82934

ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК - 2014

Курсовая

Культурология и искусствоведение

Абагульненне вопыту арганізацыі і правядзенне сучаснага старажытнага фестывалю дазволіць знайсці новыя арыгінальныя метады і прыёмы, элементы новых канцэпцый правядзення фестываляў і асобных яго мерапрыемстваў. Такім чынам, вывучэнне гісторыі, разпрацоўка рэжысёрскага праэкта і правядзенне фестывалю...

Беларуский

2016-07-29

78.48 KB

0 чел.

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў»

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят

ФЕСТЫВАЛЬ

“ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК -2014”

Курсавая работа

па дысцыпліне “Рэжысура свят”

Распрацавала

студэнтка 514 групы

Ланеўская Марта Генадзеўна

Навуковы кіраўнік –

кандыдат культуралогіі,

дацэнт кафедры

рэжысуры абрадаў і свят

Гуцько Вольга Леанідаўна

Мінск, 2014

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………….......2

Раздзел І. ФЕСТЫВАЛЬНЫ РУХ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі……………  8

1.2 Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь …...13

1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні………… 15

1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак” ……………………………………….20

Раздзел ІІ. Рэжысёрскі праект свята

2.1 Творчая заява на правядзення…………………………………….23

2.2 Задума і яе кампаненты…………………………………………...26

2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка……………………………..28

Заключэнне………………………………………………………………...31

Бібіліяграфічны спіс………………………………………………………34

Дадаткі

Дадатак А …………………………….………………………………...83

Дадатак Б ………………………………………………….……………94

 Дадатак В ……………………………………………………………...104

УВОДЗІНЫ

Актуальнасць i сацыяльная значнасць работы

У апошні час мы ўсё часцей звяртаемся да нашай мінуўшчыны. Яна вабіць сваёй таямнічасцю, асаблівасцямі звычаяў таго часу, а каларытныя фігуры нашых продкаў выклікаюць непадробную цікавасць і шчырую павагу. Гальшаншчына – зямля, якая ўжо шмат стагоддзяў вабіць сваёй гістарычнай спадчынай. Яна прыцягвае душы людзей сваёй таямнічасцю, чароўнай атмасферай быліннасці і цудоўнымі паданнямі. Гэта ўнікальны куток не толькі Ашмяншчыны, але і ўсяго нашага беларускага краю. Менавіта тут захаваліся руіны Гальшанскага замка, які архітэктары называлі “каменнай кветкай”, верагодна, за багатае ўбранне. Гэты ж замак зрабіў знакамітым на ўвесь свет Уладзімір Караткевіч у сваім рамане “Чорны замак Альшанскі”.
Легенды пра Гальшанскі замак вядомы ва ўсіх кутках Беларусі. Адны з іх распавядаюць, што пад замкам знаходзілася мноства розных хадоў, скляпоў, падземных калодзежаў. Другія сцвярджаюць, быццам падземны ход з замка вёў у суседскі Крэўскі замак, і быў такой велічыны, што браты Сапегі маглі катацца там у карэце, запрэжанай тройкай коней. Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў ясныя месячныя ночы на разбураных галерэях замка ходзяць цені закаханых Грэміслава Валюжыніча і Ганны Гардзіславы Гальшанскай, замураваных у падзямеллі мсцівым магнатам, таямнічыя зашыфраваныя надпісы ўказваюць на схаваныя ў зямлі клады. Амаль як паданне, стаў расказ пра камандзіра эскадрона чырвонай арміі. Мясцовыя актывісты правялі камандзіра, які шукаў месца для начлега, да нядаўна пакінутага гаспадарамі замка. Аглядзеўшыся вакол, камандзір развярнуў эскадрон і павеў яго начаваць у чыстае поле. А потым растлумачыў: "Не мог я дазволіць спаскудзіць такую прыгажосць". 
 Усе мы ў дзяцінстве захапляліся раманам Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Многія лічаць, што прататыпам "Чорнага замка Альшанскага" з'яўляецца Гальшанскі замак, а гісторыя рода князёў Гальшанскіх лягла ў аснову сюжэта знакамітага рамана. Але, як пісаў гальшанцам сам У.Караткевіч, "не трэба шукаць у рамане простага фотаздымка з Гальшан". 

Сёння, гледзячы на разваліны замка, цяжка паверыць, што сучаснікі лічылі гэты замак прыгажэйшым у Літве.

Абагульненне вопыту арганізацыі і правядзенне сучаснага старажытнага фестывалю дазволіць знайсці новыя арыгінальныя метады і прыёмы, элементы новых канцэпцый правядзення фестываляў і асобных яго мерапрыемстваў. Такім чынам, вывучэнне гісторыі, разпрацоўка рэжысёрскага праэкта  і правядзенне фестывалю старажытнай культуры “Гальшанскі замак” з’яўляецца актуальным і сацыяльна-значным.

Аб’ект даследавання – фестывальны рух на Беларусі.

Прадмет даследавання – развіццё фестываляў сярэднявечнай культуры Беларусі.

Мэта і задачы работы

Мэта работы –  вывучэнне гісторыі свайго краю  і захаванне яе  для продкаў, вызначэнне перспектывы  развіцця фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, паглыбленне ўплыву гістарычнай спадчыны на развіцце святочнай культуры  Беларусі.

Дзеля дасягнення пастаўленай мэты работы неабходна выканаць шэраг навуковых задач:

  1.  Разглядзець паходжанее фестываля, гінезіс свята і яго роль у духоўнай культуры грамадства.
  2.  Разглядзець гісторыю развіцця сярэднявечных фестываляў на тэрыторыі Беларусі.
  3.  Разгледзець гісторыю жыцця замка: гістарычныя факты і паданні
  4.  Прааналiзаваць гістарычныя звесткі аб развіцці рэгіянальнага фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”.
  5.  Распрацаваць рэжысёрскі праэкт правядзення сярэднявечнага фестывалю.
  6.  Прааналізаваць на аснове ўласных назіранняў ступень захаванасці старажытных традыцый.
  7.  Прапанаваць метадычныя парады па арганізацыі і правядзенню фестываляў сярэднявечнай культуры;
  8.  Далучыць розныя сацыяльныя слаі беларускага грамадства да гістарычнай спадчыны.

      Мэта  курсавой работы: вызначыць перспектывы  развіцця фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, захаваць гісторыка-культурную спадчыну і спрыяць яе развіццю.

   Метадологія і метады даследавання

Прадстаўленае даследаванне мае практыка-арыентаваны падыход, які скіраваны на дасягненне высокага ўзроўня правядзення і арганізацыі фестывальных мерапрыемстваў.

Сістэмны падыход стаў асновай вывучэння тэарэтыка-метадалагічнай сутнасці фестывальнага руху ў гістарычнай рэтраспектыве. Мы ўлічвалі ў даследаванні прынцып ўзыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага, прынцып аб’ектыўнасці, прынцып адзінства лагічнага і гістарычнага. Для вывучэння гісторыі правядзення фестывальнага руху на Беларусі выкарыстоўваліся навуковыя метады тэарэтычнага ўзроўню (фармалізацыя, гіпатэтыка-дэдуктыўны, гістарычны і лагічны і інш.). Для вызначэння асаблівасцей правядзення, традыцый і іннавацый у правядзенні фестываляў, вызначэння перспектыў выкарыстання і метадычных парад для арганізатараў фестывальных мерапрыемстваў былі прыменены агульналагічныя метады даследавання (аналіз і сінтэз, абстагіраванне і абагульненне), акрамя таго – навуковыя метады – назіранне, параўнанне. Пры напісанні другога раздзела, у якім разглядаецца рэжысёрскі праект фестывалю, былі актуальныя для выкарыстання навуковыя метады тэарэтычнага ўзроўню – абстрагіраванне, ідэалізацыя, аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, аксіяматыка і абагульненне.

                                                    

Аналіз літаратуры: 

Для дасягнення мэты і выканання пастаўленых задач дыпломнай работы быў прааналізаваны шэраг навуковай, навукова-метадычнай літаратуры. Неабходна назваць імёны самых вядомых даследчыкаў, якія унеслі значны ўклад у тэорыю і практыку арганізацыі фестывальнага руху ў Беларусі і за яе межамі. Практычнай часткай ўвасабленне займаюцца рэжысёры П.А. Гуд, А.Я. Камінскі, А.Г. Фядотаў, Н.А. Міцкевіч, Н.В. Осіпава і інш.

У манаграфіі Ю.М. Чарняк “Рэжысура свят і відовішч” выдзелены асноўныя аспекты рэжысуры святаў. Разгледжана многафункцыянальнасць традыцыйнага свята.

У.М. Сысоў у кнізе “З крыніц спрадвечных”  выдзяляе паняцці “традыцыя”, “традыцыйнае свята”, робіць акцэнт на храналогію розных культурных пластоў і эпох.

