82693

Абагульняючы ўрок-гульня па беларускай літаратуры ў 6 класе

Конспект урока

Педагогика и дидактика

Настаўнік. На працягу першай і другой чвэрці вы, дарагія сябры, пазнаёміліся з цікавымі творамі на розныя тэмы. Спадзяюся, што яны пакінулі ў вашых сэрцах незабыўны след, што вам запомнілася вобразнасць мастацкага слова і вы не засталіся абыякавымі да лёсу літаратурных герояў.

Беларуский

2015-03-01

52.5 KB

9 чел.

Абагульняючы ўрок-гульня па беларускай літаратуры ў 6 класе.

Мэты: - паўтарыць і замацаваць вывучаны матэрыял па раздзелах “Мой род.

              Родная зямля. Народ”, “Фальклор і літаратура”, “Біблія”, “Мастацкае     

              слова: вобразнасць, выразнасць, хараство”,  “Літаратура як чалавека-   

              знаўства”;

  •  развіваць назіральнасць, памяць, інтэлектуальныя здольнасці вучняў;
  •  абуджаць цікавасць да прадмета.

Эпіграф:      Кнігі, кнігі!

                    Мой клопат, пакута мая!

                    З вамі мне і лягчэй

                    І цяжэй удвая.

                    І я верую:

                    Той, у чыё сэрца ўвайшло

                    Хоць адзіным праменьчыкам

                    Ваша святло,

                    Каму ўліўся

                    Хоць кропелькай

                    Ваш неспакой,

                    Той не здрадзіць

                    Вялікаснай мары людской!

                                           Ніл Гілевіч

     

                                     Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2.  Паведамленне тэмы і мэт урока.

Настаўнік. На працягу першай і другой чвэрці вы, дарагія сябры, пазнаёміліся з цікавымі творамі на розныя тэмы. Спадзяюся, што яны пакінулі ў вашых сэрцах незабыўны след, што вам запомнілася вобразнасць мастацкага слова і вы не засталіся абыякавымі да лёсу літаратурных герояў. Давайце праверым, наколькі вы былі ўважлівымі, назіральнымі і ўдумлівымі ў час чытання.

  Запрашаю прыняць удзел у літаратурнай гульні. Жадаю поспехаў!

3.  Правядзенне гульні.

         1 конкурс. “Ці памятаеце вы?”

Каманды адказваюць па чарзе на пытанні. За правільны адказ на кожнае пытанне налічваецца 1 бал.

            Пытанні першай камандзе

1.Народныя паданні пра паходжанне свету, жыцця прыроды і чалавека. (Міфы ).

2.Бог урадлівасці і кахання - … (Ярыла).

3.Гэты твор пачынаецца так: “ Ігнат ляжаў на печы і думаў аб сваёй паганай долі”. ( “Прывід” Вацлава Ластоўскага)

4 На якое свята спяваюць песню:

Паварочвайся, каза,

На капыцікі,

На срэбныя,

На крутыя. (Каляды.)

5.Верш “Жураўлі на Палессе ляцяць” напісаў…(Алесь Ставер.)

6.Беларускі першадрукар і асветнік - …(Францыск Скарына)

7. “Цар Ірад” – гэта верш, апавяданне ці п’еса? (П’еса).

8. Якая пара года апісваецца ў пачатку аповесці “Насцечка?” (Восень).

9.Якім словам заканчваецца першы сказ у апавяданні Івана Грамовіча: “Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта…”  (Воблакі.)

10. Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч – героі апавядання…  (Сябры” Алены Васілевіч).

                               Пытанні другой камандзе

1.Старэйшы сын Сварога, бог грому і маланак… (Пярун).

2.Каго чараўнік перавярнуў у ваўка, пасля чаго той шмат гадоў пакутаваў, блукаючы па лясах? (Марка з апавяданя Яна Баршчэўскага “Ваўкалак”.)

3.Якая гэта песня? Калі яна спяваецца?

А ў суботу проці нядзелі

Заснула Ганначка над кудзеляй… (Вясельная.)

4.Стражытны пісьмовы помнік, дзе сабраны разнастайныя творы, у складанні якіх на працягу амаль паўтары тысячы гадоў прымалі ўдзел каля сарака аўтараў. (Біблія.)

5.Начныя свяцілы, якія стварыў Бог… (Зоркі.)

6. Якому персанажу належаць наступныя словы? Да каго ён звяртаецца?

Чуў я, што ў маім царстве

Новы цар нарадзіўся.

Хуценька збірайся,

У Батлеем выпраўляйся.  (Цар Ірад да Воіна).

