77608

Асноўныя асаблівасці беларускай мовы

Реферат

Иностранные языки, филология и лингвистика

Асноўныя асаблівасці беларускай мовы склаліся не пазней ХІІІ ст. Пісьмовая форма пачала фарміравацца пазней – прыкладна ў ХІV ст. на аснове жывой народнай гаворкі і агульнаўсходнеславянскіх моўных традыцый. Захавалася нямнога звестак пра старажытныя дапаможнікі для вывучэння мовы.

Беларуский

2015-02-03

69.5 KB

1 чел.

Асноўныя асаблівасці беларускай мовы склаліся не пазней ХІІІ ст. Пісьмовая форма пачала фарміравацца пазней – прыкладна ў  ХІV ст. на аснове жывой народнай гаворкі і агульнаўсходнеславянскіх моўных традыцый. Захавалася нямнога звестак пра старажытныя дапаможнікі для вывучэння мовы. Гэта выразаная на дошцы недзе ў ХІІІ – ХІV стст. азбука, якую адшукалі ў Ноўгарадзе ў 1954 годзе; азбука на бяросце, зробленая, як мяркуюць даследчыкі, хлопчыкам Анфімам у ХІІ – ХІІІ стст. (яе знайшлі ў 1956 годзе таксама ў Ноўгарадзе).

З канца ХVІ ст., калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны з'явілася кнігадрукаванне, пачалі выходзіць разнастайныя граматыкі, буквары, азбукі, слоўнікі і іншыя вучэбныя дапаможнікі па царкоўнаславянскай мове, якая ў той час яшчэ шырока выкарыстоўвалася ў сферах навукі, культуры, а таксама ў рэлігійнай сферы.

Адной з першых дасканалых і грунтоўных граматык з'яўляецца “Грамматика словенска съвершеннаго искусства сьми частий слова, и иных нуждных. Ново съставленна Л (Лаўрэнціем) Z (Зізаніем)”, якая выйшла ў 1596 годзе ў Вільні і прызначалася для вывучэння царкоўнаславянскай мовы,   складалася з чатырох частак: арфаграфіі, прасодыі, этымалогіі і сінтаксіса. У “Арфаграфіі” апісаны літары, якія падзелены на галосныя і зычныя. У другой частцы “Прасодыя” падрабязна разглядаюцца асаблівасці націску і яго віды. У гэтай жа частцы змешчаны параграф аб знаках прыпынку і ўжыванні цітлы.

У трэцяй частцы “Этымалогія” Л.Зізаній выдзяляе восем часцін мовы: “различие, имя, местоимя, глагол, причастие, предлог, наречие, союз”. Кожная часціна мовы атрымала падрабязнае тлумачэнне і апісанне. Найбольшая ўвага надаецца імёнам (назоўніку, прыметніку, лічэбніку) і дзеяслоўным формам. Праца Л.Зізанія з’явілася ўзорам для пазнейшых складальнікаў граматык.

Вяршыняй мовазнаўчай навукі на Беларусі ў пачатку ХVІІ ст. з’явілася “Грамматика славенския правилное синтагма” Мілеція Сматрыцкага, выдадзеная ў 1619 годзе ў Еўі каля Вільні. Больш за стагоддзе “Граматыка...” М. Сматрыцкага была асноўным падручнікам, па якім у школах Беларусі, Маскоўскай Русі і Украіны вывучалі царкоўнаславянскую мову. Асноўнае прызначэнне “Граматыкі...” М. Сматрыцкі бачыў у тым, каб навучыць правільна чытаць і разумець царкоўнаславянскія тэксты, а таксама пісаць. У склад “граматыкі” ўваходзілі наступныя часткі: арфаграфія, этымалогія (навука пра часціны мовы), прасодыя (вучэнне пра віды націску і абазначэнне яго на пісьме), тэорыя вершаскладання і сінтаксіс.