В.К. Бандарчык у грунтоўнай працы “Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі” выдзяляе масавыя формы грамадскай актыўнасці, культунай дзейнасці і адпачынку; адлюстроўвае стан беларускай духоўнай культуры; апісвае перспектывы далейшага развіцця нацыянальнай культуры і грамадскага быту.

Для вывучэння тэарэтыка-метадалагічнай асновы феномена фестывальнага руху мае значны ўплыў аўтарэферат Е.І. Рэзнікавай “Фестываль мастацтваў як сінтэтычная мастацкая прастора”, дзе вызначаецца тыпалогія фестываляў мастацтваў па відах мастацтва, па храналагічным прынцыпе, па маштабу тэрыторыі, па складу удзельнікаў і г.д.

Л.П. Сівурава ў сваіх артыкулах ўздымае праблему сацыяльна-педагагічнага патэнцыяла фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці, разглядае тэхналогію фестывальнай дзейнасці ў галіне мастацкай творчасці, раскрывае значэнне фестываляў сярэднявечнай культуры і працэсы міжнароднай культурнай інтэграцыі. Таксама неабходна назваць прозвішчы Ю. А. Стральцова, А.І. Мазаева, якія разглядаля гісторыя свят з часоў старажытнасці і да савецкага перыяду правядзення святочных мерапрыемстваў.

Прапанаваная работа абгрунтавана на матэрыялах розных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў.

Структура і аб’ём работы

Работа складаецца з уводзін, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і трох дадаткаў. Агульны аб’ём работы налічвае 35 старонкі. Бібліяграфічны спіс складае 35 крыніц. Ва ўводзінах раскрываецца актуальнасць і сацыяльная значнасць работы, аб’ект і прадмет даследавання, мэта і задачы работы, навізна даследавання, метадалогія і метады даследавання, аналіз выкарыстаных крыніц. У першым раздзеле работы раскрываецца вызначэнне фестываля, прадстаўлены асаблівасці яго правядзення, разгледжана гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі, акрэслена стратэгія развіцця фестывальнага руху на Беларусі. Вызначаюцца традыцыi i новаўвядзеннi ў  фестывалях сярэднявечнай культуры, якія праходзяць на тэрыторыі рэспублікі. Тут прадстаўлены гістарычныя сведкі і паданні звязаныя з Гальшанскім замкам, а таксама праведзены гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак” . У другім раздзеле прадстаўлена практычная частка дыпломнага праекта – рэжысёрская распрацоўка рэгіянальнага фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”. У прапанаваным раздзеле раскрываецца творчая заяўка на правядзенне свята, рэжысёрская задума свята і яе кампаненты, сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка і рэжысёрскае ўвасабленне свята. У заключэнні падводзяцца вынікі тэарэтыка-метадалагічнай распрацоўкі і прапаноўваюцца метадычныя рэкамендацыі для рэжысёраў свят. 

Раздзел І. ФЕСТЫВАЛЬНЫ РУХ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

1.1 Гісторыя развіцця фестывальнага руху на Беларусі

ФЕСТЫВАЛЬ  ( фр. festival <   лац. festivus  святочны, вясёлы) -  масавае творчае дзеянне, паказ  лепшых дасягненняў прафесійнага і аматарскага   мастацтва розных жанраў,  творчых здабыткаў работнікаў розных прафесій (мадэльераў, цырульнікаў, кухараў і пад.), галін вытворчасці ( адукацыя, медыцына, культура і інш.), грамадскіх арганізацый ( прафесіянальныя і творчыя саюзы). Класіфікацыя Фестывалю: па жанраваму прынцыпу - аднажанравыя , разнажанравыя і сінтэтычныя; па ўзроставых катэгорыях – дзіцячыя, маладзёжныя і рознаўзроставыя; па вытворчаму прынцыпу – фестываль працаўнікоў пэўнай  арганізацыі або прадпрыемства, прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці; па тэрытарыяльнаму прынцыпу –раённыя, абласныя, тэрытарыяльныя, рэгіянальныя, рэспубліканскія і міждзяржаўныя; па этнічнаму прынцыпу – нацыянальныя, міжнацыянальныя і міжнародныя. Фестываль можа праводзіцца выключна як дэманстрацыя творчых сіл, або, разам з гэтым, уключаць у сваю структуру  творчы конкурс па пэўных, загадзя вызначаных намінацыях. У адрозненні ад масавага свята, якое з”яўляецца разнажанравым паліфанічным дзеяннем, на фестывалі, часцей за ўсё, наладжваецца прагляд творчасці прадстаўнікоў аднаго жанру  або ўзросту, лепшых з якіх выяўляе спецыяльнае журы, з далейшым выступленнем лаўрэатаў і дыпламантаў у заключным канцэрце. Фестываль можа адбывацца як самастойная мастацкая акцыя або як састаўная частка свята, а таксама як буйнамасштабная  грамадска-культурная акцыя, якая перарастае ў свята. Звычайна кожны фестываль мае сваю эмблему, у сувязі з яго арганізацыяй і правядзеннем здзяйсняецца выраб банераў, тэматычных плакатаў-расцяжак на вуліцах, продаж значкоў, сувеніраў, пераможцы і удзельнікі узнагароджваюцца дыпломамі, граматамі, каштоўным падарункамі і прызамі.[3]

Фестывальны рух народнай мастацкай творчасці ў Беларусі — асобная старонка культурнага развіцця нашага народа. Характэрнай для Беларусі асаблівасцю стала перамяшчэнне акцэнтаў фестывальнай актыўнасці з цэнтра на перыферыю. Большасць фестываляў народнай творчасці ўзніклі там, дзе гістарычна было сфарміравана адпаведнае культурнае асяроддзе.

Кіраўніцтва   падрыхтоўкай   і   правядзеннем   фестывалямі ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю, які фарміруецца  з  прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (са згоды іх кіраўнікоў)  і  зацікаўленых  арганізацый, якія  прымаюць  удзел  у правядзенні фестывалю.

Праграма  фестываляў  прадугледжвае канцэртныя  выступленні калектываў   мастацкай   творчасці, тэатралізаваныя дзеянні і арганізаваныя  масавыя  гульні,  конкурсныя  выступленні  калектываў мастацкай  творчасці, правядзенне выставак-кірмашоў  работ  майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i рамяства, правядзенне  тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях  развіцця аматарскага   мастацтва   і   народна-інструментальнай    творчасці, дэманстрацыю  іншых  відаў і напрамкаў творчай  дзейнасці.

Да  ўдзелу  ў  фестывалях- запрашаюцца  дарослыя ці рознаузроставыя  аматарскія і прафесійныя калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, спевакі і  выканаўцы народных песень, майстры па вырабе народных  музычных  інструментаў, калектывы пэўнага напрамку, адпаведныя  спецыялісты  ў  галіне аматарскага мастацтва. Крытэрыямі  адбору удзельнікаў  фестываляў з’яўляюцца: самабытнасць, сцэнічная культура, наяўнасць аўтарскіх апрацовак народных   музычных   твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгінальных музычных інструментаў.

У  рамках  фестываляў магчыма правядзенне конкурсаў сярод  аматарскіх калектываў народна-інструментальнай і вакальнай  мастацкай творчасці.

У палажэннях аб фестывалях агаворваецца:

1.Мэты і задачы фестываляў;

2.Умовы правядзення фестывалю:

- да якога жанру адносіцца данны фестываль, на які паштовы адрас дасылаць заяўкі на удзел ў фестывалі ці конкурсе, які прадугледжаны праграмай фестывалю;

- Рэпертуар  удзельнікаў  калектываў мастацкай  творчасці  і  індывідуальных выканаўцаў, як вакалістаў, так і выканаўцаў на народных інструментах, павінны адлюстроўваць  мясцовыя асаблівасці рэгіёна, які яны прадстаўляюць. Конкурсныя выступленні журы фестываляў ацэньвае па наступных крытэрыях: выканальніцкае майстэрства, сцэнічная культура, захаванне   рэгіянальных традыцый і асаблівасцей народных музычных твораў,   раскрыццё музычна-вобразнага зместу і рэжысура конкурснай праграмы,      арыгінальнасць і захаванне традыцый народнага мастацтва.

3.Парадак правядзення фестываляў, дзе указваецца: месца правядзення фестываля, час правядзення і праграма фэсту.

4.Узнагароджванне удзельнікаў фестываляў: па выніках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае лаўрэатаў і дыпламантаў у кожнай намінацыі конкурсаў, ці кожны ўдзельнік фестываля узнагароджваецца дыпломам і цэнным сувенірам.

