (Навагрудскі раён), м. Іўе. Крыху пазней каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Нава-гародку (фарны касцёл), Клецку, Гародні, в. Гаранёны (Іўеўскі раён), в. Гнезна (Ваўкавыскі раён).

Лепшымі ўзорамі сінтэтычнага (раманскага і гатычнага) архітэк-турнага стылю і таму названага беларускай готыкай прынята лічыць цэрквы ў Маламажэйкаве Шчучынскага раёна; Супраслі на Беласточ-чыне і Сынкавічах Зельвенскага раёна (ХV-ХVІ стст.), якія спалучалі ў сабе культавае і абарончае прызначэнне. Асаблівасцю беларускай архітэктуры часоў ВКЛ варта назваць мураваныя замкі-крэпасці ў Вільні, Гародні, Крэве, Лідзе, Новагародку, Троках, якія служылі мес-цамі пражывання князёў і, у выпадку неабходнасці, абарончымі пунк-тамі. У канцы ХV ст. было пачата будаўніцтва замка магнатаў Ільіні-чаў у Міры, а ў сярэдзіне ХVІ – замка Радзівілаў у Нясвіжы.

У цэлым, архітэктура і выяўленчае мастацтва ХІV-ХVІ стст. спалучалі ў сабе ўсе асноўныя стылі заходнееўрапейскай культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія нацыянальныя традыцыі.

7. Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным (паміж рознымі этнасамі ад-ной дзяржавы), міжнацыянальным (паміж этнасамі суседніх дзяржаў) і цывілізацыйным (заснаваным на прынцыпова розных тыпах сацы-яльнасці і каштоўнасных сістэм).

Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. Хрысціянізацыя Русі замацавала славянскую мову і азбуку, распрацаваную балгарскімі манахамі Кіры-лам і Мяфодзіем, і тым вызначыла форму развіцця сярэднявяковай пісьменнасці і культуры. У галіне мастацкай культуры хрысціянства прынесла на Беларусь мураваную манументальную архітэктуру, перш за ўсё культавую. Яно ж спрыяла зяўленню і развіццю мазаікі, фрэс-кі, іканапісу. Манументальны жывапіс увабраў у сябе народныя тра-дыцыі і лепшыя візантыйскія ўзоры.

За час сумеснага існавання ў складзе Кіеўскай Русі (IX – пачатак XIII стст.), у асноўным сфарміравалася даволі блізкая ў этнічным пла-не для ўсяго яе насельніцтва матэрыяльная і духоўная культура. Але пры ўсей супольнасці культуры Кіеўскай Русі на тэррыторыі сучаснай Беларусі яна мела свае характэрныя асаблівасці. Найбольш выразна яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва.

У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з’явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з’явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай. На фарміраванні ідэалаў і каштоўнас-цей беларусаў плённа паспрыяў агульны духоўны ўздым, які ахапіў еўрапейскія краіны ў эпоху Адраджэння. Айчынная культура, якая ў той час вырастала са славяна-рускага кораню, творча асэнсоўвала заходнееўрапейскія культурныя каштоўнасці і ўбірала ў сябе тыя з іх, якія адпавядалі, найперш, каштоўнасцям хрысціянскім, агульнача-лавечым, агульнадзяржаўным. Мала таго, беларуская духоўная культура вылучыла са свайго асяроддзя такіх дзеячаў еўрапейскага тыпу, маштабу і значнасці як Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны і інш.

Пастаянны цесны кантакт беларускага насельніцтва з праваслаў-на-візантыйскім і рымска-каталіцкім культурнымі рэгіёнамі, асобае становішча беларускіх зямель, якія знаходзіліся на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, у геаграфічным цэнтры Еўропы абумовілі пагра-нічны характар яго культуры. Беларускі народ успрыняў лепшыя ма-тэрыяльныя і духоўныя дасягненні Усходняй і Заходняй Еўропы і стварыў уласную самабытную культуру. Яна здаўна займае прыстой-нае месца і адыгрывае значную ролю ў духоўным жыцці як усходняга славянства, так і еўрапейскай цывілізацыі.

Лекцыя 5. ПАЛІТЫЧНАЕ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ДУХОЎНА-КУЛЬТУРНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Пытанні

1. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г.

2. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх

землях

3. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў

4. Вынікі аграрнай рэформы 1557 г. Эканамічнае і юрыдычнае становішча

сялян

5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль.

1. Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гіс-торыі Лівонская вайна (1558–1583). Так, у пачатку 1562 г. войскi мас-коўскага цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцеб-ска, а праз год, 15 лютага захапілі Полацк.

Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння ўніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але поль-скiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пача-лося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Поль-шчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пага-дзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы.

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвя-шчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяр-жаву – Рэч Паспалiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (1569-1572) і двухпалатным сеймам. Для беларуска-літоў-скай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачала-ся праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабою не толькі звод законаў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Ха-рактэрна, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыкулаў увабралі нормы адміністрацыйнага, ваеннага, судова-пра-цэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямель-нага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асоб-нымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, трыбунал, войска, законы, дзяржаўная мова. Выканаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўласнай адміністрацыяй на чале з канцлерам. Такім чынам, паглынан-ня Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вярхам княства ўдалося за-хаваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП.

2. У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяр-жаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і па-сольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фарміраваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпута-таў павятовых сеймікаў складалі пасольскую ізбу. Папярэдне абмер-каваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сілу закона. Іншая справа, што калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, гала-саваў супраць, то адхіляўся ўвесь заканапраект.

Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пасля смер-цi Жыгiмонта II Аўгуста (1572) шляхта прад’явіла новаму каралю Ген-рыху Валуа (1573-1574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух актах – «Пакта канвента» і так званых «генрыкавых артыкулах». Па-водле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скі-раваную на ўмацаванне знешніх сувязяў з Францыяй. Паводле дру-гога, ён быў абавязаны склiкаць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 га-ды, а ў асобных выпадках – часцей. Дзейнасць манарха кантралявала-ся 16 сенатарамі-рэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўсталёўваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы стварэння аб’яднанняў (канфедэрацый). Адмова караля выконваць прад’яўленыя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціўленне (рокаш). Такім чынам, РП уяўляла сабою канстытуцыйную саслоўную манархію. Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».

На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палі-тычнай сістэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэры-торыяй, вышэйшымі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі структурамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяр-жаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне ўніяцкай царквы, контррэ-фармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мясцо-вых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка, які збіраўся ў Вільні.

У 1673 г. сейм РП прыняў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агульнага заканадаўчага органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўска-бе-ларускай шляхце магла мець канструктыўны працяг у справе ўмаца-вання самастойнасці княства. Але яе асабістыя амбіцыі апынуліся мацней дзяржаўных інтарэсаў. Яе імкненне набыць такія ж «залатыя вольнасці», далучыцца да «польскага народу шляхецкага» і тым уз-няць свой прэстыж, прымушала адмовіцца ад сваёй рэлігійнай (права-слаўнай) і нацыянальнай (літоўска-беларускай) ідэнтычнасці на ка-рысць каталіцкай і польскай. Адной з выразных прыкмет гэтай з’явы стала пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мовы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася аднаго са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шля-хты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога – паглыбіўся раскол па рэлігійна-нацыянальнай прыкмеце.

Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эканамічных, палітычных, духоўна-культурных працэсаў губляла былую еднасць і распадалася на групоўкі на чале з магнатамі. Па-першае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у найбольшай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Па-сутнасці, мясцовыя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла ігнаруючы дзяржаўныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання «лiберум вета».

У другой палове ХVІІ ст. слабасць каралеўскай улады і нядзеездольнасць сейма выклікалі сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі Пацаў, Агінскіх, Сапегаў, якія суправаджаліся ахвярамі і разбурэн-нямі. У час Паўночнай вайны ў шляхецкіх колах узнікла так званая Вялікакняжацкая канфедэрацыя, якая падтрымала Пятра І.

У ХVІІІ ст. барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (Патоцкiмi i Бранiцкiмi, Радзiвiламi i Чартарыскiмi) і прыхільнікамі розных канфе-дэрацый атрымала далейшае развіццё ў той час, як усё грамадства РП чакала кардынальных рэформ. Характэрна, што літоўска-беларуская шляхта не патрабавала ніякіх прывілеяў ні для сябе, ні для ВКЛ. На яго тэрыторыі працягвалі дзейнічаць Статут 1588 г., мясцовая адміні-страцыя, ранейшыя шляхецкія тытулы, але разам з тым – і польская мова ў якасці дзяржаўнай. Невыпадкова ў другой палове ХУІІІ ст. у грамадскай думцы РП яшчэ працягвала існаваць як дзяржава двух на-родаў – Кароны і ВКЛ. Нават апошні яе кароль – ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага пав. Станіслаў Панятоўскі тытулаваўся як стольнiк ВКЛ, а Тадэвуш Касцюшка называў сябе літвінам.

3. У Статуце 1588 г., акрамя іншага адбіўся падзел насельніцтва ВКЛ на саслоўі: шляхту, духавенства, мяшчан і простых людзей. Па-чатак фарміраванню саслоўнай структуры быў пакладзены яшчэ ў канцы ХІV-першай палове ХV стcт., калі частка літоўскай знаці ката-ліцкага веравызнання, прыняўшы прывілеі і гербы польскай шляхты (1413) паспрабавала выказаць свой асобы статус у параўнанні з астат-нім праваслаўным служылым баярствам. Такім чынам узнікла кансалідаваная сацыяльная група, якая першай заявіла аб сваіх палітычных і эканамічных прыярытэтах і дамаглася ад вялікага князя іх юрыдычнага прызнання. Прывілеем Казіміра 1447 г. усе баяры, у тым ліку, па-братаная з палякамі «шляхта», набывалі асобыя эканамічныя, юры-дычныя і іншыя правы. У 1522 г. вызначылася тэндэнцыя да замаца-вання існуючай сацыяльнай групы як прывілеяванага саслоўя пад за-пазычанай у палякаў назвай «шляхта» (szlachta), якая ў сваю чаргу паходзіла ад немцаў – «Geschlecht» (рыцар).

Саслоўе феадалаў, якое займала пануючае становішча ў экана-мічных і прававых адносінах, не ўяўляла сабой адзінага цэлага і пад-раздзялялася на шэраг груп, прыналежнасць да якіх залежала ад рада-вітасці, памераў землеўладання, колькасці залежных людзей, займае-май пасады ў дзяржаўным апараце і інш. Да ліку найбольш знатнай, багатай і ўплывовай шляхты варта аднесці магнатаў, якія мелі тытулы князёў і паноў. У іх ліку – Алелькавічы, Валовічы, Гальшанскія, Гаш-тольды, Глябовічы, Ільінічы, Кішкі, Радзівілы, Пацы, Сангушкі, Тыш-кевічы, Хадкевічы, Чартарыйскія. Кожнаму з іх належалі велізарныя латыфундыі і не менш 1000 сялянскіх дымоў. Магнаты карысталіся ўсёй паўнатой маёмасных, асабістых і палітычных правоў. Іх маёнткі-вотчыны ўяўлялі сабой «дзяржавы ў дзяржаве». Яны мелі ўласныя ўз-броеныя сілы, якія камплектаваліся з залежнай ад іх дробнай шляхты (баяр) і часткова сялян (панцырных баяр). Буйныя феадалы займалі найбольш важныя дзяржаўныя або прыдворныя пасады, якія прыно-сілі ім велізарныя прыбыткі.

Другую групу складалі сярэднія феадалы, якія называліся ў XVI ст. зямянамі-шляхтай і валодалі «добрай аселасцю», гэта значыць доб-рым іменем, усяго каля 650 шляхцічаў, якім належала ад 21 да 500 ся-лянскіх дымоў. Незадоўга да падпісання Люблінскай уніі разам з маг-натамі ім належала 48, 4 % сялянскіх гаспадарак. Яны займалі друга-радныя пасады ў дзяржаўным апараце і знаходзіліся ў васальнай за-лежнасці ад князёў і паноў.

Да ніжэйшай групы шляхецкага саслоўя адносілася служылая шляхта – баяры, зямяне, якія за службу вялікаму князю або магнату атрымоўвалі невялікі надзел зямлі і самі працавалі на ім. Яны маглі займаць мясцовыя дзяржаўныя пасады і знаходзіліся ў васальнай за-лежнасці ад багацейшых феадалаў.

Прававое становішча шляхты, у параўнанні з іншымі саслоўямі, было абаронена найлепшым чынам. Толькі шляхціч меў права зай-маць пасады ў дзяржаўным апараце і судзе, свабодна купляць і прадаваць маёнткі, валодаць феадальна залежнымі сялянамі, без аплаты пошліны (мыта) вывозіць на продаж за мяжу прадукты, удзельнічаць у сойміках і быць абраным у дэпутаты на вальны сойм. Шляхцічу га-рантавалася асабістая свабода, ён быў вызвалены ад падаткаў і павін-насцей, за выключэннем ваеннай службы і падаткаў на вайну.

Па рашэнні вялікага князя з радай і асобных магнатаў для мяшчан і сялян, якія неслі ваенную службу, быў магчымы пераход у шляхец-кае саслоўе. Прыналежнасць да вышэйшага саслоўя можна было стра-ціць у сувязі з учыненым шляхцічам злачынствам, але па рашэнні су-да. Тое ж магло адбыцца, калі шляхціч пачаў здабываць сабе сродкі да існавання, займаючыся рамяством або гандлем.

Да вышэйшага саслоўя адносілася духавенства хрысціянскага веравызнання, за выключэннем манаства. Акрамя таго, царква ператварылася ў буйнога феадала, якому належалі значныя зямельныя ўла-данні і залежнае сялянства.

4. У канцы ХV-пачатку ХVІ стст. асноўнымі вытворчымі адзінка-мі былі сялянскія гаспадаркі – «дымы», маёнткі феадалаў – двары, а таксама фальваркі. Аснову гаспадаркі складала зямляробства. Сялян-скае землекарыстанне было надзельным і абшчынным. Сяляне адной вёскі сумесна з феадалам карысталіся лясамі, сенажацямі і пашай.

Важнай урадавай пастановай, накіраванай на павелічэнне даход-насці і таварнасці феадальных гаспадарак, была «Устава на валокі» 1557 г. У гэтым законе ўсе землі прызнаваліся ўласнасцю дзяржавы або феадала, у тым ліку і тыя, якія належалі сялянам па звычаёваму праву «отчыны», «дзедзіны» і інш. Статут 1566 г. пацвердзіў новае па-лажэнне і, акрамя таго, забараніў сялянам яе куплю-продаж. Такім чынам, усе сяляне пазбаўляліся зямельнай уласнасці, а ў выніку «валочнай памеры» атрымалі зямлю – надзелы і ўчасткі (на абшчынным полі) у карыстанне разам з комплексам абавязковых павіннасцяў.

Дробная шляхта абавязана была даказаць сваю прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. Пры адсутнасці адпаведных дакументаў яна па-збаўляліся правоў на зямлю і разглядалася як яе арандатар або пера-водзілася ў разрад падатковага насельніцтва. У некаторых выпадках дробнаму шляхцічу ўзамен ранейшага ўладання выдзяляўся іншы ўча-стак, горшай якасці і за межамі зноў створаных фальваркаў – «за сця-ной», і такіх уладальнікаў сталі называць засцянковай шляхтай.

Аграрная рэформа, распачатая Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1557 г. завяршылася каля 1570 г., а ва Ўсходняй Беларусі нават пазней. Разам з панскім дваром, гаспадарка якога забяспечвала ўнутраныя патрэбы феадала, пашырыліся фальваркі, зарыентаваныя на вытворчасць сель-скагаспадарчых прадуктаў і іх продаж на рынку. Замацаванне за кож-най фальваркавай валокай 7 сялянскіх забяспечвала высокую даход-насць гаспадарак. За карыстанне зямлёй для сялян усталёўваліся тыя павіннасці, якія больш адпавядалі эканамічным інтарэсам іх гаспада-роў. У сваёй большасці від гэтых павіннасцяў абумовіў падзел сялян-ства на цяглых і асадных. Паводле Статутаў 1566 і 1588 гг. пражыван-не «пахожых» у аднаго гаспадара на працягу 10 гадоў ператварала іх у прыгонных, а час пошуку ўцекачоў павялічваўся з 10 да 20 год.

На ўсходзе краіны, дзе аграрная рэформа завяршылася пазней, фальваркава-паншчынная сістэма не зрабілася дамінуючай. Таму тут асноўнымі павіннасцямі сялян заставаліся грашовая (чынш) і прадук-товая рэнта. Тут жа захавалася абшчыннае землекарыстанне.

Аграрная рэформа, у цэлым, выклікала нездавальненне сялян. Але сістэма дзяржаўнага кіравання і феадальнага гаспадарання ў РП была дастаткова моцнай, каб прымусіць насельніцтва выконваць павіннасці на карысць уладальнікаў зямлі. У выніку «валочнай памеры», удаска-налення арганізацыі вытворчасці, упарадкавання сістэмы падаткаабкладання і інш. мерапрыемстваў адбылося пашырэнне плошчы ворных зямель і росту прадукцыйнасці працы. У сельскай гаспадарцы стаў на-зірацца пэўны ўздым. Фальваркі, створаныя на захадзе і ў цэнтры кра-іны, давалі ўстойлівы прыбытак.

Такім чынам, у выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. у сельскагаспадарчым сектары, па-першае, адбылося ўсталяванне фаль-варкава-паншчыннай сістэмы. Па-другое, змянілася сістэма падатка-абкладання: замест падворнага (дым, служба) прынцыпу ўводзіўся па-зямельны (ад валокі). Па-трэцяе, укаранілася тэхналогія трохпольнага севазвароту, у выніку чаго павысілася прадукцыйнасць працы, даход-насць гаспадарак істотна ўзрасла, узмацнілася іх сувязь з рынкам. Па-чацвёртае, на захадзе і ў цэнтры Беларусі назіраліся разбурэнне сялян-скага абшчыннага і пераход да падворнага землекарыстання. Па-пятае, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялянства.

У выніку разбуральных войн з сярэдзіны ХVII па 20-я гг. ХVІІІ ст. Беларусь трапіла ў паласу эканамiчнага заняпаду. Ён быў абумоўлены найперш рэзкім скарачэннем сялянскага насельніцтва – непасрэдных вытворцаў харчовых прадуктаў і сыравіны. Так, у 1672 г. у маёнтку Паставы загінулі амаль усе сяляне, а ў самім мястэчку і трох наваколь-ных вёсках ацалела толькі пяць сем’яў. Многія землеўладанні Гара-дзенскага, Ашмянскага, Браслаўскага пав. і нават цэлых ваяводстваў – Менскага, Полацкага, Мсціслаўскага, Берасцейскага – былі цалкам разбураны і пазбавіліся многіх работнікаў. Яшчэ большае спусташэн-не спасцігла беларускія гарады. У выніку толькі з 1650 па 1673 гг. колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася з 2, 9 млн чал. да 1, 4.