Пад арфаграфіяй М. Сматрыцкі разумеў не толькі правілы перадачы слоў на пісьме, але і правільнае вымаўленне, пастаноўку знакаў прыпынку.Усе гукі ён падзяліў на галосныя і зычныя. Сярод галосных ён адрозніваў галосныя поўнага ўтварэння і рэдукаваныя (ь, ъ), якія не абазначалі гука, а ўжываліся для абазначэння цвёрдасці або мяккасці зычных. Зычныя М. Сматрыцкі падзяліў на “полгласна” (вымаўляюцца з удзелам голасу) і “безгласна” (вымаўляюцці без удзелу голасу). Гэты падзел намеціў сучаснае размежаванне звонкіх і глухіх зычных.

М. Сматрыцкі быў першаадкрывальнікам і вынаходцам многіх лінгвістычных тэрмінаў. Ён упершыню ўжыў паняцці ‘зборныя назоўнікі‘, ‘месны (сказательный) склон‘, упершыню вылучыў новую часціну мовы – выклічнік – і даў яе апісаннне. Даў характарыстыку дзеепрыслоўю як форме дзеяслова. Усяго ён вылучыў восем часцін мовы, якія падзяліў на скланяльныя (імя, дзеяслоў, займеннік, дзеепрыметнік) і нескланяльныя (прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, выклічнік).

М. Сматрыцкі падзяліў усе склоны на прамыя і ўскосныя, адзначыў, што прыметнікі могуць мець поўную і кароткую формы і падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Адным з першых М. Сматрыцкі пачаў распрацоўваць пытанні стылістычнага сінтаксісу, даў падрабязнае апісанне разнастайных стылістычных фігур. Невялікі раздзел “Граматыкі...” прысвечаны тэорыі вершаскладання, дзе выкладзены парады тым, хто хоча пісаць вершы, апісаны найбольш ужывальныя стопы і вершаваныя памеры (метры).

Істотнай часткай “Граматыкі...” з’яўляецца вучэнне аб сінтаксісе. Аўтар выклаў правілы спалучэння прыметніка з назоўнікам, дзеясловам і імем у родным склоне, дзеяслова з імем ў давальным склоне.

“Граматыка...” М. Сматрыцкага аказалася сур’ёзнай навуковай працай. Доўгі час ёй не было роўных у славянскім свеце.

Асобнае месца сярод філалагічных дапаможнікаў старажытнай пары займае  “Граматыка словенская”  Івана (Иоанна) Ужэвіча. “Граматыка...” І. Ужэвіча ў наш час вядома ў дзвюх рукапісных рэдакцыях 1643 і 1645 гг. Першая з іх захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы ў Парыжы, другая – у бібліятэцы г. Араса на поўначы Францыі. Аналіз складу “Граматыкі...” сённяшнімі даследчыкамі паказвае, што І.Ужэвіч адлюстраваў і апісаў стан сучаснай яму беларускай літаратурнай мовы, надзвычай дакладна зафіксаваўшы лексічныя, фанетычныя, словаўтваральныя і марфолага-сінтаксічныя змены, якія адбываліся ў ёй да ХVІІ ст.

“Граматыка...” напісана на лацінскай мове, якая ў той час шырока выкарыстоўвалася ў Еўропе, а ілюстрацыйны матэрыял і парадыгмы пададзены кірыліцай. “Граматыка...” была арыентавана перш за ўсё на заходнееўрапейскага чытача, які цікавіўся мовай сваіх суседзяў з Усходняй Еўропы. Сваёй “Граматыкай...” І. Ужэвіч хацеў пазнаёміць замежнага чытачы са сваёй Радзімай, яе багатай і дасканалай мовай.

“Граматыка...” І. Ужэвіча ўяўляе сабой першы ва ўсходнеславянскай традыцыі вопыт апісання не царкоўнаславянскай мовы, а літаратурна-пісьмовай мовы, якой карысталіся ў ВКЛ у ХVІ – ХVІІ стст. і якая ў аднолькавай ступені з’яўляецца спадчынай беларусаў і ўкраінцаў.

“Граматыка словенская” І. Ужэвіча складаецца з трох частак: фанетыка-арфаграфічнай, марфалагічнай і сінтаксічнай. Пры разглядзе гукаў і літар (гэтыя паняцці яшчэ не размяжоўваліся) вылучаліся 43 літары, з іх 24 зычныя, астатнія – галосныя.