7.  “Спелы бор” Анатоля Вялюгіна – гэта апавяданне, верш ці аповесць? (Верш).

8. Якую адзнаку па кантрольнай рабоце атрымаў Лёня Саўчанка з апавядання А.Васілевіч “Сябры”? (Пяцёрку.)

9. Апавяданне “Шчасце” напісаў… (Янка Маўр.)

10. Валодзька і Хведзька – героі апавядання… (“Здарэнне” Івана Мележа.)

                  2 конкурс. “Ізноў я рады іх пабачыць!”  

За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал.

                           Партрэтная галерэя

             Пазнайце па партрэце дзейных асоб.

1. Сівенькі дзядок, у белай кашулі, падпяразанай дзягай ці лыкам, з доўгімі валасамі, доўгай сівой барадоў. (Дамавік).

2.Стары з доўгай барадоў, доўгімі валасамі на галаве ў форме кліна, гладкай бліскучай скурай. Усё цела пакрыта ці то валасамі, ці то водарасцямі… (Вадзянік).

3. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстрыжаная бародка і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. ( Закрэўскі, дзед Насцечкі. Аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”.)

4.Ён быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць. Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. (Серж з аповесці “Насцечка”.)

                     “Піша, як гаворыць, а гаворыць, як піша”

 Чуеце галасы? Паспрабуйце адгадаць, каму яны належаць.

1. Былі часы, калі і я быў вясёлы, аніводзін кірмаш, аніводная забава не абыходзіліся без мяне. (Марка з апавядання “Ваўкалак” Яна Баршчэўскага).

2.Не ведае, бедны, як назваць сябе… Абывацель не ведае племені і роду свайго, не ведае назвы зямлі роднай, якая ўзрасціла яго, у якой зложаны косці бацькоў і дзядоў. ( Багіня  з твора “Прывід” Вацлава Ластоўскага.)

3. Аць-два, аць-два, стой!

Цару, мой цару, любы гаспадару,

Па тваім загадзе з’явіўся.

        (Воін з п’есы “Цар Ірад”.)

4.Эй, вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада мной нейкія пачвары і больш нічога. (Серж з аповесці Кузьмы Чорнага “ Насцечка”.)

5. Ты не прывыкаеш працаваць, а думаеш, што ты больш і лепш за ўсіх ведаеш. Ты няправільна зрабіў, а Насця правільна. (Настаўніца. Аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”.)

6.Цікава выходзіць; хто спісваў, у таго пяцёрка, а хто сам рашаў… (Грышка Міхневіч. Апавяданне Алены Васілевіч “Сябры”.)

                         “ Збіральная” паўза.

         За правільны адказ налічваецца 5 балаў.

Калі вы збераце ў адзіны сказ гэтыя словы, то будзеце ведаць, пра што гаворыць нам пісьменнік Уладзімір Ліпскі. (Словы напісаны на картках.)

Адказ.  Хай кожнае чалавечае Я стане вобразам Дабрыні, Розуму і Любові. Тады і Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця. Тады і мы станем людзьмі. І захочацца нам адзін аднаго называць родзічам.

              3 конкурс. “Гарэзлівыя літары ў прыказках”.

За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал.

Знайдзіце гарэзлівыя літары, якія сталі не на сваё месца.

1. Вада сябра лепшая за варожы лёд. (Мёд.)

2. Зорнае белым не стане. (Чорнае.)

3. Чыя праўда, таго і сала. (Сіла.)

4. Кожны жук хоча паказаць свае ногі. (Рогі.)

5. Шыць – радзіме служыць. ( Жыць.)

6. Не чакай ролю, а здабудзь волю. (Долю.)

                  4 конкурс. “Знаёмыя  радкі”.

За правільны адказ налічваецца 5 балаў.

Запісаны першыя літары верша, які вы вучылі на памяць. Вам трэба па першых літарах успомніць пачатак верша.

К ___ л________Б_______н_______м_______,

Т___ў р_______к__________п_______.

Р________ц_______, ч______з в_______

Ж_____н_____П____л_________.

Адказ. Каб любіць Беларусь нашу мілую,

           Трэба ў розных краях пабываць.

           Разумею цяпер, чаму з выраю

          Жураўлі на Палессе ляцяць.

  Хто аўтар гэтага твора? Хто паклаў яго на музыку? (Алесь Ставер. “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Музыку напісаў кампазітар Ігар Лучанок.)

  За правільны адказ дадаткова налічваецца 2 балы.

                      5 конкурс. “Словы, словы, словы…”

За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал.