5.Фінінсавыя расходы, дзе указваюцца расходы па пражыванню, харчаванню, транспарту і арганізацыі фестываляў.(палажэнні аб фестывалях)

«Тыпалогія фестываляў мастацтваў падзяляецца па наступных аспектах:

- па відах мастацтва - музычныя, тэатральныя, кінафестывалі, фестывалі фотамастацтва і фестывалі выяўленчага мастацтва;

- па храналагічным прынцыпе (ўлічваецца перыядычнасць ажыццяўлення праектаў) - штогадовыя, біенале (раз у два гады), триеннале (раз у тры гады) і г.д.;

- па маштабу тэрыторыі – гарадскія рэгіянальныя, рэспубліканскія, міжнародныя, і інш.;

- па тыпу інстытуцыянальнай падтрымкі (арганізацыі, па ініцыятыве і пры матэрыяльнай падтрымцы якіх ажыццяўляецца дадзены фестываль мастацтваў) - дзяржаўныя структуры, прыватныя і грамадскія фонды, мецэнаты, і спонсары;

- па складу ўдзельнікаў - фестывалі дзіцячай творчасці, фестывалі прафесійных мастакоў, маладзёжныя фэсты і г.д.;

- фэсты, якія арыентуюцца на пэўны накірунак у мастацтве - фестываль авангарда, фестываль класічнай музыкі, фестываль джаза і інш;

- фэсты на конкурснай аснове і без яе;

- фестывалі, звязаныя з развіццём новых тэхналогій - фестывалі медыя - арта, фестывалі відэаарта” [16, с. 12].

“Праграма фестывальных мерапрыемстваў уключае разнастайныя па  змесце і форме часткі:

- для аўдыторыі гледачоў (шоу-праграмы: канцэрты, спектаклі, паказы, конкурсы, агляды, выставы, балі, карнавалы, турніры, вогненыя і водныя феерыі, конкурсна-ігравыя праграмы, забаўляльныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, святочны гандль і інш.);

- для удзельнікаў (знаёмства з помнікамі гісторыі і культуры, экскурсіі, наведванненацыянальных паркаў, паркаў атракцыёнаў, вытворчых прапрыемстваў, вучэбных устаноў, тэатраў, музеяў, салонаў, галерэй, сустрэчы з творчымі асобамі, вечары адпачынку, урачыстыя сустрэчы з кіраўніцтвам горада, прыёмы ў мэрыі, адміністрацыі вобласці, райвыканкаме і інш.);

- для спецыялістаў сацыякультурнай сферы (творчыя конкурсы, лабараторыі, семінары, практыкумы, школы перадавога вопыту, майстар-класы, навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні, сяброўскія вечарыны, пікнікі, фуршэты і інш.);

- для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі (прэс-канферэнцыі і інш.)” [21, с. 101].

Падчас правядзення фестывальных мерапрыемстваў паспяхова вырашаецца задача арганізацыі карпаратыўных зносін прадстаўнікоў сферы мастацкай творчасці: мастакоў, музыкантаў, кампазітараў, рэжысёраў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнага  мастацтва. Для іх важнае значэнне мае прафесійнае асяроддзе, у якім магчыма авалоданне формамі, метадамі, прыёмамі творчага майстэрства, абмен і ўзбагачэнне новымі тэмамі, ідэямі. Творцы, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў аналізе мастацкіх вынікаў сваёй дзейнасці з боку калег “па творчым цэху”.

“Фестываль заўсёды служыць мэтам абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту і ведаў. Адукацыйны кампанент рэалізуецца ў арганізацыі семінараў, “круглых сталоў”, практыкумаў, майстар-класаў, творчых лабараторый, школ перадавога вопыту. Падчас фэстаў арганізуюцца навукова-практычныя канферэнцыі, фальклорныя чытанні і іншыя мерапрыемствы навукова-асветніцкага характару.

З ўсяго сказанага вынікае, што фестывальная дзейнасць валодае комплексам сродкаў калектыўнай камунікацыі. Фестывалі з’яўляюцца сродкам задавальнення патрэбнасцей людзей у зносінах, мастацкім самавыяўленні, перадачы эстэтычнай інфармацыі, спрыяюць рашэнню важных задач іх сумеснага існавання. Выпрацоўка і падтрымка святочна-фестывальнай культуры – важны элемент забяспячэння жыццядзейнасці соцыума, неабходны для паўнацэннай сацыялізацыі і культурнай камунікацыі.

Такім чынам, фестывальная дзейнась у сферы народнай мастацкай творчасці, накіраванная на задавальненне творчых памкненняў асобы, дае значны сацыяльна-педагагічны эфект. Разнастайныя грамадска-карысныя віды культурнай дзейнасці выконваюць вельмі важныя сацыяльныя і сацыяльна-педагагічныя функцыі. У гэтай дзейнасці адбываецца фарміраванне і замацаванне ўстойлівых станоўчых стэрэатыпаў паводзін. Яна садзейнічае паўнацэннаму культурнаму развіццю чалавека, што і з’яўляецца мэтай і вынікам сацыяльна-педагагічнага працэсу ў сферы вольнага часу” [20, с.44].

1.2. Фестываль сярэднявекавой культуры, як новае святочнае формаўтварэнне. Стратэгіі развіцця фестывальнага руху і фестываляў сярэднявекавой культуры у Рэспубліцы Беларусь

Найлепшы сацыякультурны эфект дасягаецца ў тых выпадках, калі адбываецца ўключэннеў сучасныя кантэксты сакральных для соцыўма падзей, асоб, месцаў, помнікаў архітэктуры і мастацтва. Так па ўсёй Еўропе фестывалі прыстасавалі для свайго правядзення аб’екты культурнай спадчыны – цэрквы, замкі, крэпасці, каб “змяшаўшы на іх фундаменце традыцыйнае і сучаснае мастацтва, прадставіць іх як месцы калектыўнай памяці.

У Беларусі месцам правядзення фестываляў і турніраў сярэднявекавой культуры сталі гарады з багатай гісторыяй – Навагрудак, Нясвіж, Ліда, Заслаўе, а таксама Лошыцкі парк у Мінску. Маштабным і відовішчным дзействам стаў фестываль сярэднявекавой культуры “Наваградскі замак”, які ўпершыню адбыўся ў старажытнай сталіцы Вялікага княства Літоўскага – г.Навагрудку ў 2000 г. Яркая мінуўшчы гэтага горада натхніла арганізатараў на ўвасабленне слаўных старонак у гістарычным інтэр’еры. Асноўныя падзеі адбываліся на замчышчы, каля руін старой крэпасці. Гледачы размясціліся на правым  схіле крапаснога вала, а на супрацьлеглым баку разгортваласямаляўнічая дзея – штурм воінамі спецыяльна пабудаванага ўмацавання. Праграмма фестывалю была насычана рыцарскімі турнірамі, канцэртамі сярэднявекавой музыкі і іншымі мерапрыемствамі.

На фестывальнай пляцоўцы г.Нясвіжа падчас фестывалю “Старадаўні Нясвіж” 3-5 чэрвеня 2003 г. можна было назіраць рэканструкцыю бою славянскіх воінаў з татарамі, паказальныя рыцарскія ратныя турніры. Група каскадзёраў дэманстравала конныя паядынкі, якія нагадвалі пра часы рыцарскіх рысталішчаў. Гасцям фестывалю прапанавалася магчымасць прымераць на сябе воінскую амуніцыю і памерацца сілай з першым рыцарам, узяць удзел ў старажытных сілавых спаборніцтвах. Як у даўнейшыя часы, на гарадскіх вуліцах  публіку пацяшалі вандроўныя артысты. Госці з Чэхіі захапілі гледачоў віртуозным фехтавальным майстэрствам, паказалі відовішчнае шоу з агнём.

“Жывой” экспазіцыяй гістарычнай дзеі стаў падворак, разгорнуты Браслаўскім раённым аб’ядненнем музеяў. Апранутыя ў строі ранняга сярэднявякоўя артысты дэманстравалі старажытныя спосабы прыгатавання ежы, вырабу прылад працы, прадметаў побыту, аздабленне адзення па тэхналогіях, якія існавалі ў той час. У старажытнасці вялікае значэнне мела  кавальскае рамяство, таму дарэчы было бачыць на фестывалі сучасных майстроў кавальства. Віртуозны каваль каваў перад цікаўным позіркам гледачоў не толькі меч, але і маленькую шпільку.

Слушнае спалучэнне традыцый і навацый у фестывальнай дзейнасці выклікае ў жыхароў рэгіёну цікавасць і станоўчы рэзананс. Фестывальныя мерапрыемствы атрымліваюць моцную грамадскую падтрымку, да іх з прыхільнасцю ставіцца мясцовая адміністрацыя, знаходзіцца падтрымка з боку вытворчых прадпрыемстваў і прадпрымальніцкіх структур. Такая комплексная методыка арганізацыі фестывальнай дзейнасці, безумоўна, спрыяе аб’яднанню намаганняў розных грамадскіх структур і скіраванню інтэлектуальных, фінансавых, арганізацыйных і кадравых рэсурсаў на вырашэнне асабліва важных праблем культуры ў рэгіёнах.