Наступная, Паўночная вайна прынесла чарговыя людскія страты: было забіта, загінула ад голаду і хвароб трэць насельніцтва з 2, 1 млн чал. Сялянства і мяшчане былі абавязаны пастаўляць шведскім і рус-кім войскам правіянт, фураж, жывёлу. Акрамя таго, іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі суправаджалася знішчэннем усяго каштоўнага, што магло спатрэбіцца праціўніку. У выніку цэлыя паветы трапілі ў запусценне. Сялянскія надзелы істотна скараціліся. Мноства дзяржаў-ных зямель заставалася неапрацаванымі. Так, у пачатку ХVІІІ ст. пус-таваў 41 % валок у Брэсцкай, 71,5 % - у Гародзенскай эканоміях.

Кожны раз, пасля чарговай навалы дзяржаўная і ўладальніцкая ад-міністрацыя прыкладалі намаганні да аднаўлення сваіх і сялянскіх гас-падарак. У гэтых мэтах асобныя ўладальнікі ішлі на часовую перадачу зямлі сялянам у карыстанне, абмежаваўшы іх павіннасці чыншам і аб-рокам. Па-другое, сялянам на ільготных умовах і нават бясплатна да-звалялася ўзяць столькі зямлі, колькі тыя маглі апрацаваць. Вядома ж, з паляпшэннем гаспадарчых спраў уладальнік ізноў аднаўляў павін-насці ў поўным аб’ёме.

Кожны феадал скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх да-ходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з ся-лянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду куп-цам. У 1740 г. у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў паўсталі жыхары Крычаўскага староства. У 1750-я гг. такое ж паўстанне адбы-лося на Каменшчыне. Абодва паўстанні былі жорстка падаўлены, але ўладальнікі тамтэйшых зямель (І. Радзівіл і віленскі капітул) былі вы-мушаны зменшыць сялянскія павіннасці.

Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала га-лоўнае месца сярод iншых павiннасцей і стала складаць да 8–12 i на-ват 16 дзён на тыдзень з цяглай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адносiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); пад-водная павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчына (2-4 чал. ад вёскi штодня на двары гаспадара); начная варта. Штогод ся-ляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) і інш. падаткі

Такая сістэма феадальнага гаспадарання і сялянскіх павіннасцей існавала да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Усе сяляне падзялялі-ся на людзей гаспадарскіх, (залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адміністрацыі), людзей панскіх (уладальніцкіх, залежных ад асобных феадалаў), і царкоўных (залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства). Асноўную масу феадальна залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы сялянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавязаны быў несці на-ступныя павіннасці: адпрацоўваць баршчыну па два дні на тыдзень са сваімі прыладамі працы (дадаткова летам яшчэ чатыры дні талок), ра-мантаваць і будаваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, ка-сіць сена для маёнтка, выконваць падводную навіннасць, плаціць гра-шовы (чынш) і натуральны падаткі.

Асадныя сяляне баршчыны не выконвалі, а абавязаны былі пла-ціць 30 грошаў і адпрацоўваць 12 дзён талок, або ўзамен іх уносіць 12 грошаў. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці.

У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сяляне-агароднікі. Іх зямельныя надзелы былі роўныя тром маргам зямлі (1,6–1,8 га). Ас-ноўнай іх павіннасцю была паншчына па адным дні на тыдзень і да-даткова на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што адна валока зямлі дзялілася на 10-12 сем'яў агароднікаў, яны адбывалі 10-12 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.

Памер ворных зямель сялян даннікаў залежаў ад колькасці праца-здольных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад працы і коней. Павін-насці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў, якія накладаліся на вёску або воласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходзе выбіралі «старца», які з’яўляўся мясцовай службовай асобай, размяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадарках-«дымах». Сабра-ныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі здаваць мясцовым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Па-даткі, якія збіраліся з сялян-даннікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, та-кія, як палюддзе, дзякла, сярэбшчына, стацыя. Сяляне-даннікі былі абавязаны выконваць работы па ўтрыманні і будаўніцтву замкаў, ма-стоў, дарог, браць удзел у ваенных паходах. Яны не былі падпарадка-ваны непасрэдна якому-небудзь феадалу, а выконвалі павіннасці толь-кі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новых фальвар-каў, а таксама падараванні цэлых вёсак і валасцей асобным феадалам прывялі да таго, што колькасць сялян-даннікаў рэзка скарацілася.

Сяляне-слугі ў дзяржаўных уладаннях на захадзе Беларусі былі прадстаўлены сялянамі-прамыславікамі (стральцы, асочнікі) і сяля-намі-рамеснікамі. З сярэдзіны XVI ст. тэрмінам «баярын» («баярын панцырны», «баярын путны») сталі абазначаць і асоб сялянскага са-слоўя, асноўнай павіннасцю якіх была ваенная ці кур’ерская служба. У другой палове XVI ст. яшчэ выступаў ранейшы тэрмін «слуга», «ча-лавек», «служка», але з канца XVI ст. ён саступіў месца тэрміну «бая-рын». Сяляне-слугі ў 60-я гады XVI – 20-я гады XVII ст. мелі на 0, 15 – 0, 2 валокі больш, чым у цяглых і чыншавых сялян. Але ў 30-я гады XVII – пачатку 60-х гадоў XVIII ст. забяспечанасць зямлёй слуг-сялян з цяглымі і чыншавымі амаль зраўнялася.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян, у сёлах пражывалі беззямель- ныя асобы – халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё – халупу, і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гара-джан і сялян або займацца рамяством. Гаротны маёмасным стан ага-роднікаў, халупнікаў, кутнікаў быў выкліканы, як правіла, ваенным часам, свавольствам уладальніка і іншымі абставінамі. У першай па-лове ХУІІІ ст. гэтыя катэгорыі складалі 1/10 усяго сялянства. Але іх роля ў працэсе сельскагаспадарчай вытворчасці, роўна як і доля ў суме агульных павіннасцей усіх сялян была нязначнай.

Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвала заставацца чэлядзь нявольная. Колькасць яе значна скарацілася з-за пераводу фе-адаламі ў стан агароднікаў. Азінай крыніцай з’яўлення чэлядзі няволь-най быў ваенны палон.

Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна ад-народным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэ-формы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная асабістая залежнасць ад уладальніка. Прававое становішча ўсіх катэ-горый сялян характарызавалася іх палітычным бяспраўем, абмежава-най праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнасцю. Ім заба-ранялася займаць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітыч-ным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі справамі, правам на па-дачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам голаса ў абшчыне, права грашова-гандлёвых аперацый. Асноўнае аб-межаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю. За рознага кшталту правіннасці ён падлягаў суду гаспадара, які караў у адпаведнасці з існаваўшым заканадаўствам. За забойства селя-ніна гаспадар нёс крымінальную адказнасць. Прыгонных сялян дазва-лялася прадаваць іншаму ўладальніку, але выключна з зямлёй і сумес-на з астатнімі членамі сям’і.

У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльна-экнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі іх становішча зрабілася яшчэ горшым.

5. У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi зна-ходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварна-грашо-вых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і ган-длю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Ві-цебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вы-значыўся імклівы рост рамяства. Так, у другой палове ХУІІ ст. у Ма-гілёве існавала 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці – да 68, Менску – 50 і г. д. Да гэтага часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя аб’яднанні – цэхі. Вядома, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіцця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прынцыпы і правілы вырабу і продажу сваіх вырабаў.

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рын-каў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпа-веднасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, кара-лём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай на-звы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадва-юцца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамесні-кі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні май-строў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чор-ных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала станові-шча феадальна-залежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, По-лацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся маг-дэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вы-звалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага саслоўя.

Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку ан-тыфеадальнай вайны 1648-1651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчы-ца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэз-ка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляк-сея Міхайлавіча ў с. Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм РП прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады. Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Беларусі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ляхавічы, Нясвіж, раз-рабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў.

У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Па-першае, значная іх колькасць (10-25%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна. Па-другое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шклове – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гара-дах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з матала-апрацоўкай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выя-вілася пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзення; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыем-ства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі самi не вы-раблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Па-другое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоў-вацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзен-скай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выконваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўра-пейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.

У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны за-вод у Налiбоках, Стаўбцоўскага пав.; у канцы 30-х гг. ХVIII ст. буй-нейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжа-ны выпуск крышталёвага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi нала-джаны ў м. Iлья, Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Навагародскага пав. У м. Свержань, Стаўбцоўскага пав. пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысловая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя ману-фактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэн-дэнцыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вот-чынных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбi-вацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.-К. Радзiвi-лам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi пра-цавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоў-ваўся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы экано-мiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фаб-рыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1 500 рабочых. Ак-рамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Германіі. У Ма-гілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў па-ранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i ка-раля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў аб-межаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельска-гаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялi-ся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлё-вымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi унутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйней-шыя з якiх былi у Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, на-кшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага. Па-ранейшаму важ-нейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабу-даваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiн-скага) i Прыпяцi з Бугам. 

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэў-ны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і га-радскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. на-сельнiцтва. У эканоміцы РП па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрна-рамесная цывілізацыя. 

Лекцыя 6. РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

БЕЛАРУСЬ У ВОЙНАХ ХVІІ-ХVІІІ СТСТ.

КРЫЗІС РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ І ЯЕ ПАДЗЕЛЫ

Пытанні

1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

2. Брэсцкая ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

3. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

5. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы

 

1. У ХVІ ст. каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы была ўцяг-нута ў працяглую міжусобную барацьбу. Асноўная прычына, якая вы-клікала яе, заключалася ў незадавальненні большасці вернікаў вяр-хушкай каталіцкай царквы на чале з папам рымскім, якая сканцэнтра-валі ў сваіх руках неабмежаваную ўладу і велізарныя багацці. Свецкія феадалы і буржуазія адчувалі ўціск з боку каталіцкіх іерархаў, а так-сама марылі аб адабранні ў царквы матэрыяльных каштоўнасцей. Вер-нікі ставілі пад сумненне права царквы адпускаць грахі і выказвалі па-трэбу ў выданні Бібліі на роднай мове. 

Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозун-гам рэлігійнага абнаўлення звязваецца з абвяшчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсітэта М. Лютэрам так званых 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб неабходнасці апраўдання грахоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве за памерлых, вратаваннi заслугамi святых і інш.

Новае пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала што для выратаван-ня душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаўля-ла неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рым-скiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася шанаванне святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўлялася права царквы здымаць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на некалькі плыняў – лютэранства, англіканства, кальвінізм і інш.

У 1553 г. у ліку першых да кальвінізму далучыўся вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565), які заснаваў у Берасцi першы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў га-лоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваўшы iх зямельны фонд i маёмасць.

Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды, Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. Гарадская эліта, зацікаўленая ў ліквідацыі юрыдык і аслабленні кас-цёла, таксама падзяляла кальвінізм. У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму былі рэфармаваны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ляхавiчах, Кой-данаве, пазней у Вiцебску, Менску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Ор-шы, Смаргонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся шко-лы, шпiталi, друкарнi.

У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся антытрынітарыі або арыяне, якiя адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога, патра-бавалі скасаваць халопства і палепшыць становiшча сялян. Усяго да 1591 г. у межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх па-даўляючая большасць (189) належала кальвiнiстам.

У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагіч-най магутнасці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для бараць-бы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. Яе ўдар-най сілай зрабіўся ордэн Таварыства Icуса. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, а праз 5 год яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ. У 1570 г. імі была адкрыта сярэдняя навучальная ўстанова – калегіум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Менавіта праз адукацыю навучэн-скай моладзі прышчапляліся контррэфармацыйныя ідэі. З апорай на ўплывовую каталіцкую шляхту езуітам удавалася зачыняць пратэстан-цкія, а таксама праваслаўныя культурна-асветніцкія ўстановы – шко-лы і друкарні. У 1593 г. у Нясвіжы быў пабудаваны першы на Беларусі езуіцкі храм – касцёл Божага цела. Актыўна падтрымлiвалі контр-рэфармацыю каралі РП С. Баторый і Жыгiмонт III Ваза.

З канца XVI ст. кальвіністы былі вымушаны перайсці да абароны сваіх пазіцый, прычым, не толькі ад каталіцкага ўплыву, але і ад пра-васлаўя. Пад уздзеяннем дзяржаўных санкцый i адсутнасцi адзiнства ў канцы ХVІ ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова зга-саць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва, у тым ліку сыны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Ра-дзiвiл Сiротка зачыняў пратэстанцкiя прыходы. Па яго загаду на базе берасцейскай друкарні, перавезенай у Вiльню, было заснавана першае ў ВКЛ каталiцкае выдавецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакi-нуць Нясвiж, Клецк і Койданава.

Ініцыятары контррэфармацыі ў РП скарысталі сваю перамогу ў барацьбе з пратэстантызмам і праваслаўем для ўмацавання пазіцый каталіцызма ў ВКЛ. З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на бела-рускіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Былі адкрыты дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Мінску, Наваградку, Оршы, Слоніме. Паводле пастановы сейма ад 1658 г. арыяне былі вымушаны пакінуць РП, але каб пазбегнуць выгнання, большасць іх было вымушана прыняць каталіцтва. І наадварот, паводле законаў ад 1668 і 1674 гг. пераход з каталіцтва ў іншую веру лічыўся крымінальным злачынствам і караўся. Такім чынам, контррэфармацыйны рух аднавіў і нават павялічыў уплыў каталіцызму ў ВКЛ.

2. Па меры ўзрастання супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяр-жавай у ХV-ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вялікакняскай адмiнi-страцыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а ра-зам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уп-лывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй самастойнага і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мясцовыя права-слаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.

На той час праваслаўная царква ВКЛ перажывала не лепшыя ча-сы. Па сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай апорай з’яўлялася бяспраў-нае сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя святары выказвалi ціка-васць да ўніі, спадзеючыся атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб зусім не застацца без паст-вы. У 1595-1596 гг. асобныя праваслаўныя іерархі наведалi папу Рым-скага і атрымалі яго блаславенне на ўнiю. Для яе канчатковага за-цвярджэння ў Брэсце быў скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай царквы. Жы-гiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада 1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў.

Новая канфесiя прызнавала вяршэнства папы Рымскага, запазыч-вала каталiцкiя дагматы, крыж і распяцце, убранства храмаў, але за-хоўвала абраднасць і богаслужэнне на царкоўна-славянскай мове. Ак-рамя таго, уніяцкім святарам дазвалялася мець сям’ю.

Укараненне ўнiяцтва на Беларусi адбывалася няпроста. Па-пер-шае, пэўная частка заможных пластоў насельніцтва ўбачыла ў ім ката-ліцкую экспансію. Па-другое, не ўсе праваслаўныя прыходы далучы-ліся да ўніі. І калі ў 1620 г. на Ўкраіне была адноўлена праваслаўная царква, то ёй падпарадкавалася ўсё праваслаўнае насельнiцтва Белару-сi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная актыўнасць святароў па неадкладным пераўтварэнні праваслаўных прыходаў ва ўніяцкія вы-клiкала процiдзеянне вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у Вiцебску быў забiты полацкi уніяцкі арцыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлi-лася, у падрыхтоўцы выступлення бралi удзел вернiкi праваслаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

Па даручэннi папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза накiраваў у Ві-цебск войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў па-збаўлены магдэбургскага права. Са знятых з праваслаўных храмаў зва-ноў быў адлiты адзiн вялiкi – у памяць Кунцэвiча. Па прыгавору суда два бурмістры і 17 жыхароў былі пакараны смерцю. Кароль РП зага-даў уніяцкаму святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту рас-паўсюджваць веру, і гэта дало своё плён. Нават пісьменнік М. Смат-рыцкі, які спачатку шчыра выступаў супраць уніяцтва, у сваіх апош-ніх творах канца 1620-х гг. далучыўся да ўніі і асудзіў праваслаўе.

Асобныя праваслаўныя шляхцічы і святары працягвалі барацьбу за аднаўленне самастойнасці сваёй царквы. Пасля смерці Жыгімонта III Вазы новы кароль Уладзіслаў ІV (1632-1648) быў вымушаны адна-віць праваслаўную іерархію і ў наступным годзе зацвердзіў мітрапалітам П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г. пацвердзіў свабоду дзейнасці дзвюх «рускіх» цэркваў – праваслаўнай і ўніяцкай.

Пад час контррэфармацыі праваслаўная шляхта прымала ўнiю. Так, у 1660 г. ва ўсёй РП католiкi складалi ужо 43%, унiяты – 33, праваслаўныя – 10, iўдзеi – 9, людзі ўсіх іншых вер –5 % ад колькасцi усiх жыхароў дзяржавы.

Уніяцкая царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Віль-ні) у складзе 9 епархій, з якіх 5 прыпадала на беларускія землі. Папа Рымскі прызначаў кіраўніка ўніяцкай царквы – мітрапаліта, які, у сваю чаргу, мог прызначаць кіраўнікоў епархій. У адрозненне ад каталікоў, адзіным манаскім ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да першага падзелу РП на тэрыторыі Беларусі існавала 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшымі з якіх былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі свае навучальныя ўстановы, друкарні і сярод іншых уніятаў вызначаліся высокай адука-ванасцю. Аберагаючы сваю паству ад каталіцкага ўплыву, яны выда-валі на блізкай да беларускай мовы набажэнскую літаратуру, чым да-памагалі беларусам зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.

Казацкія атрады, якія траплялі на Беларусь у час войн (1648-1651) (1654-1667), не рабілі адрозненняў паміж католікамі і ўніятамі і ад-нолькава жорстка каралі тых і другіх. Такую ж палітыку праводзілі ваяводы Аляксея Міхайлавіча. Прычым, калі каталіцкаму касцёлу да-звалялася праводзіць службу на захад ад Бярэзіны, то ўніяцтва заба-ранялася паўсюдна. Нават паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667), кароль абавязаўся не пашыраць унію ў Магілёўскай епархіі.

Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх цароў, але не спяшаліся адмаўляцца ад аўтаноміі, і толькі ў 1686 г. Кіеўская мітраполія ўвайшла ў падпарадкаванне патрыярха маскоўскага. Але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за становішча каталікоў і ўніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654-1667 г. ім не дазвалялася займаць пасады ў магістраце.

Сітуацыя склалася такім чынам, што ў канцы XVII – пачатку XVIII стст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епархія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем заста-лося толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686-1754 гг. таксама далучыліся да ўніі.

Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці ў РП іншаземных войскаў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Характэрна, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават дазволіў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. З яго ведама ў 1706 г. у Полацку было забіта пяць манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштавана і вывезена ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была разрабавана рускай арміяй, а ў 1710 г. ад полацкай Сафіі, ператворанай у склад пораху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця адпаведнага закона ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж палітыку праводзілі Кацярына І, Лізавета І і інш., але працэс умацавання ўніі за кошт праваслаўя працягваўся.

У апошняй трэці XVII – пачатку XVIII стст. уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі ўніяцкага царкоў-нага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені-верасні 1720 г. пад старшынствам папскага нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у вера-вучэнне і працэдуру ўніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя лацін-скія элементы (сімвал веры, узгадванне імя папы рымскага), але тра-дыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.