І. Ужэвічам шырока перададзены разнастайныя асіміляцыйна-дысіміляцыйныя працэсы. Да спецыфічных беларускіх рыс, адлюстраваных у “Граматыцы...”, належаць напісанне прыстаўной і (ірце), спалучэння зн замест здн і інш. Пры афармленні форм роднага склону неадушаўлёных абстрактных назоўнікаў мужчынскага роду І.Ужэвіч прапанаваў канчатак -у- (кошту, розуму). З іншых асаблівасцей можна адзначыць ужыванне словаформ з канчаткамі –амі (-ямі) для творнага, -ахъ (-яхъ) для меснага склону назоўнікаў множнага ліку (каменями, въ соболяхъ). Характэрнымі для беларускай мовы марфалагічнымі паказчыкамі вызначалася і сістэма прыметніка, напрыклад, канчаткам -ого для прыметнікаў мужчынскага роду і –ое для жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку (вдячного, святое); суфіксамі –ш-, -ейш-, прэфіксам най- для ўтварэння форм ступеней параўнання (смачнейший, найсмачнейший).

Па сутнасці ўпершыню І. Ужэвіч даў трохчленную класіфікацыю часавых форм дзеяслова (цяперашні, будучы, прошлы), што адпавядала рэальнаму стану мовы.

У граматычна-правапіснай сістэме І.Ужэвіч адлюстраваў працэс станаўлення марфалагічных норм старабеларускай мовы. Ён засяродзіў увагу на апісанні сінтаксічных асаблівасцей народнай мовы.

На жаль, “Граматыка словенская” не была надрукавана і не змагла адыграць належнай ролі ў распрацоўцы мовы тагачаснай свецкай літаратуры.

Такім чынам, буквары, граматыкі і іншыя вучэбныя дапаможнікі засведчылі высокі ўзровень мовазнаўчай думкі на Беларусі ў старажытныя часы. Аб’ектам іх распрацовак была ў асноўным царкоўнаславянская мова. Уласна беларуская мова стала аб’ектам вывучэння значна пазней. Аднак традыцыі старажытнага ўсходнеславянскага мовазнаўства адыгралі станоўчую ролю ў яе распрацоўцы.

Мужны і таленавіты абаронца інтарэсаў працоўных, выдатны арганізатар мас, вучоны-патрыёт, чалавек высокай культуры і абаяльнасці — такім быў слаўны сын беларускага народа Браніслаў Тарашкевіч, такім застаўся ён у памяці пакалення рэвалюцыйных барацьбітоў 20—30-х гадоў.

Мэта работы: паказаць асаблівасці жыццевага і творчага шляху Б. Тарашкевіча – вялікага беларускага мовазнаўца, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча.

Задачы:

  •  акрэсліць аноўныя вехі жыцця Б. Тарашкевіча – беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўца, мовазнаўца і перакладчыка;
  •  асэнсаваць правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы, прапанаваныя Б. Тарашкевічам.

У дваццаць шэсць год ён — аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ»; у трыццаць — кіраўнік парламенцкага беларускага прадстаўніцтва, пасланага рабочымі і сялянамі Заходняй Беларусі на сейм Рэчы Паспалітай для абароны ix кроўных інтарэсаў; у трыццаць тры гады — старшыня стотысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады; у трыццаць шэсць — акадэмік Акадэміі навук БССР і ў канцы жыцця — актыўны ўдзельнік міжнароднага камуністычнага руху.  Такія асноўныя этапы гэтага светлага палымянага жыцця, да канца адданага барацьбе за сацыяльнае і палітычнае вызваленне свайго народа, узбагачэнню яго культуры і навукі, змаганню за лепшую будучыню працоўных ва ўсім свеце.

Нарадзіўся 20 студзеня 1892 года на Виленшчыне. Хутка ўсе заўважылі ў хлопца моцную цягу да навукі і добрыя здольнасці. Настаўнік, суседзі Тарашкевічаў і дзед па матчынай лініі Чарняўскі ўгаварвалі бацькоў не пакідаць сына на гаспадарцы, а аддаць яго далей вучыцца. Восенню 1906 г., паспяхова здаўшы ўступныя экзамены, чатыр-наццацігадовы Браніслаў стаў вучнем трэцяга класа Другой віленскай гімназіі.