Фестывалі значна ўзбагачаюць палітру сацыяльна-культурнага жыцця аддалёных ад цэнтраў мясцовасцей. Практыка фестывальнай дзейнасці апошніх дзесяцігоддзяў паказвае, што найбольш стала фестывалі ўкараняюцца ў невялікіх гарадах.

1.3 Гісторыя жыцця замка: гістарычныя факты і паданні

Сёння - гэта невялікая вёсачка і толькі два вялікія збудаванні нагадваюць пра былую славу гэтага родавага гнязда князёў Гальшанскіх, затым - Сапегаў. Самі Гальшаны ўспамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з 13 стагоддзя. Гэта - адно з самых старадаўніх паселішч чалавека на Беларусі. Тут, на пустуючым ужо 4 стагоддзі старажытным узгорку, у дубовым цераме знакамітых князёў Гальшанскіх, не раз вяршыліся лёсе Вялікага княства Літоўскага. Сюды падымаліся са світамі рыцараў паслы-сваты ад самога Ягайлы, ад самога Вітаўта. І не дзесьці там, а менавіта ў старым Гальшанскім замку, ў 1440 годзе "Вялікія Паны" выбралі на Вялікакняжацкі пасад 13-гадовага каралевіча, будучага караля Польшчы Казіміра IY, Ягелончыка. У 1525 годзе пляменніца апошняга па мужчынскай лініі князя Гальшанскага, Віленскага біскупа Паўла - Алена Юр'еўна Гальшанская стала жонкай Паўла Сапегі, прадстаўніка знакамітага магнацкага роду. Да Сапег і перайшлі Гальшаны ў першай палове 16 ст. Першапачаткова Сапегі пражывалі ў старым палацы былых гаспадароў (Гальшанскіх), да таго часу ўжо добра заняпалым. Праз 70 гадоў Ашмянскі стараста, якога таксама звалі Павел Сапега перанёс сваю рэзідэнцыю з Чырвонай Гары (так называлася старое замчышча) на сучаснае месца - ў даліну р. Луста. Магчыма, пасля чарговага наезду, ці асады першы замак быў разбураны, альбо з прычыны, што ў тых гістарычных умовах замкі пачалі губляць функцыі абарончых збудаванняў, Павел Стэфан Сапега рашыў узвесці ў адкрытай даліне новую, больш раскошную і камфортную рэзідэнцыю. І ў канцы 16 - пач. 17 ст. тут вырас палацава-замкавы комплекс - прыватнаўласніцкі замак. Уздоўж замка працякаў ручай, які дазваляў запаўняць вадой глыбокія ірвы. Планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак крыху падобны на Мірскі і галандскія Бесенштэйн і Клейданец (каля Антверпена). Неабходна заўважыць, што ў Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, нярэдка ў вялікіх магнацкіх палацах быў заметны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры - як вынік пастаянных ажыўленых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы. Павел Стэфан Сапега, напэўна, хацеў пераўтварыць старыя Гальшаны ў рэзідэнцыю, якая была дастойная яго знатнага і багатага роду. Таму адразу за новым замкам, у 1618 годзе, ў цэнтры мястэчка ўзвеў і касцёл.  Трагічны лёс напаткаў Гальшанскі замак. Пасля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэнне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, расійскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасць у дзяржаўны фонд. Сапегі эмігрыравалі ў Францыю, а Гальшаны перадалі аднаму рускаму памешчыку - Гарбанёву, які ў 1880 г. стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай. Давялі ж да сёнешняга стану замак савецкія ўлады. Калісьці ва ўсходнім крыле, ва ўцалелай жылой частцы размяшчалася вучылішча пчалаводаў. Але, калі ў адной частцы жылі студэнты і былі вучэбныя класы, то ў другой... Вежы і сцены проста разбіраліся. Прычым гэты вандалізм учыняўся па загаду дырэктара вучылішча. Гэта нават усхвалялася (будаваўся новы клуб): таму, хто здабыў 80 цаглін і больш - давалі дадатковы водпуск дамоў. Пазней, калі вучылішча з'ехала, не менш старанна замак разбіраўся са згоды кіраўніка тутэйшай гаспадаркі. Проста ў двары пабудаваны кароўнікі. Для сцен выкарыстоўвалася знакамітая на ўсю Еўропу цэгла-"пальчатка" 17 стагоддзя. І зараз унікальная ферма стаіць тут жа. Некалькі гадоў таму праходзіў якісьці рамонт сельгаспабудоў і ўся гразь з іх была звалена проста на тэрыторыю замка. Калісьці пра раскошу і бляск Гальшанскага замка хадзілі легенды. Але апошняя нарадзілася зусім нядаўна.

Гальшанскія сцены не былі разлічаны на доўгую асаду. Яны служылі заслонам для размешчаных унутры жылых памяшканняў. У 17 ст. гэтае каменнае гняздо служыла абаронай не столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў-магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя міжусобныя войны, ці ад збунтаваўшыхся прыгонных і местачковай беднаты. Таму гаспадары старанна зачынялі двайныя вароты. Акрамя гэтага, гаспадары трымалі гарнізон - дзесяткі верных слуг з дробнай шляхты і добрую сотню стражнікаў. У параўнаўча невялікім палацы ўражваюць скляпенні, якія двюмя-трымя паверхамі ідуць пад зямлю. У іх зберагаліся загатаваныя на гады правіянт, зброя, боепрыпасы. Тут жа жыла княжацкая чэлядзь, знаходзілася казарма, турма, скарбніца, падземная канюшня. Парадныя пакоі выглядзелі больш раскошна, чым у шматлікіх суседзяў, дзе, часам, голыя сцены былі зацягнуты шкурамі. У Сапег жа - жывапісныя палотны, дарагая зброя, фамільныя партрэты... Вокны мелі вітражы з тоўстага каляровага шкла казачнай дарагавізны. Сучаснікі лічылі Гальшанскі замак самым раскошным і прыгожым на Беларусі і Літве. У дадзены час руіны замка знаходзяцца пад аховай Міністэрства культуры Беларусі. Замак патрабуе неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.

Гальшаншчына - гэта адно з найстаражытнейшых селішчаў, самых дзіўных месцаў у Беларусі. Колькі б раз сюды не завітваў, мястэчка зноў і зноў выдае нешта неверагоднае, незвычайнае. Дзіва што, тут захавалася столькі цікавых помнікаў, гістарычных каштоўнасцей, паданняў і міфаў! Гальшаны цалкам могуць ператварыцца ў сапраўдную турыстычную Меку. Тутэйшыя маляўнічыя наваколлі, старадаўнія вулачкі проста прасякнуты магічнай аўрай.
Адмысловай вядомасцю карыстаецца Гальшанскае гарадзішча. Знаходзіцца яно ў двух кіламетрах ад вёскі.

З гарадзішчам злучана ў мясцовага насельніцтва шмат легенд. 
Было гэта даўно, апавядае адна з іх. На месцы цяперашніх Гальшан стаяў горад, на высокай гары ўзвышаўся замак. У багатага ўладальніка замка была дачка Марыля. Яна пакахала вясковага хлопца, сына бедняка. Маці Марылі пазнала, што дачка кахае простага селяніна. "Не будзе гэтага!" - злосна сказала яна дзяўчыне. Тая плакала, прасіла дазвола выйсці замуж, але маці стаяла на сваім. Маладыя вырашылі злучыць свае лёсы супраць волі маці. Абураная маці скляла маладых: "Няхай яны знікнуць разам з гэтым горадам!" І ўвесь горад разам з яго жыхарамі знік - праваліўся пад зямлю. На месцы замка з'явілася гара - Гарадзішча, вакол яе на невялікай адлегласці замест хат раскінуліся ўзгоркі. Акрамя гэтай легенды захавалася яшчэ мноства іншых, звязаных з гэтым цудоўным краем. Пералічу некаторыя з іх.