Нягледзячы на значныя дасягненні уніятаў, іх канфесія намаган-нямі ксяндзоў часта падавалася як непаўнавартасная, «хлопская» і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастанне напружанасці паміж каталіц-кай і уніяцкай элітамі.

3. Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу стан адукацыі ў ВКЛ узняўся на больш высокі ўзровень. З пачаткам Рэфармацыі тут сталі ўзнікаць кальвінісцкія і зрэдку лютэранскія школы. Асаблівасцю адукацый-ных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як пра-віла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчас-кая і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка.

У пачатку 1620-х гг. у межах уніяцкай мітраполіі налічвалася 2 169 уніяцкіх і 1 089 праваслаўных храмаў, дзе былі адкрыты школы. Найбольшых поспехаў на ніве адукацыі дасягнуў ордэн Базыльянаў.

Развіццё брацкіх школ у ХVІІ ст. прывяло да з’яўлення падручнікаў. Так, у Брэсце праваслаўны святар Л. Зізаній падрыхтаваў да вы-дання «Азбуку з Лексісам». 12 лютага 1596 г. ён выдаў «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова... ». У 1631 і 1636 гг. у Куцейна пад Оршай беларуска-украінскі асветнік С. Собаль на-друкаваў «Буквар».

На хвалі барацьбы каталіцызма з Рэфармацыяй у 1570 г. у Вільні езуітамі быў створаны так званы «калегіум», а праз 9 год на яго базе пачала дзейнічаць вышэйшая навучальная ўстанова – акадэмія і ўні-версітэт з 7-гадовым тэрмінам навучання. З цягам часу папулярнасць універсітэта, а таксама колькасць яго навучэнцаў узраслі з 60 студэн-таў (1579) да 800 штогод (у першай пал. ХVII ст.). Асноўную іх масу складалі выпускнікі калегіумаў Берасця, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Оршы, Пінска, Полацка.

Да канца стагоддзя становішча, калі асноўнымі мовамі навучання ў ВКЛ былі лацінская і польская, зрабілася тыповым. Што датычыць зместу навучання, то яно рабілася ўсё больш свецкім. Навуковыя ад-крыцці ў фізіцы, матэматыцы, біялогіі, медыцыне і інш. пахіснулі ма-наполію царквы ў фарміраванні светапогляду людзей, надаўшы ім ве-ру ў магчымасць удасканалення грамадскага ладу на разумных пачат-ках, праз распаўсюджанне навукі, ведаў і свецкай культуры. Само ХVІІІ стагоддзе, калі пачаліся і ўзмацніліся канкрэтныя станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку, пачалі называць эпохай Асветніцтва, а пра-грэсіўных дзеячаў навукі і культуры – асветнікамі. Распаўсюджанне асветніцкіх ідэй на Беларусі знайшло ўвасабленне найперш у сістэме адукацыі. Так, у 1740-х гг. калегіумы каталіцкага ордэна піяраў у Ві-цебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і інш. уключылі ў свае вучэбныя праграмы матэматыку, фізіку, усеагульную і польскую гісторыю і тым наблізіліся да свецкай адукацыі. У гэты час мовай навучання з’яўляла-ся польская. Базыльяне, якім належалі школы ў Віцебску, Жыровічах, Менску, Навагрудку, Пінску, выкарыстоўвалі беларускую мову.

За правядзенне ў РП адукацыйнай рэформы на дзяржаўным уз-роўні ўзялася створаная ў 1773 годзе Адукацыйная камісія. У лік аба-вязковых прадметаў былі ўключаны геаграфія, права, логіка, рыторыка, эканоміка. Пасля забароны (1773) дзейнасці ў РП Ордэна езуітаў Віленская акадэмія ў 1780 г. была ператворана ў Галоўную школу ВКЛ і пад яе пачатак перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы.

У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Га-родні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рых-таваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёжнікі. Запро-шаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер заснаваў у Га-родні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэ-ку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Выпускнік Віленскай Акадэміі К. Семяновіч (1600-пасля 1651), генерал войск РП у працы "Вялікае мастацтва артылерыі", выдадзе-най у Галандыі, распрацаваў праект шматступенчатай ракеты.

Нягледзячы на адносную рэлігійную талерантнасць, ідэя бога з’яўлялася непахіснай, а праявы вальнадумства бязлітасна караліся. Так, 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве быў пакараны смерцю брэсцкі пад-судак К. Лышчынскі за напісаную ім працу «Аб неіснаванні бога».

I. Капіевіч (1651-1714) – выпускнік Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, а пасля – яе выкладчык, з-за пераследу езуітаў быў вымушаны з’ехаць у Галандыю. У Амстэрдаме ён стварыў сучасны варыянт кіры-лічнага шрыфту. За 1699-1706 гг. выдаў больш за 20 кніг па арыфме-тыцы, гісторыі, граматыцы, марской справе, а затым выехаў у Расію.

ВКЛ не толькі ўзбагачала навуку і культуру суседніх дзяржаў, але і само карысталася іх дасягненнямі ў гэтых галінах. Працы філасофаў Ф. Бэкана, Т. Гобса, Д. Лока, Р. Дэкарта, Ш. Мантэск’е і інш. актыўна ўключаліся ў курсы лекцый прафесараў Віленскага ўніверсітэта А. Скарульскага, Б. Дабшэвіча, К. Нарбута). Фізік Ю. Міцкевіч устаў на платформу ньютанаўскай механікі. М. Пачобут-Адляніцкі заснаваў айчынную астраномію.

Такім чынам, за працяглы час свайго існавання – з ХVІ па ХVІІІ стст. беларуская адукацыя і навука прайшлі доўгі шлях ад царкоўнай падпарадкаванасці і рэлігійнага зместу да рознаўзроўневай сістэмы свецкіх навучальных устаноў. У вучэбных праграмах павялічылася доля прыродазнаўчых дысцыплін, а філасофія перастала быць «слу-жанкай багаслоўя» і ператварылася ў самастойную навуку. Рэнесанс-ныя традыцыі беларускага кнігадрукавання, заснаванага Скарынам, пераняла і прадоўжыла плеяда дзеячаў Рэфармацыі і Асветніцтва. За рэдкім выключэннем (С. Будны, В. Цяпінскі і інш.) – ураджэнцы Бе-ларусі ў сваёй творчай дзейнасці не звярталіся да роднай мовы. Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ці ідэнтыфікацыя сябе з ін-шымі этнасамі рабілі асобных ураджэнцаў ВКЛ донарамі іншых культур. У іх ліку – кнігадрукары П. Мсціславец і І. Фёдараў.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбілася ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» навагародскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігумена А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» наваградскай лекаркі С. Русецкай (1718-1760).  

Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы ба-рочнага мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лірыка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прад-стаўлена ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ваяводы высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праблема ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі».

Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) на-пісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдактычнага характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыцця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, пе-дагога, паэта, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалідацыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі славяна-грэка-ла-цінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

Гэты мастацкі стыль узнік у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў вы-ніку ўзаемадзяння многіх сацыяльна-эканамічных, палітычных, рэлі-гійных і іншых працэсаў, якія мелі месца ў ХVІ ст. Найперш ён ува-собіўся ў архітэктуры і абапіраўся на традыцыі антычнасці з уласці-вым ёй пышным, пампезным дэкорам, вытанчанасцю форм і ліній, вы-карыстаннем светлацені і іншымі рысамі мастацтва. Першым яго ўзо-рам на ўсходнеславянскіх землях стаў касцёл Божага цела ў Нясвіжы (1584-1593), пабудаваны Я. Бернардоні па кананічным праекце царквы Іль Джэзу ў Рыме. У далейшым асноўнай базай беларускага барока з’яўлялася культавая архітэктура першай паловы XVII ст. Характэр-ная яго праява (базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фаса-дам) адбіта ў касцёлах езуітаў у Гародні і Мінска, дамініканцаў у Стоўбцах і ў Княжыцах пад Магілёвам, бернардзінак у Мінску.

Працэс развіцця мураванай архітэктуры меў тры этапы і ў адпа-веднасці з імі беларускае барока стала ўмоўна падзяляцца на ранняе, сталае і позняе. Апошняе (1730-1780-я гг.) з уласцівым яму ўменнем мясцовых дойлідаў па стварэнні шмат’ярусных вежаў, фігурных фран-тонаў, па дасягненні гармоніі вертыкалізму ліній і плаўнасці сілуэтаў было названа віленскім. Гэты стыль характэрны касцёлу кармелітаў у Глыбокім, сабору св. Сафіі ў Полацку, Андрэеўскаму касцёлу ў Слоні-ме і інш. З цягам часу элементы барока з’яўляюцца і свецкай архітэк-туры палацавых ансамбляў у Нясвіжы, Ружанах, Шчорсах, ратуш Ві-цебска, Магілёва, Мінска.

З узнікненнем у XVIII ст. новага архітэктурнага стылю класіцызму барока некаторы час існуе паралельна з ім і саступае яму месца пасля падзелаў РП.

Прыкметы барока ў выяўленчым мастацтве ўзніклі ў сярэдзіне XVII ст. Гэты стыль выяўляе сябе ў насценных роспісах каталіцкіх храмаў: францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы, св. Стані-слава ў Магілёве. Значна павольней барока ўздзейнічала на іканапісны жанр, дзе, як і раней, выявы святых доўгі час захоўвалі кананічны вы-гляд. Тым не менш у іканапісе з’яўляюцца элементы зямнога жыцця. У абразах «Праабражэнне» (1648), «Нараджэнне Маці Боскай» (1649), «Пакроў» (1650), «Успенне» (1652) прысутнічаюць мясцовыя пейзажы і ўласцівыя эпосе прадметы побыту. У ХVІІІ ст. барока ў іканапісе характарызуецца большай прысутнасцю народных матываў, павелі-чэнне элементаў свецкага жывапісу і інш.

Партрэтны жанр стаў з’яўляцца на Беларусі ў канцы ХVІ ст. Лепшыя працы беларускіх майстроў адбіліся ў партрэтах Я. Радзівіла, А. Астрожскага, А. Радзівіла і інш. Узнікненне стылю барока ў партрэтным жывапісе супала з росквітам так званага «сарматызму» – ідэалогіі, якая падкрэслівала старадаўняе паходжанне, саслоўную і грамадскую выключнасць шляхты. Сармацкаму партрэту было ўласціва знешняе падабенства, наяўнасць пэўных атрыбутаў (герб, надпіс) ці прадметаў, якія адлюстроўвалі прыналежнасць персоны да групы «абра-ных». Такія рысы ўласцівы «рыцарскім» партрэтам К. Весялоўскага, М. Паца, А. Завішы, К. Сапегі, Ю. Радзівіла і інш.

У другой палове ХVІІІ ст. з распаўсюджаннем Асветніцтва баро-ка паступова саступае месца новаму стылю – класіцызму з уласцівымі яму напускной урачыстасцю ў выглядзе і позах персон, вытанчанасцю дэталяў, прысутнасцю дэкаратыўных элементаў антычнасці. У ліку за-снавальнікаў школы класічнага жывапісу на быў прафесар Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч (1745-1807).

Скульптура мела культавае прызначэнне і выраблялася для ката-ліцкіх і ўніяцкіх храмаў як элемент алтароў. Выявы Бога і святых вы-рабляліся з дрэва с выкарыстаннем фарбаў і пазалоты. Найбольш выразныя ўзоры стылю барока адбіліся ў алтары будслаўскага касцёла (1643-1651). Своеасаблівыя свецкія матывы ў скульптуры адбіліся ў надмагільных партрэтах знатных нябожчыкаў.

Пачатак тэатральнага мастацтва звязваюць з народным лялечным тэатрам – «батлейка» (ад паланізаванай назвы горада Вiфлеем, дзе, на-радзiўся Iсус) або «Вяртэп», «Яселка» ці «Жлоб». Арганізатарамі відо-вішчаў напачатку былі вандруючыя манахі, студэнты ці іншыя адукаваныя людзі. Сцэнай для выступлення лялечных артыстаў служыла трох- ці двух’ярусная скрыня. Так, на верхнім ярусе батлейкі паказ-валі дзеі на рэлігійныя сюжэты, на ніжэйшых – з народнага жыцця. Як правіла, апошнія складалі народную драму «Цар Максіміліян», жан-равыя сцэнкі – «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі – купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка» і інш.

Цэнтрамі мастацкай культуры Беларусі зрабіліся магнацкія рэзі-дэнцыі ў Гародні, Нясвіжы, Ружанах, Слоніме і інш. гарадах. Выпіса-нымі з-за мяжы музыкантамі, сцэнографамі, балетмайстрамі стваралі-ся школы для падрыхтоўкі артыстаў з ліку прыгонных юнакоў і дзяў-чат. Так, частка нясвіжскага замка адводзілася пад тэатр, музычную і балетную школы. У 1746 г. жонка магната Ўршуля Радзівіл паставіла на сцэне сваю камедыю «Дасціпнае каханне». Струннай капэлай, му-зычнай і балетнай школамі, адмысловым «Новым домам оперы» сла-вілася рэзідэнцыя гетмана М. К. Агінскага ў Слоніме. Музычная капэ-ла, а таксама школа па падрыхтоўцы прыдворных артыстаў належала А. Тызенгаузу. Яго тэатр па майстэрству і славе пераўзышоў астатнія ва ўсёй РП. Магнаты Тышкевічы заснавалі тэатры з прыгоннымі арты-стамі ў Свіслачы і Плешчаніцах. Усяго да канца існавання РП на Бела-русі мелася 26 тэатраў і каля 30 аркестраў. У цэлым мастацкая культу-ра Беларусі XVIII ст. мела выразны свецкі і элітарны характар.

4. У вынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усход-няй Еўропе паступова змянялiся на карысць РП. Таму паспрыяла ўз-нікненне ў Маскоўскай дзяржаве – так званага «смутнага часу», выклі-канага крызісам царскай улады. Свае прэтэнзіі на трон выказаў беглы манах Р. Атрэп’еў, які абвясціў сябе сынам Івана ІV Дзмітрыем. Пры падтрымцы Жыгімонта ІІІ і ваяводы Ю. Мнішака Ілжэдзмітрый з 4-тысячным войскам рушыў на Маскву і ў чэрвені 1605 г. заняў яе. У тым самым месяцы самазванец каранаваўся на царства пад іме-нем Дзмітрыя І. Але, захапіўшы трон, ён не здолеў выправіць цяжкога ста-новішча, у якім знаходзіліся расійскае грамадства і яго гаспадарка. Акрамя таго, прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-бела-рускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. 17 мая 1606 г. у вынiку змовы баяр i паўстання гараджан Iлжэдзмiтрый быў забіты.

Новым царом быў абраны Васіль Шуйскі (1606-1610), але змена ўлады не палепшыла цяжкога становішча. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя антыўрадавыя выступленнi сялян, казакоў, нават дваран. На фоне агульнага незадавальнення В. Шуйскім у 1607 г. узніклі чуткі аб Дзмітрыі І, які ў Старадубе (Браншчына) збірае сілы для новага пахо-ду на Маскву. 1 мая 1608 г. новаму самазванцу М. Малчанаву ўдалося разбіць царскае войска, падыйсці зусім блізка да Масквы і стаць лаге-рам каля в. Тушына. Каб перамагчы «тушынскага злодзея», паслы Шуйскага звярнуліся за дапамогай да Швецыі, абяцаючы саступіць ёй прыбалтыйскія землі. Але як толькі на баку цара выступілі шведы, РП успрыняла гэта як недружалюбны акт і прыступілася да адкрытай ін-тэрвенцыі. У вераснi 1609 г. яе войскi асадзiлi Смаленск, а ў чэрвені 1610 г. разбілі царскіх стральцоў. У Маскве група дваран звергла В. Шуйскага трону і пастрыгла яго ў манахі. Улада перайшла да 7 баяр на чале з князем Мсціслаўскім. Паводле падпісанай 17 жніўня 1610 г. «сямібаяршчынай» і гетманам С. Жалкеўскім дамовы, на рускі трон запрашаўся сын Жыгімонта ІІІ каралевіч Уладзіслаў. Маскоўскі Крэмль аддаваўся пад ахову польска-літоўскага гарнізона.

У тых умовах Ілжэдзмітрый ІІ быў вымушаны ўцякаць з Тушына i у снежні 1610 г. ён быў забіты сваiмi былымi прыхiльнiкамi.

У адрозненне ад вышэйшага баярства, асноўная маса дваран і простага люду адмовілася прысягаць Уладзiславу і выступіла супраць інтэрвентаў. Першая спроба апалчэнцаў выбіць захопнікаў з Масквы ў маі 1611 г. скончылася няўдала. У верасні 1612 г. другое апалчэнне на чале з Дз. Пажарскім і К. Мініным нанесла паражэнне войску гетмана ВКЛ Я. Хадкевіча, якое ішло на дапамогу акружаным у Крамлі суайчыннікам, і 6 снежня ім давялося капітуляваць.

У студзенi 1613 г. на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16-гадовы М. Раманаў (1613-1646), а 11 ліпені ён «вянчаўся на царства». Такім чынам, для расійскага грамадства «смутны час» скончыўся. Але каралевіч Уладзіслаў не пакідаў спроб завалодаць расійскім тронам. Распачаты ім у 1617 г. паход войска РП на Маскву пажаданай мэты не дасягнуў. Паводле перамір’я, падпісанага або-двума бакамі ў снежні 1618 г. у в. Дзявуліна, ён адмаўляўся ад правоў на трон, але да РП адыходзілі Смаленскія і Чарнігава-Северскія землі.

Пасля смерцi Жыгiмона III (1632) Міхаілам І была здзейснена ня-ўдалая спроба вяртання Смаленска. Спроба новага караля Ўладзiслава IV Вазы (1632-1648) захапіць Маскву таксама не прынесла яму по-спеху. У адпаведнасці з Палянаўскім мірам ад 17 мая 1634 г., пацвяр-джалася непарушнасць граніц паміж Расіяй і РП. Акрамя таго, Расія абавязалася выплаціць 20 000 руб., а кароль канчаткова адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі трон.

Сацыяльна-эканамічнае становішча ВКЛ канца XVI – першай па-ловы XVII стст. характарызавалася ўсталяваннем фальварачна-пан-шчыннай сістэмы, умацаваннем зямельнай уласнасці феадалаў, якія імкнуліся павялічыць свой прыбытак шляхам павелічэння эксплуата-цыі залежных сялян.

Умацаванне прыгнёту адчуваў таксама працоўны люд гарадоў і мястэчак ВКЛ, асабліва тых, якія належалі свецкім і духоўным асо-бам. Адным са спосабаў пазбаўлення ад феадальнага прыгнёту з’яўля-ліся ўцёкі на поўдзень ВКЛ. Там, за «парогамі» Дняпра, у Запарожскай Сечы ў канцы XVI ст. узнікла своеасаблівае напалову ваеннае, этнічна неоднароднае саслоўе – запарожскае казацтва. Частка яго – так званае рэестравае казацтва – знаходзілася на службе ў караля РП, мела ўстойлівы прыбытак і пэўныя прывілеі.