Чытаючы вершы, апавяданні, аповесці, вы сустрэлі шмат незразумелых слоў. Вам неабходна растлумачыць значэнні слоў, якія напісаны на картках. У вас ёсць падказка: на лістах напісаны значэнні слоў, толькі ляжаць яны не па парадку. Хто назаве значэнне слова без падказкі, таму дадаецца 1 бал.

 Вышмальцаваны – надта запэцканы, брудны.

Муражок (мурог) – густая сакавітая трава.

Грэбля – насціл з бярвення або галля для праезду па гразкім месцы.

Кавенька – палка з загнутым верхнім канцом, на якую абапіраюцца пры хадзе.

Копань – выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадоў, сажалка.

Каснік – вузкая палоска, істужка.

Сабор – галоўны храм, вялікая царква.

Дыямент – алмаз, брыльянт.

Псалом – песня рэлігійнага зместу.

Каўчэг – судна, карабель.

Талака – гурт людзей, калектыўная дапамога ў працы.

Засень – месца, закрытае ад прамянёў сонца.

                       Пейзажная паўза.

За выкананае заданне налічваецца 5 балаў.

Камандам прапануецца згадаць і намаляваць дрэвы, якія называюцца ў наступных творах.

1. Якія дрэвы з твора “падаюць сняжынкі…” “расчасалі… шоўкавыя косы і ўранілі долу снегавы вянок”?  (Вішні)

2. З якога дрэва ў апавяданні “Сябры” ўпаў Лёня  летам і зламаў нагу?  (З грушы).

 

                   6 конкурс.    “Суфлёр”

За выкананае заданне налічваецца 5 балаў.

Вы ведаеце, што суфлёр – гэта тэатральны работнік, які падказвае акцёрам словы ролі ў час спектакля. Вам прапануецца абыграць эпізод з пэнага твора і выканаць сцэнку з дапамогай суфлёра, інакш кажучы, падказка. (Кожная каманда падбірае фрагмент для сцэнкі паводле прачытаных твораў.)

 

4. Падвядзенне вынікаў. Слова журы.

5. Рэфлексія.

Настаўнік. Ці спадабалася вам такая форма правядзення ўрока? Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі. Магчыма, хто-небудзь хацеў бы выказаць свае прапановы?  

                           


 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

85249. Разработка гравийно-песчаного карьера. Тяговый и эксплуатационный расчет дорожно-строительной машины (бульдозер марки ДЗ-35С) 371.22 KB
  Определение зернового состава грунта их пригодности для использования в дорожно-конструктивных дорогах Зерновым составом грунта называют относительное содержание частиц различной крупности выраженное в процентах от массы грунта в воздушно-сухом состоянии.
85250. Екологізація промисловості 442.5 KB
  Дуже важливою екологічною проблемою, пов’язаною з розвитком промисловості, є проблема звалищ. Звалища навколо великих міст щорічно поглинають в середньому 1500 га землі, яка стає небезпечним джерелом отруєння довкілля.
85251. Оборудование швейного производства и основы проектирования оборудования 1.44 MB
  Целью курсовой работы является технологически обоснованный выбор оборудования для проектируемого изделия. В курсовой работе с учётом свойств материала выбраны оптимальные режимы обработки, тип оборудования для ниточного соединения, влажно- тепловой обработки и дублирования.
85253. ЭСН и ЭО насосной станции 886.82 KB
  Современный электроэнергетический комплекс России включает почти 600 электростанций единичной мощностью свыше 5 МВт. Общая установленная мощность электростанций России составляет 220 тыс. МВт. Установленная мощность парка действующих электростанций по типам генерации имеет следующую структуру...
85254. Шасси самолета ЯК-42 999.13 KB
  Самолет снабжен трехстоечным убирающимся в полете шасси, главные из которых навешены на силовых элементах крыла, имеют четырехколесные тележки и убираются к оси фюзеляжа. Передняя опора навешена в носовой части, имеет два управляемых при передвижении по аэродрому колеса и убирается против потока в фюзеляж.
85255. Поняття «конкурентоспроможність товарів» та її складові 23.28 KB
  Імідж товару Управління конкурентоспроможністю продукції Заходи щодо підтримання та підвищення конкурентоспроможності товарів. Позитивний імідж є важливим фактором успішної діяльності в різних сферах підприємництва і найчастіше досягається високою якістю продукції сталістю фінансового стану фірми...
85257. Имущественное право в Древнем Риме 127 KB
  Изложенный материал позволяет получить систематизированное знание о вещном праве и праве собственности в Древнем Риме, их основных институтах, раскрывает их взаимосвязь с современным российским гражданским правом, способствовует формированию у студентов творческого профессионального юридического...