З юначай упартасцю Тарашкевіч браўся за навуку, пазнаваў гісторыю, літаратуру, вывучаў мовы. Хутка за выдатныя поспехі Тарашкевіча вызвалілі ад платы за навучанне. У 4-м класе гімназіі Тарас ужо меў некалькі вучняў-падрыхтоўнікаў, a ў 5-м цалкам зарабляў на сябе ўрокамі. У хлопца відавочна расла, пераходзячы ў страсць, цяга да кнігі...

Калі ў жніўні 1911 г. пасля паспяховага заканчэння віленскай гімназіі Тарашкевіч адправіўся ў Пецярбург, то меў перад сабою канкрэтную грамадзянскую задачу. Ён паступаў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, каб працаваць над мовай свайго народа. У першы ж год навучання Браніслава Тарашкевіча ва універсітэце  ўзнік «Беларускі навукова-літаратурны гурток». Браніслаў Тарашкевіч з самага пачатку актыўна ўключыўся ўработу гуртка. За кароткі час ён выступіў з трыма дакладамі. Першы  з ix адносіўся да гісторыі развіцця грамадскай думкі ў Беларусі. Два другія мелі лінгвістычна-літаратуразнаўчы змест. Тарашкевіч дакладваў членам гуртка аб фанетычнай транскрыпцыі беларускіх твораў іаб рукапісным альбоме Вярыгі-Дарэўскага як цікавым помніку культурна-грамадскага развіцця Беларусі ў 50-х гадах XIX ст.

Вясной 1916 г. Тарашкевіч ужо рыхтаваўся да выпускных экзаменаў. Яго здольнасці да навукова-даследчай працы высока ацаніў А. Шахматаў. Пасля заканчэння універсітэта Тарашкевіч застаецца пры кафедры рускай мовы і літаратуры.

З 1918 г. загадваў культурна-асветнiцкiм адзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1919 г. выкладаў Беларускую i грэчаскую мовы ў Мiнскiм педiнстытуце, у 1920 г. - загадваў беларускiм сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Лiтвы, у 1921 - 22 г. працаваў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii i быў адным з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. За абарону правоў беларускага насельнiцтва i палiтчную дзейнасць у студзенi 1927 г. арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэтытацыi яго выпусцiлi на волю, але праз год зноў арыштавалi i ў лiстападзе 1932 г. асудзiлi на 8 гадоў катаржнай турмы. У вераснi 1933 г. быў абменены на савецкага палiтвязня i жыў Маскве, працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуцце загадчыкам адзела Польшчы i Прыбалтыкi. У маi 1937 г. арыштаваны i па беспадстаўным абвiнавачаннi ў шпiёнскай дзейнасцi на карысць Польшчы 29 лiстапада 1938 г. расстраляны.

«Беларуская граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча – праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове. 

Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi,  –  усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай.  Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць.

Граматыка Тарашкевіча складалася з пяці невялікіх раздзелаў і была прыстасавана перш за ўсё да практычнага карыстання ў школе.

Першы раздзел «Беларускай граматыкі» носіць назву «Гукі». У ім разгледжаны ўсе асноўныя фанетычныя з'явы беларускай мовы. Прыклады даюцца выразныя, запамінальныя, ад якіх так і вее водарам народнага слова, словазвароту. Для практыковак узяты тэксты з самай блізкай дзіцячаму ўспрыняццю лексікі. Напрыклад, для хатняй працы даюцца тэкст «Калыханкі», верш Якуба Коласа «Вясковыя дзеці» і г. д.

У раздзеле «Часціны мовы» коратка апісаны ўсе катэгорыі назоўніка, прыметніка, лічэбніка, дзеяслова, упарадкаваны склонавыя і родавыя канчаткі.