Паўстанне запарожскiх казакоў, якое пачалося ў красавіку 1648 г., адыграла вызначальную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху на беларусі. Поспехі паўстанцаў на чале з гетманам Б. Хмяльніцкім у маі 1648 г. у баях з каралеўскімі войскамі пад Жоўтымі Водамі і Корсу-нем выклiкалi узброеныя выступленнi беларускiх сялян i гараджан. Для падтрымкi народнага руху Б. Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь казацкiя «загоны» (атрады) на чале з Галавацкiм, Крывашапкам, Ня-бабам, Хвясько i iнш. Адначасова ад Гомеля да Барысава, Быхава i Магiлёва рассылалiся гетманскiя ўнiверсалы з заклiкам да паўстання. Да восенi 1648 г. жыхары Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы i iх нава-колляў «усе паказачылiся i паклялiся адзiн другому стаяць да апош-няга». Асобныя фарміраванні шляхты былі разбіты пад Кобрынам, Мазыром, Чэрыкавым і інш.

Чарговая перамога Б. Хмяльніцкага над польскім апалчэннем пад Піляўцамі 21 верасня 1648 г., актывізавала паўстанцкі рух на Беларусі. Мясцовая шляхта пачала фармiраваць свае сілы і вербаваць наёмнiкаў. Агульнае кiраўнiцтва шляхецкім войскам было ўскладзена на вялікага гетмана літоўскага Я. Радзiвiла. У кастрычніку 1648 г. г. шляхецкае войска на чале са стражнікам Мірскім пасля ўпартай барацьбы авало-далі Пінскам i жорстка пакаралі яго абаронцаў, забіўшы больш за 3 тыс. мяшчан, у тым лiку жанчын i дзяцей. Такi ж лёс спасцiг абарон-цаў Чэрыкава. У студзені 1649 г. Я. Радзівіл на чале 10-тысячнага вой-ска прайшоў па Тураву, Петрыкаву, Мазыры, Бабруйску, Рэчыцы і на працягу зімы падавіў усе лакальныя ачагі паўстання.

Вясной 1649 г. з Украіны на Палессе прыбыў 3-тысячны загон палкоўніка Галоты і паўстанне ізноў стала разгарацца. Неўзабаве тут з’явіліся загоны Гаркушы, Пабадайлы, Крычэўскага i iнш. Б. Хмяль-ніцкі працягваў накіроўваць казакоў на Беларусь, каб скаваць сілы Ра-дзівіла і не дапусціць іх злучэння з каралеўскімі войскамі. Але 21 чэр-веня 1649 г. шляхце ўдалося разграміць групоўку сялянска-казацкіх паўстанцаў на чале з М. Крычэўскім, а затым лагер Пабадайлы каля Лоева. У выніку паўстанцкі рух рассеяўся на асобныя плыні, страціў масавасць і набыў форму партызанскай барацьбы.

6 жніўня шляхецкае войска ВКЛ захапіла Кіеў аб’ядналася з ка-ралеўскім. 28 верасня 1651 г. Б. Хмяльнiцкі быў вымушаны падпісаць не выгадны для сябе Белацаркоўскі мір. Застаўшыся без казацкай пад-трымкi, беларускiя паўстанцы не здолелi працягваць адкрытую ба-рацьбу, некаторы час дзейнiчалi паасобку, але ў далейшым былi вы-мушаны спынiць супрацiўленне. Відавочна, што ў ліку прычын пара-жэння паўстання на Беларусі з’яўлялася адсутнасць такой арганіза-ванай сілы як казацтва і адзінага цэнтра кіравання. Усе выступленні як сялян, так і мяшчан, былі лакальнымі і не скіроўваліся на дасягненне адзінай мэты. Тым не менш, па сваім характары, маштабах яны мелі прыкметы антыфеадальнай вайны.

Адным з вынікаў казацкага паўстання на Ўкраіне з’явілася ўвахо-джанне яе левабярэжнай часткі (Гецьманшчыны) у Расію пад пратэк-тарат маскоўскага цара. Але пераяслаўскі дагавор ператварыў кан-флікт паміж казацтвам і польскай шляхтай у вайну РП з Расіяй.

Карыстаючыся цяжкім становішчам РП, цар Аляксей Міхайлавіч (1645-1676) вырашыў замацаваць поспех захопам суседніх з Расіяй зя-мель ВКЛ. Яго разлік на пераможную кампанію будаваўся не толькі на рускае 80-тысячнае войска (супраць 10-тысячнага шляхецкага), але і на дапамогу беларускага насельнiцтва. 

З пачаткам лета 1654 г. рускiя стральцы перайшлі мяжу ВКЛ. У паўночным напрамку за лета стральцы заваявалі Полацк, Мсціслаў, Оршу, у верасні – Смаленск, у канцы лістапада – Віцебск. На поўднi яны з дапамогай 20-тысячнага казацкага войска захапiлi Гомель, Чачэрск, Прапойск, Быхаў. Некаторыя гарады, да прыкладу, Магілёў, здаваліся без супраціўлення. Летам 1655 г. пачалося новае наступлен-не рускiх войск на чале з ваяводам Трубяцкім, якое скончылася захо-пам цэнтральная i заходняй часткі Беларусi разам з Вiльняй. 

У ліпені 1655 г. шведскі кароль Карл Х Густаў рушыў вайной на РП і захапіў вялікую яе частку разам з Варшавай. У тых умовах шля-хецкая групоўка паспрабавала аднавіць самастойнасць ВКЛ. З гэтай нагоды Я. Радзівіл пайшоў на заключэнне саюза ВКЛ са Швецыяй і ў кастрычнiку 1655 г. падпісаў акт так званай Кейданскай унii. Але ас-ноўная маса шляхты засталася вернай уніі «двух народаў».

Небяспека ўмацавання Швецыі прымусіла цара прыпыніць бая-выя дзеянні супраць РП і 24 кастрычніка 1656 г. падпісаць з ёй так званае Віленскае перамір’е. Па яго ўмовах на акупiраванай тэрыторыі ўлада заставалася за рускімі ваяводамі. Тым з беларускай шляхты, хто прысягаў цару, надавалiся правы рускіх дваран. Насельнiцтва i палон-ныя павінны былі ахрысціцца ў праваслаўную веру Каталiцкiя i унi-яцкiя храмы зачыняліся. Становішча яўрэяў значна пагоршылася.

Разам з тым паводзiны рускiх стральцоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадавальненне мясцовага жыхарства. Цэлыя сялянскiя i ра-меснiцкiя сем’i вывозiлiся ў Расію. У выніку людзі адмаўляліся ад прысягі на вернасць цару і браліся за зброю. У 1658 г., калі баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй аднавіліся, выступленні супраць стральцоў значна пачасціліся. На бок караля РП перайшло ўкраінскае казацтва.

Пасля падпiсання мiру са Швецыяй (май 1660) РП здолела мабілі-заваць сілы на барацьбу за вызваленне акупіраваных тэрыторый ВКЛ. Так, 18 чэрвеня аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шляхты на чале з П. Сапегам разбiла войска ваяводы Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага пав. У лiпенi уся Беларусь на захад ад Бярэ-зiны была вызвалена. У кастрычнiку 1660 г. войска царскага ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска.

У пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на аку-пiраванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мя-шчан Магiлёва, якiя за ноч знiшчылi 2 000 стральцоў. Такiя ж паў-станнi адбылiся ў Гомелi i iншых гарадах. Восенню войска РП вызваліла Гародню і Вільню. Але на буйнамаштабныя акцыi нi у аднаго з бакоў ужо не было сiл, таму баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады.

Апошняя за час вайны на Беларусі бітва адбылася летам 1664 г. пад Віцебскам, дзе былі разгромлены войскі ваяводы Хаванскага. Ас-ноўныя падзеі перамясціліся на Украіну і 30 студзеня 1667 г. завяр-шыліся перамір’ем, падпісаным у в. Андрусава (каля Мсціслава). Паводле яго ўмоў, да Расii адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы, Старадубскі пав., левабярэжная Украiна, (на 2 гады) Кіеў. Запа-рожская Сеч пераходзiла пад сумеснае кiраўнiцтва. 6 мая 1686 г. умо-вы Андрусаўскага перамір’я былі замацаваны «Вечным мірам», і да-поўнены перадачай Расіі Запарожжа і Кіева.

У так званай Паўночнай вайне (1700-1721) Расія і РП удзельнічалі галоўным чынам як саюзнікі. Іх сумесная дзейнасць была абумоўлена імкненнем падарваць гегемонію Швецыі ў балтыйскім рэгіёне. Пер-шая антышведская кааліцыя стала фарміравацца ў пачатку 1699 г. у складзе Расіі і Даніі. Восенню негалосна да саюзнікаў далучылася РП. 12 лютага 1700 года саксонскія войскі, пасланыя каралём РП Аўгус-там ІІ (1697-1733) асадзілі Рыгу. У сакавіку распачала ваенную актыў-насць Данія, але ўжо ў чэрвені шведскія войскі прымусілі яе пайсці на замірэнне.

У жніўні 1700 г. Расія аб’явіла вайну Швецыі. Але Карл ХІІ пасля атрыманай перамогі пад Нарвай у не лічыў яе моцным праціўнікам, таму скіраваў асноўныя сілы супраць РП і ў 1701 г. захапіў Варшаву, праз год – Гародню. Шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з царом Расіі Пят-ром I (1685-1725) аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.

14 студзеня 1704 г. Карл ХІІ прымусіў сейм адхіліць Аўгуста ІІ ад трона і замест яго абраць каралём Станіслава Ляшчынскага. Частка шляхты адмовілася прызнаваць новага караля і аб’ядналася ў Санда-мiрскую канфедэрацыю. Іх падтрымала канфедэрацыя шляхты ВКЛ. Але Аўгуст IІ сам адмовіўся ад трона, а Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя і інш. прызналі новага караля.

Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў змагалiся атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя войскi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якія былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў цалкам спалены горад Магiлёў.

У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Гародню i iншыя га-рады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын, Аршанскага павета яны ўшчэнт разбiлi корпус генерала Рэпнiна.

Затое 28 верасня каля в. Лясная, што пад Прапойскам, рускім салдатам, якімі камандаваў Пётр, удалося разграмiць шведскi корпус генерала Левенгаупта і захапіць абоз з боепрыпасамі, прызначаны для Карла ХІІ. Гэта сражэнне ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнай бітвы пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр І назваў «маці Палтаўскай вікторыі». Вайна са Швецыяй скончылася ў 1721 г. яе поўным па-ражэннем.

Беларусь, дзе адбываліся моцныя баі паміж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэ-тым гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нiшчылiся велiзарныя матэрыяльныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс чал. з яе 2, 2 мiльённага насель-нiцтва. Як шведы, так i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як варо-жую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу.

5. Праз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii унутрыпалi-тычнае становiшча РП стала выяўляць прыкметы крызiсу і найперш у вышэйшых колах дзяржаўнай улады. Так, паўнамоцтвы двухпалатнага сейма пераўзыходзiлi каралеўскiя, але і ён выявіў сур’ёзную недаска-наласць. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку дэструктыўных захадаў магнатаў і іншых зацікаўленых асоб 48 пасяджэнняў сейма з 55 было сарвана ў выніку выкарыстання дэпутатамі права «лiберум вета».

Пачынаючы з 1648 і да 1717 г. РП знаходзілася ў стане амаль бес-перапынных войнаў з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй, крым-скімі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся пераможна для яе. Су-седзi РП – Прусія, Аўстрыя і Расія адкрыта выказвалi да яе тэрытары-яльныя прэтэнзii. Так, у гады Паўночнай вайны (1700–1721) прускі кароль планаваў аддзяліць ад РП узбярэжжа Балтыкі. Аўстрыя прэтэндавала на Заходнюю Ўкраіну. Расія будавала планы адносна далучэння астатняй Украіны і Беларусі.

Негатыўнае ўздзеянне на ўнутрыпалітычнае жыццё РП працягва-ла аказваць пытанне аб дысідэнтах (іншаверцах). З другога боку, нераўнапраўе насельніцтва ў справах веры выклікала ўмяшальніцтва з боку суседніх дзяржаў, асабліва лютэранскай Прусіі і праваслаўнай Расіі. Рускія цары бралі на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў сваіх адна-верцаў у РП, а па сутнасці, умешваліся ў яе ўнутраныя справы. Так, з дапамогай рускай арміі ў 1733 г. трон заняў Аўгуст III (1733-1763). Пасля яго смерцi кожная групоўка магнатаў выставіла ўласнага прэ-тэндэнта за трон. Расійская імператрыца Кацярына ІІ (1762-1796) пад-трымала партыю Чартарыйскіх і іх прадстаўніка – ураджэнца маёнтка Волчын Берасцейскага пав., стольнiка ВКЛ Cтанiслава Панятоўскага, якi пры каранацыi набыў iмя Аўгуст IV (1764-1795).

Карыстаючыся падтрымкай Расіі, праваслаўная шляхта ВКЛ утварыла канфедэрацыю з цэнтрам у Слуцку і дамаглася заканадаўчага ўраўнання ў правах усіх вернікаў РП. Спроба створанай у 1768 г. у г. Бар канфедэрацыі ката-ліцкай шляхты з дапамогай зброі выступіць супраць парушэння «старыны» скончылася яе разгромам рускімі войскамі ў снежні 1771 г.

Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi РП, каб тым самым «прадухiлiць дзяржаву ад поўнага разлажэння». У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Беларусі.

Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Мала-хоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе ас-нову быў пакладзены прынцып падзелу ўлад. Заканадаўчая ўлада на-давалася двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання «лiберум вета». Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў забаранялася.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi у грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася на-бываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяржаўнай рэлiгii.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе абмежаваны характар, яна мела прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрымлівала свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спрыяла развіццю буржуазных адносін.

2 ліпеня 1791 г. была здзейснена спроба пазбавiць Расiю падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды ў Пiнску быў склiканы вы-шэйшы сход праваслаўных дзеячаў – «Генеральная кангрэгацыя», якiя пастанавiлi: замест расiйскага Сiнода прызнаць вяршэнства Канстан-цiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае кiраванне ў РП.

Тым не менш, ні канстытуцыя, ні кангрэгацыя не абаранiлі краіну ад далейшага крызісу дзяржаўнасці. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу пра-ціўнікамі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з г. Таргавіцы (Падолле) на Варшаву пад лозунгам абароны самабытнага дзяржаў-нага парадку рушылі сілы канфедэратаў пры падтрымцы 100-тысяч-нага расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам ка-роль, а яго войска – у падпарадкаванне канфедэратаў. Патрыятычна настроеныя генералы Касцюшка, Панятоўскі і інш. падалі ў адстаўку.

Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел РП. Так, 12 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя па-мiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусі, а таксама правабярэжная Ўкраiна.

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай барацьбы за вяртанне да РП страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арга-нiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сака-віка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паўстання грамадзян» і заклi-каў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўста-лі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэй-шая нацыянальная Рада з 40 чал. на чале з Т. Касцюшкам. Як каман-дуючы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiра-ваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў звароты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян атрады зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Круп-чыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 каст-рычнiка на падыходах да Варшавы, пад Мацяёвіцамі адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгро-мам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакаманд-уючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ра-нейшаму належала рускім войскам. Пасля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстанцы паўсюдна на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць РП у межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii. 

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. У ліку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. РП перастала існаваць, галоўным чынам, з-за нястрыманага свавольства магнатаў, недасканаласці сістэмы дзяржаўнага кіравання і мэтанакіраванай палітыкі суседніх дзяржаў.

Лекцыя 7. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

Ў КАНЦЫ ХVІІІ– ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТСТ.

Пытанні

1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва.

5. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

1. У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імпе-рыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Бела-русi i Украiны – гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пасля ўключэн-ня чарговай часткі РП стары адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Беларусь падзяля-лася на тры губерні – уласна Беларускую (губернскі цэнтр – Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр – Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр – Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйна-тэрыта-рыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзен-ская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней – Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя гу-берні групаваліся ў 2 генерал-губернатарствы – Беларускае (штаб-ква-тэра ў Смаленску) і Літоўскае (штаб-кватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае пры-знанне, а з другога – у грамадскую думку ўкаранялася памылковае пе-ракананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.

Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўс-кладнялася вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мясцовага жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і паланізаванай) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзельнічала ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія прысягалі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маглі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, марша-лак, кашталян і інш.). Па-другое, ёй дазвалялася нашэнне нацыяналь-нага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўва-лася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’яд-ноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з’яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.

Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насель-ніцтва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 1-3 %. У вы-ніку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Паводле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свайго высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўда-лося гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».

Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з’яўлялася на-саджэнне рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя падараванні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Прапойскім, Зо-рыч – у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 1772-1801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жылі на дзяр-жаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі набылі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае са-слоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сялянамі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку ін-шых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую пры-гоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці нор-ма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.

Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Па-першае, магдэбургскае права перастала існаваць, а разам з ім – і пэўная іх не-залежнасць ад дзяржавы. Па-другое, асноўнымі населенымі пунктамі краіны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Беларусі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім нада-ваўся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст- ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі – Бе-шанковічы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнт-ры гандлю, дзе існавалі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.

Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж застава-ліся ва ўласнасці магнатаў да 50-х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсці-слаў і Навагрудак зрабіліся павятовымі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.

У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіравання: распарадчы – гарадская дума і выканаўчы – шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах зніклі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму закана-даўству. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чы-ноўнікі – граданачальнікі і паліцмайстры.

Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад аб-вешчанага капіталу і аб’ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, па-стойную і інш. павіннасці.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забара-нялася выязджаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавяза-ны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне – ка-гале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмо-вах жорсткай дыскрымінацыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэн-таў-іншаверцаў. Калі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоў-хрысціян наліч-валася 297 і купцоў-яўрэяў – 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вот-чынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць ку-пецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчын-ных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе – яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх га-радах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з’яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць за-ключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну.

Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скі-роўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканаміч-нае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўна-дваранскага класу.

2. Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў РП, але і да ім-клівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Паводле Тыльзіцкага міру (1807) Францыя ў абмен на ўдзел Расіі ў блакадзе англічан перадала ёй Беласточчыну.

З польскіх зямель, адваяваных у Прусiі, па загаду Напалеона было створана падпарадкаванае яму Варшаўскае герцагства на чале з сак-сонскім каралём Фрыдрыхам Аўгустам. Пасля вызвалення польскіх зямель з-пад аўстрыйскай акупацыі тэрыторыя герцагства ўзрасла са 103 да 155 тыс. км², насельніцтва – з 2, 6 да 4, 3 млн чал., а само яно ператварылася ў плацдарм для падрыхтоўкi нападу на Расiю. На гэты шлях Напалеона штурхала польская шляхта, спадзеючыся на аднаў-ленне РП. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы кор-пус (60–70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя настроi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Сапегі, якія пражывалі на Беларусі.