Легенда пра гарадзішча і скарбы


Здарылася гэта у 50-я гады 19-га стагоддзя ў Гальшанах. Селянін Людовіг Гарадзецкі выехаў раніцай узорваць сваю стужку зямлі ля Гарадзішча. Араў ён, араў, прытаміўся конь, ды і сам добра стаміўся. Сеў ён адпачыць на ўзмежак. А сонца ўжо паднялося высока, стала прыпякаць. Заснуў Людовіг і ў сне ўбачыў прыгожую жанчыну, якая клікала яго да сябе, абяцала яму ўсялякія скарбы. Ён падняўся і пайшоў за жанчынай. Прайшоў нізіну і прыблізіўся да гары. Сярод кустоў раптам убачыў вялікую адтуліну. Крочыў уніз і трапіў у касцёл. Жанчына вяла яго за сабой. У куце стаяў вялізны куфар са скарбамі. Чаго там толькі не было! Жанчына сказала, што ён можа ўзяць адтуль чаго і колькі жадае і ісці прэч, але не азіраючыся. Засумаваў Людовіг, што не было ў яго мяха ці вялікіх кішэняў. Стаў ссыпаць за кашулю, падпярэзаную вяроўкай. Набраў столькі, колькі мог падняць. Стаў выходзіць праз адчыненыя перад ім дзверы, рады быў бязмерна, расхваляваўся ад такога поспеху. І на табе, выходзячы наверх зацапіўся. Дзверы і зачыніліся, пршчыміўшы яго кашулю. Людовіг ад нечаканасці азірнуўся. І тут жа пачуў за дзвярыма голас жанчыны: “Загубіў ты мяне!” Набраныя скарбы ператварыліся у каменчыкі… Заплакаў Людовіг, што не здзейснілася яго мара аб багацці.

Легенда аб манастыры ў Гальшанах


Будавалі ў Гальшанах манастыр. Перад пачаткам працы месца асвяцілі святары, а праз некалькі дзён над падмуркам стала ўзвышацца
сцяна. Аднак, прыйшоўшы неяк раніцой на будоўлю, працаўнік убачыў замест сцяны груду цэглы. Сабраліся людзі, Злаваўся кіраўнік будоўлі за тое, што працаўнікі дапусцілі такую памылку. Зноў правяралі раствор, вельмі уважліва ўкладвалі цэглу і камяні. Але што гэта? Раніцай сцяна зноў абвалілася. Рашылі дадаць больш яек у раствор, замянілі адказных за кладку сцяны каменшчыкаў, аднак нічога не дапамагло – раніцай сцяна зноў абвалілася. І тады нехта сказаў: “Трэба прынесці ахвяру”. Вырашылі, што першая жонка, якая прынясе на будоўлю абедню свайму гаспадару, будзе зацэментавана ў сцяну. Пачуўшы гэта, захваляваўся малады каменшчык, стаў прасіць Бога, каб не яго прыгажуня жонкапрынесла абед першай. Але Бог патрабаваў ахвяру. Першаў прыйшла менавіта яна. І маладая жанчына была замуравана ў сценку…
З таго часу сцяна не абвалівалася, манастыр быў пабудаваны.
Яшчэ мноства легенд існуе пра Гальшаны. Узнікаюць яны і сёння. Шырокай вядомасці прыбавіў мястэчку раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Містычныя з’явы, апісаныя ў рамане, Белая Панна, - усё гэта ўспрымалася як нешта рэалістычнае існуючае ў Гальшанах. Прычым прывіды быццам бы пакінулі цяпер забыты ўсімі замак і пасяліліся у будынку манастыра. Белая панна звычайна з’яўляецца ў ясную ноч у вобразе тонкага сілуэта на фоне акна ці нішы. Яна ў доўгай спадніцы, з зачэсаным назад доўгім валоссем. І вось тады пачынаецца нешта неверагоднае: круціцца столь, сцены прыходзяць у рух, госці, якія ночаць тут, быццам лунацікі становяцца акрабатамі, на іх нахлыньвае невядомая чорная маса, чуюцца крокі, рыпанне масніц. Раніцай турысты вяўлялі сябе далёка ад ложка, на якое укладваліся адпачываць.
У гэтай вежы прылады быццам бы фіксавалі велізарную сілу электрамагнітных выпраменьванняў. Турыстам паказваюць скульптуру, ад якой ідзе невядомае цяпло. Чорная панна, як выявілася, асабліва не любіць мужчын.
Некалькі гадоў таму у час працы па рэстаўрацыі манастыра ў падзямеллі будынку быў знойдзены шкілет. Яго паднялі наверх. У хуткім часе пасля гэтага здарылася непрыемнасць: праз увесь будынак прайшла расколіна, быццам бы духі помсцяць людзям за парушаны спакой.
Белую Панну сустракаюць начамі каля манастыра, яна быццам бы парыць у паветры, заклікаючы праходзячых да сябе.
Акрамя замка і манастыра, як распавядаюць гальшанцы, прывід можна ўбачыць і на млыне на рацэ Гальшанцы. Паслухаць пра іх сэды прыязджае мноства турыстаў.
Легенды і паданні, складзеныя пакаленнямі аб месцах і падзеях, хоць і не з’яўляюцца гістарычна пэўнай інфармацыяй, але, тым не менш, з’яўляюцца важным матэрыялам з пункту гледжання разумення культуры народа. Акрамя таго, неспецыялісты нашмат лягчэй успрымаюць культуру праз народнае мастацтва, паданні і легенды, чым гістарычныя факты
Бясспрэчна, апісанне розных каштоўнасцей і проста цікавых месцаў Беларусі, суправаджаемае легендамі, міфамі і паданнямі, выкліча вялізную цікаўнасць як у саміх беларусаў, так і турыстаў. Гальшаншчына, гісторы
я якой багата адлюстравана і інтэрпрэтавана ў вусным народным мастацтве, безумоўна, стаіць на першым плане такіх куткоў нашай краіны.

1.4 Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз фестывалю сярэднявекавой культуры “Гальшанскі замак”


Разумеючы унікальнасць малой радзімы, дакументальна «завераную» Уладзімірам Караткевічам, тутэйшыя жыхары падтрымліваюць статус Гальшан як месца ў вышэйшай ступені таямнічага. Так, гальшанцы не стамляюцца абмяркоўваць убачаных у замку прывідаў і кожны аповед упрыгожваюць новымі падрабязнасцямі. Таму правядзенне восеньскага фэсту «Гальшанскі замак» упершыню ў 2010 годзе было для местачкоўцаў хутчэй падзеяй доўгачаканай, чым неспадзяванай. Папулярнасць гальшанскіх зданяў дала падставу арганізатарам гаварыць пра традыцыйны штогадовы гальшанскі Фэст прывідаў, а кіраўніку гурта «Стары Ольса» Зміцеру Сасноўскаму абвясціць аб заснаванні першага ў Беларусі фестывалю анамальнага турызму. Фестываль размясціўся пад сценамі старога замка, ад якога, на жаль, сёння засталіся толькі руіны. Нягледзячы на кастрычніцкі холад, Гальшаны наведала некалькі тысяч турыстаў. Іх увазе былі прапанаваны рыцарскія забавы, катанне на конях, вырабы мясцовых майстроў, а таксама вялікі канцэрт і старажытныя танцы. Фестываль быў задуманы як тэматычны і прымеркаваны да 10-годдзя гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Юбіляраў віншавалі гурты «Унія», «Келіх Кола», «Тэстамент». Кульмінацыяй канцэрта стала з’яўленне на сцэне «Старога Ольсы» ў поўным складзе: барабаншчыка Сяргея Тапчэўскага з нагоды дня народзінаў гурта адпусцілі з войска. Не абышлося і без «містыкі»: адкрыць фестываль даручылі Соф’і Гальшанскай, якая разам з Ягайлам раптоўна з’явілася на руінах замка. Скончыўся фестываль эфектным вогненным шоў.

Праслаўленне знакамітых асоб, вывучэнне гісторыі  і захаванне яе  для продкаў - з’яўляецца асноўнай ідэяй і мэтай сярэднявечнага фестывалю “Гальшанскі замак”.  Фестываль праводзіцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам.

Адметна тое, што кожны раз заснавальнікі фэсту праграму напаўняюць нечым новым і цікавым.

2012 год выдаўся для гісторыі Гальшаншчыны знамянальным. 510 год мінула з таго часу, калі юная Соф’я Гальшанская і кароль польскі Ягайла злучылі свае лёсы шлюбнымі заручальнымі пярсцёнкамі.  У апошнюю майскую суботу першымі вакол замчышча раскінулі свае гандлёвыя палаткі рамеснікі, народныя майстры і ўмельцы са сваімі непаўторнымі па прыгажосці вырабамі. Фестываль распачаўся парадам рэтра-машын. Ад цэнтра аграгарадка да руін замка сваім ходам тэхніка накіравалася на свята. Па-сапраўднаму захапляючае відовішча, бо ў баку не засталося раўнадушных да рыарытэтнай тэхнікі. Кожны меў магчымасць сфатаграфавацца каля аўтамабіляў, ўзросят якіх налічваў каля паўсотні гадоў. Урачыстае адкрыццё фестываля “Гальшанскі замак” пачалося пад гукі старажытных трубаў. Па традыцыі на свята завіталі Соф’я Гальшанская і Ягайла, каб павітаць шматлікіх гасцей і сваіх нашчадкаў, выказаць словы падзякі за слаўны фестываль старажытнасці. Пакідаючы сцэну, велічная каралеўская пара дала наказ нашчадкам Гальшан, каб працягвалі адраджэнне славутай гісторыі свайго краю.