Трэці раздзел прысвечаны марфалогіі слова, чацвёрты — сказу, асноўным момантам структуры мовы і пяты — правапісу. У правапісе Тарашкевіча былі правільна акрэслены асноўныя фанетыка-граматычныя нормы: аканне і яканне, напісанне звонкіх зычных перад глухімі, глухіх перад звонкімі і г. д. Засталося толькі да канца не аформленым напісанне іншамоўных слоў у беларускай мове. Тарашкевіч тут пайшоў у двух напрамках. Ён увесь чужаслоў падзяліў на даўно запазычаныя, якія арганічна ўліліся ў нашу мову, і на нядаўна запазычаныя. На першыя ён пашырыў

адну ca спецыфічных рыс беларускай мовы — «вялікае аканне» (Б. Тарашкевіч), а таксама не менш характэрнае дзеканне і цеканне. Другую групу слоў пакінуў у тым выглядзе, у якім яны ўжываліся ў мове-мацеры.

У 1918 г. «Беларуская граматыка» Браніслава Тарашкевіча ўбачыла

свет і адразу атрымала шырокае грамадскае прызнанне. Правапіс Тарашкевіча без афіцыйнага зацверджання стаў агульнапрызнанай нормай у газетнай, вучэбна-педагагічнай і ўсёй культурна-грамадскай практыцы Беларусі.

З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

18739. Теоретический аспект девиантного поведения молодежи 22.74 KB
  Теоретический аспект девиантного поведения молодежи. Сущность понятия девиация соотношение понятий нормадевиация основные формы девиантного поведения. Социальные нормы и социальный контроль. Гендерный аспект девиантного поведения. Сущность понятия девиаци
18740. Специфика социально-политического поведения молодежи и ее причины 23.05 KB
  Специфика социальнополитического поведения молодежи и ее причины. Молодёжь социальнодемографическая группа выделяемая на основе совокупности возрастных характеристик особенностей социального положения и обусловленных тем и другим социальнопсихологических сво...
18741. Формирование здорового образа жизни современной молодежи 26.35 KB
  Формирование здорового образа жизни современной молодежи. Понятие здоровье и здоровый образ жизни. Здоровый образ жизни совокупность духовных ценностей и реальных видов форм и благоприятных для здоровья эффектов деятельности по обеспечению оптимального удов
18742. Специфика деятельности специалиста по работе с молодежью в условиях детского оздоровительного лагеря 27.16 KB
  Специфика деятельности специалиста по работе с молодежью в условиях детского оздоровительного лагеря. Условия и порядок принятия на работу педагогических работников. Функции вожатого и воспитателя. Права обязанности и ответственность вожатого ребенка. Логика смены. ...
18743. Особенности работы с временным детским и молодежным коллективами 30.93 KB
  Особенности работы с временным детским и молодежным коллективами. Понятие временного коллектива. Особенности развития временного коллектива. Учет социальнопсихологических и гендерных особенностей детей и молодежи. Формы отрядных дел. Корпоративная культура малой гр...
18744. Организация и координация развития добровольческого (волонтерского) движения 25.71 KB
  Организация и координация развития добровольческого волонтерского движения. Нормативноправовая база регулирующая деятельность волонтерского движения. Волонтёрская деятельность это широкий круг деятельности включая традиционные формы взаимопомощи и самопом...
18745. Особенности занятости и трудоустройства молодежи 24.74 KB
  Особенности занятости и трудоустройства молодежи. Определение понятий занятость и трудоустройство. Роли на рынке труда. Виды занятости молодежи. Активные формы работы с выпускниками учебных заведений по вопросам занятости и трудоустройства. Определение понятия...
18746. Планирование и развитие карьеры молодого человека 25.09 KB
  Планирование и развитие карьеры молодого человека. Определение понятия карьера. Карьера – успешное продвижение вперед в той или иной области деятельности. В широком понимании карьера – это профессиональный прогресс профессиональный рост этапы продвижения служа
18747. Профессиональная ориентация молодёжи 26.18 KB
  Профессиональная ориентация молодёжи. Теоретические аспекты профессионального самоопределения молодежи. Проблема профессионального самоопределения стояла перед молодёжью всегда а сегодня она особенно актуальна так как быстро изменяющиеся условия рынка труда веду...