Са свайго боку Аляксандр І быў прыхільнікам дыпламатычнага шляху вырашэння ўсіх спрэчных пытанняў. Але сумесныя расiйска-французскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага су-тыкнення. Напалеон здолеў сканцэнтраваць на мяжы з Расіяй 600-ты-сячнае войска, у якое, акрамя французаў, мабілізаваў салдат з завая-ных ім краін. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii, 12 чэр-веня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коўна. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкры-валiся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (ка-ля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам – на Беларусі; ІІІ ар-мiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым – на Валыні.

Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моц-ныя ар’ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 4-5 жнiўня пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.

26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзелам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Або-два бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i параненых французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Рада рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне ў мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу старажытную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спаленай і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мяс-цовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100-тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фу-ражом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай гу-бернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмiiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня  старшынства ў Часо-вым урадзе) ускладалася на генерал-губернатара Лiтвы Гагендорпа.

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiра-валася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам пра-дуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шля-хецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон бела-рускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Тра-сцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Ма-жаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і пра-дуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паў-днёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж раз-буранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраван-няў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі раз-рабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі за-хоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.

Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 14-16 лiстапада пры пе-раправе праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.

Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.

Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вай-ны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх з-за голаду і хвароб зменшылася ўдвая-утрая. Нягледзячы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змяншаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вайны не спраўдзіўся.

У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і ру-шыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.

1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх ма-нархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэр-веня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі набывалі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аўтаномію. Кіраванне Царствам Польскім здзяйсняў Адміністрацый-ны савет на чале з братам імператара Канстанцінам.

Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паў-стання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць па-цярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяльныя для польскай шляхты ўмо-вы далейшага ўнутрыпалітычнага існавання Польшчы, ідэя аднаўлен-ня незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай

3. Падзеі, звязаныя з войнамі Напалеона і ўдзел у іх шляхты, надалі значны імпульс грамадска-палітычнаму жыццю ў заходняй ускраіне Расійскай імперыі. Адным з цэнтраў яго заставалася Вільня. Няўдалыя спадзяванні мясцовага насельніцтва на адраджэнне ВКЛ і РП не знізілі яго антырасійскіх настрояў. Студэнцтва ўніверсітэта стварала спрыяльнае асяроддзе для фарміравання нацыянальнай свядомасці, вольна-любівых ідэй. Так, члены «Таварыства шубраўцаў» (гультаёў) ставілі на мэце з дапамогай сатыры змагацца за высокамаральнага чалавека. Таму ж служыла іх газета «Ведамасцi брукавыя».

1 кастрычніка 1817 г. было створана «Таварыства сяброў карыснай забавы», якое крыху пазней пры ўдзеле Я. Чачота і Т. Зана было рэарганізавана ў «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ве-даў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi прынесці карысць Ай-чыне, якой лічылі РП. Філаматы вывучалі працы асветнікаў, гісторыю і духоўную культуру роднага краю. Яны пісалі творы па навуковых праблемах, літаратурныя сачыненні, вялі дыскусіі аб прачытаных кні-гах. Пад уплывам прафесара ўніверсітэта І. Лялевеля члены таварыс-тва захапіліся грамадска-палітычнай тэматыкай. Да іх далучыліся будучыя змагары за незалежную РП І. Дамейка, М. Рукевіч і інш.

У 1820 г. па ініцыятыве найбольш актыўных філаматаў – А. Мiц-кевiча, Я. Чачота і Т. Зана было створана так званае «Таварыства пра-мянiстых», у якое ўвайшло 168 чал. Паводле статуту, яно мусіла кла-паціцца аб павышэнні маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню студэн-таў. Увага да яго з боку гарадской моладзі ўзрасла да такой ступені, што будынак універсітэта стаў для «прамяністых» цесным. І прамяніс-тыя, і іх прыхільнікі карысталіся дасягненнямі народнай культуры, па-пулярызавалі гістарычнае мінулае і г. д. Такім чынам, іх дзейнасць выйшла далёка за межы ўніверсітэта, што паслужыла фармальнай пад-ставай для яе перапынення кіраўніцтвам універсітэта.

Але кіруючае ядро «філаматаў» і «прамянiстых» утварыла новую, на гэта раз тайную суполку – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў даб-радзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейнічала ва ўніверсі-тэце з 1820 па 1823 гг. Філарэты выказвалі прыхільнасць ідэі адра-джэння РП. На гэтай аснове будавалася ўся іх навукова-асветніцкая праца, прапаганда і агітацыя. У мэтах канспiрацыi таварыства падзя-лялася на пяць cекцый, якiя ў сваю складаліся з гурткоў. Кола філарэ-таў пашыралася за кошт новых членаў, прычым, не толькі студэнтаў, а інтэлігентаў, прагрэсіўнай шляхты і інш. Усяго арганізацыя налічвала 200-300 чал. Такія ж таварыствы ўзніклі ў асяроддзі навучэнцаў Ві-цебска, Полацка і Беластока.

Яшчэ ў 1822 г. Аляксандр I выдаў указ аб забароне тайных арга-нізацый на тэрыторыі Царства Польскага і заходніх губерняў. У чэр-вені 1823 г. пад кіраўніцтвам сенатара М. Навасільцава была створа-на следчая камісія ў Віленскай навучальнай акрузе. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапіла 108 чал., з якіх 20 былі пры-гавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Су-зін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).

Нягледзячы на пэўную нацыянальна-патрыятычную скіраванасць віленскіх таварыстаў, іх дзейнасць уяўляла сабой частку агульнарасій-скага руху, скіраванага супраць неабмежаванага самаўладдзя і пры-гнёту народу. Так, у асяроддзi рускай элiты, якой з’яўлялася дваранст- ва, узнiк моцны рух за рэфармаванне дзяржаўнага ладу i грамадскага жыцця. У далейшым яго ўдзельнiкi увайшлi у гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820-х гг. у краiне склалiся два буйней-шыя тайныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Му-раўёвым i Паўднёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. Размяшчэнне на тэрыторыi Беларусi расiйскiх узброеных сiл (Лiтоўскi корпус) спрыяла ўзнiкненню афiцэрскiх тайных суполак, звязаных з Паўночным або Паўднёвым таварыствамi. На Беларусi у розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.

Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пес-тэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiн-скай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і з-за слабасці сваёй ніко-лі не змогуць стварыць асобнай дзяржавы.

М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўска-бела-рускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).

Члены Паўднёвага таварыства С. Мураўёў-Апостал, М. Бястужаў-Румiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаў-нага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго брата Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі ба-бруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.

Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шляхта. Так, у 1820-х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў ства-рыла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з’яўля-лася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камi-тэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Чле-ны таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпусе, стваралi ар-сенал зброi у Вiльнi, але з-за правалаў у Варшаве былі вымушаны пе-рапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Сенацкай пло-шчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантактах дзекабрыс- таў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства былі асуджаны.

У 1821-1826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тайнае таварыства культурна-асветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне сваіх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абу-джаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвішчы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Баторыя, Ю. Панятоўскага).

У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Тавары-ства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае таварыства ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгель-строма і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.

Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Бела-сточчыне i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мi-калаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўла-дамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, зара-намі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці тавары-стваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (1830-1831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.

4. Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Бе-ларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набы-ло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ўнутраны і знешні рынак з’яўляліся памешчыкі. Галоўную вытворчую сілу складалі пры-гонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэ-тым у заходніх губернях больш актыўна выкарыстоўвалася праца па-рабкаў. У 1840-1850-х гг. у фальварках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, выкарыстоўвацца першыя сельскагас-падарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур – ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 45-55 % – ячменю, аўса, гароху, бульбы. У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзеся-цін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.

Жывёлагадоўля таксама з’яўлялася важнай галіной сельскай гас-падаркі. Акрамя мяса-малочнай жывёлагадоўлі, у Мінскай і Гродзен-скай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых авечак у мэтах вы-творчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для суконных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам–2-3) быў горшым, чым у панскай гас-падарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзелаў (12-15 дзес. – у заходніх паветах Беларусі, і нават 8-12 – у астатніх) пры ад-сталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фактары не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Невыпадкова, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадуктам сялянскай сям’і зрабілася бульба.

Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям’і і вы-плату падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспа-дарчых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і іншыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Паме-шчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадат-ковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя промыслы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным ся-лянам забыцца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з’яўляцца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэнду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоў-ваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поўнай залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фарміравання капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.

Узрастанне эксплуатацыі працы парабкаў было звязана з інтэнсі-фікацыяй працэсу абеззямельвання прыгонных сялян. Па меры ўцяг-нення паноў у рынак, доля сялянскіх зямель у іх маёнтках (фальвар-ках) скарацілася з 2/3 да 1/3 і нават менш, а колькасць агароднікаў, халупнікаў і бабылёў, наадварот, стала ўзрастаць.

Гэты працэс стаў няспынным і разбуральным у сувязі з павелічэн- нем памешчыцкай вытворчасці таварнага хлеба, што патрабавала ўк-лючэння ў севазварот дадатковых, за кошт сялян, пасяўных плошчаў. Адпаведна ў паноў узрастала патрэба ў павелічэнні адпрацовачнай па-віннасці, што выклікала перавод аброчных прыгонных у паншчынныя, і неўзабаве, да сярэдзіны ХІХ ст. іх колькасць узрасла з 77 да 97%. Се-лянін павінен быў адпраўляць 6 разоў на тыдзень аднаго з членаў сва-ёй сям’і на панскія палеткі.

Акрамя павіннасцей на карысць сваіх гаспадароў, сяляне былі абавязаны выплочваць дзяржаве падушны падатак і земскі збор (5-7 руб. з двара), пастаўляць рэкрутаў (1 з 200 двароў), даваць прытулак і харчаванне прысланым на пастой салдатам, перавозіць ваенныя грузы.

Збядненне і разбурэнне сялянскіх гаспадарак вяло да ўзрастання сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Так, з 1800 па 1839 г. адбылося 160 выступленняў сялян Беларусі. Асноўная іх колькасць насіла не- гвалтоўны характар і адбывалася ў форме падачы скаргаў на свавольства памешчыкаў або адміністрацыі, на цяжар павіннасцей і інш. Былі выпадкі, калі сяляне тысячамі ўцякалі ад сваіх гаспадароў у суседнія губерні. Так, у пачатку 1840-х гг. пад уздзеяннем чутак аб магчымасці пазбавіцца ад прыгону сяляне цэлымі вёскамі рушылі ў напрамку Крыма, Бесарабіі, Каўказа. Каб іх спыніць, спатрэбіліся войскі. У 1847 г. сяляне Віцебскай губ., паддаўшыся чуткам аб вызваленні ад прыго-ну будаўнікоў Мікалаеўскай чыгункі, тысячамі рушылі ў раён Пецяр-бурга. У выніку звыш 4 тыс. сялян былі высечаны розгамі, а звыш 100 асуджана ваенна-палявым судом да турэмнага зняволення.

Аб узнікненні ў нетрах феадалізму новых, капіталістычных адно-сін можа лічыцца з’яўленне вольнанаёмных рабочых. Але ў Расійскай імперыі выкарыстанне іх працы замянялася прыгоннымі. На Беларусі значны прыбытак панам давала вінакурства. Акрамя бровараў, у маёнтках засноўваліся ткацкія, шкляныя і іншыя прадпрыемствы, на якіх выкарыстоўвалася прыгонная праца. З 1796 па 1860 г. на Беларусі іх колькасць узрасла з 51 да 70, а іх валавая прадукцыя – у 2,1 раза.

З выкарыстаннем паравога рухавіка, які замяняе ручную працу машыннай, узнікае новы від прадпрыемства – фабрыка. Іх колькасць павялічылася з 2 да 12, а аб’ём выпушчанай імі прадукцыі – у 5, 6 ра-за. Але ў гэты час наёмная праца толькі спадарожнічала прыгоннай. Да часу купецкая (капіталістычная) мануфактура ці фабрыка, разме-шчаная ў горадзе, пакуль не магла канкурыраваць з вотчыннай, якая існавала ў маёнтках паноў-прадпрымальнікаў.

У першай палове ХІХ ст. у выніку адмысловай палітыкі царызма ў дачыненні яўрэяў насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак узрасло ў 4 разы і дасягнула 320 тыс. чал. Вялікая колькасць таннай рабочай сілы стымулявала павелічэнне колькасці рамесных майстэрань і мануфактур. Характэрна, што ў гэты час беларускія рамяство і ган-даль пачалі імкліва выцясняцца яўрэйскім.

У гарадах з’явіўся штодзённы лавачны гандаль харчовымі пра-дуктамі і прамысловымі таварамі, а таксама ўтвараліся штотыднёвыя кірмашы. Прадукты сельскай гаспадаркі, а таксама лес з’яўляліся ас-ноўным таварам, які вывозіўся купцамі за межы Беларусі.

Такім чынам, умовы рынку выводзяць на першыя ролi у гаспа-дарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а змешчаныя ў банк пад пэўны працэнт прыбытку або ў вытворчасць і продаж пэўнай прадукцыі. Уладальнiкi банкаў, як пра-вiла, былыя купцы, крэдытавалі тых, хто гарантаваў вяртанне пазыкі з працэнтамi. У лiку апошніх была частка памешчыкаў, якiя iмкнулiся да пераўтварэння сваіх натуральных гаспадарак у таварныя. Тыя з іх, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанец атры-маць прыбытак i надалей павялічваць абаротныя сродкі. Такім чынам, узнікаў капiтал (грошы, аблігацыі, акцыі), які не траціўся, а шляхам абарачэння прыносiў прыбытак у тым цi iншым эквiваленце. Больш актыўна капітал дзейнiчаў у галiне прамысловасцi, там, дзе былі прад-прымальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы, дзе работадаўцаў i работ-нiкаў звязвала эканамiчная зацікаўленасць. Гэтая сістэма з’яўлялася больш прагрэсіўнай у параўнанні з феадальна-прыгонніцкай.

Царскі ўрад усведамляў важнасць удасканалення гаспадарчага і сацыяльнага становішча сялян. Так, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў П. Кiсялёў выказаў клопат аб тых беларускіх сялянах, якія належалі казне. У вынiку ў 1839 г. выйшла распрацаванае ім «Палажэнне аб кi-раваннi дзяржаўнымi маёнткамi у заходнiх губернях i Беластоцкай во-бласцi», паводле якой стваралася ўстойлівая сістэма кіравання дзяр-жаўнымі сялянамі. Па-другое, у адпаведнасці з «люстрацыяй (апісаннем) дзяржаўных уладанняў» з 1844 г. сяляне пераводзіліся з паншчы-ны на аброк, для іх усталёўваўся сярэдні памер зямельнага надзелу і ўчастка лесу, засноўваліся бальніцы і хлебныя склады. Па-трэцяе, арандатары не мелі права чыніць суд над дзяржаўнымі сялянамі. Та-кім чынам, становішча апошніх мусіла палепшыцца.

У 1840 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыступіўся да выпрацоўкі ўмоў рэформы гаспадарчага ўкладу прыгонных сялян, якая прадугледжвала ўпарадкаванне памераў сялянскіх надзелаў і аб’ём павіннасцей. На падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. ажыц-цяўленне рэформы пачалося пры ўдзеле інвентарных камітэтаў і да 1848 г. абавязковыя нормы (інвентары) былі ўведзены ва ўсіх паме-шчыцкіх маёнтках Беларусі (за выключэннем яе ўсходніх губерняў).

У 1855 г. Дзяржаўны Савет пастанавiў, каб памешчык вылучыў на кожную рэвiзскую душу па 3,75 дзесяцiны зямлi. Памер паншчыны з цяглага двара вызначаўся 3 мужчынскiмi i 3 жаночымi днямi на ты-дзень. Усе іншыя адпрацоўкi скасоўвалiся. Тым не менш, новыя правi-лы ўводзiлiся толькi у дзесятай частцы ўсiх памешчыцкіх маёнткаў, ды і то вялікай карысці сялянам не прыносілі. Памешчыкі непрыхіль-на сустрэлі рэформу, яе ажыццяўленне зацягнулася да 1857 г. і фак-тычна не закранула асноў феадальнай сістэмы.

5. На месцах частка памешчыкаў пачынала ўсведамляць, што іс-наваўшая прыгонніцка-паншчынная сістэма гаспадарання з’яўляецца заганнай. Яны лічылі, што экстэнсіўныя метады гаспадарання (пашы-

рэнне пасяўных плошчаў, у тым ліку за кошт абшчынных, павелічэнне падаткаў і павіннасцей) сітуацыі не палепшаць, што патрэбны іншыя спосабы развіцця эканомікі, найперш, па заходнееўрапейскаму тыпу, калі адбываецца выкарыстанне зацікаўленых у выніках сваёй працы наёмных рабочых, новых агратэхналогіі і машын. У мэтах пошуку і прапаганды прагрэсіўных спосабаў гаспадарання асобныя памешчыкі аб’ядналіся ў Беларускае вольнае эканамічнае таварыства.

Але аднаго жадання асобных, нават перадавых памешчыкаў, якія станавіліся на шлях капіталістычных метадаў гаспадарання, было ма-ла. Агульныя тэндэнцыі развіцця сельскай гаспадаркі абумоўлівала буйное землеўладанне. Вялікая колькасць прыгоннага сялянства да-зваляла яму весці гаспадарку па-старому, не баючыся разарэння. У 1859 г. на Беларусі 4,4 % памешчыкаў валодалі 44, 2 % ад усёй зямлі. Памешчыкі сярэдняй заможнасці (23, 3 % ад агульнай колькасці), якім належала па 100 - 500 душ прыгонных, мелі 39 % зямлі; ва ўласнасці дробных памешчыкаў з колькасцю прыгонных менш за 100 душ) – знаходзілася 16, 8% зямель.

Большасць памешчыкаў не мелі іншых спосабаў павысіць даход-насць сваіх гаспадарак, акрамя ўмацавання падатковага і адпрацовач-нага прыгнёту сваіх прыгонных, а таксама скарачэння іх зямельных надзелаў. Невыпадкова, у другой палове 50-х гг. XIX ст. у маёнтках Беларусі было звыш 200 тыс. беззямельных сялян-бабылёў і агародні-каў. Удзельная вага прыгонных сялян за палову стагоддзя скарацілася з 84, 8 да 70, 9 % і працягвала скарачацца далей. У вынiку падрыва-лася сама феадальна-прыгонніцкая сiстэма.

Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёс-цы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся.

Такім чынам, феадальна-прыгонніцкія адносіны, якія да гэтага часу панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, набылі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з’яўляц-ца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, за-снаванага на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у гора-дзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце та-варнасці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам бы-ло відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тор-маз на шляху развіцця краіны.

Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.

Пытанні

1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін.

2. Прамысловы пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку

3. Саслоўная палітыка самадзяржаўя

4. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага

грамадства

1. У ХІХ стагоддзі патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не толькі прагрэсіўныя дваране і разначынцы, але і самі расійскія манар-хі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў.

Па эканамічных і палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Са-крэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам пад-рыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог змен-шыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на бела-рускiх сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм генерал-губернатарам У. Назiмавым

Мясцовыя памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камi-тэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся заха-ваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызвален-не сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.

Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i «Палажэнняў 19 лютага», дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна пад-крэслiвалася, што адмена прыгоннага права адбылася па iнiцыятыве «высакароднага дваранства». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год (да 1863) сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на ка-рысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў.

У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збо-ру падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiку-маі 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пэўныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. – 40 муж-чынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 руб. чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi.

У Магiлёўскай i Вiцебскай губ. памер надзелаў вагаўся ад 4 да 5 дзесяцiн да 2-1 дзесяціне на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспа-дарцы было 7-12 дзесяцін зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвала-ся абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губ., дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля (10-12 дес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не болей 3 руб. чыншу і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Уводзілася калектыўная ад-казнасць, так званая, «кругавая парука» для выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi. Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сена-жаць, паша – заставалася ў агульным карыстанні.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiза-цыю гадавога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р. 6%, 100 р. – 100%). Калi селянiн атры-моўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны, то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збі-ралася спагнаць на працягу 49 гадоў.  

Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам, з-за выкуп-ных плацяжоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрымалася як каштоўнасць. На глебе агульнага незадавальнення да ліпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў.

Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар на феадаль-най сістэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахісным заста-вался яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала толькі 33, 4% зямель, прычым, не ў якасці прыватнай уласнасці, а на ўмовах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна бы-ло пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, маг-чымасць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а прускім (аб-шчыннае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацовачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы і панскага iнвентару). Гэта былi гаспадаркi з высо-кай канкурэнтаздольнасцю i з’арыентаваныя на рынак. У канцы 70- х – пачатку 80 гг. ХІХ ст. з-за паступлення з Заходнюю Еўропу вялікіх партый збожжа з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкі цэны на яго істотна знізіліся. Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспада-рак Беларусі на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спецыялiзацыя, а разам з ёй – новыя пароды жывёл, павелічэнне пагалоўя ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне плошчаў бульбы i выраб з яе спiрту. Калі ў канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), то на пач. ХХ ст. – больш за 500.

З iншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вiленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля – на Гро-дзеншчыне i Мiншчыне. Беларускія памешчыкі лепш за суседзяў пры-стасоўваліся да рыначных умоў. Па-ранейшаму, агульная эканамічная тэндэнцыя развіцця іх гаспадарак – арыентацыя на рынак, пашырэнне вытворчасці і яе спецыялізацыя.

Са скасаваннем прыгоннага права развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы адбывалася больш імкліва, чым у Расіі. Частка сялян па-чынае скарыстоўваць чытырохполле, удасканаленыя прылады працы, нават штучныя ўгнаенні. З другога боку, узрастала незадаволенасць той часткі вясковых працоўных, які не маглі пракарміцца са свайго на-дзелу. Выйсцем са становішча з’яўлялася арэнда ў пана пэўнай яе колькасці на ўмовах адработкі са сваім інвентаром і цяглавай сілай на полі гаспадара. Такім чынам, замест скасаванай паншчыны ўзнікала новая адработачная сістэма, па сутнасці, тая ж феадальная павіннасць з тым толькі адрозненнем, што ў новых умовах селянін быў вымуша-ны сам, па эканамічных прычынах, звяртацца да пана. Аднак гэтая сіс-тэма не магла быць устойлівай з-за нізкай прадукцыйнасці працы та-кога работніка на панскім полі.

Другая сістэма – капіталістычная, больш адпавядала часу, бо ў яе аснове ляжала праца работніка (падзённага, сезоннага, пастаяннага), нанятага гаспадаром на ўмовах аплаты па якасці і колькасці зробле-нага з прадастаўленнем жывога і мёртвага інвентару. Памеры гэтай аплаты, як правіла, дыктаваў не работадаўца, а рынак. Капіталістыч-ная сістэма замацавалася ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., а на астатняй тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася змешаная – адрабо-тачна-капіталістычная сістэма.

Як і планавалі землеўладальнікі, за імі засталася асноўная маса зямель, у сярэднім больш за 1000 дзесяцін, у той час як на 1 сялянскі двор прыпадала 12-13. Характэрная рыса землеўладання на Бе-ларусі, асабліва ў Мінскай губерні, – наяўнасць магнацкіх латыфундый Вітгенштэйнаў, Радзівілаў, Патоцкіх і інш. Царскі ўрад як апора і выразнік інтарэсаў, найперш, рускага праваслаўнага дваранства імкнуўся падтрымаць яго, прадаючы яму па ільготных цэнах землі на Беларусі. Такім чынам мясцовае рускае дваранства, без уліку Магілёўскай губ., удвая (з 1,8 да 3, 6 млн дзесяцін) павялічыла свае ўладанні. Адначасова ўрад забараніў продаж зямлі ў значных памерах памешчыкам- і ся-лянам-католікам (больш 60 дзес.), а таксама яўрэям, з тым зменшыць іх эканамічную апору і палітычную актыўнасць.

Беларускія сяляне ўключаліся ў капіталістычны рынак вельмі марудна і з вялікімі цяжкасцямі. Каб пражыць толькі за кошт уласнай гаспадаркі сялянскай сям’і патрабавалася не менш 20 дзес. зямлі. І без таго невялікія надзелы зямлі (у сярэднім 8-12 дзес.) скарачаліся пасля таго, як жанатыя сыны ладзілі асобную ад бацькоў гаспадарку. Зямля павінна была выкарыстоўвацца сялянамі як мага больш прадукцыйна, каб мець магчымасць пражыць самім і атрымаць сродкі для выплаты падаткаў, удасканалення прылад працы, утрымання жывёлы. У выніку да канца ХІХ ст. на сялянскіх участках на 23, 9 % павялічыліся пасевы збожжавых і тэхнічных культур, а іх ураджайнасць узрасла напалову. Рэзка павялічыліся зборы бульбы (у 4, 6 раза) і ільну (на 82, 5%). З агульнага аб’ёму сельскагаспадарчых прадуктаў, якія ішлі на рынак, сяляне пастаўлялі 25% збожжа, 75% ільну, значную частку бульбы.

Як правіла, больш паспяхова развіваліся гаспадаркі з надзельным землекарыстаннем, якія менш залежалі ад абшчыны і мелі больш сва-боды ў арганізацыі вытворчасці. Менавіта ў іх межах адбываўся рост (на 50%) пагалоўя буйнарагатай жывёлы, выкарыстоўвалася элітнае насенне і ўдасканаленыя прылады працы. Асноўная ж маса хлебаробаў Магілёўшчыны і Віцебшчыны, дзе існавала абшчыннае землекарыстанне, не мела такіх магчымасцяў і не мела перспектыў выбіцца з галечы. Цераспалосіца, калектыўная адказнасць за выкананне павін-насцей і падаткаў («кругавая парука»), канфлікты з панамі з-за серві-тутаў і г.д. згуртоўвалі паміж сабою членаў абшчыны і тармазілі раз-віццё капіталістычных адносін. Становішча сялянскіх гаспадарак ускладнялася падаткамі (грашовымі зборамі) і павіннасцямі на рамонтныя, дарожныя, адміністрацыйныя, ветэрынарныя і многія іншыя патрэбы. Акрамя земскіх грашовых збораў, сяляне выконвалі дарожную, падводную і паліцэйскую павіннасці.

З ператварэннем зямлі ў аб’ект куплі-продажу ўзнікла і ўзмацні-лася тэндэнцыя да істотнага павелічэння сялянскіх уладанняў. Так, у Мінскай губ. з 1861 па 1876 г. 110 сялян набылі ўчасткі па 50-100 дзе-сяцін, а 66 – купілі маёнткі. Характэрна, што сялянскае землеўладанне з 1882 па 1902 гг. узрасло за кошт былога памешчыцкага на 1,7 млн дзес. (у 3,3 раза). Такім чынам, група заможнага сялянства (з надзелам звыш 20 дзес.) павялічылася на 17 %, склаўшы прыкладна дзесятую частку ад усіх вясковых працоўных. Менавіта ў яе асяроддзі стала ўз-нікаць так званая сельская буржуазія, гэта значыць клас, які эксплуа-таваў працу наёмных рабочых – парабкаў. У 1880-я гг. у гаспадарцы сельскай буржуазіі іх працавала ўжо не менш 55 тыс. Дадатковы пры-бытак давала здача зямлі ў арэнду, трыманне млыноў, кузняў, а так-сама ліхвярства – пазыка грошай або хлеба пад працэнты. Тыя, хто браў у сельскай буржуазіі зямлю ў арэнду, або пазыку пад працэнты, як правіла, займаў ніжэйшую прыступку ў сялянскай сацыяльнай лес-віцы і належаў да беднаты. Гэтая група была самай шматлікай: у па-раўнанні з заможным (8-10%) і сярэднім (30-32%) сялянствам яна складала каля 60% усіх вытворцаў, у сваёй большасці абшчыннікаў.

Крызісная сітуацыя, выкліканая паніжэннем рыначных цэн на збожжа, з цягам часу прывяла да пэўных перамен у спецыялізацыі сель скай гаспадаркі Беларусі. Так, на змену вытворчасці збожжа прыйшлі малочная жывёлагадоўля. Асноўным рэгіёнам вырошчвання ільну зрабіліся Віленская, Віцебская і Магілёўская губ., а ільновалакно ішло на патрэбы ўнутраных губерняў, а таксама прадавалася за мяжой – у Германіі і Аўстра-Венгрыі. Вытворчасць пянькі была наладжана ў Магілёўскай губ., а асноўнымі замежнымі яе пакупнікамі з’яўляліся Гер-манія і Англія. Шырокае распаўсюджанне атрымала бульба як сыра-віна для вінакурнай прамысловасці.

Такім чынам, у паслярэформенны перыяд у грамадстве і аграр-ным сектары эканомікі Беларусі адбыліся значныя змены, звязаныя з развіццём капіталістычных адносін, фарміраваннем бессаслоўнага землеўладання, спецыялізацыяй рэгіёнаў, сацыяльнай дыферэнцыяцы-яй сялянства. У цэлым жыццё беларускага народа, у сваёй падаўля-ючай большасці – сялянства, значна палепшылася, але не настолькі, каб зніклі малазямелле, беднасць, культурная адсталасць і іншыя са-цыяльныя праблемы.

2. З канца ХVІІІ ст. і па 60-я гг. ХІХ ст. колькасць насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічылася ў 4 разы і склала 320 тыс чал. (10%), але гэта было звязана ў першую чаргу не з развіццём прамысловасці, а з царскай палітыкай у дачыненні яўрэяў.

У пачатку ХІХ ст. у прамысловасці Беларусі яшчэ пераважала дробная рамесная вытворчасць. Мясцовыя майстры займаліся трады-цыйнымі відамі рамяства – апрацоўкай металу і скур, пашывам адзен-ня і абутку. У гарадах і мястэчках існавала цэхавая арганізацыя. Але з цягам часу яна ўваходзіла ў супярэчнасць з развіццём рыначных ад-носін і сама адчувала неабходнасць перамен. Змяншалася карпара-тыўная замкнёнасць. Калектывы рамесных майстэрань узрасталі за кошт наёмных рабочых і вучняў. Частка рамеснікаў пашырала сваю вытворчасць да памераў мануфактуры з колькасцю рабочых па 40 чал.

У 20-я гг. ХІХ ст., у адрозненне ад капіталістычных прадпрыемст- ваў, дзе працавалі выключна наёмныя рабочыя, на Беларусі назіраецца імклівае развіццё вотчынных мануфактур. Так, у Крычаўскім графстве працавалі канатная і парусінавая, а ў Дубровенскім старостве – сукон-ная і гадзіннікавая мануфактуры, якія належалі графу Р. Пацёмкіну. У шклоўскім маёнтку працавалі гарбарная, канатная, парусінавая, сукон-ная і шоўкаткацкая мануфактуры, якія належалі графу С. Зорычу. У гомельскай эканоміі граф М. Румянцаў валодаў шматлікімі мануфак-турамі (заводамі) па выпуску тэкстыльнай, металічнай, скураной, сілі-катнай, харчовай і іншай прадукцыі.

Тэкстыльная прамысловасць у к. XVIII – пач. XIX ст. развівалася найбольш стабільна: да 20-х гг. XIX ст. пераважала вытворчасць па-латна, а пазней – сукна. У ліку лепшых мануфактур Беларусі былі Альбярцінская суконная фабрыка В. Пуслоўскага (Слонімскі пав.) і Парэцкая суконная фабрыка памешчыка А. Скірмунта (Пінскі пав.).

З 20-х гг. XIX ст. менавіта ў тэкстыльнай прамысловасці пачы-наецца выкарыстанне паравых машын і ўзнікае фабрыка як якасна но-вы тып прадпрыемства, дзе асноўныя вытворчыя аперацыі забяспеч-валіся не ручной працай, а механічнымі станкамі. Першае такая фаб-рыка па выпуску сукна з’явіліся на пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у мястэчку Хомск (Кобрынскі пав.) і належала слонімскаму памешчыку В. Пус-лоўскаму. У 1823 г. на ёй размяшчаліся 44 ткацкія станы, паравы, ва-дзяны і конскі рухавікі, а таксама працавалі трое майстроў-іншазем-цаў і 481 рабочы з прыгонных сялян.

Высокі попыт на металічныя вырабы стымуляваў развіццё мясцо-вай металургіі. За час з 1828 па 1860 г. аб’ём яе прадукцыі ўзрос з 5,3 тыс. да 245 тыс. пудоў. Лепшыя прадпрыемствы гэтай галіны размя-шчаліся ў Ашмянскім (маёнтак Храптовіча ў Вішневе), Барысаўскім, Чэрыкаўскім (завод Бенкендорфа ў Старынках) пав.

Па меры асваення вырабу гарэлкі з цукру і бульбы, тэхнічныя ўдасканаленні (паравыя машыны) закраналі і гэту галіну. Мукамоль-ная прамысловасць таксама адчувала ўздзеянне тэхнічнага прагрэсу. Першыя паравыя млыны з’явіліся ў 1841 г. спачатку ў Магілёве, за-тым у Пінску і Віцебску. І калі ў 1796 г. на Беларусі 1 184 млыны пе-рамалолі 843 тыс. пудоў збожжа, то ў 1860 г. іх колькасць узрасла да 1834, а гадавы перамол – да 2 956 тыс. пудоў.

У цэлым развіццё буйной прамысловасці Беларусі ў дарэформен-ны перыяд адбывалася вельмі марудна. Тут пераважала цэхавая сістэма і дробная рамесная вытворчасць. У 1858 г. у гарадах налічвалася 15, 6 тыс. рамеснікаў, а з улікам мястэчак – прыкладна 32-33 тыс. У 1860 г. у Беларусі налічвалася 7, 8 тыс. дробных капіталістычных прадпрыемстваў, на якіх працавала 23, 4 тыс. наёмных рабочых.

У ліку іншых прадпрыемстваў існавалі мануфактуры, пераважна, вотчынныя. У 1860 г. капіталістычныя мануфактуры Беларусі склалі 0, 5% колькасці прадпрыемстваў, канцэнтравалі 7,7 % рабочых і да-валі 7, 4% прадукцыі ўсёй прамысловасці. У ліку мануфактур было 54 тэкстыльных, 35 харчовых, 28 сілікатных, 15 гарбарных, 8 металаап-рацоўчых, якія ўсе разам давалі 48% аб'ёму прамысловай прадукцыі. На іх працавала 4, 7 тыс. рабочых.

Першыя капіталістычныя фабрыкі былі пабудаваны ў 1845 г. у Магілёве (мукамольна-крупяная) і ў Беліцы, пад Гомелем (цукровая). Са з’яўленнем фабрык прадукцыя мануфактур пачынае зніжацца. Так, у 1860 г. на фабрыках працавала ўдвая менш рабочых, за-то аб’ём вы-рабленай імі прадукцыі на 20% пераўзыходзіў мануфактурную.

Настаў час, калі прамысловасць Расіі перажыла якасна новую пе-рамену – так званы прамысловы пераварот, сутнасць якога заключа-лася ў выцясненні ручной працы комплексам машын і механізмаў. Гэ-ты працэс прыпадае на 1850-я гг. і пачынаецца ў цэнтральных губер-нях у тэкстыльнай прамысловасці. На Беларусі гэты працэс узнік у суконнай і харчовай прамысловасці, якія развіваліся на мясцовай сы-равіне. У 1860 г. паравыя машыны працавалі на 76 прадпрыемствах амаль ва ўсіх галінах прамысловасці Беларусі.

Прыкметны рост фабрычна-заводскай вытворчасці стаў назірацца толькі пасля скасавання прыгоннага права і то, даволі павольна. У сілу гістарычных і эканамічных прычын, на Беларусі не магло адбыцца хуткага выцяснення дробнай прамысловасці буйною. Па-першае, яў-рэйскія рамеснікі не мелі сродкаў да заснавання мануфактур і абста-лявання іх паравымі рухавікамі. Па-другое, на Беларусі не было ка-рысных выкапняў для развіцця машыннай індустрыі. Тым не менш і тут у 90-х гг. ХІХ ст. меў месца інтэнсіўны ўздым мануфактурнай і фабрычнай прамысловасці, які, акрамя іншага, абумовіў зніжэнне ролі дробных прадпрыемстваў. У дынаміцы росту новых прадпрыемстваў рамесныя майстэрні хоць і раслі колькасна (з 20 тыс. у 1860 г. да 58 тыс. у канцы ХІХ ст.), але саступалі мануфактурам (рост са 140 да 760) і яшчэ больш імкліва (у 15 разоў) капіталістычным фабрыкам і заводам (рост з 76 па 1137).

У 1870-1880-х гг. актыўнае ўключэнне расійскага і замежнага ка-піталу ў гаспадарку беларускіх губерняў, у прыватнасці, у будаўніцтва чыгунак, паспрыяла будаўніцтву новых прадпрыемстваў. Нягледзячы на тое, што палову ўсіх прамысловых прадуктаў давалі дробныя і ся-рэднія прадпрыемствы з колькасцю рабочых на кожным менш 50 чал., у 90-я гг. ХІХ ст. вызначылася тэндэнцыя да павышэння ролі буйных капіталістычных прадпрыемстваў.

Пад уплывам прамысловага перавароту адбывалася пераабсталя-ванне прадпрыемстваў: замест паравых рухавікоў сталі ўсталёўвацца электрычныя. У 1889 г. дала першы ток электрастанцыя ў Добрушы. У 1898 г. на сродкі руска-бельгійскага акцыянернага таварыства ў Ві-цебску быў пушчаны трамвай, адзін першых у імперыі. Германскі ка-пітал удзельнічаў у заснаванні большасці леса- і льногандлёвых фірм. Актыўнае пранікненне расійскага фінансавага капіталу, заснаванне ім крэдытна-банкаўскіх устаноў – усё гэта і іншае спрыяла развіццю ка-піталізма ў прамысловасці. Неўзабаве і на Беларусі сталі з’яўляцца буйныя фабрычна-заводскія прадпрыемствы, якія да пачатку 1890 г. далі амаль палову ўсёй прамысловай прадукцыі. Сярод іх дзейнічала 9 буйных з больш чым 500 рабочымі на кожным. У іх ліку – iльнопра-дзiльная фабрыка «Дзвiна» (Вiцебск), тытунёвая фабрыка Шарашэў-скага (Гродна). У Мінску да буйных прадпрыемстваў адносіліся: ма-шынабудаўнічы і чыгунаметалургічны завод Якабсона, Ліфшыца і К°, машынабудаўнічы завод «Тэхнолаг»; у Пінску – дрэваапрацоўча-фа-нерная, запалкавая і тытунёвая фабрыкі; у Гомелі – запалкавая фабры-ка; у Брэсце – чыгуналіцейны і механічны заводы; у Магілёве – піва-варныя заводы Лекерта.