Сваю версію падзей шлюбу, заснаваных на гістарычных звестках, да ўвагі гледачоў  прадставіў гістарычны тэатр “Падарожжа ў Сярэднявечча” з горада Ліды. Удзельнікі фестывалю мелі магчымасць пабываць на сватаўстве Ягайлы да Соф’і, а таксама стать сведкамі тэатралізаванага каралеўскага вяселля.

Раздзел ІІ. Рэжысёрская распрацоўка фестывалю сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

2.1. Творчая заяўка на правядзенне свята фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

 Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак” праводзіцца з 2010 года і аб’ядноўвае розныя рыцарскія клубы, рамесленнікаў, а таксама музычных гурты, якія займаюцца рэканструкцыяй і вывучэннем гістарычнага спадчыны нашага народа. Гальшанскі замак вабіць сваёй гісторыяй, таямнічасцю, легендамі. Яму прысвечаны шматлікія творы сучасных мастацтвазнаўцаў. Таму умесна была прапанова аб правядзенні фестывалю старадаўняй культуры “Гальшанскі замак”

Мэта

Фестываль праводзіўся ў мэтах захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны, праслаўлення знакамітых людзей мінуўшчыны і паглыблення ўплыву гісторыка-культурнай спадчыны на эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

Задачы

1. Паглыбіць уплыў гісторыка-культурнай спадчыны на эстэтычнае выхаванне насельніцтва.

2. Спрыяць вывучэнню гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Пашырыць дзейнасць гуртоў сярэднявечнай музыка і танцаў.

4. Павысіць прэстыж і імідж мясцовасці.

5. Садзейнічаць ажыўленню сувязей паміж рэгіёнамі.

6. Садзейнічаць развіццю турызма.

7. Далучыць у культуравытворчы працэс шырокія колы насельніцтва, прадстаўнікоў розных сацыяльных груп да культурных каштоўнасцей, іх сацыялізацыя, інкультарацыя, культурная камунікацыя.

Колькасць удзельнікаў і зацікаўленных арганізацый

Фестываль сярэднявечнай культуры праводзіўся аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах молпдзі Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці, а таксама Ашмянскім выканаўчым камітэтам. Удзельнікамі з’яўляюцца навукоўцы,  калектывы сярэднявечных танцаў і музыкі, рыцарскія клубы, рамеснікі. Ганаровыя госці, якія атрымалі запрашэння аргкамітэта, адпаведныя спецыялісты ў галіне культурна-гістарычнага мастацтва.

Месца правядзення свята

г.Ашмяны, канфэрэнцзала райвыканкама , тэрыторыя Гальшанскага замка

Тэрмін правядзення свята

23 - 24 чэрвеня 2014 года

  1.  Праграма свята

23 чэрвеня – міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”. Г.Ашмяны, канфэрэнцзала райвыканкама

11:00

Тэатралізаваны пралог “Ашмянская зямля. Твая гісторыя ў велічы асоб і часу”

11:20

Прэзентацыя кнігі А.В. Мальдзіса “Соотечественники

12:00

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”

24 чэрвеня     Фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

аграгарадок Гальшаны

12:00 – 22:30

Пляцоўка «Цэнтральная сцэна»

12:00

Урачыстае адкрыцце фестывалю

15:00

Мюзікл “Софья Гольшанская” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр г.Мінск)

16:30

Майстар-клас сярэднявечнага танца

(тэатр “Фламея”, г. Мінск).

17:30

Паказальныя выступленні народнага клуба славянскіх адзінаборстваў «Аридан» г. Гродна (работа з рознымі відамі зброі, рукапашныя паядынкі, славянскія народныя гульні, абрад пасвячэння хлопчыка ў воіны.)

18:30

Узнагароджанне пераможцаў турніраў.

19:00

Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў г.Мінск:

-Фальклорны   ансамбль “Баламуты”;

-Капэла беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды” 

21:00

-Канцэрт гурта сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” г.Мінск

22:00

Агнявое прадстаўленне

(экстрымтэатр “Берсек” г. Мінск).

12:00-17:00

Пляцоўка “Рыцарскі стан” 

(прадстаўленне ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў).

12:10

Адкрыццё турніраў:

12:20

-Конны  тэатралізаваны  турнір-выстава “Чатыры эпохі( Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая,1812 год).

13:20

-Бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

16:30

-Турнір лучнікаў.

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

13:00-16:00

Пляцоўка “Запрашаем у гульні” эстрымтэатра  “Берсек” г.Мінск:

- майстар-класы па фехтаванні, хадні на старадаўніх хадулях, кіданні нажоў і сякер, старадаўняя гульня "Сэрса";

13:00-15:00

-атракцыён “Тараканьі бега”;

11:00-20:00

Пляцоўка «Горад майстроў»

(выстава-продаж  сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па відах народнай творчасці і традыцыйных для рэгіёну).

11:00-20:00

Дзіцячая пляцоўка

(дзіцячыя атракцыёны).

11:00-20:00

Пляцоўка «Іпадром»

(рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

11:00-22:00

Пляцоўка грамадскага харчавання 

(міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).

2.2. Задума і яе кампаненты фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”

 

  1.  Падзея (дзейны факт)

Правядзенне фестывалю сярэднявечнай культуры

  1.  Тэма (“аб чым?”, змест свята)

Аб гістарычным мінулым

  1.  Ідэя (галоўная думка аўтара, заклік да сучаснікаў)

Ушанаванне знакамітых постатей мінулага.

  1.  Праблема (пытанне, якое рэжысёр ставіць у сваім свяце)

Як паўплываць на захаванне народных гісторыка-культурных каштоўнасцей і традыцый.

  1.  Звышзадача (тэлеграма, пасланая да гледача (К.С.))

Дасягненне эмацыянальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей праз выступленне творчых калектываў, рыцарскіх клубаў. Неабходнасць вывучэння і захавання культурнай спадчыны .

Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці.

  1.  Аграгарадок Гальшаны, Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, тэрыторыя замка.
  2.  Форма ўвасаблення свята 

Новае святочнае формаўтварэнне на аснове гістарычнай падзеі: жыцця і творчасці знакамітага потацей Гальшанскай зямлі.

  1.  Сцэнарна-рэжысёрскі ход (стрыжань, на які нанізаны ўсе эпізоды свята).  Праз тэатралізаваныя дзеі сярэднявечча (рыцарскія баі, танцы, песні і др.) паказаць гісторыка-культурную спадчыну рэгіёну

  1.  Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода і яго кампаненты

- музыка,

- пластыка,

- бутафорыя,

- свет,

- дэкарацыі,

- выступленні вакальна-харавых калектываў;

- рэкламная інфармацыя.

  1.  Трансфармацыя хода (пераход хода ў новую якасць)

Сцэнарна-рэжысёрскі ход заключаны ў тым, што кожны калектыў, які прымаў удзел у свяце-конкурсе абавязкова быў павінен адпавядаць эпохе сярэднявечча (адзенне, рэпертуар, бутафорыя).

-у дэкаратыўнам увасабленні – прасторавае вырашэнне свята,        генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята, эскізы дэкарацый, касцюмаў, сцэнічных пляцовак, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі. У свяце сустракаецца на афішах, запрашальных білетах.

-у музычным увасабленні – мелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, музычныя і вакальныя нумары.

2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

  1.  Структура свята

“Горад майстроў”. Выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па відам народнай творчасці характэрнай для рэгіёна.

“Святочнае адкрыццё фестывалю”. Выхад каралевы Польскай Соф’і і караля Ягайлы са сваёй світай і звяртанне да гасцей фестывалю.

“Рыцарскія турніры”. Прадстаўлення выенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў.

“Праца пляцовак, гандлёвых кропак”.

“Першы нацыянальны беларускі мюзікл “Соф’я Гальшанская” беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Мінск)

“Майстар-классы па сярэднявечным танцам”. Абучэнне ўсіх жадаючых сярэднявечным танцам.

“Лепшы з лепшых”. Узнагароджванне пераможцаў рыцарскіх турніраў.

“Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі”. Выступленне  калектываў.

    “Агнявое прадстаўленне”.

  1.  Ідэйна-тэматычны аналіз свята:
  2.  Тэма (“аб чым?”, змест свята)

Аб знакамітых постацях і гістарычным мінулым Гальшан

  1.  Ідэя (галоўная думка аўтара, заклік да сучаснікаў)

Ушанаванне памяці знакамітых постацей мінулага.