Прамысловы пераварот на Беларусі завяршыўся ў канцы 90-х гг. ХІХ ст., аб чым, у прыватнасці, сведчыла велізарнае, у 37 разоў, паве-лічэнне аб’ёму фабрычнай прадукцыі. Найбольш імкліва развівалася харчовая, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, маталаапрацоўчая, будаўнічая і гарбарная прамысловасць і тут не сфарміравалася такіх індус-трыяльных цэнтраў як Пецярбург і Масква, а прамысловы пераварот адбыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі.

Пасля падзелаў РП адбывалася эканамічная інтэграцыя беларус-кіх губерняў у эканоміку Расійскай імперыі. Як вядома, царскія ўлады правялі перапіс насельніцтва, улік зямель, маёнткаў і інш. Неўзабаве адбыліся скасаванне ўнутраных мытаў, уніфікацыя мер вагі і грашо-вай сістэмы. Імкнучыся ўлагодзіць шляхту і прыцягнуць яе да супра-цоўніцтва, царызм захаваў за ёй ранейшыя саслоўныя ільготы, у тым ліку, права на выраб і продаж гарэлкі. Акрамя таго, з узнікненнем Царства Польскага (1822-1850) на мяжы з ім быў заснаваны мытны кантроль, што надавала польскай шляхце і буржуазіі значную экана-мічную самастойнасць. Разам з тым, у мэтах прадухілення канкурэн-цыі з боку яўрэйскіх купцоў і рамеснікаў іх магчымасці гандлю ў Расіі былі абмежаваны адпаведным указам 1791 г. У далейшым мяжа яў-рэйскай аселасці зрабілася даволі празрыстай. Яна перастала распаў-сюджвацца на купцоў першай гільдыі, асоб з вышэйшай адукацыяй, былых іўдзеяў, якія прынялі хрысціянства. Што датычыць паступлен-ня на расійскі рынак беларускіх рамесных і сельскагаспадарчых выра-баў, то ніякіх абмежаванняў з расійскага боку на гэты конт не існава-ла. У выніку, беларускія тавары – скуры, лён, каноплі, смала, палат-но, сукно, гарэлка траплялі ў Расію, а ў зваротным напрамку пасту-палі вырабы з жалеза, паркаль, пшаніца, сялёдка.

Беларусь, размешчаная паміж Пецярбургам – Рыгай – Дынабур-гам – Масквой – Украінай – Царствам Польскім, уяўляла сабой важны рэгіён, здольны служыць не толькі ваенным фарпостам імперыі, але і плацдармам прасоўвання яе эканамічных інтарэсаў на заходнееўра-пейскі рынак. Менавіта дзяржаўныя органы ўзяліся за ўдасканаленне існаваўшых і пабудову новых сродкаў зносін, найперш, Агінскага, Аўгустоўскага і Днепра-Бугскага каналаў. Пры гэтым інтарэсы ўлад перасякаліся з інтарэсамі мясцовых прадпрымальнікаў. У 1824 г. на р. Сож быў апрабаваны першы параход, пабудаваны на грошы графа Румянцава, а да 1860 г. на беларускіх рэках іх ужо было 20. У 1830-х гг. параходная кампанія Бабруйска атрымала дзяржаўны прывілей на перавозку пасажыраў па Бярэзіне і Дняпры. Большасць грузаў па-ра-нейшаму перамяшчалася на ветразёвых суднах і плытах і яго аб’ёмы пастаянна раслі. Так, калі ў 1844 г. іх было правезена на суму 8, 8 млн руб., то ў 1860 г. – ужо на 18 млн руб. Асноўным экспартным таварам з’яўляўся лес, які звычайна сплаўляўся ў порты Балтыкі.

У 1823 г. праз Беларусь працягнуліся шашэйныя дарогі: Брэст-Варшава, у 1849 г. – Масква-Брэст, у 1855 г. – Віцебск-Смаленск, Пе-цярбург-Кіеў, Масква-Рыга. Наяўнасць камунікацый спрыяла гандлё-вым сувязям паміж рэгіёнамі Расійскай імперыі. Да скасавання пры-гону лавачны гандаль на Беларусі толькі зараджаўся, а асноўнай арга-нізацыйнай формай гандлёвых адносін з’яўляўся кірмаш. Самымі вя-домымі зяўляліся Бешанковіцкі, Гомельскі, Зельвенскі, Мінскі, Пры-бораўскі і Свіслацкі кірмашы. Кошт прывезеных тавараў у 1845 г. на буйнейшы з іх – Зельвенскі склаў 1 млн руб., а ў 1851 г. – нават 1 598 237 руб. Расійскія купцы прывозілі паркаль, шоўк, галантарэю, фаб-рычнае абсталяванне; украінскія – соль, цукар, іншыя прадукты.

Унутраны гандаль быў сканцэнтраваны не толькі ў гарадах, але і ў масе мястэчак, населеных пераважна яўрэямі. Менавіта яўрэі былі асноўнымі пасрэднікамі як паміж памешчыкамі і аптовымі купцамі, так паміж сялянамі і жыхарамі гарадоў. У любым выпадку аграрнае насельніцтва мела магчымасць збываць на мясцовых рынках усё, што толькі давала сельская гаспадарка, і набываць патрэбныя прадукты.

Да часу рэформ эканоміка Беларуси забяспечвала ўласны ўнутра-ны рынак і займала пэўны сектар усерасійскага рынку. Яна мела экс-партнаарыентаваную вытворчасць, валодала дастаткова дасканалай для свайго часу рынкавай інфраструктурай і дастаткова развітай сет-кай шляхоў зносін. Патрэбы ўнутранага беларускага рынку часткова пакрываліся за кошт прывозу тавараў з Польшчы, Украіны, Расіі.

У паслярэформенны перыяд Беларусь як эканамічны рэгіён пры-цягвае большую ўвагу расійскага ўрада і прыватнага прадпрымальніц-тва. Пад час зніжэння кошту хлеба на заходнееўрапейскіх рынках урад праводзіў пратэкцыянісцкую палітыку з мэтай абароны гандлёвых ін-тарэсаў рускіх памешчыкаў, а таксама прыняў шэраг захадаў супраць умацавання польска-каталіцкага землеўладання на Беларусі.

Паляпшэнне стану транспартных камунікацый спрыяла міжрэгія-нальнаму гандлю. Па-ранейшаму вялiкую значнасць захоўвалi водныя артэрыi, па якiх хадзiла да 700 судоў, у тым ліку каля 200 параходаў. Але ў 60-70 гг. ХІХ ст. рэзка ўзрастае значнасць чыгуначных камунікацый. Пры гэтым з ініцыятываю іх будаўніцтва, у тым ліку на Бела-русі, выступае дзяржава. Першая чыгуначная лінія, якая ў 1862 г. пе-расекла тэрыторыю Беларусі, звязала Пецярбург і Варшаву, але з-за малой працягласці (50 вёрст) яна не адыгрывала прыкметнай ролі ў эканоміцы края. У 1866 г. на Дзвінска-Полацка-Віцебскім участку пачала дзейнічаць Рыга-Арлоўская чыгунка і г. д. Усе яны будаваліся прыватнымі акцыянернымі кампаніямі, з удзелам замежнага, у тым ліку англійскага капіталу, і да канца ХІХ ст. былі выкуплены дзяржа-вай. У ліку самых значных магістраляў на Беларусi былі Рыга-Арлоў-ская, Маскоўска-Брэсцкая, Лiбава-Роменская, Палеская, Пецярбург- ска-Адэская і інш. У выніку ў 1870 г. працягласць чыгуначных ліній складала ўжо 302 км, у 1902 г. – 2 752 км., а напярэдадні І сусветнай вайны – каля 3 800 км. Па гэтым паказчыку беларускія губерні займалі першыя месцы ў Расійскай імперыі.

Пранікненне расійскага капіталу назіралася таксама ў банкаўска-крэдытнай сферы і сродках сувязі (тэлеграф, тэлефон). Мясцовыя прадпрымальнікі фарміраваліся з купецкага асяроддзя і адкрывалі за-палкавыя, мэблевыя, фанерныя, шпалерныя фабрыкі, а таксама дру-карні. У далейшым беларускія купцы (у сваёй падаўляючай большасці яўрэі) заняліся і прамысловай справай.

Скасаванне прыгоннага права паскорыла развіццё мясцовай пра-мысловасці, транспарту і гандлю, узмацніла таварнасць сельскай гас-падаркі, паспрыяла большай інтэграцыі беларускай эканомікі ва ўсе-расійскі рынак. Беларускія тавары актыўна спажываліся цэнтральнымі расійскімі губернямі. У канцы XIX ст. у Беларусі ўжо склаліся мяс-цовыя (абласныя) рынкі з цэнтрамі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Го-мелі, Гродне, Брэсце і Пінску. Галоўным гандлёвым цэнтрам Беларусі ў гэты час стаў Мінск. Сюды паступалі прамысловыя тавары з Мас-коўскага і Пецярбургскага раёнаў, з Польшчы. Тут жа гандлявалі збожжам, малочнымі прадуктамі, мясам, рыбай і г.д. Асаблівую вядо-масць і папулярнасць у меў буйнейшы ў імперыі мінскі спецыяліза-ваны кірмаш па продажы лесаматэрыялаў з абаротам 20 млн руб.

Тавары, якія вырабляліся ў Гомельскім раёне – папера, запалкі, цэгла, кафля, аконнае шкло, вяроўкі, канаты і г.д., – вывозіліся нават за межы Беларусі. З Гомеля частка лесаматэрыялаў і дроў адпраўляла-ся воднымі шляхамі ў Адэсу, Екацерынаслаўскую і Кіеўскую губерні, а частка – па чыгунцы ў Рыгу, Лібаву, Пецярбург.

Магілёў з’яўляўся цэнтрам рэгіянальнага гандлю. Праз Оршу ў Мінскую і Смаленскую губерні паступалі лес, збожжа, пянька, яблыкі і іншыя тавары. На аршанскім рынку прадаваліся хлебныя прадукты, соль, газа, нафта, будаўнічыя матэрыялы. Лес і прадукты льнаводства, якія вырабляліся ў Віцебскім раёне, вывозіліся большай часткай за мяжу. Прывозілі сюды пшанічную муку і цукар з Украіны. Праз Гро-дна ажыццяўляўся гандаль з Польшчай, Літвой і замежнымі краінамі. Тавары гродзенскага рынку – лесаматэрыялы, аржаная і бульбяная му-ка, спірт, малочныя прадукты – ішлі ў Мінск, Вільню, Маскву, Пецяр-бург. Пінск служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых та-вараў і лясных грузаў, якія перапраўляліся з басейнаў Дняпра і Пры-пяці ў сістэмы Нёмана і Віслы.

Такім чынам, Беларусь з’яўлялася часткай усерасійскага рынку. Яе гандлю была характэрна перавага вывазу сельскагаспадарчых пра-дуктаў, драўніны і іншых матэрыялаў. У той жа час яна служыла рын-кам збыту прамысловых тавараў (інструментаў, машын) збожжа (пша-ніцы) і цукру, якія ўвозіліся з іншых раёнаў Расіі.

Нягледзячы на буйныя перамены ў эканоміцы, звязаныя з завяр-шэннем прамысловага перавароту і пачаткам утварэння індустрыяльнага грамадства, Беларусь яшчэ заставалася пераважна аграрным рэгіёнам Расійскай імперыі.

3. З часоў Кацярыны ІІ ў расійскім заканадаўстве ўсе насельніц-тва краіны падзялялася «па адрозненні правоў» на чатыры «станы» (саслоўі): дваранства, духавенства, гарадскіх і сельскіх абывацеляў. У сваю чаргу гарадскія абывацелі падзяляліся на саслоўі ганаровых гра-мадзян, купцоў, мяшчан, цэхавых рамеснікаў, а сельскія – уключалі саслоўі сялян, казакоў і іншародцаў. Саслоўны пачатак быў пакладзе-ны ў аснову ўсяго мясцовага кіравання і судовай справы і тым самым ён атрымаў агульнадзяржаўную значнасць. У першай трэці XIX ст. склаліся тры новыя саслоўі: ганаровыя грамадзяне, казацтва і інша-родцы, у якое, акрамя іншых, уключылі і яўрэяў.

Саслоўі падзяляліся на прывілеяваныя (дваранства, духавенства, ганаровыя грамадзяне, купцы) і непрывілеяваныя (сяляне, мяшчане, рамеснікі, казакі, іншародцы). Першые вызваляліся ад уплаты асабіс-тых падаткаў, рэкруцкай павіннасці, цялесных пакаранняў. 

З часоў ВКЛ на працягу стагоддзяў дваранства (шляхта) было галоўным прывілеяваным саслоўем, якое займала большасць пасад у органах дзяржаўнага і мясцовага кіравання, у войску. Да 70-х гг. ХІХ ст. захоўвалася выдадзеная Кацярынай ІІ дваранам «вольнасць і свабода».

Саслоўе дваран не было аднародным. Яно складалася як з патом-ных дваран, так і асабістых, гэта значыць тых, хто атрымаў дваранскае званне за вайсковую або цывільную службу ў адпаведнасці з «Табел-лю аб рангах». На Беларусі пытанне аб прыналежнасці да патомных дваран часткі шляхты ставілася пад сумненне яшчэ з часу падзелаў РП і мела працяг у другой палове ХІХ ст.:пасля чарговага «разбору шляхты», выкліканага паўстаннем 1863 г., колькасць польскіх і беларускіх дваран рэзка скарацілася (з 5,1 да 2,4%).

Духавенства таксама з’яўлялася неаднародным, але больш закры-тым саслоўем, прычым, нехрысціянскія святары ў яго не ўваходзілі. Прававое становішча духавенства ўсіх хрысціянскіх вызнанняў у пэўнай ступені адрознівалася. Асабліва важнае становішча займала праваслаўнае святарства, якое, акрамя рэлігійных, выконвала ідэалагічную, адміністрацыйную (вядзенне метрычных кніг) функцыі і здзяйсняла пэўны кантроль за маральнасцю і ладам мыслення сваіх прыхажан. Духоўнае саслоўе, (белае і чорнае духавенства) у 60–70-х гг. XIX в. было вызвалена ад абявязковай спадчыннай службы: дзеці свя-тароў атрымалі права патомных і асабістых ганаровых грамадзян, до-ступ да свецкай адукацыі, магчымасць паступлення на дзяржаўную службу. Устойлівасці гэтага саслоўя і ў канцы XIX – пачатку XX ст. спрыяла захаванне прывілеяў (вызваленне ад ваеннай службы, шэрагу падаткаў і павіннасцей) і адначасова рэгламентацыя іх правоў (заба-рона абрання прамысловых заняткаў і г. д.).

Купцы ўваходзілі ў склад з трох, затым (1863) дзвюх гільдый. Для заможных сялян і мяшчан пераход у купецкае саслоўе не толькі вы-зваляў ад цялесных пакаранняў, але і даваў права на пашпарт і свабо-ду перасоўвання. Да канца ХІХ ст. колькасць асоб купецкага звання павялічылася, асабліва ў заходніх і паўднёвых губернях. Пры гэтым асноўная маса складалася з яўрэяў. Атрыманне купецкіх пасведчанняў давала ім права на жыхарства па-за мяжой аседласці. Паводле пе-рапісу 1897 г., сярод купцоў пяці беларускіх губерняў было 84, 5 % яўрэяў, 10,7 - рускіх і толькі 1,7 % беларусаў (усяго 317, з якіх 9 належала да ІІ гільдыі, а да І – ніводнага).

Мяшчане існавалі за кошт гандлю, промыслаў, рамяства. Пры гэтым толькі запісаныя ў цэхі рамеснікі маглі прадаваць свае вырабы. Такім чынам, купцы, рамеснікі, мяшчане былі ў большай або меншай ступені залежнымі людзьмі, прадпрымальніцкая дзейнасць якіх рэгла-ментавалася законам. Але ў канцы XIX в. пад уздзеяннем капіталі-стычных адносін мяшчанскае саслоўе губляла былыя асаблівасці, якія адрознівалі яго ад звычайных гарадскіх жыхароў.

Як вядома, да 1861 г. найбольш бяспраўным было становішча прыгонных сялян. Паступоваму сціранню саслоўных адрозненняў спрыялі скасаванне прыгоннага права; скасаванне падушнай подаці і ўвядзенне дзяржаўнага пазямельнага падатку і падатку з нерухомасці ў гарадах, пасадах і мястэчках; увядзенне ўсеагульнай вайсковай па-віннасці ў 1874 г., якой падлягала зараз усе мужчынскае насельніцтва з 20-гадовага ўзросту, у тым ліку дваран (за выключэннем асоб ду-хоўнага звання і іншародцаў); законы 1863 і 1865 г. аб свабодзе ганд-лёва-прамысловай дзейнасці, і асабліва «Палажэнне аб дзяржаўным промыславым падатку» 1898 г., якое дазваляла ўсім асобам, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, займацца гандлем і прамысловасцю.

Абвяшчэнне маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. «грамадзянскай свабоды на пачатках сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды су-млення, слова, сходаў і саюзаў», стварэнне Дзяржаўнай думы і прадастаўлення выбарчых правоў усім «класам насельніцтва» было значным крокам ад саслоўнай да грамадзянскай супольнасці. Згодна Найвышэйшаму Ўказу ад 5 кастрычніка 1906г., былі зніжаны цяжкасці, звязаныя з выхадам з сельскага грамадства, зняты пашпартныя абмежаванні для сялян і мяшчан.

Саслоўны лад, абумоўлены шэрагам заканадаўча аформленых правоў і абавязкаў асобных груп насельніцтва, замацаваных за імі сацыяльных функцый, працягваў існаваць: захоўваліся саслоўныя арганізацыі і саслоўнае самакіраванне, саслоўны пачатак у мясцовым кіраванні ў адносінах сялян г. д. Нават пры выбарах у Дзяржаўную думу маёмасны прынцып спалучаўся з саслоўным.

Такім чынам, у другой палове XIX – пач. XX стст. у саслоўным ладзе расійскага, у тым ліку беларускага грамадства, адбываліся два рознанакіраваных працэсы: з аднаго боку, ішла ўніфікацыя (падабен-ства ў правах і абавязках) саслоўяў, з другога – працэс яго разлажэння. Саслоўная структура грамадства як рудымент феадальнага ладу пасту-пова саступала месца новай, класавай, з уласцівымі ёй катэгорыямі прыватнай уласнасці, наёмнай працы, ролі ў вытворчасці і размеркаванні грамадскага прадукту. Асноўныя грамадскія супольнасці новага, капіталістычнага ладу ўвасобіліся ў класах буржуазі і пралетарыту.

4. Па меры развіцця капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы фарміраваліся два новыя грамадскія класы: бур-жуазія і пралетарыят. Слова «буржуазія» паходзіць з французскага «bourgeoisie», запазычанага з познелацінскага burgus і азначае паную-чы клас капіталістычнага грамадства, які валодае ўласнасцю на сродкі вытворчасці і існуе за кошт эксплуатацыі наёмнай працы.

У ліку арганізатараў першых на Беларусі капіталістычных прадпрыемстваў былі прадстаўнікі дваранскага і купецкага, і ў меншай ступені – мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. Пасля скасавання прыгон-нага права памешчыкі прыстасоўвалі свае маёнткі да ўмоў капіталістычнага гаспадарання або здавалі сваю зямельную ўласнасць у арэн-ду. Тыя ж прыкметы новага ў сацыяльным абліччы дваран-памешчыкаў назіраліся ў выпадках, калі яны арганізовалі прадпрыемствы з вы-карыстаннем наёмнай рабочай сілы. Так, у 90-я гг. ХІХ ст. ім належа-ла 343 мануфактуры і фабрыкі або 46% з існаваўшых на Беларусі.

Асноўнай крыніцай фарміравання буржуазіі з’яўлялася купецтва і разбагацеўшыя рамеснікі. Самай шматлікай часткай буржуазнага кла-су з’яўляліся яўрэйскія купцы і мяшчане. З цягам часу менавіта яў-рэйскай буржуазіі належаў 51% фабрык і заводаў, большасць прыватных газет і крэдытна-фінансавых устаноў.

Да 1897 г. сельская буржуазія, якая скарыстоўвала наёмную пра-цу, складала каля 9 % усяго сялянскага саслоўя (463,5 тыс. чал. з 5 073,1 тыс). Агульная колькасць прадстаўнікоў прамысловай (335,3 тыс.) і аграрнай (463,5 тыс. чал.) буржуазіі дасягала 800 тыс.

Зараджэнне капіталістычных адносін у прамысловасці адбілася ў з’яўленні новага грамадскага класа – пралетарыята. Гэтым тэрмінам прынята называць асабіста свабодных людзей, якія існавалі ў эпоху капіталізму выключна за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Да прале-тарыяў адносяць як гарадскіх, так і сельскіх рабочых (парабкаў). Пас-ля скасавання прыгону ў 1861 г. асноўнай крыніцай фарміравання пра-летарыяту з’яўляліся мяшчане і ў меншай ступені – збяднелыя вяскоў-цы. Усяго ж на мяжы ХІХ і ХХ стст. у прамысловасці, на чыгуначным транспарце і ў дэпо было занята каля 260 тыс. пралетарыяў.

У агульнай 460-тысячнай арміі пастаянных наёмных рабочых асо-бае месца займалі сельскія пралетарыі. Самай масавай яе крыніцай былі бедныя сяляне. У 1897 г. у беларускіх губернях налічвалася 182,2 тыс. пастаянных парабкаў, што складала 37% агульнай колькасці на-ёмных рабочых і слуг. Характэрнай рысай Беларусі парэформеннага перыяду з’яўляўся шматнацыянальны склад прамысловых пралетары-яў. 60% іх складалi яўрэi, 17% – беларусы, 10% – палякi, 10% – рускiя, каля 4% – латышы, лiтоўцы i украiнцы. Пры гэтым яўрэі не дапускалі-ся да работы на чыгунках і ў казённых прадпрыемствах. Сельскія пралетарыі вызначаліся падаўляючай перавагай беларусаў.

Прамысловая рэвалюцыя, якая адбылася ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША, абумовіла з’яўленне і распаўсюджанне буйной машыннай вытворчасці. У выніку за змену традыцыйнаму (аграрнаму) грамадству прыйшло новае, індустрыяльнае з такім узроўнем грамадска-эканамічнага развіцця, калі найбольшы ўклад у вытворчасць матэрыяльных каштоўнасцей уносіць прамысловасць. Гэта грамадству ўласціва ўсталяванне рыначнай эканомікі, урбанізацыя, наяўнасць асноўных сацыяльных груп – прадпрымальнікаў і наёмных работнікаў, развіццё наву-кі, дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.

Усталяванне індустрыяльнага грамадства ў Расійскай імперыі прайшло тыя ж этапы, што і на Захадзе. Але нягледзячы на наяўнасць асноўных знешніх атрыбутаў (перавага ў прамысловасці фабрычна-заводскай вытворчасці, панаванне капіталістычнага рынку, існаванне банкаўскай сістэмы, узнікненне буржуазіі і пралетарыяту і г.д.), у эка-номіцы і грамадскім жыцці краіны заставалася шмат рудыментаў па-пярэдняй, аграрнай цывілізацыі: па-першае, захаванне шматукладнай эканомікі перажыткаў феадалізму; па-другое, захаванне саслоўна-са-мадзяржаўнага ладу, які абмяжоўваў свабоду прадпрымальніцтва, раз-віцццё гандлю і прамысловасці; па-трэцяе, актыўнае ўмяшальніцтва царызма ў эканоміку, вялікая роля дзяржавы ў прамысловасці, фінан-сах і транспарце; нарэшце, значныя дзяржаўныя расходы на падтрымку саслоўя памешчыкаў і чыноўніцкага апарату.

Асабліва яскрава гэта выявілася на прыкладзе Беларусі: прамысловая рэвалюцыя тут яшчэ не завяршылася, доля фабрычнай вытворчасці ў агульным аб’ёме валавой прадукцыі складала менш паловы (46,8%), а на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці налічвалася толькі 31 тыс. рабочых. Мясцовыя прамыславікі і прадпрымальнікі, у адрозненні ад маскоўскага, пецярбургскага, уральскага і іншых рэгіёнаў спецыялізавалася не на машыннай індустрыі, а на выпуску традыцыйнай (харчовай, будаўнічай, гарбарнай і г. д.) прадукцыі і на продажы сыравіны (лён, лес).

Працэс урбанізацыі тут быў дастаткова марудным: у гарадах пра-жывала каля 10% насельніцтва. Асноўную масу прамысловага рабо-чага класа складалі работнікі дробных прадпрыемстваў. У сельскай гаспадарцы панавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Саслоўная структура яшчэ пераважала над сацыяльна-класавай. Эканамічнае дамінаванне асобных нацыянальных груп абмяжоўвалася палітыка-прававымі сродкамі. Аўтарытарная палітычная сістэма не пакідала шан-цаў на ўтварэнне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

Лекцыя 9. РАСІЙСКІ ШЛЯХ ПАЛІТЫЧНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ

Ў ПРАЦЭСЕ СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Пытанні

1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі

2. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях

3. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі Выспяванне нацыянальнай ідэі ў светапоглядзе беларускіх народнікаў

4. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый

5. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму

6. Беларускі нацыянальны рух і «Наша Ніва»

7. Аграрная рэформа Сталыпіна i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi

8. Палiтычнае становiшча ў краіне і на Беларусі (1907-1914 гг.)

1. Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шляху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых заходнееўрапейскiх краiн. Судовая рэформа, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прынцыпах усесаслоўнасці, незалежнасці суда ад адмiніcтрацыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел грамадскасці праз інсты-тут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя. Усталёўвалася сicтэма судовых устаноў: мiра-вы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, судовыя палаты. Вы-шэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая разглядала справы жыхароў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губ. Магілёўская губ. падпарадкавалася Кіеўскай, а Віцебская губ. – Пецярбург-скай судовым палатам.

У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфармі-раваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладальнi-кi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.

Па прычыне пражывання на Беларусі значнай колькасці яўрэяў і палякаў, апазіцыйна настроеных супраць царызму, ажыццяўленне земскай рэформы ў яе ўсходніх губернях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.

Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць справы гарадскога жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – думы. У мэтах яе абрання ўсе падаткаплацельшчыкі фарміравалі тры курыі выбаршчыкаў, кожная з якой выбірала сваю трэць прадстаўні-коў (гласных) у думу. Выканаўчым органам яе з’яўлялася ўправа на чале з гарадскім галавою. Гарадская рэформа на Беларусі адбылася ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яўрэяў у абранні і рабоце думы.

Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) паставіла ў парадак дня неабходнасць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 год у сухапутных войсках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што лю-дзі пасля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ваеннай неабход-насці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. (на 34, 4 %). У адпаведнасці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзi-лася ўсеагульная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 год за выключэннем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэр-мiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, выпускнікоў гiмназiй – 1, 5 года, вучылiшча – 3, пачатковай школы – 4 гады. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі сябе ў пераможнай вайне з Тур-цыяй (1877-1878).

Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г. грунтавалася на прын-цыпе ўсесаслоўнасці. «Палажэнне аб пачатковых народных вучылi-шчах» дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. У выніку дзяржаўна-царкоўная манаполiя на народную асвету некалькі паслаблялася. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, пераіменаваныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiмназiй была заснавана на гуманітарных дысцыплінах, засваенне якіх дазваляла маладым людзям без экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлення ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на засваенне вучэбнай праграмы рэальнай гімназіі (вучылішча), якая ба-зіраваліся на дысцыплінах прыродазнаўчага цыклу.

Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865 г. вызваляла ад папярэдняй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыў 200 старонак), пера-кладаў (звыш 400 старонак), сталічнай прэсы, а таксама навуковых выданняў. Такім чынам грамадскасць набывала магчымасць публічнага выказвання сваіх думак і абмеркавання бягучых праблем у недзяржаўных выданнях. У 1886 г. адным з такіх выданняў зрабілася газета «Минский листок».

Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З забойствам Аляксандра ІІ (1881) г. у краіне пачаўся перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі. Курс новага цара Аляксандра ІІІ (1881-1894) на «карэктыроўку рэформ» знайшоў увасабленне ў так званых контррэформах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася практыка закрытых судовых працэсаў. У 1884 г. дзецям нiжэйшых саслоўяў забаранялася паступленне ў гiмназiю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены абмежавальны працэнт. Аўтаномія ўніверсітэтаў была скасавана: рэк-тар і прафесарскі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавя-заны насіць форму. З-за ўзмацнення цэнзуры былі закрыты многія вы-данні. У новым палажэнні аб земствах (1890) узмацняліся пазіцыі два-ран. Новае Гарадавое палажэнне (1892) істотна скарачала колькасць выбаршчыкаў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi усе пераўтварэнні мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя наяўнасцю моцнай антыцарскай апазіцыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 губернях Расіі надзвычайнае становішча існавала тут да краху самаўладдзя ў 1917 г.

2. Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая была вылучана ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аўтаномнае станові-шча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб адраджэннi РП у межах да 1772 г. і яе поўнай незалежнасці. 29 лістапада 1830 г. пад уздзеяннем чутак аб пасылцы рускай арміі на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэзiдэнцыю царскага на-месніка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiстапада сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апублiкаваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паўстанне, каб "вярнуць сваю неза-лежнасць і старажытную магутнасць". У Лiтву, на Ўкраiну i Беларусь накiроўвалiся эмiсары. У пачатку лютага 1831 г. на тэрыторыю Поль-шчы ўступіла руская армiя. У яе тыле – Ашмянскi, Браслаўскi, Вiлей-скi, Дзiсенскi, Cвенцянскi паветах сталі cтварацца паўстанцкія камітэ-ты і ўзброеныя атрады. 19 чэрвеня аб’яднаныя сілы паўстанцаў у скла-дзе 24 тыс. чал. на чале з Гелгудам спрабавалі штурмаваць Вiльню, але няўдала. Рускія войскі па сіле і ўзбраенні значна пераўзыходзілі іх. У выніку на пачатку жніўня ўсе ачагі супраціўлення былі ліквідаваны.

Паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пераважна шляхецкiм. У значнай ступені яго падтрымлівалі тыя жыхары, якія ўсведамлялі сябе палякамі. Пад Вільняй у партызанскіх атрадах дзейнічалі гаражане і студэнты. Рэкрутаваныя ў паўстанцкія атрады сяляне не выяўлялі за-цікаўленасці ў барацьбе.

Пасля падаўлення паўстання ўсе атрыбуты польскай аўтаноміі былі скасаваны, а Царства Польскае падзелена на губернi. У 1831 г. было забаронена выкарыстанне Статуту ВКЛ спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i у заходніх губернях. У 1832 г. «для навядзення парадку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў стала ўвядзенне ў справаводства рускай мовы замест польскай. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах навучанне стала весціся па-руску.

За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачы-нены або ператвораны ў прыход. Ксяндзам забаранялася адлучацца ад сваiх прыходаў. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сака-віка 1839 г. Сінод прыняў пастанову аб далучэнні ўніятаў да права-слаўнай царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі пера-стала існаваць. З 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-За-ходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі за-мацоўвацца за тэрыторыяй i Ковеншчыны.

Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек. У дзяржаўны фонд было канфіскава-на шляхецкіх 217 маёнткаў. Адначасова пачалася другая хваля «разбо-ру шляхты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжан-ня, быў абавязаны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi.

Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. польская супольнасць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і бе-ларускую шляхту. Тым не менш 1830-1831 гг. было не апошняй спро-бай палякаў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Як і раней, асноўная сіла змага-роў рэкрутавалася са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельнікі руху падзяляліся на два лагеры – «белых» і «чырвоных». Да першых належалі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прадстаўлялі дробную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кож-ны з лагераў бачыў свой шлях да дасягненні мэты: белыя – праз ма-ральнае і міжнародна-дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад, а чыр-воныя – праз узброенае паўстанне. Летам 1862 г. у Варшаве быў ство-раны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кастусь Калiноўскі (1838-1864), які ў кастрычніку 1862 г. узначаліў ЛПК, асноўную сілу ў барацьбе су-праць царызму бачыў не ў шляхце, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета "Muzуckaja prauda».

Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзброенай ба-рацьбы за вызваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго боку ЛПК вы-ступіў у падтрымку паўстання і абвясціў сябе Часовым урадам Літвы i Беларусі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўскаму як пры-хільніку распальвання сялянскай вайны і прызначыў на другаступенную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.

У сакавіку-красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзеянні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы ся-лян пераконвалі, быццам польская шляхта імкнецца аднавіць прыгон-нае права. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток бела-рускіх сялян не спраўдзіўся. У Гродзенскай губерні іх доля сярод паў-станцаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магі-лёўскай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за незалежную РП складала малазямельная і беззямельная шляхта, чы-ноўнікі, інтэлігенцыя, студэнты і іншыя асобы. Паўстанцы прытрым-ліваліся партызанскай тактыкі баявых дзеянняў, імкнучыся з наймен-шымі для сябе стратамі нанесці ўрон рэгулярнаму войску. Так, 24 кра-савіка атраду Звяждоўскага ўдалося выбіць праціўніка з г. Горы-Горкі.

У маі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Мураўёў, прызначаны начальнікам Паўночна-Заходняга края з над-звычайнымі, дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Важным сродкам падаў-лення антыўрадавых настрояў сярод сялянства паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага стану», вяртанні адабраных у ходзе рэ-формы сялянскіх зямель, скарачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.

Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паў-станцаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны-лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ачагі супраціўлення бы-лі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Мураўёвым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзельнікаў паўстання былі павешаны ці расстраляны, 3 776 чалавек высланы ў Сібір, 12 355 пастаўлены пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні быў публічна павешаны К. Каліноўскі.

Маёмасць асуджанай шляхты і святарства канфіскоўвалася. Усё маёнткі края, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенства былі абкладзены 10 % падаткам. У краі пачалося пераразмеркаванне зямель на карысць памешчыкаў і сялян праваслаўнага веравызнання. Усе чы-ноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, вызваляліся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх губерняў, зацікаўленыя высокімі (на 50%) акладамі.

Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправа-джалася выкараненнем польскай мовы з научальных устаноў, кнігавы-давецтва, тэатральных рэпертуараў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзі-ная вышэйшая школа – Горы-Горацкі земляробчы інстытут за сувязь студэнтаў з паўстанцамі быў зачынены. Адначасова для дзяцей праваслаўных сялян сталі адчыняцца шматлікія пачатковыя школы.

Маёмасць многіх касцёлаў перададзена ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены, або пераўтвораны ў праваслаўныя храмы. У той самы час пачалося будаўніцтва новых цэркваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекту – так званых «мураўёвак».

У 1863-1864 г. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах барацьбы з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам – ваеннай, эка-намічнай, знешнепалітычнай, нават ідэйнай. Разам з тым асэнсаванне беларускай шляхтай прычын трагічных для іх вынікаў паўстання на-бліжала яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мовы і культуры. У новых умовах у іх свядомасці лозунг самастойнай Польшчы спалучаўся з лозунгам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Калі-ноўскі ў сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы», заклікаючы свой народ да да-лейшага змагання за волю, выказваўся за ўтварэнне самастойнага ўра-да для Літвы (Беларусі).

Русіфікацыя края праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання польскай мовы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, укараненне рускай літаратуры, замену польскага чыноўніцтва рускім, усё гэта і іншае спрыяла ўмацаванню расійскай дзяржаўнасці, што з’яўлялася найбольш істотным і прыкметным наступствам шляхецкіх паўстаннях на Беларусі ў ХІХ ст.

3. У Заходняй Еўропе ў перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла палітычная і ідэалагічная плынь – лібералізм, які выказваў інтарэсы прамысловай буржуазіі па абмежаванні правоў манарха парламентам, устанаўленні канстыту-цыйнага ладу і ўдзелу ва ўладзе. Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю, заснаваную на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоду асобы і раўнапраўе грамадзян.

Пэўная частка інтэлігенцыі, заклапочаная паскарэннем грамадскага прагрэсу ў Расіі, звярнула ўвагу на патэнцыяльныя магчымасці сялянства. Тыя з інтэлігентаў, хто ішоў «у народ» (сяліўся ў вёсках), каб узняць яго асветніцкі ўзровень, зваліся народнікамі. Адна іх плынь – ліберальнае народніцтва – выступала за ўдасканаленне асобы і пашы-рэнне яе правоў, а таксама за ўвядзенне канстытуцыі. Каб прадухіліць магчымы сацыяльны выбух, ліберальныя народнікі заклікалі да мір-най замены «самадзяржаўя цара самадзяржаўем народа» на аснове ўсеагульных выбараў, свабоды слова и свабоды сходаў.

З цягам часу з ліберальнага народніцтва вылучылася рэвалюцыйная плынь, якая лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, а сялянскую абшчыну – гатовай ячэйкай будучага сацыялістычнага грамадства. Характэрнай рысай народнiцкай iдэалогii з’яўлялася перапляценне ідэй народаўладдзя з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам. Яе прадстаўнікі ставілі на мэце падрыхтоўку ў Расіі сялянскага паўстання і звяржэнне самаўладдзя. Першая народнiцкая арганiзацыя «Зямля і Воля» была створана ў 1861 г. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноў-скi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.

З-за спрэчак аб тактыкi сва