  1.  Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове і падзейным радзе

Архітэктоніка

Падзейны рад

1. Экспазіцыя –  выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па відам народнай творчасці характэрнай для рэгіёна  

1.Зыходная падзея – “Горад майстроў”, “рыцарскі лагер”

2. Завязка – Урачыстае адкрыццё. Выхад Соф’і і Ягайлы са світай.

2. Падзея-завязка – “Звяртанне да нашчадкаў” .

3. Развіццё –  “Рыцарскія турніры”,  “Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі”, “Праца пляцовак”, “Майстар-классы”. .

3.Падзея – “Рыцарскія турніры”,  “Канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі”, “Праца пляцовак”, “Майстар-классы”.

4.Кульмінацыя – “Першы нацыянальны беларускі мюзікл “Соф’я Гальшанская” беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Мінск).

4.Падзея-кульмінацыя – мюзікл “Соф’я Гальшанская”

5. Фінал - “Агнявое прадстаўленне”.

5. Фінальная падзея – “ Агнявое прадстаўленне”.

Мастацкі вобраз свята - гэта сукупнасць розных сродкаў мастацкай выразнасці, якія аб'ядноўваюцца праз пластычнае (мізансцэны), мастацка-дэкаратыўнае (афармленне), музычнае (лейтматыў), славеснае (тэксты персанажаў), светлавое рашэння свята.

Сустракаецца:

-у пластычным увасабленнімізансцэны вузлавых фрагментаў. Сустракаецца ў выконванні сярэднявечных танцаў падчас фестывалю.

-у дэкаратыўнам увасабленні – прасторавае вырашэнне свята,        генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята, эскізы дэкарацый, касцюмаў, сцэнічных пляцовак, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі. У свяце сустракаецца на афішах, запрашальных білетах, касцюмах выканаўцаў.

-у музычным увасабленнімелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, музычныя і вакальныя нумары. 


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Больш сямі стагоддзяў існуюць Гальшаны. Шмат падзей засталося ў гісторыі. Гады ліхалеццяў і барацьбы змяніліся гадамі сапраўднай свабоды. Шмат бачылі на сваім вяку Гальшаны, яны старэйшыя за свій раённы цэнтр – горад Ашмяны, але гісторыя распадзілася так, што не Гальшаны, а Ашмяны сталі раённым цэнтрам, Але ўсё ж Гальшаны далёка вядомыя дзякуючы цікавай гісторыі, памятнікам архітэкіуры, дзякуючы сваім хвалебным жыхарам. Гэтым ганарацца гальшанцы, яны шмат робяць для таго каб вёска квітнела. Штогод тут бываюць турысты з Ліды, Наваградка, Віцебска, Гомеля, другіх гарадоў Беларусі, з бліжжага замежжа. Яны абглядаюць старажытнае гарадзішча, руіны гальшанскага замка, архітэктурны ансамбль касцёла і манастыра, экспанаты школьнага краязнаўчага музея. Ужо пяты раз прайшоў у Гальшанах фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”. Усе сродкі выручаныя на фестывалі збіраюцца на добраўпарадкаванне замка. Рэканструкцыя замка пакуль не чакаецца, але пастаўлена задача, захаваць першым чынам руіны. Зрабіць так, каб парушэннеў было як мага менш, каб гістарычныя памятнікі Гальшаншчыны не сцерліся з твару зямлі. Усё больш цікавяцца мясцовымі старажытнасцямі вучоныя. Даследуюць гарадзішча, замак Сапегаў, праводзяць раскопкі на тэрыторыі самой вёскі. Група археолагаў пад кіраўнцтвам Яўгена Власаўца праводзілі раскопкі. Было знойдзена мноства цікавых рэчаў. На глыбіні двух метраў археолагі знайшлі культурныя пласты пятага, дзясятага, адзінаццатага і дванаццатага стагоддзяў. Шматлікія са знаходак сапраўды ўнікальныя. Знойдзеныя рэшткі падмурка вежы далі археолагам нагоду сцвярджаць, што Гальшаны на стагоддзе старэйшыя, чым сцвярджаюць летапісы. Сярод нечаканых знаходак – рэшткі адной са сцен вежы дванаццатага стагоддзя. У ёй выдатна захавалася мноства наканечнікаў ад стрэл. Срэбная спражка ад наборнага пояса ваяра на тэрыторыі нашай краіны знойдзена ўпершыню – дагэтуль такія знаходзілі толькі на гарадзішча Кярнява пад Вільнюсам. Упершыню знойдзены на тэрыторыі Беларусі і наканечнік ад стралы гунаў – качавога народа, які разбурыў Рым. Знаходка ставіцца да пятага стагоддзя. Артэфакт дзясятага стагоддзя – сякера і шпора. Знаходкі навукоўцы забралі з сабой. Але гэта часова. Пасля апісання і вывучэнні археолагамі артэфакты вернуцца на радзіму і зоймуць сваё месца ў краязнаўчым музеі ў Ашмяне, дзе з імі могуць азнаёміцца ўсе ахвотнікі.
У гэты ж перыяд у Гальшанах размяшчаўся Валанцёрскі летнік. Арганізатарамі якога былі Наста Кадыгрыб – студэнтка Беларускага Дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтва, працаўнік у выдавецтве”Краязнаўчай газеты” і Акудовіч Цімафей, які ў 2005 годзе скончыў БДПУ факультэт рэлігіязнаўства. Ачысткай старых могілак займаліся 32 валанцёры, сярод іх былі людзі як з Беларусі, так і з-за мяжы, напрыклад госці са Швецыі, Расіі.
Праца па складанню спісаў памерлых, падыманне надмагілляў, прыбіранне таксама не абышліся без нас. Аб такой зацікаўленасці Гальшанамі ў гэтым годзе даведаліся рэпарцёры беларускага тэлеканала ў Польшы БелСат. І яны не пакінулі без увагі наша мястэчка і знялі перадачу ”Паляванне на дзівосы” пра Гальшаны, у якой распавялі як пра гісторыю мястэчка, так і пра археолагаў і валанцёраў.
Я шчыра спадзяюся, што гісторыя Гальшан будзе хваляваць яшчэ не адно пакаленне як мясцовых жыхароў, так і гісторыкаў, археолагаў і турыстаў з усіх куткоў планеты, бо Гальшаны – гэта сапраўды дзіўнае месца, адна з жамчужын беларускага края, якая не можа застацца без увагі.
Фестываль «Гальшанскі замак» стаў яшчэ адным крокам у развіцці гістарычнага турызму. Патрэба ў гэтым ёсць, асабліва сярод дзетак, мяркуючы толькі па тым, колькі маленькіх наведвальнікаў было ў Гальшанах. У суседняй Польшчы наведванне археалагічных фестываляў уваходзіць у школьную праграму. Гэта добры спосаб выхоўваць дзяцей у пашане да гістарычнай спадчыны.

Арганізатары фестывалю ўпэўнены, што дзякуючы помнікам архітэктуры,   цудоўным легендам і паданням, а таксама імёнам знакамітых асоб, якія стваралі багацейшую гісторыю нашай зямлі, Гальшанскі замак можа стаць сапраўдным турыстычным брэндам мястэчка.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

  1.  Беларускі фальклор : энцыклапедыя / рэдкалегія : Г.П. Пашкоў. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2006. – С. 672 – 675.
  2.  Бандарчык, В.К. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі  /  В.К. Бандарчык  //  Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 245с.
  3.  Белобоцкий, Н. Менеджмент музыкальных фестивалей / Н. Белобоцкий // Art-менеджер. – 2003. - № 2. – С.
  4.  Брабич, В.М. Зрелища древнего мира. – Ленинград : “Искусство”, 1971. – 79 с.
  5.   Варфаламеева, Т.Б. Фестываль прыйшоў. Няхай жыве фестываль! Роздум пасля падзеі  /  Т.Б.Варфаламеева // ЛІМ. – 1994. – 12 верасня; Працяг будзе…/ уклад. М.А.Козенка. – Мн.: БелДІПК, 2004. – С.176 – 184.
  6.  Клаич,  Драган. Будущее фестивальной формулы: быстрое увеличение / Драган Клаич // Экология культуры. – 2002. – № 3.
  7.   Козенка, М.А. Аб выніках  рэалізацыі рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Танцавальны фальклор і дзеці” (2001 – 2003) / М.А. Козенка // Беларуская культура сёння. 2003. Гадавы агляд. – Мінск : БелДІПК, 2003. – С. 218 – 230.
  8.  Липский, И.А. Понятийный апарат  парадигмы развития социальной педагогики / И.А. Липский // Педагогика. 2001. №10. С. 13 – 20.
  9.   Мазаев, А.И. Праздник как социально-художественное явление. Опыт историко-теоретического исследования / А.И. Мазаев. – Москва : Наука, 1978. – 392 с.
  10.  Масленікава В.П. Музычная адукацыя ў Беларусі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – С. 26 – 27.
  11.   Меньшиков, А.М. Фестиваль как социокультурный феномен современного театрального процесса: автореф. дис. канд. искусствоведения : 17.00.01. / А.М. Меньшиков, - М., 2004. – 21 с.
  12.   Народная культура ва ўмовах сучасных перамен у розных рэгіёнах Еўропы: матэрыялы VІ Еўрап. канф. Міжнар. арганізацыі па народнай творчасці (ІОV), Мінск, 23 – 26 верас. 1997 г. / Пад агульн. рэд. А.Я.Міхневіча. – Мн. : БелІПК, 2000. – 108 с.
  13.   Новикова, Г.Н. Технологии арт-менеджмента: учеб. пособие / Г.Н.Новикова. – Москва : МГУКИ, 2006. – 178 с.
  14.   Ожегов,С.И. Толковый словарь русского языка /С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова / Российская академия наук ; Институт русского языка им. В.В. Виноградова :  Москва, 1997.−С.807.
  15.   Основы кинофестивального менеджмента: учеб. пособие / Под ред. Г.А. Поличко. – М. : ГУУ, 2003. – 209 с.
  16.   Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. – Мн. : Бел. ун-т культуры, 1999. – С. 127 – 128.
  17.   Резникова, Е.И. Фестиваль искусств как синтетическое художественное пространство / Резникова Е.И. – Санкт-Петербург, 2006. – С. 17.
  18.   Сивурова Л.П. Любительское художественное творчество / Л.П. Сивурова  // Современная Беларусь: энцикл. Справочник: в 3 т. / редкол.:  М.В. Мясникович [и др.]. – Мн.: Бел. Наука, 2007. – Т. 3. – С. 683 – 729.
  19.   Сивурава, Л.П. Праздники-конкурсы народных ремесёл / Л.П. Сивурова  // Минская обл: энцыклопедыи: в 2 т. / редкол.: Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков. – Мн. : БелЭн, 2007. – Т. 2. – С.509-510.
  20.   Сівурава, Л.П. Сацыяльна-культурная эфектыўнасць фестываляў дзіцячай творчасці / Л.П. Сівурава // Воспитательное пространство внешкольного учереждения: восхождение к будущему: сб. материалов Междунар. Науч.-практ. Конф. (Минск, 28-29 апр. 2004 г.). – Минск., 2004. – С. 123 – 126.
  21.   Сівурава, Л.П. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Любоў Сівурава // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, УА “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры”. – Мінск, 2004 – Вып. 3. –  С.      40 – 46.
  22.   Сівурава, Л.П. Тэхналогія фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці: на прыкладзе Мінскай вобласці) / Л.П. Сівурава // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры : Навук. – метад. Часоп. – 2009. - №2. – С. 99 – 105.
  23.   Сивурава, Л.П. Фестиваль народного творчества как феномен современного художественного процесса / Сивурова Л.П. // Вести Института современных знаний : Научно - теоретический журнал  –  2010. −  № 3.– С. 66 – 69.
  24.   Сівурава, Л.П. Фестывалі фальклору і працэсы міжнароднай культурнай інтэграцыі / Л.П. Сівурава // "Культура Беларусі і сусвет: агульнае і асаблівае”, міжнародная навуковая канферэнцыя (2008; Мінск). – С. 79 – 86.
  25.   Сивурова, Л.П. Фестивали / Л.П. Сивурова // Минская область: энциклопедия: в 2 т. / редкол. : Л.Ф.Крупец, Г.П.Пашков [и др.]. – Мн.: БелЭн, 2007. – Т. 2. – С.703 – 704.
  26.   Сивурова, Л.П. Фестиваль народного творчества как феномен современного художественного процесса / Сівурова Л.П. // Вести института современных знаний: Науч.-теорет. Журн / Учредитель: Ин-т соврем. Знаний. – 2010. -№3. – С. 66 – 69.
  27.   Сівурава, Л.П. Фестывальная дзейнасць у галіне народнай мастацкай творчасці ў Беларусі на мяжы ХХ – ХХІ стст. / Л.П. Сівурава // Веснік бел. Дзярж. ун-та культуры і мастацтваў. – 2005. - №4. – С. 85 – 89.
  28.   Сівурава, Л.П. Фестывальная дзейнасць як фактар захавання і развіцця культуры ў рэгіёнах Беларусі / Л.П. Сівурава // Повышение роли клубных учреждений в социокультурной жизни регионов: материалы респ. науч.-практ. конф. (Минск, 22 – 23 ноября 2006 г.). – Мн. : БелГИПК, 2006. – С. 116 – 123.
  29.   Стрельцов, Ю.А. Культурология досуга: учебное пособие / Ю.А. Стрельцов. – 2-е изд. – М. : МГУКИ,2003. – С. 213.
  30.  Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных. – Мн. : Выш. Шк., 1997. –          С.  346 – 349.
  31.   Фестывальны менеджмент у сферы народнай мастацкай творчасці: праграма курса / распрац. Л.П. Сівурава. – Мн., 2005. – С. 37 – 39.
  32.   Фестивальный менеджмент. Российский и зарубежный опыт: сб.ст. / сост. И ред. В.А. Бобков. – М. : Art-менеджер, 2007. – 424 с.
  33.   Чурко, Ю.М. Белорусский хореографический фольклор / Ю.М. Чурко // Минск «Вышэйшая школа». – 1990. С. 297.
  34.   Часопіс BY. “Вокруг света в Беларусь”/ снежань 2008
  35.   www.globus.tut.by

 

А также другие работы, которые могут Вас заинтересовать

43604. Дослідження історії і методологічних основ формування поглядів на простір і час 338.51 KB
  Дослідження методологічних підходів до формування понять матерії, простору і часу в історичному їх розвитку є цікавим і науково важливим, оскільки вся фізична наука будувалася і будується в наш час з урахуванням сформованих на кожному історичному періоді поглядів на ці філософські категорії.
43605. Приготовление блюда «Судак фри с картофелем, соус томатный» 524.83 KB
  Первые столовые возникли на Путиловском заводе в Петрограде, а за тем в Москве и других городах. В условиях острой нехватки продуктов и хозяйственной разрухи в период гражданской войны и иностранной интервенции общественные столовые сыграли большую роль в обеспечении питанием населения.
43606. Особенности регистрации прав отдельных категорий недвижимого имущества и сделок с ними 303.56 KB
  Рынок недвижимости в России пережил период становления и в настоящее время существует необходимость осмыслить всё к чему пришла правовая мысль в области оборота недвижимого имущества. Учитывая большое значение объектов недвижимости в жизни и деятельности граждан и юридических лиц а также в гражданском обороте закон закрепил её специальный правовой режим. Актуальность темы выпускной квалификационной работы состоит в том что в настоящее время институт недвижимости занимает одно из основных мест в современном обществе. Целью выпускной...
43607. Практические применения методов оценки доходной недвижимости 199.32 KB
  Недвижимость выступает основой личного существования для граждан и служит базой для хозяйственной деятельности и развития предприятий и организаций всех форм собственности. В России происходит активное формирование и развитие рынка недвижимости и все большее число граждан, предприятий и организаций участвует в операциях с недвижимостью.
43608. Развитие внешнеэкономической деятельности в новосибирском транспортно – логистическом узле 1001.06 KB
  По суммарным показателям научно-промышленного, образовательного и культурного потенциала Новосибирск прочно занимает лидирующее положение в Сибири и третье место в России после Москвы и Санкт-Петербурга.
43610. Финансовое прогнозирование как инструмент улучшения финансового состояния организации на примере ОАО «НМЗ «Искра» 337.83 KB
  Сущность планирования и прогнозирования деятельности организации. Применение показателей финансового состояния в прогнозировании финансово – хозяйственной деятельности организации. Анализ ликвидности платежеспособности и финансовой устойчивости организации.
43611. Основные направления оптимизации денежного обращения в Российской Федерации на примере ОАО «Газпромбанк» 108.11 KB
  Денежное обращение является важнейшей составляющей экономики любого государства, в том числе и России. Сложное переплетение разнообразных производственных, инвестиционных и торговых процессов, вложение капитала, формирования и использования кредитных средств обеспечиваются благодаря денежному обращению
43612. разработка механизмапреодоления дискриминации при найме на работу на примере предприятий г.Сургута 740.01 KB
  Проблема дискриминации в настоящее время является наиболее актуальной проблемой которая не только в социальной жизни занижает его человеческие права при совершении обыденных дел но и в трудовой сфере где ущемляются права не только в связи с плохой профессиональной подготовкой но и в связи с внешними и личностными качествами человека. Правовой подход к изучению дискриминации прав в сфере труда присутствует в работах С.Беккер в своей работе Экономика дискриминациирассматривал различные аспекты дискриминации с целью определения её...